рефераты конспекты курсовые дипломные лекции шпоры

Реферат Курсовая Конспект

Беларусь у інтэграцыйных працэсах на постсавецкай прасторы.

Беларусь у інтэграцыйных працэсах на постсавецкай прасторы. - раздел Образование, Прадмет гістарычнай навукі - гэта рух грамадства ў часе, мінулае краін, народаў, чалавецтва, асобных бакоў дзейнасці грамадства Эфектыўнае Рашэнне Задачы Бяспекі Дзяржавы І Стварэння Спрыяльных Знешніх Умо...

Эфектыўнае рашэнне задачы бяспекі дзяржавы і стварэння спрыяльных знешніх умоў для эканамічнага развіцця краіны і павышэння дабрабыту народа патрабуе пабудовы збалансаваных і канструктыўных адносін з мноствам партнёраў у розных рэгіёнах свету. У Беларусі няма глабальных геапалітычных амбіцый, але ёсць свае інтарэсы, перш за ўсё гандлёва-эканамічныя, у самых розных кутках зямнога шара. У 2008 г. Рэспубліка Беларусь праводзіла экспартна-імпартныя аперацыі са 175 краінамі свету.Беларуская знешняя палітыка з’яўляецца шматвектарнай. Існуюць адзіныя падыходы да развіцця адносін з усімі замежнымі партнёрамі без выключэння, і краіна падрыхтавана да дыялогу і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў самых розных сферах. З улікам фактараў геаграфічнага, эканамічнага, гісторыка-культурнага характару безумоўным прыярытэтам беларускай знешняй палітыкі з’яўляецца развіццё адносін з бліжэйшымі суседзямі ва ўсходнім і заходнім накірунку.Беларусь выступае за павышэнне эфектыўнасці рэгіянальных інтэграцыйных аб’яднанняў на постсавецкай прасторы, у прыватнасці, за фарміраванне зоны свабоднага гандлю ў рамках СНД, фарміраванне паўнацэннага Мытнага саюза і адзінай эканамічнай прасторы ў рамках Еўраазіяцкага эканамічнага супольніцтва (ЕўрАзЭС), створанага ў 2000 г., якое складаецца з 6 краін-членаў Мытнага саюза (Беларусі, Казахстана, Кіргізіі, Расіі, Таджыкістана і Ўзбекістана). З 70 дагаво-раў, падпісаных у рамках ЕўрАзЭС, Беларусь выканала ўнутрыдзяржаўныя працэдуры па 67 пагадненнях. Важнейшым прызначэннем ЕўрАзЭС наша краіна лічыць падрыхтоўку да ўваходжання ў глабальную сусветную гандлёвую сістэму з тым, каб краіны Супольнасці калектыўна адстойвалі для сябе найбольш спрыяльныя ўмовы прасоўвання сваіх тавараў на рынкі заходніх дзяржаў. На пасяджэнні Міждзяржаўнага савета ЕўрАзЭС быў падпісаны Дагавор аб статусе асноў заканадаўства ЕўрАзЭС. 23 лютага 2003 г. кіраўнікі Беларусі, Казахстана, Расіі і Ўкраіны падпісалі Заяву аб фарміраванні Адзінай эканамічнай прасторы і стварэнні Арганізацыі рэгіянальнай інтэграцыі. Сумесна з Арменіяй, Казахстанам, Кыргызстанам, Расіяй і Таджыкістанам Рэспубліка Беларусь вядзе працу па паглыбленню ваенна-палітычнай інтэграцыі ў рамках Дагавора аб калектыўнай бяспецы ад 1992 г. У 1999 г. з Дагавора аб калектыўнай бяспецы краін СНД выйшлі Азербайджан, Грузія і Ўзбекістан. У 2002 г. кіраўнікі Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кіргізіі, Расіі і Таджыкістана падпісалі Статут Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) і Пагадненне аб прававым статусе АДКБ. Асноўныя намаганні краін-членаў гэтай арганізацыі накіраваны на барацьбу з міжнародным тэрарызмам, ваяўнічым экстрэмізмам і распаўсюджваннем наркотыкаў. Новым перспектыўным напрамкам супрацоўніцтва ў рамках гэтай арганізацыі з’яўляецца фарміраванне механізму калектыўнай міратворчай дзейнасці, што ажыццяўляецца па мандату ААН. Таваразварот Рэспублікі Беларусь з краінамі Цэнтральнай Азіі ў 2002 г. склаў 116 млн дол. ЗША, значна перавысіўшы паказчыкі папя-рэдніх гадоў. Пры гэтым краіне прыходзілася рабіць папраўку на геа-графічную аддаленасць і канкурэнцыю з даволі таннай прадукцыяй з Кітая і Турцыі. Важнейшым партнёрам у гэтым рэгіёне застаецца Ка-захстан, які набывае беларускія грузавыя аўтамабілі, трактары, шыны, тавары лёгкай прамысловасці, а пастаўляе на беларускі рынак збожжа, каляровыя металы, сыравіну. Асаблівую вагу ў сістэме двухбаковых адносін Беларусі набыла Кітайская Народная Рэспубліка. У першай палове 1990-х гг. быў створаны механізм кансультацый паміж знешнепалітычнымі ведамствамі краін. У пачатку 2000-х гг. паміж дзвюма краінамі дзейнічалі звыш 20 двухбаковых міжурадавых пагадненняў, істотнае развіццё атрымала міжрэгіянальнае партнёрства на ўзроўні гарадоў, абласцей і правінцый. У апошнія гады Беларусь ставіцца да Кітая як да другога, пасля Расіі стратэгічнага партнёра. Вытрымала праверку часам як у дзелавых адносінах, так і ў міжнароднай палітыцы беларуска-індыйскае і беларуска-в’етнамскае партнёрства ў эканамічнай і навукова-тэхнічнай сферы. Адметнасцю беларуска-японскіх адносін стала пераважнае развіццё крэдытна-інвестыцыйных аперацый і актыўнае ўзаемадзеянне па пытаннях пераадолення наступстваў аварыі на ЧАЭС. Цесныя сувязі, высокі ўзровень палітычных адносін і маштабныя праекты ў галіне эканомікі звязваюць Беларусь з Іранам і Рэспублікай Карэяй. Перспектыўнае развіццё гандлю характэрна для адносін Беларусі з Аб’яднанымі Арабскімі Эміратамі, якія выяўляюць зацікаўленасць у набыцці прадукцыі Мінскага завода колавых цягачоў, МАЗа, бабруйскай «Белшыны», «Мілавіца». З удзелам капіталу ААЭ ў Мінску будуюцца гасцініцы. Узаемная выгода і добрасуседства характарызуюць адносіны з Літвой. Калі ў 2006 г. аб’ём гандлю паміж дзвюма краінамі складаў 603 млн., у 2007 г. перавысіў 740 млн, а ўз 2008 г. дасягнуў звыш 1200 млн дол. ЗША. Супрацоўніцтва пашыраецца ў галіне інвестыцый: у 2008 г. у беларускую эканоміку было накіравана каля 3 млрд дол., а ў Літве дзейнічае 280 прадпрыемстваў з удзелам беларускага капітала. Сумесныя беларуска-літоўскія прадпрыемствы працуюць у галіне вы-творчасці мэблі і піва, пашыраюцца кантакты ў сферы транспартных перавозак праз Клайпедскі порт і разглядаецца магчымасць сумеснага выкарыстання рэсурсаў Аўгустоўскага канала і ракі Нёман. Адносіны з іншымі суседзямі – Польшчай і Латвіяй, якія як і Літва з’яўляюцца членамі Еўрапейскага саюзу і НАТО, менш прадукцыйныя, але даволі перспектыўныя.

– Конец работы –

Эта тема принадлежит разделу:

Прадмет гістарычнай навукі - гэта рух грамадства ў часе, мінулае краін, народаў, чалавецтва, асобных бакоў дзейнасці грамадства

Прадмет гістарычнай навукі гэта рух грамадства часе мінулае краін народа чалавецтва асобных бако дзейнасці грамадства Змест гісторыі... Насельніцтва Беларусі каменнага бронзавага і ранняга жалезнага... Знешэканаічныя сувязі РБ Глядзець пытанне Адукацыя навука і культура Беларусі...

Если Вам нужно дополнительный материал на эту тему, или Вы не нашли то, что искали, рекомендуем воспользоваться поиском по нашей базе работ: Беларусь у інтэграцыйных працэсах на постсавецкай прасторы.

Что будем делать с полученным материалом:

Если этот материал оказался полезным ля Вас, Вы можете сохранить его на свою страничку в социальных сетях:

Все темы данного раздела:

Балты і славяне ў VI-VIII стст. Усходнеславянскія саюзы плямён.
Першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі прайшло ў сваім развіцці каменны, бронзавы і жалезны век. Камены век дзеліцца на палеаліт (старажытны каменны век), мезаліт (сярэдні каменны век) і неал

Палітычная і прававая сістэма. Статуты ВКЛ.
Палітычнае развіццё ВКЛ было звязана найперш з дзейнасцю вялікага князя Альгерда ў 1345—1377 гг. Ён вы- значыўся ў справе пашырэння меж ВКЛ. У выніку паспяхо-вай бітвы на рацэ Сінія Воды ў 1363 г.

Сельская гаспадарка і гарадское жыцце на беларускіх землях у14-пп 16 ст.
У перыяд ВКЛ у беларускай вёсцы сталі пашырацца пасяўныя плошчы і распаўсюджвацца трохполле. Пры трохполлі ворыўны надзел дзялілі на тры ўчасткі. Адзін засявалі ўвосень азімымі, другі ўвесну – ярын

Знешняя палітыка ВКЛ. Барацьба з Тэутонскім ордэнам, татарамі і суперніцтва з Маскоўскай дзяржавай.
Асноўнымі напрамкамі знешней палітыкі ВКЛ у 14 – 16 стст. сталі на захаде – адносіны з Польшчай, на паўночна-заходнім напрамку – з крыжкамі, на ўсходзе – з Маскоўскай дзяржавай і на паўднёвым усход

Царква і культура Беларусі ў 10-13 ст.
Пашырэнне хрысціянскай веры на беларускіх землях пачалося з X ст. У 992 г. князь Ізяслаў заснаваў у Полацку епархію — вялікую царкоўную акругу. Рагнеда і Ізяслаў сталі першымі хрысціянамі ў Полацкі

Асаблівасці развіцця духоўнай культуры беларускіх зямель у ВКЛ.
Асноўнымі прыкметамі народнасці з’яўляюцца адносная агульнасць мовы, агульнасць тэрыторыі, культуры і характару людзей, пэўныя гаспадарчыя сувязі, этнічная самасвядомасць і саманазва. Існа

Утварэнне РП і статус ВКЛ у яе складзе.
Новая дзяржава з назвай Рэч Паспалітая, што ў перакладзе з польскай азначае рэспубліка, утварылася ў 1569 г. Гэта дзяржава ўяўляла сабой саюз ВКЛ і Польскага каралеўства. Папярэдняй спробай падобна

Асноўныя напрамкі палітыкі самадзяржаўя на тэр. Беларусі ў першай палове 19 ст. Беларусь у вайне 1812 г. Паўстанне 1830-1831 гг.
У выніку трох падзелаў (1772, 1793, 1795 гг.) Рэч Паспалітая спыніла сваё існаванне. Да Расіі адышла тэрыторыя Беларусі з насельніцтвам каля 3,3 млн чалавек. 3 канца XVIII ст. пачынаецца новы этап

Вайна 1812 года і Беларусь.
12 чэрвеня 1812 года 600-тысячная армiя Напалеона без аб"яулення вай ны уступiла у межы Расiйскай iмперыi, на землi Беларусi i Лiтвы.16 чэрве­ня была занята Вiльня, 24 чэрвеня - Мiнск. Апаляча

Адмена прыгоннага права Буржуазныя рэформы 60-70-х гг. 19 ст.
Дзве галоўныя прычыны абумовiлi адмену прыгоннага права ў Расii: iснаванне прыгоннiцтва стрымлiвала эканамiчнае развiцце дзяржавы; узрастанне антыпрыгоннiцкага руху, перш за ўсе сярод сялянства, па

Паўстанне 1863-1864 гг. і яго сацыяльна-палітычны вынік.
З часоў падзелу Рэчы Паспалітай польскі патрыятычны рух не даваў спакою расійскім уладам. Польскі патрыятычны лагер падзяліўся на дэмакратаў, якія выступалі за паўстанне, і лібералаў – прыхільнікаў

Грамадска-палітычнае жыццё Беларусі ў пач. 20 ст. Беларускі нацыянальна-культурны рух. Наша ніва.
У 1906—1915 гг. у Вільні выходзіла легальная беларуская штотыднёвая грамадска-палітычная, навукова-асветніцкая, літаратурна-мастацкая газета «Наша ніва». Яе выданнем кіравалі лідэры Беларускай сацы

Культура Беларусі ў другой палове 19-пач.20 ст.
Этнас (ад грэч. ethnos – племя, народ) – устойлівая супольнасць людзей, якая склалася гістарычна на пэўнай тэрыторыі, мае агульную мову, культуру, побыт, псіхалагічныя рысы і самас

Беларусь пасля свяржэння царызму. Усталяванне савецкай улады.
24 – 25 кастрычніка 1917 г. у Петраградзе перамагла сацыялістычная рэвалюцыя. Часовы ўрад быў скінуты. 25 кастрычніка аб перамозе ўзброенага паўстання ў Петраградзе стала вядома ў Мінску. Улада ў г

Утварэнне Беларускай Народнай Рэспублікі.
Першы Усебеларускi з'езд адбыуся 5-7 снежня 1917 г. у Мiнску. На iм прысутнiчала 1872 дэлегаты, якiя былi абраны ад усiх 5-цi губерняу Беларусi. Па прадстаунiцтву i складу гэта быу у поунай меры па

Стварэнне Беларускай савецкай дзяржаўнасці.
Пасля вызвалення Беларусі ад нямецкіх акупантаў і аднаўлення савецкай улады зноў паўстала пытанне аб утварэнні беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці. Існавала некалькі пазіцый:1. Пазіцыя кіраўніцтва

Грамадска-палітычнае жыццё БССР у 20-30 гг. 20 ст.
Пачатак палітыкі беларусізацыі варта аднесці да чэрвеня 1924 г. З сярэдзіны 1923 г. і да сярэдзіны 1924 г. працэс беларусізацыі прайшоў першую фазу, на працягу якой вялася ў асноўным яе палітычная

Ндустрыялізацыя і калектывізацыя на Беларусі.
1. Правядзенне індустрыялізацыі ў БССР, як і ў цэлым у СССР, тлумачылася неабходнасцю стварэння машыннай вытворчасці ў галіне прамысловасці і з'яўлялася часткай працэсу мадэрнізацыі савецкай краіны

Станаўленне і развіцё савецкай беларускай культуры ў 20-30гг.20 ст.
У комплексе праблем культурнага будаўніцтва важнае месца займала ліквідацыя непісьменнасці і малапісьменнасці дарослага насельніцтва.Была створана Рэспубліканская надзвычайная камісія па ліквідацыі

Прычыны і пачатак Другой сусветнай вайны.
Напярэдаднi вайны Савецкi Саюз рабiў ўсе магчымае, каб папярэдзiць яе ўзнiкненне. Ен веў перамовы з Англiяй, Францыяй, Чэхаславакiяй, iншымi дзяржавамi аб магчымых мерах бяспекi. Нажаль, Заходнiя к

Акупацыя фашысцкай Германіяй Беларусі. Акупацыйны ражым.
Тэрыторыя Беларусі, цалкам ці часткова, знаходзілася пад акупацыяй з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г.Акупацыйны рэжым у Беларусі – гэта сістэма мер, накіраваных на ліквідацыю савецкага грамадска-д

Баявая дзйнасць партызан і падпольшчыкаў ў часы ВАВ.
У час вайны гітлераўцы імкнуліся шырока выкарыстоўваць у сваіх мэтах мясцовае насельніцтва, прымушаючы яго супрацоўнічаць з імі. Гэта з’ява ў 1953 г. атрымала назву калабарацыя. У склад белрускіх к

Вызваленне Беларусі ад акупантаў.
Пасля перамогi у Курскай бiтве, Чырвоная Армiя пачала наступленне ад Невеля да Чорнага мора. Восенню 1943г. яна уступiла на тэрыторыю Беларусi, 23 верасня быў вызвалены першы раённы цэнтр БССР - г.

Вынікі вайны для беларускага народу і яго ўклад у перамогу.
Значительным был вклад белорусского народа в победу в Великой Отечественной войне. Более по­лутора миллионов белорусов воевали в рядах действующей армии, сотни тысяч работали в советском тылу. На т

Аднаўлення прамысловасці і гаспадаркі. Калектывізацыя ў Заходняй Беларусі.
Вялiкая Айчынная вайна прывяла да велiзарных матэрыяльных i людскiх страт (75 млрд. рублёу, загiнуу кожны 4 беларус-по старым данным). З 1943г. пачалося аднаўленне прамысловасцi i ужо да 195

Канфрантацыя паміж сусветнымі дзяржавамі. Пачатак халоднай вайны. Геапалітычная сітуацыя ў свеце ў 60-90 гг.
Пасля другой сусветнай вайны ЗША сталі прэтэндаваць на ролю звышдзяржавы. Яны сканцэнтравалі ў сваіх руках 70 % сусветнага залатога запасу і выраблялі 60% сусветнай прамысловай пра

Знешпалітычная дзейнасць і міжнародныя сувязі.
Пасля другой сусветнай вайны змяніўся міжнародны статус БССР. Згодна прынятаму ў 1943 г. пагадненню рэспубліка атрымала права непасрэдна ўступаць у дыпламатычныя зносіны з іншымі д

Сац.-эканамічнае развіццё БССР у другой палове 40 х-першай палове 80 х гадоў. Застойныя з’явы.+41.Грамадска-палітычнае жыццё ў БССР.
.5 сакавіка 1953 г. памёр I. Сталін. Старшынёй Савета Міністраў СССР стаў Г. Малянкоіў, а сакратарыят ЦК узначаліў М. Хрушчоў. У гэты час і былі зроблены першыя спробы да д

Адукацыя, навука і культура ў БССР у 1945-1985 гг.
Пасля смерцi I.В.Сталiна 5 сакавiка 1953г. краiна стала вызваляцца ад iдалапаклонства i страху. Важнай прадумовай развіцця культуры з’яўляецца неабходны адукацыйны ўзровень насельніцтва. У

Палітыка перабудовы ў СССР. Пачатак працэсу дэмакратызацыі.
Супярэчнасць жыцця у сярэдзiне 80-ых гадоу асаблiва востра праявiлася у эканомiцы.Адзiная сiстэма уласнасцi,цэнтралiзаванае кiраунiцтва,улада партнаменклатуры прывялi да поунага ад

Абвяшчэнне і ўмацаванне дзяржаўнага суверэненітэту Беларусі.
У канцы 80-х гг. нарастала незадаволенасць палітыкай перабудовы ва ўсіх саюзных рэспубліках. Усе яны жадалі большай незалежнасці ад цэнтра, у першую чаргу эканамічнай. Адзінага погляду на

Эвалюцыя палітычнай сістэмы Беларусі.
У жніўні 1991 г. былі прыняты рашэнні аб незалежнасці, палітычнай і эканамічнай самастойнасці Беларусі.У верасні 1991г. Вярхоўны Савет БССР прыняў новую назву дзяр

Эканамічныя пераутварэнні, пераадоленне крызісу і пераход да устойлівага росту.
Разбурэннеэканамічных сувязяў пасля распаду СССР паскорыла негатыўныя працэсы ў эканоміцы Рэспублікі. У 1991 г у Беларусі адбылося падзенне вытворчасці прамысловай і сельскагаспада

Знешпалітычная дзейнасць Беларусі ў 1990-2012 г.
8 снежня 1991 г. – у Белавежскай пушчы прадстаўнікамі Беларусі, Украіны і Расеі было падпісана Пагадненне аб спыненні існавання СССР і аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД). Гэтае пагад

Адукацыя,навука і культура Беларусі 1990-2012
3 сярэдзіны 1980х гг. пачынаюцца змены ў галіне культуры Беларусі. У перыяд перабудовы важнае месца набыло пытанне аб ролі і месцы беларускай мовы ў грамадстве. За пашырэнне сферы ўжывання беларуск

Хотите получать на электронную почту самые свежие новости?
Education Insider Sample
Подпишитесь на Нашу рассылку
Наша политика приватности обеспечивает 100% безопасность и анонимность Ваших E-Mail
Реклама
Соответствующий теме материал
  • Похожее
  • Популярное
  • Облако тегов
  • Здесь
  • Временно
  • Пусто
Теги