рефераты конспекты курсовые дипломные лекции шпоры

Реферат Курсовая Конспект

Грамадска-палітычнае жыццё БССР у 1950-1980-я гг.

Грамадска-палітычнае жыццё БССР у 1950-1980-я гг. - раздел Образование, Пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь Пасля Перамогі Ў Вялікай Айчынай Вайне Зноў У Кіраўніцтве Краінай Перамагла Ж...

Пасля перамогі ў Вялікай Айчынай вайне зноў у кіраўніцтве краінай перамагла жорсткая таталітарная лінія, і спадзяванні шырокіх колаў насельніцтва на дэмакратызацыю жыцця былі пахаваныя. Пачаліся новыя масавыя арышты, расстрэлы, высылкі ў савецкія канцэнтрацыйныя лагеры. Любы чалавек, які трапіў на акупіраваную тэрыторыю ў ваенны час, быў пад сумненнем. Ужо ў 1947 г. па сцэнарыі 30-х гадоў былі праведзены новыя сфабрыкаваныя працэсы супраць "нацыяналістычных" беларускіх арганізацый. Перамога ў вайне выкарыстоўвалася як важны козыр для ўмацавання аўтарытэту партыі і яе правадыра – Сталіна.

Тым не менш, моладзь актыўна стварала тайныя таварыствы, абменьвалася думкамі. Тайнае таварыства “Чайка” існавала ў сярэднне-спецыяльных і прафесійна-тэхнічных установах у Баранавічах, Брэсце, Жыровіцах. “Саюз беларускіх патрыётаў” дзейнічаў у педвучылішчах Глыбокага і Пастаў, існавала арганізацыя “Свободная Беларусь”. Гэтыя вучнёўскія гурткі не ставілі мэтай здзяйсненне тэрарыстычных актаў ці захоп улады, проста ва ўмовах таталітарызму вучні абменьваліся сваімі думкамі, марылі аб лепшых дэмакратычных часах. Арганізацыі беларускай вучнёвай моладзі былі раскрыты на працягу вясны 1946 і ў 1947 годзе і адразу над іх ўдзельнікамі адбыліся трыбуналы.

Але былі на тэрыторыі БССР і сапраўдныя бандыцкія фарміраванні. Пасля адступлення нямецкай арміі тут засталіся ваенныя фарміраванні Арміі Краёвай, украінскай паўстанцкай арміі, беларускіх паліцаяў. Толькі ў лютым 1946 года яны здзейснілі каля 120 забойстваў, 190 грабяжоў, 18 разбоеў, спрабавалі дэстабілізаваць сітуацыю пад час выбараў у Саветы. Асабліва актывізаваліся бынды пад час калектывізацыі ў заходніх абласцях БССР. Так званыя “лясныя браты” грамілі сельсаветы, забівалі кіраўнікоў калгасаў. Але паступова бынды страчвалі сацыяльную базу сярод мясцовых жыхароў, бо яны эвалюцыяніравалі ад палітычных праціўнікаў улад у бок крымінальных арганізацый, да тагож у гэтых раёнах былі значна павялічаны міліцыйскія фарміраванні. Да сярэдзіны 1952 года ў асноўным бандфарміраванні “лясных братоў” былі ліквідаваны.

У СССР пачаўся перыяд “закручвання гаек”. У 1949 годзе па так званай “ленінградскай справе” было асуджана шмат партыйных работнікаў. На Беларусі даваенныя і пасляваенныя рэпрэсіі звязаны з іменем наркома ўнутраных спраў БССР Цанавы (да лістапада 1951 года). Ён быў ініцыятарам шэльмавання тысяч простых людзей і распачынальнікам працэсаў супраць кіруючых работнікаў рэспублікі, навуковых дзеячаў, культурных работнікаў. Так, ў 1951 годзе па абвінавачванню ў шпіёнстве на карысць Югаславіі быў рэпрэсіраваны нарком адукацыі БССР, прыхільнік адукацыі на беларускай мове П.Саевіч. Цанава арганізаваў кампанію па шэльмаванню выдатнага беларускага навукоўца А.Р.Жэбрака, прэзідэнта АН БССР. Падставай была публікацыя ў амерыканскім часопісе “Навука” артыкула Жэбрака пра савецкую біялогію. 12 лістапада 1947 года А.Жэбрак быў зняты з пасады прэзідэнта акадэміі, а ў верасні 1948 года быў зачынены інстытут біялогіі пры акадэміі навук, які ўзначальваў навуковец.

У жніўні 1946 года выйшла пастанова ЦК кампартыі аб часопісах “Звязда” і “Ленінград”, з якой пачаліся чысткі ў асяроддзі культурных дзеячаў. Ужо ў студзені 1947 года ЦК КП Беларусі прымае пастанову“Аб рабоце пісьменніцкіх арганізацый”, дзе падвяргае рэзкай крытыке беларускіх пісьменнікаў.

Адначасова з 1947 па 1951 год было ажыццяўлена выданне збора твораў Сталіна на беларускай мове, вялізарным тыражом выйшла бяграфія правадыра, якую павінен быў ведаць кожны савецкі чалавек. У кастрычніку 1952 года пасля перапынку ў 13 гадоў прайшоў XIX з’езд партыі, на якім яна атрымала новую назву – КПСС. Усхваленне асобы правадыра набыла на з’езде незвычайныя памеры.

Культ асобы правадыра садзейнічаў узмацненню ролі партыі як на ідэалагічным фронце, так і ў гаспадарчым будаўніцтве, і дзяржаўным жыцці. Саветы сталі фармальнымі ўстановамі, кандыдаты ў дэпутаты праходзілі абавязковае зацверджанне ў партыйнага кіраўніцтва. У сакавіку 1947 года адбыліся выбары ў ВС БССР, у студзені 1948 і снежні 1950 – у мясцовыя саветы, па традыцыі, на безальтэрнатыўнай аснове і са 100% яўкай. Аднак аднавілася дзейнасць прафсаюзнай арганізацыі БССР ў лістападзе 1948 года. У прафсаюзы ўваходзіла 85% працоўных Беларусі, толькі калгаснікі не мелі права ўступаць у прафсаюзы. Камсамол налічваў больш за 400 тыс. юнакоў і дзяўчат. Наяўнасць грамадскіх і палітычных арганізацый стваралі ў міжнароднай супольнасці бачнасць адностай дэмакратыі.

Беларусь стала вядомым іграком на міжнароднай арэне.
1 лютага 1944 г. БССР атрымала права знешніх зносін (закон ВС СССР), у сакавіку быў створаны наркамат замежных спраў, які ўзначаліў К.Кісялёў. У 1945 г. БССР стала адной з краін-заснавальніц Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (ААН), а пасля і іншых уплывовых арганізацый. У верасні БССР падпісала пагадненне з Польскім нацыянальным камітэтам аб абмене насельніцтвам – асобы, якія лічылі сябе палякамі, атрымалі права пераехаць з БССР ў Польскую Рэспубліку і наадварот. Але вызначальныя справы Масква вырашала без узгаднення з беларускім кіраўніцтвам. Так, 16 жніўня быў падпісаны савецка-польскі дагавор аб мяжы, па якому БССР страчвала Беластоцкую вобласць. У лютым 1947 года БССР, дзякуючы намаганням К.Кісялёва, падпісала мірныя дагаворы з Балгарыяй, Італіяй, Румыніяй, Венгрыяй і Фінляндыяй. Аднак міжнародная дзейнасць БССР была вельмі абмежавана. Тым не менш гэта паспрыяла росту аўтарытэту рэспублікі.

Смерць Сталіна (у 1953 г.) мела пераломнае значэнне для ўсіх сфер жыцця савецкага грамадства. У верасні 1953 года першым сакратаром КПСС, а значыць і кіраўніком дзяржавы, быў абраны Мікіта Хрушчоў. Пачаўся перыяд адноснай дэмакратызацыі. Пашыраліся правы Саветаў – у жніўні 1955 года Савет Міністраў БССР перадаў Саветам права выдаткоўваць фінансавыя сродкі на будаўніцтва і сацыяльна-культурную і бытавую сферы. Пераадольвалася рэпрэсіўнае мінулае. У верасні 1953 года былі ліквідаваны Асобыя нарады пры Міністэрстве унутраных спраў. А на ХХ з’ездзе КПСС у 1956 г. быў асуджаны культ асобы. Пачалася рэабілітацыя ахвяр рэпрэсій. А рашэннем XXII з’езда партыі Сталін быў выдалены з Маўзалея, пачаўся дэмантаж шматлікіх помнікаў, за ноч быў дэмантыраваны вялізарны помнік Сталіну на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску. У 1956 годзе ўпершыню з сярэдзіны 20-х гадоў ЦК кампартыі Беларусі ўзначаліў беларус – К.Т.Мазураў. Праўда, на развіцці нацыянальнай культуры гэта не сказалася – на працягу
1960-1970 гг. беларускамоўныя школы пераводзіліся на рускую мову навучання.

У другой палове 1950-х гадоў пашырыліся правы рэспублік. У рэспубліканскае падпарадкаванне былі перададзены некаторыя буйныя прамысловыя прадпрыемствы, а з сакавіка 1957 года рэспублікі атрымалі права самастоўна вырашаць сістэму ўнутранага адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу. Прымаліся асобныя грамадзянскі, крымінальны, працэсуальны кодэксы.

Без перагібаў не абышлося і ў гэты перыяд. Прынятая на XXII з’ездзе партыі ў 1961 г. новая праграма партыі мела намер пабудаваць камунізм у СССР да 1980 г., на працягу жыцця аднаго пакалення. З гэтага моманту партыйнае кіраўніцтва афіцыйна атрымала права адміністрацыйнага кантролю над усімі сферамі жыцця краіны і грамадзяніна.

У кастрычніку 1964 года з-за шматлікіх пралікаў у кіраванні краінай Першы сакратар ЦК Кампартыі М.Хрушчоў быў вызвалены ад займаемай пасады, кіраваць партыяй і краінай быў пастаўлены Л.Брэжнеў. У 1965 г. на Беларусі кампартыю ўзначаліў П.Машэраў. Пасля змены кіраўніцтва ў сакавіку і верасні 1965 г. пленумы ЦК КПСС разгледзелі пытанні аб развіцці сельскай гаспадаркі і паляпшэнні кіравання эканомікай.

Канчаткова былі ліквідаваны апошнія прыкметы савецкага прыгонннага права для калгаснікаў – яны атрымалі пашпарты, права на пенсію, на гарантаваную аплату працы. Большая свабода была дадзена ў развіцці ўласнай гаспадаркі. У 1966-1970 гг. у краіне пачаўся перыяд застою. Узмацніўся пераслед інакшдумаючых (дысідэнтаў). Яшчэ больш узрасла роля партыі ў кіраванні ўсімі сферамі жыцця ў краіне. Гэты статус і кіруючая роля кампартыі былі замацаваны ў шостым пункце Канстытуцыі СССР 1977 года. Па традыцыі – праз год была прынята Канстытуцыя БССР – “Канстытуцыя развітога сацыялізму”.

У красавіку 1985 г. на пост Генеральнага сакратара ЦК КПСС быў абраны М.С.Гарбачоў. Ён хутка абвясціў курс рэформаў, якія атрымалі назву “перабудова”. Перабудова ў СССР была накіравана на маштабныя змены адразу ва ўсіх сферах, уключаючы дэмакратызацыю грамадства. Ініцыятарам перабудовы была КПСС, на канферэнцыях, з’ездах, пленумах ЦК распрацоўваліся мерапрыемствы па яе рэалізацыі ў жыцці. Асобнымі мерапрыемствамі перабудовы стала палітыка галоснасці, дзяржразліку, адраджэння прыватнай ініцыятывы ў рамках кааператыўнага руху. Палітыкагалоснасці прадугледжвала паступовае адмаўленне ад кантролю КПСС за ідэалагічнымі працэсамі ў грамадстве. Цэнзура над публікацыямі была зменшана, дазволены сходы для абмеркавання палітычных працэсаў. Акрамя кантралюемых камуністычнай партыяй і ўрадам грамадскіх арганізацый сталі ўзнікаць самастойныя дыскусійныя клубы і нефармальныя аб’яднанні, у якіх можна было праявіць асабістую грамадскую ініцыятыву.

Першай тэмай для шырокага абмеркавання ў прэсе сталі культ асобы Сталіна і палітычныя рэпрэсіі 30 – пач. 50-х гг. Выкрыццё культу асобы Сталіна ў найвышэйшых партыйных органах сярэдзіны 50-х гг. мела адносна абмежаваны характар. Аднавіліся працэсы рэабілітацыі бязвінна рэпрэсіраваных. Але яшчэ не дазвалялася рэзка крытыкаваць сучасную палітыку партыі.

Страшэнныя экалагічныя і эканамічныя наступствы для ўсёй тэрыторыі Беларусі мела аварыя на чацвёртым энергаблоку Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі (ЧАЭС), якая адбылася
26 красавіка 1986 г. На тэрыторыю Беларусі прыпала 70% радыёактыўнага забруджвання. Асабліва ў цяжкім становішчы апынулася насельніцтва паўднёвага ўсходу БССР – усяго 2.100.000 чалавек. З абароту было выведзена 20% сельгасугоддзяў і 14% ляснога фонду. Толькі 4 мая 1986 г. было прынята рашэнне аб высяленні жыхароў трыццацікіламетровай зоны вакол ЧАЭС. Вынікі катастрофы ўсяляк замоўчваліся. Насельніцтва не атрымоўвала аператыўнай інфармацыі. У 1989 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў праграму доўгатэрміновых дзеянняў па ліквідацыі наступстваў аварыі, разлічаную да 1995 г. Аднак цалкам яна так і не была выканана.

У 1988-1989 гг. ліквідацыя былых аўтарытарных механізмаў запалохвання і кантролю прывяла да таго, што ў рамках палітыкі галоснасці дэмакратычна настроеныя грамадзяне пачалі крытыкаваць сістэму кіраўніцтва партыі над выбарнымі органамі ўлады. Нарасталі нацыянальныя працэсы ў рэспубліках, з’явілася палітычная і нацыянальная апазіцыя, якая пачала заклікаць да выхаду з СССР. Кіраўніцтва асобных савецкіх рэспублік прыслухоўвалася да гэтых заклікаў, наладжвала кантакты з апазіцыянерамі, збірала рэсурсы, неабходныя для набыцця самастойнасці.

У БССР працэс дэмакратызацыі грамадства ішоў значна больш марудна, чым у іншых рэспубліках. Тым не менш, тут таксама ўзнікалі апазіцыйныя грамадскія арганізацыі – “Талака”, “Тутэйшыя”, “Паходня” і інш. У 1990 годзе новы ВС БССР прыняў закон аб арганізацыях, які дазволіў стварэнне грамадскіх і палітычных арганізацый, партый.

У сакавіку – красавіку 1990 г. у БССР адбыліся выбары ў Вярхоўны Савет рэспублікі, а таксама ў мясцовыя саветы. Упершыню за многія дзесяцігоддзі яны праходзілі на альтэрнатыўнай аснове.
10 лютага 1990 г. на Усебеларускім дэмакратычным форуме быў створаны Беларускі дэмакратычны блок, які аб’ядноўваў прадстаўнікоў дэмакратычна арыентаваных арганізацый. У выніку ў зноў выбраным Вярхоўным Савеце з'явіліся апазіцыйныя фракцыі БНФ і "Дэмакратычны клуб". 27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет прыняў дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце БССР. У тых умовах гэта былo хутчэй толькі пажаданнем. Аднак мела надзвычай важныя наступствы.

Між тым унутрыэканамічная і палітычная сітуацыя ў СССР значна пагоршылася. Пачаліся міжнацыянальныя сутыкненні. Фактычна ішла грамадзянская вайна паміж Арменіяй і Азербайджанам. Незалежнасць сваёй рэспублікі абвясціў парламент Літвы. Вясной 1991 г. антысавецкія мітынгі прайшлі і на Беларусі. М.Гарбачоў рабіў непаслядоўныя крокі ў вырашэнні канфліктаў. Так, выкарыстанне ваенных часцей супраць мірнага насельніцтва для вырашэння праблемы апазіцыйных настрояў не дало станоўчых вынікаў. Аўтарытэт саюзнага кіраўніцтва моцна аслаб. З цяжкасцю ішлі перагаворы з кіраўніцтвам рэспублік аб заключэнні новага саюзнага дагавора. Канчаткова лёс Савецкага Саюза вырашыла спроба дзяржаўнага перавароту ў жніўні 1991 г. ў Маскве, які паказаў поўную бяздзейнасць цэнтральных уладаў.

У снежні 1991 г. на сустрэчы кіраўнікоў Беларусі (С.Шушкевіч), Расіі (Б.Ельцын) і Украіны (Л.Краўчук), якая праходзіла ў Віскулях (Белавежская пушча) было прынята рашэнне аб дэнансацыі дагавора 1922 г. аб стварэнні СССР. Замест яго 8 снежня 1991 г. стваралася Садружнасць Незалежных Дзяржаў (СНД), каардынацыйным цэнтрам якой стала сталіца Беларусі – Мінск.

– Конец работы –

Эта тема принадлежит разделу:

Пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь

Cicтэма адкрытага навучання...

Если Вам нужно дополнительный материал на эту тему, или Вы не нашли то, что искали, рекомендуем воспользоваться поиском по нашей базе работ: Грамадска-палітычнае жыццё БССР у 1950-1980-я гг.

Что будем делать с полученным материалом:

Если этот материал оказался полезным ля Вас, Вы можете сохранить его на свою страничку в социальных сетях:

Все темы данного раздела:

Паўстанне 1863 г.
Пасля паражэння паўстання 1830-1831 гг. польская шляхта разам з апалячанай беларускай шляхтай не страцілі надзею зноў вярнуцца да аднаўлення былой Рэчы Паспалітай. Спрыяльныя ўмовы склаліся на мяжы

Вызваленчая барацьба ў 60–90-я гг. XIX ст.
Сялянскі рух.Сялянская рэформа не задаволіла сялянства. Большая частка зямель засталося ва ўладанні памешчыкаў, за памешчыкамі заставаліся і сервітуты. Яны закабалялі сялян, выкары

Эвалюцыя рабочага руху і прапаганда марксізму. Рэвалюцыйна-дэмакратычны рух
Рабочы рух. Развіццё капіталістычных адносін у эканоміцы Беларусі прывяло да фарміравання рабочага класа, занятага ў фабрычнай, мануфактурнай і дробнай прамысловасці, на чыгунках і

Кантрольныя пытанні да тэмы№9
1. Якія плыні існавалі сярод паўстанцаў напярэдадні і пад час паўстання 1863 года? 2. Хто кіраваў падаўленнем паўстання 1863 года? 3. Якія асаблівасці набыў сялянскі рух?

Адмена прыгоннага права. Буржуазныя рэформы 1860-1870-х гг.
У сярэдзіне XIX ст. Расійская імперыя стаяла ў кроке ад рэвалюцыйнага выбуху. Адсутнічалі станоўчыя вынікі папярэдняй палітыкі па сялянскаму пытанню. У 1858-1860 гг. толькі ў Беларусі адбылося звыш

Развіццё капіталістычнага спосабу вытворчасці ў сельскай гаспадарцы
Памешчыцкая гаспадарка. У 60-70-я гг. у памешчыцкай гаспадарке ўсталявалася пераходная сістэма гаспадарання – адработачная сістэма, якая спалучала рысы феадальнай і капіталістычнай

Сялянская гаспадарка
Сярэдні надзел былых памешчыцкіх сялян вагаўся ад 3,9 да 5,1 дзесяцін на рэвізскую душу, а былых дзяржаўных ад 5,5 да 6 дзесяцін, а пражытачны мінімум забяспечваў надзел бол

Сусветны аграрны крызіс 80-90-х гг. XIX ст.
Прычына крызісу: ўвоз у Еўропу таннага збожжа з Амерыкі, Канады, Аргенціны і Аўстраліі, гэта вызвала рэзкае падзенне цаны на збожжа. На Беларусі з 1881 да 1887 г. цэны на жыта знізіліся ў сярэднім

Развіццё капіталізму ў прамысловасці
Пасля 1861 г. прамысловасць Беларусі пачала ўваходзіць ў трэцюю стадыю развіцця – фабрычна-заводскай вытворчасці (буйной машыннай індустрыi). Але важную ролю мелі іншыя формы вытворчасці.

Развіццё транспарту, сродкаў сувязі, гандлю. Фарміраванне буржуазіі і пралетарыяту
Транспартная сетка на Беларусі ў гэты перыяд складалася з водных шляхоў, сухапутных шасэ, чыгунак. Чыгуначнае будаўніцтва пачалося ў 60-я гг. Як вынiк – паскорылася развіц

Кантрольныя пытанні да тэмы№10
1. Якія мэты стаялі перад Сакрэтным камітэтам, Галоўным камітэтам па сялянскім пытанні, Рэдакцыйнымі камісіямі напярэдадні адмены прыгонніцтва? 2. На падставе якіх дакументаў адмянялася пр

Культура Беларусі ў першай палове XIX cт.
Развіццё культуры Беларусі першай паловы XIX стагоддзя прадстаўляе працэс, які генетычна звязаны з папярэднай эпохай. Але гэты працэс характарызаваўся новымі рысамі і асаблівасцямі, якія адрознівал

Культура Беларусі другой паловы XIX стагоддзя. Фарміраванне беларускай нацыі
Адукацыя і навука. На Беларусі правядзенне Адукацыйнай рэформы 1864 года супала з пераадоленнем наступстваў паўстання 1863 года, у якім актыўны ўдзел узялі навучэн

Кантрольныя пытанні да тэмы№11
1. Што было крыніцамі адраджэння беларускай нацыянальнай культуры ў пачатку XIX стагоддзя? 2. Якая асаблівасць суправаджала развіццё беларускай культуры ў першай палове XIX стагоддзя?

Рэвалюцыйныя падзеі 1905–1907 гг. на Беларусі. Палітыка царызму на Беларусі ў паслярэвалюцыйны перыяд
Сусветны эканамічны крызіс, які паралізаваў гаспадарчую дзейнасць у Расійскай імперыі, аднолькава цяжка адбіўся і на беларускай прамысловасці, што ў сваю чаргу значна погоршыла матэрыяльная сановіш

Эканамічнае становішча Беларусі ў 1900-1913 гг.
У пачатку XX ст. расійскі капіталізм уступіў у імперыялістычную стадыю развіцця. Яна характаразавалася высокай ступенню канцэнтрацыі вытворчасці і капіталу і ўзнікненнем манапалістычных аб’яднанняў

Гарады, гарадское насельніцтва
У першыя дзесяць год стагоддзя вызначыліся галоўныя прамысловыя цэнтры Беларусі. Гэта: Мінск з 69 цэнзавымi (буйнымі) прадпрыемствамi і 5.097 рабочымі (1913 г.).; Віцебск –

Сельская гаспадарка Беларусі на пачатак XX ст. Сталыпінская аграрная рэформа на Беларусі
На пачатак XX ст. Расія ператварылася ў адну з галоўных краін-экспарцёраў хлеба ў Еўропу. Акрамя таго, яна вывозіла іншую прадукцыю сельскай гаспадаркі, вялікая колькасць якой атрымлівалі і на бела

Развіццё транспарту, унутранага і знешняга гандлю, фінансава-крэдытнай сістэмы
Развіцце інфраструктуры Беларусі прама залежала ад поспехаў у развіцці прамысловасці і стратэгічнага палажэння края ў Расійскай імперыі. Будаўніцтва чыгунак у пачатку стагод

Кантрольныя пытанні да тэмы№12
1. Якія наступствы для рабочага руху меў сусветны эканамічны крызіс? 2. Якія палітычныя партыі мелі найболшы аўтарытэт на Беларусі напярэдадні 1905 года? 3. Што такое “зубатаўшчын

Беларусь у гады першай сусветнай вайны
У пачатку XX стагоддзя ў Еўропе склалася два ваенна-палітычных саюза – Антанта (Англія, Францыя, Расія) і Траісты саюз (

Беларусь у перыяд Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года
З 23 па 27 лютага ў Петраградзе ў выніку масавых выступленняў працоўных, якія перараслі ва ўсеагульную стачку, да якой далучыліся салдаты Петраградскага гарнізона, імератар Мікалай ІІ адрокся ад тр

Эканамічная палітыка Часовага ўрада
Урадавая праграмма развіцця краіны мела наступны выгляд: 1) працяг вайны; 2) скліканне Устаноўчага сходу для вырашэння далейшага лёсу Расійскай дзяржавы і вырашэння аграрнага пытання; 3) вызна

Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі
У ноч з 25 на 26 кастрычніка 1917 года ў Петраградзе бальшавікі здзейснілі сваю мару – правялі паспяховае ўзброеннае паўстанне супраць Часовага ўрада. Члены апошняга былі арыштаваны, а ўлада перада

Сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года
Савецкая ўлада на тэрыторыі Беларусі была ўстаноўлена ў кастрычніку – лістападзе 1917 г. (на неакупіраванай тэрыторыі). Гэта ўлада мела свае погляды на ролю эканомікі ў дзяржаве. Галоўны прынцып іс

Кантрольныя пытанні да тэмы№13
1. Якія палітычныя сілы на Беларусі выступілі супраць ваенных дзеянняў? 2. Калі вайна прыйшла на Беларусь? 3. Якія буйныя ваенныя аперацыі прайшлі на Беларусі пад час першай сусве

Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі
Скарыстаўшы наступленне нямецкіх войск і эвакуацыю Аблвыкамзаха ў Смаленск, 19 лютага аднавіў дзейнасць Выканаўчы камітэт Усебеларускага з’езда. Беларускія арганізацыі сумесна з эс

Утварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі
11 лістапада 1918 г. нямецкае камандаванне капітулявала перад Антантай, у Германіі разгарнулася буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя. У дадзеных умовах РСФСР дэнансавала Брэсцкі мірны дагавор, і савец

Беларусь у час Савецка-польскай вайны 1919–1920 гадоў
У лістападзе 1918 г. падчас адступлення нямецкіх войск была створана незалежная польская дзяржава, якая абапіралася на ідэю адраджэння Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Па сутнасці гэта азначала вайн

Кантрольныя пытанні да тэмы№14
1. Якія арганізацыі рыхтавалі правядзенне Ўсебеларускага кангрэса (з’езда) у снежні 1917 года? 2. Якую пазіцыю па пытанні беларускага самавызначэння займаў Аблвыкамзах? 3. Якія па

Грамадска-палітычнае жыццё БССР у 20-я гадах
Пасля завяршэння грамадзянскай вайны і замежнай інтэрвенцыі, а так сама правалу спадзяванняў бальшавікоў на “сусветную пралетарскую рэвалюцыю” паўстала пытанне далейшага існавання савецкіх рэспублі

Палітыка беларусізацыі. Развіццё культуры
З ліпеня 1924 года кампартыя Беларусі афіцыйна аб’явіла аб пачатку палітыкі “беларусізацыі”, мэта якой было замацаванне кіруючай ролі партыі ў грамадстве праз прыстасаванне дзяржаў

Сутнасць і значэнне новай эканамічнай палітыкі
У надзвычайных умовах замежнай інтэрвенцыі і грамадзянскай вайны надзвычайныя метады кіравання гаспадаркай былі апраўданы, але з усталяваннем міру насельніцтва не згаджалася з працягам “ваеннага ка

Развіцце сельскай гаспадаркі Беларусі на аснове НЭПа
На пачатак 20-х гг. 89% насельніцтва БССР жыло на вёске, дзе нагладалася значная перанаселенасць – шчыльнасць насельніцтва на 1 кв.км складала 33,2 чалавек (самая высокая ў СССР). Да таго большая ч

Прамысловасць і гандаль у БССР у 1921-1927 гг.
Развіццё прамысловасці ў БССР у пачатку 20-х гадоў праходзіла на фоне ўзбуйненняў тэрыторыі рэспублікі. У 1924 годзе яна павялічыла сваю магутнасць на 90% (далучана Віцебшчы

Крызісы НЭПа. Прычыны згортвання новай эканамічнай палітыкі
Восенью 1923 г. – распачаўся першы крызіс. Пачынаючы са жніўня 1922 г. сталі ўтварацца «нажніцы цэн» – калі кошты на прамысловыя вырабы пераўзышлі

Кантрольныя пытанні да тэмы№15
1. Якія паўнамоцтвы меў саюзны ўрад СССР, і якія пытанні пакідаліся ўрадам рэспублік згодна Канстытуцыі 1924 года? 2. У чым сэнс палітыкі беларусізацыі? Якія яе асноўныя накірункі?

Фарміраванне камандна-адміністрацыйнай сістэмы кіравання гаспадаркай. Індустрыялізацыя
Пасля правалу “сусветнай рэвалюцыі” ў кіраўніцтве краіны стала пашырацца ідэя аб магчымасці пабудовы сацыялізму ў адной асобна ўзятай краіне. Існавала дзве праграмысацыялістычнага будаўн

Масавая калектывізацыя. Яе наступствы для развіцця сельскай гаспадаркі Беларусі
Да канца 20-х гг. сельскагаспадарчая вытворчасць пераважала ў народнай гаспадарцы БССР. Але агульны ўзровень развіцця сельскай гаспадаркі заставаўся нізкім, у 20-я гг. частымі былі неўраджаі. Тэмпы

Сацыяльная палітыка на Беларусі ў 1928-1941 гг. Матэрыяльны дабрабыт беларусаў
У 1940 г. колькасць насельніцтва БССР склала 9090 тыс. чалавек. Наглядаліся актыўныя міграцыйныя працэсы як паміж рэспублікамі СССР, так і ўнутры рэспублікі – з сяла ў горад. Колькасць гарадскога н

Кантрольныя пытанні да тэмы№16
1. Якія існавалі праграммы развіцця савецкай эканомікі? 2. Якімі шляхамі прадугледжвалася развіццё гаспадаркі згодна з першым пяцігадовым планам развіцця народнай гаспадаркі і культуры БСС

Нацыянальна-вызвалейчы, сялянскі і рабочы рух у Заходняй Беларусі
У сакавіку 1921 г. па выніках савецка-польскай вайны было падпісана Рыжскае мірнае пагадненне. Адна з яго ўмоў – далучэнне да Польшчы Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны. Плошча Заходняй Беларусі

Гаспадарка Заходняй Беларусі ў 1921-1939 гадах
Развіцце прамысловасці. Асаблівасці развіцця прамысловасці ў Заходняй Беларусі зыходзілі з мэтаў польскіх улад – ператварыць Заходнюю Беларусь у аграрна-сыравінны прыдатак прам

Узровень матэрыяльнага дабрабыту насельніцтва Заходняй Беларусі ў 1921-1939 гадах
Роля Заходняй Беларусі як каланіяльнай акраіны Другой Рэчы Паспалітай асуджала значную частку насельніцтва на нізкі жыццёвы ўзровень і беднасць. Агульнай праграмы развіцця сацыяльнай сферы краю не

Культура Заходняй Беларусі ў 20–30-я гады
Зместам нацыянальна-культурнай палітыкі польскіх улад на заходнебеларускіх землях была прымусовая паланізацыя і асіміляцыя мясцовага насельніцтва. Так, да 1938/39 навучальнага года ў заходнебеларус

Кантрольныя пытанні да тэмы№17
1. Як у Польскай дзяржаве называлі Заходнюю Беларусь? 2. Якія партыі дзейнічалі на тэрыторыі Заходняй Беларусі? 3. Якія партыі ўваходзілі ў блок рэвалюцыйна-дэмакратычных?

Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР
З сярэдзіны 30-х гадоў міжнародны клімат значна пагоршыўся. Было відавочна, што рыхтавалася вялікая вайна. У 1938 годзе Германія справакавала Данцыгскі крызіс у адносінах з Польшчай. Урад СССР пасп

Пачатак Вялікай Айчынай вайны
22 чэрвеня 1941 года без аб’яўлення вайны Германія напала на СССР. На Беларусі супраць савецкага Заходняга фронту (камандуючы Дз.Паўлаў), пераўтворанага з Заходняй

Эвакуацыя насельніцтва і сродкаў вытворчасці з тэрыторыі рэспублікі. Працоўны гераізм беларуских працощных ў савецкім тыле
Ужо ў першыя дні вайны краіна панесла вялікія людскія і матэрыяльныя страты. У выніку паражэнняў Чырвонай Арміі вораг хутка прасоўваўся ў глыбіню краіны. Да ліпеня войскі вермахта выйшлі на лінію Д

Акупацыйны рэжым фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Беларусі
На акупаваных тэрыторыях быў усталяваны “новы парадак”, ідэалагічным падмуркам якога была тэорыя “расавай перавагі” нямецкай арыйскай расы над іншымі народамі, што давала першым пр

Разгортванне партызанскага руху і падпольнай барацьбы на акупіраванай тэрыторыі
Ва ўмовах акупацыі захопнікі не мелі магчымасці раслабіцца ні на імгненне. Шырокае развіццё атрымала на Беларусі супраціўлен- не – партызанскі рух і дзейнасць падпольны

Вызваленне Беларусі
Пасля перамогі Чырвонай Арміі пад Курскам пад час імклівага наступлення савецкія войскі ў верасні 1943 года вызвалілі першыя райцэнтры на Беларусі – Камарын, Хоцімск, Клімавічы, Касцюковічы, Крычаў

Першыя аднаўленчыя работы ў 1943-1945 гадах
Аднаўленне эканомікі Беларусі адбывалася адначасова з вызваленнем яе тэрыторыі. 23 верасня 1943 г. вызвалены першы раённы цэнтр БССР – Камарын, а 26 лістапада – абласны цэнтр і буйны прамысловы цэн

Аднаўленне і далейшае развіццё прамысловасці і транспарту ў 1945-50-м гадах
Перад разбуранай эканомікай Беларусі ў першыя паслеваенныя гады стаяла задача цалкам аднавіць народнагаспадарчы патэнцыял і эканамічныя сувязі, забяспечыць далейшае развіццё народнай гаспадаркі, пр

Адраджэнне сельскай гаспадаркі. Прымусовая калектывізацыя ў заходніх абласцях
Сельская гаспадарка Беларусі ў пасляваенныя годы знаходзілася ў незвычайна цяжкім становішчы. Амаль цалкам была знішчана матэрыяльная база калектыўных гаспадарак і МТС. Была разрабавана асабістая г

Масавая калектывізацыя ў Заходняй Беларусі
На пачатак 1947 г. там было адноўлена і арганізавана 133 калгасы (0,56% сялянскіх гаспадарак). У лютым 1949 г. на XIX з’ездзе КП(б)Б было запатрабавана хутчэй завяршыць калектывізацыю ў зах

Матэрыяльнае становішча насельніцтва. Гандаль і грашовае абарачэнне
Пяцігадовы план на 1946-1950 гг. у сацыяльнай сферы прадугледжваў разгортванне тавараабароту; павышэнне дзяржаўных выдаткаў на жыллёвае і культурна-бытавое абслугоўванне насельніцтва; павелічэнні з

Кантрольныя пытанні да тэмы№18
1. Што ўтрымлівалі “сакрэтныя пратаколы” да савецка-германскага дагавору 1939 года? 2. Хто быў абвінавачаны ў хуткім захопе немцамі Беларусі? 3. Як была арганізавана эвакуацыя гас

Развіццё гаспадаркі Беларусі ў 50-я гг. Спробы сацыяльнай пераарыентацыі эканомікі
У паслеваенны перыяд, у 50-я гг., перад гаспадаркай БССР стаялі вялікія задачы, сярод якіх галоўнымі былі павышэнне матэрыяльнага і культурнага ўзроўню жыцця савецкага народа; актыўнае ўключэнне ў

Прамысловасць Беларусі ў 60-я гг. Гаспадарчая рэформа і яе асноўныя вынікі
Першая палова 60-х гг. характэрызуецца пагаршэннем эканамічнай сітуацыі ў прамысловасці краіны. Залішняя цэнтралізаванасць кіраваннем эканомікі, крызісны стан у сельскай гаспадарцы СССР, нізкая аду

Сельская гаспадарка Беларусі ў 60-80-я гады
Сакавіцкі (1965 г.) пленум ЦК КПСС прыняў пастанову “Аб неадкладных мерах па далейшым развіцці сельскай гаспадаркі СССР”. Уводзіўся цвёрды і нязменны план нарыхтовак на пяць гадоў наперад дл

Супярэчнасці развіцця прамысловасці, транспарце, сувязі ў 70-я – першай палове 80-х гг. Нарастанне крызісных з’яў
У пачатку 70-х гг., з узмацненнем кансерватыўнай плыні ў кіраўніцтве партыі, пачалося згортванне гаспадарчай рэформы. Гэта адбілася на тэмпах росту асноўных эканамічных паказчыкаў, аднак планы

Развіццё сацыяльнай сферы. Жыццёвый узровень беларусаў у 60-80-я гады
На працягу 50-60-х гг. значны эканамічны ўздым суправаджаўся павышэннем матэрыяльнага і культурнага ўзроўню жыцця беларускага народа і высокімі тэмпамі развіцця сацыяльнай сферы. 1 сакавік

Эканоміка БССР у другой палове 80-х гадоў, рэформы гаспадарчай сістэмы
Асноўная мэта эканамічнага развіцця на другую палову 80-х гг. – гэта пераход да эфектыўнай эканомікі. На красавіцкім (1985 г.) пленуме ЦК КПСС задачаміы развіцця народнай гаспадарк

Кантрольныя пытанні да тэмы№19
1. Чым характаразуюцца першыя пасляваенныя гады ва ўнутранным жыцці БССР? 2. Хто такі Цанава і чым ён вядомы ў гісторыі Беларусі? 3. Дзеля чаго БССР было дазволена выходзіць на мі

Кантрольныя пытанні да тэмы№20
1. Якая пастанова 1940-х гадоў была пакладзена ў аснову праследвання савецкай інтэлігенцыі? 2. Як у 40-я гады адбывалася адраджэнне сістэмы адукацыі? 3. Якая тэма ў беларускай літ

Абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Грамадска-палітычнае жыццё
25 жніўня 1991 г. пасля няўдалага путча ў Маскве нечарговая сесія Вярхоўнага Савета БССР прыняла закон “Аб наданні статусу канстытуцыйнага закона Дэкларацыі Вярхоўнага Савета БССР аб дзяржаўным сув

Сацыяльна-эканамічны стан Рэспублікі Беларусі ў 1991-2003 гг. Праграмы развіцця эканомікі рэспублікі
27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет БССР абвясціў суверэнітэт БССР, а ў кастрычніку 1990 г. ён прыняў “Праграму пераходу да рыначных адносін у БССР”, якая была распрацавана СМ БССР на аснове ра

Кантрольныя пытанні да тэмы№21
1. У выніку якіх падзей Беларусь абвясціла і замацавала дзяржаўны суверэнітэт? 2. Калі Рэспубліка Беларусь стала прэзідэнцкай рэспублікай? 3. Якія змяненні былі ўненсены ў Канстыт

Экзаменацыйныя пытанні
  1. Гісторыя Беларусі – састаўная частка сусветнай гісторыі. Фармацыйны і цывілізацыйны падыход да гістрарычнага працэсу. 2. Гістарычныя крыніцы, гісторыяграфія беларускага

ЛІТАРАТУРА
1. Аасвета і педагагічная думка ў Беларусі: Са старажытных часоў да 1917 г. / М.А.Ткачоў, У.С.Пасэ, Г.Р.Сянькевіч і інш.; Пад рэд. М.А.Лазарука і інш. Мн.: Нар. асвета, 1985. 464 с. 2. Ані

Гiсторыя Беларусi
  Курс лекцый Частка II 2-е выданне   Адказны за выпуск В.М. Салдатава У аўтарскай рэдакцыi Мастак вокладкi О.А. Стасевiч

Хотите получать на электронную почту самые свежие новости?
Education Insider Sample
Подпишитесь на Нашу рассылку
Наша политика приватности обеспечивает 100% безопасность и анонимность Ваших E-Mail
Реклама
Соответствующий теме материал
  • Похожее
  • Популярное
  • Облако тегов
  • Здесь
  • Временно
  • Пусто
Теги