рефераты конспекты курсовые дипломные лекции шпоры

Реферат Курсовая Конспект

Мадэрнісцкі перыяд у развіцці сусветнай літаратуры

Мадэрнісцкі перыяд у развіцці сусветнай літаратуры - раздел Образование, ГІСТОРЫЯ СУСВЕТНАЙ ЛІТАРАТУРЫ Два Перыяды: 1-Я Палова – Рэвалюцыйны, Мадэрнісцкі, 2-Я Палова – Пострэвалюцы...

Два перыяды: 1-я палова – рэвалюцыйны, мадэрнісцкі, 2-я палова – пострэвалюцыйны, постмадэрнісцкі. Размежаванне і палярызацыя сацыяльна-культурных тэндэнцый, літаратурна-мастацкіх напрамкаў, а разам з тым разуменне агульнасці гуманістычных каштоўнасцей чалавецтва. Захаванне традыцый мінулага і адмежаванне ад іх. Рэалізм і мадэрнізм у літаратуры ХХ ст.: філасофскія асновы, канцэпцыя чалавека і свету, хранатоп.

Адлюстраванне індывідуалістычнага, суб’ектыўнага светаўспрымання, выяўленне “я” мастака. Мадэрнізм і авангардызм: спробы адыходу ад традыцый ХІХ ст. і пошукі найноўшых тэндэнцый. Авангардысцкія кірункі і плыні. Філасофскія асновы: Метад пазнання самога сябе, канструяванне рэчаіснасці. Асноўная формула /Р. Фокс “звычайны чалавек у звычайных абставінах”/ і яе трансфармацыя-удакладненне /“самотны чалавек у варожым свеце”, “абсурдны чалавек у абсурдным свеце”/. Хранатоп: сучаснае /ізаляванае ад мінулага і будучага, або змешваючае іх/, мінулае /сфальсіфікаванае, сканструяванае, перакрыжаванае, па-за часам і прастораю/, будучае /або яго няма, або яно няяснае, статычнае, замкнёнае і інш./. Кубізм як мадэрнісцкі кірунак /канструяванне на паверхні, раскладванне на простыя геаметрычныя фігуры – аналітычны кубізм, з прымяненнем калажу – сінтэтычны кубізм/. Уплыў на творчасць Г. Апалінэра, складванне яго эстэтычнай праграмы /“сюр-рэалізму”, вынайдзены ім тэрмін выкарыстання для іншага кірунку/, дзеля пазнання рэчаіснасці. Знаёмства паэта з кубістамі. Дадаізм: узнікненне на хвалі антываеннага пратэсту і яго адмаўленне ад палітычных і сацыяльных зрухаў /пазіцыя незалежнасці/, ад традыцый папярэдняга мастацтва /сумненне ва ўсім/, ад логікі /замацаванне абсурду/, ад структуры мастацкага твора і вобраза /вылучэнне абсурднасці як прыёму мастацтва/. Упершыню ператварэнне мастацтва ў антымастацтва, растварэнне мастацтва ў рэчыўным свеце, падмена мастацкага твора прадметамі рэчыўнага свету. Футурызм: “Футурыстычны маніфест” Ф.Т.М. Марынеці. Свет як “перамога хуткасці і энергіі”. Вобразы хуткага руху ў творах: прадметы, прырода, паветра і інш. Урбанізм. Эстэтыка індустрыі. Экспрэсіянізм як кірунак еўрапейскага мастацтва: адлюстраванне ў ім унутраных перажыванняў суб’екта, скажэнне вобразаў знешняга свету дзеля перадачы свету ўнутранага /вобраз крыку/. Сюррэалізм: выток мастацтва – сфера неўсвядомленага. Маніфест А. Брэтона. Асаблівасці метаду і структура мастацкага вобраза, паэтыка. “Плынь свядомасці” як метад /тэрмін з 1890 г. уведзены філосафам У. Джэймсам/, метад адлюстравання непарыўнага руху думак, пачуццяў, уражанняў, яго выкарыстанне ў літаратуры. Інтравертнасць апавядання. “Плынь свядомасці” ў творчасці М. Пруста, В. Вулф, Дж. Джойса, У. Фолкнера.

Проза авангарда. М. Пруст: Старонкі з біяграфіі ў кантэксце мастацкай творчасці. Метад успамінаў. Цыкл “У пошуках страчанага часу” /7 частак, 15 кніг/: жанравая асаблівасць раманаў цыклу, іх тэматыка. Раман “У кірунку да Свана” як прыклад літаратуры “плыні свядомасці”. Дж. Джойс: “малая радзіма”, рэлігія, палітыка ў асаблівасцях жыццёвага лёсу пісьменніка. Дублін як “цэнтр параліча” ў зборніку “Дублінцы”. Гісторыя духоўнай эвалюцыі героя ў “Партрэце мастака ў юнацтве”. Аснова мастацкай сімволікі, рэальны і міфічны планы ў рамане “Уліс”. Архітэктоніка твора і яе адпаведнасць “Адысеі” Гамера. Жанравая асаблівасць /ад міфа – раман прыгод, падарожжаў, вандраванняў героя/. Архетыпы рамана. Ф. Кафка: жыццёвы шлях пісьменніка. “Маленькі чалавек”, яго згубленасць у свеце /“як згубленная ноччу ў гарах авечка”/, абсурднасць свету і абсурднасць героя ў ім /навелы “Ператварэнне”, “У папраўчай калоніі”, раманы “Замак”, “Працэс”/. Алегарызм і сімволіка вобразаў. Уплыў экспрэсіянізму на творчасць Кафкі. Элементы “магічнага рэалізму”.

Паэзія авангарда. Г. Апалінэр – французскі паэт, па паходжанню з-пад Навагрудка. З роду Кастравіцкіх /як і К. Каганец/. Жыццёвы лёс, сяброўства са знатакамі авангарду. Удзел у Першай сусветнай вайне. Прыналежнасць да кубізму і футурызму /раман “Паэт убіенны”, паэтычныя творы “Алкаголі” і “Каліграмы”/. Духоўная сувязь паэта са светам сялянства /апавяданне “Сустрэча ў Празе”, вершы/. Пераклады з Апалінэра па-беларуску, выданне ў Беларусі яго твораў. Р.М. Рыльке – паэт-міф. Пражскі перыяд: памкненне да цэласнасці. Думкі пра Расію, наведванне краіны /артыкул “Рускае мастацтва”, зборнік “Часаслоў”, канцэпцыя творчасці ў першы перыяд/. Гады вандраванняў. Новая эстэтычная канцэпцыя ў “Кнізе Вобразаў”, у “Новых вершах”. Перыяд сталасці – і змяненне паэтычнага крэда. Зварот да формы элегіі /“Дуінскія элегіі”/. Аднаўленне санетнай формы: “Санеты Арфею”, дзе Арфей – архетып культуры, вялікай творчай сілы, што здольна выратаваць сусвет. Сінтэз мастацкіх метадаў у паэзіі. Беларускія пераклады.

 

– Конец работы –

Эта тема принадлежит разделу:

ГІСТОРЫЯ СУСВЕТНАЙ ЛІТАРАТУРЫ

Вучэбна метадычнае аб яднанне вышэйшых навучальных устано... Рэспублікі Беларусь па педагагічнай адукацыі... ЗАЦВЯРДЖАЮ...

Если Вам нужно дополнительный материал на эту тему, или Вы не нашли то, что искали, рекомендуем воспользоваться поиском по нашей базе работ: Мадэрнісцкі перыяд у развіцці сусветнай літаратуры

Что будем делать с полученным материалом:

Если этот материал оказался полезным ля Вас, Вы можете сохранить его на свою страничку в социальных сетях:

Все темы данного раздела:

ГІСТОРЫЯ СУСВЕТНАЙ ЛІТАРАТУРЫ
  Тыпавая вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасцях:     УЗГОДНЕНА Старшыня вучэбна-метадычнага

Уводзіны
Сусветная літаратура:вызначэнне паняццяў. Сусветная літаратура –сукупнасць усіх літаратур народаў свету і іх адзінства. Паняцце пра метатэкст, інтэртэкст, звыштэкст. Вандроўныя (тр

Эпас як аповяд пра мінулае, гістарычнае і міфалагічнае
Класічныя ўзоры эпасуперыяду разлажэння першабытна-грамадскага ладу (індыйскія эпасы “Махабхарата” і “Рамаяна”, Эпас пра Гільгамеша). Акадскаялітаратура – Эпас пра Гільгамеша

Дантэ Аліг’еры
Асноўныя этапы жыццёвага і творчага шляху. Дантэ – “апошні паэт Сярэднявечча і разам з тым першы паэт Новага часу” (Ф.Энгельс): па кнізе “Новае жыццё” /сімволіка колераў, лічбаў, алегарызм вобразаў

Адраджэнне
Асноўныя паняцці Адраджэння, паходжанне назвы. Перыядызацыя. Паўночнае Адраджэнне. Канцэпцыя чалавека і свету. Абагаўленне чалавека. Гармонія чалавека і свету. Рэабілітацыя зямнога, цялеснага. Паня

ХVІІ стагоддзе і літаратурны працэс
Барока.Крызіс гуманізму. Літаратурная барацьба. Фарміраванне асноўных літаратурных кірункаў. Барока як мастацка-эстэтычная сістэма. Барока ў Іспаніі: П. Кальдэрон , яго рэлігійна-ф

ХVІІІ стагоддзе. Асветніцтва
ХVІІІ стагоддзе і яго месца ў гісторыі сусветнай літаратуры. Асветніцтва як комплекс ідэй у культурным руху Еўропы. Сувязь літаратуры з філасофіяй і эстэтыкай у ХVІІІ ст. Асноўныя літаратурныя кіру

Сусветная літаратура ХІХ стагоддзя
Вылучэнне гістарычных перыядаў: асноўныя літаратурна-мастацкія крытэрыі. Фарміраванне рамантызму пад уплывам сацыяльна-палітычных падзей у 2-й палове 1790-х гадоў /Германія, Англія

Нерэалістычная літаратура апошняй трэці ХІХ – пач. ХХ стст.
Літаратура натуралізму. Натуралізм як літаратурны кірунак, сувязь з рэалізмам. Ідэі пазітывізму і поспехі прыродазнаўчых навук – аснова яго зараджэння і развіцця. Натуралізм як мет

Першая сусветная вайна і літаратура
Першая сусветная вайна як вынік гістарычных, палітычных, культурных працэсаў, як пачатак усеагульнага крызісу. Раман АнрыБарбюса “Агонь” і дакументальна-мастацкія нататкі М. Гарэцкага “На ім

Пісьменнікі свету ў барацьбе супраць фашызму
Зараджэнне антыфашысцкай літаратуры. Т.зв. вераснёўская літаратура ў Балгарыі. Грамадзянская вайна ў Іспаніі і літаратура: забойства Ф. Гарсія Лоркі, выгнанне лепшых паэтаў, барацьба супраць

Экзістэнцыялізм
Экзістэнцыялізм – новая філасофская, літаратурна-мастацкая сістэма. Час, нацыянальныя асаблівасці яе зараджэння /Л. Шэстаў, М. Бярдзяеў, М. Хайдэгер, К. Ясперс, Ж.П. Сартр, А. Камю, С. дэ Бавуар і

Постмадэрнізм
Постмадэрнізм як процістаянне мадэрнізму і памкненне да мастацка-стылявых пошукаў на новым фармальна-змястоўным узроўні. Неабходнасць пераадольвання як прыкмета аднаўлення мастацтва ў 2-й палове ХХ

Краіны Лацінскай Амерыкі і літаратура ХХ ст.
Спецыфіка лацінаамерыканскага рамана ў ХХ ст. Перайманне еўрапейскіх традыцый. Зварот да нацыянальнай гісторыі і народнай творчасці. Спалучэнне рэальнага і міфалагічнага, фантастыкі і гратэску ў ме

Літаратура славянскіх краін ХХ ст.
Кастрычніцкая рэвалюцыя і яе значэнне для развіцця літаратуры ў гэтых краінах, адлюстраванне ў ёй падзей Першай сусветнай вайны. 20–30-я гады ў балгарскай, польскай, чэшскай і інш. літаратурах /Х.

Масавая літаратура
Асноўныя прыкметы, прычыны распаўсюджвання. Жанры рамана: бытавы, або жаночы; мілітарысцкі, або салдацкі; дэтэктыў /разнавіднасці: “псіхалагічны дэтэктыў”, “раман атмасферы”; класіка жанру – творы

Асноўная
1. Адамовіч Г.Я. З крыніц сусветнай літаратуры. – Мн., 1998 (ад Старажытнасці да ХІХ ст.). 2. Адамовіч Г.Я. Літаратурная класіка ў параўнальным вывучэнні. – Мн., 2008. 3. Баршчэўс

Дадатковая
1. Лапидус Н.И. Античная литература. – Мн., 1986. 2. Ковалева Т.В., Лапин И.Л., Паньков Н.А. Литература Средних веков и Возрождения. – Мн., 1988. 3. Разумовская М.В., Синило Г.В.,

Хрэстаматыі
Хрэстаматыя па літаратуры народаў свету. Ч.1. 9 кл. – Мн., 1995. Хрэстаматыя па літаратуры народаў свету: Дапаможнік. 8 кл. – Мн., 1992. Зарубежная литература средних веков (Сост.

Хотите получать на электронную почту самые свежие новости?
Education Insider Sample
Подпишитесь на Нашу рассылку
Наша политика приватности обеспечивает 100% безопасность и анонимность Ваших E-Mail
Реклама
Соответствующий теме материал
  • Похожее
  • Популярное
  • Облако тегов
  • Здесь
  • Временно
  • Пусто
Теги