рефераты конспекты курсовые дипломные лекции шпоры

Реферат Курсовая Конспект

Царква і рэлігія

Царква і рэлігія - раздел Образование, Пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь Гістарычна Склалася, Што Беларусь Знаходзіцца На Памежжы Дзвух Хрысціянскіх К...

Гістарычна склалася, што Беларусь знаходзіцца на памежжы дзвух хрысціянскіх канфесій – праваслаўя і каталіцтва, гэта адбілася на рэлігійнай гісторыі краіны, культуры і менталітэце народа.

На працягу XIXIII стст. тэрыторыя сучаснай Беларусі была выключна праваслаўнай, дзейнасць біскупа Рэйнберга ў Тураве ў 1015 г. і заснаванне манастыра ордэна дамініканцаў у Любчы (зараз Навагрудскі раён) – хутчэй выключэнне, як і прыняцце каталіцтва Міндоўгам у 1251 г. (у 1261 г. ён адрокся ад хрысціянства). Манаполію праваслаўя парушыў Ягайла, калі здзейсніў унію з Польскім каралеўствам. Пашырэнню каталіцтва спрыяла падзенне Канстантынопаля ў 1453 г. і рост канфрантацыі з Масквой. Вялікае княства ўсё болей арыентавалася на каталіцкі Захад. Тым не менш, на працягу XVI – сярэдзіны XVI стст. праваслаўе заставалася галоўнай рэлігіяй княства, яно задавала тон у жыцці, культуры, ідэалогіі. Адначасова каталіцтва абапіралася на падтрымку кіруючых колаў дзяржавы. Абедзве рэлігіі ўраўнаважвалі адна адну. У княстве працягвалася традыцыя рэлігійнага дуалізму (да хрышчэння ў каталіцтва літоўская і жмудская частка дзяржавы была язычніцкай).

Праваслаўная царква на беларускіх землях была прадстаўленна Полацкай і Тураўскай (з 1241 г. Пінскай) епархіямі, часткова Смаленскай і Ўладзіміра-Брэсцкай епархіямі. Яны ўваходзілі ў склад Кіеўскай мітраполіі і падпарадкоўваліся Канстантынопальскаму патрыярху. Калі мітрапаліты з Кіева выехалі ў Маскву, вялікія князі пачалі дамагацца асобнага мітрапаліта для ВкЛ. У 1316 г. была створана Наваградска-Літоўская мітраполія з цэнтрам у Наваградку. Яна складалася з Полацкай і Турава-Пінскай епархій. Патрыярхі не жадалі падзелу “рускай” царквы, таму рэдка прызначалі асобных для ВкЛ мітрапалітаў. У 1415 г. Вітаўт без згоды патрыярха загадаў выбраць мітрапаліта – ім быў абраны Грыгоры Цамблак. Галоўныя духоўныя пасады ў праваслаўных часта займалі выхадцы з мяшчанства і дробнай ці сярэдняй шляхты, шмат было выхадцаў з Балгарыі і Візантыі. Гэтыя абставіны мелі вынікам: невялікі ўплыў духавенства на дзяржаўныя справы і значную папулярнасць уніяцкіх настрояў, асабліва сярод святароў-іншаземцаў. Але рашэнні Фларэнтыйскай уніі 1439 г. не падтрымалі праваслаўныя князі і феадалы ВкЛ, таму часова ідэя ўніі ў княстве была адкладзена.

У той час каталіцтва пасля Крэўскай уніі 1385 г. стала дзяржаўнай рэлігіяй ВкЛ, хаця свабода веравызнання была пакінута. У 1387 г. была створана Віленская епархія, што першапачаткова складалася з 7 парафій – ніжэйшых адзінак царквы, прыходаў. Спачатку віленскі біскуп падпарадкоўваўся непасрэдна Папе Рымскаму, але з 1415 г. яго перападпарадкавалі прымасу польскай каталіцкай царквы – архіепіскапу гнезненскаму. Як і з праваслаўем, гэта стварыла падставы для ўмяшання палякаў у дзяржаўныя справы княства. Да канца XV ст. было заснавана яшчэ тры біскупствы – Кіеўскае, Луцкае і Жмудскае. Першымі біскупамі былі палякі, але з XVI ст. гэтыя пасады займалі выключна прадстаўнікі знаці ВкЛ. Яшчэ ў 1387 г. каталіцкая царква атрымала поўны імунітэт у сваіх маёнтках, судовых пытаннях і фінансах. Па-сутнасці, царква была непадкантрольна дзяржаве.

Вялікую дзейнасць па распаўсюджванні каталіцтва праводзілі манастыры – францысканцаў, бернардзінцаў, аўгусцінцаў і інш. Яна прынеслі элементы западнай, пераважна польскай, культуры, спрыялі развіццю асветы.

У 1563 г. Жыгімонт ІІ Аўгуст спецыяльнай пастановай аб’явіў аб роўнасці ў правах праваслаўнай і каталіцкай шляхты, чым прызнаў роўны статус дзвух рэлігій. Наогул, XVI ст. вызначаецца значнай ступенню верацярпімасці ва ўнутранай палітыке. Гэта стала добрай глебай для распаўсюджання ідэй Рэфармацыі ў княстве.

Рэфармацыя – гэта шырокі грамадска-палітычны і ідэалагічны рух, узнік у пачатку XVI ст. у Заходняй Еўропе з мэтай паслабіць уладу каталіцкай царквы і асабіста Папы Рымскага. Ініцыятарам яе была буржуазія – новы клас, што ў працэсе нараджэння пачаў барацьбу з найбольш адыёзнымі праявамі феадалізму. Асноўныя патрабаванні – дэцэнтралізаваць, дэмакратызаваць, зрабіць таннай царкву; ліквідаваць манастыры, культ, абраднасць, духавенства як замкнёную касту, секулярызаваць (канфіскаваць на карысць дзяржавы) царкоўную маёмасць – былі распрацаваныя ў працах Марціна Лютэра, Жана Кальвіна, У.Цвінглі.

У ВкЛ ідэі рэфармацыі праніклі да 1540 гг., але рэфармацыйны рух меў тут значныя асаблівасці ў развіцці. Развівалася рэфармацыя на феадальнай аснове, галоўнай двіжучай сілай былі буйныя феадалы і шляхта, галоўны рэлігійны накірунак – кальвінізм. Вучэнне Кальвіна адмаўляла іерархічную пабудову царквы і вярхоўную ўладу папы рымскага, патрабавала спрасціць рэлігійны культ; адзінай крыніцай і аўтарытэтам новай царквы прызнавалася свяшчэннае пісанне; уводзілася богаслужэнне на нацыянальнай мове. Некаторыя рысы рэфармацыі наглядаліся і ў праваслаўнай царкве. Шырокае распаўсюджанне атрымаў ерэтычны рух антытрынітарыяў (арыян). Яны адмаўлялі боскую сутнасць Хрыста, суадносна, Троіца так сама імі адмаўлялася, адзіны Бог часта атаясамліваўся з сусветным розумам і прыродай. Праваслаўныя брацтвы актыўна выступалі за ўстанаўленне кантролю над святарамі. Рэфармацыя на Беларусі мела тры этапы.

Першы этап ахопліваў час з 1553 па 1570 гг., да з’яўлення ў ВкЛ езуітаў. Гэта быў перыяд хуткага росту колькасці пратэстантаў, фарміравалася іх царкоўная арганізацыя. Асноўная маса пратэстан-
таў – гэта каталіцкая і, галоўным чынам, праваслаўная шляхта. Яны былі не супраць таго, каб падарваць эканамічную моц як праваслаўнай, так і каталіцкай цэркваў. Буйнейшыя феадалы – магнаты – імкнуліся перадухіліць умяшанне Масквы і Кракава ва ўнутраные справы княства праз стварэнне нацыянальнай пратэстанцкай царквы.

Галоўным дзеячам Рэфармацыі ў ВкЛ быў Мікалай Радзівіл Чорны, канцлер, самы ўплывовы чалавек у дзяржаве. Ён заснаваў самы першы збор у Бярэсці (у пачатку 1550-х гг.) і першую на тэрыторыі сучаснай Беларусі друкарню (кірылічных кніг не друкавала). Пад яго патранатам у 1557 г. адбыўся першы з’езд пратэстантаў у Вільні. Была заснавана Літоўская правінцыя кальвінскай царквы, кіраваў яе справамі правінцыяльны сінод. У 1560-я гг., пад час найвышэйшага ўздыму Рэфармацыі, на Беларусі дзейнічала каля 90 збораў (культавых устаноў), а так сама школы, друкарні, шпіталі. У кальвінізм перайшла большасць магнатаў і шляхты. Так, з 600 шляхецкіх фамілій Наваградскага ваяводства ў праваслаўі засталося толькі 16.

Значна актывізавалася духоўнае жыццё, вырасла роля асветы, кнігадрукавання, шырока сталі вядомы рэнесансныя ідэі, наладжваліся міжнародныя кантакты.

У другі перыяд – з 1570 па 1596 гг. (да Берасцейскай царкоўнай уніі) пачалі ўзмацняцца пазіцыі каталіцкай царквы, узмацнілася кантррэфармацыя. Пачала звужацца сацыяльная база Рэфармацыі – шляхта і магнаты, што дасягнулі сваіх мэт, пакідалі рады кальвіністаў. Пасля Люблінскай уніі выгадней было перайсці ў каталіцтва, бо каралі Стэфан Баторы і Жыгімонт ІІІ Ваза шмат клапаціліся пра каталіцтва, нават атрымалі за гэта прозвішчы “каталіцкіх каралёй”. У 1570 г. віленскі біскуп Валер’ян Пратасевіч запрасіў у Вільню езуітаў, якія пачалі праводзіць актыўную палітыку контррэфармацыі. Тым не менш, у 1573 г. на Варшаўскім сейме быў абвешчаны “рэлігійны мір”, палажэнні аб ім былі ўключаны ў Статут ВкЛ 1588 г.

На працягу трэцяга этапа Рэфармацыі – з 1596 г. па сярэдзіну XVII ст. яшчэ больш яскрава праявіліся тэндэнцыі, што пачаліся ў папярэднім перыяду. Магнаты і асноўная частка шляхты пакінулі кальвінскую царкву, але яе структура засталася, роля яе была мізернай. Шляхта і магнаты, што пакідалі Рэфармацыю, не варочаліся назад, у праваслаўе, а пераходзілі ў каталіцтва – гэта давала значныя палітычныя і эканамічныя перавагі. Пачалося праследванне радыкальных рэлігійных рухаў – арыянства ці антытрынітарыяў.

Арыяне, дзякуючы шырокай сацыяльнай праграме, мелі шырокую падтрымку сярод гараджан і сялян. У гэтым рухе выразна выдзялялася дзве плыні – левая (плябейска-сялянская) і правая (шляхецка-бюргерская).

Левыя (Пётр Ганезій, Марцін Чаховіц, Лаўрэнці Крышкоўскі і інш.) крытыкавалі асноўныя прынцыпы феадальнага грамадства, патрабавалі скасавання прыгонніцтва, выступалі супраць дзяржаўнай улады наогул, патрабавалі спыніць войны. Праграма будавалася на прынцыпах прымітыўнага камунізму.

Правыя (Сымон Будны, Васіль Цяпінскі) прызнавалі сацыяльныя праблемы, але часткова, яны крытыкавалі свавольства магнатаў, але больш увагі надавалі рэлігійным справам.

Абедзве плыні спрабаваў аб’яднаць Фаўст Соцын, які ў
1580-х гг. распрацаваў новую канцэпцыю арыянства (сацыніянства). Новае вучэнне адкінула сацыяльныя праблемы, але феадалы, напалоханыя магчымасцю выбуха сялянскай вайны, перамятнуліся на бок контррэфармацыі. Радыкальныя прапаведнікі праследваліся на ўсёй тэрыторыі княства. Ерэтычны рух у сваіх актыўных праявах паступова згас.

Рэфармацыя адыграла важную ролю ў гісторыі Вялікага княства:

· яна садзейнічала фарміраванню грамадзянскай самасвядомасці;

· спрыяла пранікненню і распаўсюджванню гуманістычных, рэнесансных ідэй;

· актывізавала духоўнае жыцце ў княстве, садзейнічала развіццю асветы і кнігадрукавання;

· пашырыла міжнародныя сувязі княства, садзейнічала больш шырокаму ўключэнню ВкЛ у еўрапейскі гістарычны працэс;

· садзейнічала культурнай і палітычнай паланізацыі беларускіх магнатаў і шляхты, што неспрыяльна адбілася на развіцці беларускай мовы і культуры.

Каталіцкая царква не здавалася, яна ініцыявала пачатак контррэфармацыі – гэта рух у каталіцкай царкве з мэтай вярнуць страчаныя пазіцыі. Пасля Трыдэнцкага сабора (1545-1563 гг.) падтрымку папы рымскага атрымалі езуіты (каталіцкі ордэн, створаны Ігнацем Лайолай у 1534 г.), якія паспяхова вярталі страчаныя каталіцтвам пазіцыі. Кантррэфармацыі сапутнічалі такія з’явы, як інквізіцыя, спісы забароненых кніг, але так сама і выдатная сістэма адукацыі.

У ВкЛ езуіты з’явіліся ў 1570 г. у Вільне па запрашэнню Віленскага біскупа Валер’яна Пратасевіча. Гэта былі Петр Скарга, Франц Сун’ер, Станіслаў Влошак. Адразу быў заснаваны калегіўм – навучальная ўстанова, што давала сярэднюю адукацыю. Вельмі ўдалай дзейнасці езуітаў у княстве спрыяла талерантнасць і верацярпімасць, дзякуючы чаму езуіты заснавалі свае прадстаўніцтвы па ўсёй краіне. Была створана адна з 35-ці правінцый у Еўропе – Літоўская езуіцкая правінцыя з цэнтрам у Вільні. Там жа дзейнічала створаная ў 1579 г. на базе калегіўма езуіцкая акадэмія (з правамі ўніверсітэта). Другі горад княства, дзе зацьвердзіліся езуіты – Полацк, калегіўм адкрылі ў 1581г., а да пачатку XVII ст. калегіўмаў стала 10 – у Нясвіжы, Оршы, Бярэсце, Пінске, Наваградке, Гародне, Віцебске, Мінске, Слуцке, і гэта былі лепшыя навучальныя ўстановы ў княстве. Адукацыю там маглі атрымаць як католікі, так і праваслаўныя, уніяты, пратэстанты. Адначасова навучэнцаў паступова схілялі да пераходу ў каталіцтва.

Езуіты дасканала ведалі беларускую мову і карысталіся ею ў набажэнствах, іх пропаведзі ўзрушвалі. На беларускую мову былі перакладзены святыя кнігі і багаслоўская літаратура, але адначасова езуіты знішчалі забароненыя кнігі (першы раз кнігі гарэлі ў Вільне ў 1579 г. па загаду біскупа Георгія Радзівіла), яны дамагліся закрыцця пратэстанцкіх школ і друкарняў. Для простага народа адчыняліся дабрачынныя ўстановы, у 1687 г. езуіты адчынілі аптэку ў Гродне. Будаваліся велічныя культавыя храмы, мастацкае ўбранне і арганы ўражвалі – насельніцтва пацягнулася ў касцёлы.

Асноўныя напрамкі дзейнасці езуітаў:

· наладжванне лепшай адукацыі ў калегіўмах, дзе вярбаваліся прыхільнікі каталіцтва і ордэна езуітаў;

· адстойванне інтарэсаў ордэна і каталіцтва праз асабістых духоўнікаў і дарадчых пры найбольш уплывовых асобах;

· стварэнне красаты набажэнства, якая прываблівала просты народ;

· шырокая дабрачыннасць, якая таксама прываблівала просты народ;

· шырокая літаратурна-палемічная дзейнасць – жаданне ідэалагічна разграміць пратэстантаў і праваслаўных.

Акрамя езуітаў на Беларусі дзейнічалі ўстановы (кляштары, калегіўмы, шпіталі і інш.) 17 мужскіх каталіцкіх манаскіх ардзяноў і
7 жаночых. Да таго, каталіцкая царква атрымала моцную падтрымку правячых колаў Рэчы Паспалітай. Абноўленае каталіцтва хутка выцесніла пратэстантызм на тэрыторыі княства і стала планаваць ліквідацыю праваслаўя.

Асаблівасці контррэфармацыі ў ВкЛ:

· пачатак контррэфармацыі ў княстве супаў па часе з найвышэйшым уздымам Рэфармацыі, што парадзіла высокую ступень напружанасці ў грамадстве, але праявілася гэта ў ідэалагічнай барацьбе (палемічная літаратура). Жудасных форм супрацьстаяння (напрыклад – Варфаламееўская ноч у Францыі) у ВкЛ не было;

· пратэстанты не здолелі заснаваць сваю нацыянальную пратэстанцкую царкву (лютэранства ў Германіі, англіканства ў Англіі, кальвінізм у Швейцарыі і Францыі);

· асноўная частка феадалаў перайшла ў каталіцтва, а Берасцейская ўнія наблізіла да каталіцтва “просты люд”;

· асаблівая ўвага ВкЛ з боку Рыма, княства разглядалася як плацдарм да акаталічвання Масквы;

· не ўдалося дасягнуць галоўнай мэты – ліквідаваць шматканфесійнасць у ВкЛ;

· у перыяд контррэфармацыі зблізіліся пазіцыі пратэстантаў і праваслаўных – у 1599 г. у Вільне была дасягнута дамоўленасць аб сумесных дзеяннях супраць праяў ваяўнічага каталіцызма;

· была скасавана талерантнасць у княстве, у 1658 г. з ВкЛ выганяліся арыяне.

– Конец работы –

Эта тема принадлежит разделу:

Пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь

Cicтэма адкрытага навучання...

Если Вам нужно дополнительный материал на эту тему, или Вы не нашли то, что искали, рекомендуем воспользоваться поиском по нашей базе работ: Царква і рэлігія

Что будем делать с полученным материалом:

Если этот материал оказался полезным ля Вас, Вы можете сохранить его на свою страничку в социальных сетях:

Все темы данного раздела:

Прадмет гісторыі Беларусі
Гісторыя (грэч. historia – апавяданне аб мінулых падзеях, аб тым, што пазнана, даследавана) ці гістарычная навука – навука аб заканамернасцях разгортвання ў прасторы і часе

Перыядызацыя курса эканамічнай гісторыі
Гістарычная перыядызацыя – гэта форма колькаснага і якаснага абазначэння гістарычнага развіцця. Перыядызацыі існуюць лінейныя (падзел гісторыі на раў

Метадалогія эканамічнай гісторыі Беларусі
Сутнасць метадалогіі гісторыі – гэта вырашэнне пытання аб прыродзе гістарычнага тлумачэння. Метадалогія раскрывае асноўныя паняцці навукі і паказвае іх ролю ў працэсе пазнан

Кантрольныя пытанні да тэмы №1
1. Што такое гісторыя? Што з’яўляецца аб’ектам даследвання ў гістарычнай навуцы? 2. З імёнамі якіх навукоўцаў звязана станаўленне гістарычнай навукі на Беларусі? 3. Пералічыце фун

Паходжанне беларусаў
Асіміляцыя балтаў адбылася хуткімі тэмпамі – культурная і гаспадарчая перавага славян садзейнічалі гэтаму працэсу. Але і балты таксама паўдзельнічалі ў стварэнні новага народа – славяне пераймалі г

Кантрольныя пытанні да тэмы №2
1. Якія агульныя характарыстыкі мае першабытная эпоха? 2. Назавіце асноўныя перыяды археалагічнай перыядызацыі. 3. На якім прынцыпе заснавана археалагічная перыядызацыя?

Лекцыя 3. Раннефеадальнае грамадства на Беларусі. Першыя дзяржаўныя ўтварэнні на беларускай зямлі ў Х – ХІІІ ст.ст.
Асноўныя паняцці: раннекласавае грамадства; падсека; двухполле; трохполле; дзедзічы; смерды; закупы; радовічы; дзякло; мезлева; “кармленні”; вотчыннае земле

Сацыяльна-эканамічнае развіцце беларускіх земляў у X – XIII стст.
Протадзяржавы крывічоў і дрыгавічоў утварыліся дзякуючы поспехам у гаспадарчым развіцці гэтых протанародаў, развіццю раннекласавага грамадства. У галіне апрацоўкі зямлі панавала ворнае зем

Першыя дзяржаўныя ўтварэнні. Полацкае, Тураўскае княствы і княствы Панёмання ў X – XIII стст.
Першая дзяржава, што ўтварылася на тэрыторыі сучаснай Беларусі – гэта Полацкае княства. Любая дзяржава ўтвараецца пад уплывам розных фактараў – геаграфічных, этнічных, сацыяльна-эк

Рэлігія славян. Распаўсюджанне хрысціянства на Беларусі
Да прыняцця хрысціянства ўсходнія славяне з’яўляліся язычнікамі ці паганцамі. Гэта значыць, што яны пакланяліся розным з’явам прырод

Кантрольныя пытанні да тэмы №3
1. Якія сувязя ляжалі ў падмурку сельскай суседскай абшчыны? 2. Якімі шляхамі складвалася прыватная маёмасць на зямлю? 3. Якія катэгорыі сялянства вы ведаеце? 4. Якія існ

Утварэнне Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. Палітычнае становішча ВкЛ да сярэдзіны XVI ст.
Да пачатку XIII ст. тэрыторыя сучаснай Беларусі была падзелена на шматлікія ўдзельныя княствы – шматкі былога магутнага Полацкага і Тураўскага княстваў. Невялікія самастойныя княствы сталі лёгкай з

Асноўныя накірункі развіцця ВкЛ у 70-я гг. XIV – XV ст.
Пасля смерці Альгерда ў ВкЛ пачалася дынастычная барацьба (1370-1390-я гг.), падстава да яе – вялікім князем стаў сын ад другога брака – Ягайла (вялікі князь у 1377-1392 гг.

Палітычнае становішча Беларусі ў першай палове XVI ст.
У 1492 г. вялікім князем паны-рада абралі сына Казіміра – Аляксандра (вялікі князь у 1492-1506 гг.). Але паны паставілі перад Аляксандам умовы – князь павінен ўсе найважнейш

Дзяржаўны лад і органы кіравання ў ВкЛ
Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае было феадальнай манархіяй, дзе феадалам было забяспечана права валодання залежным насельніцтвам – сялянамі. Насельніцтва княства падзялялася на дзве вя

Цэнтральныя органы ўлады
Вялікі князь (гаспадар, кароль) – кіраўнік дзяржавы, кіраўнік выканаўча-распараджальнай дзейнасцю вышэйшых дзяржаўных органаў, кіраўнік дзяржаўнай адміністрацыі, галоўнакаманду

Вышэйшыя асобы
Маршалак земскі з’яўляўся ахоўнікам этыкету і парадку пры двары гаспадара. Меў важныя функцыі: старшынстваваў на сеймавых паседжаннях і ў Радзе, абвяшчаў пастановы гаспадара і

Органы мясцовага кіравання
Вялікае княства Літоўскае было федэратыўнай дзяржавай, розныя часткі яе мелі розную ступень падпарадкаванасці цэнтру. Так, Полацкае, Віцебскае і Мсціслаўскае ваяводствы мелі спецыяльные граматы, дз

Гарадское самакіраванне
У XIV-XVIII стст. на Беларусі стала пашырацца так званае Магдэбурскае права – права на самакіраванне гарадоў. Гэта было вынікам развіцця гараской гаспадаркі і жаданнем вялікіх княз

Эвалюцыя судовай сістэмы
У ВкЛ да XVI ст. склаліся дзве судовыя сістэмы. Адна – гэта агульныя суды для ўсяго насельніцтва княства, што абапіраліся на нормы звычаёвага права і новыя законы. Другая сістэма – гэта суды для ас

Мясцовыя суды
Усесаслоўным судом у ваяводстве, павеце ці старастве быў гродскі (замкавы) суд. Ен разглядаў самае шырокае кола пытанняў, што датычыліся як феадалаў, так і сялян, мяшчан. У склад с

Вайсковая справа
Вайсковая справа грунтавалася на страражытным абавязку абароны сваёй зямлі. Адначасова ваенная справа была галоўным абавязкам шляхты, з іх жа на карысць дзяржавы маглі браць толькі адзін від падатк

Сельскагаспадарчая вытворчасць
У XIII – першай палове XVI стст. на Беларусі пераразмяркоўваецца галоўны сродак вытворчасці – зямля. Змяняюцца формы землеўладання і землекарыстання. Галоўнымі заняткамі сялян, як і раней, застаюцц

Сялянская гаспадарка. Формы павіннасцяў
Сялянскі двор – “дым” – гэта звычайная сям’я, радзей — некалькі сем’яў і іх уласнасць: пабудовы, жывёлу, прылады працы, зямлю, якою “дым” карыстаўся на падставе спадчыннага звычаёв

Катэгорыі сялян
Па характару эканамічных адносін з феадалам сяляне падзяляліся на шэраг катэгорый: долнікаў, даннікаў, людзей цяглых, асадных, агароднікаў, слуг і інш. Даннікі (людзі д

Формы феадальнага землекарыстання і землеўладання
Вярхоўным уласнікам усіх зямель ВкЛ намінальна лічыўся вялікі князь. Але па сваей прыналежнасці землі падзяляліся на дзяржаўныя і прыватныя. Дзяржаўн

Панская гаспадарка
Панская гаспадарка вялася пры “дварах” – адміністратыўна-гаспадарчых цэнтрах уладанняў. Да сярэдзіны XV ст. мела выключна натуральны характар. Асаблівасці: актыўнае выкарыстоўванне

Развіццё рамяства і гандлю, таварна-грашовых адносін. Беларускія гарады
У XIII – першай палове XVII ст. у ВкЛ інтэнсіўна ішоў працэс урбанізацыі – засноўваліся новыя гарады, расло насельніцтва старых цэнтраў. На 1500 г. у ВкЛ налічвалася 83 горада, да 1600 г. было да 5

Гандаль
Прыкметы развіцця гандлю да сярэдзіны XVII ст.: 1. Складваецца сістэма гандлевых устаноў. Наладжваецца пастаянны гандаль па гарадах у лавах і крамах. Кожны тыдзень у мястэчках і гарадах пр

Кантрольныя пытанні да тэмы №4
1. Якія знешнія сілы былі супраць стварэння моцнай славяна-літоўскай дзяржавы? 2. Хто лічыцца стваральнікам Вялікага княства Літоўскага? 3. Як да стварэння славяна-літоўскай дзярж

Культура Беларусі X – XIII стст.
З прыняццем хрысціянства і развіццём феадальных адносін культура падзяляецца па саслоўным прынцыпе на два накірункі – традыцыйную (ці народную) культуру і культуру пануючага класа. Культура

Культура Беларусі
Беларускія землі мелі параўнальна высокі ўзровень эканамічнага развіцця, таму больш важную ролю ў княстве адыгрывала беларуская мова і культура. Беларуская мова выкарыстоўвалася як дзяржаўная, а та

Архітэктура і будаўніцтва
Галоўныя матэрыялы, што выкарыстоўваліся ў будаўніцтве ў тыя часы – дрэва. Гэты матэрыял не спрыяў захаванню пабудоў. Таму мы больш ведаем пра мураваныя збудаванні, якіх будавалі нешмат, але якія л

Берасцейская царкоўная ўнія
У 1054 г. адбыўся канчатковы раскол хрысціянскай царквы на заходнюю – каталіцтва і ўсходнюю – праваслаўе. Вялікае княства геапалітычна знаходзілася на мяжы двух рэлігій, таму абедзве канфесіі былі

Кантрольныя пытанні да тэмы №5
1. Якая галіна традыцыйнай культуры была самай развітай? 2. Якая пісьменнасць існавала ў славян да распаўсюджвання кірылічнай азбукі? 3. З чаго вырабляліся першыя кнігі?

Утварэнне Рэчы Паспалітай
У 1522 г. сейм ВкЛ гарантаваў гаспадару княства – Жыгімонту Старому, што яго сын Жыгімонт Аўгуст будзе абавязкова абраны на прастол у княстве пасля смерці бацькі. Але фактычна Жыгімонт Аўгуст стаў

Войны сярэдзіны XVII – пачатка XVIII стст.
Вызваленчая вайна ўкраінскага народа пачалася вясной 1648 г. У бітвах каля Жоўтых Водаў і Корсуня казацкае войска пад кіраўніцтвам Багдана Хмяльніцкага (яго бацькі паходзілі з Беларусі) перамаглі п

Гаспадарчае развіццё беларускіх земляў у другой палове XVI – першай палове XVII стст.
Станаўленне фальваркава-паншчынай гаспадаркі. Аграрная рэформа 1557 г.З канца XV ст. у Заходняй Еўропе з ростам насельніцтва, асабліва гарадскога і хуткім развіццем гаспадар

Гаспадарчае развіццё беларускіх зямель у XVII – XVIII стст.
Эканамічны заняпад Беларусі ў другой палове XVII – першай палове XVIII ст. Другая палова XVII – першая палова XVIII ст. – гэта перыяд глыбокага эканамічнага заняпада.

Эканамічны ўздым на Беларусі ў другой палове XVIII ст.
У другой палове XVIII ст. адбылося значнае ажыўленне ва ўсіх сферах эканомікі Беларусі. Прычынамі ажыўлення былі: дэмаграфічная, звязана з хуткім ростам насельніцтва, ў 1791

Кантрольныя пытанні да тэмы №6
1. Што з’явілася прычынай Лівонскай вайны? 2. На якіх умовах была заключана Люблінская ўнія двух краін? 3. На якіх умовах адбывалась выбранне каралёў Рэчы Паспалітай? 4.

Літаратура
На мяжы паміж гуманістычным Адраджэннем і культурай барока сфарміравалася творчасць Сімяона Полацкага і тэарэтыка літаратуры і красамоўства, новалацінскага польскага паэта М.Сарбеўскага. У беларуск

Жывапіс
З перыяду XVII-XVIII стст. захавалася нешмат помнікаў жывапісу ў параўнанні з колькасцю створанага ў тыя часы. Але і тое, што захавалася, гаворыць аб усебаковым развіцці гэтай галіны мастацтва.

Скульптура
Скульптура выкарыстоўвалася ў афармленні касцёлаў, праваслаўная царква яе не прымала. Яскравае ўяўленне аб ансамблі ранняга барока дае алтар касцёла ў Будславе (1643-1651 гг.). У а

Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва
XVII-XVIII стст. – гэта перыяд найвышэйшага росквіту і, у XVIII ст., заняпадка беларускага рамяства. Рамеснік у той час – гэта не проста вытворца рэчаў, неабходных у гаспадарке. Рамеснік – гэта пер

Кантрольныя пытанні да тэмы№7
1. Якія новыя жанры літаратуры ўзніклі ў гэты перыяд? 2. Якіх аўтараў мемуараў вы ведаеце? 3. Чым характарызуецца стыль барока ў літаратуры? 4. Якія віды тэатральнага мас

Беларусь і вайна 1812 года
На пачатку XIX ст. на Еўрапейскім кантыненце склалася надзвычай напружаная міжнародная сітуацыя. Галоўнымі суб’ектамі еўрапейскай палітыкі з’яўляліся Англія, Расія і Францыя, якія вялі зацятую бара

Грамадска–палітычны рух на Беларусі ў першай палове XIX стагоддзя
На пачатку XIX ст. грамадска-палітычная сітуацыя на Беларусі шмат у чым вызначалася падзеямі агульнаеўрапейскага маштабу: французскай буржуазнай рэвалюцыей (1789-1794), падзеламі Рэчы Паспалітай, в

Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў канцы XVIII – 50-х гг. XIX ст.
Сельская гаспадарка. Беларусь у XIX стагоддзі з’яўлялася рэгіёнам, дзе панавала буйнапамеснае дваранскае землеўладанне. Напярэдадні 1861 г. у памешчыкаў было каля 12 млн. дзесяцін

Прамысловы пераварот і станаўленне фабрычна-заводскай прамысловасці на Беларусі ў першай палове XIX ст.
У першай палове XIX ст. Беларусь уступіла ў стадыю прамысловага перавароту. Прамысловы пераварот — гэта пераход ад заснаванай на ручной працы мануфактуры да машыннай індустрыі. У в

Кантрольныя пытанні да тэмы №8
1. Калі адбыліся падзелы тэрыторыі Рэчы Паспалітай, і якія землі былі ўключаны ў склад Расійскай імперыі пасля кожнага падзела? 2. Якія адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі былі створаны

Экзаменацыйныя пытанні
  1. Гісторыя Беларусі – састаўная частка сусветнай гісторыі. Фармацыйны і цывілізацыйны падыход да гістрарычнага працэсу. 2. Гістарычныя крыніцы, гісторыяграфія беларускага

ЛІТАРАТУРА
1. Аасвета і педагагічная думка ў Беларусі: Са старажытных часоў да 1917 г. / М.А.Ткачоў, У.С.Пасэ, Г.Р.Сянькевіч і інш.; Пад рэд. М.А.Лазарука і інш. Мн.: Нар. асвета, 1985. 464 с. 2. Ані

Гiсторыя Беларусi
  Курс лекцый Частка I 2-е выданне   Адказны за выпуск В.М. Салдатава У аўтарскай рэдакцыi Мастак вокладкi О.А. Стасевiч

Хотите получать на электронную почту самые свежие новости?
Education Insider Sample
Подпишитесь на Нашу рассылку
Наша политика приватности обеспечивает 100% безопасность и анонимность Ваших E-Mail
Реклама
Соответствующий теме материал
  • Похожее
  • Популярное
  • Облако тегов
  • Здесь
  • Временно
  • Пусто
Теги