рефераты конспекты курсовые дипломные лекции шпоры

Реферат Курсовая Конспект

Культура Беларусі X – XIII стст.

Культура Беларусі X – XIII стст. - раздел Образование, Пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь З Прыняццем Хрысціянства І Развіццём Феадальных Адносін Культура Падзяляецца ...

З прыняццем хрысціянства і развіццём феадальных адносін культура падзяляецца па саслоўным прынцыпе на два накірункі – традыцыйную (ці народную) культуру і культуру пануючага класа. Культура пануючага класа была амаль аднолькавай на ўсёй тэрыторыі Кіеўскай Русі, бо яе фундамент – візантыйскае праваслаўе, агульная пісьменнасць, заснаваная на старажытнарускай мове, агульныя палітычныя, эканамічныя і сацыяльныя інтарэсы. Традыцыйная культура ў кожнай мясцовасці мела свае асаблівасці, значныя адрозненні, характэрныя для плямёнаў, ад якіх пайшло мясцовае насельніцтва.

Вусная народная творчасць – самая развітая галіна традыцыйнай культуры. Бытавалі каляндарна-абрадавыя песенныя цыклы (прысвечаныя язычніцкім святам і сельскагаспадарчым работам – Масленіцы, Русальнаму тыдню, Купаллю, Дажынкам), сямейна-абрадавыя песні (цыклы для вяселля, пахаванняў). Шырока распаўсюдзіліся казкі-быліны, паданні, легенды, прыказкі, загадкі, замовы. Сярод былін выдзелім “Вальга Святаславіч і Мікула Селянінавіч”, “Дабрыня-сват” (пра сватаўство да Рагнеды Ўладзіміра). Але быліна распавядала пра станаўленне феадальных адносін, а таму характэрна была і для культуры пануючага класа.

Пачынаючы з IX ст., на ўсходнеславянскіх землях шырока распаўсюджваецца пісьменнасць на базе кірылічнага алфавіта (выцесніла рунічную пісьменнасць). Кірыліца была складзена ў 863 г. братамі Кірылам і Мяфодзіем для старабалгарскай мовы, але распаўсюдзілася амаль сярод усіх славянскіх народаў. Спрыяла гэтаму прыняцце славянамі хрысціянства і пераклад святых тэкстаў на славянскія мовы. На Беларусі засталося няшмат помнікаў пісьменнасці, большасць з іх – унікальныя рэчы.

Першы датаваны надпіс ва Ўсходняй Еўропе – пячатка князя Ізяслава (княжыў да 1001 г.) з імем князя на грэчаскі лад – “Ізяславос”. Выдатным помнікам пісьменнасці з’яўляюцца “Барысавы камяні”, якія размяшчаліся ў рэчышчы Заходняй Дзвіны. Па загадзе сына Усяслава Чарадзея, князя Барыса (Рагвалода) на вялікіх камянях – язычніцкіх сімвалах былі нанесены надпісы “Господі помозі”, “Сулібор хрест” і выбіты шасціканцовыя крыжы (1120-я гг.). Берасцяныя граматы XI-XV стст. знойдзены на Беларусі ў Віцебску і Мсціслаўлі. Яны выкананы на берасцяной кары – бяросце. У Бярэсці археолагі знайшлі драўляны грэбень з паслядоўна размешчанымі літарамі кірыліцы – “букваром”, адносіцца ён да XIII ст.

Найбольш каштоўныя помнікі пісьменнасці – гэта рукапісныя кнігі. З XI-XIII стст. захавалася няшмат кніг. Яны былі вельмі рэдкія і ў тыя старажытныя часы. Вырабляліся з пергаменту – спецыяльна апрацаванай скуры маладых жывёл. На адну кнігу трэба было выгадаваць невялікі статак цялят. Да таго ж кнігі перапісвалі ўручную, гэта быў вельмі марудны працэс.

Самая ранняя рукапісная кніга на Беларусі – гэта Тураўскае евангелле XI ст.Яшчэ вядомы Полацкія евангеллі XII-XIV стст., Аршанскае евангелле XIII ст. Акрамя царкоўнай літаратуры распаўсюдзілася свецкая літаратура. Перш за ўсе – гэта летапісы. Ёсць звесткі аб існаванні Полацкага летапісу (ім карыстаўся В.М.Тацішчаў), які не захаваўся. Агульным летапісам Кіеўскай Русі з’яўляецца “Аповесць мінулых гадоў”, што была напісана манахам Нестарам у Кіеве ў пачатку XII ст. “Слова аб палку Ігаравым” змяшчае цікавую інфармацыю пра полацкіх князёў (Усяслаў Чарадзей). Аўтар спрыяльна ставіўся да полацкіх князёў, а ў тэксце сустракаюцца словы, характэрныя да заходніх зямель Кіеўскай Русі. Гэта дало падставу некаторым даследчыкам сцвярджаць, што аўтарам з’яўляецца жыхар ці выхадзец са старажытнабеларускіх зямель. Час стварэння “Слова…” – 1185-1187 гг.

З распаўсюджаннем хрысціянства і з’яўленнем сваіх славянскіх святых з канца XII ст. пашыраецца мясцовая агіяграфічная літаратура – “жыціі” і “хаджэнні” святых. Вядомы “Жыціе і хаджэнне Еўфрасінні Полацкай” (да 1187 г.), “Жыціе Кірылы Тураўскага”, “Жыціе Аўрамія Смаленскага” (напісана яго вучнем Яфрэмам каля 1240 г.), “Хаджэнне Ігнація Смаляніна”.

Вялікую спадчыну пакінуў Кірыла Тураўскі (жыў каля 1130-1182 гг.). Вядомы яго 8 “слоў”-пропаведзяў, 2 каноны, некалькі аповесцяў, каля 30 малітваў-споведзяў. Асноўная тэма, якая турбавала “Златавуста” – духоўная дасканаласць чалавека.

Клімент Смаляціч (?-1164 гг.) – адзін з першых славян, які займаў пасаду кіеўскага мітрапаліта. Знакаміты як вялікі кніжнік, але захаваўся толькі адзін яго твор – “Пасланне Фаме прасвітэру”, у якім ён адстойвае самастойнасць мясцовай хрысціянскай царквы перад канстантынопальскім патрыярхам Фамой.

Вялікае месца ў гісторыі культуры Беларусі займае Еўфрасіння Полацкая (1110-1173 гг.), дачка малодшага сына Ўсяслава Чарадзея. Яна перапісвала і перакладала кнігі, засноўвала манастыры (Спаскі жаночы і прсв. Багародзіцы мужчынскі) і школы для дзяцей пры іх, была фундатарам цэркваў і выдатных помнікаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Па загадзе Еўфрасінні полацкі дойлід Іаан пабудаваў Спаскую царкву (каля 1132-1159 гг.), а распісаў царкву фрэскамі мастак Кузьма з памочнікамі (згодна з надпісам на сцяне храма). Па заказе Еўфрасінні полацкі майстар-залатар Лазар Богша ў 1161 г. выканаў шасціканцовы крыж – святыню Беларусі. На драўлянай аснове мацаваліся 11 залатых пласцін, аздобленых перагародчатымі каляровымі эмалямі з выявамі святых, каштоўнымі камянямі. Бакі крыжа абкладзены сярэбранымі пазалочанымі пласцінамі, на якіх нанесены надпіс – гісторыя стварэння крыжа, імя майстра, праклён магчымым злодзеям. Такім чынам, крыж – помнік дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, помнік пісьменнасці, хрысціянскі помнік старажытнай Беларусі.

Аб высокім узроўні дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў старажытных беларускіх княствах гавораць знаходкі прадметаў рамесніцкай вытворчасці – разных з косці і дрэва гронкаў нажоў, грабянёў, лыжак, шахматных фігурак (знойдзены ў Ваўкавыску, Лукомлі, Гародні). Майстры-залатары авалодалі складанай тэхнікай філіграні, гравіроўкі, залачэння, чэрні, зярнення.

Важнае месца ў шматграннай культуры старажытнай Беларусі займае архітэктура. Беларускі даследчык культуры М.М.Шчакаціхін яшчэ ў 20-я гг. XX ст. выдзяліў дзве архітэктурныя школы культавага будаўніцтва на тэрыторыі сучаснай Беларусі, што адрозніваліся па віду кладкі плінфы, дэкору, памерам і планіроўке пабудоў.

Полацкая будаўнічая школа атрымала вялікі ўплыў візантыйска-малаазіацкага будаўніцтва. Выкарыстоўвалася муроўка з пахаваным радам цэглы (адзін рад цэглы ўтапліваўся глыбей і затынкоўваўся, вонкавая тынкоўка адсутнічала), інтэр’ер (унутраная прастора) аздаблялася фрэскамі – рознакаляровымі роспісамі па сырой тынкоўцы. Выдатнымі помнікамі полацкай будаўнічай школы з’яўляецца Сафійскі сабор (1050-я гг.), Спаская (Спаса-Еўфрасіньеўская) царква (1132-1159 гг.), храмы ў Бельчыцах (XII ст.), Дабравешчанская царква ў Віцебску – ці Царква Звеставання (1-ая палова – сярэдзіна XII ст.) а так сама храмы ў Мінску, Ноўгарадзе, Смаленску.

Гарадзенская архітэктурная школа прадстаўлена помнікамі – Барысаглебскай царквой на Каложы (Каложская царква) ў Гродне, пабудаванай ў апошнюю чвэрць XII ст.; незавершанай царквой у Ваўкавыску XII ст.; гродзенскай Прачысценскай царквой XII ст.; гродзенскай Ніжняй царквой пабудовы XII ст. (загінула пад час пажару 1183 г.), а таксама храмамі ў Тураве, Новаградку, Мінску і інш. Асаблівасці тэхнікі гродзенскай школы – выкарыстанне ў муроўцы плінфы (тонкай цэглы) разам з абцёсаным камнем і дэкаратыўнай маёлікавай пліткі, а таксама галаснікоў – керамічных гаршкоў, умараваных у сцены для паляпшэння акустыкі. Для аздаблення выкарыстоўваліся фрэскі і мазаіка. Гэта гаворыць аб уплыве візантыйскай, балканскай і каўказкай традыцый будаўніцтва.

Выдатным прыкладам ваеннага дойлідства на Беларусі з’яўляецца Камянецкая ці Белая вежа, пабудаваная ў Камянцы сучаснай Брэсцкай вобласці дойлідам Алексай у XIII ст. Рэшткі падобных вежаў знойдзены ў Полацку, Гародні.

Музычная культура мела некалькі накірункаў. Адным з замоўцаў выступаў княжаскі двор, дзе патрабаваліся выканаўцы цэрыманіяльнай і ваеннай музыкі. У межах хрысціянскай праваслаўнай царквы музычныя інструменты не выкарыстоўваліся, але склаўся знакаміты знаменны распеў. Наогул, царква выступала супраць народнай музычнай культуры, прадстаўленай скамарохамі, спевакамі з гуслямі, жалейкамі, бубнамі. Апошніх вельмі шанаваў просты люд і часта прымалі пры дварах феадалаў.

– Конец работы –

Эта тема принадлежит разделу:

Пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь

Cicтэма адкрытага навучання...

Если Вам нужно дополнительный материал на эту тему, или Вы не нашли то, что искали, рекомендуем воспользоваться поиском по нашей базе работ: Культура Беларусі X – XIII стст.

Что будем делать с полученным материалом:

Если этот материал оказался полезным ля Вас, Вы можете сохранить его на свою страничку в социальных сетях:

Все темы данного раздела:

Прадмет гісторыі Беларусі
Гісторыя (грэч. historia – апавяданне аб мінулых падзеях, аб тым, што пазнана, даследавана) ці гістарычная навука – навука аб заканамернасцях разгортвання ў прасторы і часе

Перыядызацыя курса эканамічнай гісторыі
Гістарычная перыядызацыя – гэта форма колькаснага і якаснага абазначэння гістарычнага развіцця. Перыядызацыі існуюць лінейныя (падзел гісторыі на раў

Метадалогія эканамічнай гісторыі Беларусі
Сутнасць метадалогіі гісторыі – гэта вырашэнне пытання аб прыродзе гістарычнага тлумачэння. Метадалогія раскрывае асноўныя паняцці навукі і паказвае іх ролю ў працэсе пазнан

Кантрольныя пытанні да тэмы №1
1. Што такое гісторыя? Што з’яўляецца аб’ектам даследвання ў гістарычнай навуцы? 2. З імёнамі якіх навукоўцаў звязана станаўленне гістарычнай навукі на Беларусі? 3. Пералічыце фун

Паходжанне беларусаў
Асіміляцыя балтаў адбылася хуткімі тэмпамі – культурная і гаспадарчая перавага славян садзейнічалі гэтаму працэсу. Але і балты таксама паўдзельнічалі ў стварэнні новага народа – славяне пераймалі г

Кантрольныя пытанні да тэмы №2
1. Якія агульныя характарыстыкі мае першабытная эпоха? 2. Назавіце асноўныя перыяды археалагічнай перыядызацыі. 3. На якім прынцыпе заснавана археалагічная перыядызацыя?

Лекцыя 3. Раннефеадальнае грамадства на Беларусі. Першыя дзяржаўныя ўтварэнні на беларускай зямлі ў Х – ХІІІ ст.ст.
Асноўныя паняцці: раннекласавае грамадства; падсека; двухполле; трохполле; дзедзічы; смерды; закупы; радовічы; дзякло; мезлева; “кармленні”; вотчыннае земле

Сацыяльна-эканамічнае развіцце беларускіх земляў у X – XIII стст.
Протадзяржавы крывічоў і дрыгавічоў утварыліся дзякуючы поспехам у гаспадарчым развіцці гэтых протанародаў, развіццю раннекласавага грамадства. У галіне апрацоўкі зямлі панавала ворнае зем

Першыя дзяржаўныя ўтварэнні. Полацкае, Тураўскае княствы і княствы Панёмання ў X – XIII стст.
Першая дзяржава, што ўтварылася на тэрыторыі сучаснай Беларусі – гэта Полацкае княства. Любая дзяржава ўтвараецца пад уплывам розных фактараў – геаграфічных, этнічных, сацыяльна-эк

Рэлігія славян. Распаўсюджанне хрысціянства на Беларусі
Да прыняцця хрысціянства ўсходнія славяне з’яўляліся язычнікамі ці паганцамі. Гэта значыць, што яны пакланяліся розным з’явам прырод

Кантрольныя пытанні да тэмы №3
1. Якія сувязя ляжалі ў падмурку сельскай суседскай абшчыны? 2. Якімі шляхамі складвалася прыватная маёмасць на зямлю? 3. Якія катэгорыі сялянства вы ведаеце? 4. Якія існ

Утварэнне Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. Палітычнае становішча ВкЛ да сярэдзіны XVI ст.
Да пачатку XIII ст. тэрыторыя сучаснай Беларусі была падзелена на шматлікія ўдзельныя княствы – шматкі былога магутнага Полацкага і Тураўскага княстваў. Невялікія самастойныя княствы сталі лёгкай з

Асноўныя накірункі развіцця ВкЛ у 70-я гг. XIV – XV ст.
Пасля смерці Альгерда ў ВкЛ пачалася дынастычная барацьба (1370-1390-я гг.), падстава да яе – вялікім князем стаў сын ад другога брака – Ягайла (вялікі князь у 1377-1392 гг.

Палітычнае становішча Беларусі ў першай палове XVI ст.
У 1492 г. вялікім князем паны-рада абралі сына Казіміра – Аляксандра (вялікі князь у 1492-1506 гг.). Але паны паставілі перад Аляксандам умовы – князь павінен ўсе найважнейш

Дзяржаўны лад і органы кіравання ў ВкЛ
Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае было феадальнай манархіяй, дзе феадалам было забяспечана права валодання залежным насельніцтвам – сялянамі. Насельніцтва княства падзялялася на дзве вя

Цэнтральныя органы ўлады
Вялікі князь (гаспадар, кароль) – кіраўнік дзяржавы, кіраўнік выканаўча-распараджальнай дзейнасцю вышэйшых дзяржаўных органаў, кіраўнік дзяржаўнай адміністрацыі, галоўнакаманду

Вышэйшыя асобы
Маршалак земскі з’яўляўся ахоўнікам этыкету і парадку пры двары гаспадара. Меў важныя функцыі: старшынстваваў на сеймавых паседжаннях і ў Радзе, абвяшчаў пастановы гаспадара і

Органы мясцовага кіравання
Вялікае княства Літоўскае было федэратыўнай дзяржавай, розныя часткі яе мелі розную ступень падпарадкаванасці цэнтру. Так, Полацкае, Віцебскае і Мсціслаўскае ваяводствы мелі спецыяльные граматы, дз

Гарадское самакіраванне
У XIV-XVIII стст. на Беларусі стала пашырацца так званае Магдэбурскае права – права на самакіраванне гарадоў. Гэта было вынікам развіцця гараской гаспадаркі і жаданнем вялікіх княз

Эвалюцыя судовай сістэмы
У ВкЛ да XVI ст. склаліся дзве судовыя сістэмы. Адна – гэта агульныя суды для ўсяго насельніцтва княства, што абапіраліся на нормы звычаёвага права і новыя законы. Другая сістэма – гэта суды для ас

Мясцовыя суды
Усесаслоўным судом у ваяводстве, павеце ці старастве быў гродскі (замкавы) суд. Ен разглядаў самае шырокае кола пытанняў, што датычыліся як феадалаў, так і сялян, мяшчан. У склад с

Вайсковая справа
Вайсковая справа грунтавалася на страражытным абавязку абароны сваёй зямлі. Адначасова ваенная справа была галоўным абавязкам шляхты, з іх жа на карысць дзяржавы маглі браць толькі адзін від падатк

Сельскагаспадарчая вытворчасць
У XIII – першай палове XVI стст. на Беларусі пераразмяркоўваецца галоўны сродак вытворчасці – зямля. Змяняюцца формы землеўладання і землекарыстання. Галоўнымі заняткамі сялян, як і раней, застаюцц

Сялянская гаспадарка. Формы павіннасцяў
Сялянскі двор – “дым” – гэта звычайная сям’я, радзей — некалькі сем’яў і іх уласнасць: пабудовы, жывёлу, прылады працы, зямлю, якою “дым” карыстаўся на падставе спадчыннага звычаёв

Катэгорыі сялян
Па характару эканамічных адносін з феадалам сяляне падзяляліся на шэраг катэгорый: долнікаў, даннікаў, людзей цяглых, асадных, агароднікаў, слуг і інш. Даннікі (людзі д

Формы феадальнага землекарыстання і землеўладання
Вярхоўным уласнікам усіх зямель ВкЛ намінальна лічыўся вялікі князь. Але па сваей прыналежнасці землі падзяляліся на дзяржаўныя і прыватныя. Дзяржаўн

Панская гаспадарка
Панская гаспадарка вялася пры “дварах” – адміністратыўна-гаспадарчых цэнтрах уладанняў. Да сярэдзіны XV ст. мела выключна натуральны характар. Асаблівасці: актыўнае выкарыстоўванне

Развіццё рамяства і гандлю, таварна-грашовых адносін. Беларускія гарады
У XIII – першай палове XVII ст. у ВкЛ інтэнсіўна ішоў працэс урбанізацыі – засноўваліся новыя гарады, расло насельніцтва старых цэнтраў. На 1500 г. у ВкЛ налічвалася 83 горада, да 1600 г. было да 5

Гандаль
Прыкметы развіцця гандлю да сярэдзіны XVII ст.: 1. Складваецца сістэма гандлевых устаноў. Наладжваецца пастаянны гандаль па гарадах у лавах і крамах. Кожны тыдзень у мястэчках і гарадах пр

Кантрольныя пытанні да тэмы №4
1. Якія знешнія сілы былі супраць стварэння моцнай славяна-літоўскай дзяржавы? 2. Хто лічыцца стваральнікам Вялікага княства Літоўскага? 3. Як да стварэння славяна-літоўскай дзярж

Культура Беларусі
Беларускія землі мелі параўнальна высокі ўзровень эканамічнага развіцця, таму больш важную ролю ў княстве адыгрывала беларуская мова і культура. Беларуская мова выкарыстоўвалася як дзяржаўная, а та

Архітэктура і будаўніцтва
Галоўныя матэрыялы, што выкарыстоўваліся ў будаўніцтве ў тыя часы – дрэва. Гэты матэрыял не спрыяў захаванню пабудоў. Таму мы больш ведаем пра мураваныя збудаванні, якіх будавалі нешмат, але якія л

Царква і рэлігія
Гістарычна склалася, што Беларусь знаходзіцца на памежжы дзвух хрысціянскіх канфесій – праваслаўя і каталіцтва, гэта адбілася на рэлігійнай гісторыі краіны, культуры і менталітэце народа.

Берасцейская царкоўная ўнія
У 1054 г. адбыўся канчатковы раскол хрысціянскай царквы на заходнюю – каталіцтва і ўсходнюю – праваслаўе. Вялікае княства геапалітычна знаходзілася на мяжы двух рэлігій, таму абедзве канфесіі былі

Кантрольныя пытанні да тэмы №5
1. Якая галіна традыцыйнай культуры была самай развітай? 2. Якая пісьменнасць існавала ў славян да распаўсюджвання кірылічнай азбукі? 3. З чаго вырабляліся першыя кнігі?

Утварэнне Рэчы Паспалітай
У 1522 г. сейм ВкЛ гарантаваў гаспадару княства – Жыгімонту Старому, што яго сын Жыгімонт Аўгуст будзе абавязкова абраны на прастол у княстве пасля смерці бацькі. Але фактычна Жыгімонт Аўгуст стаў

Войны сярэдзіны XVII – пачатка XVIII стст.
Вызваленчая вайна ўкраінскага народа пачалася вясной 1648 г. У бітвах каля Жоўтых Водаў і Корсуня казацкае войска пад кіраўніцтвам Багдана Хмяльніцкага (яго бацькі паходзілі з Беларусі) перамаглі п

Гаспадарчае развіццё беларускіх земляў у другой палове XVI – першай палове XVII стст.
Станаўленне фальваркава-паншчынай гаспадаркі. Аграрная рэформа 1557 г.З канца XV ст. у Заходняй Еўропе з ростам насельніцтва, асабліва гарадскога і хуткім развіццем гаспадар

Гаспадарчае развіццё беларускіх зямель у XVII – XVIII стст.
Эканамічны заняпад Беларусі ў другой палове XVII – першай палове XVIII ст. Другая палова XVII – першая палова XVIII ст. – гэта перыяд глыбокага эканамічнага заняпада.

Эканамічны ўздым на Беларусі ў другой палове XVIII ст.
У другой палове XVIII ст. адбылося значнае ажыўленне ва ўсіх сферах эканомікі Беларусі. Прычынамі ажыўлення былі: дэмаграфічная, звязана з хуткім ростам насельніцтва, ў 1791

Кантрольныя пытанні да тэмы №6
1. Што з’явілася прычынай Лівонскай вайны? 2. На якіх умовах была заключана Люблінская ўнія двух краін? 3. На якіх умовах адбывалась выбранне каралёў Рэчы Паспалітай? 4.

Літаратура
На мяжы паміж гуманістычным Адраджэннем і культурай барока сфарміравалася творчасць Сімяона Полацкага і тэарэтыка літаратуры і красамоўства, новалацінскага польскага паэта М.Сарбеўскага. У беларуск

Жывапіс
З перыяду XVII-XVIII стст. захавалася нешмат помнікаў жывапісу ў параўнанні з колькасцю створанага ў тыя часы. Але і тое, што захавалася, гаворыць аб усебаковым развіцці гэтай галіны мастацтва.

Скульптура
Скульптура выкарыстоўвалася ў афармленні касцёлаў, праваслаўная царква яе не прымала. Яскравае ўяўленне аб ансамблі ранняга барока дае алтар касцёла ў Будславе (1643-1651 гг.). У а

Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва
XVII-XVIII стст. – гэта перыяд найвышэйшага росквіту і, у XVIII ст., заняпадка беларускага рамяства. Рамеснік у той час – гэта не проста вытворца рэчаў, неабходных у гаспадарке. Рамеснік – гэта пер

Кантрольныя пытанні да тэмы№7
1. Якія новыя жанры літаратуры ўзніклі ў гэты перыяд? 2. Якіх аўтараў мемуараў вы ведаеце? 3. Чым характарызуецца стыль барока ў літаратуры? 4. Якія віды тэатральнага мас

Беларусь і вайна 1812 года
На пачатку XIX ст. на Еўрапейскім кантыненце склалася надзвычай напружаная міжнародная сітуацыя. Галоўнымі суб’ектамі еўрапейскай палітыкі з’яўляліся Англія, Расія і Францыя, якія вялі зацятую бара

Грамадска–палітычны рух на Беларусі ў першай палове XIX стагоддзя
На пачатку XIX ст. грамадска-палітычная сітуацыя на Беларусі шмат у чым вызначалася падзеямі агульнаеўрапейскага маштабу: французскай буржуазнай рэвалюцыей (1789-1794), падзеламі Рэчы Паспалітай, в

Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў канцы XVIII – 50-х гг. XIX ст.
Сельская гаспадарка. Беларусь у XIX стагоддзі з’яўлялася рэгіёнам, дзе панавала буйнапамеснае дваранскае землеўладанне. Напярэдадні 1861 г. у памешчыкаў было каля 12 млн. дзесяцін

Прамысловы пераварот і станаўленне фабрычна-заводскай прамысловасці на Беларусі ў першай палове XIX ст.
У першай палове XIX ст. Беларусь уступіла ў стадыю прамысловага перавароту. Прамысловы пераварот — гэта пераход ад заснаванай на ручной працы мануфактуры да машыннай індустрыі. У в

Кантрольныя пытанні да тэмы №8
1. Калі адбыліся падзелы тэрыторыі Рэчы Паспалітай, і якія землі былі ўключаны ў склад Расійскай імперыі пасля кожнага падзела? 2. Якія адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі былі створаны

Экзаменацыйныя пытанні
  1. Гісторыя Беларусі – састаўная частка сусветнай гісторыі. Фармацыйны і цывілізацыйны падыход да гістрарычнага працэсу. 2. Гістарычныя крыніцы, гісторыяграфія беларускага

ЛІТАРАТУРА
1. Аасвета і педагагічная думка ў Беларусі: Са старажытных часоў да 1917 г. / М.А.Ткачоў, У.С.Пасэ, Г.Р.Сянькевіч і інш.; Пад рэд. М.А.Лазарука і інш. Мн.: Нар. асвета, 1985. 464 с. 2. Ані

Гiсторыя Беларусi
  Курс лекцый Частка I 2-е выданне   Адказны за выпуск В.М. Салдатава У аўтарскай рэдакцыi Мастак вокладкi О.А. Стасевiч

Хотите получать на электронную почту самые свежие новости?
Education Insider Sample
Подпишитесь на Нашу рассылку
Наша политика приватности обеспечивает 100% безопасность и анонимность Ваших E-Mail
Реклама
Соответствующий теме материал
  • Похожее
  • Популярное
  • Облако тегов
  • Здесь
  • Временно
  • Пусто
Теги