Аднаўлення прамысловасці і гаспадаркі. Калектывізацыя ў Заходняй Беларусі.

Вялiкая Айчынная вайна прывяла да велiзарных матэрыяльных i людскiх страт (75 млрд. рублёу, загiнуу кожны 4 беларус-по старым данным). З 1943г. пачалося аднаўленне прамысловасцi i ужо да 1950г. яна перавысiла даваенны узровень. Быў асвоены выпуск аўтамабiляў, трактароў, лiцейнага абсталявання, лакамабiляў i iнш. Былi пабудаваны рад прадпрыемствау лёгкай прамысловасцi, праведзена рэканструкцыя iльнозаводау, абутковых прадпрыемствау.Пачатак 50-х гадоу характэрызуецца разгортваннем навукова-тэхнiчнай рэвалюцыi. Да сярэдзiны 50-х гадоу Беларусь дасягнула новых поспехау. Пабудавана 150 прадпрыемствау: Аршанскi завод швейных машын,Вiцебская шоўка-ткацкая фабрыка,малочна-кансервавыя заводы i iнш. Заводы папауняюцца новым тэхналагiчнымабсталяваннем;укараняюцца паточныя метады вытворчасцi.У вынiку павышэння тэхнiчнага узроуню , павысiлася прадукцыйнасць працы. З сярэдзiны 50-х гадоу пашыраецца капiтальнае будаунiцтва, вытворчасць набывае характар навукова-iндустрыяльнага тыпу. Навука становiцца удзельнiкам механiзаванай i аўтаматызаванай вытворчасцi. За 1956-65г.г. было пабудавана 450 фабрык i заводау (Беларускi аутазавод у Жодзiне, 2 Салiгорскiя калiйныя камбiнаты, Полацкi нафтаперапрацоучы завод i iнш.). Але у 40-60-ыя гады у прамысловасцi дзейнiчалi сiлы тармажэння, якiя былi звязаны з камандна-адмiнiстрацыйнай сiстэмай. Спроба аслаблення яе заменай у 1957г. галiновага кiраунiцтва эканомiкай тэрытарыяльна-галiновым (замест мiнiстэрствау уведзены сауноргасы) iстотных змен не прынесла. Вайна нанесла вялiкi урон i сельскай гаспадарцы. Таму на працягу 1945-50 гадоу iдзе аднауленне. Але ужо у гэты час сяляне пазбауляюцца права выбару форм гаспадарання на зямлi, адхiляюцца ад сродкау вытворчасцi, пераутвараюцца у механiчную рабочую сiлу.Калгаснiкi аказалiся у залежнасцi ад кiраунiкоу калгасау, не маглi выехаць з вёскi. Гэта прывяло да крызiсу сельскай гаспадаркi.У пачатку 50-х гадоу пачалi шукаць выхад з крызiсу, якi бачыўся у павышэннi цэн на сельскагаспадарчую прадукцыю, пераразмеркаваннi бюджэту на карысць сяла i iнш.