рефераты конспекты курсовые дипломные лекции шпоры

Реферат Курсовая Конспект

Эпас як аповяд пра мінулае, гістарычнае і міфалагічнае

Эпас як аповяд пра мінулае, гістарычнае і міфалагічнае - раздел Образование, ГІСТОРЫЯ СУСВЕТНАЙ ЛІТАРАТУРЫ Класічныя Ўзоры ЭпасуПерыяду Разлажэння Першабытна-Грамадска...

Класічныя ўзоры эпасуперыяду разлажэння першабытна-грамадскага ладу (індыйскія эпасы “Махабхарата” і “Рамаяна”, Эпас пра Гільгамеша). Акадскаялітаратура – Эпас пра Гільгамеша. Гістарычны прататып. Міфалагізацыя вобраза. Гільгамеш – культурны герой, першапродак.

Эпас Гамера. Міфы траянскага цыклу і дзеянне “Іліяды”. Асноўная тэма – “гнеў... Ахілеса, Пелейвага сына”. Увасабленне ў яго вобразе гераічнага ідэалу старажытных грэкаў. Гамераўскае пытанне. “Адысея”: падобнае і адрознае з “Іліядай”. Вобраз Адысея як архетып вандроўніка. Вобраз Пенелопы: сусветная традыцыя ў стварэнні жаночага вобраза.

“Энеіда” старажытнарымскага паэта Вергілія. Традыцыі Гамера. Услаўленне Рымскай імперыі ў асобе траянскага героя Энея. Італійская зямля як пераемніца славы траянцаў, славы адроджанай наноў Троі. Неаднастайнасць тлумачэнняў “Энеіды”. Пераасэнсаванне сюжэта ў бок зніжэння вобразаў, яго травесціравання: беларуская паэма “Энеіда навыварат” В. Равінскага.

Пераклады класічных узораў эпасу на беларускую мову: з “Іліяды” – Б. Тарашкевіча, Ю. Дрэйзіна, з “Адысеі” – А. Клышкі і інш. Думка Я. Коласа пра стварэнне нацыянальнага беларускага эпасу на аснове народных казак і паданняў. Адлюстраванне вобразаў эпасу Гамера ў музыцы: стварэнне оперы “Тэлемах” прыпісваецца М. Агінскаму (ставілася ў 1770-я гг. на сцэне тэатра ў Слоніме).

Эпас перыяду разлажэння першабытнаграмадскага ладу ў іншых еўрапейскіх краінах. Тыпалогія эпасу. Кельцкі эпас: ірландскія сагі. Дзве групы саг. Легендарны герой гераічных саг гуладскага цыклу Кухулін. Легендарная біяграфія Кухуліна – ад гістарычнага да міфалагічнага.

Гераічны эпас эпохі феадалізму. Трансфармацыя сюжэта пра Сігурда – Зігфрыда. Сігурд – герой “Старэйшай Эды” (помніка скандынаўскай эпічнай паэзіі). Легендарная біяграфія Сігурда. Зігфрыд – герой “Песні пра нібелунгаў” (помніка нямецкага эпасу 2-га перыду): легендарная біяграфія героя. Агульнае і асаблівае ў сістэме вобразаў, у развіцці сюжэта. Героі як увасабленне сацыяльна-гістарычных прыкмет свайго часу. Французскі эпас – “Песня пра Раланда”: параўнальна-тыпалагічная характарыстыка са “Словам пра паход Ігаравы”.

Вобразы “Песні” і “Слова” ў творах мастацтва – вобраз Карла Вялікага ў ілюстрацыях Г. Дарэ, бронзавая статуэтка ІХ ст., опера О. Мермэ “Раланд у Рансевальскай цясніне”, опера “Князь Ігар” А.П. Барадзіна /скончана Н.А. Рымскім-Корсакавым і А.К. Глазуновым/. Вобразы гераічнага эпасу ў музыцы /тэтралогія Р. Вагнера “Пярсцёнак нібелунгаў” і інш./.

Эпас паўднёвых славян: цыкл пра Косавае поле /песні “Цар Лазар і царыца Міліца”, “Смерць маці Югавічаў” – вобраз маці Югавічаў/ і цыкл пра Марка Каралевіча: легендарная біяграфія героя. Вобразы Ефрасімы /як увасабленне народнай мудрасці, вернасці і дабра/ і Вукашына /увасаблення хіжай сілы турэцкага нашэсця, ворагаў славянскіх народаў/.

Антычная лірыка

Паходжанне назвы, сувязь слова і музыкі. Старажытная народная паэзія
як крыніца нараджэння жанраў лірыкі. Элементы жывёльнага эпасу, алегарызм, іншасказанне ў байках. Байкі Эзопа. Байкапісцы ў сусветнай літаратуры і на Беларусі. Меліка (мелічная паэзія) як адна з форм антычнай лірыкі (VІІ – VІ стст. да н. э.). Сольная меліка. Анакрэонт – пясняр вольнадумства, бесклапотнасці і любові да жыцця – анакрэантычныя матывы ў сусветнай паэзіі (у т.л. у М. Багдановіча) і харавая (дыфірамбы, эпінікіі, парфеніі і іншыя жанры, аднаўленне вобразаў верша Алкмана “Спят вершины высокие гор и бездн провалы...”, пер.В. Верасаева, у сусветнай традыцыі: Гётэ, М. Лермантаў).

Дэкламацыя твора пад акампанемент флейты – формы элегіі і ямба. Элегія як старажытнагрэчаская вершаваная форма, яе аснова – элегічны двуверш /гекзаметр і пентаметр/. Яе ўзнікненне з пахавальнай заплачкі. Разнастайнасць тэматыкі элегій. Дзве традыцыі адлюстравання тэма кахання ў лацінскай паэзіі: суб’ектыўная (Катул, гісторыя кахання да Лесбіі: тэма каханне-сяброўства і тэма каханне-жаданне ў яго паэзіі) і аб’ектыўная (аб каханні багоў і багінь, любоўныя элегіі ў творчасці Авідзія, у выгнанні “Трыстыі” і “Пасланні з Понта”).

Жанр элегіі ў беларускай паэзіі (Ф. Багушэвіч, М. Багдановіч, А. Куляшоў, М. Танк, П. Панчанка і інш.). Элегія як жанр музычнага мастацтва: ад жалобнай песні да лірычнай песні-роздуму з перавагаю пачуццяў жальбы і смутку. Элегіі на любоўную тэматыку, з матывамі тугі, адзіноцтва, страты: “Не искушай меня без нужды...” М. Глінкі, “Для берегов отчизны дальной” А.П. Барадзіна. З лепшых узораў жанру – “Элегіі” Ж. Маснэ.

Пашырэнне паэзіі малых форм у александрыйскай паэзіі: элегія, ямб, гімн, эпіграма, эпітафія, ідылія, буколіка.

Эліністычная паэзія Старажытнага Рыма: услаўленне Рымскай імперыі ў творчасці Вергілія, Гарацыя; паэт апазіцыйнага кірунку – Авідзій. Вобразы ідэальнай утапічнай краіны Аркадыі ў “Буколіках” Вергілія.

Вобразы “трыяды” рымскіх паэтаў у беларускай літаратуры (народная легенда пра жыццё Авідзія-выгнанніка на Палессі – у вершах У. Сыракомлі, М. Танка). Антычная паэзія на Беларусі: уплывы, наследаванні, перайманні, інтэрпрэтацыі, пераклад і інш.

Драма

Драма як адзін з трох відаў мастацкай літаратуры. Аснова – дзеянне. Фарміраванне драмы ў старажытных абрадавых дзействах (з паяўлення дыялогу). Тры віды антычнай драмы: трагедыя /Эсхіл, Сафокл, Эўрыпід, Сенека/, камедыя /Арыстафан, Менандр, Плаўт, Тэрэнцый/, сатыраўская драма. Распрацоўка сюжэтных ліній старажытных міфаў. Трагедыі і камедыі антычных аўтараў як класічныя ўзоры для пераймання.

Проза ў літаратуры Старажытнасці і Сярэднявечча

Станаўленне прозы як літаратурнай формы новага светаўспрымання. Аснова прозы. Лагографы – першыя аўтары старажытнагрэчаскай прозы.

Гістарычная проза ў літаратуры Старажытнай Грэцыі: “Гісторыя” Герадота; “Гіпакратаў корпус” Гіпакрата; “Гісторыя Пелапанескай вайны” Фукідзіда. Старажытнарымскія летапісы – аналы; творы Салюсцыя, Ціта Лівія, Тацыта; “Паралельныя жыццяпісы” Плутарха.

Свецкія жанры Сярэднявечча: гістарыяграфія – летапіс і хроніка.

Першыя ўзоры празаічных жанраў, што дайшлі да нашага часу, – творы філосафаў/Фалес, Анаксімен, Геракліт, Ксенафан і інш./. Проза сафістаў – настаўнікаў філасофіі і красамоўства. Палітычнае красамоўства Дэмасфена. Філасофская проза ІV ст. да н.э. – дыялогі Платона, перайманне традыцый дыялогу рымскімі аўтарамі /Цыцэрон/. Вучэнне Арыстоцеля па тэорыі літаратуры.

Раману антычнай літаратуры: рымскай /“Сатыры”, або “Сатырыкон”, Петронія; Апулей як стваральнік фантастычнага рамана на лацінскай мове – “Метамарфозы, або Залаты асёл”/. Грэчаскі раман: гісторыя пра Дафніса і Хлою, пра цнатлівае каханне на ўлонні прыроды. Псіхалагізм “Дафніса і Хлоі”. Пастаральныя матывы. Адухаўленне прыроды, прысутнасць у ёй багоў і багінь.

Рыцарскі раман: узнікненне тэрміна “раман” на французскіх землях. Цыклы французскага рыцарскага рамана: антычны /сярод іх “Александрыя”, арыгінал з Егіпта на грэчаскай мове, на Беларусі вядомы ў двух рэдакцыях з ХV ст., “Троя”, стала помнікам беларускай перакладной літаратуры ў ХV ст., і інш./, артураўскі, або брэтонскі /цыкл пра караля Артура/, усходневізантыйскі цыкл. Легенда пра Трыстана і Ізольду: асноўныя версіі сюжэта. Элементы сюжэта па розных крыніцах, аднаўленне біяграфіі Трыстана і гісторыя яго кахання з Ізольдаю, жонкаю караля Марка.

Беларуская “Аповесць пра Трышчана” – помнік беларускай перакладной літаратуры ХVІ ст. – у кантэксце вядомай легенды. Рэцэнзія М. Багдановіча на апрацоўку гэтай легенды, выкананую Ж. Бедзье. Опера Р. Вагнера “Трыстан і Ізольда”, яе пастаноўка на сцэне Нацыянальнага тэатра оперы і балета /балет пастаноўкі 1963 г./. Раман пра Трыстана на сцэне Нацыянальнага тэатра імя Я.Купалы (Малая сцэна, версія С.Кавалёва). Беларускія пераклады: старажытная і сучасная апрацоўкі легенды.

– Конец работы –

Эта тема принадлежит разделу:

ГІСТОРЫЯ СУСВЕТНАЙ ЛІТАРАТУРЫ

Вучэбна метадычнае аб яднанне вышэйшых навучальных устано... Рэспублікі Беларусь па педагагічнай адукацыі... ЗАЦВЯРДЖАЮ...

Если Вам нужно дополнительный материал на эту тему, или Вы не нашли то, что искали, рекомендуем воспользоваться поиском по нашей базе работ: Эпас як аповяд пра мінулае, гістарычнае і міфалагічнае

Что будем делать с полученным материалом:

Если этот материал оказался полезным ля Вас, Вы можете сохранить его на свою страничку в социальных сетях:

Все темы данного раздела:

ГІСТОРЫЯ СУСВЕТНАЙ ЛІТАРАТУРЫ
  Тыпавая вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасцях:     УЗГОДНЕНА Старшыня вучэбна-метадычнага

Уводзіны
Сусветная літаратура:вызначэнне паняццяў. Сусветная літаратура –сукупнасць усіх літаратур народаў свету і іх адзінства. Паняцце пра метатэкст, інтэртэкст, звыштэкст. Вандроўныя (тр

Дантэ Аліг’еры
Асноўныя этапы жыццёвага і творчага шляху. Дантэ – “апошні паэт Сярэднявечча і разам з тым першы паэт Новага часу” (Ф.Энгельс): па кнізе “Новае жыццё” /сімволіка колераў, лічбаў, алегарызм вобразаў

Адраджэнне
Асноўныя паняцці Адраджэння, паходжанне назвы. Перыядызацыя. Паўночнае Адраджэнне. Канцэпцыя чалавека і свету. Абагаўленне чалавека. Гармонія чалавека і свету. Рэабілітацыя зямнога, цялеснага. Паня

ХVІІ стагоддзе і літаратурны працэс
Барока.Крызіс гуманізму. Літаратурная барацьба. Фарміраванне асноўных літаратурных кірункаў. Барока як мастацка-эстэтычная сістэма. Барока ў Іспаніі: П. Кальдэрон , яго рэлігійна-ф

ХVІІІ стагоддзе. Асветніцтва
ХVІІІ стагоддзе і яго месца ў гісторыі сусветнай літаратуры. Асветніцтва як комплекс ідэй у культурным руху Еўропы. Сувязь літаратуры з філасофіяй і эстэтыкай у ХVІІІ ст. Асноўныя літаратурныя кіру

Сусветная літаратура ХІХ стагоддзя
Вылучэнне гістарычных перыядаў: асноўныя літаратурна-мастацкія крытэрыі. Фарміраванне рамантызму пад уплывам сацыяльна-палітычных падзей у 2-й палове 1790-х гадоў /Германія, Англія

Нерэалістычная літаратура апошняй трэці ХІХ – пач. ХХ стст.
Літаратура натуралізму. Натуралізм як літаратурны кірунак, сувязь з рэалізмам. Ідэі пазітывізму і поспехі прыродазнаўчых навук – аснова яго зараджэння і развіцця. Натуралізм як мет

Мадэрнісцкі перыяд у развіцці сусветнай літаратуры
Два перыяды: 1-я палова – рэвалюцыйны, мадэрнісцкі, 2-я палова – пострэвалюцыйны, постмадэрнісцкі. Размежаванне і палярызацыя сацыяльна-культурных тэндэнцый, літаратурна-мастацкіх напрамкаў, а раза

Першая сусветная вайна і літаратура
Першая сусветная вайна як вынік гістарычных, палітычных, культурных працэсаў, як пачатак усеагульнага крызісу. Раман АнрыБарбюса “Агонь” і дакументальна-мастацкія нататкі М. Гарэцкага “На ім

Пісьменнікі свету ў барацьбе супраць фашызму
Зараджэнне антыфашысцкай літаратуры. Т.зв. вераснёўская літаратура ў Балгарыі. Грамадзянская вайна ў Іспаніі і літаратура: забойства Ф. Гарсія Лоркі, выгнанне лепшых паэтаў, барацьба супраць

Экзістэнцыялізм
Экзістэнцыялізм – новая філасофская, літаратурна-мастацкая сістэма. Час, нацыянальныя асаблівасці яе зараджэння /Л. Шэстаў, М. Бярдзяеў, М. Хайдэгер, К. Ясперс, Ж.П. Сартр, А. Камю, С. дэ Бавуар і

Постмадэрнізм
Постмадэрнізм як процістаянне мадэрнізму і памкненне да мастацка-стылявых пошукаў на новым фармальна-змястоўным узроўні. Неабходнасць пераадольвання як прыкмета аднаўлення мастацтва ў 2-й палове ХХ

Краіны Лацінскай Амерыкі і літаратура ХХ ст.
Спецыфіка лацінаамерыканскага рамана ў ХХ ст. Перайманне еўрапейскіх традыцый. Зварот да нацыянальнай гісторыі і народнай творчасці. Спалучэнне рэальнага і міфалагічнага, фантастыкі і гратэску ў ме

Літаратура славянскіх краін ХХ ст.
Кастрычніцкая рэвалюцыя і яе значэнне для развіцця літаратуры ў гэтых краінах, адлюстраванне ў ёй падзей Першай сусветнай вайны. 20–30-я гады ў балгарскай, польскай, чэшскай і інш. літаратурах /Х.

Масавая літаратура
Асноўныя прыкметы, прычыны распаўсюджвання. Жанры рамана: бытавы, або жаночы; мілітарысцкі, або салдацкі; дэтэктыў /разнавіднасці: “псіхалагічны дэтэктыў”, “раман атмасферы”; класіка жанру – творы

Асноўная
1. Адамовіч Г.Я. З крыніц сусветнай літаратуры. – Мн., 1998 (ад Старажытнасці да ХІХ ст.). 2. Адамовіч Г.Я. Літаратурная класіка ў параўнальным вывучэнні. – Мн., 2008. 3. Баршчэўс

Дадатковая
1. Лапидус Н.И. Античная литература. – Мн., 1986. 2. Ковалева Т.В., Лапин И.Л., Паньков Н.А. Литература Средних веков и Возрождения. – Мн., 1988. 3. Разумовская М.В., Синило Г.В.,

Хрэстаматыі
Хрэстаматыя па літаратуры народаў свету. Ч.1. 9 кл. – Мн., 1995. Хрэстаматыя па літаратуры народаў свету: Дапаможнік. 8 кл. – Мн., 1992. Зарубежная литература средних веков (Сост.

Хотите получать на электронную почту самые свежие новости?
Education Insider Sample
Подпишитесь на Нашу рассылку
Наша политика приватности обеспечивает 100% безопасность и анонимность Ваших E-Mail
Реклама
Соответствующий теме материал
  • Похожее
  • Популярное
  • Облако тегов
  • Здесь
  • Временно
  • Пусто
Теги