Паўстанне 1863-1864 гг. і яго сацыяльна-палітычны вынік.

З часоў падзелу Рэчы Паспалітай польскі патрыятычны рух не даваў спакою расійскім уладам. Польскі патрыятычны лагер падзяліўся на дэмакратаў, якія выступалі за паўстанне, і лібералаў – прыхільнікаў мірных сродкаў барацьбы. Тыя, хто быў за паўстанне, атрымалi назву “чырвоныя”. Яны падзялялiся на правых i левых. Першыя рабiлi стаўку на шляхту i асцерагалiся шырокага сялянскага руху.Яны прадугледжвалi надзяленне сялян зямлёй за кошт яе частковай канфiскацыi ў памешчыкаў пры абавязковай грашовай кампенсацыi. Левыя разлiчвалi на сялянскую рэвалюцыю. Працiўнiкаў паўстання называлi “белымi”. Гэта былі пераважна памешчыкi, сярэдняя буржуазiя, частка iнтэлiгенцыi. Гэтыя палiтычныя плынi сфарміраваліся і iснавалi не толькi ў Польшчы, але i на тэрыторыi Беларусi i Лiтвы. Восенню 1861 г. у Варшаве з разнастайных рэвалюцыйных груповак быў арганiзаваны паўстанцкi гарадскi камiтэт. “Левых” ў Беларусi ўзначальваў Канстанцiн Калiноўскi (1838–1864). Ён паходзiў з сям’i збяднелага шляхцiца Гродзенскай губернi, скончыў Пецярбургскi ўнiверсiтэт. Вярнуўшыся ў 1861 г. на радзiму, К. Каліноўскі стварыў у Гродне нелегальную рэвалюцыйную арганiзацыю з разначыннай iнтэлiгенцыi. Выдаў 7 нумароў падпольнай рэвалюцыйнай газеты на беларускай мове “Мужыцкая праўда”. Была выкладзена праграма паўстання: Польшча абвяшчалася незалежнай краiнай з роўнымi правамi ўсiх яе грамадзян перад законам, дазвалялася дзейнасць ўнiяцкай царквы, планавалася перадаць сялянам iх зямельныя надзелы ў поўнае ўладанне, а памешчыкам выплацiць кампенсацыю з дзяржаўнай казны. У студзенi–лютым 1863 г. ў Беларусi з’явiлiся першыя паўстанцкiя атрады, якiя прыйшлi з Польшчы. Найбольш актыўна паўстанцы дзейнiчалi ў Гродзенскай губернi, дзе ваяводскiм камiсарам быў К. Калiноўскi. Паўстанне 1863–1864 гг. адбывалася ва ўмовах правядзення аграрнай рэформы ў Расii. Поспеху ў барацьбе з паўстаннем расійскiя ўлады дасягнулi не толькi дзякуючы вайсковай сiле. У чэрвенi 1863 г. ў Вiльню вярнуўся К. Калiноўскi, а ў лiпенi ён стаў старшынёй Вiленскага аддзела. Да канца лета ў руках К. Калiноўскага сканцэнтравалася ўсё кiраўнiцтва паўстанцкiмi атрадамi на тэрыторыi Лiтвы i Беларусi. Аднак выратаваць паўстанне ўжо не удалося.

Паўстанне 1863—1864 гг. выклікала вялікі грамадскі рэзананс у тагачаснай Расіі і, між іншым, прыцягнула ўвагу грамадства да Беларусі як да з'явы з гістарычнымі каранямі, адкрыла «беларускае пытанне» і зрабіла яго адной з найважнейшых тэм даследаванняў і публікацый у 1860—1870-я гг., стала вызначальным фактарам развіцця беларускай гістарыяграфіі гэтага перыяду.

Паўстанне і антыруская прапаганда вакол яго ў еўрапейскім друку паўназначна прычыніліся да ўзнікнення контрпрапагандысцкай у сваёй аснове школы «заходнерусізму» на чале з М. О. Каяловічам.