ХVІІІ стагоддзе. Асветніцтва

ХVІІІ стагоддзе і яго месца ў гісторыі сусветнай літаратуры. Асветніцтва як комплекс ідэй у культурным руху Еўропы. Сувязь літаратуры з філасофіяй і эстэтыкай у ХVІІІ ст. Асноўныя літаратурныя кірункі.

Асветніцтва ў Англіі.Англійскі раман – «классический, старинный, отменно длинный-длинный-длинный, нравоучительный и чинный» (А.Пушкін). Раман прыгод і падарожжаў. Д. Дэфо “Рабінзон Круза”. Раман Дж. Свіфта “Падарожжы Гулівера”. Жанр сентыментальнага рамана: Л. Стэрн “Сентыментальнае падарожжа па Францыі і Італіі”. Р. Бёрнс. Аўтабіяграфічныя матывы ў лірыцы Р. Бёрнса. Паэзія як летапіс роднага краю і біяграфія Часу. Героі Бёрнса. Тэма кахання. Жанравае багацце: вершы, эпіграмы, музычна-драматычны жанр кантаты і інш.

Дэфо і Свіфт па-беларуску. Рабінзанада ў сусветнай літаратуры (у т.л. “Палескія рабінзоны” Я.Маўра). Пераклады на беларускую мову, тыпалагічныя сыходжанні. Песні на словы Р. Бёрнса.

Асветніцтва ў Францыі.Грамадска-палітычнае значэнне дзейнасці французскіх асветнікаў: Вальтэр і вальтэр’янства, Дзідро і “Энцыклапедыя”, Русо і русаізм. Філасофскія аповесці Вальтэра. Уплыў вальтэр’янства на развіццё філасофскай, сацыяльна-палітычнай думкі на Беларусі. Д. Дзідро – прадстаўнік рэалістычнага мастацтва ў драматургіі і прозе, у тэорыі асветніцкага рэалізму. Ж.Ж.Русо – прадстаўнік сентыменталізму. Першыя сацыяльна-палітычныя камедыі ў французскай літаратуры: “Севільскі цырульнік, або Марная перасцярога” і “Вар’яцкі дзень, або Жаніцьба Фігаро” П.А.К. Бамаршэ.

Пастаноўкі оперы Дж. Расіні “Севільскі цырульнік” і В.А. Моцарта “Жаніцьба Фігара” на беларускай сцэне /пераклад апошняй на беларускую мову ў 1936 г. А. Дударом/. Асветніцтва ў Францыі як адна з перадумоў Вялікай французскай рэвалюцыі 1789 – 1794 гг., яго ўплыў на жыццё тагачаснай Еўропы /у т.л. на Беларусь/.

Асветніцтва ў Германіі.Поспехі нямецкага Асветніцтва ў галіне філасофіі і тэорыі мастацтва. Тэарэтык рэалістычнага мастацтва – Г.Э. Лесінг. Нацыяналь-на-культурны рух “Бура і націск” – этап асветніцкай літаратуры. Гётэ і Шылер як прадстаўнікі шцюрмерства /старонкі з біяграфіі/. Ф.Шылер:

Шляхі да справядлівай грамадскай пабудовы ў творчасці Ф. Шылера: індывідуальны бунт /“Разбойнікі”/, народнае паўстанне /“Змова Фіеска ў Генуі”/, выхаванне манарха /“Дон Карлас”/. Перыяд веймарскага класіцызму ў творчасці Шылера і Гётэ /канцэпцыя эстэтычнай адукацыі і выхавання. 1797 – год балад/. Шылер як адзін з найбольш вядомых драматургаў свету: прачытанне Шылера ў кантэксце сучаснай беларускай культуры.