рефераты конспекты курсовые дипломные лекции шпоры

Реферат Курсовая Конспект

Структура і функцыі палітычных сістэм

Структура і функцыі палітычных сістэм - раздел Образование, Установа адукацыі Немагчыма Існаванне Палітычнай Сістэмы Без Наступных Кампанентаў: Палітычнай ...

Немагчыма існаванне палітычнай сістэмы без наступных кампанентаў: палітычнай супольнасці, пасадавых асоб, прававых норм і норм палітычнай этыкі, тэрыторыі.

Палітычная супольнасць – гэта сукупнасць людзей, якія стаяць па розных прыступках палітычнай іерархіі, але злучаныя разам пэўнай палітычнай культурай, ведамі аб палітыцы, гісторыяй краіны, традыцыямі і каштоўнасцямі, а таксама пачуццямі ў адносінах да палітычнай сістэмы і мэтаў кіравання.

Пасадавыя асобы – аснова палітычнай улады, яны кіруюць і дзейнічаюць ад імя і на карысць сістэмы. Падзяляюцца на дзве групы. Першая: прэзыдэнт, глава ўраду, міністры, глава адміністрацыі прэзыдэнта і г.д. Другая: выканаўцы, чыноўнікі, якія павінны кіраваць, дакладна і дабрасумленна выконваючы загады і распараджэнні; умацоўваць дзяржаўную дысцыпліну і служыць дзяржаўнаму інтарэсу ў адпаведнасці з законам.

Прававыя нормы і нормы палітычнай этыкі – метады і спосабы рэалізацыі палітычнай улады.

Тэрыторыя як кампанент палітычнай сістэмы не абавязкова атаясамліваецца з дзяржавай. Горад, гарадскі ці вясковы раён з палітычнай супольнасцю, органамі мясцовага кіравання тэрыторый – гэта таксама палітычная сістэма.

Як адзначае палітолаг Л.Старавойтава, палітычная сістэма мае пэўную структуру – устойлівыя элементы і ўстойлівыя сувязі паміж гэтымі элементамі. ПС маюць складаную або простую структуру. Сучасныя палітычныя сістэмы адрозніваюцца складанай дыферэнцыяй. Яны маюць шырокую базу структур, якія прынімаюць рашэнні ці ўплываюць на прыняцце рашэнняў: разгалінаваны дзяржаўны аппарат, групы інтарэсу, палітычныя партыі, асацыяцыі, СМІ і г.д.

Палітычныя структуры складаюцца з розных арганізацый, як уласна палітычных – дзяржава, палітычныя партыі, так і непалітычнага характару, якія імкнуцца вырашаць сур'ёзныя палітычныя інтарэсы, напрыклад, прафсаюзы, аб'яднанні прадпрымальнікаў, царква і іншыя.

Палітычныя структуры – гэта не толькі арганізацыі, але і ўстойлівыя адносіны, узаемадзеянні розных удзельнікаў палітыкі – палітычных гульцоў (актораў), якія выконваюць пэўныя ролі. Дэпутаты парламенту, суддзі, выбаршчыкі, партыйныя функцыянеры – гэта ўсё ролі, шчыльна ўзаемазвязаныя паміж сабою ў палітыцы і з якіх складаецца структура палітычнай сістэмы.

Палітычным структурам уласціва ўстойлівасць. У адрозненні ад хуткіх змен – працэсаў ці функцый, структурныя змены адбываюцца марудна (за выключэннем перыяду рэвалюцый).

У ПС сацыяльныя групы імкнуцца рэалізаваць свае інтарэсы з дапамогай механізма ўлады. Улада дае магчымасць канкурыруючым групам размеркаваць каштоўнасці, дабро ў адпаведнасці з вагаю іх уплыву.

На функцыяніраванне палітычнай сістэмы вялікі ўплыў аказвае палітычная культура. З'яўляючыся носьбітам фундаментальных палітычных ведаў і каштоўнасцей, палітычная культура выступае ў якасьці асновы ўсяго грамадска-палітычнага ладу. Палітычная культура можа звесці на нуль усе спробы рэформ, калі яны не адпавядаюць яе сутнасці, кантэксту.

ПС аўтаномна, мае свае межы з асяроддзем.. Межы сістэмы маюць назвы "уваход" і "выхад".

"Уваход" – гэта любая падзея, якая ў адносінах да ПС з'яўляецца знешняй, уплывае на яе і здольная яе змяніць.

"Выхад" – рэакцыя ў адказ на ўзаемадзеянне, у выглядзе законаў, рашэнняў, пастаноў і г.д.

На "ўваход" у палітычную сістэму падаюцца імпульсы: патрабаванні і падтрымка.

Як падкрэслівае Л.Старавойтава, патрабаванні – гэта выражэнне думак аб правамернасці ці неправамернасці, справядлівасці ці несправядлівасці рашэнняў улады, якія злучаны з размеркаваннем грамадскіх даброт і выкарыстоўваннем грамадскіх рэсурсаў. Патрабаванні накіроўваюцца ў адрас уладаў і з'яўляюцца напамінам аб наяўнасці ў грамадстве пэўных запатрабаванняў.

Падтрымка – гэта выражэнне лаяльнасці грамадства ў адносінах да сістэмы, давер палітычным інстытутам. Падтрымка можа быць адкрытай і прыхаванай. Адкрытая заўважна ў дзеяннях. Гэта назіраемыя паводзіны: удзел у выбарах, падтрымка пэўных партый і лідараў, выказваемае ўхваленне прынімаемых рашэнняў. Прыхаваная падтрымка знаходзіць сваё адлюстраванне ва ўнутраных устаноўках і арыентацыі асобы, у схільнасцях да пэўных палітычных ідэалаў, нормаў, мадэляў паводзін.

Варта адзначыць, што падтрымка бывае эмацыянальнай і інструментальнай. Эмацыянальная падтрымка з'яўляецца адносна трывалай і стабільнай, інструментальная як вынік дзейнасці ўраду. Апошняя фарміруецца шляхам увядзення "заахвочванняў" за лаяльныя паводзіны і будуецца на чаканні такіх заахвочванняў. Інструментальная падтрымка ўмоўная, менш трывалая і падвяргаецца эрозіі.

На "выхадзе" з палітычнай сістэмы ў асяроддзе бачны вынікі яе работы – абавязковыя для ўсіх рашэнні і дзеянні па іх рэалізацыі. Рашэнні бываюць у выглядзе законаў, пастаноў выканаўчай улады, рашэнняў судоў. ПС перапрацоўвае вялікую колькасць сацыяльнай інфармацыі і пераўтварае яе ў канкрэтныя аўтарытарна-ўладныя рашэнні. Працэс перапрацоўкі патрабаванняў у палітычныя рашэнні завецца ўнутрысістэмнай канверсіяй. У сваю чаргу, рашэнні і дзеянні аказваюць уплыў на асяроддзе, у выніку ўзнікаюць новыя патрабаванні. "Уваход" і "выхад" сістэмы ўвесь час уплываюць адзін на аднаго. Адбываецца зваротная сувязь, якая неабходна для адзнакі правільнасці прынятых рашэнняў, іх карэкцыі, узнікнення памылак, арганізацыі падтрымкі і па-неабходнасці адыхода ад аднаго накірунка да іншага, выбару новых мэтаў і шляхоў іх дасягнення.

Працэс паступлення і рэгістрацыі патрабаванняў на "ўваходзе", пераўтварэнне (канверсія) іх сістэмай у рашэнні і перадача на выхад з наступным кантролем за выкананнем – гэта і ёсць палітычны працэс. Палітычны працэс паказвае, як узнікаюць сацыяльныя патрабаванні, як яны пераўтвараюцца ў агульназначныя праблемы, а затым у прадмет дзеянняў палітычных інстытутаў, накіраваных на фарміраванне грамадскай палітыкі, на жадаемае вырашэнне праблем. Сістэмны падыход, на думку Л.Старавойтавай, дапамагае зразумець механізм фарміравання новых палітычных стратэгій, роль і ўзаемадзеянне розных элементаў сістэмы ў палітычным працэсе.

Палітолагі лічаць, што фундаментальнай функцыяй палітычнай сферы з'яўляецца мэтадасягненне. Працэс мэтадасягнення заключаецца ў фарміраванні і зацвярджэнні прыярытэтаў сярод шматлікіх мэтаў, а таксама ў забеспячэнні эфектыўных дзеянняў для дасягнення агульных мэтаў.

Палітолагі падзяляюць функцыі ПС, згодна таго, якія яна выконвае на "уваходзе" і "выхадзе".

Функцыі "увахода" рэалізуюць: групы па інтарэсах, палітычныя партыі, СМІ. "Выхадныя" – дзяржаўныя структуры.

Функцыі палітычнай сістэмы:

1) "на уваходзе":

- палітычная сацыялізацыя і рэкруціраванне. Сацыялізацыя – гэта працэс засваення асобай палітыкі як сферы жыццядзейнасці. У выніку асоба засвойвае пэўныя палітычныя веды, нормы, каштоўнасці, мадэлі паводзін. Фарміруецца тып чалавека палітычнага. Рэкруціраванне – функцыя выканання роляў у палітычнай сістэме: выбаршчыка, грамадзяніна, прэзыдэнта, дэпутата, міністра, мэра, суддзі, партыйнага функцыянера і г.д.;

- артыкуляцыя інтарэсаў – працэс, шляхам якога выказваюцца патрабаванні. Непасрэдна рэалізуюць гэтую функцыю групы інтарэсаў. Інтарэсы фарміруюцца і дасягаюцца шляхам дзейнасці груп і асацыяцый. Групы ўзнікаюць на аснове ідэнтыфікацыі чалавека з прафесіяй, нацыяй, рэлігіяй, узростам і г.д. Асацыяцыі: палітычныя партыі, прафсаюзы, арганізацыі прадпрыймальнікаў, аб'яднанні жанчын, моладзі і г.д.;

- агрэгіраванне інтарэсаў – функцыя пераўтварэння патрабаванняў у альтэрнатывы дзяржаўнай палітыкі. Агрэгіраванне інтарэсаў знаходзіць сваё адлюстраванне ў палітычных заявах, праграмах, заканадаўчых прапановах, перадвыбарчых платформах;

- палітычная камунікацыя забяспечвае сувязь паміж элементамі палітычнай сістэмы, а таксама паміж палітычнай сістэмай і асяроддзем. Інфармацыя дае магчымасць уладным інстытутам забяспечыць правільнае прыняцце рашэнняў і падтрымку сістэмы яе членамі.

2) "на выхадзе":

- норматворчасць – уключае ў сябе распрацоўкі законаў, якія вызначаюць прававыя нормы паводзін людзей і груп у грамадстве, а таксама дзейнасць сацыяльных інстытутаў. Сюды ж уваходзіць і прыняцце рашэнняў выканаўчымі органамі;

- прымяненне правіл і норм – гэта функцыя прадугледжвае прывядзенне іх у дзеянне, у сацыяльную практыку. Канчатковы лёс палітычнага рашэння залежыць ад яго рэалізацыі: прымяненне правіл і норм стымуліруе дзеянні адміністрацыі, заканадаўчых органаў, прававых структур, няўрадавых структур, груп і асацыяцый;

- кантроль за выкананнем правіл і норм уключае інтэрпрэтацыю законаў, вызначэнне фактаў іх парушэння, прымяненне адпаведных санкцый за гэта. Кантрольная функцыя знаходзіцца, пераважна, у кампетэнцыі судовай улады.

Выкананне функцый палітычнай сістэмы шчыльна злучана з выкананнем задач, якія паўстаюць перад данай сістэмай у канкрэтных эканамічных, сацыяльна-палітычных, сацыякультурных умовах яе развіцця.

Акадэмік Я. Бабосаў вылучае наступныя асноўныя задачы палітычнай сістэмы:

а) Вызначэнне і фармуліроўка галоўных мэтаў дзяржавы і грамадства, распрацоўка стратэгіі і тактыкі на бліжэйшы час і перспектыву з улікам інтарэсаў ўсяго грамадства.

б) Мабілізацыя ўсіх рэсурсаў (прыродных, матэрыяльных, сацыяльных, духоўных і інтэлектуальных) для дасягнення пастаўленых мэтаў.

в) Размеркаванне матэрыяльных і духоўных каштоўнасцей у адпаведнасці з інтарэсамі і запатрабаваннямі членаў грамадства.

г) Інтэграцыя людзей, якія жывуць у пэўнай супольнасці, аб'яднанне іх дзейнасці для выканання задач рэфарміравання розных сфер жыццядзейнасці людзей.

д) Заканадаўчая, выканаўчая і кантралюючая дзейнасць у межах данага грамадства і на міжнароднай арэне.

е) Узгадненне шматвобразных інтарэсаў дзяржавы і сацыяльных супольнасцей.

ж) Забеспячэнне ўнутранай і знешняй бяспекі і стабільнасці палітычнага ладу.

з) Фарміраванне палітычнай свядомасці, далучэнне членаў грамадства да ўдзелу ў палітычнай дзейнасці.

і) Кантроль за выкананнем законаў і правіл, забарона дзеянняў, якія парушаюць палітычныя нормы.

– Конец работы –

Эта тема принадлежит разделу:

Установа адукацыі

Установа адукацыі... МАГІЛ СКІ ДЗЯРЖА НЫ УНІВЕРСІТЭТ ХАРЧАВАННЯ... Ю М Бубна І А Пушкін...

Если Вам нужно дополнительный материал на эту тему, или Вы не нашли то, что искали, рекомендуем воспользоваться поиском по нашей базе работ: Структура і функцыі палітычных сістэм

Что будем делать с полученным материалом:

Если этот материал оказался полезным ля Вас, Вы можете сохранить его на свою страничку в социальных сетях:

Все темы данного раздела:

Уводзіны
Асноўная мэтавывучэння курса "Паліталогія" – палітычная адукацыя і выхаванне творчай, нацыянальна-свядомай, сацыяльна-актыўнай асобы; фарміраванне ў студэнтаў дэмакратычнай актывісцкай па

Паняцце палітыкі. Шматвобразнасць падыходаў да вызначэння палітыкі
Як адзначаюць французскія палітолагі Шарль Дэбаш і Жан-Мары Пант'е "пошукі акрэсленага абазначэння паняцця "палітыка" ўскладняюцца ў выніку недакладнасці, характэрнай для гэтага тэрм

Вымярэнні палітыкі
Палітыка ажыццяўляецца ў вызначаных рамках, якімі звычайна з'яўляюцца рамкі дзяржавы. Яна адрасуецца да супольнасці, утворанай жыхарамі пэўнай краіны. Такім чынам, палітыка абумоўлена пэўным шэрага

Паліталогія як навука. Функцыі і метады паліталогіі
Паліталогія як слова ўтварылася з двух грэчаскіх слоў: polityka (дзяржаўныя справы) і logos (вучэнне). У шырокім сэнсе слова паліталогія разумеецца як агульная, інтэгратыўная навука аб пал

Узаемасувязь паліталогіі з іншымі грамадскімі навукамі. Станаўленне паліталогіі як навукі
Развіццё паліталогіі немагчыма адасоблена і таму яна шчыльна ўзаемадзейнічае з шэрагам іншых сацыяльных і гуманітарных навук, з якімі яе аб'ядноўвае агульны аб'ект даследавання – палітычнае жыццё г

Лекцыя 2. Этапы станаўлення і развіцця палітычнай навукі
  1. Палітычная думка эпохі антычнасці і сярэдневечча. 2. Палітычная думка эпохі Адраджэння і Новага часу. 3. Еўрапейская палітычная думка ХІХ ст. – пачатку ХХ ст.

Палітычная думка эпохі антычнасці і сярэднявечча
Палітычная думка стала развівацца з моманту з'яўлення першых дзяржаў. Самыя старажытныя вучэнні ўзніклі ў краінах Старажытнага Усходу: Егіпце, Індыі, Кітае, Вавілоне, Палесціне і інш. Найвышэйшага

Сутнасць, крыніцы і асаблівасці палітычнай улады
Улада з'яўляецца адной з найгалоўнейшых катэгорый паліталогіі, непарыўна злучаных з палітыкай. Чалавек у грамадстве ўвесь час сустракаецца з уладаю: ён сутыкаецца з рознымі яе ўзроўнямі і сам мае п

Сутнасць, крыніцы і асаблівасці палітычнай улады
Улада з'яўляецца адной з найгалоўнейшых катэгорый паліталогіі, непарыўна злучаных з палітыкай. Чалавек у грамадстве ўвесь час сустракаецца з уладаю: ён сутыкаецца з рознымі яе ўзроўнямі і сам мае п

Асноўныя функцыі і канцэпцыі ўлады
Каардынацыя адносін паміж буйнымі грамадскімі структурамі з'яўляецца функцыямі палітычнай улады. Улада павінна фарміраваць палітычную сістэму, палітычныя адносіны паміж дзяржаваю і грамадствам, гра

Механізмы функцыяніравання і рэалізацыі, легітымнасць палітычнай улады
Механізм функцыяніравання ўлады – гэта спосабы, метады і прыёмы дзейнасці ўлады. Найбольш вядомы спосабы: - дэмакратычныя, з удзелам народа; - аўтарытарныя, калі дзейнічае аднаасо

Палітыка дзяржаўнай улады Рэспублікі Беларусь да нацыянальных супольнасцей краіны
Звяртаючы ўвагу на падзеі ў Францыі ў лістападзе 2005 года, можна разглядаць Рэспубліку Беларусь як астравок міжэтнічнага міру і спакою ў Еўропе. Але для таго, каб такое становішча склалася ў краін

Паняцце, сутнасць, падыходы да разумення палітычнай сістэмы грамадства
Катэгорыя "палітычная сістэма" побач з катэгорыяй "улада" займае цэнтральнае месца ў палітычнай навуцы. Субъекты палітыкі бываюць індывідуальныя і калектыўныя, інстытуц

Палітычная сістэма Рэспублікі Беларусь
Палітычную сістэму Рэспублікі Беларусь неабходна аналізаваць, перш за ўсё, па Канстытуцыі, у якой выкладзены асноўныя прынцыпы функцыяніравання палітычнай сістэмы, дзе рэгламентуецца кампетэнцыя дз

Понятие политического режима, его типы
Слово «режим» в контексте политологической науки может быть переведено на русский язык как способ государственного правления, особый государственный строй, исходящий из опре

Тоталитарный режим: сущность и характерные черты
Термин тоталитарный содержит латинский корень totalis, который переводится на русский язык как весь, полный, целый, всеохватывающий, всеобъемлющий. Понятие «тоталитарный политический режим

Экономические условия демократии
Экономические условия демократии определяются динамикой и направленностью развития экономики страны. Чем выше уровень развития экономики (ВНП на душу населения), тем вероятнее система будет станови

Социально-экономические условия демократии
Некоторые страны не соответствуют чисто экономической детерминированности демократического развития (например, Индия, «Тигры» Юго-Восточной Азии, нефтедобывающие страны). В этом случае говорят об «

Исторические условия возникновения демократии
Жёсткая зависимость демократии от экономического развития подвергается сомнению. Далеко не все страны с относительно высоким уровнем экономического развития являлись или являются демократическими (

Принципы и основные критерии демократии
Один из самых важных вопросов темы – выяснение принципов, лежащих в основе демократии, и базовых критериев, позволяющих идентифицировать демократию как таковую. Основной характеристикой демократиче

Измерение демократии
Основное отличие научного знания от донаучного и вненаучного знания состоит в выработке процедур измерения своего объекта. Политология как наука обладает и инструментами, и процедурами измерения ст

Список гражданских свобод
1. Имеются ли независимые СМИ? 2. Имеются ли возможности для открытой публичной дискуссии? 3. Имеется ли свобода собраний и демонстраций? 4. Имеется ли свобода политическ

Узнікненне, сутнасць дзяржавы. Прыкметы, структура і функцыі дзяржавы
Дзяржава гэта асноўны інстытут палітычнай сістэмы, які арганізуе, накіроўвае і кантралюе сумесную дзейнасць і адносіны людзей, грамадскіх груп, класаў і асацыяцый. Дзяржава ўяўляе з сябе цэнтральны

Тыпы і формы дзяржавы
Аналіз дзяржаўнасці непарыўна злучаны з вылучэннем асноўных тыпаў і форм дзяржаў. У рэальным жыцці дзяржавы розных сацыяльна-гістарычных тыпаў маюць вялікую колькасць канкрэтных мадыфікацый. Вылуча

Заканадаўчая ўлада: паняцце і сутнасць. Парламент і яго структура
Заканадаўчая ўлада – найвышэйшы орган (інстытут) дзяржаўнай улады, яе прадстаўнічы орган – парламент. Слова "парламент" упершыню з'явілася ў Англіі (Parlіament),

Інстытут прэзыдэнцтва.
Галоўным і найбольш значным адрозненнем прэзыдэнта рэспублікі ад манарха ў тым, што пасада прэзыдэнта выбарная. Главой дзяржавы ў рэспубліцы фармальна і юрыдычна можа быць выбраны практычна любы гр

Паняцце, віды, склад і структура ўраду. Мясцовая ўлада.
Найбольш шырока распаўсюджанае разуменне ўрада як выканаўчай улады. У большасці краін свету гэта савет (кабінет) міністраў, які кіруе штодзённымі справамі краіны. Урад – г

Мясцовая ўлада.
На тэрыторыі адміністратыўных адзінак дзяржавы існуе мясцовая ўлада, якая прадстаўлена органамі мясцовага самакіравання і кіравання. Неабходна ведаць, што органы мясцовага самакіравання вы

Судовая ўлада.
Дзяржаўна-прававы механізм складаецца з трох галін улады: заканадаўчыя органы выдаюць законы, абавязковыя для ўсіх; выканаўчыя органы рэалізуюць іх у жыццё, выконваюць гэтыя законы; суд карае за па

Класіфікацыя судоў.
Акрамя судоў першай інстанцыі, другой, вышэйшых і вярхоўнага, маюцца спецыяльныя суды (адміністратыўныя, па працоўных спрэчках, фінансавыя, патэнтныя, ваенныя, мытныя, дысцыплінарныя) і недзяржаўны

Палітычная партыя: паняцце, тыпы і роля ў механізме палітычнай улады
Тэрмін "партыя" (ад лац. partio – падзяляю) у перакладзе з лацінскай мовы абазначае частку якой-небудзь буйнай супольнасці. У палітычнай літаратуры сустракаюцца розныя пункты гледжання на

Сутнасць і тыпы партыйных сістэм. Асаблівасці станаўлення партыйнай сістэмы ў Рэспубліке Беларусь
У працэсе сваёй дзейнасці палітычныя партыі ўступаюць ў пэўныя адносіны паміж сабою, а таксама з дзяржаваю і іншымі палітычнымі інстытутамі. У гэтым узаемадзеянні яны ўтвараюць партыйную сістэму.

Сутнасць і тыпы партыйных сістэм. Асаблівасці станаўлення партыйнай сістэмы ў Рэспубліке Беларусь
У працэсе сваёй дзейнасці палітычныя партыі ўступаюць ў пэўныя адносіны паміж сабою, а таксама з дзяржаваю і іншымі палітычнымі інстытутамі. У гэтым узаемадзеянні яны ўтвараюць партыйную сістэму.

Лекцыя 9. Палітычныя працэсы: сутнасць і структура
  1. Сутнасць і структура палітычнага працэса. 2. Суб'ектыўнае і аб'ектыўнае ў палітычным працэсе. 3. Фазы палітычнага працэсу.   Паліталогія

Сутнасць і структура палітычнага працэса
Палітычны працэс непарыўна злучаны з мінулым і накіраваны ў будучае, нягледзячы на тое, што здзяйсняецца цяпер. Ён адлюстроўвае палітычную рэальнасць, якая фарміруецца не па жаданню лідараў і распр

Сутнасць і структура палітычнага працэса
Палітычны працэс непарыўна злучаны з мінулым і накіраваны ў будучае, нягледзячы на тое, што здзяйсняецца цяпер. Ён адлюстроўвае палітычную рэальнасць, якая фарміруецца не па жаданню лідараў і распр

Политические элиты, типология и специфические черты
Элитой именуют всё лучшее, отборное, избранное. В политологии этот термин часто используют в двух смыслах: по отношению к людям, обладающим выдающимися личными спос

Типология элит
Как мы уже отмечали выше, элиты бывают разные. Политологи и социологи подразделяют их по различным основаниям. Так, например, В.Парето подразделял властвующую элиту на два вида, исходя из практикуе

Политическое лидерство: природа, основные функции и типы
Одними из самых важных субъектов политической жизни выступают политические лидеры. В переводе на русский язык термин «лидер» означает «ведущий», «руководитель», «вождь». Лидер – это авторитетный чл

Политическое поведение
Политическое поведение – это проявление любых форм политической активности людей. В зависимости от субъекта политического поведения, оно подразделяется на индивидуальное, групповое и массо

Избирательное право. Основные функции и принципы избирательного права
Выборы являются основной процедурой, обеспечивающей функционирование демократии. Выборы – это важнейший механизм функционирования демократии, мирный способ смены правящих

Референдум
Самой демократичной формой волеизъявления народа является референдум. Референдум – это всенародное голосование по важнейшим вопросам государственной и общественной жизни, одна из процедур непосредс

Средства массовой информации и коммуникации (СМИ). Виды СМИ
Средства массовой информации это учреждения, профессионально занимающиеся созданием и передачей информации с использованием различных технических средств в общее, публичное пользование. Средства ма

Политическое манипулирование. Избирательное мошенничество
Избирательным мошенничеством называется умышленное нарушение законодательства о выборах с целью добиться незаконного и неправомерного результата. Суть мошенничества – искажение результатов выборов.

Понятие и типология политических конфликтов
Слово конфликт происходит от латинского глагола «conflictus», который в переводе на русский язык означает столкновение, противостояние, противоборство. У конфликта имеется множество определе

Применение насилия в политике. Терроризм
Политика и насилие неразрывно связаны между собой. Политика есть одна из форм существования насилия (меньшинства над большинством или наоборот). А насилие является одним из самых распространённых м

Методы предотвращения, регулирования и решения политических конфликтов. Компромисс и консенсус
Выше мы говорили о том, что в современной социологии и политологии существуют два подхода. Структурно-функциональный подход («теория порядка») считает конфликт аномальным и нежелательным социально-

Сущность политической модернизации. Её критерии, модели и условия
Понятие «модернизация» производно от слова «modern» – современный. В политологии оно используется в связи с линейным представлением о цивилизационном прогрессе. Вот как, например, Г.Алмонд п

Этапы политической модернизации
Исследование опыта преобразований в странах, характеризующихся переходным этапом развития, позволяет выделить некоторые устойчивые тенденции и этапы в их эволюции. Например, С. Блек выделял этапы «

Волны политической модернизации
Современная политическая реальность в мировом масштабе характеризуется явно выраженной тенденцией перехода большинства стран на рельсы демократического развития. В целом политологи фиксируют три

Политическая модернизация Беларуси
Современное белорусское общество, выйдя из недр разрушившегося Советского Союза, вступило на путь полномасштабных преобразований во всех сферах своей жизнедеятельности. Разумеется, Беларусь по мног

Политическая культура: типология, структура и функции
Политическая культура – это комплекс политических знаний, научных концепций, ценностных ориентаций и идеологических принципов, а также практические способы и методы их реализации в процессе политич

Сущность, уровни и типы политического сознания
Важным элементом политической культуры является политическое сознание, которое определяет политические оценки и политическое поведение людей. Политолог Н.Н.Белякович предлагает следующее определени

Политическая социализация
Политическая культура, как мы уже выяснили, является сводом взаимно согласованных знаний, оценок и правил поведения субъектов политической жизни. Каждое новое поколение, появляющееся на общественно

Понятие, структура и функции идеологии
Термин «идеология» ввел французский учёный Антуан де Траси (1754-1836 гг.), который определял идеологию как учение об идеях, позволяющее сформулировать фундаментальные основы политики и этик

Либерализм
Термин «либерализм» происходит от латинского слова «liberalis», что означает – «свободный». Реальной идеологической силой либерализм стал в 30-40-е годы XIX столетия, когда набрал политиче

Консерватизм
Этимологически это понятие восходит к латинскому слову «conservare», которое можно перевести на русский язык как «сохранять». От этого же латинского слово происходит и русское слово «

Коммунизм. Социализм. Социал-демократизм
Этимологически слова коммунизм и социализм выглядят синонимами. Коммунизм от французского слова communisme, который в свою очередь происходит от латинского comunis, что означает общий

Сутнасць і паняцце міжнародных адносін
Кожная дзяржава як суб'ект міжнародных адносін мае ўласную знешнюю палітыку, якая вызначаецца шматлікімі фактарамі: узроўнем сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця; геаграфічным становішчам;

Міжнародныя адносіны разгортваюцца і існуюць на розных маштабных узроўнях (па вертыкалі) і праяўляюцца ў розных групавых узроўнях (па гарызанталі).
Па вертыкалі: а) глабальныя міжнародныя адносіны – гэта адносіны паміж сістэмамі дзяржаў, буйнейшымі дзяржавамі і яны адлюстроўваюць сусветны палітычны працэс;

Інстытуалізацыя міжнародных палітычных адносін
Сродкам палітычнага рэгулявання міжнародных адносін з'яўляюцца міжнародныя арганізацыі, ад якіх таксама залежыць развіццё міжнародных адносін, практычная рэалізацыя знешняй палітыкі.

Асноўныя тэндэнцыі ў развіцці міжнародных адносін сучаснасці
Перадусім неабходна разгледзець прынцыпы міжнародных адносін, якія зафіксавалі ў Статуце ААН і іншых дакументах, ратыфікаваных большасцю краін свету. Галоўнымі прынцыпамі міжнародны

Узнікненне, сутнасць і дынаміка глабальных праблем сучаснасці.
Тэрмін "глабальныя праблемы" ў навуковай літаратуры ўжываецца з канца 1960-х гадоў. Але глабальныя праблемы ўзніклі значна раней. Грамадства добра ведае пра існаванне глабальных праблем.

Шляхі рашэння глабальных праблем сучаснасці
Вялікае значэнне для паспяховага вырашэння глабальных праблем набывае навуковы разлік і прагноз. Узнікаючы стыхійна, глабальныя праблемы патрабуюць планамерна накіраваных дзеянняў людзей для іх выр

Сутнасць, асноўныя элементы і фактары геапалітыкі
Ад даўніх часоў людзі імкнуліся патлумачыць залежнасць свайго лёсу ад таго месца, дзе жывуць і здабываюць сабе ежу. Тэрмін "геапалітыка" з'явіўся ў 1916 годзе. Упершыню яго ў нав

Асноўная
1. Конституция Республики Беларусь 1994 года (с изменениями и дополнениями). – 2 изд. – Минск: Амалфея, 2001. – 48 с. 2. Белякович Н.Н. Политология: Практическое пособие. – Минск: Молодёжн

Дадатковая
1. Агеев А.Г., Пушкин И.А. История профсоюзного движения Могилёвщины. –Могилёв: УПКП “Могилёвская обласная укрупнённая типография имени Спиридона Собаля”, 2005. - 216 с. 2. Бондарь П.И. Те

Хотите получать на электронную почту самые свежие новости?
Education Insider Sample
Подпишитесь на Нашу рассылку
Наша политика приватности обеспечивает 100% безопасность и анонимность Ваших E-Mail
Реклама
Соответствующий теме материал
  • Похожее
  • Популярное
  • Облако тегов
  • Здесь
  • Временно
  • Пусто
Теги