Яна ідзе ў красе сваёй Як ноч у месячнай красе

Яна ідзе ў красе сваёй Як ноч у месячнай красе

Бы зорка, што па небе крочыць. Яна ідзе, і аксаміты

Святло і змрок з’яднаны ў ёй, Начных нябёс, і зоркі ўсе

Ласкава пазіраюць вочы: І траў духмяных малахіты,

Спрачаюцца наперабой Як сонца ў ранішняй расе,

Там чары дня і чары ночы. У позірку яе адбіты.

 

 

Чуць болей ценю, менш святла,– Прыбавіць бліку, убавіць цень –

І ўжо гармонія не тая. І ўмомант стане ўсё не тое:

З абрысаў яснага чала Ужо ў вачах не ноч, а дзень,

Жывая думка выглядае, Застыла ўсмешка прастатою,

І волас, чорны як смала, І думку выпаліў прамень

Яе галоўку аздабляе. З чала пад пасмаю густою.

 

Шчака румянцамі гарыць, І гэты жар смуглявых шчок,

Вясёлкамі смяюцца скроні, І зірк з іскрынкай сарамлівы,

Нібы гавораць: без пары І грабянец-маладзічок,–

Дзявочай радасці не ўронім, Усё ў ёй, юнай і цнатлівай,

Спакой даў нам свае дары, Замілаванне і зарок

Мы чыстату сваю баронім. Любові чыстай і шчаслівай.

 

Тропы / стыліст. Фігуры Пераклад Юркі Гаўрука Пераклад Язэпа Семяжона
Эпітэты ласкава пазіраюць, яснага чала, жывая думка, волас чорны, дзявочай радасці у месячнай красе, начных нябёс, траў духмяных, ранішняй расе, пад пасмаю густою, смуглявых шчок, зірк сарамлівы, юнай і цнатлівай, любові чыстай і шчаслівай
Метафа- ры ідзе, бы зорка; зорка...па небе крочыць, чары дня і чары ночы /спрачаюцца/, вясёлкамі смяюцца скроні, аксаміты начных нябёс, траў малахіты, у вачах не ноч, а дзень, думку выпаліў прамень, жар шчок, зірк з іскрынкай, грабянец-маладзічок
Параў-нанні вясёлкамі смяюцца скроні, бы зорка, як смала, шчака гарыць, нібы гавораць як ноч у месячнай красе, як сонца ў ранішняй расе
Метанімія волас чорны, шчака гарыць зірк з іскрынкай
Інверсія у красе сваёй, ласкава пазіраюць, па небе крочыць, румянцамі гарыць, вясёлкамі смяюцца, чыстату сваю зоркі ўсе, у позірку яе, застыла ўсмешка, выпаліў прамень, пад пасмаю густою, зірк сарамлівы, любові чыстай і шчаслівай
     

 

Беларускія пераклады, нават калі не мець перад сабой арыгінала, відавочна перадаюць спецыфіку рамантычнай вобразнасці аўтара, настолькі багата аздоблены выяўленча-выразнымі сродкамі, шматфарбны партрэт дзяўчыны паўстае перад чытачом.