Асноўныя функцыі і канцэпцыі ўлады

Каардынацыя адносін паміж буйнымі грамадскімі структурамі з'яўляецца функцыямі палітычнай улады. Улада павінна фарміраваць палітычную сістэму, палітычныя адносіны паміж дзяржаваю і грамадствам, грамадскімі групамі, класамі, палітычнымі інстытутамі, партыямі, грамадзянамі, органамі дзяржаўнага кіравання. Улада кантралюе гэтыя адносіны, пераўтвараючы іх па магчымасці ў бесканфліктныя і арганізаваныя. Як адзначае М. Дзенісюк, улада кіруе справамі грамадства і дзяржавы на розных ўзроўнях:

- макраўзроўне вышэйшых цэнтральных палітычных інстытутаў, дзяржаўных устаноў, партый і арганізацый;

- сярэднім узроўні, які ўтвараюць установы рэгіянальнага, абласнога і раённага маштабаў;

- мікраўзроўне, які ахоплівае непасрэдна палітычныя адносіны людзей малых груп, самакіраванне. На гэтым ўзроўні фарміруюцца палітычная культура, меркаванні, перакананні людзей. Варта падкрэсліць, што гэты ўзровень не з’яўляецца ніжэйшым.

Ад функцыяніравання палітычнай улады шмат у чым залежыць тып палітычнага рэжыму ў грамадстве, адкрытасць ці закрытасць грамадства, характар палітычных адносін і іншыя палітычныя характратыстыкі дзяржавы, у тым ліку стабільнасць, аўтарытэт, падзел і супрацоўніцтва ўладаў, роля апазіцыі, дэмакратычнасць.

Такім чынам найбольш важныя грамадскія функцыі палітычнай улады:

а) падтрымка грамадскага парадку і стабільнасці;

б) выяўленне, абмежаванне і вырашэнне канфліктаў;

в) дасягненне грамадскай згоды;

г) прымушэнне ў імя сацыяльна-значных мэтаў і захавання стабільнасці;

д) кіраванне справамі грамадства.

У сучаснай літаратуры існуюць розныя канцэпцыі ўлады. Найбольш шырокавядомыя канцэпцыі ўлады:

- прававыя, якія грунтуюца на тым, што права першаснае, а палітыка і ўлада вытворчае ад права. Ідэі прававой дзяржавы;

- канцэпцыя паводзінаў (біхевіяральная) – палітычнае жыццё тлумачыцца з уласцівых чалавеку паводзінаў, яго волі, імкнення да ўлады;

- рэляцыянісцкая канцэпцыя ўлады характарызуе ўладу як міжасабовыя адносіны, якія дазваляюць аднаму індывіду змяняць паводзіны другога. Гэта адносіны суб'екта і аб'екта ўлады. Аб'ект улады мае магчымасць стаць яе суб'ектамі.