Дантэ – апошні паэт Сярэднявечча і пачынальнік Рэнесансу

Дантэ (травень 1265, Фларэнцыя — 14.9.1321, Равена) – апошні паэт Сярэднявечча і першы прадстаўнік Адраджэння, першапачынальнік італьянскай літаратуры, стваральнік літаратурнай мовы. З ліку найбольш выбітных постацяў у гісторыі чалавецтва (магчыма, першы, хто нагадаў пра чалавецтва ўвогуле). “Чалавек-светач” (В.Гюго), “песнопевца не было прекрасней” (Мікеланджэла).

Асноўныя вехі жыцця і творчасці звязаны з накступнымі пытаннямі: “малая радзіма”; палітычная дзейнасць / апазіцыя да ўладаў; выгнанне; крыніцы творчасці (у т.л. праблема мовы); смерць на чужыне. Вылучым гэтыя вехі як актуальныя праблемы або скразныя матывы, звязаныя з жыццём Дантэ (т.зв. “гарызантальны” кантэкст). Такі падыход дазволіць выкарыстаць мадэль “вертыкальнага” кантэксту: г.зн. акрэсліць тыпалагічныя сыходжанні паміж тым, што адбывалася ў жыцці Дантэ, і другімі падзеямі, якія знаходзім у біяграфіі іншых творцаў. А паколькі Дантэ быў адным з першых прадстаўнікоў той эпохі, якая “нарадзіла” творцу як індывід (паняцце “рэнесансны індывідуалізм” замацавала непаўторнасць чалавечай асобы), пастолькі прапанаваны падыход дазваляе распрацаваць алгарытм аналізу жыццёвага лёсу творцы ўвогуле.

Праблема “малой радзімы”.

1265 год. Фларэнцыя. Перыяд міжусобіц, раз’яднанай на гарады-камуны (з часоў падзення Заходняй Рымскай імперыі) Італіі, вострай палітычнай барацьбы, процістаяння знешнім ворагам і г.д. Фларэнцыя – адзін з самых багатых гарадоў Тасканы – той часткі Італіі, дзе стваралася нацыянальная культура, а Фларэнцыя стала эпіцэнтрам гэтага працэсу. З ёй аказаліся так ці інакш звязаны лёсы Ф.Петраркі (з сям’і выгнанніка з Фларэнцыі), С.Бацічэлі, Леанарда да Вінчы, Мікеланджэла, Рафаэля... І раней за ўсіх – Дантэ. Ён паходзіць са старажытнага дваранскага, хоць і небагатага рода землеўладальнікаў.

Праблема “малой радзімы” выступае і ў правобразе той страчанай краіны, якой становіцца краіна дзяцінства, маладосці для сталага чалавека. Так, невялікая Беларусь убірае ў сябе “малыя радзімы” нашых творцаў – Ушаччына, Піншчына, Случчына..., вобраз якой застаецца незгасальнай зоркай, да якой імкнецца чалавек на працягу ўсяго жыцця. Натуральна існуе літаратурная карта свету, дзе рэальныя мясціны набываюць новае паэтычнае (гераічнае, ідэальнае, казачнае, міфічнае) вымярэнне, а побач з імі існуюць і зусім выдуманыя, утапічныя: Новая Атлантыда, Эльдарада, краіна райскай птушкі, цудоўная краіна Эмайн, краіна Дракона з японскай казкі “Урасіма Таро”, біблейскі Рай...

Мара пра Фларэнцыю набыла ў Дантэ вобраз утопіі – пісьменнік выступае папярэднікам новага ідэйна-культурнага руху, яго першапраходцам: утапічнай краінай бачыцца Дантэ аб’яднаная Італія. Мара пра аб’яднанне краіны ставіць побач з Дантэ многіх эпічных герояў Сярэднявечча. Прыгадаем словы Дз.Ліхачова пра князя Святаслава са “Слова пра паход Ігаравы” і Карла Вялікага з “Песні пра Раланда”: «Карл і Святаслаў сімвалізуюць сабой нацыянальнае і дзяржаўнае адзінства сваіх краін”. У іх адлюстравана, магчыма, і не да канца ўсвядомленая мара да такога аб’яднання, якое б спыніла крывавыя войны. Дантаўскі вобраз аб’яднанай Італіі прагучаў не менш выразна: Италия, раба, скорбей очаг,

В великой буре судно без кормила,

Не госпожа народов, а кабак ( пер.М.Лазінскага).

Паэт-палітык, грамадскі дзеяч. Палітычныя сілы ў краіне адасабляюцца ў вырашэнні сацыяльна-палітычных прыярытэтаў. Асноўным было пытанне ўлады: царква вылучала ідэю тэакратыі (вяршынства царквы над свецкай уладай), свецкая ўлада выступала за права быць вядучай палітычнай сілай. Палітычныя дзеячы Фларэнцыі падтрымлівалі гэтыя дзве сілы: гібеліны выступалі на баку імператара, гвельфы – за рымскага папу. Род Дантэ належаў да гвельфаў. Дантэ быў адным з сямі прыёраў Фларэнцыі. У 1293 г. гвельфы атрымалі канчатковую перамогу над гібелінамі. У 1300 г. пасля сутычкі паміж групамі гвельфаў адбыўся раскол на “чорных” (выступалі за саюз з рымскім папай) і “белых” (антыпапская кааліцыя імкнулася захаваць незалежнасць Фларэнцыі), на баку апошніх выступіў Дантэ. У 1302 г. перамаглі “чорныя”. Дантэ апынуўся ў выгнанні. Два санеты прысвяціў суайчынніку Мікеланджэла (Пер.А Вазнясенскага):

/ К Данте / / Еще о Данте /

Единственно живой средь неживых, Звезде его слова наши – как дым.

свидетелем он Рая стал и Ада, Похвал, достойных Данте, так немного.

где справедливость правила Расплату. Мы не примкнем к хвалебному потоку.

Он, как анатом, все круги постиг. Хулителей его мы пригвоздим!

Он видел Бога. Звездопадный стих Прошел он двери Ада, невридим,

над родиной моей рыдал набатно. пред Данте открывались двери Бога.

Певцу нужны небесные награды. Но люди, рассуждавшие убого,

Ему не надо почестей людских. дверь родины захлопнули пред ним.

Я говорю о Данте. Это он О родина, была ты близорука,

Не понят был. Я говорю о Данте. когда казнила лучших сыновей,

Он флорентийской бандой не сожжен. себе готовя худшую из казней.

Непониманье гения – закон. Всегда ужасна с родиной разлука.

О, дайте мне его прозренье, дайте! Но не было изгнания подлей,

И я готов, как он, быть осужден. как песнопевца не было прекрасней!

Дантэ – паэт-выгнаннік. З 1302 г. Дантэ ў выгнанні. Некалькі разоў ён спрабаваў вярнуцца на радзіму, але па розных прычынах гэтыя шляхі аказаліся абарваныя. Сярод першых выгнаннікаў прыгадаем старажытнарымскага паэта Авідзія...

Смерць на чужыне. Дантэ памёр у Равэне. З беларускіх газет (чэрвень 1999 г.): “У Фларэнцыі на адной з паліц мясцовай бібліятэкі абсалютна выпадкова быў знойдзены мяшэчак з часткай праху слыннага паэта Дантэ Аліг’еры. Мяшэчак быў уціснуты невядомымі паміж дзвюма фаліянтамі. У 1865 годзе ў гонар 600-годдзя з дня нараджэння Дантэ Аліг’еры ягоная магіла ў Равене была адкрытая дзеля ўрачыстага перазахавання. Але па невядомых прычынах прах паэта быў перададзены ў бібліятэку, а ў 1929 годзе проста згубіўся”.

Па-рознаму ў агульным кантэксце могуць быць асэнсаваны іншыя факты: смерць на чужыне Еўфрасінні Полацкай (яшчэ да часоў Дантэ), Максіма Багдановіча, Алеся Адамовіча... Ужо ў ХІІ ст. манахі з беларускіх земляў разумелі, што нельга пакідаць на чужыне, нават і ў святым месцы, цела сваёй “заступніцы”, сваёй «маці». Факт смерці Еўфрасінні ў Іерусаліме творча пераасэнсаваны ў кантэксце беларускай культуры. Так, смерць на чужыне Максіма Багдановіча «яднае» біяграфію прадстаўніка беларускага адраджэння і лёс Дантэ, першапачынальніка еўрапейскага Адраджэння, наноў высвечвае жыццё і творчасць беларускага паэта.

Знакавай з'яўляецца магіла Максіма Багдановіча ў Ялце. Зразумела, што ў агульным кантэксце аб'ектыўная сітуацыя сведчыць, верагодна, пра пэўныя рысы нашага жыцця і псіхалогіі. У той жа час для шэрагу дзеячаў беларускай культуры знаходжанне гэтай магілы за межамі радзімы стала знакавым, сімвалічным. Прыгадаем верш Міколы Аўрамчыка “Сімвалічная кветка”.

Помню, як у цёплай Ялце

Днём асеннім

Некалі

Я, Караткевіч, Адамовіч

Спелых васількоў

Пасеялі насенне

На магіле,

Дзе ляжыць наш Багдановіч.

Чалавек імкнецца пасадзіць на магіле Багдановіча валошкі. Але валошкі на чужой зямлі не ўзыходзяць! Не можа быць і новых багдановічаў. Верш напісаны да ўгодкаў з дня смерці А.Адамовіча. Паэт ужывае паралелізм: за межамі Беларусі жыў Алесь Адамовіч, апынуўся за яе межамі некалі Максім Багдановіч. І адзін і другі марылі пра вяртанне на радзіму. Але паэт-класік пахаваны ў Ялце – гэта на яго магіле не растуць валошкі, любімыя паэтавы кветкі – сімвал Беларусі. Магіла Алеся Адамовіча знаходзіцца на Беларусі, як пра гэта і марыў беларускі пісьменнік. Выкарыстоўваючы параўнальны падыход: Дантэ – Еўфрасіння Полацкая – М.Багдановіч – А.Адамовіч,– наноў прачытваем факты з біяграфіі паэта і яго творчасць у цэлым.

Прычынна-следчымі сувязямі звязаны два матывы: выгнанне / ад'езд героя за межы радзімы і вяртанне (або немагчымасць вяртання). Прыгадаем прыклад з міфалогіі: цар Эдып, здзейсніўшы неўсвядомленае злачынства, сам асудзіў сябе на выгнанне. Па крыніцах старажытнага фіванскага цыклу міфаў вядома пра пакутніцкія вандраванні героя. У трагедыі Сафокла «Эдып у Калоне» паказана, што пакутніцтвы героя працягваюцца да таго часу, пакуль Эдып не спыняецца ў прадмесці Афін – Калоне. Уладар Афін ведаў, што зямля, якая прыме ў сябе цела Эдыпа, набудзе святасць і трапіць пад асаблівую абарону багоў. Ён спрабуе зрабіць усё магчымае, каб затрымаць Эдыпа ў горадзе. Эдып памірае ў Калоне: так тлумачылася, паводле старажытных вераванняў, вялікая роля грэчаскага горада ў антычнай цывілізацыі, тое ўзвышэнне Афін і Афінскай дзяржавы, якое адбывалася на працягу стагоддзяў.

Матыў «смерць у выгнанні» звязаны з міфалагемаю “святое месца”, “святая зямля”, «асвячонасць месца смерці». Так, Еўфрасіння Полацкая, якая памерла на святой зямлі, «вярнулася» на радзіму, стаўшы не толькі арганічнай часткай культурнай, духоўнай спадчыны Беларусі, але і той крыніцай святасці, высокай духоўнасці, якая здольна наталіць кожнага. Падобныя разважанні можна прывесці і з нагоды таго, што магілы М.Багдановіча, А.Адамовіча – “святое” месца для людзей неабыякавых, творчых. Месца апошняга захавання таго ці іншага дзеяча культуры прыцягвае асаблівую ўвагу, з’яўляючыся ў пэўным сэнсе “святым” месцам, той Гіпакрэнай – крыніцай натхнення, з якой чэрпаюць натхненне, наталяюць прагу духоўнага, неўміручага наступныя пакаленні. Захоўваць, выратоўваючы ад небыцця гэтую крыніцу, асэнсоўваць яе як арганічную неад'емную частку нацыянальнай культуры, або пакінуць у забыцці, занядбаць і таму страціць, страціўшы тым самым арыгінальнасць, дадзеную гісторыяй неўміручую спадчыну, – застаецца і дагэтуль актуальным пытаннем для нацыі і чалавека: “Быць альбо не быць?”