рефераты конспекты курсовые дипломные лекции шпоры

Реферат Курсовая Конспект

Вайна паміж Рускай дзяржавай і Рэччу Паспалітай 1654-1667 гг.

Вайна паміж Рускай дзяржавай і Рэччу Паспалітай 1654-1667 гг. - раздел Кулинария, Народ, які не ведае сваёй гісторыі, не мае будучыні афарызм. Людзі, якія не ведаюць гісторыі, назаўсёды застаюцца дзецьмі лац. прым Калі На Пачатку Паўстання Багдана Хмяльніцкага Цар Аляксей Міхайлавіч Не Падт...

Калі на пачатку паўстання Багдана Хмяльніцкага цар Аляксей Міхайлавіч не падтрымліваў украінскіх казакаў, дык пасля бітвы пад Батогам 1652 г., у якой апошнія разграмілі армію Кароны, яго адносіны да падзей на Украіне рэзка змяніліся. Казацкая вайна зацягвалася і знясільвала Польшчу, а гэта стварала зручную для Масквы сітуацыю, каб нанесці па ёй вырашальны удар.

3 сакавіка 1653 г. Маскоўскае царства актыўна рыхтавалася да вайны: закупала зброю, наймала афіцэраў, вяло дыпламатычную прапаганду. Пасля Пераяслаўскай рады 1654 г., якая прыняла рашэнне аб далучэнні Украіны да Маскоўскага царства, вайна з Рэччу Паспалітай стала непазбежнай.

У маі 1654 г. тры вялікія групоўкі маскоўскай арміі з Вялікіх Лукаў, Масквы і Бранска рушылі на Беларусь. У дапамогу ім з поўдня спяшалася 20 тыс. украінскіх казакаў на чале з наказным гетманам Іванам Залатарэнкам, перададзеных Багданам Хмяльніцкім пад вярхоўнае камандаванне цара. У фарміраваннях, якія ўварваліся на тэрыторыю Беларусі, налічвалася каля 100 тыс. чалавек.

ВКЛ было не падрыхтавана да вайны, бо не чакала яе. Усё войска, сабранае вялікім гетманам Янушам Радзівілам для абароны краю, не перавышала 10 – 12 тыс., ды і сярод іх палову складалі малабаяздольныя павятовыя харугвы і паспалітае рушэнне.

Каб нейтралізаваць ці хоць схіліць на свой бок праваслаўных жыхароў Беларусі, у краіну засылаліся царскія граматы з заклікам да праваслаўных выступаць разам з царскім войскам супраць "проклятых ляхов". У некаторых месцах гэтая прапаганда дасягнула пэўнага поспеху і жыхары сустрэлі маскоўскіх ратнікаў лаяльна, але такое здаралася толькі у самым пачатку вайны.

Выступіўшы насустрач галоўнай маскоўскай арміі на ўсход Беларусі, вялікі гетман Януш Радзівіл у жніўні 1654 г. здолеў выйграць першую бітву, але у другой быў заціснуты каля Цяцерына на Друці і разгромлены перавышаючымі сіламі непрыяцеля. Край застаўся фактычна безабаронны, і царскія ваяводы займалі горад за горадам. За першы год вайны яны авалодалі абшарамі па Дняпро на ўсходзе і па Дзвіну на поўначы Беларусі.

Цар загадваў сваім ваяводам бязлітасна караць тыя гарады, якія не паддаюцда ім адразу, — у навучанне іншым. I калі ваявода А.Трубяцкі захапіў Мсціслаў штурмам, ён пабіў ці вывеў у палон амаль усіх, хто хаваўся у замку, а горад знішчыў.

Вясной 1655 г. пачаўся другі паход царскіх ваявод. Ужо 3 ліпеня маскоўскае войска і ўкраінскія казакі занялі Менск і рушылі на Вільню. 8 жніўня амаль безабаронная сталіца дзяржавы была захоплена, абрабавана і спалена. У Вільні Аляксей Міхайлавіч запланаваў паход на Варшаву, але ў Польшчу ўжо ўступілі шведы, а да адкрытай вайны са Швецыяй Маскоўскае царства яшчэ не было гатова.

Амаль уся тэрыторыя Беларусі (за выключэннем Палесся, раёнаў Берасцейшчьшы і Панямоння) ужо на другі год вайны апынулася пад акупацыяй. У 1656 г. маскоўскі ўрад пайшоў на часовае замірэнне з Польшчай дзеля супольнай барацьбы супраць Швецыі, замацаванае Віленскім дагаворам.

Занятыя царскім войскам беларускія землі ператвараліся ў правінцыі Маскоўскай дзяржавы, улада у якіх перадавалася ваяводам. Каб выклікаць лаяльнасць мясцовага насельніцтва, цар пакідаў гарадам магдэбургскае права, раздаваў ахоўныя граматы, якія мусілі аберагаць іх ад гвалту маскоўскіх ратнікаў (але на справе яны мала дапамагалі), усяляк падтрымліваў мясцовую шляхту. Новыя ўлады імкнуліся ўмацаваць і пашырыць у Беларусі толькі праваслаўную царкву, тады як уніяцтва апынулася па-за законам, а каталіцкі культ дазваляўся толькі у прыватных дамах шляхты і мяшчанства. Жыхары акупіраваных раёнаў або на месцы пераводзіліся у праваслаўе, або перахрышчваліся у палоне, у Маскоўскім царстве. Аднак нават прыналежнасць да праваслаўнай царквы не ўберагала насельніцтва ад марадзёрства і гвалту маскоўскіх заваёўнікаў.

Як сведчыць патрыярх Нікан, цар Аляксей Міхайлавіч планаваў вывесці з Беларусі і пасяліць у сваіх землях 300 000 палонных. Паляванне на людзей і іх масавы вывад у царства набылі характар дзяржаўнай праграмы. Кожны маскоўскі памешчык ці нават мешчанін мог прыехаць у Беларусь да царскага войска і купіць тут у ратнікаў патрэбную колькасць палонных за мізэрную плату — нейкіх 3-5 рублёў за чалавека. Асобнай групай палонных былі рамеснікі, якіх вышуквалі спецыяльна. Іх пераманьвалі высокім заробкам або забіралі сілай.

У выніку баявых дзеянняў і гаспадарання чужога войска акупіраваныя землі Беларусі былі ператвораны ў пустэльню. Ад мноства непахаваных трупаў людзей і жывёл у краі пачалі шырыцца эпідэміі. Пошасць суправаджалася страшным голадам, выкліканым ваеннымі спусташэннямі. Паміраючы з голаду, людзі елі сабак і кошак, а месцамі даходзіла нават да канібалізма.

Усё гэта выклікала шырокае народнае супраціўленне. Яшчэ у 1654 г. на занятых беларускіх зямлях сталі ўтварацца сялянскія фарміраванні самаабароны. Партызанскі рух найбольш актыўна разгортваўся на Смаленшчыне, у ваколіцах Мсціслава, Магілёва, Віцебска і Полацка. Некаторыя лясныя аддзелы ўяўлялі сабой значную сілу і маглі весці актыўныя ваенныя дзеянні. Нездарма цар ужо у жніўні 1654 г. папярэджваў сваіх ваявод аб небяспецы раптоўнага нападу з боку як рэгулярнага войска, так і партызан

Цар Аляксей Міхайлавіч накіраваў на партызан беларускіх паветаў спецыяльнае войска. Злоўленых сялян білі пугамі і вешал і, іншым адразалі насы і вушы ды адпускалі хадзіць па вёсках, каб застрашыць астатніх. Аднак рух не спыняўся. Вясной 1656 г. ён ахапіў раёны Менска і Ба-рысава, затым перакінуўся на Наваградчыну, а ў 1657 г. партызанская вайна зноў ахапіла ўсходнія і паўночныя землі Беларусі. У 1658 г., калі ў лясы масава пайшла шляхта, якая раней прысягала цару, і ўзнавіліся ваенныя дзеянні паміж арміямі Маскоўскай дзяржавы і Рэчы Паспалітай, народна-вызваленчы рух у Беларусі дасягнуў свайго найвышэйшага развіцця. Ідэя вызвалення ад тыраніі часова кансалідавала прадстаўнікоў розных саслоўяў — сялян, мяшчан, шляхты.

Імкненне вызваліцца ад акупацыйных улад, якое у той час ахапіла, здавалася, амаль усе пласты грамадства, найбольш яскрава выявілася у серыі антымаскоўскіх паўстанняў у беларускіх гарадах. У Магілёве мяшчане змовіліся і 1 лютага 1661 г. са зброяй у руках выступілі супраць маскоўскага гарнізона, знішчылі яго (2 тыс. чалавек). Па прыкладзе Магілёва мяшчане самастойна ліквідавалі царскія залогі ў Дзісне, Мсціславе, Себежы, Шклове, Гомелі.

Вайна да такой ступені знясіліла абедзве дзяржавы, што ўжо ніводная з іх не магла давесці барацьбу да рашаючай перамогі. Пасля працяглых і цяжкіх перамоў у студзені 1661 г. у вёсцы Андросава, што на ўсходзе Беларусі, быў падпісаны кампрамісны дагавор аб міры на 13 гадоў і 6 месяцаў. Згодна з яго ўмовамі, усе Смаленскае і Чарнігаўскае ваяводствы, а таксама Старадубскі павет і украінскія землі да левага берага Дняпра адыходзілі да Маскоўскага царства. Паўночныя абшары Беларусі — Віцебшчына і Полаччына, а таксама Дынабург, Інфлянты і Правабярэжная Украіна вярталіся ў склад Рэчы Паспалітай. У цэлым за кошт страты Смаленшчыны тэрыторыя Вялікага Княства Літоўскага паменшылася з 370 да 312 тыс. км2.

Тэкст Андросаўскага замірэння прадугледжваў вяртанне палонных і культурных каштоўнасцяў, што масава вывозіліся ў гады вайны з акупіраваных тэрыторый, найперш з Беларусі. Аднак права вярнуцца на айчыну фармальна атрымлівала толькі невялікая частка палонных — духавенства, шляхта, казакі, татары і яўрэі. Асноўная ж маса вывезеных з Беларусі людзей так і не вярнулася на радзіму. Пасля вайны Маскоўская дзяржава пакінула сабе сотні тысяч палонных і вывезеныя каштоўнасці.

Сотні тысяч простых людзей з Беларусі назаўсёды засталіся ў гарадах і манастырах Маскоўскай дзяржавы. А найболып выхадцаў з беларускіх зямель апынулася у самой Маскве, дзе ў 70-я гг. XVII ст. яны складалі 10 % ад усяго пасадскага насельніцтва. Гэта былі галоўным чынам высокакваліфікаваныя рамеснікі. Затое ў беларускіх гарадах рамесная вытворчасць была настолькі падарваная, што даваеннага ўзроўню яе развіцдя больш ніколі ўжо не ўдалося дасягнуць.

Для самой Беларусі вайна 1654 — 1667 гг. абярнулася трагічнымі вынікамі. У межах прыкладна цяперашняй тэрыторыі краіны колькасць жыхароў зменшылася больш чым напалову: калі ў 1648 г. яна складала 2 млн 900 тыс., дык у 1667 — 1 млн 350 тыс. чалавек. Асабліва пацярпелі ўсходнія і паўночныя паветы, у якіх засталося менш 1/3 даваеннага насельніцтва. Мястэчкі і вёскі былі спалены, гарады — абрабаваны і разбураны. У самым глыбокім заняпадзе апынулася сельская гаспадарка Беларусі. Пасля вайны больш паловы ранейшых плошчаў ворыўнай зямлі не апрацоўвалася. Яшчэ доўга бязлюднымі заставаліся вёскі, зарастала хмызняком і лесам колішняе ворыва. Каб не памерці з голаду, сяляне часам і пасля вайны пакідалі свае абжытыя мясціны і адыходзілі у іншыя землі. Як у дэмаграфічным, так і ў эканамічным плане гэтая вайна стала самай стратнай для Беларусі. Яна адкінула край далёка назад.

 


19. У другой палове XVII — пачатку XVIII ст. Рэч Паспалітая знаходзілася ў стане глыбокага эканамічнага заняпаду і палітычнага крызісу. З сярэдзіны XVII ст. гэга дзяржава ўступіла ў паласу разбуральных войнаў і ўнутраных міжусобіц. З 68 гадоў яе гісторыі (1648 — 1716) на ваенныя падзеі прыходзяцца 65. Войны, якім спадарожнічалі голад, эпідэміі, прынеслі велізарныя бедствы, а месцамі прывялі да поўнага разарэння сялян, цяжка адбіліся на панскай гаспадарцы, разбурылі гарады, зменшылі колькасць насельніцтва.

Разарэнне сялян дасягнула такой ступені, што нават кароль Рэчы Паспалітай Ян Казімір вымушаны быў даць абяцанне заняцца паляпшэннем іх становішча. У след за каралём гэта абяцалі магнаты і шляхта. Аднак, паколькі Рэч Паспалітая пазбегла канчатковага разгрому, шляхта забылася пра абяцанні. Пасля "крывавага патопу", як называлі сучаснікі падзеі сярэдзіны XVII ст., большая частка гарадоў таксама прыйшла у заняпад.

Цяжкія вынікі войнаў ускладняліся захаваннем і ўмацаваннем фальваркава-паншчыннай сістэмы гаспадаркі, кансервацыяй найбольш застарэлых формаў прыгонніцтва, феадальнай анархіяй і міжусобіцамі.

Вядома, што для вядзення войнаў урад Рэчы Паспалітай пазычаў буйныя грашовыя сумы ў магнатаў. Не маючы сродкаў для іх пакрыцдя, ён раздаваў рэшткі дзяржаўньгх зямель. У выніку на Беларусі ўтварыліся вялізныя латыфундыі, у некалькі разоў большыя за асобныя княствы Германскай імперыі. Так, Караль Радзівіл ("пане Каханку") у сярэдзіне XVIII ст. акрамя буйных спадчынных уладанняў, што складваліся з Нясвіжскага, Клецкага, Біржанскага і Олыцкага княстваў, меў у так званых "каралеўшчынах" 16 гарадоў, 583 вёскі, 25 войтаўстваў, мноства графстваў і валасцей. Яго даход толькі са спадчынных маёнткаў дасягаў сумы ў 20 млн злотых, што ў паўтара раза перавышала гадавыя паступленні ў казну Рэчы Паспалітай.

Пастаянная міжусобная барацьба магнацкіх груповак, якая даходзіла да ўзброеных выступленняў, прычыніла вялікія спусташэнні насельніцтву. Сапраўдным няшчасцем для вёсак і мястэчкаў з’яўляліся і так званыя наезды ўзброеных шляхціцаў на маёнткі іншых, якім спадарожнічалі знішчэнне сялянскіх пасеваў, угон жывёлы, рабаванне маёмасці… Hi мясцовыя, ні цэнтральныя ўлады не маглі не толькі спыніць, але нават і абмежаваць свавольствы у краіне.

Нармалізацыя эканамічнага жыцдя на Беларусі пачалася толькі з сярэдзіны XVIII ст. Пасля многіх гадоў разбурэння паступова аднаўлялася сельская гаспадарка, павялічвалася колькасць насельніцтва, развіваўся ўнутраны і знешні гандаль, а з ім і таварна-грашовыя адносіны. Асобныя феадалы з мэтай павелічэння прыбытковасці сваіх маёнткаў станавіліся на шлях перабудовы вядзення сваёй гаспадаркі. Так, магнат Іаахім Храптовіч у сваіх маёнтках Шчорсы у Наваградскім і Вішнёваў Ашмянскім паветах ліквідаваў паншчыну і замяніў яе чыншам. Іншыя, захоўваючы ў палявой гаспадарцы паншчыну, сталі заахвочваць прыгонных сялян, якія працавалі ў найбольш прыбытковых галінах, грашовым узнагароджаннем

У XVIII ст., асабліва у другой яго палове, некаторыя феадалы засноўвалі ў сваіх уладаннях прамысловыя прадпрыемствы мануфактурнага тыпу. Найбольш буйнымі з іх былі шклозавод у Налібоках (20-я гг. XVIII ст.), люстраная фабрыка у мястэчку Урэчча (канец 30-х гг. XVIII ст.), Слуцкая фабрыка шаўковых паясоў князёў Радзівілаў (1751), жалезаробчы завод графа Храптовіча у в.Вішнёва (Ашмянскі павет, 80-я гг. XVIII ст.) і інш.

Слуцкая фабрыка шаўковых паясоў, вырабы якой атрымалі сусветную вядомасць, была заснавана ў 1751 г. Міхаілам Казімірам Радзівілам. Для кіраўніцтва прадпрыемствам М.Радзівіл запрасіў майстроў з Персіі і Турцыі. Персы і туркі хоць і лічыліся ўмелымі майстрамі, але пад іх кіраўніцтвам фабрыка працавала дрэнна. У сувязі з гэтым у 1758 г. Радзівіл запрасіў для кіраўніцтва фабрыкай майстра са Стамбула Яна Маджарскага, які змог наладзіць і пашырыць вытворчасць. Вырабляліся слуцкія паясы да 1830 г. Пасля падаўлення паўстання 1830 — 1831 гг. царскі ўрад забараніў магнатам і шляхце насіць нацыянальнае адзенне — кунтуш і пояс. Пасля гэтага фабрыка стала вырабляць царкоўныя рызы. Паколькі вялікага попыту на гэгу прадукцыю не было, яна праіснавала нядоўга і ў 1844 г. закрылася.

У канцы XVIII ст. на Беларусі дзейнічалі звыш 50 прамысловых прадпрыемстваў мануфактурнага тыпу. Вотчынныя мануфактуры абслугоўваліся, як правіла, прыгоннымі сялянамі, але разам з тым на іх ужывалася і праца наймітаў. Амаль усе працаўнікі разам з прадуктамі харчавання атрымлівалі пэўнае грашовае ўзнагароджанне, прычым на многіх аперацыях была ўведзена здзельная аплата працы. Аднак нізкая прадукцыйнасць працы і плата замежным майстрам былі прычынай высокага сабекошту мануфактурных вырабаў. Іх прадукцыя, асабліва прадметы раскошы, не мела збьггу і залежвалася на складах, у выніку чаго большасць гэтых прадпрыемстваў да канца 80-х гг. XVIII ст. закрылася.

Развіццё таварнай вытворчасці, ужыванне прымусовага найму, грашовая аплата, з’яўленне мануфактур — усе гэга сведчыла аб пачатку распаду феадальных адносін, развіцці элементаў капіталістычнай вытворчасці.

3 мэтай навядзення парадку у гандлі у 1766 г. былі ўведзены адзіныя для Вялікага Княства Літоўскага меры вагі, аб’ёму і даўжыні. Рабіліся спробы зблізіць іх з адзінкамі вымярэння іншых дзяржаў, у тым ліку Польшчы. Зліццю эканамічна раздробленых абласцей Рэчы Паспалітай у адно эканамічнае цэлае садзейнічала таксама паштовая рэформа 1764 г., якая паклала пачатак шырокаму развіццю паштовай сувязі паміж гарадамі.

У 1775 г. урад Рэчы Паспалітай увёў "генеральную мытную пошліну", абавязковую для ўсіх, у тым ліку для караля, магнатаў, шляхты і духавенства, а сейм Вялікага Княства Літоўскага, каб абмежаваць ліхвярства, увёў даўгавы працэнт у памеры не болып за 7 % для свецкіх і не больш за 6 % для духоўных крэдытораў.

3 развіццём унутранага і знешняга гандлю і ўцягненнем феадалаў у таварна-грашовыя адносіны пачаліся работы па паляпшэнні сухапутных дарог і ачыстцы судаходных рэк. У другой палове XVIII ст. былі пабудаваны дзве дарогі — Пінска-Слонімская і Пінска-Валынская. У 1767 г. віленскі ваявода М. Агінскі пачаў будаўніцтва канала, які злучыў Неман праз Шчару, Ясельду і Прыпяць з Дняпром. У 1784 г. па канале прайшло першае судна. У 1781 — 1784 гг. быў пабудаваны другі канал, што злучыў Прыпяць з Заходнім Бутам.

Рост вытворчых сіл у сельскай гаспадарцы, развіццё унутранага і знешняга гандлю садзейнічалі аднаўленню гарадоў і мястэчак Беларусі. Яны паступова адбудоўваліся, знікалі сляды спусташэнняў і разрухі, расло гарадское насельніцтва, аднаўляліся рамяство і гандаль, хаця да канца XVIII ст. і не быў дасягнуты той узровень, які існаваў у канцы XVI — першай палове XVII ст.

Аднаўленне разбуранай эканомікі Беларусі адбывалася у абстаноўцы разлажэння феадальна-прыгонніцкай сістэмы, ва ўмовах феадальнай анархіі, усеўладдзя магнатаў, шырокіх эканамічных і палітычных прывілеяў шляхты і жорсткай эксплуатацыі сялян і гараджан, а таму зацягнулася на доўгі час і не закончылася да ліквідацыі Рэчы Паспалітай.


21. Асноўныя тэндэнцыя 18 ст. Новы сусветны парадак. Еўропа пачатку XVIII ст. у па-раўнанні з папярэднім часам уяўляла сабой яшчэ болыш складанае геапалітычнае ўтварэнне. Пакуль яшчэ захоўвалі бачнасць магутнасці такія кантынентальныя дзяржавы, як Іспанія, Францыя і Рэч Паспалітая. Яны кантралявалі велізарныя тэрыторыі, мелі вялікія арміі, мільёны падданых, але ў гаспадарчым плане заставаліся даволі адсталымі феадальнымі краінамі з дамінаваннем сельскагаспадарчага сектара. Усё менш значную ролю ў свеце адыгрывала і "буйнейшая гандлёвая дзяржава XVII ст." — Галандыя (Нідэрланды). Войны з Англіяй і Францыяй, страта болынасці калоній, істотнае скарачэнне гандлёвага флоту, а таксама адсутнасць добра развітай прамысловасці сталі асноўнымі прычынамі адмовы гэтай краіны ад далейшай знешняй экспансіі і пераўтварэння яе ў буйны цэнтр міжнароднага крэдыту. У сваю чаргу Прусія, Расія, Аўстрыя і Швецыя, хаця і не маглі пахваліцца высокім узроўнем эканамічнагаразвіцця, імкнуліся ўмацаваць свае пазіцыі на міжнароднай арэне праз агрэсіўную знешнюю палітыку. На гэтым агульным фоне зусім паіншаму выглядала Англія, якая дзеля свайго выхаду на лідэрскія пазіцыі распачала паскоранае прамыслова-аграрнае развіццё. Відавочна, што пры такім раскладзе міждзяржаўныя адносіны ў Еўропе ўсё часцей перарасталі ў буйныя ваенныя канфлікты, якія сведчылі аб пачатку новага перадзелу свету і складванні новага сусветнага парадку.

Найбольш значны ўплыў на далейшую еўрапейскую гісторыю мела вайна за так званую "іспанскую спадчыну" (1701 —1714), калі рэальным стала аб'яднанне Францыі і Іспаніі ў адзіную дзяржаву. Безумоўна, такі паварот падзей цалкам бы парушыў палітычную раўнавагу на кан-тыненце, што ў першую чаргу не задавальняла Англію. Менавіта ў гэты час апошняя здолела праявіць сябе ў якасціновага патэнцыяльнага міжнароднага лідэра. Лондан у ходзе вайны не толькі разладзіў сувязі Парыжа з Мадрыдам, захапіў стратэгічна важную крэпасць Гібралтар на поўдні Пірэнейскага паўвострава, пашырыў свае ўладанні ў Паўночнай Амерыцы і выцесніў канкурэнтаў са сферы гандлю рабамі (Іспанія, Францыя), але і распачаў у Еўропе рэалізацыю сваёй славутай "палітыкі раўнавагі". Мэта апошняй заключалася ў недапушчэнні празмернага ўзмацнення якой-небудзь іншай еўрапейскай дзяржавы праз стварэнне роўнага ёй па моцы праціўніка (часам у выглядзе кааліцыі некалькіх краін). Напрыклад, для стрымлівання Францыі і агрэсіўных германскіх дзяржаў (Прусія, Саксонія) была абрана Аўстрыйская імперыя, у склад якой тады ўваходзілі Венгрыя, Чэхія, Славакія, Бельгія, Міланскае герцагства і Неапалітанскае каралеўства. Поспехі брытанскай дыпламатыі ў распальванні варожасці паміж Венай, Берлінам і Дрэздэнам былі відавочныя, нягледзячы на агульнасць гістарычнага лёсу і культуры апошніх.

Паралельна з барацьбой за "іспанскую спадчыну" вялася і Паўночная вайна (1700—1721),прычыны якой хаваліся ў наспелай патрэбе перадзелу сфер уплыву ў рэгіёне Балтыйскага мора. Дамінаванне тут Швецыі, якая кантралявала большую частку Скандынавіі, Прыбалтыкі і Паўночнай Германіі, выклікала незадаволенасць іншых дзяржаў, што прывяло да ўтварэння ў 1699 г. антышведскага Паўночнага саюза (Да-нія, Саксонія, Рэч Паспалітая, Расія, Прусія). Адметнасцю гэтай вайны былі вельмі вялікія тэрыторыі, на якіх вяліся баявыя дзеянні (ад Стакгольма і Пецярбурга да Лейпцыга і Палтавы). Яе вынікам стала не толькі паражэнне Швецыі і заняпад шэрагу яе праціўнікаў, знясіленых у час вайны (Данія, Саксонія, Рэч Паспалітая), але і значнае ўзмацненне пазіцый Прусіі і Расіі.

Наступныя ж дзесяцігоддзі ў еўрапейскай гісторыі азнаменаваліся стварэннем шзрагу блокаў і саюзаў, якія хутка змянялі адзін аднаго, а таксама адносна невялікімі рэгіянальнымі канфліктамі, што па сутнасці толькі рыхтавалі глебу для новай вайны. У яе пачатку былі зацікаўлены практычна ўсе вядучыя краіны свету. Англія марыла аб умацаванні сваіх пазіцый у якасці сусветнага лідэра. Францыя прагнула рэваншу за фактычнае паражэнне ў папярэдняй вайнё. Прусія і Расія імкнуліся ўзмацніць свой уплыў у Еўропе. Аўстрыя спадзявалася аслабіць пазіцыі іншых еўрапейскіх дзяржаў. Аднак вынік Сямігадовай вайны (1756-1763) за перадзел сфер уплыву паміж Аўстрыяй, Францыяй, Іспаніяй, Расіяй, Швецыяй, з аднаго боку, і Прусіяй, Англіяй, Партугаліяй і шэрагам германскіх дзяржаў — з другога боку, у першую чаргу задаволіў толькі Брытанскую імперыю — у ходзе яе была захоплена іспанская Фларыда, а таксама французскія калоніі ў Канадзе і Індыі. У Еўропе ж Англія з поспехам працягвала ажыццяўленне сваёй "палітыкі раўнавагі" — аніводная іншая тутэйшая краіна не атрымала істотнай перавагі над сапернікамі. Францыя і Аўстрыя хаця і не дасягнулі пастаўленых мэт, але не страцілі цалкам сваёй былой магутнасці. Расійскія ж войскі здолелі нават часова захапіць Берлін (1760),але згодна з мірнымі пагадненнямі яны цалкам ачысцілі захопленыя тэрыторыі, а Прусія і пасля вайны працягвала дамінаваць у межах яшчэ існуючай Свяшчэннай Рымскай імперыі. Што ж датычыцца Расіі, то яе далейшае ўзмацненне стрымлівалася праз пастаянную пагрозу з боку Асманскай імперыі і Швецыі, якія з гэтай нагоды атрымлівалі фінансавую дапамогу ад Англіі.

Утварэнне ЗША.Адным з вынікаў Сямігадовай вайны стала пашырэнне каланіяльнай экспансіі Брытанскай імперыі. Пры гэтым палітыка англійскага ўрада ў дачыненні да сваіх калоній мела выразны эксплуататарскі характар. Менавіта яны, як лічылі ў Лондане, у значнай ступені павінны былі кампенсаваць каласальныя выдаткі на ўтрыманне вяліз-най арміі і флоту.

Сярод калоній, якія прыносілі Лондану найболыны даход, разам з Індыяй першае месца займалі англійскія ўладанні ў Паўночнай Амерыцьь Найбольш ранняя калонія тут была заснавана яшчэ ў 1607 г. (Віргінія), а ў канцы XVIIIст. іх налічвалася ўжо 13 з насельніцтвам больш за 2,5 млн чала-век (без уліку Канады, якая мела асобны статус і крыху больш за 60 тыс. жыхароў). Паўночнаамерыканскія калоніі служылі для Англіі крыніцай таннай сыравіны і рынкам збыту прамысловай прадукцыі. Пры гэтым англійскі ўрад імкнуўся максімальна замарудзіць тут працэс інтэнсіўнага капіталістычнага развіцця. Так, у 1760-я гг, былі ўведзены новыя падаткі і пошліны, якія значна перашкаджалі мясцовай пра-мысловасці і гандлю. Акрамя таго, каланістам было забаронена распачынаць асваенне новых тэрыторый на захад ад Алеганскіх гор (1763). Гэтыя рашэнні справакавалі пагаршэнне адносін мясцовага насельніцтва з англічанамі, што спрыяла ўзнікненню масавых беспарадкаў (хваляванні ў Бостане ў 1770 і 1773 гг.). У 1774 г. быў скліканы Кантынентальны кангрэс, на якім кіраўніцтва паўночнаамерыканскіх калоній вырашыла ўзняць узброенае паўстанне супраць Англіі. Ідэалагічна гэта рашэнне было абаснавана ў 1776 г., калі кангрэс прыняў Дэкларацыю аб незалежнасці (аўтар Т. Джэферсан). У ходзе вайны каланісты здолелі атрымаць некалькі важных перамог над рэгулярнай брытанскай арміяй і па Версальскаму мірнаму дагавору (1783) Англія была вымушана прызнаць суверэнітэт ЗША.

Шмат у чым гэта перамога стала магчымай дзякуючы пазіцыі шэрагу еўрапейскіх краін, якія імкнуліся праз падтрымку каланістаў аслабіць гегемонію Англіі ў свеце. У 1780 г. была створана Ліга ўзброенага нейтралітэту (Францыя, Іспанія, Расія, Нідэрланды), якая аказвала амерыканскім паўстанцам матэрыяльную дапамогу. Да таго ж з Еўропы ў Амерыку адпраўляліся тысячы добраахвотнікаў. Найболыш вядомым сярод іх быў французскі арыстакрат М. дэ Лафает, які атрымаў у ЗША званне генерал-маёра і вызначыўся пры ўзяцці крэпасці Йорктаўн. Вельмі славутым быў і іншы амерыканскі генерал Т. Касцюшка — ураджэнец Беларусі займаў пасаду галоўнага вайсковага інжынера і адказваў за ўзвя-дзенне магутных фартыфікацыйных збудаванняў. Напрыклад, менавіта ім быў распрацаваны праект цытадэлі ва Уэст-Пойнце, дзе пазней размясцілася знакамітая вайсковая акадэмія.

Дзяржаўнае будаўніцтва ў ЗША распачалося прыняццем у 1787 г. Кантынентальным кангрэсам Канстытуцыі, якая пацвердзіла федэратыўны статус краіны. Першым на паеаду прэзідэнта ў 1789 г. быў абраны Дж, Вашынгтон. У 1 791 г. набылі сілу першыя 10 паправак да канстытуцыі ("Біль абправах"), якія заклалі асновы амерыканскай дэмакратыі. Пры ўсім гэтым трэба адзначыць, што Вайна за незалежнасць і ўтварэнне ЗША нязначна пагоршылі пазіцыі Англіі ў свеце, а самі амерыканцы яшчэ болып чым паўстагоддзе эканаміч-на вельмі моцна залежалі ад сваёй былой метраполіі.

Французская буржуазная рэвалюцыя. Галоўны канкурэнт Брытанскай імперыі ў Еўропе — Францыя, як ужо адзначалася, на працягу XVIII ст. адчувала паступовае нарастанне крызісу абсалютнай манархіі. Гэты працэс быў выкліканы шэрагам фактараў. Па-першае, яшчэ ў 1720 г. у Францыі збанкрутавалася фінансавая піраміда банкіра Д. Лоу, што пры-вяло да каласальнага пераразмеркавання капіталу (узбагаціліся спекулянты і прадстаўнікі прыдворнай эліты, а лаяльныя каралю буйная буржуазія і шырокія колы заможнага дваранства разарыліся). Па-другое, пры Людовіку XV (правіў у 1715—1774 гг.) абвастрыўся канфлікт манаршага двара і буржуазіі, якую не ьадавальнялі агромістыя асабістыя траты караля і велізарныя выдаткі на армію. Яшчэ адным прадметам рознагалосся быў бесперапынны рост прамых і ўскосных падаткаў, якія стрымлівалі развіццё мануфактурнай вытворчасці, а таксама няўдалая знешняя палітыка, што прывяла да страты стратэгічна важных калоній. Па-трэцяе, пры Людовіку XVI (правіў у 1774—1792 гг.) адносіны манархіі і буржуазіі пагоршыліся яшчэ болын пасля рэзкага скарачэння пошлін на прывазныя прамысловыя тавары з Англіі (1786) і сельскагаспадарчую прадукцыю з Расіі (1787). Вынікам гэтага стаў востры эканамічны крызіс і разарэнне значнай колькасці французскіх рамеснікаў. Па-чацвёртае, з сярэдзіны XVIII ст. узрасла колькасць сялянскіх выступленняў, што было выклікана частымі неўраджаямі і пачаткам ажыццяўлення аграрных рэформаў, набліжаных па духу да англійска-га "агароджвання".

Менашта рззкае абвастрэнне грамадска-сацыяльных адносін пры адначасовым аб'яднанні інтарэсаў шырокіх народных мас і буржуазіі стала галоўнай прычынай Вялікай французскай рэвалюцыі (1789—1794). Яе пачаткам лічыцца паўстанне народных мас у Парыжы і ўзяцце імі 14 ліпеня 1789 г. штурмам крэпасці-турмы Бастыліі. У жніўні гэтага ж года Устаноўчым сходам была прынята Дэкларацыя правоў чалавека і грамадзяніна, згодна з якой абвяшчаліся свабода асобы, слова, сумлення, а таксама роўнасць грамадзян перад законам і недатыкальнасць іх уласнасці.

Галоўнай адметнасцю Французскай рэвалюцыі была яе паступовая радыкалізацыя. Так, спачатку да ўлады прыйшлі прадстаўнікі буйной буржуазіі і ліберальнага дваранства. Па іх ініцыятыве 3 верасня 1791 г. была прынята Канстытуцыя і распачаты буржуазныя рэформы — уведзена канстытуцыйная манархія, скасаваны падзел на саслоўі, арганізаваны про-даж зямлі ў прыватную ўласнасць. Аднак ужо летам 1792 г. улада ў краіне перайшла да жырандыстаў (назва паходзіць ад дэпартамента Жыронда на паўднёвым захадзе Францыі, адкуль былі найбольш актыўныя члены гэтай партыі — Ж.П. Брысо, Ж.А. Кандарсэ і інш.), Яны 22 верасня 1792 г. абвясцілі Францыю рэспублікай, а 21 студзеня наступнага года пакаралі смерцю былога караля Людовіка XVI. Якраз пры іх пачаліся жорсткія рэпрэсіі супраць былой правячай эліты, якія перараслі ў масавы тэрор у час якабінскай дыктатуры (чэрвень 1793 — ліпень 1794г.). На чале якабінцаў (першапачаткова члены асобнага радыкальнага клуба, што месціўся ў бібліятэцы былога кляштара дамініканцаў, якіх у Францыі здаўна называлі якабінцамі) стаялі М. Рабесп'ер, ЙЙ.П. Марат і Ж.Ж. Дантон. Яны абаранялі інтарэсы дробнай буржуазіі, сялян і гарадскіх нізоў. Менавіта ў гэты час былі праведзены самыя радыкальныя пераўтварэнні, у. прыватнасці скасаваны без выкупу феадальныя павіннасці сялян, пашыраны іх надзелы, абмежаваны рост спажывецкіх цэн і зарплаты.

Адной з прычын такога ходу падзей была пастаянна ўзрастаючая знешняя пагроза. На працягу 1792—1793 гг. у Еўропе была створана моцная антыфранцузская кааліцыя (Англія, Аўстрыя, Прусія, Іспанія, Расія, Кідэрланды), што спрыяла ўзмацненню ў Францыі ролі арміі. Буржуазія, якая ўмацавалася за гады рэвалюцыі, менавіта ў ёй бачыла як адзінага свайго абаронцу ад замежнага заваявання, так і гаранта недапушчэння новага ўсплеску народнага бунту. Вынікам гэтага стаў дзяржаўны пераварот 1799 г., пасля якога ўсталявалася асабістая дыктатура генерала Напалеона Банапарта (у 1804 г. абвясціў сябе імператарам). Пры ім Францыя праводзіла вельмі агрэсіўную знешнюю палітыку і за адносна кароткі час здолела захапіць большую частку Еўропы (Германія, Аўстрыя, Нідэрланды, Полыпча, Іспанія, Італія), дзе па ініцыятыве заваёўнікаў былі ажыццёўлены значныя буржуазныя рэформы.

Такім чынам, у палітычнай гісторыі свету XVIII ст. можна вылучыць шэраг асноўных тэндэнцый. Па-першае, дамінаванне Англіі ў дадзены перыяд стала ўжо бясспрэчным. Па-другое, аслабленне некалі магутных Іспаніі, Швецыі і Рэчы Паспалітай садзейнічала выхаду на першыя пазіцыі ў кантынентальнай Еўропе моцных цэнтралізаваных дзяржаў — Прусіі, Аўстрыі і Расіі. Па-трэцяе, атрыманне паўночнааме-рыканскімі калоніямі незалежнасці ў час росквіту Англіі сведчыла аб вялізным патэнцыяле гэтага рэгіёна і яго бліскучых перспектывах у будучым. Па-чацвёртае, Вялікая фран-цузская рэвалюцыя і распачатыя за ёй напалеонаўскія войны ў значнай ступені падарвалі феадальны ўклад на Еўрапейскім кантыненце.

Пачатак прамысловага перавароту.Адной з асноўных тэндэнцый эканамічнага развіцця вядучых краін свету ў XVIII ст. стаў пераход ад мануфактурнай вытворчасці да фабрычна-заводскай, які атрымаў назву «прамысловы пераварот». Першай гэты пераход пачала Англія, бо яе лідэрства ў свеце ў першую чаргу залежала ад дасягненняў у сферы эканомікі. У той час як у краінах кантынентальнай Еўропы цэнтраліза-ваная мануфактура ўсё яшчэ была не ў стане цалкам выцесніць з рынку больш адсталыя формы вытворчасці, у Англіі з сярэдзіны XVIII ст. стаў наспяваць прамысловы пераварот. Сярод яго перадумоў можна вылучыць: завяршэнне аграрнай трансфармацыі (стварэнне класа фермераў), накапленне буйнога свабоднага капіталу ў мясцовай буржуазіі, наяўнасць значнай арміі наёмных рабочых, развітога тэхнічнага размежавання працы на мануфактурах, а таксама буйных каланіяльных рынкаў сыравіны і збыту гатовай прадукцыі.

Пачатак прамысловага перавароту ў Англіі адбыўся ў ба ваўнянай галіне. Пры гэтым важнай адметнасцю тагачаснайвытворчасці было тое, што першыя прадзільныя машыны "Джэнні" (1765, Д. Харгрыўс) і механізаваныя ткацкія станкі (1785, Э. Картрайт) працавалі на выкарыстанні сілы цячэння вады (1769, Р. Аркрайт), што істотна стрымлівала пашырэн-не іх дзейнасці. Толькі вынаходніцтва Д. Уатам паравога ру-хавіка (патэнты ад 1769 і 1784 гг.) вырашыла гэту праблему і залажыла аснову хуткага павелічэння брытанскай прамысло-вай базы. Значных поспехаў таксама дасягнула ў азначаны перыяд і металургія, дзе яшчэ ў 1735 г. А. Дэрбі адкрыў спосаб плаўкі чыгуну з прымяненнем вугалю і нягашанай вапны. У 1779—1784 гг. А. Хентсман і Д. Корт здолелі выплавіць з чыгуну пры высокіх тэмпературах высакаякаснае жалеза і сталь, што зрабіла іх выраб масавым і адносна танным. Стварэнне ж магутнай прамысловасці прывяло да хуткай урбанізацыі краіны — у канцы XVIIIст. у сельскай мясцовасці пражывала ўсяго 1/4 частка насельніцтва.

Каланіяльная экспансія.Развіццё капіталістычных адносін паставіла ў шэраг першасных задач праблему стварэння буйных каланіяльных імперый. Ускосным сведчаннем гэтага стала тое, што ў разглядаемы час усе значныя еўрапейскія ваенныя канфлікты адразу ж перарасталі ў сусветныя "гандлёвыя" войны, дзе галоўнай мэтай ставілася выцясненне канкурэнтаў са стратэгічна важных рэгіёнаў зямнога шара. Пры гэтым імкненне да атрымання звышпрыбыткаў аказалася галоўнай прычынай бязлітаснага вынішчэння больш адсталых мясцовых традыцыйных грамадстваў, якія ў лепшым выпадку знаходзіліся на стадыі ранняга феадалізму. Напрыклад, толькі за XVIIIст. з Афрыкі было вывезена больш за 2 млн рабоў, а тэрыторыі, падкантрольныя еўрапейцам, усё болып пашыраліся ў глыб кантынента (Сенегал, Паўднёвая Афрыка). Пасля таго як умацаваліся ў Індыі, англічане ўзмацнілі свой уплыў у Іране і Афганістаке, а для пранікнення на рынкі Кітая арганізавалі кантрабандны гандаль опіумам. Значнымі тэмпамі ішло і асваенне Аўстраліі, якая ў 1788 г. цалкам была далучана да Брытанскай імперыі. Важ-ным момантам каланіяльнай экспансіі стаў хуткі рост колькасці перасяленцаў з Еўропы (у тым ліку і асуджаных за крымінальныя ўчынкі). Усё часцей гэта прыводзіла да абвастрэння канфліктаў з туземным насельніцтвам, якое выганялася каланістамі са сваіх зямель (індзейцы ў Амерыцы, бушмены ў Паўднёвай Афрыцы, абарыгены ў Аўстраліі).

У цэлым неабходна адзначыць, што менавіта ў XVIII ст. былі закладзены асновы новага сусветнага капіталістычнага парадку, які на стагоддзі наперад вызначыў агульны напра-мак развіцця чалавечай цывілізацыі.


21. Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай вынікаў як з унутранага яе стану, так і са змен у міжнародным становішчы. Усталяванню палітычнай анархіі перш за ўсё спрыяла адсутнасць моцнай цэнтралізаванай улады. Адмоўны адбітак накладваў той факт, што ўся ўлада у дзяржаве канцэнтравалася, па сутнасці, у руках аднаго саслоўя — шляхецтва, якое валодала шэрагам прывілей, якія ставілі яе вышэй за іншых у грамадстве. Так, толькі шляхта валодала правам зямельнай уласнасці, пры гэтым яна магла набываць зямлю і будынкі ў гарадах. Толькі шляхта мела доступ да вышэйшага духоўнага сану і да ўсіх свецкіх пасад. шляхта плаціла толькі тыя падаткі, якія сама сабе ўстанавіла, была вольная ад усіх павіннасцяў, за выключэннем вайсковага абавязку. Шляхціц карыстаўся правам асабістай недатыкальнасці і не мог быць арыштаваны без папярэдняга судовага прыгавору. Яго неад’емным правам была таксама свабода слова. Нарэшце кожны шляхціц мог прыняць удзел у абранні караля, выступіць у якасці прэтэндэнта на трон. Усё, што было істотным у Рэчы Паспалітай, было шляхецкім.

Заканадаўчы аўтарытэт сойма і вышэйшых улад падрываўся павятовымі соймікамі, якія сталі самастойнымі органамі з шырокай заканадаўчай, адміністрацыйнай і судовай кампетэнцыяй. У абставінах, калі соймы пачалі часта зрывацца ці разыходзіцца без прыняцця рашэнняў, павятовыя соймікі сталі паступова прысвойваць сабе яго правы. Соймікі як бы падзялілі дзяржаву на павятовыя аўтаноміі. Яны падрывалі цэнтральную ўладу, дзейнічалі амаль незалежна адзін ад другога. Дэцэнтралізацыя краіны была даведзеная тым самым да небяспечнай мяжы.

Краевугольным каменем "залатых шляхецкіх вольнасцяў", а інакш кажучы, шляхецкага самаўладдзя і анархіі лічылася права "liberum veto" (свабода забароны). Згодна з ім кожны шляхціц-пасол меў права аднаасобна заблакіраваць прыняцце любой пастановы сойма ці нават увогуле сарваць яго працу. З 1652 да 1764 г. такім чынам было сарвана 42 сойма з 55. Магнаты Польшчы і ВКЛ праз падуладнае сабе шляхецтва выкарыстоўвалі права "ліберум вета" для аховы ўласных інтарэсаў. Усе гэга прывяло да фактычнага паралічу дзяржаўнага кіравання, магчымасці зрыву любога памкнення да змен і рэформаў.

Найбольш моцна такі стан рэчаў адбіваўся на становішчы караля і вялікага князя. Пасля смерці апошняга Ягайлавіча, Жыгімонта III Аўгуста (1572), які не пакінуў нашчадкаў, усталявалася традыцыя абрання (элекцыі) кожнага наступнага манарха на агульнадзяржаўных соймах прадстаўнікамі польскай і ліцвінскай шляхты. Адсутнасць спадчыннага трона вяла да пастаяннай барацьбы паміж магнацкімі групоўкамі за ўладу ў перыяд міжкаралеўя. Жадаючы прывесці свайго прадстаўніка да ўлады, яны звярталіся за дапамогаю да іншаземцаў, запрашалі і выкарыстоўвалі замежную ваенную сілу. У XVIII ст. гэта прывяло да простата уплыву з боку замежных паслоў (Прусіі, Расіі, Швецыі, Аўстрыі) у Варшаве на абранне караля і вялікага князя праз падтрымку патрзбнай кандыдатуры з дапамогай свайго войска.

Новаабраны кароль і вялікі князь быў абцяжараны неабходнасцю выканання ўскладзеных на яго праз сойм абавязкаў. Пры іх невыкананні ці парушэнні шляхта забяспечвала за сабой права аказаць супраціўленне, нават узброенае, каралю і вялікаму князю. Вышэйшыя дзяржаўныя пасады (вялікіх маршалкаў, канцлераў, гетманаў, падскарбіяў) у Вялікім Княстве Літоўскім і Польшчы займаліся пажыццёва. Яны не маглі быць скасаваныя манархам.

Гэтыя і іншыя шляхецкія памкненні да абмежавання ўлады манарха сталі немалаважнай унутранай прычынай палітычнага крызісу і развалу дзяржавы, можна сказаць, што шляхта амаль цалкам вызвалілася ад каралеўскай і вялікакняжацкай улады на падставе самакіравання. На працягу другой паловы XVI—XVIII стст. яна паступова стала пануючым саслоўем над іншымі і над самім манархам. Рэч Паспалітая пераўтварылася ў "шляхецкую рэспубліку".

Адметнымі рысамі "шляхецкай рэспублікі" было ўладарства і перавага найбуйнейшых феадалаў-магнатаў. Яны "вялі рэй" палітычнага жыцця, асабліва ў ВКЛ. Магутнасць такіх родаў, як Радзівілы, Сапегі, Пацы, Агінскія, Чартарыйскія, была амаль нічым не абмежаваная. Магнаты мелі магчымасць утрымліваць нават сваё ўласнае войска, што дазваляла вырашаць канфлікты з дапамагой ваеннай сілы.

Унутрыпалітычныя праблемы Рэчы Паспалітай на пачатку XVII ст. спляліся са знешнімі, падкрэсліваючы згубную нявырашанасць першых. У гэты час Беларусь становіцда арэнай ваенных дзеянняў, звязаных з руска-шведскай (Паўночнай) вайной (1700 — 1721). Шведы, рускія, саксонцы, не пытаючыся дазволу, маршыруюць па краі, рабуючы, палячы і вынішчаючы набыткі яго жыхароў. Падчас Паўночнай вайны Вялікае Княства Літоўскае, бадай, у апошні раз выступіла у якасці самастойнага фактара еўрапейскай палітыкі. У 1701 —1703 гг. паміж ім і Расіяй было падпісана тры міждзяржаўных пагадненні, накіраваных на сумесныя дзеянні супраць Швецыі. У 1704 г. частка шляхты, якая непрыязна ставілася да караля і вялікага князя Аўгуста II, пры падтрымцы шведскага караля Карла XII абрала новага манарха С.Ляшчынскага. Толькі пасля паражэнняў шведскіх войскаў расійскім пад Палтавай (1709 г.) Аўгуст II змог вярнуцца на трон. Але ўжо ў 1715 г. зноў пачынаецца грамадзянская вайна, якая ахапіла і Вялікае Княства Літоўскае. Яе выклікала памкненне Аўгуста II у чарговы раз паспрабаваць усталяваць абсалютную манархію у Рэчы Паспалітай. Значная частка шляхты выступіла у абарону "залатых шляхецкіх вольнасцяў". Толькі ўмяшанне рускіх войскаў прывяло да згоды шляхты з каралём на так званым "нямым" сойме 1717г. (пастановы на ім прымаліся без абмеркавання). Гэты сойм абмежаваў уладу караля, замацаваў шляхецкую анархію, пацвердзіў права "ліберум вета". Апошняе зноў паставіла заслон перад спробамі рэфармавання дзяржавы. Колькасць рэгулярнага войска была абмежавана да 24 тыс. (18 у Полыпчы і 6 у Вялікім Княстве Літоўскім).

3 часу Паўночнай вайны Расія паступова бярэ над свой пратэктарат знешнюю і ўнутраную палітыку Рэчы Паспалітай. Больш моцным суседзям была выгадная яе слабасць. Таму яны імкнуліся захаваць у ёй безуладдзе і анархію пад прыкрыццём аховы і гарантавання "шляхецкіх вольнасцяў". У 1720 г. пра гэга дамовіліся Расія і Прусія. У 1726 г. да іх далучылася Аўстрыя.

Крызісныя з’явы у грамадска-палітычным жыцці Рэчы Паспалітай абвастрала нявырашанасць рэлігійнага пытання. Hi адно з існаваўшых веравызнанняў фактычна тут не было забаронена. Але практычна толькі прадстаўнікі каталіцкай шляхты і святарства маглі займаць дзяржаўныя пасады, удзельнічаць у працы сойма. Праваслаўнае святарства традыцыйна шукала падтрымкі у Маскве. Уніяцкая вера з-за таго, што большасць беларускай шляхты перайшла у каталіцтва, ператвараецца у "хлопскую" (сялянскую). Зрэшты і вышэйшыя іерархі ўніяцкай царквы не карысталіся належнай павагай.

Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай канца XVII — першай паловы XVIII ст. з-за пагрозы самому існаванню дзяржавы ўсё выразней патрабаваў яе рэфармавання. Паступова сярод пануючага шляхецкага саслоўя, у першую чаргу магнацтва, сфарміраваліся дзве плыні. Першая выступала за рэформы і ўмацаванне цэнтральнай улады, другая — за захаванне існуючага становішча безуладдзя і анархіі.

– Конец работы –

Эта тема принадлежит разделу:

Народ, які не ведае сваёй гісторыі, не мае будучыні афарызм. Людзі, якія не ведаюць гісторыі, назаўсёды застаюцца дзецьмі лац. прым

С ння сілу як глабальных перадумо так і лакальных падзей месца і роля такой навукі як гісторыя значна павышаецца З аднаго боку свеце... Гісторыя мае тэарэтыка пазнавальную практычна палітычную... Народ які не ведае сва й гісторыі не мае будучыні афарызм Людзі якія не ведаюць гісторыі наза с ды застаюцца...

Если Вам нужно дополнительный материал на эту тему, или Вы не нашли то, что искали, рекомендуем воспользоваться поиском по нашей базе работ: Вайна паміж Рускай дзяржавай і Рэччу Паспалітай 1654-1667 гг.

Что будем делать с полученным материалом:

Если этот материал оказался полезным ля Вас, Вы можете сохранить его на свою страничку в социальных сетях:

Все темы данного раздела:

Б) Тураўскае княства
Тураўскае княства ўтварылася ў межах рассялення дрыгавічоў — у паўднёвай Беларусі, басейне р.Прыпяць. Сталіца княства — горад Тураў — прыгадваецца пад 980 г., калі на Беларусі з’яўляюцца князі, маг

В) княствы-дзяржавы на Панямонні
Разам з Полацкім і Тураўскім княствамі ў XII ст. актыўную ролю пачалі адыгрываць Гарадзенскае і Навагарадскае княствы. Гарадзенскае княства, верагодна, зарадзілася у XI ст. Пад 1116 г. лет

Спробы рэформаў і падзелы Рэчы Паспалітай. Паўстанне 1794 г. пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі
Паглыбленне палітычнага крызісу, узрастанне замеж-нага ўмяшання ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай узмацнілі імкненне прагрэсіўнай часткі грамадства да змен у палітычным ладзе краіны. Лаг

Рост чыі уначыай сеткі ў асобных краінах Еўроны ў XIX ст., км
  Краіны 1840 і. 1850 г.П Анілія Францыя

Нашаніўскі перыяд” у развіцці Беларусі
Культура Беларусі ў пачатку XX ст. развівалася ў цеснай сувязі з нацыянальным рухам, культурамі суседніх народаў. У гады рэвалюцыі 1905 — 1907 гг. і пасля яе адбываецца ўздым у многіх яе галінах, а

Пачатак Другой сусветнай вайны
1 верасня 1939 г. гітлераўская Германія напала на ьЯіЧу. Вечарам 31 жніўня група эсэсаўцаў, апранутых у сКую ваенную форму, арганізавала нападзенне на радыя-

Фашысцкі Акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі
На працягу чэрвеня — жніўня 1941 г. на тэрыторыі Беларусі быў усталяваны жорсткі акупацыйны рэжым. Асноунай яго мэтай была татальная эканамічная эксплуатацыя Беларусі дзеля патрэб Германіі, паступо

Змены ў геапалітычнай сітуацыі ў свеце ў1960—1980-ягг.
Тэндэнцыі сусветнага развіцця. Галоўнымі палітычнымі і эканамічнымі фактарамі, якія аказвалі ўплыў на сусветнае развіццё ў 60—80-я гг. XX ст., былі: 1)фарміраванне сусветнай сістэмы сацыял

Хотите получать на электронную почту самые свежие новости?
Education Insider Sample
Подпишитесь на Нашу рассылку
Наша политика приватности обеспечивает 100% безопасность и анонимность Ваших E-Mail
Реклама
Соответствующий теме материал
  • Похожее
  • Популярное
  • Облако тегов
  • Здесь
  • Временно
  • Пусто
Теги