Дантэ Аліг’еры

Асноўныя этапы жыццёвага і творчага шляху. Дантэ – “апошні паэт Сярэднявечча і разам з тым першы паэт Новага часу” (Ф.Энгельс): па кнізе “Новае жыццё” /сімволіка колераў, лічбаў, алегарызм вобразаў/ і новае, гуманістычнае светасузіранне /абагаўленне чалавека, гармонія цялеснага і духоўнага ў ім/. “Боская камедыя”: вызначэнне жанра, кампазіцыя, структура мастацкага вобраза. Пакуты і цені дантава Пекла. Вобраз Чысцілішча. Дантэ і Вергілій. Дантэ і Беатрычэ. Зямны Рай і Нябесны Рай /яго 9 кругоў/. Гуманістычныя ідэалы паэта.

Вобразы Дантэ ў ілюстрацыях С. Бацічэлі, Л. Сіньярэлі, Г. Джыральдзі, у творах Леанарда да Вінчы, Мікеланджэла, Рафаэля. Дантэ і беларуская культура: вобразы пекла і рая ў беларускіх казках, у творах пісьменнікаў; пераклады і перайманні з Дантэ, прысвячэнні.