Інстытут прэзыдэнцтва.

Галоўным і найбольш значным адрозненнем прэзыдэнта рэспублікі ад манарха ў тым, што пасада прэзыдэнта выбарная. Главой дзяржавы ў рэспубліцы фармальна і юрыдычна можа быць выбраны практычна любы грамадзянін, якія адпавядае ўсім устаноўленым цэнзам. Прэзыдэнт выбіраецца на пэўны тэрмін. Гэта часовая пасада.

Вельмі важную ролю адыгрывае прэзыдэнт у прэзыдэнцкай рэспубліцы. У такой дзяржаве прэзыдэнт ачольвае выканаўчую ўладу і сумяшчае ў адной асобе паўнамоцтвы главы дзяржавы і главы ўрада (ЗША, Мексіка, Венесуэла, Егіпет і інш.).

Значная роля прэзыдэнта ў краінах са змешанай формай кіравання (Францыя, Партугалія, Польша і інш). Ён валодае шырокімі паўнамоцтвамі як палітычны кіраўнік краіны ў сферы выбару асноўных эканамічных прыярытэтаў і накірункаў, у сферы міжнародных адносін; істотнымі сродкамі ўздзеяння на заканадаўчы працэс; рэальнай выканаўчай уладаю; кіруе войскам, сіламі правапарадку, тысячамі дзяржаўных службоўцаў і г.д.

Прэзыдэнт парламенцкай рэспублікі не валодае якой-небудзь рэальнай уладаю ў сферы эканомікі, унутранай і знешняй палітыкі, актыўнага ўдзелу ў кіраванні дзяржаўнымі справамі не прымае. Ён выконвае функцыі сімвала дзяржавы, прадстаўнічыя функцыі.

У любым выпадку прэзыдэнт павінен добрасумленна выконваць свае абавязкі. Інакш у адносінах да прэзыдэнта можа быць распачата працэдура імпічмента.

Імпічмент – гэта адхіленне главы дзяржавы ад улады за зробленыя парушэнні канстытуцыі, закона, якія-небудзь правапарушэнні, за здзяйсненне дзеянняў, якія не сумяшчальны з высокаю пасадаю главы дзяржавы.

Значная частка навукоўцаў-дзяржавазнаўцаў мяркуюць, што найбольш рацыянальнае выкарыстоўванне пасады прэзыдэнта адбываецца тады, калі ён ачольвае выканаўчую ўладу.

Паўнамоцтвы главы дзяржавы Рэспублікі Беларусь (прэзыдэнта) сфарміраваны ў Арт. 79-89 Канстытуцыі.