Механізмы функцыяніравання і рэалізацыі, легітымнасць палітычнай улады

Механізм функцыяніравання ўлады – гэта спосабы, метады і прыёмы дзейнасці ўлады. Найбольш вядомы спосабы:

- дэмакратычныя, з удзелам народа;

- аўтарытарныя, калі дзейнічае аднаасобнае праўленне з частковым кантролем над подданымі;

- таталітарныя, калі існуе поўны кантроль улады над грамадствам;

- дэспатычныя, якія прадугледжваюць усеўладдзе, гвалт, самадурства.

Каб найлепшым чынам скарыстаць магчымасці і хутчэй дасягнуць пастаўленых мэтаў і задаволіць інтарэсы, для ўлады вельмі важным з'яўляецца здабыццё легітымнасці.

Легітымнасць абазначае прызнанне насельніцтвам менавіта гэтай улады, яе права ўладарыць, кіраваць. Абазначае, што ўладу падтрымлівае большасць, што менавіта гэтыя законы выконваюцца асноўнай часткай грамадства.

Легітымнасць, так як яна давер і апраўданне ўлады, шчыльна звязана з маральнай адзнакай улады. Грамадзяне ўхваляюць уладу, зыходзячы з маральных крытэрыяў дабра, справядлівасці, сумленнасці, прыстойнасці. Легітымнасць неабходна каб забяспечыць падпарадкаванне, згоду без прымусу, а калі гэта немагчыма, дык для апраўдання прымусу, выкарыстоўвання сілы. Легітымная ўлада і палітыка аўтарытэтны і эфектыўны.

Легітымнасць можа быць як здабыта, так і згублена. Каб здабыць і ўтрымаць легітымнасць, давер народа, улада выкарыстоўвае аргументацыю сваіх дзеянняў і звяртаецца да вышэйшых каштоўнасцей (справядлівасці, праўды), да гісторыі, пачуццяў і эмоцыяў, настрояў, рэальнай ці выдуманай волі народа, наказам часу, навукова-тэхнічнаму прагрэсу, запатрабаванням вытворчасці, гістрычным задачам краіны і г.д. Для апраўдвання гвалту, рэпрэсій часцяком выкарыстоўваюць падзел людзей на сяброў і ворагаў. Прынцыпы легітымнасці маюць вытокі ў старажытных традыцыях, рэвалюцыйнай харызме, або ў дзейнічаючым заканадаўстве.

Адсюль – існуе тры тыпы легітымнасці ўлады :

- традыцыйная – заснавана на веры ў свяшчэнны характар норм, звычаяў, традыцый, якія непарушны;

- харызматычная – вера мас у асаблівыя якасці правадыра, штучнае ўзвышэнне лідэра (любоў да "бацькі нацыі", асобая місія, неабходнасць у эканамічным і палітычным развіцці "прарыва" і г.д.);

- рацыянальна-прававая – на падставе заканадаўства, выбарнасці, раўнапраўя палітычных сіл, абмежавання сферы дзейнасці дзяржавы і г.д. (магчыма у дэмакратычных дзяржавах).

Сучасная беларуская дзяржаўнасць з'яўляецца рэжымам харызматычнага тыпу. Недакладнае размежаванне кампетэнцыі паміж дзяржаўнымі органамі і галінамі ўлады, пагарджэнне існуючымі прававымі нормамі, палавінчаты характар законаў і іх ігнараванне – усё гэта сведчыць аб тым, што рацыянальна-прававы спосаб легітымнасці ўлады толькі фарміруецца.

Палітычная ўлада і механізмы яе здзяйснення ў Беларусі сфармуліраваны ў артыкулах 1-8, 79, 90, 106-107 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.