рефераты конспекты курсовые дипломные лекции шпоры

Реферат Курсовая Конспект

Пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь

Пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь - раздел Образование, ...

Акадэмiя кіравання
пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь

 
 


Cicтэма адкрытага навучання

 

 

С. Ф. Шымуковіч

 

 

Гісторыя Беларусі

 

 

Курс лекцый

Частка І

Е выданне

 

 

Мiнск


УДК 338(475)(075.8)

 
ББК 659Я73

Ш61

 

Серыя заснавана ў 2001 годзе

Рэкамендавана да выдання Камісіяй па прыёмцы і атэстацыі электронных версій вучэбных і вучэбна-метадычных матэрыялаў Акадэмii кiравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь.

Друкуецца па рашэнню рэдакцыйна-выдавецкага савета Акадэмii кiравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь.

 

Шымуковiч С.Ф. Ш61 Гiсторыя Беларусi: курс лекцый. Частка I. / Шымуковiч С.Ф.– 2-е выдан-не – Мн.: Акад. кiрав. пры Прэзiдэнце Рэсп. Беларусь, 2005. – 235 с. ISBN 985-457-267-6 (ч.I)     Курс лекцый прызначаны для студэнтаў сістэмы адкрытай адукацыі Акадэмii кiравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь, якія навучаюцца па спецыяльнасці "Дзяржаўнае кіраванне і эканоміка". УДК 338(475)(075.8) ББК 659Я73

 


ISBN 985-457-267-6 (ч.I) ã Шымуковiч С.Ф., 2004
ISBN 985-457-269-2 ã Акадэмiя кiравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь, 2004

 


ЗМЕСТ

ТЭМА 1. ПРАДМЕТ, МЕТАДЫ І ЗАДАЧЫ КУРСА “ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ”. ВЫВУЧЭННЕ КУРСА “ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ” Ў СІСТЭМЕ “АДКРЫТАЯ АДУКАЦЫЯ” 7

Лекцыя 1. Прадмет, метады і задачыкурса “Гісторыя Беларусі”. Вывучэнне курса “Гісторыя Беларусі” ў сістеме “Адкрытая адукацыя” 7

Прадмет гісторыі Беларусі 7

Перыядызацыя курса гісторыі Беларусі 10

Метадалогія гісторыі Беларусі 12

Крыніцы па гісторыі Беларусі. Асноўныя задачы
навукі “Гісторыя Беларусі” 14

Задачы вывучэння гісторыі Беларусі ў сістэме “Адкрытая адукацыя” 18

Кантрольныя пытанні да тэмы №1 19

ТЭМА 2. ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКІХ ЗЕМЛЯЎ У ЧАС ПАНАВАННЯ ПЕРШАБЫТНАГА ГРАМАцТВА
(100 – 40 ТЫС. г. ДА Н. Э.) 20

Лекцыя 2. Гісторыя беларускіх земляў у час панавання першабытнага грамацтва (100 – 40 тыс.г. да н.э.) 20

Палеаліт (100-9 тыс. г. да н.э.) 22

Мезаліт (9-5 тыс. г. да н.э.) 26

Неаліт (5-3 тыс. г. да н.э.) 27

Бронзавы век (2 – пачатак 1 тыс. да н.э.) 29

Жалезны век (7-6 ст. да н.э. – 6-7 ст. н.э.) 32

Паходжанне беларусаў 35

Кантрольныя пытанні да тэмы №2 38

ТЭМА 3. РАННЕФЕАДАЛЬНАЕ ГРАМАдсТВА НА БЕЛАРУСІ. ПЕРШЫЯ ДЗЯРЖАЎНЫЯ ЎТВАРЭННІ НА БЕЛАРУСКАЙ ЗЯМЛІ Ў X – XIII СТСТ. 39

Лекцыя 3. Раннефеадальнае грамадства на Беларусі. Першыя дзяржаўныя ўтварэнні на беларускай зямлі ў
Х – ХІІІ стст. 39

Сацыяльна-эканамічнае развіцце беларускіх земляў у
X – XIII стст. 39

Першыя дзяржаўныя ўтварэнні. Полацкае, Тураўскае княствы і княствы Панёмання ў X – XIII стст. 43

Рэлігія славян. Распаўсюджанне хрысціянства на Беларусі 53

Кантрольныя пытанні да тэмы №3 57

ТЭМА 4. УТВАРЭННЕ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА. ПАЛІТЫЧНАЯ І ЭКАНАМІЧНАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКА-ЛІТОЎСКАЙ ДЗЯРЖАВЫ Ў XIII – ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ XVII СТст. 58

Лекцыя 4. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага. Палітычная і эканамічная гісторыя беларуска-літоўскай дзяржавы ў ХІІІ – першай палове XVII стст. 58

Утварэнне Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. Палітычнае становішча ВкЛ да
сярэдзіны XVI ст. 58

Асноўныя накірункі развіцця ВкЛ у 70-я гг.
XIV – XV стст. 66

Палітычнае становішча Беларусі ў першай палове
XVI ст. 74

Дзяржаўны лад і органы кіравання ў ВкЛ 79

Цэнтральныя органы ўлады 81

Вышэйшыя асобы 83

Органы мясцовага кіравання 85

Гарадское самакіраванне 87

Эвалюцыя судовай сістэмы 88

Мясцовыя суды 89

Вайсковая справа 91

Гаспадарчае развіцце беларускіх зямель ў XIV –
першай палове XVI стст. 91

Сельскагаспадарчая вытворчасць 91

Сялянская гаспадарка. Формы павіннасцяў 92

Катэгорыі сялян 94

Формы феадальнага землекарыстання і
землеўладання 96

Панская гаспадарка 97

Развіццё рамяства і гандлю, таварна-грашовых
адносін. Беларускія гарады 97

Гандаль 100

Кантрольныя пытанні да тэмы №4 103

ТЭМА 5. КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ Ў IX – ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ XVII СТАГОДДЗЯЎ 104

Лекцыя 5. Культура Беларусі ў ІХ – першай палове
XVII стагоддзяў 104

Культура Беларусі X – XIII стст. 104

Культура Беларусі XIV – XVI стст. Царква і рэлігія 108

Культура Беларусі 108

Архітэктура і будаўніцтва 113

Царква і рэлігія 116

Берасцейская царкоўная ўнія 123

Кантрольныя пытанні да тэмы №5 126

ТЭМА 6. УВАХОДЖАННЕ БЕЛАРУСКІХ ЗЕМЛЯЎ У СКЛАД ФЕДЭРАТЫЎНАЙ ДЗЯРЖАВЫ РЭЧ ПАСПАЛІТАЙ. ПАЛІТЫЧНАЯ І ЭКАНАМІЧНАЯ ГІСТОРЫЯ Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ XVII – XVIII СТст. 127

Лекцыя 6. Уваходжанне Беларускіх земляў у склад федэратыўнай дзяржавы Рэч Паспалітай. Палітычная
і эканамічная гісторыя ў другой палове
XVII – XVIII стст. 127

Утварэнне Рэчы Паспалітай 127

Войны сярэдзіны XVII – пачатка XVIII стст. 138

Гаспадарчае развіццё беларускіх земляў у другой палове XVI – першай палове XVII стст. 154

Гаспадарчае развіццё беларускіх зямель у
XVII – XVIII стст. 160

Эканамічны ўздым на Беларусі ў другой палове
XVIII ст. 167

Кантрольныя пытанні да тэмы №6 172

ТЭМА 7. РАЗВІЦЦЁ КУЛЬТУРЫ БЕЛАРУСІ Ў
ДРУГОЙ ПАЛОВЕ XVII – XVIII СТст. 173

Лекцыя 7. Развіццё культуры Беларусі ў другой
палове XVII – XVIII стст. 173

Літаратура 174

Жывапіс 178

Скульптура 181

Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва 182

Кантрольныя пытанні да тэмы№7 186

ТЭМА 8. УВАХОДЖАННЕ БЕЛАРУСКІХ ЗЕМЛЯЎ У СКЛАД РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ. ПАЛІТЫЧНАЯ І ЭКАНАМІЧНАЯ ГІСТОРЫЯ ПЕРШАЙ ПАЛОВЫ
XIX ст. ВАЙНА 1812 ГОДА НА БЕЛАРУСІ 187

Лекцыя 8. Уваходжанне Беларускіх земляў у склад Расійскай імперыі. Палітычная і эканамічная
гісторыя першай паловы XIX ст. Вайна 1812 года
на Беларусі 187

Урадавая палiтыка пад час падзелаў Рэчы
Паспалітай (канец XVIII ст.) 187

Урадавая палiтыка ў першай палове XIX ст. Спробы вырашэння “польскага пытання” 191

Беларусь і вайна 1812 года 202

Грамадска–палітычны рух на Беларусі ў першай
палове XIX ст. 207

Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў канцы XVIII – 50-х гг. XIX ст. 219

Прамысловы пераварот і станаўленне фабрычна-заводскай прамысловасці на Беларусі ў першай
палове XIX ст. 222

Кантрольныя пытанні да тэмы №8 228

ЛІТАРАТУРА 233

 


ТЭМА 1. ПРАДМЕТ, МЕТАДЫ І ЗАДАЧЫ КУРСА “ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ”. ВЫВУЧЭННЕ КУРСА “ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ” Ў СІСТЭМЕ “АДКРЫТАЯ АДУКАЦЫЯ”

Лекцыя 1. Прадмет, метады і задачыкурса “Гісторыя Беларусі”. Вывучэнне курса “Гісторыя Беларусі” ў сістеме “Адкрытая адукацыя”

Асноўныя паняцці:

Гісторыя; гісторыя Беларусі; сувязь гісторыі з нацыянальнымі і этнічнымі асаблівасцямі; інтэграцыйны характар гісторыі Беларусі ў сістэме ўсеагульнай гісторыі і эканамічных навук; функцыі гісторыі; гістарычныя перыядызацыі; перыядызацыя гісторыі Беларусі; метады даследавання гісторыі; крыніцы вывучэння гісторыі Беларусі.

Прадмет гісторыі Беларусі

Унутраная аснова гістарычнай навукі – гэта збіранне фактаў, іх сістэматызацыя і разгляд у сувязі аднаго з другім. Але гісторыкі пазбаўлены… Аб’ект гісторычнага аналізу – уся сукупнасць з’яў грамадскага жыцця на працягу… Назапашванне гістарычных ведаў пачалося ў глыбокай старажытнасці і вялося шляхам вусных перасказаў. Пісьмовыя помнікі…

Перыядызацыя курса эканамічнай гісторыі

Найбольш ранняя перыядызацыя – гэта так званая канцэпцыя “трох ступеняў”. Распрацавана яна была яшчэ ў старажытныя часы грэчаскімі навукоўцамі.… Першую спробу ўсеагульнай перыядызацыі зрабілі еўрапейскія гуманісты XIV-XVI… У XIX ст. Карл Маркс распрацаваў фармацыйную тэорыю развіцця грамадства на падставе якой была складзена адпаведная…

Метадалогія эканамічнай гісторыі Беларусі

Катэгорыі – гэта найбольш агульныя паняцці, якія канцэнтруюць веды аб важнейшых адносінах, уласцівасцях і сувязях навакольнага свету (гістарычны… Прынцыпы – зыходныя паняцці навукі, што вызначаюць асноўныя спосабы вырашэння… Сродкам пазнавальнай дзейнасці з’яўляюцца метады.

Кантрольныя пытанні да тэмы №1

2. З імёнамі якіх навукоўцаў звязана станаўленне гістарычнай навукі на Беларусі? 3. Пералічыце функцыі гістарычнай навукі і растлумачце іх сутнасць. 4. Што такое перыядызацыя гісторыі? Якія падыходы да перыядызацыі існуюць у гістарычнай навуцы?

Археалагічная гістарычная перыядызацыя; першабытная эпоха; агульнагістарычная перыядызацыя; палеаліт; неандэртальцы; праабшчына; групавы шлюб; прысвайваючая гаспадарка; ледавік; краманьёнцы; стаянка; Бердыж; скрэблы; праколкі; рубілы; “адшчэпа”; мусцьерская культура; лоўчая абшчына; родавая абшчына; мацярынскі род; экзагамія; эндагамія; татэмізм; анімізм; фетышызм; чурынга; магія; айкумена; мікраліты; археалагічныя культуры; ляпны посуд; ткацтва; матычнае земляробства; Краснасельскія шахты; “неалітычная рэвалюцыя”; энеаліт; бранзалеты; фібулы; струменчатая рэтуш; ляднае земляробства; індаеўрапейцы; бацькоўская родавая абшчына; аўтахтоннае насельніцтва; балты; сырадутны метад плаўкі; гарадзішчы; селішчы; “вялікае перасяленне народаў”; славяне; ворнае земляробства; суседская сельская абшчына; дрыгавічы; радзімічы; крывічы; канцэпцыі паходжання беларусаў.

 

Гісторыя любой краіны пачынаецца са з’яўлення на яе тэрыторыі людзей. Першыя людзі на тэрыторыю сучаснай Беларусі прыйшлі ў перыяд, калі на Еўропу то наступаў, то адыходзіў назад велізарны ледавік. Перыяд ледавіковага абледзянення называецца плейстацэн. Гэты перыяд супадае па часе з перыядам гістарычнай перыядызацыі – палеалітам. Археалагічная гістарычная перыядызацыя першабытнай эпохі падзяляецца на некалькі вялікіх перыядаў – у адпаведнасці з матэрыялам, з якога вырабляліся прылады працы. Так, выдзяляюць каменны, бронзавы (бронзава-каменны) і жалезны век. Перыяды маюць аднолькавыя назвы ў дачыненні да любой еўрапейскай краіны, адрозніваюцца толькі іх храналагічныя рамкі. Першабытная эпоха наогул мае характарыстыкі, агульныя для ўсіх перыядаў, гэта:

· нізкі ўзровень развіцця вытворчых адносін і павольнае іх удасканаленне;

· нізкія тэмпы развіцця грамадства;

· калектыўны характар прысваення прыродных рэсурсаў і вынікаў вытворчасці;

· сацыяльная роўнасць людзей, ураўняльнае размеркаванне матэрыяльных даброт;

· адсутнасць прыватнай уласнасці, эксплуатацыі, класаў і дзяржавы.

Археалагічная перыядызацыя першабытнай эпохі на Беларусі:

· КАМЕННЫ ВЕК – 100-3 тысячы год да нашай эры:

Палеаліт – 100-9 тысяч год да нашай эры:

- Ранні – (на Беларусі не было);

- Сярэдні – 100-35 тысяч год да нашай эры;

- Верхні ці позні – 35-9 тысяч год да нашай эры;

Мезаліт – 9-5 тысяч год да нашай эры;

Неаліт – 5-3 тысячы год да нашай эры;

· БРОНЗАВЫ ВЕК – 2-пачатак 1 тысячагоддзя да нашай эры;

· ЖАЛЕЗНЫ ВЕК – пачатак 1 тысячагоддзя да нашай эры-
VI стагоддзе нашай эры.

Гэта перыядызацыя заснавана на прынцыпе вылучэння асноўнага матэрыялу ці сыравіны, з якой вырабляліся галоўныя прылады працы.

Акрамя таго, існуе агульнагістарычная перыядызацыя, якая заснавана на прынцыпе змены форм чалавечага грамадства. Яе перыяды супадаюць з перыядамі археалагічнай перыядызацыі.

 

Агульнагістарычная перыядызацыя Археалагічная перыядызацыя
Станаўленне першабытнага чалавечага грамадства. Існаванне першабытнага чалавечага статка. З’яўленне першай формы кааперацыі людзей – лоўчай абшчыны Каменны век, ранні і сярэдні палеаліт
Мацярынская раннеродавая абшчына Каменны век, верхні ці позні палеаліт
Пачатак распаду першабытнаабшчыннага ладу, пераход да сацыяльнай няроўнасці. Станаўленне патрыярхальнай (бацькоўскай) родавай абшчыны Бронзавы век
На змену патрыярхальнай ці бацькоўскай абшчыне прыходзіць сельская (суседская) родавая абшчына Жалезны век

Палеаліт (100-9 тыс. г. да н.э.)

На Беларусі першабытныя людзі з’явіліся ў перыяд палеаліту, прыкладна 100-40 тыс. г. да н.э. Больш дакладна высветліць час з’яўлення людзей на нашай зямлі немагчыма, таму што знаходкі першых каменных прылад працы каля сучасных вёсак Абідавічы, Свяцілавічы, Клеявічы на поўдні Беларусі не даюць дакладнай інфармацыі. Жыхары Беларусі на той час – гэта неандэртальцы. Яны былі вельмі падобныя на сучасных людзей, аднак мелі прынцыповыя адрозненні. Яны былі ніжэй ростам (каля 160 см), мелі каранастую, шырокаплечую фігуру. Нізкі лоб, моцна нахілены назад і вялікія надброўныя валікі прыдавалі своеасаблівы выгляд твару, але аб’ём мозгу ўжо не адрозніваўся ад сучаснага чалавека. Тыпам сацыяльнай арганізацыі неандэртальцаў была праабшчына, дзе панаваў групавы шлюб. Асноўнымі заняткамі неандэртальцаў былі паляванне на буйных жывёл – мамантаў і шарсцістага насарога, збіральніцтва і рыбалоўства. Яны здольны былі будаваць жытлы і здабываць агонь. Прысвайваючая гаспадарка першабытных людзей не спрыяла аседламу ладу жыцця, таму яны не засноўвалі больш-менш трывалых паселішчаў.

Праз некаторы час пачалося чарговае наступленне ледавіка (так званае паазерска-валдайскае абледзяненне, каля 70 тысяч год назад) і першабытныя людзі адышлі ў больш спрыяльныя паўднёвыя раёны. Паўторнае засяленне Беларусі адбылося каля 30-25 тыс. г. да н.э., калі ледавік адступіў на поўнач (пачаўся перыяд позняга ці верхняга палеаліту). Гэта ўжо былі не неандэртальцы, што першымі з’явіліся на Беларусі, а людзі сучаснага выгляду (новаантрапы), ці краманьёнцы. Так іх назвалі ад пячоры каля французскага месца Краманьён, дзе ўпершыню былі знойдзены рэшткі людзей сучаснага тыпу. Па знешнім выгляддзе яны амаль нічым не адрозніваліся ад нас, сучасных людзей, толькі былі крыху ніжэй ростам. Першыя паселішчы знойдзены археолагамі каля сучасных паўднёвых беларускіх вëсак Юравічы (узрост стаянкі каля 26 тыс. гадоў) і Бердыж (узрост стаянкі каля 23 тыс. гадоў). Прыродныя ўмовы былі вельмі неспрыяльнымі. Тэрыторыя Беларусі нагадвала сучаснае Запаляр’е. Сярод нешматлікай расліннасці тундры вандравалі буйныя жывёлы – маманты і шарсцістыя насарогі. Гэтыя ўмовы вызначылі асноўныя напрамкі дзейнасці чалавека.

Прылады працы першабытных людзей былі самымі простымі, іх было каля 100 відаў. Асноўныя матэрыялы, з якіх яны вырабляліся – косткі жывёл, дрэва і, вядома, камяні і крэмень. Каменныя прылады працы – гэта скрэблы, праколкі, рубілы, наканечнікі дзідаў і г.д. Прылады працы дапамагалі людзям больш эфектыўна выкарыстоўваць прыродныя рэсурсы. Камяні апрацоўвалі з дапамогай тэхналагічнай аперацыі, што мела назву “адшчэпа”. Ад прызматычнага ядра адціскаліся пласціны дакладнай формы, якія потым даапрацоўвалі праз адцісканне маленькіх лускавінак па краях пласцін. Людзі ведалі, у якое месца камня трэба націснуць ці ўдарыць, каб атрымаць дакладную пласціну. Тыпалагічна каменныя прылады працы адносяцца да так званай мусцьерскай культуры (названай ад французскага месца Ла Мусцье), якая ахоплівала амаль усю тэрыторыю Еўропы.

Асноўным заняткам жыхароў стаянак Бердыж і Юравічы, а таксама падобных ім было паляванне на буйных жывёл – мамантаў, шарсцістых насарогаў, паўночных аленяў і пясцоў. Паляванне на маманта і насарога, калі ўлічваць ступень развіцця паляўнічых прылад (з прылад палявання вядомы толькі дзіда, выкарыстоўвалі таксама лоўчыя ямы з дзідамі на дне і агонь для загону жывёл), патрабавала калектыўнага ўдзелу ў мерапрыемстве ўсіх працаздольных членаў абшчыны. Такім чынам, узнікла першая форма вытворчай кааперацыі людзей – лоўчая абшчына. Паляванне давала першабытным людзям не толькі харчаванне, але і будаўнічы матэрыял – косткі і чарапы мамантаў (з іх узводзілі астоў жытла), скуры (накрывалі жытлы), сыравіну для вырабу прылад працы (косткі, сухажыллі і г.д.), адзенне. Але асноўны аб’ект палявання – буйныя жывёлы не затрымліваліся на адным месцы падоўгу, і чалавеку прыходзілася вандраваць за статкамі жывёл на вялікія адлегласці. Акрамя палявання дапаможнымі заняткамі было збіральніцтва – пошук прыгоднага да спажывання ў навакольным асяроддзі (расліны, дробныя жывёлы, грыбы) і рыбалоўства. Уся дзейнасць людзей была накіравана на выкананне галоўнай задачы – пошуку сродкаў харчавання ў вельмі неспрыяльных прыродных умовах тундры.

Вялікую ролю ў выжыванні чалавека адыгрываў агонь, якім валодаў чалавек. Агонь выконваў некалькі функцый. Ён абаграваў жыллё, абараняў людзей ад драпежнікаў, дапамагаў у паляванні і выкарыстоўваўся ў прыгатаванні больш якаснага харчавання. Захоўвалі агонь жанчыны, і гэтая акалічнасць значна павышала іх сацыяльны статус у першабытным грамадстве. У познім палеаліце складваецца новы тып сацыяльнай арганізацыі людзей – родавая абшчына ці род (прыйшоў на змену праабшчыне ці чалавечаму статку). Род (аб’яднанне людзей аднаго паходжання, што пражываюць на вызначанай тэрыторыі) меў агульныя прыкметы:

· аб’ядноўваў людзей аднаго паходжання;

· характарызаваўся агульнай (калектыўнай) маёмасцю;

· у родзе існаваў падзел працы паводле ўзросту і полу (першая форма падзелу працы);

· існавала простая кааперацыя ў вытворчай сферы.

Першая форма родавай арганізацыі людзей – гэта мацярынскі род, які аб’ядноўваў усіх жанчын і іншых асоб, што вялі сваё паходжанне ад маці-родазаснавальніцы. Вядучая роля ў гаспадарцы і сацыяльнай структуры такога роду належыла, вядома, жанчыне. Складваецца парная сям’я, з’яўленне якой патрабавала ўвядзенне некаторых абмежаванняў у бязладныя адносіны паміж мужчынамі і жанчынамі. Гэтыя забароны названыя экзагамія (забараняліся шлюбы ўнутры рода) і эндагамія (забараняліся шлюбы па-за межамі племені). Такім чынам, дазвалялася ўступаць у шлюб толькі ў межах племені, якое аб’ядноўвала некалькі родаў.

Узнікаюць зачаткі рэлігійных вераванняў у выглядзе татэмізму. Згодна яго палажэнняў, першабытныя людзі звязвалі існаванне свайго роду з канкрэтнай з’явай прыроды ці раслінай, жывёлай (татэмам) – з імі ўладкоўваліся цесныя звышрэальныя сувязі. Разнавіднасцю татэмізму з’яўляецца анімізм – калі татэмам рода выступала жывела. Калі ў ролі татэму выступала матэрыяльная рэч, прадмет культа (чурынга) – такая разнавіднасць татэмізму называлася фетышызм. Акрамя таго, чалавек стаў шукаць спосабы ўздзеяння на прыроду і іншых людзей з дапамогай магіі.

На прыканцы эпохі палеаліту (18-9 тыс. г. да н.э.) на Беларусь насунуўся апошні ледавік. Яго мяжа праходзіла па лініі Гродна-Нарач-Лепель-Орша, і таму толькі на самым поўдні Беларусі маглі выжыць людзі.

Мезаліт (9-5 тыс. г. да н.э.)

Пачатак мезаліту азнаменаваўся карэннымі змяненнямі клімату і прыродных умоў. Ледавік адступіў далëка на поўнач, а потым і наогул знік, і кліматычныя ўмовы на цяперашняй тэрыторыі Беларусі сталі нагадваць сучасныя. Досыць хутка выраслі лясы, сфарміравалася рачная сетка. Нязвыклыя да цëплага клімату маманты і шарсцістыя насарогі адышлі за ледавіком, а потым вымерлі. Кардынальна змяніўся жывëльны свет. Замест буйных жывëл, якія хадзілі па шырокіх адкрытых прасторах тундры, з’явілася незлічоная колькасць дробных і сярэдніх жывёл, што насялялі лясы. Рачная сістэма набывае сталы выгляд, а рэкі напаўняюцца рыбай. Вялікая колькасць ежы пазбавіла людзей ад неабходнасці качаваць у яе пошуках. Па-першае, на Беларусі з’яўляецца сталае насельніцтва, па-другое, уся тэрыторыя Беларусі была заселена да канца гэтага перыяду. Гэта яшчэ вельмі рэдкія паселішчы – стаянкі (іх выяўлена каля 120), якія месціліся па берагах рэк, каля радовішчаў крэмню. Такім чынам, сучасныя беларускія землі ўвайшлі ў айкумену – тэрыторыю, пастаянна заселеную людзьмі.

Змены прыродных умоў адбіліся на гаспадарчых занятках насельніцтва і вызвалі з’яўленне новых прылад працы. Значна ўзрасла роля палявання, яно ўжо не патрабавала ўдзелу ў працэсе значнай колькасці людзей, а атрымала індывідуальны характар. Больш таго, у паляўнічага з’явіўся памочнік – сабака. Новыя прылады – лук і стрэлы значна палегчылі паляванне на дробных жывёл і птушку.

Росквіт у мезаліце атрымала рыбалоўства. Гэтаму спрыяла ўтварэнне рэк і вялікай колькасці азёр пасля адыходу ледавіка. Пад канец перыяду мезаліту была вынайдзена сетка (да гэтага рыбу лавілі з дапамогай астрог, гарпуноў і проста рукамі), што значна павялічыла памеры здабычы.

Росквіт атрымала і збіральніцтва. Спіс аб’ектаў збіральніцтва шматразова павялічыўся. Усе гэтыя ўмовы дазволілі збіраць большую колькасць ежы, якая была дастаткова разнастайнай. Гэта стымулявала аселы лад жыцця і замацаванне новай формы сацыяльнай арганізацыі людзей – родавай абшчыны.

У вытворчасці каменных прылад працы таксама наглядаліся свае адметнасці. Па-першае, выраблялася вялікая колькасць каменных сякер (тэрыторыя старажытнай Беларусі ўся была пакрыта лясамі). Па-другое, атрымалі распаўсюджанне мікралітычныя прылады працы (мікраліты). Гэта складныя прылады, што састаўляліся з некалькіх невялікіх каменных пласцінак памерам 1-2 кв.см. Найбольш шырока яны былі распаўсюджаны на захадзе і ўсходзе сучаснай Беларусі. Гэтыя рэгіёны атаясамліваюцца з існаваннем свідэрскай і сожскай (суадносна) археалагічных культур. Адметная прыкмета першай – гэта наканечнік стралы ў выглядзе ліста вярбы, у стрэл сожскай культуры наканечнікі – гэта маленькія і кароткія каменныя адшчэпы.

Такім чынам, перыяд мезаліту – гэта час, калі на беларускіх землях з’явілася пастаяннае аселае насельніцтва, атрымала росквіт прысвайваючая гаспадарка, замацаваўся родавы лад грамадства.

Неаліт (5-3 тыс. г. да н.э.)

У новы перыяд каменнага веку асаблівых змен у клімаце не адбылося, асноўныя змяненні адбыліся ў гаспадарцы.

У гэты перыяд з’явіўся першы штучны матэрыял, выраблены чалавекам – гэта абпаленая гліна. Менавіта ў неаліце пачалі шырока вырабляць гліняны (керамічны) ляпны посуд (ганчарнае кола будзе вынайдзена значна пазней, у перыяд станаўлення феадалізму). Але і ляпны посуд атрымаў даволі дасканалы выгляд, ён упрыгожваўся разнастайным арнаментам (але пакуль яшчэ не меў плоскага дна). Па форме посуду і яго ўпрыгожванням пачалі вызначаць асноўныя археалагічныя культуры гэтага перыяду (ці, па-іншаму, асноўныя этнічныя суполкі).

Вырасла колькасць насельніцтва, археолагам вядома на Беларусі каля 600 стаянак (галоўным чынам на берагах рэк і азёраў), што дае падставы вызначыць яго памеры ў 5-6 тысяч чалавек. Яно належыла да чатырох галоўных этнічных суполак: культуры грабеньчата-накольнай керамікі (ці днепра-данецкай), верхнедняпроўскай, нёманскай і нарвенскай археалагічных культур.

Асноўнымі заняткамі ў неаліце, як і раней, заставаліся паляванне, рыбалоўства і збіральніцтва. Гэтыя састаўныя часткі прысвайваючай гаспадаркі давалі неабходнае харчаванне і сыравіну. З’яўленне невялікіх лішкаў дазволіла перайсці ад ураўняльнага размеркавання ў межах роду на размеркаванне згодна звычаю. Гэта азначала, што паляўнічы ці рыбалоў мог пакінуць сабе большую і лепшую частку здабычы. У асобнай сям’і з’явіліся запасы, што паменшыла яе залежнасць ад роду, аднак жа, сем’і з роду не выдзяляліся – вельмі нізкай была вытворчасць працы, таму і прылады працы яшчэ знаходзіліся ў агульным карыстанні родзічаў. Наогул, перыяд неаліту лічыцца перыядам найвышэйшага росквіту мацярынскага роду.

Акрамя з’яўлення керамічнага посуду, было яшчэ некалькі адметных вынаходніцтваў людзей, што жылі на Беларусі ў неаліце. Пляценне рыбалоўных сетак з раслінных валокнаў (лён, каноплі, крапіва) дапамагло з’яўленню першабытнага ткацтва. Быў пабудаваны самы просты вертыкальны ткацкі станок, на якім выраблялі самую простую тканіну, але яна ўжо магла выкарыстоўвацца для пашыву адзення і ў гаспадарцы.

Сталі выкарыстоўвацца новыя прыёмы па апрацоўцы камня – шліфаванне, паліраванне і свідраванне. Гэта дазволіла ствараць больш якасныя прылады працы, асабліва палепшыліся магчымасці выкарыстання сякер, якія з гэтага часу не прывязваліся да дрэўка, а насаджваліся на яго. Такіх сякер патрабавалася ўсё болей і болей.

На поўдні Беларусі пад канец неаліту з’вілася земляробства ў першай, самай простай форме – матычнай (галоўная прылада апрацоўкі глебы – матыка).

Крэмню, што знаходзілі на паверхні зямлі, пачало нехапаць і людзі пачалі распрацоўку радовішчаў гэтай сыравіны. На тэрыторыі, што належыць нёманскай археалагічнай культуры (і этнічнай суполцы) знаходзяцца вядомыя Краснасельскія шахты. Яны атрымалі названне ад сучаснага пасёлка Краснасельскі, што ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Археолагі знайшлі больш за 1000 шахт глыбінёй да 8 метраў. Распрацоўка крэмню вялася з дапамогай каменных і касцяных кірак у тоўшчы мелу. Шахты мелі дасканалую сістэму вентыляцыі і падачы сонечнага святла. Побач з шахтамі месціліся майстэрні па апрацоўцы крэмню і вытворчасці прылад працы. Можна сказаць, што мясцовае насельніцтва спецыялізавалася менавіта ў гэтай галіне гаспадаркі. Краснасельскі крэмень пачаў разыходзіцца па ўсёй Беларусі і за яе межы. Такім чынам, першыя крокі міжрэгіянальнага абмену пачало рабіць і першабытнае насельніцтва Беларусі.

Усе гэтыя зрухі ў гаспадарцы дазволілі даследчыкам гаварыць аб здзяйсненні так званай “неалітычнай рэвалюцыі”. І хаця яна доўжылася стагоддзі і тысячагоддзі, тым не менш:

· пачаўся пераход ад прысвайваючай гаспадаркі да вытворчай (земляробства);

· беларускія землі ўключыліся ў міжрэгіянальны абмен таварам;

· з’явіліся зачаткі рамёстваў, пакуль яшчэ ў выглядзе хатняй вытворчасці – выраб керамічнага посуду і тканіны.

Бронзавы век (2 – пачатак 1 тыс. да н.э.)

Назва новага перыяду ў першабытнай гісторыі Беларусі паказвае, што на нашай тэрыторыі з’явіліся першыя вырабы з металаў. Але сваіх радовішчаў медзі на Беларусі і ў непасрэднай блізкасці няма, таму медных і бронзавых прылад працы вельмі мала, большасць металічных знаходак – гэта ўпрыгожванні (бранзалеты, фібулы, кольцы). Яны траплялі на Беларусь з Каўказа, Карпат ў абмен на бурштын і вырабы з бурштыну, якія насельніцтва старажытнай Беларусі атрымлівала з Прыбалтыкі ў абмен на крэмневыя прылады працы. Але металічных вырабаў было вельмі мала (археолагі зарэгістравалі ўсяго каля 80 знаходак), яны не маглі зрабіць рэвалюцыю ў вытворчасці. Шырока працягвалі выкарыстоўваць каменныя прылады працы. Таму да Беларусі больш падыходзіць назва перыяду – энеаліт ці медна-каменны век.

Вялікіх памераў дасягнула здабыча і апрацоўка крэмню ў Краснасельскіх шахтах. У апрацоўшчыкаў з’явіўся новы прыём, які яшчэ больш удасканаліў каменныя сякеры і іншыя рэжучыя прылады. Пасля нанясення струменчатай рэтушы (насечкі крыж на крыж) на рэжучыя грані, вытворчыя паказчыкі прылад значна павялічваліся. Відавочныя поспехі ў гаспадарчым развіцці суадносна адбіліся і на жыцці людзей. Замест аднакамерных жылых пабудоў (паўзямлянак ці наземных жытлаў) зараз будуюць двухкамерныя жытлы. З’явіліся лавы і сталы, керамічны посуд з плоскім дном, што ставіўся на сталы і плоскі ачаг.

Каменных сякер патрабавалася ўсё болей і болей – адбываўся пераход да земляробства, яно паступова станавілася галоўнай галіной гаспадаркі, а для яго развіцця патрабавалася высякаць лес. З гэтых умоў нарадзілася своеасаблівая форма земляробства – ляднае ці падсечна-агнявое. Сутнасць яго была ў тым, што лясную дзялянку спачатку высякалі, пні карчавалі, давалі дрэвам высахнуць (1-2 гады), потым іх спальвалі і на ўзбагачонай попелам глебе атрымлівалі на працягу каля 4-5 год добры ўраджай. А потым зноў праводзілі такую ж аперацыю. Глебу ўжо апрацоўвалі не толькі матыкай, але і ралам (драўляным простым плугам), у які ўпрагалі валоў ці каня. Такім чынам, жывёлагадоўля і земляробства з самага пачатку былі цесна звязаны паміж сабой і распаўсюджваліся па Беларусі сінхронна.

Хуткае распаўсюджанне новых вытворчых форм гападаркі звязана не толькі з відавочнымі іх перавагамі над прысвайваючай гаспадаркай, а яшчэ і са з’яўленнем на Беларусі новага насельніцтва – індаеўрапейцаў, якія па ступені гаспадарчага і грамадскага развіцця значна пайшлі наперад у параўнанні з мясцовым (аўтахтонным) насельніцтвам.

Радзіма індаеўрапейцаў – Малая Азія (сучасная Турцыя). У гэтага старажытнага народа асноўным заняткам была жывёлагадоўля. Тут індаеўрапейцы дасягнулі значных поспехаў. Але па нейкіх умовах – кліматычных ці дэмаграфічных (якаснае харчаванне – хуткі рост насельніцтва) – яны вымушаны былі пачаць сваю доўгую вандроўку. Была адна акалічнасць, якая значна палегчыла гэтым людзям падарожнічаць, гэтая акалічнасць – вынаходніцтва кола. Старажытныя індаеўрапейцы сканструявалі павозкі, у якія запрагалі валоў і перавозілі свой няхітры скарб з аднаго луга на другое. Так гэтыя плямёны рассяліліся на вялікай тэрыторыі – ад Індыі да Атлантычнага акіяна, утварыў самую вялікую сучасную моўную сям’ю – індаеўрапейскую, куды ўваходзяць славяне, балты, германцы і іншыя народы. Дзякуючы рухаваму ладу жыцця індаеўрапейцы стварылі развітую мову (яны шмат чаго бачылі і давалі новым з’явам свае назвы, ці займалі іх ад мясцовага насельніцтва). Амаль пастаянныя сутычкі з мясцовым насельніцтвам спрыялі таму, што асноўным заняткам мужчын акрамя жывёлагадоўлі стала вайна. Аб гэтым гаворыць і назва адной з беларускіх археалагічных культур бронзавага веку – культура баявых сякер. Вайна (а таксама новыя вытворчыя формы гаспадаркі) паставіла менавіта мужчыну на першае месца ў сацыяльнай іерархіі першабытнага грамадства. Так, у індаеўрапейцаў існавала патрыярхальная ці бацькоўская родавая абшчына. Асноўныя пытанні жыцця роду ці племені вырашаліся на агульных сходах узброеных мужчын, такі лад кіраўніцтва зваўся “ваенная дэмакратыя”. Але ўжо пачала складвацца і асабістая няроўнасць у родавым грамадстве.

Усё гэта індаеўрапейцы прынеслі і на Беларусь, дзе яшчэ існаваў матрыярхат, а мясцовае (аўтахтоннае) насельніцтва толькі пачало пераходзіць да вытворчых форм гаспадаркі. Аўтахтоннае насельніцтва беларускіх зямель – гэта фіна-вугорскія плямёны, светлавалосыя, з блакітнымі вачыма, а прышлыя індаеўрапейцы – з цёмнымі валасамі, каравокія. На Беларусі пачалі адбывацца асіміляцыйныя працэсы. Ваяўнічыя індаеўрапейцы не выконвалі забаронаў экзагаміі і эндагаміі, бо яны былі заваёўнікамі. Яны бралі жонак з аўтахтонных плямёнаў і так разбурылі прынцып эндагаміі – забарону браць шлюб па-за межамі свайго племені. Плямёны фіна-вуграў часткова былі выціснуты на поўнач, часткова асіміляваны, а беларускія землі ўвайшлі ў тэрыторыю засялення старажытных балтаў (крыху далей, на захадзе, з імі суседнічалі старажытныя славяне – так сама індаеўрапейцы).

На Беларусі археолагі вызначаюць некалькі вялікіх археалагічных культур, што звязваюцца з індаеўрапейцамі – качэўнікамі. Гэта культура баявых сякер (адметныя прыкметы – разнастайная танкасценная кераміка, у тым ліку кружкі, і, па назве культуры – наяўнасць сякер спецыфічнай формы), культура шнуравой керамікі (назва ад адметнага ўпрыгожвання керамікі), тшцінецкая археалагічная культура (адметнасць – цюльпанападобная кераміка).

Такім чынам, галоўныя здабыткі людзей на беларускай зямлі ў бронзавы век:

· станаўленне новай формы грамадскага ладу – патрыярхату;

· адбыўся першы вялікі падзел грамадскай працы на земляробства і жывёлагадоўлю;

· выраслі памеры абмену, у тым ліку міжрэгіянальнага;

· з’явілася прыватная ўласнасць;

· з’віліся касмаганічныя рэлігійныя ўяўленні (прадстаўленні аб тым, як утварылася наваколле), больш увагі сталі ўдзяляць культу продкаў.

Жалезны век (7-6 ст. да н.э. – 6-7 ст. н.э.)

Асноўная прыкмета гэтага перыяду –пачатак здабычы і апрацоўкі жалеза. Жалезная руда досыць шырока сустракаецца на Беларусі ў выглядзе лугавой ці балотнай руды. З яе выплаўлялі жалеза ў невялікіх паўкруглых гліняных пячах-домніцах. Першы метад плаўкі – сырадутны. Сутнасць яго ў тым, што ў домніцу загружалі драўляны вугаль і руду, печку замазвалі глінай, але заставаліся невялікія адтуліны, праз якія з дапамогай трубак-соплаў і мяхоў нагняталася паветра. Тэмпературы было недастаткова, каб поўнасцю выплавіць жалеза з руды, таму жалезістая маса – крыца, што атрымлівалася ў канцы працэсу, мела вялікую колькасць дамешкаў і патрабавала доўгай апрацоўкі кавалём. Тым не менш, з’яўленне жалеза і жалезных прылад працы зрабіла вялікі тэхнічны пераварот.

Па-першае, з дапамогай больш дасканалых жалезных прылад працы, сякеры і матыкі, значна ўзрасла роля земляробства (дакладней – падсечна-агнявога ці ляднага), яно ўжо цвёрда ўсталявалася ў якасці самай галоўнай формы гаспадаркі. Разам з тым узрасла роля жывёлагадоўлі і, наадварот, знізілася роля збіральніцтва, палявання і рыбалоўства. Акрамя таго, развіваліся апрацоўка косці і дрэва, прадзіва, ткацтва, пляценне, ганчарства – заняткі, якія значна пазней вылучацца ў асобныя рамёствы. Людзі сталі атрымліваць больш прадукцыі на аднаго чалавека ў параўнанні з папярэднімі гістарычнымі перыядамі. З’явіліся даволі значныя запасы і накапленні прадукцыі. Па-другое, сталі вырабляць з жалеза не толькі прылады працы, але і зброю. Павялічыліся супярэчнасці паміж родамі што выклікала рост ваенных сутычак. Пры гэтым асноўнай мэтай сутычак з’яўлялася імкненне захапіць як мага болей матэрыяльных каштоўнасцяў і рабоў. Упершыню з’явілася эксплуатацыя чалавека чалавекам у форме дамашняга ці патрыярхальнага рабства.

Змяніўся тып паселішчаў. З’явіліся гарадзішчы – размешчаныя ў спрыяльнай для абароны мясцовасці, умацаваныя валамі і драўляным частаколам пасёлкі. Крыху пазней (пачатак нашага часу) з’явіліся селішчы – неўмацаваныя пасёлкі земляробаў, але яны, як правіла, знаходзіліся побач з гарадзішчам, дзе насельніцтва хавалася ў выпадку ваеннай пагрозы. Жылыя пабудовы сталі больш разнастайныя, побач з імі месціліся гаспадарчыя збудаванні. На пачатак жалезнага веку сталыя пазіцыі займаў патрыярхальны род. Паходжанне там вялося па бацьку, яго нашчадкі-мужчыны заставаліся ў родзе. Яны атрымлівалі ўсю маемасць сям’і.

Этнічна насельніцтва Беларусі на працягу жалезнага веку значна змянілася. У раннім жалезным веку тэрыторыю Беларусі засяляла некалькі племянных груп (археалагічных культур), якія вызначаліся агульнай тэрыторыяй, асаблівасцямі пабудовы жытлаў і тыпам пасяленняў, падобнасцю пахавальных абрадаў, і, як і раней, асаблівасцямі вытворчасці керамікі і прылад працы.

На тэрыторыі Палесся (поўдзень Беларусі) жылі плямёны мілаградскай культуры. Адметнасць гэтай культуры – гліняныя фігуркі жывёл, якія па меркаванню даследчыкаў мелі культавае прызначэнне. Крыху пазней, з 3 ст. да н.э. гэтую тэрыторыю засялілі плямёны зарубінецкай культуры, насельніцтва якой падтрымлівала сувязі са скіфамі, кельтамі, грэчаскімі гарадамі Прычарнамор’я
(аб гэтых сувязях гавораць археалагічныя знаходкі).

У ранні жалезны век цэнтральную Беларусь засялялі плямёны культуры штрыхаванай керамікі (выраблялі вастрарэбныя гаршкі са штрыхаванай паверхняй). Яшчэ адна адметнасць гэтай культуры – будаўніцтва асобных жытлаў для сям’і з ачагом у цэнты пабудовы (прыкмета балтаў). На поўначы Беларусі месціліся плямёны днепра-дзвінскай археалагічнай культуры (выраблялі спачатку каменныя, потым металічныя прылады працы, кераміка – гладкасценныя слоікападобныя пасудзіны. Усе гэтыя культуры, верагодней за ўсё, належаць продкам балтаў.

Дзесьці ў IV – VI стст. адбылася падзея, якая носіць назву “вялікае перасяленне народаў”. З азіяцкіх стэпаў у Еўропу прыйшла вялікая колькасць качэўнікаў – гунаў і іншых народаў. Гэта прымусіла стала існаваўшыя на сваіх тэрыторыях народы перасяляцца на значныя адлегласці. Не пазбеглі перасяленняў і славяне, якія жылі на тэрыторыі паміж Віслай і Одэрам. Адзін з напрамкаў рассялення славян закрануў і Беларусь. Ужо ў 5-7 стст. н.э. на поўдні Беларусі з’явіліся прыкметы археалагічных культур, якія маюць ці славянскае паходжанне, ці атрымалі ад іх вялікі ўплыў, гэта калочынская, пражская, у цэнтры Беларусі – банцараўская культуры. Галоўнымі “славянскімі” прыкметамі з’яўляюцца: тып жылля – паўзямлянка з вогнішчам у дальнім вугле, простая карычневая кераміка без арнаменту. Нябожчыкаў славяне спальвалі і хавалі попел у паўсферычных курганах. Гэтыя культуры праіснавалі да
7-8 стагоддзяў нашага часу, калі славяне масава з’явіліся на нашай тэрыторыі і хутка занялі ўсю Беларусь. Мясцовае (аўтахтоннае) насельніцтва было асімілявана. Гэтаму паспрыяла больш высокая ступень гаспадарчага развіцця славян у параўнанні з мясцовым насельніцтвам. Славяне прынеслі новую форму земляробства, што змяніла на некаторых асвоеных тэрыторыях лядную сістэму. Гэта новая форма – ворнае земляробства і новая прылада – саха з жалезным наканечнікам.

Адначасова з засяленнем беларускіх земляў у славян адбываўся пераход ад першабытнаабшчыннага ладу да феадальнага. Гэтаму спрыяла менавіта ворнае земляробства. Яно садзейнічала ўзнікненню адасобленай гаспадаркі малой сям’і, што вызвала распад абшчыны, звязанай кроўным сваяцтвам. Родавая абшчына паступова саступала месца суседскай сельскай абшчыне, у аснове якой ляжалі тэрытарыяльныя і эканамічныя сувязі.

Паходжанне беларусаў

Крывічы – мелі этнавызначальную прыкмету – драцяныя скроневыя (вісочныя) кольцы дыяметрам 5-11 см з завязанымі канцамі. Крывічы рассяляліся на… З развіццём гістарычнай навукі (беларускай і суседніх дзяржаў) былі… Старажытнаруская канцэпцыя распрацавана на прыканцы XIX – пачатку XX cтст. рускімі і беларускімі гісторыкамі…

Кантрольныя пытанні да тэмы №2

2. Назавіце асноўныя перыяды археалагічнай перыядызацыі. 3. На якім прынцыпе заснавана археалагічная перыядызацыя? 4. Чым праабшчына адрозніваецца ад родавай абшчыны?

ТЭМА 3. РАННЕФЕАДАЛЬНАЕ ГРАМАдсТВА НА БЕЛАРУСІ. ПЕРШЫЯ ДЗЯРЖАЎНЫЯ ЎТВАРЭННІ НА БЕЛАРУСКАЙ ЗЯМЛІ Ў X – XIII СТСТ.

Лекцыя 3. Раннефеадальнае грамадства на Беларусі. Першыя дзяржаўныя ўтварэнні на беларускай зямлі ў Х – ХІІІ ст.ст.

раннекласавае грамадства; падсека; двухполле; трохполле; дзедзічы; смерды; закупы; радовічы; дзякло; мезлева; “кармленні”; вотчыннае землеўладанне;…

Сацыяльна-эканамічнае развіцце беларускіх земляў у X – XIII стст.

У галіне апрацоўкі зямлі панавала ворнае земляробства, але адначасова ў лясных і паўднёвых раёнах шырока распаўсюджана была і падсека. Развівалася… Адначасова са станаўленнем суседскай абшчыны развівалася паняцце аб прыватнай… Аднародная маса сялян-абшчыннікаў перастала існаваць. Разам са свабоднымі сялянамі (зваліся людзі) ужо існавалі смерды…

Першыя дзяржаўныя ўтварэнні. Полацкае, Тураўскае княствы і княствы Панёмання ў X – XIII стст.

Крывічы рассяліліся на Падзвінні з усхода на захад, займалі гарадзішчы днепра-дзвінскай і банцараўскай балцкіх археалагічных культур да VIII стст.,… РАГВАЛОД, пачынальнік дынастыі полацкіх князёў, магчыма вывеў княства з-пад… Да гэтага часу Еўропа ўжо стала хрысціянскай, нават суседнія славянскія дзяржавы – Польша, Чэхія прынялі новую рэлігію…

Рэлігія славян. Распаўсюджанне хрысціянства на Беларусі

Менавіта ў той час склаліся галоўныя святы славян, звязаныя з сельскагаспадарчым і каляндарным цыкламі, шанаваннем продкаў. Некаторыя з іх дайшлі да… Але паганства ўжо не адпавядала патрэбам кіруючай вярхушкі Кіеўскай Русі.… На Полаччыне былі свае прыклады знаёмства мясцовых жыхароў з хрысціянствам, якое пачало пранікаць у IX ст. Ісландскі…

Кантрольныя пытанні да тэмы №3

2. Якімі шляхамі складвалася прыватная маёмасць на зямлю? 3. Якія катэгорыі сялянства вы ведаеце? 4. Якія існавалі крыніцы стварэння класа феадалаў?

ТЭМА 4. УТВАРЭННЕ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА. ПАЛІТЫЧНАЯ І ЭКАНАМІЧНАЯ ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСКА-ЛІТОЎСКАЙ ДЗЯРЖАВЫ Ў XIII – ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ XVII СТст.

Лекцыя 4. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага. Палітычная і эканамічная гісторыя беларуска-літоўскай дзяржавы ў ХІІІ – першай палове XVII стагоддзяў

Асноўныя паняцці:

Наваградскае княства; Вялікае княства Літоўскае; возера Дурбе; бітва пад Ашэрадам; сепаратызм Жамойціі; “ряд”; тэўтонцы; “Пагоня”; Крывы горад; мураваныя замкі; феадальная манархія; дынастыя Гедымінавічаў; шляхі далучэння славянскіх зямель; Крэўская ўнія; Востраўскае пагадненне; бітва на Ворскле; Віленска-Радамская ўнія; Вялікая вайна; Гарадзельскяй унія; мітраполія; Прывілей Казіміра, Судзебнік Казіміра; Прывілей Аляксандра; liberum veto; паспалітае рушэнне; Аршанская бітва; Статуты ВкЛ; паны-рада; сейм; гетман; канцлер;ваявода; Магдэбурскае права; бурмістры; магістрат; Галоўны Трыбунал ВкЛ; адпрацовачная рэнта; “Валочная памера”.

Утварэнне Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. Палітычнае становішча ВкЛ да сярэдзіны XVI ст.

У гэтых абставінах наспела неабходнасць кансалідацыі заходнерускіх княстваў у адзіную дзяржаву. Прычын было некалькі. Па-першае, пагроза фізічнага… Полацк быў паслаблены няроўнай барацьбой з крыжакамі і не здолеў выступіць… Вакол Наваградка былі самыя ўрадлівыя землі, горад меў шырокія гандлёвыя сувязі як з суседнімі гарадамі, так і з…

Асноўныя накірункі развіцця ВкЛ у 70-я гг. XIV – XV ст.

Андрэй Полацкі адразу быў выгнаны за межы краіны. Ён да канца свайго жыцця выступаў супраць Ягайлы. Дзеля гэтага стаў саюзнікам Дзімітрыя Данскога,… Супраць Ягайлы выступіў і Кейстут, бо родны пляменнік падгаварваў крыжакоў… Перад Ягайлай стаяла два напрамкі развіцця знешняй палітыкі, галоўнай мэтай была барацьба з крыжакамі. Першы напрамак…

Палітычнае становішча Беларусі ў першай палове XVI ст.

· падцвярджаліся прынцыпы ранейшых вялікакняскіх прывілеяў; · гарантавалася захаванне незалежнасці Княства; · было юрыдычна аформлена месца Рады ў сістэме дзяржаўнага кіравання, вызначыны яе правы;

Дзяржаўны лад і органы кіравання ў ВкЛ

Феадалы (шляхта) – гэта найбольш прывілеяваная частка насельніцтва, яе моц апіралася на выключнае права валодання зямлёй. Гэтае саслоўе не было… Саслоўе сялян да сярэдзіны XVI ст. так сама было неаднародным. Асабіста… Мяшчане – жыхары гарадоў, падзяляліся на тры групы згодна маёмаснаму становішчу. Вярхі складалі заможныя купцы і…

Цэнтральныя органы ўлады

· абарона дзяржавы; · падтрымка парадку ўнутры дзяржавы; · ажыццяўленне вышэйшага суда;

Вышэйшыя асобы

Гетман найвышэйшы кіраваў усімі ўзброенымі сіламі дзяржавы. У ваенных абставінах і пад час паходаў меў шырокія паўнамоцтвы – нават мог пакараць… Канцлер у ВкЛ кіраваў дзяржаўнай канцылярыей, наглядаў за дакладнасцю вядзення…

Падскарбі земскі – хавальнік дзяржаўнай казны (скарба). Заведаваў даходамі і расходамі дзяржавы; захоўваў дзяржаўныя рэгаліі – скіпетр, меч, сцяг, шапку Гедыміна; распараджаўся ваеннымі прыпасамі (арсеналам ВкЛ), а з сярэдзіны XVI ст. займаўся кіраваннем дзяржаўнай зямельнай маёмасцю. Яго намеснік – падскарбі дворны – захоўваў дварцовую казну вялікага князя, яго асабістыя каштоўнасці і грошы. Дапамагалі падскарбіям шматлікія служачые – скарбнікі, ключнікі, мытнікі, дзяржаўцы, цівуны.

Гаспадарчыя дваране і ўраднікі выконвалі даручэнні князя і Рады (праводзілі рэвізіі, выконвалі пастановы дзяржаўных органаў і судоў). Непасрэдна кіраваў імі маршалак дворны.

На важнейшыя дзяржаўныя пасады прызначаліся прадстаўнікі знатных родаў ВкЛ вялікім князем са згоды Рады, вельмі часта пасады займалі прадстаўнікі беларускіх знатных родаў, як праваслаўных, так і каталіцкіх. Сярод іх – Астрожскія, Пацы, Хадкевічы, Глінскія, Сапегі, Кішкі, Тышкевічы, Чартарыйскія, Радзівілы, Іллінічы, Валовічы, Друцкія, Зяновічы і інш.

Органы мясцовага кіравання

Ваявода – кіраўнік адміністрацыйных, гаспадарчых, ваенных і часткі судовых органаў на тэрыторыі ваяводства. Прызначаўся князем і Радай (у Полацкім і… Другоў па рангу асобай ў ваяводстве быў каштэлян – камандуючы ўзброенымі… Намеснікам ваяводы быў падваявода. Ён кіраваў канцылярыяй, сведчыў дакументы, старшынстваваў у гродскім (замкавым)…

Гарадское самакіраванне

На чале гарадской адміністрацыі і суда стаяў войт. Яго прызначаў гаспадар з Радай з ліку феадалаў ці знатных гараджан. Функцыі войта: падтрыманне… Памошнікі войта – бурмістры – маглі выбірацца гараджанамі, прызначацца войтам.… Гарадская рада (магістрат) выбіралася мяшчанамі ці прызначалася войтам. Яна вызначала агульны напрамак развіцця…

Эвалюцыя судовай сістэмы

Вышэшым суддзёй у дзяржаве быў вялікі князь, вышэйшай судовай інстанцыяй – вялікакняжаскі ці гаспадарскі суд. Паступова ён зліўся з судом Рады, а з… Да вышэйшых судовых устаноў адносіўся соймавы суд у складзе гаспадара, радных… Вышэйшай судовай установай быў камісарскі суд, што разглядаў спрэчкі аб межах феадальных і дзяржаўных зямельных…

Мясцовыя суды

Земскі павятовы суд створаны ў першай палове XVI ст., аформлены канчаткова Статутам 1588 г. Разглядаў справы ад праве ўладання маёнткамі. У склад… Падкаморскі суд разглядаў справы аб межах феадальных землеўладанняў у павеце.… Разам з новымі ўстановамі працягвалі дзейнічаць старажытныя суды. Простыя людзі – сяляне – маглі сабраць копны суд. У…

Вайсковая справа

З цягам часу з’явіліся новыя віды зброі, змянілася тактыка вядзення боя, патрабаваліся прафесіяналы ў вайсковай справе. У войску ВкЛ з’явіліся…

Гаспадарчае развіцце беларускіх зямель ў XIV – першай палове XVI стст.

Сельскагаспадарчая вытворчасць

Прылады земляробчай працы – драўляная двурогая саха, плуг, барана – па форме заставаліся нязменнымі на працягу стагоддзяў, стала толькі больш… Агратэхніка – двухполле і архаічнае трохполле змянялася рэгулярным трохполлем,… Асноўная сельскагаспадарчая культура – жыта, якім засявалася да паловы і больш ворыва. Ураджай збожжа быў сам 3-4…

Сялянская гаспадарка. Формы павіннасцяў

Сялянская гаспадарка ў XVI ст. – гэта складаны гаспадарчы комплекс. Ен уключаў жылыя дамы, гаспадарчыя пабудовы – гумны, клеці, пуні, хлявы;… Асноўныя формы сялянскіх угоддзяў – ворыва і сенакосы. Былі яшчэ і агульныя… У сялян гаспадарка мела комплексны характар: на першым месцы стаяла раслінаводства, з ім цесна звязана жывелагадоўля.…

Катэгорыі сялян

Даннікі (людзі данныя) – сяляне, што выконвалі феадальную рэнту ў выглядзе даніны прадукцыяй асабістай гаспадаркі – збожжам, медам, футрам і інш.… Людзі цяглыя асноўную павіннасць – паншчыну выконвалі на зямлі феадала. Яны… Асаднае сялянства (кунічныя, чыншавікі) мела асноўную павіннасць – чынш да 30 літоўскіх грошаў, таксама адпрацоўвалі…

Формы феадальнага землекарыстання і землеўладання

Духоўнае землеўладанне развівалася ў выглядзе ўладанняў карпаратыўных феадалаў – манастыроў, епіскапстваў, капітулаў і інш. Асабліва хутка раслі… Формы феадальнага землеўладання – вотчына, купля, залог. Шляхі росту… Правы і прывілеі феадалаў на зямлю паступова заканадаўча афармляліся (агульнадзяржаўныя прывілеі 1387, 1413, 1434,…

Панская гаспадарка

Развіццё рамяства і гандлю, таварна-грашовых адносін. Беларускія гарады

З развіццем рынку ў XV ст. роля гарадоў расце. Як і ў Еўропе, адбываецца бурнае развіццё рамеснай вытворчасці. Прычынай гэтага быў рост… У гэты перыяд рамеснікі канцэнтруюцца ў мястэчках (невялікіх паселішчах… На Беларусі былі шырока распаўсюджаны розныя віды рамёстваў. Апрацоўка металаў набыла шырокую спецыялізацыю (не менш…

Гандаль

1. Складваецца сістэма гандлевых устаноў. Наладжваецца пастаянны гандаль па гарадах у лавах і крамах. Кожны тыдзень у мястэчках і гарадах… 2. Ідзе працэсс аб’яднання гандлевага люду. Адначасова з рамеснікамі пачалі… 3. XVI ст. вызначаецца пераходам мясцовага гандлю на больш высокую прыступку. Рэгулярны мясцовы абмен горад-веска…

Кантрольныя пытанні да тэмы №4

2. Хто лічыцца стваральнікам Вялікага княства Літоўскага? 3. Як да стварэння славяна-літоўскай дзяржавы ставіліся феадалы Жамойціі? 4. Пры якіх князях і на якіх умовах у склад ВкЛ увайшлі Полацкае і Віцебскае княствы?

ТЭМА 5. КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ Ў IX – ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ XVII СТст.

Лекцыя 5. Культура Беларусі ў ІХ – першай палове XVII стагоддзяў

Асноўныя паняцці:

Традыцыйная (народная) культура; культура пануючага класа; вусная народная творчасць; рунічная пісьменнасць; кірылічны алфавіт; помнікі пісьменнасці; пергамент; Тураўскае евангелле; агіяграфічная літаратура; фрэскі; плінфа; галаснікі; скамарохі; Адраджэнне; праваслаўныя брацтвы; пратэстанцкія школы; кальвінізм; калегіўмы; скрыпторыі; кнігадрукаванне; летапісанне; гістарычная проза; мемуарыстыка; панегірычная літаратура; батлейка; замкі-кастэлі; барока; сармацкі партрэт; кантррэфармацыя; арыяне; езуіты; Берасцейская царкоўная ўнія.

Культура Беларусі X – XIII стст.

Вусная народная творчасць – самая развітая галіна традыцыйнай культуры. Бытавалі каляндарна-абрадавыя песенныя цыклы (прысвечаныя язычніцкім святам… Пачынаючы з IX ст., на ўсходнеславянскіх землях шырока распаўсюджваецца… Першы датаваны надпіс ва Ўсходняй Еўропе – пячатка князя Ізяслава (княжыў да 1001 г.) з імем князя на грэчаскі лад –…

Культура Беларусі XIV – XVI стст. Царква і рэлігія

Культура Беларусі

XV – першая палова XVII стст. – перыяд развіця культуры , які атрымаў у Еўропе назву Адраджэнне. Ён характарызаваўся ўздымам свецкай навукі і… Адукацыя, як і ў папярэдні перыяд, захоўвала рэлігійны характар. Пры… Шырокая праграма адукацыі існавала ў пратэстанцкіх школах. Найбольш вядомыя – у Іўі, Вільне, Бярэсце, Слуцку.…

Архітэктура і будаўніцтва

У першай палове XVI ст. сфарміраваўся самабытны 4-х вежавы тып праваслаўнага храма з абарончай функцыяй (Мураванкаўская, Сынкавіцкая, Супрасльская… Езуіты прынеслі на Беларусь новы архітэктурны стыль – барока. Першы ўзор… Са змяненнем стыляў у будаўніцтве і ўвядзеннем новых прынцыпаў фартыфікацыі прыватныя замкі пачалі трансфармавацца ў…

Царква і рэлігія

На працягу XIXIII стст. тэрыторыя сучаснай Беларусі была выключна праваслаўнай, дзейнасць біскупа Рэйнберга ў Тураве ў 1015 г. і заснаванне… Праваслаўная царква на беларускіх землях была прадстаўленна Полацкай і… У той час каталіцтва пасля Крэўскай уніі 1385 г. стала дзяржаўнай рэлігіяй ВкЛ, хаця свабода веравызнання была…

Берасцейская царкоўная ўнія

Да XVI ст. выразна праступілі рысы крызісу праваслаўя. Канстантынопаль быў захоплены туркамі, епархіі княства не здолелі стварыць незалежную сістэму… У першай палове 1590-х гг. на шматлікіх сустрэчах з прадстаўнікамі Ватыкана… · захоўваліся ўсе царкоўныя святы згодна з праваслаўным каляндаром;

Кантрольныя пытанні да тэмы №5

2. Якая пісьменнасць існавала ў славян да распаўсюджвання кірылічнай азбукі? 3. З чаго вырабляліся першыя кнігі? 4. Якая захаваўшаяся кніга лічыцца самай старадаўняй на Беларусі?

ТЭМА 6. УВАХОДЖАННЕ БЕЛАРУСКІХ ЗЕМЛЯЎ У СКЛАД ФЕДЭРАТЫЎНАЙ ДЗЯРЖАВЫ РЭЧ ПАСПАЛІТАЙ. ПАЛІТЫЧНАЯ І ЭКАНАМІЧНАЯ ГІСТОРЫЯ Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ XVII – XVIII СТст.

Лекцыя 6. Уваходжанне Беларускіх земляў у склад федэратыўнай дзяржавы Рэч Паспалітай. Палітычная і эканамічная гісторыя ў другой палове XVII – XVIII стагоддзяў

Асноўныя паняцці:

Лівонская вайна; Люблінская ўнія; Рэч Паспалітая; элекцыя; “pacta conventa”; “Генрыкавы артыкулы”; Ілжэдзімітры; Палянаўскі мір; казацкія “загоны”; “балтыйскае пытанне”; “патоп”; магнацкая анархія; Паўночная вайна; “залатыя шляхецкія вольнасці”; канфедэрацыя шляхты; Адукацыйная камісія; рэформы; Чатырохгадовы сейм; Канстытуцыя 3 мая 1791 г.; Тадэвуш Касцюшка; “Паланецкі ўніверсал”; падзелы Рэчы Паспалітай; "валочная памера"; валока; фальварак; сялянскія паўстанні; мануфактурная вытворчасць"; генеральная мытная пошліна".

Утварэнне Рэчы Паспалітай

Лівонская вайна. У 1558 г. маскоўскі цар Іван IV, больш вядомы як Іван Жахлівы, распачаў вайну супраць былога Лівонскага ордэна. На той час Ордэн… Вялікая маскоўская армія ў першыя месяцы ваенных дзеянняў у Прыбалтыке… У адказ на гэта, атрады Івана IV у пачатку 1562 г. спустошылі ваколіцы Мсціслава, Шклова, Оршы, Віцебска, Дуброўны,…

Войны сярэдзіны XVII – пачатка XVIII стст.

Летам 1648 г. на поўдзень Беларусі былі занесены першыя ачагі паўстання, якое адразу прыняло жорсткія формы, было накіравана на татальнае знішчэнне… Кіраўніцтва ВкЛ вымушана было сазваць паспалітае рушэнне, але сабранае войска… У красавіку 1651 г. Хмяльніцкі аднавіў ваенныя дзеянні супраць палякаў, а на Беларусь паслаў заслон ад войск Радзівіла…

Гаспадарчае развіццё беларускіх земляў у другой палове XVI – першай палове XVII стст.

Каб павялічыць даходы з дзяржаўных зямель, вялікі князь Жыгімонт II Аўгуст ажыццяўляе ў дзяржаўных маентках рэформу, якая атрымала назву… Асноўныя прынцыпы рэформы: · дакладны ўліку зямель;

Гаспадарчае развіццё беларускіх зямель у XVII – XVIII стст.

Прычынамі заняпаду былі вынішчальныя войны: антыфеадальная 1648-1654 гг.; вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1654-1667 гг.; польска-шведская 1655-1660… Не спрыяла гаспадарчаму развіццю няўстойлівая палітычная абстаноўка. Немач… Сельская гаспадарка. Аднаўленне гаспадаркі пачалося на Беларусі ў пачатку XVIII ст. з галоўнай галіны – сельскай…

Эканамічны ўздым на Беларусі ў другой палове XVIII ст.

Другая прычына – узрастанне попыту на сельскагаспадарчыя прадукты як у самой Беларусі, так і за яе межамі. Спрос на прадукцыю сяла павялічваўся… Трэцяя прычына звязана з унутрыпалітычнымі змяненнямі ў Рэчы Паспалітай.… У 1775 г. былі выдадзены законы, якія дазвалялі беларускім мяшчанам набываць феадальныя маёнткі, а шляхце займацца…

Кантрольныя пытанні да тэмы №6

2. На якіх умовах была заключана Люблінская ўнія двух краін? 3. На якіх умовах адбывалась выбранне каралёў Рэчы Паспалітай? 4. Які характар мела на Беларусі падтрымка паўстання на Ўкраіне Б.Хмяльніцкага?

ТЭМА 7. РАЗВІЦЦЁ КУЛЬТУРЫ БЕЛАРУСІ Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ XVII – XVIII СТст

Лекцыя 7. Развіццё культуры Беларусі ў другой палове XVII – XVIII стагоддзяў

Асноўныя паняцці:

Беларуская мова; рэнесансная культура; новалацінская паэзія; публіцыстыка; палітычная сатыра; гісторыка-мемуарная літаратура; "Дыярыўш"; "Фрынас"; "высокая" паэзія; батлейка; школьны тэатр; інтэрмедыя; прыватныя тэатры; барока; базілікальны тып храма; "віленскае барока"; паланізацыя; акаталічванне; Асветніцтва; Адукацыйная камісія; фрэскі; беларуская іканапісная школа; “сармацкія партрэты”; пластыка; дэкаратыўна-прыкладное мастацтва; Аружэйная і Сярэбраная палаты; ракако; класіцызм; кафля; шкляныя мануфактуры; “персіярня”.

 

У пераходны перыяд ад сярэдневечча да новага часу сфарміраваўся беларускі тып рэнесанснай культуры, узніклі перадумовы для станаўлення сучаснай беларускай мовы, літаратуры, тэатра, музычнага і выяўленчага мастацтваў. Рэнесансная культура ў рэчышчы еўрапейскага працэсу саступіла месца культуры барока, якая раскрылася на Беларусі ў дзвюх разнавіднасцях – усходнеславянскай, якая сфарміравалася на аснове сінтэзу мясцовай культуры і заходнееўрапейскага ўплыву і чыстай заходнееўрапейскай, носьбітамі якой на Беларусі былі каталіцкія ордэны. Значны ўплыў на культурныя тэндэнцыі на Беларусі 1569-1795 гг. аказалі рэлігійныя працэсы (рэфармацыя і контррэфармацыя, царкоўная ўнія), пазнейшы эканамічны заняпад і палітычны крызіс.

Літаратура

Таленавіты вучоны і публіцыст, грамадска-палітычны дзеяч М. Сматрыцкі (1577-1633) больш вядомы сваім сучаснікам як пісьменнік-палеміст, аўтар… З канца ХVІ ст. у еўрапейскай літаратуры і мастацтве вылучаецца стыль барока,… Значную ролю ў культурным жыцці грамадства ў гэты час стаў адыгрываць тэатр. Адным з першых на Беларусі стала батлейка…

Жывапіс

Манументальны жывапіс – фрэскі. З архіўных матэрыялаў вядома пра роспіс фрэскамі шматлікіх праваслаўных і ўніяцкіх храмаў мясцовымі майстрамі… Каталіцкія касцёлы ў XVII-XVIII стст. афармляліся ў стылі барока, які з’явіўся… Іконапіс на Беларусі адчуў на сабе ўплыў заходнееўрапейскіх і візантыйскіх тэндэнцый, але ўсё ж характарызавалася…

Скульптура

У свецкай скульптуры шырока распаўсюдзілася мемарыяльная скульптура – надмагіллі. Устанаўленне помніка ў храме гаварыла пра наяўнасць на Беларусі… У разбе сярэдзіны XVII ст. адбыліся значныя змены, звязаныя з засваеннем раней…

Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва

Майстры хутка засвойвалі дасягненні заходнееўрапейскага мастацтва і адначасова захоўвалі традыцыйны канон. Іх спалучэнне адрознівае нацыянальную… Этапнымі творамі, што сведчаць аб авалоданні мясцовымі майстрамі новымі… Пасля Паўночнай вайны барока ўступае ў апошнюю стадыю развіцця. У інтэр’ерах, як і ў пластыцы, у 1730-1775 гг. пануе…

Кантрольныя пытанні да тэмы№7

2. Якіх аўтараў мемуараў вы ведаеце? 3. Чым характарызуецца стыль барока ў літаратуры? 4. Якія віды тэатральнага мастацтва вы ведаеце?

ТЭМА 8. УВАХОДЖАННЕ БЕЛАРУСКІХ ЗЕМЛЯЎ У СКЛАД РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ. ПАЛІТЫЧНАЯ І ЭКАНАМІЧНАЯ ГІСТОРЫЯ ПЕРШАЙ ПАЛОВЫ XIX ст. ВАЙНА 1812 ГОДА НА БЕЛАРУСІ

Лекцыя 8. Уваходжанне Беларускіх земляў у склад Расійскай імперыі. Палітычная і эканамічная гісторыя першай паловы XIX ст. Вайна 1812 года на Беларусі

Асноўныя паняцці:

Падзелы Рэчы Паспалітай; губернскія рэформы; Беларускае генерал-губернатарства; русскае землеўладане; Беларуская каталіцкая епархія; “мяжа аседласці”; «польскае пытанне»; Віленская вучэбная акруга; «разборы» шляхты; інвентарная рэформа; шляхецкае паўстанне; Герцагства Варшаўскае; Камісія часовага праўлення ВкЛ; бітва каля вёскі Студзенка; “Віленская асацыяцыя”; масоны; філаматы; філарэты; «Бабруйскі план»; «Дэмакратычнае таварыства»; прамысловы пераварот; капіталістычныя мануфактуры; кірмашы; развозна-разносны гандаль; “вольныя хлебапашцы”; люстрацыі.

Урадавая палiтыка пад час падзелаў Рэчы Паспалітай
(канец XVIII ст.)

Жнівень 1772 г. – першы падзел Рэчы Паспалітай. У склад Расіі былі ўключаны Інфлянцкае ваяводства, найбольшая частка Полацкага, амаль усё Віцебскае ваяводства, усё Мсціслаўскае і ўсходняя частка Рэчыцкага павету Мінскага ваяводства (з Рагачовам, Прапойскам, Чачэрскам і Гомелем).

Студзень 1793 г. – другі падзел Рэчы Паспалітай. Да Расіі адышлі Правабярэжная Украіна, а таксама цэнтральная частка Беларусі з гарадамі Мінскам, Барысавам, Бабруйскам, Рэчыцай, Слуцкам, Навагрудкам, Пінскам і Мазыром.

Пасля падаўлення паўстання 1794 г. адбыўся трэці падзел Рэчы Паспалітай (1795 г.). Расія далучыла Літву, заходнюю частку Беларусі і Заходнюю Валынь.

Урад Кацярыны II, пад час праўлення якой адбыліся падзелы Рэчы Паспалітай, і Беларусь была далучана да Расійскай імперыі, праводзіў на новых тэрыторыях цэнтралісцкую аб’яднальную палітыку, яе канчатковай мэтай было зліццё новых тэрыторый з рускімі рэгіёнамі.

На Беларусі з 1777 г. былі распаўсюджаны агульнарасійскія адміністратыўныя органы кіравання і расійская сістэма адміністратыўнага падзелу. Канчаткова яна аформілася пасля губернскіх рэформ 1796 і 1801 гг. – былі ўтвораны Літоўскае (пасля Віленскае) генерал-губернатарства (Віленская, Мінская і Гродзенская губерні) і Беларускае генерал-губернатарства (Віцебская, Магілёўская і Смаленская губерні). Губерніі былі падзелены на паветы. Кіруючыя пасады займалі прысланыя з расійскіх губерній чыноўнікі. Але другарадныя пасады ў губернска-павятовай адміністрацыі маглі займаць прадстаўнікі мясцовага дваранства. Відавочнасць пераёмнасці ўлады стварыла захаванне дзейнасці тых палажэнняў Статута 1588 г., якія не супярэчылі расійскаму заканадаўству.

Беларуская шляхта атрымала ад расійскіх улад роўныя правы з расійскім дваранствам і абяцанне захаваць зямельную маёмасць. Галоўнае патрабаванне – прынесці прысягу на вернасць. Шляхта страціла права на канфедэрацыі, на прыватнае войска, на ўдзел у Сеймавых паседжаннях – але атрымала права выбіраць членаў губернскіх і павятовых судоў, а так сама атрымліваць займы ў цэнтральных банках Расіі і права займацца вінакурэннем. Пасля трэцяга падзелу пераважная большасць шляхты прысягнула Кацырыне II. Толькі найбольш радыкальная шляхта пакінула новыя межы імперыі, галоўным чынам гэта былі ўдзельнікі паўстання пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі. Так, да 1800 г. канфіскавана было толькі 26 маёнткаў (каля 38.000 сялян) па ўсёй Беларусі.

Адначасова з “прыручэннем” мясцовай шляхты ўрад займаўся распаўсюджаннем русскага землеўладання на далучаных землях. Фонд падараванняў – дзяржаўныя маёнткі і канфіскаваныя шляхецкія. Да пачатку XIX ст. было раздадзена 208.550 душ
(1/4 частка дзяржаўных сялян Беларусі). Але вялікія памеры падараванняў (па 5-15 тысяч) не садзейнічалі з’яўленню на Беларусі вялікай колькасці рускіх дваран. Новых землеўладальнікаў можна было проста пералічыць: Р. Пацёмкін, П. Румянцаў-Задунайскі, С. Зорыч, А. Сувораў, М. Рапнін і інш. Падараванні перапыніў Аляксандр I с прычыны рэзкага росту незадаволеннасці сялян, бо іх становішча рэзка пагаршалася. Павел I нават выдаў маніфест у красавіку 1797 г. аб абмежаванні паншчыны трымя днямі ў нядзелю, але памешчыкі ігнаравалі ўказ, а ўрад не настойваў на яго выкананні.

Урад захаваў канфесійную сітуацыю, якая склалася ў межах былой Рэчы Паспалітай. Таму каталіцкай шляхце і духавенству падстаў для недавольства створана не было. Захаваўся і ордэн езуітаў, забаронены ў Еўропе згодна рашэнню папы – Кацярына II шукала падтрымкі ўплывовай рэлігійнай арганізацыі. У 1773 г. у Магілёве была заснавана Беларуская каталіцкая епархія, якая ў 1782 г. пераўтварылася ў архібіскупства. Гэта было зроблена, каб перапыніць умяшальніцтва ў рэлігійныя справы з-за межаў імперыі. У гэтым жа рэчышчы каталіцкія манастыры былі выведзены з падпарадкавання замежным генералам і перададзены епархіальным біскупам (1795 г.). У 1798 г. на беларускіх землях было ўтворана тры каталіцкія епархіі (з шасці расійскіх). Улады пільна сачылі за каталіцкім духавенствам – але значных перашкод у звычайнай дзейнасці не чынілі. Адносіны паміж канфесіямі былі складанымі – з-за пераходу вернікаў з адной канфесіі ў другую. Афіцыйна гэта забаранялася, завыключэннем перахода ў праваслаўе. Так, у красавіку 1794 г. быў выдадзены аб пераводзе ўніятаў у праваслаўе, так званым “уз’яднанні”. Дзякуючы адміністратыўнаму націску ўз’ядналася каля 1.500.000 чалавек з Усходней Беларусі і Ўкраіны. Але справа не была даведзена да канца, нават частка вернікаў вярнулася да ўніі. Адначасова назіраліся прыклады пераводу ўніятаў у каталіцкую веру, асабліва пашыраныя ў заходніх рэгіёнах Беларусі. Гэта рабілася як памешчыкамі, так і ў выніку падманнай агітацыі ксяндзоў.

Беларускія сяляне з’яўляліся галоўным падатковым саслоўем. Адразу пасля далучэння ім была зроблена значная палёгка, але праз некалькі год падушны падатак быў уведзены ў поўным аб’ёме. Дзяржаўныя падаткі збіраліся на Беларусі серабром (да 1811 г.), у той час як рускія сяляне плацілі асігнацыямі, курс якіх да сярэбраных грошаў быў у некалькі разоў меншы. Да того, у дачыненні сялян уводзілася рэкруцкая павіннасць, невядомая ў Рэчы Паспалітай.

Што тычыцца гарадоў, то трэба адзначыць скасаванне магдэбурскага права. Частка гарадоў і мястэчак атрымалі правы згодна даравальнай граматы гарадам Расійскай імперыі 1785 г. Жыхары іншых мястэчак пераводзіліся ў разрад сялян і маглі быць падараваныя прыватным уладальнікам. Адначасова ўрад адмяніў уладу феадалаў над гарадамі і паступова выкупаў населеныя пункты з прыватных рук. На гараджан, як і на сялян, пашыралася рэкруцкая павіннасць.

Для яўрэйскага насельніцтва вызначалася “мяжа аседласці”, у якую ўваходзілі беларускія і частка ўкраінскіх губерняў. Ім дазвалялася жыць толькі ў гарадах гэтых губерній, займацца толькі рамёствамі і гандлем, забаранялася займацца земляробствам. Яўрэі атрымалі права запісвацца ў мяшчанскае ці купецкае саслоўі пры ўмове спагнання з іх двайных дзяржаўных падаткаў. Гэты закон на доўгі час абумовіў спецыфіку развіцця гарадоў Беларусі, яе прамысловасці, а так сама і грамадска-палітычныя адметнасці беларускага рэгіёну, асабліва ў канцы XIX – пачатку XX стст.

Далучэнне да Расіі спачатку значна паўплывала на паскарэнне эканамічнага развіцця Беларусі. Былі акрэслены напрамкі гаспадарчай спецыялізацыі рэгіёну як часткі гаспадарчага комплексу імперыі. Попыт на сельскагаспадарчую прадукцыю паспрыяў павялічэнню пасяўных плошчаў, асабліва пад тэхнічныя культуры. Пашыраліся гандлёвыя сувязі і развівалася мануфактурная прамысловасць.

У выніку далучэння беларускіх зямель да Расійскай імперыі тут пашырылася і замацавалася прыгонніцтва, паскорылася эканамічнае развіццё, а палітычнае і культурнае жыццё пераарыентавалася ў усходнім накірунку.

Урадавая палiтыка ў першай палове XIX ст. Спробы вырашэння “польскага пытання”

Урадавая палітыка ў першай палове XIX ст. звязана з імёнамі расійскіх імператараў Аляксандрам І і Мікалаям I. Для эпохі Аляксандра І (1801-1825 гг.) была характэрна палітыка «заходніцтва». Разачараванне вынікамі французскай рэвалюцыі прывяло самыя шырокія колы еўрапейскай грамадскасці да ўмацавання веры ў эвалюцыйны, рэфармісцкі шлях дзяржаўнага развіцця. Але намер Аляксандра І павярнуць краіну на шлях канстытуцыйнай манархіі і вырашыць сялянскае пытанне сустрэў ва ўрадавых колах Расіі моцную апазіцыю з боку кансерватараў, праціўнікаў лібералізацыі дзяржаўнага жыцця. Заходніцкі курс паступова згубіў сваю дынаміку, а ў 20-х гадах ён змяніўся ўзмацненнем самадзяржаўных тэндэнцый. Кіраванне Мікалая І
(1825-1855 гг.) – гэта вяртанне да традыцыйнага шляху развіцця Расіі. Ідэалагічным абгрунтаваннем яго стала «тэорыя афіцыяльнай народнасці», мэта якой – умацаванне асноў манархічнага праяўлення. Негледзячы на розныя падыходы ў здзяйсненні ўнутранай палітыцы, абодвух імператараў аб’ядноўвала адно – тэрміновае вырашэнне «польскага пытання».

Падзелы Рэчы Паспалітай паклалі канец існаванню адной з дзяржаў Усходняй Еўропы і абумовілі ўзнікненне «польскага пытання». Яго асаблівасць – пастаяннае імкненне пераважнай большасці польскага грамадства да аднаўлення страчанай дзяржаўнасці. «Пытанне» аказвала ўплыў на ўсе сферы ўрадавай палітыкі, у тым ліку, ў заканадаўчай, саслоўнай, нацыянальна-рэлігійнай і ў галіне асветы. Формы і метады гэтай палітыкі мяняліся ў залежнасці ад палітычнай сітуацыі ў гэтым рэгіёне. Землi ВкЛ разглядаліся як спрадвечна рускія, таму адной з галоўных задач урад лічыў вяртанне страчаных на працягу ХVІІ-ХVІІІ стст. пазіцый праваслаў’я, ліквідацыі ўплыву Рыму на ўнутраныя справы Расіі, асабліва якiя тычылася царквы i асветы.

У пачатку XIX ст. характар урадавай палітыкі на тэрыторіі Беларусі вызначаўся імкненнямі Аляксандра I увесці канстытуцыю, а так сама яго згодай на магчымае аднаўленне дзяржаўнасці Польшчы. Гэта прыцягнула на бок імператара польскіх дзеячаў, у тым ліку А. Чартарыйскага і М. Агiнскага, садзейнічала стварэнню Каралеўства Польскага са сваёй канстытуцыяй і мясцовай адміністрацыяй (у 1815 г.). Вынікам такой палітыкі з’явілася незвычайнае ўзмацненне польскага ўплыву ў галіне культуры і мовы, умацаванне пазіцый каталіцызму. Тэрыторыя Беларусі была ўключана ў склад Віленскай навучальнай акругі, польскай па характару свёй дзейнасці.

Але раскрыццё на пачатку 20-х гадоў у Віленскім універсітэце тайных студэнцкіх гурткоў спрыяла змяненню ўрадавай палітыкі на Беларусі. 3 гэтага часу асноўным яе накірункам становіцца ўсямернае паслабленне польскага палітычнага і культурнага ўплыву. З Віленскай вучэбнай акругі ў 1824 г. былі выключаны і перададзены ў Пецярбургскую вучэбную акругу дзве беларускія губерні – Віцебская і Магілёўская, а А. Чартарыйскі вызвалены ад пасады папячыцеля акругі і зменены М. Навасільцавым.

Курс гэты яшчэ больш узмацняецца ў канцы 20-х гадоў і асабліва ў сувязі з польскім нацыянальным паўстаннем 1830-1831 гг. Была створана Беларуская навучальная акруга з дакладна акрэсленымі адміністрацыйна-этнічнымі межамі беларускай тэрыторыі. Адначасова ўрад развярнуў выдавецкую дзейнасць па гісторыі, этнаграфіі і культуры Беларусі, каб даказаць, што гэта тэрыторыя была здаўна «рускай».

Саслоўная палітыка,якая праводзілася на тэрыторыі Беларусі, была накіравана на ўмацаванне пазіцый Расіі, і яна ўлічвала гістарычныя асаблівасці, якія склаліся на працягу стагодзяў. Наглядалася значная розніца ў прававым статусе дваранства ў Расіі і Беларусі. Так, у Расіі не было сацыяльнай групы, адпаведнай беларускай дробнай шляхце, якая часам набліжалася да становішча селяніна-аднадворца. Працэнт дваранскага саслоўя ў Расіі быў намнога ніжэй, чым у Беларусі. Збяднелыя дваране ў Расіі гублялі свае прывілеі і пераходзілі на дзяржаўную ваенную або грамадзянскую службу. На Беларусі збяднелая шляхта фармальна не адрознівалася ад магнатаў і юрыдычна мела з імі аднолькавыя правы. У былой Рэчы Паспалітай шляхта не прывыкла да бясспрэчнага паслухмянства дзяржаўнай уладзе. Традыцыя гэта ўзыходзіла да эпохі «залатых вольнасцей шляхецкіх». У Расіі, дзе існавала неабмежаваная манархія, традыцыі палітычнага жыцця былі іншыя. Таму палітыка расійскага ўрада ў адносінах да дваранства Беларусі яшчэ з канца ХVIII ст. вызначалася асцярожнасцю.

Мясцовым дваранам прадастаўляліся ўсе правы і прывілеі, якімі валодала расійскае дваранства, дазвавалялася права карыстання «мясцовымі законамі», калі яны не супярэчылі расійскім. На тэрыторыі Беларусі да 1840 г. дзейнічаў Статут ВкЛ І588 г. Аднак мясцовая адміністрацыя стваралася па расійскіх нормах і была строга падпарадкавана цэнтральнай уладзе.

Новым ва ўрадавай палітыцы быў дыферэнцыраваны падыход да розных груп беларускага дваранства. На першы план вылучаецца палітыка ў адносінах да дробнай шляхты, якая складала абсалютную большасць мясцовага прывілеяванага саслоў’я. Яна праявілася ў так званым «разборы» шляхты, ў прыпісцы былых шляхціцаў да розных груп падатковага саслоў’я. «Разбор» шляхты быў дэклараваны яшчэ ў 1772 г., але яго рэалізацыя праводзілася марудна, бо існавала ўскладненая юрыдычная сістэма доказаў дваранскага паходжання. Штуршком для паскарэння “разбору” шляхты з’явілася паўстанне 1830-1831 гг. Разбор праводзіўся так сама з прычыны стварэння адзiнай эканамічнай i палітычнай прасторы імперыі, i пашырэння фіскальнай практыкі ўрада, якая праводзілася з мэтай павелічэння колькасці плацельшчыкаў падаткаў і пастаўшчыкоў рэкрутаў.

3 канца ХVIII ст. дваранства Беларусі з’яўлялася актыўным удзельнікам выступленняў за аднаўленне Рэчы Паспалітай. Палітыка ўрада ў адносінах да іх была дваістай. Удзельнікі найбольш масавых выступленняў (паўстанне Т. Касцюшка, паход Напалеона 1812 г.) практычна засталіся без пакарання. Гэтым урад спрабаваў прыцягнуць на свой бок вышэйшае саслоўе беларускіх губерняў – магнатаў і паноў. Адначасова адбываўся працэс абмежавання праў і прывілей мясцовай шляхты. У выніку яе становішча пагоршылася, а яе імкненне да аднаўлення Рэчы Паспалітай узмацнілася.

Значным было паўстанне 1830-1831 гг., і як вынік на прадстаўнікоў дробнай шляхты ў першую чаргу абрушыліся рэпрэ-
сіі – арышты, высылка ва ўнутраныя губерні імперыі, сакрэтны наглад паліцыі, цэнзура асабістай перапіскі.

Сялянскае пытанне на тэрыторыі Беларусі на працягу першай паловы XIX ст. зведала значную эвалюцыю. Беларускіх памешчыкаў зацікавіла «вызваленне сялян» у Остзейскім краі ў 1816-1819 гг., па якому сяляне атрымлівалі асабістую свабоду без зямлі.

Пасля паўстання 1830-1831 гг. урад пачаў глядзець на сялян як на сваіх саюзнікаў, пастараўся прыцягнуць іх на свой бок. Адным з такіх пачынанняў была рэформа кіравання казённымі маёнткамі і дзяржаўнымі сялянамі. Яна праводзілася міністэрствам дзяржаўных маёмасцей з 1837 г. У адрозненні ад вялікарасійскіх губерняў, рэформа П.Д. Кісялёва на Беларусі складалася з трох частак: рэформы сістэмы кіравання; палітыкі «апякунства» ў адносінах да сялян; шэрагу аграрных мерапрыемстваў, вядомых пад назвай «люстрацыі дзяржаўных маёмасцей». Рэформа пачалася з перабудовы апарату кіравання дзяржаўнай вёскай. У аснову заснавання нiжэйшых ступеняў кiравання была пакладзена «Ўстанаўленне аб кіраванні дзяржаўнымі маёмасцямі ў губернях» (І838 г.). 28 снежня 1839 г. для заходніх губерняў было выдадзена спецыяльнае «Палажэнне аб люстрацыі дзяржаўных маёмасцей заходніх губерняў і Беластоцкай вобласці».

Рэформа кіравання дзяржаўнымі сялянамі садзейнічала істотнаму паляпшэнню становішча дзяржаўных сялян. У выніку рэформы агульная плошча надзельнага фонду павялічылася на 10,7%. Але адначасова за гады рэформы колькасць рэвізскіх душ узрасла на 38,5%. Перамены адбыліся ў прававым статусе дзяржаўных сялян. За імі прызнаваліся правы атрымання спадчыны, уласнасці, занятаку гандлем і промысламі. Рэформа Кісялёва насіла буржуазны характар. Перавод на аброк спрыяў паскарэнню маёмаснай дыферэнцыяцыі, працэсу першапачатковага накаплення капіталу, вызваліў працоўныя рукі для капіталістычнай вытворчасці, стымуляваў рост гарадоў, з’явіўся адным з падрыхтоўчых мерапрыемстваў урада па вырашэнню аграрнага пытання ў Расіі.

3 сакавіка 1840 г. П.Д. Кісялёў пачаў падрыхтоўку інвентарнай рэформы з мэтай падцягнуць узровень памешчыцкай вёскі да дзяржаўнай. У 1844 г. быў створаны Камітэт заходніх губерняў для выпрацоўкі «Правілаў для кіравання маёнткамі па зацверджаных для гэтага інвентарах». Былі складзены інвентары-апісанні памешчыцкіх маёнткаў з дакладнай фіксацыяй сялянскіх надзелаў і агульнай для ўсіх маёнткаў колькасцю паншчынных дзён.

Увядзенне ў дзеянне перагледжаных і зноў складзеных інвентароў пачалося ў Беларусі з 1845 г. Для цяглавай сялянскай гаспадаркі, у залежнасці ад колькасці і якасці зямлі, у маёнтках устанаўліваліся надзелы памерам ад 4 да 9 дзесяцін. Такая гаспадарка павінна была адпрацаваць на паншчыне 3 дні з канём (мужчынская паншчына) і 1 дзень без каня (жаночая паншчына). Падводная павіннасць павінна была выконвацца за кошт паншчынных дзён. Памешчыкам забаранялася самавольна ўстанаўліваць згонныя дні, а таксама абкладаць сялян «данінай» – натуральнымі паборамі. Аднак памешчыкі сталі на абарону сваёй уласнасці, перашкаджалі перагляду старых і складанню новых інвентароў. Уваходзячы ў склад інвентарных камітэтаў, яны дабіваліся для многіх маёнткаў не толькі захавання былых прыгонніцкіх павіннасцей, але і ў шэрагу выпадкаў іх павелічэння. Асцерагаючыся абвастрэння адносін з мясцовымі памешчыкамі, урад асабліва не падганяў іх. Да 1857 г. перагледжаныя і зноў складзеныя інвентары былі ўведзены ў дзеянне толькі ў 1/10 частцы памешчыцкіх маёнткаў Беларусі. А ў сувязі з падрыхтоўкай сялянскіх рэформ неабходнасць ва ўвядзенні інвентароў зусім адпала.

Рэформы 30-50-х гг. захавалі дваранскую накіраванасць. Прынцыпы рэфармiравання дзяржаўнай вёскі былі прызнаны памешчыкамі празмерна радыкальнымі. Сацыяльна-прававое становішча памешчыцкіх сялян змянілася мала, феадальная ўласнасць заставалася пакуль некранутай.

Урадавая палітыка ў галіне асветы.Адной з важнейшых задач расійскі ўрад лічыў рэарганізацыю адукацыі, на асновах, якія б адпавядалі яго інтэрэсам. Сістэма адукацыі Беларусі ў першай чвэрці XIX ст. была пабудавана згодна з рэформай адукацыі 1802 г. Уся тэрыторыя Беларусі ўвайшла ў склад Віленскай навучальнай акругі (1803-1824 гг.), якую ўзначальваў князь А. Чартарыйскі. Навучальная акруга мела поўную самастойнасць і кіравалася асобным «Статутам» (1803 г.). А. Чартарыйскі карыстаўся неабмежаваным даверам Аляксандра І і мог праводзіць ідэі аднаўлення самастойнасці Польшчы.

У аснову сістэмы адукацыі Беларусі, як і Расіі, былі пакладзены прынцыпы бессаслоўнасці, бясплатнасці навучання на ніжэйшых яго ступенях, пераемнасці навучальных праграм.

Згодна з рэформай стваралася некалькі тыпаў навучальных устаноў. Пачатковая школа была прадстаўлена аднакласнымі прыхадскімі вучылішчамі для ніжэйшых саслоўяў. Сярэднюю адукацыю давалі павятовыя вучылішчы і гімназіі. У першыя дзесяцігоддзі XIX ст. у Беларусі таксама дзейнічала сетка вучылішчаў пры каталіцкіх і базыліянскіх манастырах. Яны давалі сярэднюю адукацыю і прыраўноўваліся да павятовых вучылішчаў і гімназій. Колькасць іх на працягу першай трэці XIX ст. паступова скарачалася, а ў 1832 г. у сувязі з закрыццём каталіцкіх манастыроў яны былі пераўтвораны ў свецкія.

Вышэйшую адукацыю даваў Віленскі ўніверсітэт. Ен меў 4 факультэты, бібліятэку, батанічны сад, астранамічную абсерваторыю, анатамічны музей, лабараторыі. Першымі рэктарамі ўніверсітэта былі браты I. і Я. Снядэцкія. У функцыі ўніверсітэта ўваходзіла арганізацыя навучальнага працэсу ў навучальнай акрузе наогул. Універсітэт павінен быў распрацоўваць навучальныя праграмы, выпускаць падручнікі, прызначаць настаўнікаў у гімназіі і вучылішчы. 3 1805 г. універсітэт выдаваў штомесячны навукова-літаратурны часопіс «Dziennik Wilenski» і быў своеасаблівым цэнтрам культурнага жыцця края, вакол якога згуртоўвалася мясцовая інтэлігенцыя.

Раскрыццё ў 1823 г. тайных таварыстваў у навучальных установах Віленскай акругі дало пачатак працэсу дэпаланiзацыi сістэмы асветы Беларусі. Дзеля гэтага праводзіўся перагляд праграм і падручнікаў, забаронялася заснаванне любых таварыстваў. Па плану новага папячыцеля акругі М. Навасільцава пачалася ліквідацыя павятовых вучылішчаў з гімназічным курсам навук. Яны былі пераўтвораны ў звычайныя павятовыя вучылішчы, выпускнікі якіх не мелі права вучыцца ва ўніверсітэце. Навучальныя ўстановы Віцебскай і Магілёўскай губерній у 1824 г. былі перададзены ў падпарадкаванне Пецярбургскай навучальнай акругі на 5 гадоў.

Важным элементам школьнай справы на беларускіх землях была дзейнасць езуіцкіх навучальных устаноў і асабліва Полацкай акадэміі, якая адкрылася ў 1812 г. Яна мела факультэты моў, вольных навук (філасофія, прыродазнаўчыя і грамадзянскія), тэалогіі. Да самага свайго закрыцця ў 1820 г. акадэмія была цэнтрам вышэйшай каталіцкай адукацыі ўсёй Расіі. Сярэдняя каталіцкая адукацыя Беларусі першай чвэрці XIX ст. была прадстаўлена Галоўнай духоўнай семінарыяй пры Віленскім універсітэце і Полацкай уніяцкай семінарыяй.

Праваслаўная духоўная адукацыя Беларусі знаходзілася ў стадыі фарміравання. Яго духоўным цэнтрам па-ранейшаму заставалася Магілёўская семінарыя, якая многа зрабіла для стварэння пачатковых духоўных школ (Гомель, Невель).

Пасля ўступлення на прастол імператара Мікалая I пачаліся змяненні ў сістэме асветы. У аснову народнай асветы быў пакладзены прынцып строгай саслоўнасці. Згодна з «Уставам навучальных устаноў» 1828 г. пачатковая і сярэдняя адукацыя падзялялася на тры катэгорыі: для дзяцей ніжэйшага саслоўя (сялян) прызначаліся аднакласныя прыхоцкія вучылішчы з элементарнай праграмай навучання; для «сярэдняга» саслоўя – трохкласныя вучылішчы з больш шырокай праграмай пачатковага навучання; для дзяцей дваран і чыноўнікаў уводзіліся сямікласныя гімназіі, заканчэнне якіх давала права для паступлення ва ўніверсітэты. Устаў ліквідаваў пераемную сувязь паміж ступенямі. Узровень адукацыі павінен быў адпавядаць сацыяльнаму становішчу вучня.

У адпаведнасці з палажэннем «Устава» 1828 г. была створана Беларуская навучальная акруга замест былой Віленскай (1829 г.). У дадатках да Ўстава была абазначана мэта стварэння акругі – «неабходнасць навучання юнакоў у адпаведнасці з асаблівасцямі Беларусі». У новую вучэбную акругу ўвайшлі Віцебская, Магілёўская, а ў 1831 г. – Мінская губерні.

Падзеі 1830-1831 гг. прымусілі ўрад актывізаваць сваю адукацыйную палітыку на Беларусі. Міністэрству народнай асветы і папячыцелю акругі рэкамендавалася прыкласці ўсе магчымыя намаганні да пераходу на выкладанне на рускай мове і для збліжэння мясцовых жыхароў з «прыроднымі рускімі». У маі 1832 г. у сувязі з закрыццём Віленскага ўніверсітэта была ліквідавана Віленская навучальная акруга. Навучальныя ўстановы Віленскай, Гродзенскай губерняў і Беластоцкай вобласці ўвайшлі ў склад Беларускай навучальнай акругі з цэнтрам у Віцебску.

Выпускнікам былога Віленскага ўніверсітэта забаранялася выкладаць у мясцовых школах. Падрыхтоўку выкладчыкаў для Беларусі пачынае весці настаўніцкая семінарыя, створаная ў 1834 г. у Віцебску. У 1840 г. у Горы-Горках была адчынена земляробчая школа, якая ў 1848 г. была пераўтворана ў земляробчы інстытут (ВНУ). Усяго на пачатку 60-х гг. у Беларусі налічвалася 567 навучальных устаноў усіх тыпаў, у тым ліку адно вышэйшае, 12 сярэдніх, 21 духоўнае вучылішча, звыш 400 пачатковых школ.

Адметнай рысай мясцовай сістэмы асветы стала пашырэнне ваенна-вучэбных устаноў. У эпоху Аляксандра I былі адчынены юнкерскія вучылішчы ў Бабруйску, Дзінабургу і Магілёве, пры Мікалаі І былі адчынены кадэцкія карпусы ў Полацку (1835 г.) і Брэсце (1842 г.). Яны разглядаліся ўрадам як сродак выхавання дваранства ў духу вернасці самадзяржаўю і таму напалову камплектаваліся з дваранства беларускіх губерняў.

Заканадаўства.Адносіны самаўладства да пануючага саслоўя былі лаяльнымі, але ў шляхецкай свядомасці жыла ідэя былой незалежнасці ВкЛ, якая яскрава адлюстроўвалася ў так званым літвінскім патрыятызме. Расійскі ўрад дакладна рэагаваў на гэту асаблівасць менталітэту мясцовага дваранства і па-рознаму падыходзіў да вырашэння амаль усіх найбольш істотных праблем былога ВкЛ і Польшчы. Напярэдадні вайны з Францыяй імператар Аляксандар І, каб забяспечыць падтрымку з боку дваранства Літвы і Беларусі, знізіў падаткі, які паступалі ў казну з Беларусі, і выказаў жаданне аднавіць цэласнасць ВкЛ пад эгідай Расіі. Па даручэнню імператара ў 1811 г. магнаты М.К. Агінскі, К. Любецкі, К. Пляцер, К. Любамірскі, С. Грабоўскі склалі праект «Палажэння аб кіраванні аўтаномным Вялікім Княствам Літоўскім», у склад якога павінны былі ўвайсці ўсе тэрыторыі, што адышлі да Расіі ад былой Рэчы Паспалітай.

Акрамя ідэі аўтаноміі Вялікага княства Літоўскага Аляксандр І меў план, прапанаваны князем Адамам Чартарыйскім. Ён прапанаваў аднавіць усё Каралеўства Польскае ў межах 1772 г., не звяртаючы ўвагі на ВкЛ. Гэты план падтрымліваўся большасцю польскай і апалячанай шляхты Літвы і Беларусі. Ажыццяўленне праектаў зацягвалася, а вайна з Напалеонам наогул іх перакрэсліла.

Паўстанне 1830-1831 гг. поўнасцю пахавала ідэю аўтаноміі. Урад імператара Мікалая І распрацаваў праграму зліцця беларускіх зямель з імперыяй. Яна супадала з уніфікацыяй агульнарасійскага заканадаўства і кадыфікацыяй законаў Расійскай імперыі. 1 студзеня 1831 г. расійскае заканадаўства было ўведзена ў Магілёўскай і Віцебскай губернях, а 25 чэрвеня 1840 г. – у Мінскай, Віленскай, Гродзенскай губерняў і Беластоцкай вобласці, дзейнасць Статута 1588 г. была адменена. У 1840-1842 гг. урадам былі праведзены шэраг мерапрыемстваў па ўпарадкаванню мясцовага справаводства. Замест агульнага наймення Беларускіх і Літоўскіх губерняў выкарыстоўваць іх асобныя назвы: Віцебская, Магілёўская, Віленская і Гродзенская. Мінская губерня афіцыяльна не адносілася ні да Беларускіх, ні да Літоўскіх. Назвы «Украіна» і «Літва» замяняліся на Паўднёва-Заходні і Паўночна-Заходні край. Назва «Беларусія» і «беларускі» край, як і «Маларасія», «маларасійскі» і «Вялікарасія», «вялікароскі» афіцыйна не выключаліся з дзяржаўнага i афiцыйнага ўжытку, паколькi мелi агульны корань “рос”, якi сведчыў аб адзiнстве паходжання «трох плямён русскага народа».

Канфесіянальная палітыка.Асноўным зместам канфесіянальнай палітыкі на тэрыторыі Беларусі было аднаўленне страчаных пазіцый праваслаўя. Аднак формы і метады дасягнення галоўнай мэты пры Аляксандры І і Мікалаі І былі неаднолькавымі. Праваслаўная царква знаходзілася ў цяжкім матэрыяльным і маральным стане, яе веруючымі былі прыгонныя сяляне, бедная шляхта і мяшчане. Каталіцкае дваранства не клапацілася пра ўладкаванне праваслаўных прыходаў. Пачасціліся выпадкі пераводу праваслаўных і ўніяцкіх сялян у каталіцызм, уз’яднанне ўніятаў з праваслаўем спынілася. Шырокай свабодай карысталася каталіцтва і нават пратэстантызм. 3 дазволу імператара па ўсёй Беларусі зацвярджаліся езуіцкія місіі. Толькі пасля вайны 1812 г., у ходзе якой выявілася супрацоўніцтва каталіцкага духавенства з напалеонаўскай адміністрацыяй, езуіты былі выдвараны з Расіі, а іх маёмасць канфіскавана.

Мікалай І шукаў у праваслаўнай царкве апору для сваёй палітыкi. У мэтах павышэння прэстыжу праваслаўнай царквы, адукацыйнага ўзроўню духавенства ў канцы 20-х – пачатку 30-х гг. была праведзена царкоўная рэформа. Змянілася становішча праваслаўнай царквы і ў Беларусі. У 1826 г. католікам забаранялася будаваць капліцы ў мясцовасцях з пераважна праваслаўным насельніцтвам. У 1827-1830 гг. былі праведзены мерапрыемствы па рэфармiраванню ўніяцкай царквы i збліжэнню яе з праваслаўем. Была створана асобная грэка-уніяцкая калегія, чатыры ўніяцкія епархіі рэарганізаваны ў Беларускую і Літоўскую. У базіліянскія манастыры загадвалі прымаць толькі ўніятаў, у практыцы богаслужэння выкарыстоўваць “мясцовы дыялект”. Прадугледжвалася ліквідацыя залежнасці ўніяцкага духавенства ад памешчыкаў-католікаў. У аснову ўніяцкага навучання была пакладзена праваслаўная сістэма навучання. Для ўніятаў была створана асобная семінарыя ў Жыровічах (у 1828 г.). Адначасова адбывалася ачышчэнне ўніяцкай царквы ад лацінскіх абрадаў.

Шляхецкае паўстанне 1830-1831 гг. вызначыла лёс уніяцкай царквы. Дзейнасць іерархаў уніяцкай царквы, прыхільнікаў уз’яднання з праваслаўем, прымае больш мэтанакіраваны і актыўны характар. У маі І835 г. быў заснаваны Сакрэтны камітэт па справах уніяцкай царквы, які займаўся дзейнасцю па ўз’яднанню дзвюх цэркваў. Пасля смерці ўніяцкага мітрапаліта Іасафата Булгака ў І838 г. – праціўніка ўз’яднання, старшынёй грэка-уніяцкай калегіі быў прызначаны епіскап Літоўскі Іосіф Сямашка, а Беларускую епархію ўзначаліў епiскап Васіль Лужынскі. 12 лютага 1839 г. у Полацку епіскапамі і начальніцкім духавенствам быў падпісаны «Саборны акт» аб уз’яднанні цэркваў і напісана прашэнне на вышэйшае імя. 25 сакавіка «сінадальны ўчынак» зацвердзіў Мікалай I. Уніятам былі пакінуты тыя абрады і звычаі, якія не супярэчылі сутнасці праваслаўя. Усяго ў 1839 г. уз’ядналася каля 1 607 прыходаў і больш 1 млн. 600 тыс.чалавек.

Беларусь і вайна 1812 года

У 1806-1807 гг. чацвертая антыфранцузская кааліцыя (Англія, Прусія, Расія і Швецыя) была разбіта, войскі Напалеона рухаліся ў напрамку мяжы Расіі. У… Каля Цільзіта былі падпісаны 7(19) ліпеня 1807 г. мірны дагавор і саюзны… Заходнія губерні Расійскай імперыі (якія былі раней часткай Рэчы Паспалітай) знаходзіліся ў складанай эканамічнай…

Грамадска–палітычны рух на Беларусі ў першай палове XIX стагоддзя

Французская рэвалюцыя садзейнічала распаўсюджванню рэвалюцыйных і дэмакратычных ідэй, спрыяла актывізацыі радыкальна-дэмакратычных рухаў у… Практычна ва ўсіх еўрапейскіх краінах назіраюцца рэвалюцыйныя ўзрушанні. Для… Ва ўмовах абсалютысцкай Расійскай імперыі легальным асяродкам, дзе маглі праяўляцца апазіцыйныя настроі былі…

Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў канцы XVIII – 50-х гг. XIX ст.

Асноўная маса памешчыкаў лічыла прыгоннае права падмуркам рацыянальнай гаспадаркі і не збіралася ад яго адмаўляцца. Але была ўмова, якая… У першай палове XIX ст. вызначаецца спецыялізацыя сельскагаспадарчай… Такім чынам, у памешчыкаў Беларусі было імкненне ўзнімаць прадукцыйнасць сваіх гаспадарак, вырабляць больш таварнай…

Прамысловы пераварот і станаўленне фабрычна-заводскай прамысловасці на Беларусі ў першай палове XIX ст.

Да пачатку XIX ст. найбольш распаўсюджанымі відамі прамысловай вытворчасці на тэрыторыі Беларусі з’яўляюцца промыслы, рамёствы і мануфактуры ў… У гарадах вядучае месца займала рамесная вытворчасць. Рост яе таварнасці… Прыгонныя вотчынныя мануфактуры ў пачатку XIX ст. пераважалі над капіталістычнымі, але паступова яны трансфармаваліся…

Кантрольныя пытанні да тэмы №8

2. Якія адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі былі створаны на беларускай тэрыторыі? 3. На якіх прынцыпах будавалася палітыка царскага ўрада на далучаных… 4. Якую канфесійную палітыка праводзіў царскі ўрад на далучаных землях?

Экзаменацыйныя пытанні

1. Гісторыя Беларусі – састаўная частка сусветнай гісторыі. Фармацыйны і цывілізацыйны падыход да гістрарычнага працэсу. 2. Гістарычныя крыніцы, гісторыяграфія беларускага мінулага. 3. Праблема паходжання чалавека. Працэс засялення тэрыторыі Беларусі. "Неалітычная рэвалюцыя".

ЛІТАРАТУРА

2. Анішчанка Я.К. Беларусь ў часы Кацярыны II (1772-1796) / Пад рэд. У.А.Сосна. Мн.: Веды, 1998. 220 с. 3. Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыклапедыя. Мінск, 1993. 4. Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Рэдкал.: А.А.Воінаў і інш. Мн.: БелЭн, 1993. 620 с.

Гiсторыя Беларусi

Курс лекцый Частка I 2-е выданне

– Конец работы –

Используемые теги: Пры, Прэзiдэнце, Рэспублiкi, Беларусь0.073

Если Вам нужно дополнительный материал на эту тему, или Вы не нашли то, что искали, рекомендуем воспользоваться поиском по нашей базе работ: Пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь

Что будем делать с полученным материалом:

Если этот материал оказался полезным для Вас, Вы можете сохранить его на свою страничку в социальных сетях:

Еще рефераты, курсовые, дипломные работы на эту тему:

Пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь
Cicтэма адкрытага навучання...

Оценка деятельности преподавателя-лектора и преподавателя, ведущего практические занятия
Повышается значимость фундаментальных знаний, усиливается курс на индивидуализацию, интенсификацию и компьютеризацию учебного процесса, возрастает… Предстоит огромная и напряженная работа.Поэтому очень важно, чтобы уже с… Глубокая теоретическая подготовка, высокие моральные качества, предъявление к себе строгих требований в отношении…

Денежно-кредитная политика и особенности ее реализации в Республике Беларусь ее реализации в современной экономике Республики Беларусь
Поэтому денежно-кредитная полити -ка ДКП это особая деятельность государства. Она заключается в разработке и осуществлении системы мероприятий,… Денежно-кредитная политика состоит в изменении денежного предложения с целью стабилизации совокупного объема…

Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь
Вучэбна метадычнае аб яднанне вышэйшых навучальных устано... Рэспублiкi Беларусь па адукацыi галiне культуры i мастацтва... ЗАЦВЯРДЖАЮ...

Рэспублiкi Беларусь па адукацыi ў галiне культуры i мастацтва
Вучэбна метадычнае аб яднанне вышэйшых навучальных устано... Рэспублiкi Беларусь па адукацыi галiне культуры i мастацтва... ЗАЦВЯРДЖАЮ...

Использование краеведческих материалов в процессе преподавания экологии в средней школе
Содержание дипломной работы: Литературный обзор включает 32 источника Методы исследований: литературный, сравнительно-экологический, статистический … Руководитель работы к.г.н доцент В.Н. Масляев Задание к исполнению принял… Список использованной литературы составляет 32 наименований. Ключевые слова: экологическое образование, учебный…

Методика преподавания английского языка в средней школе
Данная работа посвящена обзору так называемой коммуникативной методики обучения английскому языку в средней школе, которая представляется автору… Этот подход представляет собой реализацию такого способа обучения, при котором… Коммуникативный системно-деятельностный подход предполагает полную и оптимальную систематизацию взаимоотношений между…

Агропромышленный комплекс Республики Беларусь
Кратко рассмотрим эти фазы воспроизводства 1. производство - это процесс создания полезного продукта или услуги. 2. распределение - то есть… Для познания предмета используют следующие методы 1. Метод индукции - движение… Здесь формируется 3 часть дохода страны и занято примерно 1500млн.человек или 30 всех рабочих в народном хозяйстве.

Юридические лица в Республике Беларусь
Право Древнего Рима, например, наделяло способностью иметь права и обязанности не всех людей, а лишь свободных граждан Рима (рабы не являлись… Поэтому некоторые виды объединений людей, существовавшие на протяжении истории… Таким образом, объективно существующие объединения и выделенное имущество для удобства имущественных отношений были…

Шпоры по ПР
Кроме этого нужно определить и тип необходимой нам презентации.Какова природа места формальная, неформальная, деловая.Ведущий должен быть… При вызывающем поведении кого-либо из аудитории необходимо сохранять… Цели такой презентации ясны создать осведомленность о марке, создание имиджа, демонстрация своих преимуществ перед…

0.032
Хотите получать на электронную почту самые свежие новости?
Education Insider Sample
Подпишитесь на Нашу рассылку
Наша политика приватности обеспечивает 100% безопасность и анонимность Ваших E-Mail
Реклама
Соответствующий теме материал
  • Похожее
  • По категориям
  • По работам
  • Шпаргалки к ГАку по ПР Рынок современной прессы. 22. Возникновение теории менеджмента. Общая характеристика школ управления. 23. Теория коммуникации в системе научного… Эффект и эффективность рекламы. 31. Внутренняя среда фирмы и основные… Аудитория.
  • Методика преподавания литературы Борзякова Урок 1. Художественная литература как учебный предмет. Учебник по литературе и особенности работы с ним. Вступительное слово учителя о литературе.… Чтение в учебнике статьи "Фольклор", беседа по вопросам. Устное описание… Наблюдение над построением сказки: присказка, зачин, своеобразная концовка сказки.Чтение статьи Ю.Г. Круглова "Русские…
  • МИНИСТЕРСТВО ОБРАЗОВАНИЯ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ Углубленное исследование рынка предполагает необходимость его рас смотрения как дифференцированной структуры в зависимости от групп потребителей и… С другой стороны, — это управленческий подход к процессу принятия предприятием… Объектами сегментации являются, прежде всего, потребители. Выделенные особым образом, обладающие определенными общими…
  • Финансовый рынок ценных бумаг в Республике Беларусь Участниками рынка государственных ценных бумаг в Республике Беларусь (РБ) являются: – Министерство финансов – эмитент, выступающий от имени… Решением Правления Национального банка было утверждено «Положение об операциях… В Статье 53 Банковского кодекса Республики Беларусь [2] определены следующие операции Национального Банка с ценными…
  • Методика преподавания темы "Элементы логики" в курсе математики 5-6 классов Именно поэтому развитие мышления является основной задачей школьного курса обучения. Перед учителем математики стоит задача – не просто давать… Ломоносов говорил: «Математику уже, зачем учить следует, что она ум в порядок… За осознанием структуры математической теоремы должно прийти понимание методов ее доказательства. Специальное…