Сутнасць і паняцце міжнародных адносін

Кожная дзяржава як суб'ект міжнародных адносін мае ўласную знешнюю палітыку, якая вызначаецца шматлікімі фактарамі: узроўнем сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця; геаграфічным становішчам; нацыянальна-гістарычнымі традыцыямі; мэтамі і патрабаваннямі забеспячэння суверэнітэта; бяспекі дзяржавы і інш. Усё згаданае знаходзіць адлюстраванне ў канцэпцыі нацыянальных інтарэсаў, змест якой складаюць: суверэнітэт, тэрытарыяльная цэласнасць, дастойны узровень жыцця, ідэалогія правячай эліты. Гэта з'яўляецца асновай знешнепалітычнай дзейнасці дзяржавы і міжнародных палітычных адносін.

Міжнародныя адносіны – сукупнасць эканамічных, палітычных, ідэалагічных, прававых, дыпламатычных і іншых сувязей і узаемаадносін паміж дзяржавамі і сістэмамі дзяржаў, паміж асноўнымі класамі, сацыяльнымі, эканамічнымі, палітычнымі сіламі, арганізацыямі і грамадскімі рухамі, якія дзейнічаюць на сусветнай арэне, т.ч. паміж народамі у самым шырокім сэнсе гэтага слова.

Ім уласцівы спецыфічныя рысы:

1) стыхійны характар міжнароднага палітычнага працэса, для якога характэрна вялікая колькасць тэндэнцый і думак, што абумоўлена наяўнасцю мноства суб'ектаў міжнародных адносін;

2) узмацненне ролі субектыўнага фактара, узрастанне ролі палітычных лідэраў;

3) ахоп усіх сфер жыццядзейнасці грамадства і далучэнне да іх розных суб’ектаў палітыкі;

4) адсутнасць адзінага цэнтра і наяўнасць вялікай колькасці раўнапраўных і суверэнных цэнтраў прыняцця палітычных рашэнняў;

5) для рэгуліравання міжнародных адносін галоўнымі з'яўляюцца пагадненні і дамовы аб супрацоўніцтве.