рефераты конспекты курсовые дипломные лекции шпоры

Реферат Курсовая Конспект

Грамадска-палітычнае жыццё Беларусі ў пач. 20 ст. Беларускі нацыянальна-культурны рух. Наша ніва.

Грамадска-палітычнае жыццё Беларусі ў пач. 20 ст. Беларускі нацыянальна-культурны рух. Наша ніва. - раздел Образование, Прадмет гістарычнай навукі - гэта рух грамадства ў часе, мінулае краін, народаў, чалавецтва, асобных бакоў дзейнасці грамадства У 1906—1915 Гг. У Вільні Выходзіла Легальная Беларуская Штотыднёвая Грамадска...

У 1906—1915 гг. у Вільні выходзіла легальная беларуская штотыднёвая грамадска-палітычная, навукова-асветніцкая, літаратурна-мастацкая газета «Наша ніва». Яе выданнем кіравалі лідэры Беларускай сацыялістычнай грамады браты Іван і Антон Луцкевічы. Да 1912 г. газета друкавалася кірыліцай і лацінкай, пазней — толькі кірыліцай. «Наша ніва» арыентавалася пераважна на сялянства і сельскую інтэлігенцыю, дробных служачых і рабочых. Сваю першачарговую і галоўную задачу «Наша ніва» бачыла ў барацьбе за прызнанне факта існавання беларускага народа, за яго раўнапраўнасць з іншымі народамі. Шмат увагі газета надавала тэарэтычнаму абгрунтаванню права беларускага народа на захаванне і развіццё сваей мовы і нацыянальнай культуры. Газета была цэлай эпохай у беларускім адраджэнні пачатку XX ст. і дала гэтаму перыяду гісторыі Беларусі сваю назву — «нашаніўскі». Нацыя — гэта супольнасць людзей, аб'яднаных не толькі тэрыторыяй пражывання, літаратурнай мовай і культурай, але і агульнай ідэяй. Разам з паступовым фарміраваннем беларускай нацыі зараджалася беларуская нацыянальная ідэя — уяўленні, у якіх прадстаўнікі інтэлігенцыі выражалі разумение беларусаў як самастойнай і самабытнай супольнасці людзей і іх жыццёва важныя інтарэсы. У межах нацыянальнай ідэі фармуляваліся мэты і заданы беларускага народа на розных этапах гістарычнага развіцця. Сутнасцю нацыянальнай ідэі з'яўлялася ўтварэнне беларускай дзяржаўнасці. Беларуская нацыянальная ідэя вырасла з літвінскай ідэі аб адраджэнні Вялікага княства Літоўскага, якая аформілася ў першай палове XIX ст. Каля яе вытокаў стаялі прафесары Віленскага універсітэта Міхаіл Баброўскі і Ігнат Даніловіч. Тэарэтычнае абгрунтаванне існавання самастойнага беларускага этнасу ўпершыню распрацавалі беларускія народнікі ў Пецярбургу. У часопісе «Гомон» яны пераконвалі, што ў беларускага народа ёсць свае інтарэсы, што Беларусь як краіна мае свае прыкметы: мову, тып мыслення, культуру. Беларускія студэнты-гоманаўцы выступалі супраць поглядаў на беларускі народ «як на нейкі матэрыял для ўсемагчымых эксперыментаў» і разглядалі яго «як жывую народнасць,.здольную самастойна распараджацца сабой». У сувязі з гэтым заяўлялася аб законных правах беларускага народа на самастойнае і раўнапраўнае становішча ў «агульнай славянскай сям'і». Гоманаўцы марылі пра аўтаномію свайго краю ў складзе сацыялістычнай федэратыўнай Расіі.У 1905 г. гоманаўскую ідэю аб аўтаноміі Беларусі ў складзе дэмакратычнай і федэратьгўнай Расіі падтрымалі прыхільнікі БСГ. Кожны народ, які ўваходзіў у склад Расіі, паводле праграмы БСГ, мусіў мець свой парламент, выбіраць сабе чыноўнікаў, гаварыць і пісаць на сваёй мове.Значную ролю ў фарміраванні беларускай ідэі і абуджэнні нацыянальнай свядомасці беларусаў адыграла газета «Наша ніва». Газета выступала супраць афіцыйнай царскай палітыкі, скіраванай на раскол беларускага народа паводле веравызнання на «рускіх» і «палякаў». Рэдактарам «Нашай нівы» з 1914 г. быў Я. Купала.

 

21.Беларусь ў часы рэвалюцыі 1905-1907 гг. Першая сусветная.

У пачатку ХХ ст. у Расii склалася рэвалюцыйная сiтуацыя. Эканамiчны крызiс 1900–1903 гг. i руска-японская вайна 1904–1905 гг. садзейнiчалi абвастрэнню ўсiх супярэчнасцей. Рэвалюцыйны выбух у Расii стаў непазбежным. У палiтычнай барацьбе вылучаюцца тры лагеры: урадавы, лiберальна-буржуазны i дэмакратычны. Кожны з iх меў свае мэты i задачы. Урадавы лагер iмкнулся захаваць самадзяржаўе i не дапусцiць карэнных змен у дзяржаўна-палiтычным ладзе Расii. Лiбералы марылi аб палiтычных свабодах, жадалi лiквiдаваць перажыткi феадалізму. Агульнай мэтай дэмакратау было знiшчэнне ўсiх рэшткаў феадалізму, у тым лiку i памешчыцкага землеўладання, звяржэнне самадзяржаўя i ўсталяванне дэмакратычнай рэспублiкi. 9 студзеня 1905 г. у Пецярбургу было растраляна мiрнае шэсце рабочых, якiя накiроўвалiся да цара з просьбай палепшыць становiшча народа. Гэтая падзея выклiкала магутную хвалю пратэсту. У лютым – сакавiку колькасць палiтычных выступленняў рэзка зменшылася, але адбылося значнае павелічэнне эканамiчных забастовак. Вясною 1905 г., як следства ўздзеяння рабочага руху, на Беларусi разгарнуўся масавы рэвалюцыйны рух сялянства. Восенню 1905 г. шматлiкiя агульнагарадскiя стачкi злiлiся ва Усерасiйскую палiтычную стачку. Ва ўсёй Расii баставала звыш двух мiльёнаў чалавек. 18 кастрычнiка ў Мiнску на плошчы адбыўся мiтынг, у якiм удзельнiчалi каля 20 тыс. чалавек. Каб разагнаць мiтынгуючых, губернатар Курлаў загадаў прымянiць зброю. У снежнi 1905 г. палiтычная барацьба пралетарыяту Расii працягвалася. У Маскве яна перарасла ва ўзброенае паўстанне. Забастоўка ахапiла большасць чыгуначных вузлоў Беларусi. У апошнія месяцы 1905 г. зноў узрос сялянскi рух. Аднак збiць рэвалюцыйную хвалю ўладам ўсё ж такi ўдалося. У пэўнай ступенi гэтаму спрыяў Манiфест 17 кастрычнiка. Пасля снежаньскiх падзей 1905 г. рэвалюцыйны рух паступова iдзе на спад.

Геапалітычнае становішча і сацыяльна-эканамічнае становішча беларускіх губерняў ва ўмовах Першай сусветнай вайны.Расійскія войскі, церпячы паражэнне за паражэннем у Польшчы, у ліпені 1915 г. здалі Варшаву. Фронт імкліва набліжаўся да Беларусі. У пачатку верасня 1915 г. расійская армія пакінула Вільню, Гродна, Ліду, Брэст і іншыя гарады Заходняй Беларусі. У кастрычніку 1915 г. фронт стабілізаваўся на лініі Дзвінск–Паставы–Баранавічы–Пінск. Значная частка тэрыторыі Беларусі апынулася пад германскай акупацыяй. У сувязі з наступленнем германскіх войск на ўсход рушыў вялікі паток бежанцаў з Польшчы, Літвы і заходніх паветаў Беларусі На захопленай Гегманіяй тэрыторыі Беларусі ўводзіліся розныя ваенныя павіннасці. На абаронныя работы прыцягвалася ўсё насельніцтва прыфрантавой паласы. Пачаліся масавыя рэквізіцыі жывёлы, прадуктаў харчавання і фуражу. Рэквізіцыі і прымусовыя работы на патрэбу фронту праводзілі і германскія ўлады. Акупанты сілаю забіралі ў сялян коней, кароў, іншую хатнюю жывёлу, прадукты, фураж, адзенне, абутак, прымушалі выконваць розныя павіннасці. У выключна цяжкім становішчы апынулася сельская гаспадарка Беларусі. Больш як палова ўсіх працаздольных мужчын беларускай вёскі была мабілізавана і адпраўлена на фронт. З-за моцнага заняпаду сельскай гаспадаркі амаль перасталі паступаць на рынак прадметы першай неабходнасці, што выклікала рост дарагоўлі, зніжэнне жыццёвага ўзроўню народа. Пачынаючы з 1915 г., на Беларусі назіраецца нарастанне рабочага руху. У 1916 г. стачачны рух ахапіў 11 населеных пунктаў Беларусі. Асноўным патрабаваннем стачачнікаў з’яўлялася павышэнне заработнай платы. Аднак трэба адзначыць, што стачкі на Беларусі ў гэты час адбываліся разрознена, і, як правіла, у іх удзельнічала толькі частка рабочых. Масавага рабочага руху не было. Своеасаблівую форму на Беларусі ў гады вайны набыў сялянскі рух – разгром памешчыцкіх маёнткаў, харчовых магазінаў і лавак. Значна ўзраслі сялянскія хваляванні ў 1915 г. У сувязі з перанясеннем баявых дзеянняў на тэрыторыю Беларусі і ростам рэквізіцый сярод сялян. Аднак у 1916–1917 гг. іх колькасць значна зменшылася. Ваенныя паражэнні расійскай арміі ў кампаніі 1915 г., няўдачы баявых дзеянняў у 1916 г., велізарныя людскія страты выклікалі нездаволенасць салдат. У войсках успыхнулі хваляванні, звязаныя з дрэнным забеспячэннем прадуктамі харчавання і абмундзіраваннем, недахопам зброі і боепрыпасаў. Расло дэзерцірства. 22 кастрычніка 1916 г. адбылося паўстанне салдат, казакоў і матросаў на размеркавальным пункце ў Гомелі. Паўстанне ўспыхнула ў сувязі з арыштам аднаго з казакоў. Паустанцы былі жорстка пакараны. Але спыніць працэс разлажэння арміі ўжо было нельга, яна паступова станавілася небаяздольнай.

– Конец работы –

Эта тема принадлежит разделу:

Прадмет гістарычнай навукі - гэта рух грамадства ў часе, мінулае краін, народаў, чалавецтва, асобных бакоў дзейнасці грамадства

Прадмет гістарычнай навукі гэта рух грамадства часе мінулае краін народа чалавецтва асобных бако дзейнасці грамадства Змест гісторыі... Насельніцтва Беларусі каменнага бронзавага і ранняга жалезнага... Знешэканаічныя сувязі РБ Глядзець пытанне Адукацыя навука і культура Беларусі...

Если Вам нужно дополнительный материал на эту тему, или Вы не нашли то, что искали, рекомендуем воспользоваться поиском по нашей базе работ: Грамадска-палітычнае жыццё Беларусі ў пач. 20 ст. Беларускі нацыянальна-культурны рух. Наша ніва.

Что будем делать с полученным материалом:

Если этот материал оказался полезным ля Вас, Вы можете сохранить его на свою страничку в социальных сетях:

Все темы данного раздела:

Балты і славяне ў VI-VIII стст. Усходнеславянскія саюзы плямён.
Першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі прайшло ў сваім развіцці каменны, бронзавы і жалезны век. Камены век дзеліцца на палеаліт (старажытны каменны век), мезаліт (сярэдні каменны век) і неал

Палітычная і прававая сістэма. Статуты ВКЛ.
Палітычнае развіццё ВКЛ было звязана найперш з дзейнасцю вялікага князя Альгерда ў 1345—1377 гг. Ён вы- значыўся ў справе пашырэння меж ВКЛ. У выніку паспяхо-вай бітвы на рацэ Сінія Воды ў 1363 г.

Сельская гаспадарка і гарадское жыцце на беларускіх землях у14-пп 16 ст.
У перыяд ВКЛ у беларускай вёсцы сталі пашырацца пасяўныя плошчы і распаўсюджвацца трохполле. Пры трохполлі ворыўны надзел дзялілі на тры ўчасткі. Адзін засявалі ўвосень азімымі, другі ўвесну – ярын

Знешняя палітыка ВКЛ. Барацьба з Тэутонскім ордэнам, татарамі і суперніцтва з Маскоўскай дзяржавай.
Асноўнымі напрамкамі знешней палітыкі ВКЛ у 14 – 16 стст. сталі на захаде – адносіны з Польшчай, на паўночна-заходнім напрамку – з крыжкамі, на ўсходзе – з Маскоўскай дзяржавай і на паўднёвым усход

Царква і культура Беларусі ў 10-13 ст.
Пашырэнне хрысціянскай веры на беларускіх землях пачалося з X ст. У 992 г. князь Ізяслаў заснаваў у Полацку епархію — вялікую царкоўную акругу. Рагнеда і Ізяслаў сталі першымі хрысціянамі ў Полацкі

Асаблівасці развіцця духоўнай культуры беларускіх зямель у ВКЛ.
Асноўнымі прыкметамі народнасці з’яўляюцца адносная агульнасць мовы, агульнасць тэрыторыі, культуры і характару людзей, пэўныя гаспадарчыя сувязі, этнічная самасвядомасць і саманазва. Існа

Утварэнне РП і статус ВКЛ у яе складзе.
Новая дзяржава з назвай Рэч Паспалітая, што ў перакладзе з польскай азначае рэспубліка, утварылася ў 1569 г. Гэта дзяржава ўяўляла сабой саюз ВКЛ і Польскага каралеўства. Папярэдняй спробай падобна

Асноўныя напрамкі палітыкі самадзяржаўя на тэр. Беларусі ў першай палове 19 ст. Беларусь у вайне 1812 г. Паўстанне 1830-1831 гг.
У выніку трох падзелаў (1772, 1793, 1795 гг.) Рэч Паспалітая спыніла сваё існаванне. Да Расіі адышла тэрыторыя Беларусі з насельніцтвам каля 3,3 млн чалавек. 3 канца XVIII ст. пачынаецца новы этап

Вайна 1812 года і Беларусь.
12 чэрвеня 1812 года 600-тысячная армiя Напалеона без аб"яулення вай ны уступiла у межы Расiйскай iмперыi, на землi Беларусi i Лiтвы.16 чэрве­ня была занята Вiльня, 24 чэрвеня - Мiнск. Апаляча

Адмена прыгоннага права Буржуазныя рэформы 60-70-х гг. 19 ст.
Дзве галоўныя прычыны абумовiлi адмену прыгоннага права ў Расii: iснаванне прыгоннiцтва стрымлiвала эканамiчнае развiцце дзяржавы; узрастанне антыпрыгоннiцкага руху, перш за ўсе сярод сялянства, па

Паўстанне 1863-1864 гг. і яго сацыяльна-палітычны вынік.
З часоў падзелу Рэчы Паспалітай польскі патрыятычны рух не даваў спакою расійскім уладам. Польскі патрыятычны лагер падзяліўся на дэмакратаў, якія выступалі за паўстанне, і лібералаў – прыхільнікаў

Культура Беларусі ў другой палове 19-пач.20 ст.
Этнас (ад грэч. ethnos – племя, народ) – устойлівая супольнасць людзей, якая склалася гістарычна на пэўнай тэрыторыі, мае агульную мову, культуру, побыт, псіхалагічныя рысы і самас

Беларусь пасля свяржэння царызму. Усталяванне савецкай улады.
24 – 25 кастрычніка 1917 г. у Петраградзе перамагла сацыялістычная рэвалюцыя. Часовы ўрад быў скінуты. 25 кастрычніка аб перамозе ўзброенага паўстання ў Петраградзе стала вядома ў Мінску. Улада ў г

Утварэнне Беларускай Народнай Рэспублікі.
Першы Усебеларускi з'езд адбыуся 5-7 снежня 1917 г. у Мiнску. На iм прысутнiчала 1872 дэлегаты, якiя былi абраны ад усiх 5-цi губерняу Беларусi. Па прадстаунiцтву i складу гэта быу у поунай меры па

Стварэнне Беларускай савецкай дзяржаўнасці.
Пасля вызвалення Беларусі ад нямецкіх акупантаў і аднаўлення савецкай улады зноў паўстала пытанне аб утварэнні беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці. Існавала некалькі пазіцый:1. Пазіцыя кіраўніцтва

Грамадска-палітычнае жыццё БССР у 20-30 гг. 20 ст.
Пачатак палітыкі беларусізацыі варта аднесці да чэрвеня 1924 г. З сярэдзіны 1923 г. і да сярэдзіны 1924 г. працэс беларусізацыі прайшоў першую фазу, на працягу якой вялася ў асноўным яе палітычная

Ндустрыялізацыя і калектывізацыя на Беларусі.
1. Правядзенне індустрыялізацыі ў БССР, як і ў цэлым у СССР, тлумачылася неабходнасцю стварэння машыннай вытворчасці ў галіне прамысловасці і з'яўлялася часткай працэсу мадэрнізацыі савецкай краіны

Станаўленне і развіцё савецкай беларускай культуры ў 20-30гг.20 ст.
У комплексе праблем культурнага будаўніцтва важнае месца займала ліквідацыя непісьменнасці і малапісьменнасці дарослага насельніцтва.Была створана Рэспубліканская надзвычайная камісія па ліквідацыі

Прычыны і пачатак Другой сусветнай вайны.
Напярэдаднi вайны Савецкi Саюз рабiў ўсе магчымае, каб папярэдзiць яе ўзнiкненне. Ен веў перамовы з Англiяй, Францыяй, Чэхаславакiяй, iншымi дзяржавамi аб магчымых мерах бяспекi. Нажаль, Заходнiя к

Акупацыя фашысцкай Германіяй Беларусі. Акупацыйны ражым.
Тэрыторыя Беларусі, цалкам ці часткова, знаходзілася пад акупацыяй з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.Акупацыйны рэжым у Беларусі – гэта сістэма мер, накіраваных на ліквідацыю савецкага грамадска-д

Баявая дзйнасць партызан і падпольшчыкаў ў часы ВАВ.
У час вайны гітлераўцы імкнуліся шырока выкарыстоўваць у сваіх мэтах мясцовае насельніцтва, прымушаючы яго супрацоўнічаць з імі. Гэта з’ява ў 1953 г. атрымала назву калабарацыя. У склад белрускіх к

Вызваленне Беларусі ад акупантаў.
Пасля перамогi у Курскай бiтве, Чырвоная Армiя пачала наступленне ад Невеля да Чорнага мора. Восенню 1943г. яна уступiла на тэрыторыю Беларусi, 23 верасня быў вызвалены першы раённы цэнтр БССР - г.

Вынікі вайны для беларускага народу і яго ўклад у перамогу.
Значительным был вклад белорусского народа в победу в Великой Отечественной войне. Более по­лутора миллионов белорусов воевали в рядах действующей армии, сотни тысяч работали в советском тылу. На т

Аднаўлення прамысловасці і гаспадаркі. Калектывізацыя ў Заходняй Беларусі.
Вялiкая Айчынная вайна прывяла да велiзарных матэрыяльных i людскiх страт (75 млрд. рублёу, загiнуу кожны 4 беларус-по старым данным). З 1943г. пачалося аднаўленне прамысловасцi i ужо да 195

Канфрантацыя паміж сусветнымі дзяржавамі. Пачатак халоднай вайны. Геапалітычная сітуацыя ў свеце ў 60-90 гг.
Пасля другой сусветнай вайны ЗША сталі прэтэндаваць на ролю звышдзяржавы. Яны сканцэнтравалі ў сваіх руках 70 % сусветнага залатога запасу і выраблялі 60% сусветнай прамысловай пра

Знешпалітычная дзейнасць і міжнародныя сувязі.
Пасля другой сусветнай вайны змяніўся міжнародны статус БССР. Згодна прынятаму ў 1943 г. пагадненню рэспубліка атрымала права непасрэдна ўступаць у дыпламатычныя зносіны з іншымі д

Сац.-эканамічнае развіццё БССР у другой палове 40 х-першай палове 80 х гадоў. Застойныя з’явы.+41.Грамадска-палітычнае жыццё ў БССР.
.5 сакавіка 1953 г. памёр I. Сталін. Старшынёй Савета Міністраў СССР стаў Г. Малянкоіў, а сакратарыят ЦК узначаліў М. Хрушчоў. У гэты час і былі зроблены першыя спробы да д

Адукацыя, навука і культура ў БССР у 1945-1985 гг.
Пасля смерцi I.В.Сталiна 5 сакавiка 1953г. краiна стала вызваляцца ад iдалапаклонства i страху. Важнай прадумовай развіцця культуры з’яўляецца неабходны адукацыйны ўзровень насельніцтва. У

Палітыка перабудовы ў СССР. Пачатак працэсу дэмакратызацыі.
Супярэчнасць жыцця у сярэдзiне 80-ых гадоу асаблiва востра праявiлася у эканомiцы.Адзiная сiстэма уласнасцi,цэнтралiзаванае кiраунiцтва,улада партнаменклатуры прывялi да поунага ад

Абвяшчэнне і ўмацаванне дзяржаўнага суверэненітэту Беларусі.
У канцы 80-х гг. нарастала незадаволенасць палітыкай перабудовы ва ўсіх саюзных рэспубліках. Усе яны жадалі большай незалежнасці ад цэнтра, у першую чаргу эканамічнай. Адзінага погляду на

Эвалюцыя палітычнай сістэмы Беларусі.
У жніўні 1991 г. былі прыняты рашэнні аб незалежнасці, палітычнай і эканамічнай самастойнасці Беларусі.У верасні 1991г. Вярхоўны Савет БССР прыняў новую назву дзяр

Эканамічныя пераутварэнні, пераадоленне крызісу і пераход да устойлівага росту.
Разбурэннеэканамічных сувязяў пасля распаду СССР паскорыла негатыўныя працэсы ў эканоміцы Рэспублікі. У 1991 г у Беларусі адбылося падзенне вытворчасці прамысловай і сельскагаспада

Знешпалітычная дзейнасць Беларусі ў 1990-2012 г.
8 снежня 1991 г. – у Белавежскай пушчы прадстаўнікамі Беларусі, Украіны і Расеі было падпісана Пагадненне аб спыненні існавання СССР і аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД). Гэтае пагад

Беларусь у інтэграцыйных працэсах на постсавецкай прасторы.
Эфектыўнае рашэнне задачы бяспекі дзяржавы і стварэння спрыяльных знешніх умоў для эканамічнага развіцця краіны і павышэння дабрабыту народа патрабуе пабудовы збалансаваных і канструктыўных адносін

Адукацыя,навука і культура Беларусі 1990-2012
3 сярэдзіны 1980х гг. пачынаюцца змены ў галіне культуры Беларусі. У перыяд перабудовы важнае месца набыло пытанне аб ролі і месцы беларускай мовы ў грамадстве. За пашырэнне сферы ўжывання беларуск

Хотите получать на электронную почту самые свежие новости?
Education Insider Sample
Подпишитесь на Нашу рассылку
Наша политика приватности обеспечивает 100% безопасность и анонимность Ваших E-Mail
Реклама
Соответствующий теме материал
  • Похожее
  • Популярное
  • Облако тегов
  • Здесь
  • Временно
  • Пусто
Теги