Нерэалістычная літаратура апошняй трэці ХІХ – пач. ХХ стст.

Літаратура натуралізму. Натуралізм як літаратурны кірунак, сувязь з рэалізмам. Ідэі пазітывізму і поспехі прыродазнаўчых навук – аснова яго зараджэння і развіцця. Натуралізм як метад: адмаўленне ад тыпізацыі і абагульненняў, фактаграфічнасць і капіраванне рэчаіснасці, захапленне дэталлю, асобнымі фактамі, строгая навуковасць адлюстравання, біялагізм – увага да фізіялагічных з’яў і тэорыі спадчыннасці, цікавасць да паталогіі і эротыкі і інш. “Тэрэза Ракен” Э. Заля як уласна натуралістычны раман. 20-томны цыкл раманаў “Ругон-Макары” (падзагаловак “Натуральная і сацыяльная гісторыя адной сям’і ў эпоху Другой імперыі”): гісторыя ўзнікнення сям’і (“Кар’ера Ругонаў”), узвышэнне яе да класу буржуазіі /“Грошы”, “Яго вялікасць Эжэн Ругон”, “Дамскае шчасце”, “Здабыча”/ і зніжэнне па сацыяльнай лесвіцы /“Западня”, “Жэрміналь”, “Зямля”, “Нана”/.

Літаратура дэкадансу. Філасофія дэкадансу і яе ўплыў на літаратуру. Інтуітывізм А. Бергсона: тэорыя мастацкай творчасці. Дэкаданс як складанае светаўспрыманне эпохі пераходу ад росквіту да крызісу і заняпаду буржуазнага грамадства, як рэакцыя на крызіс сацыяльна-палітычны, традыцыйных каштоўнасцей, адмаўленне ад навуковага пазнання свету і бачанне “іншай”, “вышэйшай” рэчаіснасці, амаралізм, фармалізм і наватарства ў мове і стылі. Сінтэз мастацтваў у рэчышчы літаратуры дэкаданса. Літаратурна-мастацкія кірункі. Эстэтызм. Тэорыя ў літаратуры і мастацтве, дзе мастацтва дэкларуецца вышэйшым за жыццё і здольным, апераджаючы, фарміраваць жыццё. Пазбаўленне мастацтва яго функцый – палітычнай, маральнай, выхавальнай, рэлігійнай і інш., акрамя эстэтычнай. Ідэі эстэтызму ў тэорыі О. Уайльда /праца “Выдумкі”/ і ў рамане “Партрэт Дарыяна Грэя”. Казкі Уайльда. Трагізм жыццёвага лёсу пісьменніка, адлюстраванне яго ў “Баладзе Рэдзінгскай турмы” /пераклад на бел. мову яго ўрыўка/ і ў лісце “De profundis” /“З глыбіні...”/.

Сімвалізм. Вера ў існаванне двух рэчаіснасцей, паміж якімі існуюць сувязі-адпаведнасці, якія спрыяюць спасціжэнню іншага свету з дапамогай інтуіцыі /Бергсон/, маўчання /Метэрлінк/, музыкі /Верлен/, жывапісу /“афарбоўкі галосных” А. Рэмбо/ і інш. Метад адпаведнасцей. Асноўныя матывы, тэмы, фармальныя адзнакі стылю. Імпрэсіянізм. Ключавыя паняцці: шматфарбнасць і зменлівасць жыцця, імгненнасць уражанняў. Зараджэнне ў жывапісе Францыі ў 1860-я гады. Перыяд станаўлення /Эдгар Манэ/, росквіту /Клод Манэ, Э. Дэга, К. Пісаро, А. Рэнэуар/, неаімпрэсіянізму /А. Сіслей, П. Сіньяк/, постімпрэсіянізму /П. Ван Гог, П. Гаген, А. Тулуз-Латрэк, А. Радэн, П. Сезан/. Імпрэсіянізм у музыцы /часткова М. Равель, упершыню паняцце выкарыстана ў дачыненні да твораў К. Дэбюсі, “Прэлюдыя да “Пасляпаўднёвага адпачынку фаўна” як музычная ілюстрацыя эклогі Малармэ/. Імпрэсіянізм у літаратуры. Поль Верлен: біяграфія паэта. Сімвалізм паэзіі Верлена. Верлен як паэт імпрэсіяніст. Паэтыка верша.

М.Багдановіч – перакладчык П.Верлена. Роля французскага паэта ў фарміраванні эстэтыкі і паэтыкі М. Багдановіча.

Тэорыя мастацтва бельгійскага паэта і драматурга М. Метэрлінка /праца “Скарбы ўтаймаваных”/, эвалюцыя светапогляду і стыляў. Сімвалісцкі тэатр Метэрлінка. Неарамантычная паэтыка “Сіняй птушкі”.

Рамантызм і неарамантызм. Неарамантызм у англійскай літаратуры і яго пашырэнне ў жанрах празаічнай літаратуры: прыгодніцкага рамана /Дж. Конрада, Г.Р. Хагарда, апавяданні Р. Кіплінга/, гістарычнага рамана /Р. Стывенсана, А. Конан Дойла, Г.К. Чэстэртана/, казачнага /“Кніга джунгляў” Кіплінга/ і інш. Драматургія Э. Растана /“Сірано дэ Бержэрак”, “Прынцэса Мара”/. Рамантызм у ЗША: Дж. Лондан і яго прыгодніцкія творы /“Паўночныя апавяданні”/. Неарамантычныя традыцыі. Тэма выпрабаванняў. Асаблівасці рамана-біяграфіі “Марцін Ідэн”. Кніга Ірвінга Стоўна “Марак у сядле” – біяграфія Дж. Лонадана, “апавяданні пра тое, як ён працаваў, кахаў і змагаўся”.

Літаратура ХХ – пачатку ХХІ стагоддзяў