Знешпалітычная дзейнасць і міжнародныя сувязі.

Пасля другой сусветнай вайны змяніўся міжнародны статус БССР. Згодна прынятаму ў 1943 г. пагадненню рэспубліка атрымала права непасрэдна ўступаць у дыпламатычныя зносіны з іншымі дзяржавамі. У 1943 г. у Беларусі з’яўляецца Нардны Камісарыят Замежных стпраў. У 1946 міністэрства замежных спраў. 27 красавіка 1946 г. Беларусь ў ліку іншых краін стала занавацельніцай ААН, што дало выхад БССР на міжнародную арэну.Гэта давала наступныя магчымасці:1. Выступаць з міжнароднымі ініцыятывамі (Прапанова выдаваць ваенных злачынцаў тым краінам у якіх яны здзяйснялі злачынствы.)2. Удзельнічаць ў міжнародных арганізацыях.3. Падпісываць канвенцыі (за 1950 – 60 гг. Беларусь падпісала 160 канв.).4. Атрымліваць гуманітарную дапамогу.З 1958 г. адкрыта пастаяннае прадстаўніцтва БССР ў ААН. У 1974 і 1975 Беларусь член савета бяспекі. Ужо 50 ыя гг. на экспарт пастаўлялі сваю прадукцыю 120 беларускіх прадпрыемстваў. У 1952 г адкрыта прадстаўніцтва БССР пры ўсесаюзнай гандлёвай палаце, якая ў 1972 г. ператворана ў Беларускую гандлёва-прамысловую палату, што дало магчымасць ўдзельнічаць ў міжнародным гандлёвым кірмашы і праводзіць такія кірмашы ў сябе, за усю гісторыю БССР такіх кірмашоў было арганізавана 30.У 1958 ўтворана таварыства дружбы і культурных сувязей. З яго дапамогай былі наладжаны абмен турыстамі. Былі наладжаны сувязі і ў галіне літаратуры. За мяжой выйшлі 342 творы 55 беларускіх пісьменнікаў. У БССР выйшлі 500 твораў замежных пісьменнікаў.Дзякуючы членству ў ААН былі наладжаны сувязі ў галіне адукацыі. З 1960 гг. у БНТУ пачалі вучыцца замежныя студэнты. Усяго па рэспубліцы ў 1960- 1980 гг. навучалісь 10000 студэнтаў.