Тэма 4. Роды, віды, жанры ў сістэме параўнальнага вывучэння літаратур

Са слоў Арыстоцеля пра тры спосабы пераймання ў паэзіі: «Подражать в одном и том же и одному и тому же можно, рассказывая о событии, как о чем-то отдельном от себя, как это делает Гомер, или же так, что подражающий остается сам собой, не изменяя своего лица, или представляя всех изображаемых лиц как действующих и деятельных»,– даследчыкі пачынаюць гісторыю вывучэння літаратурных родаў як тыпаў моўнай арганізацыі літаратурных твораў. Родава-жанравая спецыфіка літаратуры нязменна знаходзіцца ў цэнтры ўвагі: сярод яе даследчыкаў гісторыкі называюць Платона (які вуснамі Сакрата характарызаваў роды паэзіі, або роды эпасу, лірыкі і драмы), Гегеля (які іх размежаваў), В.Р.Бялінскага і многіх іншых. Этапным з’яўляецца вызначэнне жанру як катэорыі літаратурнай памяці, дадзенае М.Бахціным.

Пры спрэчнасці асобных пытанняў (напр., колькі існуе родаў – называюцца дадатковыя: сатыра, раман, або аб адрозненнях паміж відамі і жанрамі і г.д.), распрацавана і разгалінавана структура рода-віда-жанравых утварэнняў.