Поль Верлен


Раяль цалуе тонкая рука

У час вячэрні, шэра-ружаваты;

І на крылах, цішэй ад вецярка,

Ў паветры мяккім, пекным паплыла ты

Пужліва песня, і срэдзь комнат хаты

Шчэ дога веяў пах, як ад цвятка.

Што за калыска ціха так гайдае

Стамлёнага, бяздольнага мяне?

Чаго, як жэўжык, песня вымагае?

І што ў канцы яе прыпеў жадае,

Каторы гэтак хутка у акне,

Адчыненым на садзік, замірае?

(Пераклад М.Багдановіча)