рефераты конспекты курсовые дипломные лекции шпоры

Реферат Курсовая Конспект

Эвалюцыя рабочага руху і прапаганда марксізму. Рэвалюцыйна-дэмакратычны рух

Эвалюцыя рабочага руху і прапаганда марксізму. Рэвалюцыйна-дэмакратычны рух - раздел Образование, Пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь Рабочы Рух. Развіццё Капіталістычных Адносін У Эканоміцы Бел...

Рабочы рух. Развіццё капіталістычных адносін у эканоміцы Беларусі прывяло да фарміравання рабочага класа, занятага ў фабрычнай, мануфактурнай і дробнай прамысловасці, на чыгунках і водных шляхах. У сілу спецыфікі прамысловага развіцця рэгіёну (наяўнасць мноства дробных прадпрыемстваў з невялікай колькасцю занятых на іх рабочых) становішча пралетарыяту Беларусі было больш цяжкім, чым у Расіі ў цэлым.

Нялёгкае становішча рабочых (13-14-гадзінны працоўны дзень, нізкая аплата працы, адвольныя штрафы, жабрацкія жыллёвыя ўмовы, адсутнасць страхавога і пенсіённага забеспячэння) вымушала іх да правядзення стачак з вылучэннем патрабаванняў эканамічнага характару. Разнастайнымі былі і формы пратэсту рабочых. Так, у 1864-1865 гг. на будаўніцтве чыгункі Віцебск-Дзінабург асноўнай формай пратэсту былі ўцёкі, а ў 70-я гг. асноўнай формай сацыяльнага пратэсту становіцца стачка. Па няпоўных даных, у
70-я – першай палове 90-х гг. адбылося 23 забастоўкі і хваляванні, якія адрозніваліся ўсё ўзрастаючай арганізаванасцю. Найбольш буйныя хваляванні былі на цагельным заводзе ў Брэсцкай крэпасці (1873 г.), слясарна-кавальскіх майстэрнях Маскоўска-Брэсцкай чыгункі (1876 г.), на будаўніцтве чыгуначных дарог Вільна-Баранавічы (1884 г.), Лібава-Роменскай у Гомелі (1886, 1894 гг.), а таксама ў чыгуначных майстэрнях у Пінску (1893 г.), трыкатажных майстэрнях Смаргоні (1895 г.), рабочых-чыгуначнікаў Мінска
(1895 г.). 19 красавіка 1895 г. упершыню рабочыя Мінска, Гомеля, Гродна, Смаргоні адзначалі першамайскае свята.

На чале рабочага руху ішлі чыгуначнікі, адзін з найбольш арганізаваных і буйных атрадаў рабочага класа Беларусі. У цэлым жа рабочы рух 70 – пачатку 90-х гг. заставаўся стыхійным і быў накіраваны на паляпшэнне матэрыяльнага становішча рабочых (павышэнне заработнай платы, скарачэнне працоўнага дня, паляпшэнне ўмоў працы) і супраць спагнання штрафаў.

Аб з’яўленні рабочага пытання ў краіне сведчыла рабочае заканадаўства 80-90-х гг. Заканадаўча было абмяжаваена выкарыстанне дзіцячай і жаночай працы (1882, 1885 гг.), памеры штрафу (1886 г.), даўжыня працоўнага дня (11,5 гадзіны – у 1897 г.). Для выканання гэтых і іншых абмежаванняў была ўведзена ў 1882 г. фабрычная інспекцыя. Аднак прынятыя законы асаблiва не паўплывалi на становiшча рабочых Беларусi. Кантроль за ажыццяўленнем законаў аказаўся вельмі слабым, у дадатак яны не распаўсюджвалiся на дробную і ремеснiцкую вытворчасць, якая значна пераважала менавіта на Беларусі.

У той жа час рабочы рух 70 – першай паловы 90-х гг. падрыхтаваў умовы для пераходу ў другой палове 90-х гг. масавага рабочага руху да свядомай палітычнай барацьбы.

Прапаганда марксізму і ўтварэнне рабочых саюзаў.Упершыню планамерную прапагандысцкую работу сярод беларускіх рабочых пачалі весці народнікі. У гуртках, створаных у 1876 і
1877 гг. у Мінску, а таксама ў пачатку 80-х гг. у Магілёве, Віцебску, Гомелі, Брэсце і Гродне, рабочыя займаліся самаадукацыяй, чыталі рэвалюцыйную літаратуру. Пад’ём рэвалюцыйнага руху ў 80-я – пачатку 90-х гг. садзейнічаў абуджэнню інтарэсу рабочых да палітычнага жыцця, распаўсюджванню сярод іх марксісцкіх ідэй.

Знаёмства з марксісцкай літаратурай у Беларусі адносіцца яшчэ да сярэдзіны70-х гг., калі ў асобных народніцкіх гурткахразам з работамі Ч.Дарвіна і Ласаля вывучаліся працы К.Маркса іФ.Энгельса. Марксісцкую літаратуру дасылалі студэнты Пецярбурга і Варшавы. Многае для распаўсюджвання марксізму ў Беларусізрабілі польская партыя "Пралетарыят" (1882 г.) і, асабліва,група "Вызваленне працы”(1883 г.), у дзейнасці якой актыўна ўдзельнічалібеларускія народнікі А.Трусаў і С.Ляўкоў,пісьменнік і рэвалюцыянер А.Гурыновіч. Менавіта яны пачалі выданне і распаўсюджанне твораў К.Маркса і Ф.Энгельса ў перакладзе на рускую і польскую мовы (“Маніфест камуністычнай партыі”, “Капітал”, “Грамадзянская вайна ў Францыі”). Студэнты Берлінскага ўніверсітэта І.Самсонаў і Х.Гурэвіч, студэнт Цюріхскага палітэхнічнага інстытута Г.Салавейчык (ураджэнец Гродна) наладзілі транспарціроўку марксiсцкай лiтаратуры на Беларусь і Украіну. У другой палове 80 – пачатку 90-х гг. у Мінску (Э.Абрамовіч, Л.Гурвіч, С.Трусевіч), Гродне (Н.Дзем’яновіч, С.Галюн), Віцебску (М.Сакоўкін-Заслаўскі і яго жонка П.Дубінская), Гомелі (А.Поляк) былі арганізаваны марксісцкія гурткі і групы, у якіх вывучаліся працы К.Маркса і Ф.Энгельса. Але першыя марксісцкія гурткі ў Беларусі былі нешматлікімі і слаба звязанымі з рабочым рухам.

Новы этап распаўсюджання марксізму пачынаецца з сярэдзіны 90-х гг., калі ў выніку стварэння ў Пецярбургу "Саюза барацьбы за вызваленне рабочага класа" (1895 г.) рабочы рух Беларусі злучаецца з агульнарасійскім сацыял-дэмакратычным рухам. Членамі "Саюза барацьбы" былі ўраджэнцы Беларусі Л.Лепяшынскі, М.Левашкевіч, Т.Максімаў і інш. У другой палове 90-х гг. сацыял-дэмакратычныя арганізацыі ўжо існавалі ў Мінску, Гомелі, Віцебску, Смаргоні, Ашмянах, Брэст-Літоўску, Гродне, Пінску. Яны праводзілі палітычную агітацыю сярод рабочых, распаўсюджвалі лістоўкі і рэвалюцыйную літаратуру. Так рыхтаваліся з ліку рабочых новых кадраў-прапагандыстаў. Заняткі ў гуртках мелі акадэмічны характар з захаваннем правіл канспірацыі. Сацыял-дэмакратычныя арганізацыі праводзілі палітычную агітацыю сярод рабочых, распаўсюджвалі лістоўкі і рэвалюцыйную літаратуру, кіравалі стачачнай барацьбой рабочых. Так пад непасрэдным уздзеяннем сацыял-дэмакратаў з другой паловы 90-х гг. актывізуецца стачачны рух беларускіх рабочых. Так, з 59 стачак, праведзеных у 90-я гг., на другую палову прыпадае 53.

У другой палове ХІХ ст. рэвалюцыйным рухам на Беларусі, як і ва ўсёй Расіі былі закладзены ідэйныя і арганізацыйныя асновы далейшай барацьбы супраць самадзяржаўя.

Дзейнасць польскіх і яўрэйскіх нацыянальна-палітычных арганізацый. Іх уплыў на сацыяльнае жыццё.У рабочым і сацыял-дэмакратычным руху Беларусі ў канцы 90-х гг. з’яўляюцца і свае спецыфічныя рысы – гэта імкненне яўрэйскіх, літоўскіх і польскіх сацыял-дэмакратаў стварыць рабочыя арганізацыі па нацыянальнай прыкмеце. Гэта была сваеасаблівая рэакцыя на нацыянальную палітыку ўрада (напрыклад, “яўрэйскае заканадаўства” 80-90-х гг.).

У 1893 г. у вынiку аб’яднання некалькіх рэвалюцыйных груп утварылася Сацыял-дэмакратыя Каралеўства Польскага
(з 1900 г. – Сацыял-дэмакратыя Каралеўства Польскага і Лiтвы – СДКПiЛ). У верасні 1897 г. у Вільні адбыўся з’езд прадстаўнікоў яўрэйскіх сацыял-дамакратычньк арганізацьш Вільні, Мінска, Віцебска, Беластока, Коўна, Варшавы, на якім было абвешчана стварэнне Усеагульнага яўрэйскага саюза ў Расіі і Польшчы (Бунда). Яго лідарам стаў А.Крэмер. Кіраўнікі Бунда былі ўпэўнены ў тым, што толькі нацыянальная арганізацыя рабочых можа найлепш абараніць іх інтарэсы. Гэта прывяло сацыял-дэмакратыю Беларусі да расколу на тры групы. Берасцейская арганізацыя і частка гродзенскай безагаворачна далучылася да бундаўцаў. Другая частка гродзенскіх сацыял-дэмакратаў, якія адмовіліся ад узаемадзеяння з расійскім пралетарыятам, уступілі ў Польскую партыю сацыялістычну (ППС). Мінскія сацыял-дэмакраты стварылі Рабочую партыю палітычнага вызвалення Расіі. Яе члены (Я.Гальперын, А.Бонч-Асмалоўскi, К.Брэшка-Брэшкоўская і iнш.) наладзілі рэвалюцыйныя сувязі з сацыял-дэмакратычнымі арганізацыямі Расіі, Украіны і былі прыхільнікамі і прапагандыстамі тэрарыстычнай барацьбы з самадзяржаўем. Пазней арганізацыі Рабочай партыi палiтычнага вызвалення Расii ўвайшлi ў склад партыi сацыялiстаў-рэвалюцыянераў (эсэраў).

Рост рэвалюцыйнага руху, павелічэнне колькасці сацыял-дэмакратычных арганізацый, пашырэнне сферы іх дзейнасці ў розных рэгіёнах Расійскай імперыі, імкненне падпарадкаваць свайму ўплыву рабочы рух – усё гэта зрабіла неабходным стварэнне адзінай партыі. Гэта задача была выканана ў сакавіку 1898 г., калі ў Мінску адбыўся I з’езд сацыял-дэмакратычных арганізацый Расіі, абвясціўшых стварэнне Расійскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі (РСДРП). Яго ўдзельнiкi прынялi манiфест, падрыхтаваны П.Струве, быў выбраны цэнтральны камітэт у складзе С.Радчанкі, Б.Эйдэльмана і А.Крэмера. З’езд прызнаў “Рабочую газету” афіцыйным органам РСДРП. Пасля з’езда мясцовыя сацыял-дэмакратычныя арганізацыі сталі называцца камітэтамі РСДРП. Бунд увайшоў у склад РСДРП як аўтаномная арганізацыя.

– Конец работы –

Эта тема принадлежит разделу:

Пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь

Cicтэма адкрытага навучання...

Если Вам нужно дополнительный материал на эту тему, или Вы не нашли то, что искали, рекомендуем воспользоваться поиском по нашей базе работ: Эвалюцыя рабочага руху і прапаганда марксізму. Рэвалюцыйна-дэмакратычны рух

Что будем делать с полученным материалом:

Если этот материал оказался полезным ля Вас, Вы можете сохранить его на свою страничку в социальных сетях:

Все темы данного раздела:

Паўстанне 1863 г.
Пасля паражэння паўстання 1830-1831 гг. польская шляхта разам з апалячанай беларускай шляхтай не страцілі надзею зноў вярнуцца да аднаўлення былой Рэчы Паспалітай. Спрыяльныя ўмовы склаліся на мяжы

Вызваленчая барацьба ў 60–90-я гг. XIX ст.
Сялянскі рух.Сялянская рэформа не задаволіла сялянства. Большая частка зямель засталося ва ўладанні памешчыкаў, за памешчыкамі заставаліся і сервітуты. Яны закабалялі сялян, выкары

Кантрольныя пытанні да тэмы№9
1. Якія плыні існавалі сярод паўстанцаў напярэдадні і пад час паўстання 1863 года? 2. Хто кіраваў падаўленнем паўстання 1863 года? 3. Якія асаблівасці набыў сялянскі рух?

Адмена прыгоннага права. Буржуазныя рэформы 1860-1870-х гг.
У сярэдзіне XIX ст. Расійская імперыя стаяла ў кроке ад рэвалюцыйнага выбуху. Адсутнічалі станоўчыя вынікі папярэдняй палітыкі па сялянскаму пытанню. У 1858-1860 гг. толькі ў Беларусі адбылося звыш

Развіццё капіталістычнага спосабу вытворчасці ў сельскай гаспадарцы
Памешчыцкая гаспадарка. У 60-70-я гг. у памешчыцкай гаспадарке ўсталявалася пераходная сістэма гаспадарання – адработачная сістэма, якая спалучала рысы феадальнай і капіталістычнай

Сялянская гаспадарка
Сярэдні надзел былых памешчыцкіх сялян вагаўся ад 3,9 да 5,1 дзесяцін на рэвізскую душу, а былых дзяржаўных ад 5,5 да 6 дзесяцін, а пражытачны мінімум забяспечваў надзел бол

Сусветны аграрны крызіс 80-90-х гг. XIX ст.
Прычына крызісу: ўвоз у Еўропу таннага збожжа з Амерыкі, Канады, Аргенціны і Аўстраліі, гэта вызвала рэзкае падзенне цаны на збожжа. На Беларусі з 1881 да 1887 г. цэны на жыта знізіліся ў сярэднім

Развіццё капіталізму ў прамысловасці
Пасля 1861 г. прамысловасць Беларусі пачала ўваходзіць ў трэцюю стадыю развіцця – фабрычна-заводскай вытворчасці (буйной машыннай індустрыi). Але важную ролю мелі іншыя формы вытворчасці.

Развіццё транспарту, сродкаў сувязі, гандлю. Фарміраванне буржуазіі і пралетарыяту
Транспартная сетка на Беларусі ў гэты перыяд складалася з водных шляхоў, сухапутных шасэ, чыгунак. Чыгуначнае будаўніцтва пачалося ў 60-я гг. Як вынiк – паскорылася развіц

Кантрольныя пытанні да тэмы№10
1. Якія мэты стаялі перад Сакрэтным камітэтам, Галоўным камітэтам па сялянскім пытанні, Рэдакцыйнымі камісіямі напярэдадні адмены прыгонніцтва? 2. На падставе якіх дакументаў адмянялася пр

Культура Беларусі ў першай палове XIX cт.
Развіццё культуры Беларусі першай паловы XIX стагоддзя прадстаўляе працэс, які генетычна звязаны з папярэднай эпохай. Але гэты працэс характарызаваўся новымі рысамі і асаблівасцямі, якія адрознівал

Культура Беларусі другой паловы XIX стагоддзя. Фарміраванне беларускай нацыі
Адукацыя і навука. На Беларусі правядзенне Адукацыйнай рэформы 1864 года супала з пераадоленнем наступстваў паўстання 1863 года, у якім актыўны ўдзел узялі навучэн

Кантрольныя пытанні да тэмы№11
1. Што было крыніцамі адраджэння беларускай нацыянальнай культуры ў пачатку XIX стагоддзя? 2. Якая асаблівасць суправаджала развіццё беларускай культуры ў першай палове XIX стагоддзя?

Рэвалюцыйныя падзеі 1905–1907 гг. на Беларусі. Палітыка царызму на Беларусі ў паслярэвалюцыйны перыяд
Сусветны эканамічны крызіс, які паралізаваў гаспадарчую дзейнасць у Расійскай імперыі, аднолькава цяжка адбіўся і на беларускай прамысловасці, што ў сваю чаргу значна погоршыла матэрыяльная сановіш

Эканамічнае становішча Беларусі ў 1900-1913 гг.
У пачатку XX ст. расійскі капіталізм уступіў у імперыялістычную стадыю развіцця. Яна характаразавалася высокай ступенню канцэнтрацыі вытворчасці і капіталу і ўзнікненнем манапалістычных аб’яднанняў

Гарады, гарадское насельніцтва
У першыя дзесяць год стагоддзя вызначыліся галоўныя прамысловыя цэнтры Беларусі. Гэта: Мінск з 69 цэнзавымi (буйнымі) прадпрыемствамi і 5.097 рабочымі (1913 г.).; Віцебск –

Сельская гаспадарка Беларусі на пачатак XX ст. Сталыпінская аграрная рэформа на Беларусі
На пачатак XX ст. Расія ператварылася ў адну з галоўных краін-экспарцёраў хлеба ў Еўропу. Акрамя таго, яна вывозіла іншую прадукцыю сельскай гаспадаркі, вялікая колькасць якой атрымлівалі і на бела

Развіццё транспарту, унутранага і знешняга гандлю, фінансава-крэдытнай сістэмы
Развіцце інфраструктуры Беларусі прама залежала ад поспехаў у развіцці прамысловасці і стратэгічнага палажэння края ў Расійскай імперыі. Будаўніцтва чыгунак у пачатку стагод

Кантрольныя пытанні да тэмы№12
1. Якія наступствы для рабочага руху меў сусветны эканамічны крызіс? 2. Якія палітычныя партыі мелі найболшы аўтарытэт на Беларусі напярэдадні 1905 года? 3. Што такое “зубатаўшчын

Беларусь у гады першай сусветнай вайны
У пачатку XX стагоддзя ў Еўропе склалася два ваенна-палітычных саюза – Антанта (Англія, Францыя, Расія) і Траісты саюз (

Беларусь у перыяд Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года
З 23 па 27 лютага ў Петраградзе ў выніку масавых выступленняў працоўных, якія перараслі ва ўсеагульную стачку, да якой далучыліся салдаты Петраградскага гарнізона, імератар Мікалай ІІ адрокся ад тр

Эканамічная палітыка Часовага ўрада
Урадавая праграмма развіцця краіны мела наступны выгляд: 1) працяг вайны; 2) скліканне Устаноўчага сходу для вырашэння далейшага лёсу Расійскай дзяржавы і вырашэння аграрнага пытання; 3) вызна

Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі
У ноч з 25 на 26 кастрычніка 1917 года ў Петраградзе бальшавікі здзейснілі сваю мару – правялі паспяховае ўзброеннае паўстанне супраць Часовага ўрада. Члены апошняга былі арыштаваны, а ўлада перада

Сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года
Савецкая ўлада на тэрыторыі Беларусі была ўстаноўлена ў кастрычніку – лістападзе 1917 г. (на неакупіраванай тэрыторыі). Гэта ўлада мела свае погляды на ролю эканомікі ў дзяржаве. Галоўны прынцып іс

Кантрольныя пытанні да тэмы№13
1. Якія палітычныя сілы на Беларусі выступілі супраць ваенных дзеянняў? 2. Калі вайна прыйшла на Беларусь? 3. Якія буйныя ваенныя аперацыі прайшлі на Беларусі пад час першай сусве

Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі
Скарыстаўшы наступленне нямецкіх войск і эвакуацыю Аблвыкамзаха ў Смаленск, 19 лютага аднавіў дзейнасць Выканаўчы камітэт Усебеларускага з’езда. Беларускія арганізацыі сумесна з эс

Утварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі
11 лістапада 1918 г. нямецкае камандаванне капітулявала перад Антантай, у Германіі разгарнулася буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя. У дадзеных умовах РСФСР дэнансавала Брэсцкі мірны дагавор, і савец

Беларусь у час Савецка-польскай вайны 1919–1920 гадоў
У лістападзе 1918 г. падчас адступлення нямецкіх войск была створана незалежная польская дзяржава, якая абапіралася на ідэю адраджэння Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Па сутнасці гэта азначала вайн

Кантрольныя пытанні да тэмы№14
1. Якія арганізацыі рыхтавалі правядзенне Ўсебеларускага кангрэса (з’езда) у снежні 1917 года? 2. Якую пазіцыю па пытанні беларускага самавызначэння займаў Аблвыкамзах? 3. Якія па

Грамадска-палітычнае жыццё БССР у 20-я гадах
Пасля завяршэння грамадзянскай вайны і замежнай інтэрвенцыі, а так сама правалу спадзяванняў бальшавікоў на “сусветную пралетарскую рэвалюцыю” паўстала пытанне далейшага існавання савецкіх рэспублі

Палітыка беларусізацыі. Развіццё культуры
З ліпеня 1924 года кампартыя Беларусі афіцыйна аб’явіла аб пачатку палітыкі “беларусізацыі”, мэта якой было замацаванне кіруючай ролі партыі ў грамадстве праз прыстасаванне дзяржаў

Сутнасць і значэнне новай эканамічнай палітыкі
У надзвычайных умовах замежнай інтэрвенцыі і грамадзянскай вайны надзвычайныя метады кіравання гаспадаркай былі апраўданы, але з усталяваннем міру насельніцтва не згаджалася з працягам “ваеннага ка

Развіцце сельскай гаспадаркі Беларусі на аснове НЭПа
На пачатак 20-х гг. 89% насельніцтва БССР жыло на вёске, дзе нагладалася значная перанаселенасць – шчыльнасць насельніцтва на 1 кв.км складала 33,2 чалавек (самая высокая ў СССР). Да таго большая ч

Прамысловасць і гандаль у БССР у 1921-1927 гг.
Развіццё прамысловасці ў БССР у пачатку 20-х гадоў праходзіла на фоне ўзбуйненняў тэрыторыі рэспублікі. У 1924 годзе яна павялічыла сваю магутнасць на 90% (далучана Віцебшчы

Крызісы НЭПа. Прычыны згортвання новай эканамічнай палітыкі
Восенью 1923 г. – распачаўся першы крызіс. Пачынаючы са жніўня 1922 г. сталі ўтварацца «нажніцы цэн» – калі кошты на прамысловыя вырабы пераўзышлі

Кантрольныя пытанні да тэмы№15
1. Якія паўнамоцтвы меў саюзны ўрад СССР, і якія пытанні пакідаліся ўрадам рэспублік згодна Канстытуцыі 1924 года? 2. У чым сэнс палітыкі беларусізацыі? Якія яе асноўныя накірункі?

Фарміраванне камандна-адміністрацыйнай сістэмы кіравання гаспадаркай. Індустрыялізацыя
Пасля правалу “сусветнай рэвалюцыі” ў кіраўніцтве краіны стала пашырацца ідэя аб магчымасці пабудовы сацыялізму ў адной асобна ўзятай краіне. Існавала дзве праграмысацыялістычнага будаўн

Масавая калектывізацыя. Яе наступствы для развіцця сельскай гаспадаркі Беларусі
Да канца 20-х гг. сельскагаспадарчая вытворчасць пераважала ў народнай гаспадарцы БССР. Але агульны ўзровень развіцця сельскай гаспадаркі заставаўся нізкім, у 20-я гг. частымі былі неўраджаі. Тэмпы

Сацыяльная палітыка на Беларусі ў 1928-1941 гг. Матэрыяльны дабрабыт беларусаў
У 1940 г. колькасць насельніцтва БССР склала 9090 тыс. чалавек. Наглядаліся актыўныя міграцыйныя працэсы як паміж рэспублікамі СССР, так і ўнутры рэспублікі – з сяла ў горад. Колькасць гарадскога н

Кантрольныя пытанні да тэмы№16
1. Якія існавалі праграммы развіцця савецкай эканомікі? 2. Якімі шляхамі прадугледжвалася развіццё гаспадаркі згодна з першым пяцігадовым планам развіцця народнай гаспадаркі і культуры БСС

Нацыянальна-вызвалейчы, сялянскі і рабочы рух у Заходняй Беларусі
У сакавіку 1921 г. па выніках савецка-польскай вайны было падпісана Рыжскае мірнае пагадненне. Адна з яго ўмоў – далучэнне да Польшчы Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны. Плошча Заходняй Беларусі

Гаспадарка Заходняй Беларусі ў 1921-1939 гадах
Развіцце прамысловасці. Асаблівасці развіцця прамысловасці ў Заходняй Беларусі зыходзілі з мэтаў польскіх улад – ператварыць Заходнюю Беларусь у аграрна-сыравінны прыдатак прам

Узровень матэрыяльнага дабрабыту насельніцтва Заходняй Беларусі ў 1921-1939 гадах
Роля Заходняй Беларусі як каланіяльнай акраіны Другой Рэчы Паспалітай асуджала значную частку насельніцтва на нізкі жыццёвы ўзровень і беднасць. Агульнай праграмы развіцця сацыяльнай сферы краю не

Культура Заходняй Беларусі ў 20–30-я гады
Зместам нацыянальна-культурнай палітыкі польскіх улад на заходнебеларускіх землях была прымусовая паланізацыя і асіміляцыя мясцовага насельніцтва. Так, да 1938/39 навучальнага года ў заходнебеларус

Кантрольныя пытанні да тэмы№17
1. Як у Польскай дзяржаве называлі Заходнюю Беларусь? 2. Якія партыі дзейнічалі на тэрыторыі Заходняй Беларусі? 3. Якія партыі ўваходзілі ў блок рэвалюцыйна-дэмакратычных?

Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР
З сярэдзіны 30-х гадоў міжнародны клімат значна пагоршыўся. Было відавочна, што рыхтавалася вялікая вайна. У 1938 годзе Германія справакавала Данцыгскі крызіс у адносінах з Польшчай. Урад СССР пасп

Пачатак Вялікай Айчынай вайны
22 чэрвеня 1941 года без аб’яўлення вайны Германія напала на СССР. На Беларусі супраць савецкага Заходняга фронту (камандуючы Дз.Паўлаў), пераўтворанага з Заходняй

Эвакуацыя насельніцтва і сродкаў вытворчасці з тэрыторыі рэспублікі. Працоўны гераізм беларуских працощных ў савецкім тыле
Ужо ў першыя дні вайны краіна панесла вялікія людскія і матэрыяльныя страты. У выніку паражэнняў Чырвонай Арміі вораг хутка прасоўваўся ў глыбіню краіны. Да ліпеня войскі вермахта выйшлі на лінію Д

Акупацыйны рэжым фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Беларусі
На акупаваных тэрыторыях быў усталяваны “новы парадак”, ідэалагічным падмуркам якога была тэорыя “расавай перавагі” нямецкай арыйскай расы над іншымі народамі, што давала першым пр

Разгортванне партызанскага руху і падпольнай барацьбы на акупіраванай тэрыторыі
Ва ўмовах акупацыі захопнікі не мелі магчымасці раслабіцца ні на імгненне. Шырокае развіццё атрымала на Беларусі супраціўлен- не – партызанскі рух і дзейнасць падпольны

Вызваленне Беларусі
Пасля перамогі Чырвонай Арміі пад Курскам пад час імклівага наступлення савецкія войскі ў верасні 1943 года вызвалілі першыя райцэнтры на Беларусі – Камарын, Хоцімск, Клімавічы, Касцюковічы, Крычаў

Першыя аднаўленчыя работы ў 1943-1945 гадах
Аднаўленне эканомікі Беларусі адбывалася адначасова з вызваленнем яе тэрыторыі. 23 верасня 1943 г. вызвалены першы раённы цэнтр БССР – Камарын, а 26 лістапада – абласны цэнтр і буйны прамысловы цэн

Аднаўленне і далейшае развіццё прамысловасці і транспарту ў 1945-50-м гадах
Перад разбуранай эканомікай Беларусі ў першыя паслеваенныя гады стаяла задача цалкам аднавіць народнагаспадарчы патэнцыял і эканамічныя сувязі, забяспечыць далейшае развіццё народнай гаспадаркі, пр

Адраджэнне сельскай гаспадаркі. Прымусовая калектывізацыя ў заходніх абласцях
Сельская гаспадарка Беларусі ў пасляваенныя годы знаходзілася ў незвычайна цяжкім становішчы. Амаль цалкам была знішчана матэрыяльная база калектыўных гаспадарак і МТС. Была разрабавана асабістая г

Масавая калектывізацыя ў Заходняй Беларусі
На пачатак 1947 г. там было адноўлена і арганізавана 133 калгасы (0,56% сялянскіх гаспадарак). У лютым 1949 г. на XIX з’ездзе КП(б)Б было запатрабавана хутчэй завяршыць калектывізацыю ў зах

Матэрыяльнае становішча насельніцтва. Гандаль і грашовае абарачэнне
Пяцігадовы план на 1946-1950 гг. у сацыяльнай сферы прадугледжваў разгортванне тавараабароту; павышэнне дзяржаўных выдаткаў на жыллёвае і культурна-бытавое абслугоўванне насельніцтва; павелічэнні з

Кантрольныя пытанні да тэмы№18
1. Што ўтрымлівалі “сакрэтныя пратаколы” да савецка-германскага дагавору 1939 года? 2. Хто быў абвінавачаны ў хуткім захопе немцамі Беларусі? 3. Як была арганізавана эвакуацыя гас

Грамадска-палітычнае жыццё БССР у 1950-1980-я гг.
Пасля перамогі ў Вялікай Айчынай вайне зноў у кіраўніцтве краінай перамагла жорсткая таталітарная лінія, і спадзяванні шырокіх колаў насельніцтва на дэмакратызацыю жыцця былі пахаваныя. Пачаліся но

Развіццё гаспадаркі Беларусі ў 50-я гг. Спробы сацыяльнай пераарыентацыі эканомікі
У паслеваенны перыяд, у 50-я гг., перад гаспадаркай БССР стаялі вялікія задачы, сярод якіх галоўнымі былі павышэнне матэрыяльнага і культурнага ўзроўню жыцця савецкага народа; актыўнае ўключэнне ў

Прамысловасць Беларусі ў 60-я гг. Гаспадарчая рэформа і яе асноўныя вынікі
Першая палова 60-х гг. характэрызуецца пагаршэннем эканамічнай сітуацыі ў прамысловасці краіны. Залішняя цэнтралізаванасць кіраваннем эканомікі, крызісны стан у сельскай гаспадарцы СССР, нізкая аду

Сельская гаспадарка Беларусі ў 60-80-я гады
Сакавіцкі (1965 г.) пленум ЦК КПСС прыняў пастанову “Аб неадкладных мерах па далейшым развіцці сельскай гаспадаркі СССР”. Уводзіўся цвёрды і нязменны план нарыхтовак на пяць гадоў наперад дл

Супярэчнасці развіцця прамысловасці, транспарце, сувязі ў 70-я – першай палове 80-х гг. Нарастанне крызісных з’яў
У пачатку 70-х гг., з узмацненнем кансерватыўнай плыні ў кіраўніцтве партыі, пачалося згортванне гаспадарчай рэформы. Гэта адбілася на тэмпах росту асноўных эканамічных паказчыкаў, аднак планы

Развіццё сацыяльнай сферы. Жыццёвый узровень беларусаў у 60-80-я гады
На працягу 50-60-х гг. значны эканамічны ўздым суправаджаўся павышэннем матэрыяльнага і культурнага ўзроўню жыцця беларускага народа і высокімі тэмпамі развіцця сацыяльнай сферы. 1 сакавік

Эканоміка БССР у другой палове 80-х гадоў, рэформы гаспадарчай сістэмы
Асноўная мэта эканамічнага развіцця на другую палову 80-х гг. – гэта пераход да эфектыўнай эканомікі. На красавіцкім (1985 г.) пленуме ЦК КПСС задачаміы развіцця народнай гаспадарк

Кантрольныя пытанні да тэмы№19
1. Чым характаразуюцца першыя пасляваенныя гады ва ўнутранным жыцці БССР? 2. Хто такі Цанава і чым ён вядомы ў гісторыі Беларусі? 3. Дзеля чаго БССР было дазволена выходзіць на мі

Кантрольныя пытанні да тэмы№20
1. Якая пастанова 1940-х гадоў была пакладзена ў аснову праследвання савецкай інтэлігенцыі? 2. Як у 40-я гады адбывалася адраджэнне сістэмы адукацыі? 3. Якая тэма ў беларускай літ

Абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Грамадска-палітычнае жыццё
25 жніўня 1991 г. пасля няўдалага путча ў Маскве нечарговая сесія Вярхоўнага Савета БССР прыняла закон “Аб наданні статусу канстытуцыйнага закона Дэкларацыі Вярхоўнага Савета БССР аб дзяржаўным сув

Сацыяльна-эканамічны стан Рэспублікі Беларусі ў 1991-2003 гг. Праграмы развіцця эканомікі рэспублікі
27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет БССР абвясціў суверэнітэт БССР, а ў кастрычніку 1990 г. ён прыняў “Праграму пераходу да рыначных адносін у БССР”, якая была распрацавана СМ БССР на аснове ра

Кантрольныя пытанні да тэмы№21
1. У выніку якіх падзей Беларусь абвясціла і замацавала дзяржаўны суверэнітэт? 2. Калі Рэспубліка Беларусь стала прэзідэнцкай рэспублікай? 3. Якія змяненні былі ўненсены ў Канстыт

Экзаменацыйныя пытанні
  1. Гісторыя Беларусі – састаўная частка сусветнай гісторыі. Фармацыйны і цывілізацыйны падыход да гістрарычнага працэсу. 2. Гістарычныя крыніцы, гісторыяграфія беларускага

ЛІТАРАТУРА
1. Аасвета і педагагічная думка ў Беларусі: Са старажытных часоў да 1917 г. / М.А.Ткачоў, У.С.Пасэ, Г.Р.Сянькевіч і інш.; Пад рэд. М.А.Лазарука і інш. Мн.: Нар. асвета, 1985. 464 с. 2. Ані

Гiсторыя Беларусi
  Курс лекцый Частка II 2-е выданне   Адказны за выпуск В.М. Салдатава У аўтарскай рэдакцыi Мастак вокладкi О.А. Стасевiч

Хотите получать на электронную почту самые свежие новости?
Education Insider Sample
Подпишитесь на Нашу рассылку
Наша политика приватности обеспечивает 100% безопасность и анонимность Ваших E-Mail
Реклама
Соответствующий теме материал
  • Похожее
  • Популярное
  • Облако тегов
  • Здесь
  • Временно
  • Пусто
Теги