рефераты конспекты курсовые дипломные лекции шпоры

Реферат Курсовая Конспект

В) княствы-дзяржавы на Панямонні

В) княствы-дзяржавы на Панямонні - раздел Кулинария, Народ, які не ведае сваёй гісторыі, не мае будучыні афарызм. Людзі, якія не ведаюць гісторыі, назаўсёды застаюцца дзецьмі лац. прым Разам З Полацкім І Тураўскім Княствамі Ў Xii Ст. Актыўную Ролю Пачалі Адыгрыв...

Разам з Полацкім і Тураўскім княствамі ў XII ст. актыўную ролю пачалі адыгрываць Гарадзенскае і Навагарадскае княствы.

Гарадзенскае княства, верагодна, зарадзілася у XI ст. Пад 1116 г. летапісы апавядаюць, што князь гарадзенскі Усевалад Давыдавіч узяў шлюб з дачкой Уладзіміра Манамаха Агафіяй. Тэты шлюб — сведчанне значнай ролі Гарадзенскага княства у палітычных адносінах Усходняй Еўропы. Княства да сярэдзіны XIII ст. праводзіла яўную пракіеўскую палітыку. Князь Усевалад у 1128 г. прымаў удзел у паходзе на Полацк, пасля разам з кіеўскімі князямі у 1132 г. — на Літву. Яго сыны Барыс і Глеб у 1144 г. разам з кіеўлянамі ідуць на Галіцка-Валынскае княства, удзельнічаюць у барацьбе за Кіеў на баку Ізяслава Мсціславіча у 1150 і 1151 гг. Потым гарадзенскія князі у 1174 г. падтрымліваюць Андрэя Багалюбскага. Неаднойчы гарадзенскія дружыны разам з іншымі хадзілі паходамі на полаўцаў. Так, у 1183 г. Мсціслаў Усеваладавіч гарадзенскі разам з Яраславам Юр’евічам пінскім і Глебам Юр’евічам дубровенскім, іншымі князямі на чале са Святаславам Усеваладавічам кіеўскім разбілі палавецкага хана Канчака на р.Эрэлі. Пад тым жа годам летапіс паведамляе, што у Гародні быў пажар і згарэла ад маланкі каменная царква. Археолагам вядомы яшчэ дзве царквы гэтага часу ў Гародні, што сведчыць аб значнасці горада ў Беларускім Панямонні. Пачынаючы з 40-х гг. XIII ст. Гарадзенскае княства ўваходзіць у склад Вялікага Княства Літоўскага.

Другім буйным беларускім княствам у Верхнім Панямонні было Навагарадскае княства. У 1235 г. упершыню прыгадваецца наваградскі князь Ізяслаў, а у 1252 г. тут адбываецца каранацыя князя Міндоўга. У наступным годзе у летапісе прыгадваецца “зямля Новагародская”, што сведчыць пра існаванне самастойнага княства. Гэта княства мела выгаднае геапалітычнае становішча і таму стала цэнтрам, вакол якога з цягам часу аб’ядноўваліся многія беларускія землі.

Характар эканамічнага жыцця беларускіх зямель ранне-сярэднявечнага часу ў асноўным вызначала сельская гаспадарка. Асноўныя прылады апрацоўкі глебы — шмат- і двухзубыя сохі. Такімі сохамі можна было толькі ўзрыхляць зямлю. Сохі з прыстасаваннем для адкідвання скібаў увайшлі ва ўжытак у больш позні час, прыблізна ў XIV—XV стст. Сеялі ўручную, баранавалі драўлянай бараной. Пры рабоце на агародах ужывалася матыка з жалезнай акоўкай, так званым "рыльцам", і драўляная лапатка з жалезнай рабочай часткай.

Найбольш распаўсюджанымі збожжавымі культурамі былі проса, жыта і пшаніца, а таксама авёс, ячмень. Збожжа жалі жалезнымі сярпамі. Зерне малацілі на таку драўлянымі цапамі, ачышчалі пры дапамозе драўляных лапат і захоўвалі у свірнах. Зерне размолвалі на ручных каменных жорнах, а крупы абдзіралі ў драўляных ступах. Як сельскае, так і гарадское насельніцтва старажытнай Беларусі займалася агародніцтвам. Акрамя бабовых шырока былі распаўсюджаны агуркі, капуста, морква, рэпа і цыбуля. Трэба адзначыць, што бабы, знойдзеныя у пластах ХІ—XII стст. у Менску, з’яўляюцца самай ранняй знаходкай гэтай культуры не толькі на тэрыторыі Беларусі, але і ва ўсёй Еўропе. Старажытная Беларусь добра ведала садоўніцтва: развядзенне яблынь, груш, вішань, сліў і інш.

Важнай галіной сельскай гаспадаркі старажытнабеларускіх паселішчаў з’яўлялася жывёлагадоўля. Яе развіццё мела вялікае значэнне для пашырэння на Беларусі папаравай сістэмы земляробства, пры якой у лясных раёнах глебы патрабавалі сістэматычнага ўгнойвання.

3 развіццём земляробства паляванне, рыбалоўства, борт-ніцтва страчвалі ранейшае значэнне і ўсё больш набывалі характар падсобных заняткаў. Нездарма у курганах IX—XII стст. слядоў палявання амаль не сустракаецца.

Рост прадукцыйных сіл у земляробстве суправаджаўся развіццём хатніх промыслаў і выдзяленнем рамяства. Многія сельскія рамеснікі, якія добра асвоілі адно якое-небудзь рамяство, выходзілі з сельскай абшчыны і сяліліся у такіх мясцінах, дзе быў большы попыт на іх вырабы. Так узнікалі гарады, у якіх канцэнтравалася рамеснае і гандлёвае насельніцтва, якое у той ці іншай ступені было адарвана ад земляробства і забяспечвала сваімі вырабамі ужо не асобную абшчыну, а больш шырокую тэрыторыю.

3 IX па XIV ст. пісьмовыя крыніцы называюць больш за 50 пасяленняў гарадскога тыпу на тэрыторыі сучаснай Беларусі, але археалагічныя матэрыялы сведчаць, што болыпасць з гэтых населеных пунктаў з’явілася задоўга да таго, як пра іх паведамілі летапісы.

Працэс узнікнення старажытных гарадоў складаны і разнастайны, аднак у аснове большасці беларускіх гарадоў былі княжацкія і феадальныя замкі. Так былі заснаваны Заслаўе (988), Браслаў (1065), Друцк (1078), Гародня (1127) і інш. 3 пачаткам феадальнай раздробленасці з’яўляюцца гарады-крэпасці паасобных княстваў. Такой крэпасцю быў Менскі замак — важнейшы фарпост Полацкай зямлі на яе паўднёвых рубяжах, пабудаваны у другой палове XI ст. у сутоцы Нямігі і Свіслачы (упершыню Менск упамінаецца у 1067 г.). Да XVI ст. меў ваеннае значэнне.

Гарады з’яўляліся не толькі цэнтрамі рамеснай вытворчасці (ужо у IX—X стст. у іх налічвалася звыш 40 спецыяльнасцяў: кавалі, збройнікі, ювеліры, бондары, ткачы, шаўцы і інш.), але і гандлю, як унутранага, так і знешняга. У XII—XIII стст., відаць, склаўся абмен на ўнутраным рынку у сувязі з аддзяленнем горада ад вёскі, што не магло не выклікаць абмену паміж імі. Але гэты працэс толькі пачынаўся, таму што, паводле летапісаў, значная частка гарадскіх жыхароў яшчэ "делала нивы своя", гэта значыць займалася земляробствам.

Развіваўся і знешні гандаль, а таксама гандаль паміж асобнымі землямі і княствамі. Напрыклад, у XII ст. у Ноўгарад сістэматычна прыязджалі полацкія купцы. Значным гандлёвым цэнтрам быў і старажытны Менск. Шлях па р.Свіслач, Бярэзіна і Днепр звязваў яго з Кіевам. 3 паўночнага захаду блізка да горада падыходзілі прытокі Віліі, якая упадала у Неман. Са шматлікімі гарадамі Менск злучалі сухапутныя дарогі. Невыпадкова тут у час раскопак пластоў XI—XIV стст. былі знойдзены ўпрыга-жэнні з бурштыну, што здабываўся на берагах Балтыкі, прасліцы з ружовага шыферу, вытворчасць якіх была сканцэнтравана у ваколіцах Оўруча на Валыні, а таксама розныя вырабы кіеўскіх майстроў: флаконы і кубкі, шкля-ныя бранзалеты, пярсцёнкі, абломкі царкоўнага звана, некаторыя прадметы ўзбраення і інш.

Купцы з беларускіх зямель падтрымлівалі шырокія гандлёвыя сувязі не толькі з суседнімі, але і з больш далёкімі краінамі. Праз Русь праходзіў, як вядома, вялікі водны шлях "з вараг у грэкі". Вядомы арабскі географ XI ст. Ібн Хордадбег пісаў: "Русы — купцы, — а яны са славянскіх плямён, прыбываюць з вельмі далёкіх абласцей Склаба (краіны славян) да Румскага мора, а таксама да Хазарскай сталіцы Іціль, да Багдада і тут прадаюць скуры бабра, чорнай лісіцы, а таксама мячы". На Русь прывозіліся дарагія самацветы, прадметы раскошы, перац, лаўровы ліст, фарбы і інш.

3 узнікненнем прыватнай уласнаці на зямлю на тэрыторыі Беларусі ўмацоўвалася і пашыралася феадальнае землеўладанне. Гэты працэс быў звязаны з захопамі пануючым класам абшчыннай зямлі. Сяляне-абшчыннікі (смерды) пазбаўляліся зямлі і ператвараліся ў залежных ад феадала людзей. 3 цягам часу феадальнае землеўладанне стала пануючай формай зямельнай уласнасці на Беларусі. Уласнікамі зямлі з’яўляліся князі, баяры, царква. 3 цягам часу феадальная ўласнасць на зямлю пашыралася: сёламі валодалі як князі, так і баяры і княжацкія дружыннікі, якія перасталі харчавацца "воюя другия страны", а пачалі збіраць "много имения" і абкладваць насельніцтва сваей зямлі цяжкімі "вирами" і "продажами", гэта значыць штрафамі. На працягу XI—XIII стст. на Беларусі развівалася не толькі свецкае, але і царкоўнае землеўладанне.

Сяляне-абшчыннікі траплялі у феадальную залежнасць рознымі шляхамі. Значная частка сялян бяднела ад уплаты цяжкіх княжацкіх данін, ад частых войнаў, у час якіх іх гаспадарка рабілася аб’ектам рабаўніцтва. Збяднялі сялян таксама судовыя штрафы і "кормы", якія яны павін-ны былі даваць прадстаўнікам вялікакняжацкай улады на месцах. Абрабаваныя сяляне-абшчыннікі, трапляючы у кабалу, трацілі свабоду і зямлю. У некаторых выпадках сяляне-абшчыннікі, ратуючыся ад штодзённага гвалту і ўціску з боку многіх феадалаў, самі вымушаны былі аддаваць сябе пад уладу аднаго з іх.

Сялянскі надзел і гаспадарка, якая на ім вялася, былі крыніцай для атрымання феадаламі і феадальнай дзяржавай прыбавачнага прадукту. На карысць дзяржавы сяляне плацілі перш за ўсё даніну — розныя футры (сабаліныя, гарнастаевыя, пясцовыя, куніцавыя, бабровыя), а таксама мёд, воск і іншыя прадукты лясной гаспадаркі. Даніна збіралася з насельніцтва шляхам перыядычнага аб’езду князем і яго дружынай падуладных яму зямель. Памеры даніны не былі вызначаны, што вяло да злоўжыванняў. Нечарговы ваяж Ігара да драўлян скончыўся для яго трагічна. У 945 г. яго забілі паўстаўшыя драўляне. У 984 г. радзімічы адмовіліся плаціць даніну кіеўскаму князю, але былі разбіты на р.Пяшчана каля Прапойска (сучасны Слаўгарад) ваяводам вялікага кіеўскага князя Уладзіміра Святаславіча Воўчым Хвастом, пасля чаго зноў былі вымушаны плаціць даніну.

Далейшае развіццё феадальных адносін павялічвала сацыяльную процілегласць паміж нізамі і пануючым класам, абвастрала супярэчнасці ўнутры тагачаснага грамадства. "Руская праўда", напрыклад, у старажытнай сваей частцы вызначала штраф (віру) за забойства "огнищанина" і "княжа тивуна" у 80 грыўнаў, а за забойства смерда, радовіча і халопа — 5 грыўнаў. Штрафы за забойства феадала былі, такім чынам, у 16 разоў большыя, чым за забойства простата селяніна.


10. З’яўленне хрысціянства і культура 9-13 ст.

Хрысціянства ўзнікла ў І ст. у Палесціне як рэлігія прыгнечаных, аднак у ІV ст. яна стала афіцыйнай дзяржаўнай рэлігіяй ва ўсёй Рымскай імперыі. Падзел імперыі на Усходнюю і Заходнюю адэкватна адбіўся на хрысціянстве. Усходняя - праваслаўная - царква падпарадкавалася візантыйскаму імператару.

Заходняя каталіцкая царква пасля падзення Рыма ў 476 г. лічыла сваім галоўным кіраўніком Папу Рымскага. З цягам часам нарасталі не толькі палітычныя, але і дагматычныя, абрадавыя супярэчнасці.

Маладыя феадальныя дзяржавы Заходняй Еўропы прынялі каталіцызм. Візантыйская царква таксама спрабавала ўплываць на Еўропу. Візантыйскія манахі Кірыл і Мефодзій былі накіраваны ў ІХ ст. у Вялікамараўскую дзяржаву (Славакію), прапаведавалі там, стварылі славянскі алфавіт, напісалі на славацка-балгарскім дыялекце богаслужэбныя кнігі.

У канцы X ст. арыентацыя ўплывовых сацыяльных груп Полацкага княства на візантыйскае хрысціянства, якая ўжо даўно давала аб сабе знаць, узмацнілася і завяршылася прыняццем гэтай рэлігіі ў якасці афіцыйнай, дзяржаўнай, хоць да яе ўсеагульнага панавання на Беларусі прайшло яшчэ шмат дзесяцігоддзяў.

Пачатак масавага распаўсюджвання хрысціянства на беларускіх землях цесна звязана з палітыкай вялікага кіеўскага князя Уладзіміра, які імкнуўся зрабіць яго дзяржаўнай і народнай рэлігіяй на Русі. Ён ахрысціў у 988 г. кіяўлян, "крести же и всю землю Русскую от конца и до конца и идолы сокруши". Стаўку ў правядзенні агульнадзяржаўнай палітыкі хрысціянізацыі ў Полацкай зямлі ён рабіў на прызначанага тут князем Ізяслава, сына ад Рагнеды; у Тураўскай зямлі - на пасаджанага на трон прыёмнага сына Святаполка.

Ізяслаў, згодна з летапіснай характарыстыкай, шанаваў царкву, чытаў Святое пісанне. Старажытнейшым хрысціянскім цэнтрам Беларусі лічыцца Заслаўе (старажытная назва Ізяслаўль), якое ў 80-я гг. X ст. стала княжацкай рэзідэнцыяй. Высланая ў Ізяслаўль разам з сынам пасля няўдалага замаху на Уладзіміра, Рагнеда прыняла манаства пад імем Анастасіі і заснавала тут манастыр. Яна стала першай згаданай летапісамі манашкай ва ўсходнеславянскім свеце.

Дзеля належнага царкоўнага ўладкавання тэрыторыі сваёй дзяржавы, Уладзімір стварыў у буйных гарадах і княствах епархіі - царкоўныя акругі з епіскапамі на чале. У 992 г. была заснавана Полацкая епархія, якая распаўсюджвала сваю духоўную ўладу на ўсходнюю і цэнтральную Беларусь. Першым полацкім епіскапам, вядомым нам, быў кіева-пячорскі манах Міна, пасвечаны ў гэты сан у 1105 г. У 1005 г. утворана Тураўская епархія. Першым епіскапам быў пастаўлены Фама. Яго ўлада распаўсюджвалася на вялікую тэрыторыю Заходняй Беларусі. Епіскапскія кафедры былі духоўнымі цэнтрамі, з якіх распаўсюджвалася і ўмацоўвалася праваслаўная вера і развівалася царкоўна-рэлігійнае жыццё, утвараліся хрысціянскія абшчыны, будаваліся храмы, адчыняліся манастыры і школы.

Хрысціянізацыя Тураўскай зямлі пачынаецца пры Святаполку (988-1015 гг. - князь тураўскі, 1015-1019 гг. - вялікі кіеўскі князь), больш вядомым як "Святаполк Акаянны". Нязгодны з рэлігійнай палітыкай Уладзіміра, вымушаны лічыцца з настроямі сваёй дружыны і тураўскай знаці, якія насцярожана ўспрымалі любыя пачынанні Кіева, Святаполк стаў патураць заходняму адгалінаванню хрысціянства. Нагадаем, што ў тыя часы хрысціянства яшчэ фармальна заставалася адзіным. Ён ажаніўся на каталічцы, наблізіў да сябе калабжэгскага епіскапа Рэйнберна - вядомага барацьбіта з язычніцтвам на тэрыторыі Польшчы - і аддаў перавагу каталіцтву, збіраўся ўвесці менавіта гэту веру ў сваім княстве. Зразумела, чаму тагачасныя і пазнейшыя праваслаўныя аўтары былі прасякнуты нянавісцю да Святаполка, які патураў іншай ад праваслаўя веры.

Працэс пашырэння новай веры быў няўмольным. У сярэдзіне ХІ ст. знакамітым князем Усяславам у Полацку быў узведзены Сафійскі сабор (завершаны да 1066 г.), які стаў дзяржаўным храмам княства і нацыянальнай святыняй для усіх наступных пакаленняў беларусаў. Гэта першы з вядомых храмаў і першае мураванае збудаванне на Беларусі. У ХІІ ст. у Полацку і яго ваколіцах узнікаюць манастыры. Вялікія заслугі ў распаўсюджванні хрысціянства, пісьменнасці і культуры ў Полацкай зямлі належаць Ефрасінні Полацкай, якая за сваю асветніцкую дзейнасць пазней была прылічана праваслаўнай царквой да ліку святых і да нашага часу ўшаноўваецца як нябесная заступніца Беларусі.

Прыняцце хрысціянства з'явілася адной з найважнейшых падзей пачатковай гісторыі Беларусі. На працягу стагоддзяў праваслаўная царква аказвала моцны ўплыў на ўсе бакі жыцця нашых продкаў, на іх культуру, мараль, быт. Хрысціянства прынесла на Беларусь зусім новы светапогляд, спрыяла развіццю феадальных адносін, узмацненню княжацкай улады, умацаванню дзяржаўнай самастойнасці Полацкай зямлі. У супрацьборстве розных укладаў царква прымала бок гістарычна найбольш перспектыўнага, дапамагала яму канчаткова аформіцца і ўмацавацца.

Прыняцце новай веры прывяло да ўстанаўлення больш цесных міжнародных сувязяў з хрысціянскімі дзяржавамі. Мясцовыя князі атрымалі магчымасць уступаць у дынастычныя шлюбы з прынцэсамі з імператарскіх, каралеўскіх, княжацкіх дамоў Еўропы. Прыняцце Беларуссю ўсходняга хрысціянства прадвызначыла збліжэнне яе з Візантыяй і краінамі гэтай жа рэлігійнай арыентацыі.

Хрысціянства надало магутны імпульс культурнаму развіццю Беларусі. Яно садзейнічала стварэнню многіх выдатных помнікаў архітэктуры і жывапісу, распаўсюджванню пісьменства, развіццю летапісання, бібліятэк, з'яўленню школ, пранікненню на беларускія землі твораў замежных аўтараў, праз якія нашы продкі далучаліся да інтэлектуальнага вопыту хрысціянскай цывілізацыі. Дабратворны ўплыў з боку візантыйскай і заходнееўрапейскай культуры зведаў на сабе цэлы шэраг рамёстваў.

– Конец работы –

Эта тема принадлежит разделу:

Народ, які не ведае сваёй гісторыі, не мае будучыні афарызм. Людзі, якія не ведаюць гісторыі, назаўсёды застаюцца дзецьмі лац. прым

С ння сілу як глабальных перадумо так і лакальных падзей месца і роля такой навукі як гісторыя значна павышаецца З аднаго боку свеце... Гісторыя мае тэарэтыка пазнавальную практычна палітычную... Народ які не ведае сва й гісторыі не мае будучыні афарызм Людзі якія не ведаюць гісторыі наза с ды застаюцца...

Если Вам нужно дополнительный материал на эту тему, или Вы не нашли то, что искали, рекомендуем воспользоваться поиском по нашей базе работ: В) княствы-дзяржавы на Панямонні

Что будем делать с полученным материалом:

Если этот материал оказался полезным ля Вас, Вы можете сохранить его на свою страничку в социальных сетях:

Все темы данного раздела:

Б) Тураўскае княства
Тураўскае княства ўтварылася ў межах рассялення дрыгавічоў — у паўднёвай Беларусі, басейне р.Прыпяць. Сталіца княства — горад Тураў — прыгадваецца пад 980 г., калі на Беларусі з’яўляюцца князі, маг

Вайна паміж Рускай дзяржавай і Рэччу Паспалітай 1654-1667 гг.
Калі на пачатку паўстання Багдана Хмяльніцкага цар Аляксей Міхайлавіч не падтрымліваў украінскіх казакаў, дык пасля бітвы пад Батогам 1652 г., у якой апошнія разграмілі армію Кароны, яго адносіны д

Спробы рэформаў і падзелы Рэчы Паспалітай. Паўстанне 1794 г. пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі
Паглыбленне палітычнага крызісу, узрастанне замеж-нага ўмяшання ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай узмацнілі імкненне прагрэсіўнай часткі грамадства да змен у палітычным ладзе краіны. Лаг

Рост чыі уначыай сеткі ў асобных краінах Еўроны ў XIX ст., км
  Краіны 1840 і. 1850 г.П Анілія Францыя

Нашаніўскі перыяд” у развіцці Беларусі
Культура Беларусі ў пачатку XX ст. развівалася ў цеснай сувязі з нацыянальным рухам, культурамі суседніх народаў. У гады рэвалюцыі 1905 — 1907 гг. і пасля яе адбываецца ўздым у многіх яе галінах, а

Пачатак Другой сусветнай вайны
1 верасня 1939 г. гітлераўская Германія напала на ьЯіЧу. Вечарам 31 жніўня група эсэсаўцаў, апранутых у сКую ваенную форму, арганізавала нападзенне на радыя-

Фашысцкі Акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі
На працягу чэрвеня — жніўня 1941 г. на тэрыторыі Беларусі быў усталяваны жорсткі акупацыйны рэжым. Асноунай яго мэтай была татальная эканамічная эксплуатацыя Беларусі дзеля патрэб Германіі, паступо

Змены ў геапалітычнай сітуацыі ў свеце ў1960—1980-ягг.
Тэндэнцыі сусветнага развіцця. Галоўнымі палітычнымі і эканамічнымі фактарамі, якія аказвалі ўплыў на сусветнае развіццё ў 60—80-я гг. XX ст., былі: 1)фарміраванне сусветнай сістэмы сацыял

Хотите получать на электронную почту самые свежие новости?
Education Insider Sample
Подпишитесь на Нашу рассылку
Наша политика приватности обеспечивает 100% безопасность и анонимность Ваших E-Mail
Реклама
Соответствующий теме материал
  • Похожее
  • Популярное
  • Облако тегов
  • Здесь
  • Временно
  • Пусто
Теги