рефераты конспекты курсовые дипломные лекции шпоры

Реферат Курсовая Конспект

Сусветная літаратура ХІХ стагоддзя

Сусветная літаратура ХІХ стагоддзя - раздел Образование, ГІСТОРЫЯ СУСВЕТНАЙ ЛІТАРАТУРЫ Вылучэнне Гістарычных Перыядаў: Асноўныя Літаратурна-Мастацкія Крытэрыі. Фарм...

Вылучэнне гістарычных перыядаў: асноўныя літаратурна-мастацкія крытэрыі. Фарміраванне рамантызму пад уплывам сацыяльна-палітычных падзей у 2-й палове 1790-х гадоў /Германія, Англія, Францыя/, 1800-я гады /Італія, Іспанія, Расія/, паўсямеснае яго распаўсюджванне ў 1830 – 40-я гады. Эстэтычныя перадумовы, філасофскае абгрунтаванне ідэй рамантыкаў. Рамантызм як літаратурна-мастацкі кірунак.

Сінтэз мастацтваў у рэчышчы рамантычнага светаўспрымання: літаратуры і музыкі /песні Ф. Шуберта на словы В. Мюлера: цыклы “Прыгожая млынарка”, “Зімні шлях”; вакальныя цыклы Р. Шумана на словы Г. Гейнэ, А. Шаміса, музыка да “Манфрэда” Дж.Г.Н. Байрана/, літаратуры і жывапісу /В. Ваньковіч “А.Міцкевіч на скале Аю-Даг”, уплыў “Крымскіх санетаў” на беларускага мастака/ і інш.

Рамантызм у Германіі. Праграмныя працы (“Фрагменты” Ф. Шлегеля). Мастацтва як вышэйшая ступень разумення свету. Самы важны яе від – музыка. Вобраз паэта ў рамане Наваліса “Генрых фон Офтэрдынген”.

Паэзія нямецкага рамантызму. Вершы, прысвечаныя старажытнай Эладзе і хрысціянству (Ф. Гёльдэрлін). Паэты Гейдэльбергскай школы: К. Брэнтана і Арнім. Цыкл балад “Нямецкія народныя паданні” А. Шаміса, паэтычны цыкл “Каханне і жыццё жанчыны” /музыка Р. Шумана/. Паэзія і музыка ў творчасці Ё. Айхендорфа. Жыццёвы і творчы шлях паэта В. Мюлера і кампазітара Ф. Шуберта: сувязь з народам, трагічнасць жыцця.

“Песнярова пракляцце” Л. Уланда і “Курган” Я. Купалы: вобразы ваяўнічых тыранаў-уладароў, мужных і праўдзівых песняроў, тэматыка песень вандроўных спевакоў, аўтарскае слова ў творах. “Катрыншчык” Мюлера на музыку Шуберта і беларускі пераклад. Кніга перакладаў нямецкіх паэтаў-рамантыкаў па-беларуску – “Закаханы вандроўнік” /Мн., 1989/: тыпалагічная блізкасць нямецкай паэзіі матывам і вобразам беларускай паэзіі.

Проза нямецкага рамантызму: браты Грым, Генрых фон Клейст /у т.л. драматургія апошняга/. Уплыў музыкі і жывапісу на творчасць Э.Т.А. Гофмана: казкі і лібрэта /“Шчаўкунок” як аснова для “Казак Гофмана” французскага кампазітара Ж. Офенбаха. Фантастычнае і рэальнае ў свеце Гофмана.

Пераклады Гофмана па-беларуску, пастаноўкі на беларускай сцэне.

Рамантызм у Англіі.Росквіт паэзіі і асновы рамантычнай літаратуры ў паэзіі “Азёрнай школы”. Проза: В. Скот – стваральнік жанра гістарычнага рамана. Нацыянальныя асаблівасці рамантызму. Дж. Н.Г. Байран.Жыццёвы і творчы шлях. Паэзія і сацыяльныя варункі тагачасных Англіі і Еўропы: сатырычнае выкрыццё буржуазнага грамадства, адлюстраванне гістарычных падзей: нацыянальна-вызваленчая барацьба народаў Еўропы, апакаліптычныя матывы гібелі. Паэма “Шыльёнскі вязень”. Вечныя вобразы ў творах /Праметэй, Дон Жуан/. Вобразы тытанаў сусветнай культуры /“Прароцтва Дантэ”/. Матывы адчаю і адзіноты /“Стансы да Аўгусты” – “Калі згасіў праменне змрок...”/, пачуцці асуджанасці і працяг жыцця /“Змрок на душы маёй...”/, філасофскі роздум над сутнасцю існавання – спалучэнне гэтых тэм і матываў у “Паломніцтве Чайльда Гарольда”.

Байранізм як спецыфічны кірунак еўрапейскай рамантычнай думкі. Сацыяльна-рэвалюцыйныя, нацыянальна-вызваленчыя матывы ў творчасці Дж. Байрана і Я. Купалы. Уплыў байранізма на беларускую паэзію. Прысвячэнні Байрану: Я. Лучына, У. Караткевіч.

Рамантызм у Францыі. Проза: узнікненне жанра рамана-споведзі /Ф.Р. Шатабрыян – аповесці “Атала”, “Рэне”, Б. Канстан – “Адольф”, А. дэ Мюсэ – “Споведзь сына стагоддзя”/, спецыфіка гістарычнага рамана /А. дэ Віньі – “Сен-Мар”, А. Дюма, раманы/, жанр сацыяльнага рамана /раманы Жорж Санд/. В.Гюго. Прадмовы да драмы “Кромвель” як літаратурны маніфест французскага рамантызму. Жанр гістарычнага рамана ў творчасці В. Гюго. Раман “Сабор Парыжскай Божай маці”: зварот да гістарычнага мінулага, нацыянальнай гісторыі. Вобраз Сабора – раманскае і гатычнае, “мясцовы каларыт”, сімволіка вобразаў, сабор як галоўны герой рамана. Супастаўленні і проціпастаўленні дзеючых асоб, выключнасць характараў і выключнасць абставін. Сінтэз мастацтваў. Сугучнасць вобразаў Гюго рэвалюцыйным настроям на Беларусі. Паэзія Гюго: успаміны, роздум, адлюстраванне падзей жыцця /“Сейбіт”, “Захад сонца”, “На барыкадзе”/.

 

Рэалізм у літаратуры ХІХ ст.

Літаратура рэалізму ў ХІХ ст.: тыпалогія літаратурнага кірунку. Філасофія пазітывізму як адна з асноў зараджэння і развіцця рэалістычнай літаратуры. Асноўная формула, спасціжэнне законаў фарміравання асобы пад уплывам асяроддзя. Сувязі з філасофіяй, прыродазнаўчымі навукамі. Асноўныя прынцыпы /праўдзівасць, гістарызм, псіхалагізм, навуковае вывучэнне і інш./. Мара пра ідэал /у сацыяльных нізах/, крушэнне ілюзій /у т.л. на разумовую пабудову грамадства/. Асноўны канфлікт. Сінтэз традыцый. Роля мастацкай дэталі /падрабязнасцей быту, пейзажа, партрэта, жэста, суб’ектыўных рэакцый, мовы, інтэр’ера/.

Рэалізм у Францыі.Паэзія: П.Ж. Беранжэ. Проза – Ф. Стэндаль. Вывучэнне “італьянскага характару” ў кантэксце тагачасных палітычных падзей /навела “Ваніна Ваніні”/. Працяг пошукаў чалавекам моцных пачуццяў. Тэма страчаных ілюзій у святле рэалістычнага вывучэння рэчаіснасці: раман “Чырвонае і чорнае” як “хроніка ХІХ стагоддзя”. П.Мерымэ – гістарычныя сюжэты, майстэрства рэалістычнага апавядання ў навелах “Матэо Фальканэ” і “Кармэн” /як аснова оперы французскага кампазітара Ж. Бізэ “Кармэн”/.

Балет “Кармэн-сюіта” Бізэ – Р. Шчадрына на сцэне Нацыянальнага тэатра балета /з 1974/, у тэатры музычнай камедыі. Французскія пісьменнікі-рэалісты і славянскі свет /удзел Стэндаля ў напалеонаўскіх паходах падчас рускай кампаніі, перапіска Бальзака з Эвелінай Ганскай і жаніцьба з ёй; зборнік празаічных балад Мэрымэ “Гузла, або Зборнік ілірыйскіх песень, запісаных у Далмацыі, Босніі, Харватыі і Герцагавіне”, стылізацыя на аснове фальклорных крыніц/.

Бальзак. Гісторыя Францыі перыяду Рэстаўрацыі і ліпеньскай манархіі ў творах Бальзака. Задума і план “Чалавечай камедыі”, асаблівасці яе ажыццяўлення. Вечны вобраз скупога. Габсэк Бальзака: спалучэнне рэалістычнага і рамантычнага, высокага і нізкага, гіпербалізацыі і індывідуалізацыі вобраза. Майстэрства Бальзака-псіхолага, мастака /рэмбрантаўскі партрэт/, роля колеру і гуку ў структуры мастацкага вобраза.

Уплыў бальзакаўскіх традыцый на станаўленне і развіццё беларускага рамана /Я. Колас, І. Мележ/.

Рэалізм у Англіі. Віктарыянства як перыяд і лад жыцця, ідэалогія і духоўная атмасфера. Прадстаўнікі т.зв. “бліскучай плеяды”: Ч. Дзікенс, У. Тэкерэй, сёстры Брантэ. Адлюстраванне заганаў віктарыянскай Англіі ў раманах Ч. Дзікенса. Цяжкасці жыццёвых выпрабаванняў, што выпалі на долю героя, перамога дабра і пакаранне зла ў рамане “Прыгоды Алівера Твіста”. Іншыя “выхаваўчыя” раманы пісьменніка. Асаблівасці меладраматызму ў творчасці, тыпалагічныя паралелі з элементамі меладраматызму ў беларускай літаратуры /вастрыня інтрыгі і перабольшванне эмацыянальнасці, рэзкае супрацьстаянне дабра і зла і маралізатарскія тэндэнцыі і інш./. “Ярмарка пыхлівасці” У. Тэкерэя: сацыяльна-палітычныя, маральныя праблемы, іронія і сатыра ў творы, праблема “рамана без героя”. Раман Ш. Брантэ “ Джэн Эйр”.

Рэалізм у Германіі. “Эстэтыка” Гегеля і яе роля ў гісторыі сусветнай культуры. Гейнэ: з гісторыі жыцця і творчасці. Рамантычныя традыцыі ў паэзіі, рэалістычнае светаадчуванне. “Кніга песень” (“Ларэлей” і інтанацыя нямецкіх народных песень; “У паўночным краю на кургане...” і “Калі любоў ізмучыць...” у перакладзе М. Багдановіча). Трагічнасць вобразаў “Двайніка” /з гэтага ж зборніка/ у музыцы Ф. Шуберта. Іх роля ў станаўленні нямецкай рамантычнай вакальнай лірыкі. Узоры палітычнай лірыкі ў зборніку “Сучасныя вершы” (“Генрых” у пер. М. Багдановіча/ і паэме “Германія. Зімовая казка” /пер. на бел. мову 1939, выд. 1959/. Зборнік “Раманцэра”: традыцыйнае і новае /“Ход жыцця” ў пер. М. Багдановіча/, цяжкія трагічныя жыццёвыя ўмовы падчас стварэння зборніка: жыццё ў “матрацнай магіле”. Кніга С. Вальфсона /1940, Мн., на рус. мове/, прысвечаныя апошнім гадам жыцця Гейне.

Вобразы паэзіі Гейнэ ў музыцы: у “Песнях без слоў” Мендэльсона /асабістае знаёмства з паэтам у салоне бацькоў у Берліне/, блізкасць паэзіі Гейнэ і музыкі Р. Шумана: уплыў паэта на фарміраванне раманснага стылю кампазітара, цыкл “Каханне паэта” /на 16 з 56 вершаў/: аднаўленне гісторыі кахання і ўсіх яе глыбінных пачуццяў у музыцы. Знаёмства Гейнэ з Шапэнам, балада Шапэна /3-я Ля-мажор/ звязваецца, верагодна, з “Ларэлеяй”. Рамансы П. Падкаварыва на словы Гейнэ /“Дзяцюк шчыра любіць дзяўчыну..”, “Бедны Пётр”, “Дружа мой”, “Той, хто першы раз кахае...” і інш./.

 

Рэалізм у літаратуры апошняй трэці ХІХ – пач. ХХ стст.

Рэалістычная літаратура – класіка ХІХ стагоддзя. Аналіз узаемаўплыву чалавека і асяроддзя. Псіхалагічны аналіз асобы. Крытыка сацыяльнага зла і заганаў грамадства, дэмакратычныя, гуманістычныя ідэалы. Філасафічнасць апавяданя. Гратэск і фантастыка. Жанры сацыяльна-псіхалагічнага рамана або драмы /Р. Ралан, Б. Шоу, Дж. Голсуорсі, Т. Драйзер/, рамана выхавання /Г. Ман., Т. Ман/, філасофскага рамана ідэй /А. Франс/ і філасофскай драмы /Г. Ібсэн/, сацыяльна-утапічнага рамана /Г. Уэлс/ і інш. Рэвалюцыйна-пралетарская і сацыялістычная літаратура. Літаратура Парыжскай Камуны: паэзія /Э. Пацье і яго “Інтэрнацыянал”, Л. Мішэль/, проза. Раман Э.Л.Войніч “Авадзень”.Проза ў літаратуры рэалізму.

Рэалізм у літаратуры Францыі. А. Франс: іронія і парадокс у “Злачынстве Сільвестра Банара”, пародыя на гісторыю чалавецтва і афіцыйную гісторыяграфію /“Востраў пінгвінаў”/. Праблема гвалту і гуманізму, вобразы Рэвалюцыі, філасофскія высновы ў рамане “Богі прагнуць”. Адметнасць стылю А. Франса. Р. Ралан: спалучэнне музыкі і слова, мара пра гераічнае мастацтва. “Жан-Крыстоф” – раман-эпапея, герой якога – “Бетховен у нашым сучасным свеце”. Традыцыі рамана выхавання, праблема творчай асобы і вызначэнне свайго месца ў грамадстве. “Гальскі выклік вайне” /М. Горкі/, заклік да шчасця, міру, працы, жыцця ў аповесці “Кала Бруньён”.

Рэалізм у літаратуры ЗША. Т. Драйзер: асаблівасці жыццёвага і творчага шляху як правобраз ажыццяўлення “амерыканскай мары”. Традыцыі рэалізму і натуралізму. Т.зв. “жаночы” варыянт “амерыканскай мары” – у раманах “Сястра Кэры” і “Джэні Герхард”; “мужчынскі” варыянт – “Трылогія жадання” /“Фінансіст”, “Тытан”, “Стоік”/. Сацыяльная трагедыя Клайда Грыфітса як адлюстраванне новага перыяду ў развіцці капіталістычных адносін у ЗША, прычыны “амерыканскай трагедыі” /у аднайменным рамане/.

Традыцыі рэалізму ў драматургіі мяжы стагодзяў. Шырокае знаёмства з творчасцю замежных драматургаў на Беларусі ў ХХ ст. Філасофска-сімвалічныя драмы “Бранд” і “Пер Гюнт” Г. Ібсэна, яго сацыяльна-аналітычныя п’есы “Лялечны дом, або Нора”, “Здані”, “Вораг народа” і інш. Б. Шоу як тэатральны крытык і драматург. Парадокс, сатыра, эксцэнтрыка, фарс у п’есах “Пігмаліён”, “Дом, дзе разбіваюцца сэрцы” і інш. Асаблівасці драмы-дыскусіі.

– Конец работы –

Эта тема принадлежит разделу:

ГІСТОРЫЯ СУСВЕТНАЙ ЛІТАРАТУРЫ

Вучэбна метадычнае аб яднанне вышэйшых навучальных устано... Рэспублікі Беларусь па педагагічнай адукацыі... ЗАЦВЯРДЖАЮ...

Если Вам нужно дополнительный материал на эту тему, или Вы не нашли то, что искали, рекомендуем воспользоваться поиском по нашей базе работ: Сусветная літаратура ХІХ стагоддзя

Что будем делать с полученным материалом:

Если этот материал оказался полезным ля Вас, Вы можете сохранить его на свою страничку в социальных сетях:

Все темы данного раздела:

ГІСТОРЫЯ СУСВЕТНАЙ ЛІТАРАТУРЫ
  Тыпавая вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасцях:     УЗГОДНЕНА Старшыня вучэбна-метадычнага

Уводзіны
Сусветная літаратура:вызначэнне паняццяў. Сусветная літаратура –сукупнасць усіх літаратур народаў свету і іх адзінства. Паняцце пра метатэкст, інтэртэкст, звыштэкст. Вандроўныя (тр

Эпас як аповяд пра мінулае, гістарычнае і міфалагічнае
Класічныя ўзоры эпасуперыяду разлажэння першабытна-грамадскага ладу (індыйскія эпасы “Махабхарата” і “Рамаяна”, Эпас пра Гільгамеша). Акадскаялітаратура – Эпас пра Гільгамеша

Дантэ Аліг’еры
Асноўныя этапы жыццёвага і творчага шляху. Дантэ – “апошні паэт Сярэднявечча і разам з тым першы паэт Новага часу” (Ф.Энгельс): па кнізе “Новае жыццё” /сімволіка колераў, лічбаў, алегарызм вобразаў

Адраджэнне
Асноўныя паняцці Адраджэння, паходжанне назвы. Перыядызацыя. Паўночнае Адраджэнне. Канцэпцыя чалавека і свету. Абагаўленне чалавека. Гармонія чалавека і свету. Рэабілітацыя зямнога, цялеснага. Паня

ХVІІ стагоддзе і літаратурны працэс
Барока.Крызіс гуманізму. Літаратурная барацьба. Фарміраванне асноўных літаратурных кірункаў. Барока як мастацка-эстэтычная сістэма. Барока ў Іспаніі: П. Кальдэрон , яго рэлігійна-ф

ХVІІІ стагоддзе. Асветніцтва
ХVІІІ стагоддзе і яго месца ў гісторыі сусветнай літаратуры. Асветніцтва як комплекс ідэй у культурным руху Еўропы. Сувязь літаратуры з філасофіяй і эстэтыкай у ХVІІІ ст. Асноўныя літаратурныя кіру

Нерэалістычная літаратура апошняй трэці ХІХ – пач. ХХ стст.
Літаратура натуралізму. Натуралізм як літаратурны кірунак, сувязь з рэалізмам. Ідэі пазітывізму і поспехі прыродазнаўчых навук – аснова яго зараджэння і развіцця. Натуралізм як мет

Мадэрнісцкі перыяд у развіцці сусветнай літаратуры
Два перыяды: 1-я палова – рэвалюцыйны, мадэрнісцкі, 2-я палова – пострэвалюцыйны, постмадэрнісцкі. Размежаванне і палярызацыя сацыяльна-культурных тэндэнцый, літаратурна-мастацкіх напрамкаў, а раза

Першая сусветная вайна і літаратура
Першая сусветная вайна як вынік гістарычных, палітычных, культурных працэсаў, як пачатак усеагульнага крызісу. Раман АнрыБарбюса “Агонь” і дакументальна-мастацкія нататкі М. Гарэцкага “На ім

Пісьменнікі свету ў барацьбе супраць фашызму
Зараджэнне антыфашысцкай літаратуры. Т.зв. вераснёўская літаратура ў Балгарыі. Грамадзянская вайна ў Іспаніі і літаратура: забойства Ф. Гарсія Лоркі, выгнанне лепшых паэтаў, барацьба супраць

Экзістэнцыялізм
Экзістэнцыялізм – новая філасофская, літаратурна-мастацкая сістэма. Час, нацыянальныя асаблівасці яе зараджэння /Л. Шэстаў, М. Бярдзяеў, М. Хайдэгер, К. Ясперс, Ж.П. Сартр, А. Камю, С. дэ Бавуар і

Постмадэрнізм
Постмадэрнізм як процістаянне мадэрнізму і памкненне да мастацка-стылявых пошукаў на новым фармальна-змястоўным узроўні. Неабходнасць пераадольвання як прыкмета аднаўлення мастацтва ў 2-й палове ХХ

Краіны Лацінскай Амерыкі і літаратура ХХ ст.
Спецыфіка лацінаамерыканскага рамана ў ХХ ст. Перайманне еўрапейскіх традыцый. Зварот да нацыянальнай гісторыі і народнай творчасці. Спалучэнне рэальнага і міфалагічнага, фантастыкі і гратэску ў ме

Літаратура славянскіх краін ХХ ст.
Кастрычніцкая рэвалюцыя і яе значэнне для развіцця літаратуры ў гэтых краінах, адлюстраванне ў ёй падзей Першай сусветнай вайны. 20–30-я гады ў балгарскай, польскай, чэшскай і інш. літаратурах /Х.

Масавая літаратура
Асноўныя прыкметы, прычыны распаўсюджвання. Жанры рамана: бытавы, або жаночы; мілітарысцкі, або салдацкі; дэтэктыў /разнавіднасці: “псіхалагічны дэтэктыў”, “раман атмасферы”; класіка жанру – творы

Асноўная
1. Адамовіч Г.Я. З крыніц сусветнай літаратуры. – Мн., 1998 (ад Старажытнасці да ХІХ ст.). 2. Адамовіч Г.Я. Літаратурная класіка ў параўнальным вывучэнні. – Мн., 2008. 3. Баршчэўс

Дадатковая
1. Лапидус Н.И. Античная литература. – Мн., 1986. 2. Ковалева Т.В., Лапин И.Л., Паньков Н.А. Литература Средних веков и Возрождения. – Мн., 1988. 3. Разумовская М.В., Синило Г.В.,

Хрэстаматыі
Хрэстаматыя па літаратуры народаў свету. Ч.1. 9 кл. – Мн., 1995. Хрэстаматыя па літаратуры народаў свету: Дапаможнік. 8 кл. – Мн., 1992. Зарубежная литература средних веков (Сост.

Хотите получать на электронную почту самые свежие новости?
Education Insider Sample
Подпишитесь на Нашу рассылку
Наша политика приватности обеспечивает 100% безопасность и анонимность Ваших E-Mail
Реклама
Соответствующий теме материал
  • Похожее
  • Популярное
  • Облако тегов
  • Здесь
  • Временно
  • Пусто
Теги