Тэма 3. Склад літаратуры. Літаратурны працэс. Перыядызацыя

 

§ 1. Літаратурны працэс

Словы Б.Тамашэўскага: “Каждый век имеет свое определение литературы”,– дазваляюць акрэсліць параметры вывучэння літаратуры, сусветнай і нацыянальнай. Адпаведна кожная эпоха мае свой склад літаратуры, што найперш звязана з паняццем “літаратурны працэс”. Як пісаў М.І.Конрад: «Иным является в разное историческое время и состав литературы. Дело при этом не в том, что, скажем, в древности в состав литературы входило все – и песня, и историческое сочинение, и правовой документ, и философский трактат, и рассказ, а в более позднее время литературой стало только то, что получило наименование «художественной литературы». Исторически столь же реально и другое: различное представление о «художественности» и в связи с этим различный состав именно художественной литературы. Так, например, в Китае в некоторые периоды Средневековья в орбиту художественной л-ры не входил рассказ или роман, но входил политический трактат или публицистическая статья, если они были написаны с соблюдением определенных стилистических правил».

Складнікамі літаратуры з’яўляюцца:

 

Літара-тура   Склад л-ры: у перыяд Старажытнасці да л-ры акрамя ўласна літ.твораў адносілі таксама творы гістарыяграфіі, красамоўства, філасофіі, прыродазнаўства і г.д. У Сярэднявеччы адпаведна з іерархічнай структурай грамадства склалася свая сістэма літ.жанраў, якія аб’ядноўваюць у пэўныя групы (“протанапрамкі”)
Літара-турны працэс     (рух напе-рад) Літ. развіццё на пэўным адрэзку часу. Гістарычнае існаванне л-ры, яе функцыянаванне і эвалюцыя як у пэўную эпоху, так і на працягу ўсёй гісторыі нацыі, краіны, рэгіёна, свету (В.Халізеў) У л.п. уваходзяць: 1) мастацкія творы (сур’ёзнай, высокай л-ры і масавай), 2) формы іх распаўсюджвання (публікацыі, перавыданні, літ.крытыка, чытацкія рэакцыі, – у эпісталярнай і мемуарнай л-ры і інш.), 3) факты “самапазнання” – праграмы, маніфесты літаратурныя, 4) літ. барацьба прадстаўнікоў розных літ. кірункаў (рамантыкаў – з класіцыстамі, славянафілаў – з западнікамі, сімвалістаў – з натуралістамі, якіх яны шырока трактуюць), 5) міжнародныя літ.сувязі і ўплывы (В.Халізеў) Асаблівае месца ў л.п. належыць творам ранейшых часоў, якія не маглі мець распаўсюджванне ў пэўны гіст. перыяд (у 1990-я гг. пашыраецца “вернутая л-ра” ў Беларусі), другія набываюць прынцыпова новую трактоўку (“Гамлет” Шэкспіра ў Т.Тцары, у кінаверсіі 2002 г. ЗША)

Відавочна, што змест і склад паняццяў “літаратура” і “літаратурны працэс”, якія бліжэй за іншыя звязаны між сабой, абумоўлены найперш гісторыка-культурным кантэкстам, у якіх развіваецца літаратура, часам, калі ствараецца той ці іншы тэкст, які становіцца помнікам літаратуры.