Паходжанне лексікі беларускай мовы - раздел Образование, БЕЛАРУСКАЯ МОВА Лексічны Склад Беларускай Мовы Фарміраваўся На Працягу Многіх Стагоддзяў, Няс...
Лексічны склад беларускай мовы фарміраваўся на працягу многіх стагоддзяў, няспынна развіваўся і ўдасканальваўся. Менавіта ў лексіцы адлюстравалася і гісторыя развіцця беларускага народа.
Вылучаюцца два вялікія пласты нашай лексікі паводле паходжання: спрадвечная і запазычаная.
Спрадвечная лексіка складаецца з чатырох пластоў слоў:
1) індаеўрапейскія словы (самыя старажытныя, ≈ 3–1 тысяч. да н. э.). Абазначалі жыццёва важныя прадметы жывой і нежывой прыроды: Бог, душа, вера, неба, вечар, зіма, дзень, маці, брат, дзед, сын, воўк, зерне, мёд, соль, салома, балота, гарэць, драмаць, есці; лічэбнікі два, тры, сто; займеннікі вы, сам, ты і мн. інш.
2) агульнаславянскія (праславянскія) словы (≈ 2 тысяч. да н. э. – 1 тысяч. н. э.): дзіця, бабка, сірата, удава, заяц, бык, конь, лебедзь, крыўда, ласка, праўда; назвы прадуктаў харчавання: блін, піва, сала, квас, каша, масла, крупа, дрожджы і інш.; ваенныя тэрміны: абарона, бой, вайна, дружына, кап’ё, лук, полк, страла і інш.; колеры: белы, жоўты, зялёны, русы, рыжы, светлы, чорны, сіні і інш. Пласт агульнаславянскай лексікі хоць і нешматлікі (≈ 2000 слоў), але з’яўляецца ядром слоўніка кожнай славянскай мовы.
3) агульнаўсходнеславянскія словы (УІІІ – ХІІІ стст.): сям’я, ваявода, дань, воласць, выкуп, пастух, бондар, знахар, мельнік, селянін, клык, жаваранак, снягір, грэчка, качарга, лыжка, сарочка, рэпа, адзінаццаць, дванаццаць, дзевяноста і інш.
4) уласнабеларускія словы (ХІУ – ХУІІ стст.): асілак, вадзянік, вайсковец, араты, працаўнік, вясковец, сейбіт; бусел, берасцянка, алешнік, ваўчкі, заранка, вясёлка, надвор’е, золак, світанне, спёка, цемра, сакавік, красавік; спадніца, хустка, абрус; дранікі, зацірка; пакута, пяшчота, хвароба, байка, выказнік, дзейнік і інш. Менавіта ўласнабеларускія словы складаюць нацыянальную спецыфіку лексічнай сістэмы нашай мовы.
Да запазычаных адносяцца словы іншамоўнага паходжання, якія ў выніку семантычнага і фанетыка-марфалагічнага асваення зрабіліся лексічнымі адзінкамі беларускай мовы. Асноўная прымета запазычанага слова – яго функцыянальная значымасць, якая заключаецца ў тым, што слова абазначае прадметы і паняцці, якія не маюць адэкватнага абазначэння ў самой беларускай мове або з’яўляюцца семантычнымі ці стылістычнымі сінонімамі да адпаведнага беларускага слова. З іншых моў у беларускую мову такія словы пранікаюць як вусным шляхам (г. зн. перш трапілі ў жывую гаворку, а пазней пашырыліся ў пісьменнасці), так і кніжным (пачыналі ўжывацца ў пісьменнасці і літаратурнай мове, а потым паступова пераходзілі ў гаворку). Выдзяляюцца дзве вялікія групы запазычаных слоў: са славянскіх моў і з неславянскіх.Прывядзём прыклады.
Са славянскіх моў:
а) стараславянізмы (або царкоўнаславянізмы): вобраз, вочы, воблака, храбры, продак, раб, цвярдыня, уладыка, храм, чэсны, благаславенне і інш.;
б) з рускай мовы: ссылка, пераварот, забастоўка, подзвіг, гадавіна і інш.;
в) з украінскай мовы: бацькаўшчына, вербалоз, ежа, агортваць, боршч, прыкмета, заляцанне, хутар, варэнік, побыт, журыцца, галушка, забабоны, лунаць і інш.;
г) з польскай мовы: касцёл, палац, скарб, вяндліна, відэлец, гузік, карысць, сродак, скарга, рахунак, гатунак, здрада, апека, сукенка, літасць, айчына, пісар, кабета, хлопец, шчыры, дранцвець і інш.;
д) з чэшскай мовы адзінкавыя прыклады: калготы, блакіт;
З неславянскіх моў:
а) балтызмы (літоўскія і латышскія словы): жвір, пуня, клуня, свіран, коўш, бурбалка, клыпаць, жуда і інш.;
б) цюркізмы (пераважна з татарскай мова). Пачалі пранікаць у мову ўсходніх славян яшчэ ў старажытныя часы з мовы цюркскіх плямёнаў, што рабілі набегі на землі славян: арда, баран, калчан, сарафан, балван, балда, лафа (салдацкае жалаванне; выгода), калчан, атаман, кінжал, халва, плоў, айва, гарбуз, бархан, туман, буран, торба, чамадан і інш;
в) грэцызмы трапілі ў нашу мову яшчэ ў старажытнасці ў сувязі з прыняццем хрысціянства. Пераважна гэта словы навукі, асветы, культуры, мастацтва, адукацыі: ікона, царква, алфавіт, арфаграфія, графіка, кафедра, бактэрыя, дыягназ, трахея, мікроб, іон, істэрыя, філалогія, лексіка, алебастр, акіян, кіт, дэльфін, эпоха, элегія, камедыя і інш;
г) лацінізмы ў нашу мову прыйшлі праз польскую, чэшскую і іншыя заходнееўрапейскія мовы: каляндар, прафесія, доктар, літара, нацыя, тэкст, легенда, ангіна, вакцына, інфаркт, вірус, бацыла, біцэпс, імпульс, інстытут, лекцыя, глобус, экзамен, абітурыент, аратар і інш.;
д) германізмы: афіцэр, маўзер, лагер, штаб, фронт, фланг, алкаголь, бутэрброд, цукар, вафля, гальштук, партвейн, паштэт, бінт, аспірын, гантэлі, цэйтнот, гросмайстар, штраф і інш.;
е) галіцызмы (з французскай мовы): акардэон, баль, вальс, вернісаж, жанр, журы, раяль, бігудзі, памада, адэкалон, гарнітур, бра, вітрына, атэль, кавалер, какетка, камандор, гараж, кабіна, сапёр, баржа, міна, маршал, карабін, лікёр, кампот, марынад і інш.;
ё) англіцызмы: аўт, бокс, гандбол, футбол, клуб, трактар, мічман, снайпер, бар, піжама, плед, вельвет, джынсы, віскі, пунш, джэм, бекон, крэкер, кактэйль, кекс, джунглі, лідэр, мітынг і інш.;
ж) італізмы: акорд, арыя, бас, флейта, опера, маэстра, карнавал, гірлянда, саната, палац, вермішэль, макароны, памідор, лаванда, інтанацыя, кар’ера, бандыт, фашызм і інш.;
з) з галандскай: бакен, баркас, боцман, канвой, марціра, дамкрат, брас, краб, апельсін і інш.;
і) з іспанскай: арлекін, балеро, гітара, румба, танга, самбрэра, какаін і інш.;
к) з фіна-ўгорскіх (фінскай, карэльскай, эстонскай, комі): кілька, навага, салака, сёмга, тундра, нарты, сані і інш.;
л) з кітайскай: чай, жэньшэнь;
м) з японскай: івасі, соя, кімано, самурай, цунамі, каратэ, дзюдо і інш.
Пранікненне іншамоўных слоў – з’ява заканамерная для любой мовы. Гэта вынік палітычных, гандлёвых, эканамічных і культурных сувязей, цесных моўных кантактаў народаў свету. Запазычанні не парушаюць нацыянальнай самабытнасці беларускай мовы, яны ўзбагачаюць яе лексічную сістэму.
Все темы данного раздела:
Рэцэнзенты
Асіпчук, А.М. Беларуская мова. Прафесійная лексіка: дапаможнік для неспецыяльных факультэтаў / А.М.Асіпчук, В.В.Маршэўская, А.С.Садоўская. – Гродна: ГрДУ, 2008. – 267с.
У
ПРАДМОВА
Дапаможнік «Беларуская мова. Прафесійная лексіка» створаны на аснове тыпавой праграмы «Беларуская мова. Прафесійная лексіка. Вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў» (Мінск, 2001).
Лекцыя 1. МОВА І СОЦЫУМ
Мэта лекцыі – раскрыць асаблівасці функцыянавання мовы ў грамадстве, сфарміраваць уяўленне аб агульных звестках пра мову, яе паходжанне, функцыі, узаемасувязь з культурай.
Рэкамендаваная літаратура
1. Азарка, В. У. і інш. Беларуская мова: спецыяльная лексіка. – Мінск, 2005.
2. Гіруцкая, Л.А. Беларуская мова (прафесійная лексіка). – Мінск, 2005.
3. Каўрус, А.А. Слова наша род
Гіпотэзы паходжання мовы
Дзе і як узнікла мова? Калі гэта адбылося?
На зямным шары налічваецца вялікая колькасць жывых істот, але сярод іх толькі чалавек валодае членападзельнай мовай, якая з’яўляецца яго галоўнай
Функцыі мовы ў грамадстве
Мова – складаная знакавая сістэма. І тое, што мы ведаем, як жылі нашы продкі тысячы гадоў назад, пра што яны марылі, аб чым рупіліся, і тое, што мы можам выказаць свае думкі, перадаваць пачуцці, –
Нацыянальная мова і духоўная культура народа
Беларуская мова – мова беларускага народа, адметная форма яго духоўнай культуры. Гэта – «адзежа душы», самы дарагі яго скарб. Нацыянальная мова – матэрыялізаваная душа народа, які выпрацаваў на пра
Лекцыя 2. ГІСТАРЫЧНЫЯ ЭТАПЫ ФАРМІРАВАННЯ І РАЗВІЦЦЯ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ
Мэта лекцыі –паказаць працэс станаўлення беларускай мовы,асаблівасці яе развіцця на розных гістарычных этапах.
Задачы лекцыі:
- а
Пытанні
1. Беларуская мова ў сям’і індаеўрапейскіх моў. Вытокі беларускай мовы.
2. Роля беларускай мовы ў ВКЛ.
3. Прычыны заняпаду беларускай мовы ў Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі.
Рэкамендаваная літаратура
1. Гіруцкая, Л.А. Беларуская мова (прафесійная лексіка). – Мінск, 2005.
2. Лепешаў, І.Я., Якалцэвіч, М.А. Практыкум па лексікалогіі і фразеалогіі. – Гродна, 2001.
3. Ляшчынская, В
Беларуская мова ў сям’і індаеўрапейскіх моў. Вытокі беларускай мовы
У свеце, паводле звестак вучоных, налічваецца ад 2,5 да 6000 жывых і мёртвых моў. На аснове падабенства роднасныя мовы аб’ядноўваюцца ў моўныя сем’і(іхкаля 20): індаеўрапейская,
Беларуская мова належыць да індаеўрапейскай моўнай сям’і, славянскай групы, усходнеславянскай падгрупы.
Індаеўрапейскія мовы–самая вялікая ў свецемоўная сям’я. У наш час амаль кожны другі жыхар планеты гаворыць на мове індаеўрапейскага паходжання. Сама назва паказвае на вельмі далёку
Роля беларускай мовы ў ВКЛ
У ХІІІ ст. пасля распаду Кіеўскай Русі (а гэтаму паспрыялі міжусобныя войны феадалаў) пачалі складвацца асобныя народнасці – беларуская, руская і ўкраінская. Беларуская народнасць утварылася
Прычыны заняпаду беларускай мовы ў Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі
У 2-ой палове ХУІ ст. пасля аб’яднання Літвы з Польшчай на аснове Люблінскай уніі (1569 г.) беларускія землі ўвайшлі ў склад Рэчы Паспалітай. Пры падтрымцы каталіцкага Рыма Рэч Пас
Утварэнне новай беларускай літаратурнай мовы. Працэс беларусізацыі ў 20-я гады ХХ ст.
Як ні дзіўна, але менавіта ў час поўнага нацыянальнага заняпаду ў асяроддзі навукоўцаў-беларусістаў з’яўляецца ідэя беларускага нацыянальнага Адраджэння. Узнавіць беларускую кул
Русіфікатарскі характар нацыянальна-моўнай палітыкі дзяржавы на працягу 30-80 гадоў ХХ ст.
Аднак ужо ў 30-я гады пасля ўсталявання таталітарнага сталінскага рэжыму працэс беларусізацыі быў гвалтоўна спынены. Пачалася кампанія па выкрыцці т. зв. «нацыянал-дэмакратаў» (нацдэмаў), да якіх а
Асаблівасці развіцця беларускай літаратурнай мовы ў 90-я гады ХХ ст. Стан беларускай мовы на сучасным этапе
У канцы 80-х – пачатку 90-х гг. узніклі новыя фактары, якія паўплывалі на моўную сітуацыю. Пачаўся працэс дэмакратызацыі грамадства, распачалося будаўніцтва суверэннай дзяржавы. У1990 годзе
Пытанні
1. Паняцце білінгвізму. Аспекты білінгвізму.
2. Білінгвізм і інтэрферэнцыя. Віды інтэрферэнцыі.
3. Трасянка як лінгвістычная з'ява.
4. Сучасная моўная сітуацыя на Беларус
Рэкамендаваная літаратура
1. Азарка, В.У. і інш. Беларуская мова: спецыяльная лексіка. – Мінск, 2005.
2. Бордович, А. М. и др. Сопоставительный курс русского и белорусского языков. – Минск, 1999.
3. Вайнра
Паняцце білінгвізму. Аспекты білінгвізму
Білінгвізм (лац. bilinguis < (bis) = двойчы, lingua = мова), ці двухмоўе, – валоданне і папераменнае карыстанне дзвюма мовамі. Калі ва ўжытку знаходзяцца тры і больш моў – г
Білінгвізм і інтэрферэнцыя. Віды інтэрферэнцыі
У сітуацыі двухмоўя ўзаемадзеянне моў, якія кантактуюць, прыводзіць да інтэрферэнцыі, гэта значыць пры маўленні на адной мове ўжываюцца элементы іншай мовы. Іншымі словамі, інтэрферэнцыя прыводзіць
Білінгвізм і інтэрферэнцыя. Віды інтэрферэнцыі
У сітуацыі двухмоўя ўзаемадзеянне моў, якія кантактуюць, прыводзіць да інтэрферэнцыі, гэта значыць пры маўленні на адной мове ўжываюцца элементы іншай мовы. Іншымі словамі, інтэрферэнцыя прыводзіць
Сучасная моўная сітуацыя на Беларусі
У канцы 80-х – пачатку 90-х гг. Рэспубліка Беларусь становіцца незалежнай, суверэннай дзяржавай. Была створана пэўная заканадаўчая база, якая юрыдычна замацавла курс на адраджэнне нацыянальнай мовы
Устанавіце адпаведнасць паміж відамі інтэрферэнцыі і іх сэнсавай характарыстыкай
А. Марфалагічная. 1. Выклікаецца адрозненнямі ў будове
Б. Сінтаксічная. словазлучэнняў, простых і складаных сказаў.
В. Фанетычная. 2. Звязана з наяўнасцю спецыфічных
Г. Л
Лекцыя 4. ЛЕКСІКАЛОГІЯ І ЛЕКСІКАГРАФІЯ
Мэта лекцыі –паказаць лексіку сучаснай беларускай мовы ў розных яе аспектах і сферах выкарыстання.
Задачы лекцыі:
- раскрыць паня
Рэкамендаваная літаратура
1. Адамовіч, Я. М. Беларуская мова. – Мінск, 1987.
2. Баханькоў, А. Я. Лексікалогія сучаснай беларускай літаратурнай мовы. – Мінск, 1994.
3. Гіруцкая, Л. А. Беларуская мова (прафе
Слова як адзінка лексічнай сістэмы. Адназначныя і мнагазначныя словы
Усе словы беларускай мовы ўтвараюць яе лексічны склад – лексіку (ад грэч. lexis – слова). Тэрмінам «лексіка» называюць таксама сукупнасць слоў, якія ўжываюцца ў творчасці пі
Амонімы, сінонімы, антонімы, паронімы ў лексічным складзе беларускай мовы
Амонімы.З’яву аманіміі можна праілюстраваць адной з загадак Кандрата Крапівы: Я касой траву кашу ў зялёным лузе, а другую я нашу пастаянна ў пузе. Трэцюю, я вам скажу, но
Асаблівасці лексіка-семантычных працэсаў у тэрміналогіі
Пытанне аб месцы тэрміналагічнай лексікі ў структуры сучаснай літаратурнай мовы ў лінгвістычнай літаратуры не атрымала адназначнага вырашэння. Адны моваведы (у прыватнасці А.М.Талікіна) разглядаюць
Мнагазначнасць і аманімія
Да гэтага часу адкрытым застаецца пытанне – ці валодае тэрмін уласцівасцю пазакантэкставасці, ці адназначнасці (прынцып незалежнасці тэрміна ад кантэксту ўпершыню ў мовазнаўстве быў прапанаваны Д.С
Сінанімія. Варыянтнасць. Дублетнасць
Праблема сінаніміі і сінонімаў у тэрміналогіі застаецца найменш распрацаванай і найбольш складанай. Адны даследчыкі зусім адмаўлялі з’яву сінаніміі ў тэрміналогіі (А.М.Талік
Паронімы. Гіпонімы
Паронімы – словы, блізкія паводле гучання, але розныя паводле значэння, якія маюць, як правіла, адзін корань і належаць да адной часціны мовы. Напрыклад, альянс (саюз, а
Лексіка паводле сферы выкарыстання
У адносінах выкарыстання словы беларускай мовы не з’яўляюцца аднолькавымі: адны з іх ужываюцца ўсімі носьбітамі мовы незалежна ад іх пражывання, прафесіі, узросту, роду заняткаў, адукацыйнага і кул
Лексіка актыўнага і пасіўнага запасу
Змены, якія адбываюцца ў грамадска-палітычнай, эканамічнай, навукова-тэхнічнай і культурнай сферах жыцця, адлюстроўваюцца ў лексіцы, мяняюць слоўнікавы склад мовы. Адны прадметы, з’явы, паняцці існ
Лексікаграфія. Тыпы слоўнікаў
Лексікаграфія(ад грэч. lexikos – які адносіцца да слова і grapho – пішу) – раздзел мовазнаўства, у якім вывучаюцца тыпы слоўнікаў паводле іх структуры і прызначэння. У задачу лексі
Пытанні
1. Асноўныя спосабы тэрмінатворчасці:
а) лексіка-семантычны спосаб (тэрміналагізацыя, транстэрміналагізацыя);
б) марфолага-сінтаксічны спосаб (канверсія);
в) марфалагічны
Літаратура
1. Антанюк, Л.А. Беларуская навуковая тэрміналогія / Л.А.Антанюк. – Мінск: Навука і тэхніка, 1987. – 240 с.
2. Болсун, А.І., Рапановіч, Я.Н. Слоўнік фізічных і астранамічных тэрмінаў / АІ.
Лекцыя 6. АСАБЛІВАСЦІ НАВУКОВАГА СТЫЛЮ МОВЫ
Мэта лекцыі –раскрыць характэрныя асаблівасці навуковага стылю і сферы яго функцыянавання, вызначыць месца навуковага стылю сярод іншых стыляў мовы.
Задачы:
Праблемныя пытанні
1. Чаму нельга лічыць, што навуковаму стылю з яго «холаднасцю», акадэмізмам не ўласціва экспрэсія?
2. У чым павінна выражацца сапраўднае валоданне стылем навуковага выкладу?
3. Ці
Рэкамендаваная літаратура
1. Бахтина, Л.Н. Обучение реферированию научного текста / Л.Н. Бахтина, И.П. Кузьмич, Н.М.Лариохина. – М., 1988.
2. Вештарт, Г.Ф. Лексічныя асаблівасці мовы навуковых тэкстаў / Г.Ф.Вештарт
Функцыянальныя стылі як грамадска абумоўленая, унутрана аб’яднаная сістэма моўных сродкаў
Слова «стыль» (ад лац. stilus) паходзіць ад назвы вострай палачкі, якая ўжывалася ў Старажытнай Грэцыі і Рыме для пісьма на дошчачках, залітых воскам. Сёння слова «стыль» мае іншыя значэнні:
Навуковы стыль, яго функцыянальна‑камунікатыўныя характарыстыкі
У межах навуковага стылю даследчыкамі выдзяляецца некалькі падстыляў: уласна навуковы, навукова-папулярны, навукова-вучэбны, навукова-тэхнічны і навукова-палемічны. «Паміж імі... няма прынцыповай р
Сістэма моўных сродкаў навуковага стылю
Аснову ўсіх стыляў мовы (як мастацкага, публіцыстычнага, так і навуковага і інш.) складаюць стылістычна нейтральныя агульналітаратурныя словы (міжстылявая лексіка) тыпу гаварыць, пісаць, дождж,
Марфалагічныя асаблівасці навуковага стылю
Наяўнасць абстрактных паняццяў і катэгорый у тэрміналогіі абумоўлівае шырокае выкарыстанне назоўнікаў з абстрактным значэннем з суфіксамі –нн-, –енн- (-энн), –анн-: абнародаванне, дазнанн
Асаблівасці сінтаксісу навуковага стылю
Ужыванне ў навуковым тэксце многіх сінтаксічных канструкцый мае сваю спецыфіку. З трох тыпаў сказаў па мэце выказвання – апавядальных, пытальных, пабуджальных – перавагу атрымліваюць апавядальныя с
Устанавіце адпаведнасць
А. Тэрміны. 1. Устойлівыя, узнаўляльныя, не менш як
Б. Наменклатура. двухкампанентныя моўныя адзінкі, якія
В. Прафесіяналізмы. спалучаюцца са словамі свабоднага ўжывання і
Рэкамендаваная літаратура
1. Беларуская мова: Энцыклапедыя. – Мінск: БелЭн, 1994.
2. Всеволодова, М.В. Теория функционально-коммуникативного синтаксиса. Фрагмент прикладной (педагогической) модели языка. – М.: МГУ,
Тэкст як асноўная камунікатыўная адзінка
«Тэкст (лац. textus ‘тканіна, спалучэнне, спляценне’) – гэта маўленчае камунікацыйнае ўтварэнне, функцыянальна скіраванае на рэалізацыю пазамоўных задач» [2, с. 337].
Функцыянальна-сэнсавыя тэпы тэксту, мінімальныя адзінкі тэксту, віды сувязі ў тэксце
Да функцыянальна-сэнсавых тыпаў маналагічнага маўлення адносяцца апісанне, апавяданне і разважанне.
Апісанне – гэта дэталёвая характарыстыка прадмета маўлення з боку я
Спосабы выкладу навуковай інфармацыі
Тыпалогію тэкстаў у навуковай літаратуры звычайна прадстаўляюць у наступным выглядзе: 1) функцыянальна-камунікатыўны тып тэксту (навуковы, публіцыстычны, размоўны і г.д.); 2) камунікатыўны тып тэкс
Лекцыя 8. ЖАНРЫ НАВУКОВАЙ ЛІТАРАТУРЫ
Мэта лекцыі – раскрыць характэрныя асаблівасці асобных жанраў навуковай літаратуры (анатацыя, рэферат), вызначыць ролю гэтых жанраў у павышэнні прафесійнай кампетэнтнасці будучых ю
Рэкамендаваная літаратура
1. Бахтина, Л.Н., Кузьмич, И.П., Лариохина, Н.М. Обучение реферированию научного текста. – М., 1988.
2. Кобков, В.П. Способы сжатия текста при переводе научно-технической литературы // Язы
Спосабы кампрэсіі навуковага тэксту
Навуковая і навукова-інфармацыйная літаратура ўмоўна дзеліцца на тры тыпы: 1) навукова-тэхнічная літаратура (артыкулы, манаграфіі, падручнікі, патэнты, тэхнічныя справаздачы і апісанні і пад.); 2)
Рэферат і анатацыя – вынік кампрэсіі навуковага тэксту
Працэс сціскання (кампрэсіі) навуковага тэксту да галоўных абагульняльных фармулёвак – гэта працэс складання тэксту рэферата і анатацыі.
Рэферат (ад лац. referre – дакладв
Класіфікацыя рэфератаў
Класіфікацыя па
Назва
Змест
Паўнаце выкладу зместу
Інфарматыўныя
Перадаюць усе асноўныя палажэн
Афармленне цытат. Даведачна-бібліяграфічны апарат навуковай літаратуры
Змест рэферата-даклада звычайна перадаецца сваімі словамі, аднак асноўныя палажэнні тэмы можна падмацоўваць цытатамі.
Цытата (ням. zitat ад лац. cito – выклікаю, прыво
Лекцыя 9. АФІЦЫЙНА-СПРАВАВЫ СТЫЛЬ
Мэта лекцыі – ахарактарызаваць асаблівасці афіцыйна-справавога стылю, сферу яго функцыянавання.
Задачы:
– сфарміраваць уяўленне а
Рэкамендаваная літаратура
1. Асновы культуры маўлення і стылістыкі / Пад рэд. Анічэнкі У.В. – Мінск., 1992.
2. Барышникова, Е.Н. Речевая культура молодого специалиста. – М., 2005.
3. Гіруцкая, Л.А. Беларус
З гісторыі фарміравання афіцыйна-справавога стылю
Афіцыйна-справавы стыль вылучыўся раней за іншыя стылі дзякуючы таму, што абслугоўваў важнейшыя сферы дзяржаўнага жыцця: знешнія адносіны, замацаванне прыватнай уласнасці і гандаль. Неабходнасць пі
Афіцыйна-справавы стыль і яго функцыянальна-камунікатыўныя характарыстыкі
Мова дзяржаўных актаў, пастаноў, законаў, статутаў, міжнародных пагадненняў, дакументацыя ўстаноў, арганізацый, а таксама асабістых заяў, дакладных, даверанасцей і г.д. мае агульныя рысы, я
Паняцце дакумента. Групы дакументаў
Афіцыйна-справавы стыль рэалізуецца ў розных дакументах. Дакументамі (ад лац. documentum – доказ, сведчанне) называюцца адпаведным чынам складзеныя, падпісаныя і засведчаныя справа
Асабістыя дакументы.
Да асабістых дакументаў адносяцца заява, аўтабіяграфія, даручэнне, распіска і інш. Дакументы менавіта гэтай групы часцей за ўсё сустракаюцца ў нашым жыцці.
Так, заяву пішуць,
Закон Рэспублікі Беларусь
Аб унясенні змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь
«Аб гарантыях па сацыяльнай абароне дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама асобаў з ліку дзяцей-сірот
Адміністрацыйна-арганізацыйныя дакументы
У дадзеную групу дакументаў уваходзяць план, кантракт, дагавор, справаздача і некаторыя іншыя. Так, у справаздачы расказваюць, што і як выканана за адпаведны тэрмін. Гэты дакумент не мае стр
Нфармацыйна-даведачныя дакументы
Аб’ява, даведка, тлумачальная і службовая запіскі, дакладная і пад. афіцыйныя паперы з’яўляюцца прыкладамі тых дакументаў, якія служаць для перадачы інфармацыі пэўнага зместу.
Аб спыненні вытворчасці па справе ў сувязі з адмовай ад іску
Прашу вытворчасць па маім іску да Шытава Мікіты Лявонавіча аб спагнанні запазычанасці ў памеры 600 000 беларускіх рублёў спыніць, паколькі адказчык вярнуў названую суму.
Аб насту
Аб спагнанні сродкаў на ўтрыманне бацькі
Мне 73 гады, я не працую, пенсію па старасці атрымліваю ў памеры 240 рублёў, маю матэрыяльную патрэбу, таму што іншых крыніц даходаў не маю.
Мой сын, Маракоў Яўген Сяргеевіч, 196
Моўныя асаблівасці афіцыйна-справавога стылю
Для напісання дакументаў, заканадаўчых актаў выкарыстоўваецца адна з разнавіднасцей літаратурнай мовы – афіцыйна-справавы стыль. Выдзяляюцца два тыпы нормаў, якія дзейнічаюць у сферы пісьмовай дзел
Паняцце бланка, рэквізіта, фармуляра
У штодзённым жыцці і працы чалавек наладжвае афіцыйныя, службовыя адносіны з іншымі людзьмі, з арганізацыямі, установамі. Гэтыя адносіны рэгулююцца прававымі нормамі, замацаванымі ў законах, указах
Мова і кампазіцыя справавых лістоў. Прыватныя дзелавыя паперы
Справавыя лісты – гэта такая карэспандэнцыя, якая накіравана ад імя адной арганізацыі, установы і г.д. да другой арганізацыі, установы, хоць адрасавана яна можа быць адной асоб
Рэкамендаваная літаратура
1. Абабурка, М. Культура беларускай мовы. – Мінск, 1994.
2. Асновы культуры маўлення і стылістыкі: Вучэб. дапам. / У.В. Анічэнка, У.Д. Еўтухоў, В.А. Ляшчынская, Т.І. Тамашэвіч; Пад рэд. У.
Паняцце «культура маўлення». Правільнасць маўлення і нормы
Мова – гэта адбітак жыцця чалавека, асобнага народа, яго грамадскага і культурнага развіцця. З дапамогай мовы чалавецтва пазнае акаляючы свет, захоўвае свае традыцыі, перадае нашчадкам уменні і воп
Дакладнасць, лагічнасць і чыстата маўлення
Дакладнасць маўлення часцей звязваюць з дакладнасцю словаўжывання. Дакладнасць словаўжывання залежыць ад таго, наколькі той, хто гаворыць, ведае прадмет маўлення, наколькі ён э
Багацце, дарэчнасць, сцісласць маўлення
Асноўнымі характэрнымі рысамі багатага маўлення з’яўляюцца вялікі аб’ём актыўнага слоўніка, разнастайнасць марфалагічных формаў і сінтаксічных канструкцый. Пры гэтым маўленн
Да лекцыі 1. МОВА І СОЦЫУМ
* Заданне 1. Прачытайце тэкст. Вызначце, якія крытэрыі выкарыстоўваюцца пры вызначэнні паняцця «родная мова» (крытэрый паходжання, самаідэнтыфікацыі, знешняй ідэнтыфікацыі, кампетэнцыі,
Да лекцыі 2. ГІСТАРЫЧНЫЯ ЭТАПЫ ФАРМІРАВАННЯ І РАЗВІЦЦЯ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ
* Заданне 1. Параўнайце ўрыўкі з наступных тэкстаў. Вызначце адметнасці мовы кожнага тэкставага фрагмента. Успомніце, з якіх твораў узятыя гэтыя тэксты.
I.
Международный валютный фонд
Усиление международной координации валютно-финансовой сферы во многом связано с деятельностью МВФ (Международного валютного фонда), который согласно своему уставу регулирует валютные курсы и платеж
Заданне 2. Перакладзіце тэкст на беларускую мову. Адзначце спецыфіку беларускамоўнага перакладу.
◊ Статья 53. Права и обязанности гражданского истца
1. Гражданский истец в целях поддержания предъявленного им иска имеет право:
1) знать сущность обвинения;
2) дав
Заданне 1. Вызначце, якім спосабам утвораны наступныя тэрміны.
◊ААН, абвінаваўца, абвінавачаны, вобыск, абвінавачванне, адкліканне суддзяў, апраўданне, асуджаны, вобласць, дабро, даведка, дагавор падраду на капітальнае бу
Да лекцыі 6. СІСТЭМА СТЫЛЯЎ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ. АСАБЛІВАСЦІ НАВУКОВАГА СТЫЛЮ МОВЫ
* Заданне 1. Прачытайце тэксты. Які стыль і тып выкладу гэтых тэкстаў?
Паходжанне дзяржавы ў Афінах
Плутарх распавядае пра тое,
Заданне 2. Прачытайце тэксты. Вызначце іх сістэму моўных сродкаў, марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці, абгрунтуйце свае вывады.
◊ ПРАВА, інстытут грамадскага жыцця, прызначаны для рэгулявання найбольш значных грамадскіх адносін, якія патрабуюць дзяржаўнай аховы. Побач з інш. сац. рэгулятарамі (мараль, звычаі, традыцыі
Заданне 2. Прачытайце тэксты. Вызначце тып выкладу гэтых тэкстаў, сродкі сувязі ў тэксце, абгрунтуйце свае назіранні.
Ён прыгожы заўсёды, у любую часіну года.
I тады, калі, прачнуўшыся ад зімовага сну, светла і ўсхвалявана гамоняць маладым лісцём дрэвы, а зялёна-смарагдавы колер зямлі, аблашчанай сінякрыл
Заданне 2. Прачытайце тэкст. Назавіце тыя камунікатыўныя якасці маўлення, якія найбольш уласцівы гэтаму тэксту.
Пісьмо ў гісторыі развіцця чалавецтва
Гукавая мова мае сваю пісьмовую «вопратку», якая стваралася і ўдасканальвалася чалавекам на працягу многіх стагоддзяў.
Тэмы рэфератаў
◊
1. «Кожны, хто ходзіць па зямлі, мае свае абавязкі ў жыцці» (Э.Хемінгуэй).
2. «Трасянка» на Беларусі.
3. А.Алізароўскі – адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў свецка
Літаратура для анатавання
◊
1. Бутрамееў, У. Вялікія і славутыя людзі беларускай зямлі. – Мінск: БелЭн, 1995. – 128 с.
2. Володомонов, Н.В. Календарь: прошлое, настоящее, будущщее. – М., 1987.
ЖЫЦЦЁ ВАЕННЫХ У БЕЛАРУСКІХ ФРАЗЕАЛАГІЗМАХ
У сучаснай беларускай літаратурнай мове існуе шмат фразеалагізмаў, звязаных з маўленнем ваенных. Адны з іх запазычаны з рускай мовы: адпраўляць у штаб Духоніна (каго), баявое хрышчэнне
Устарэлыя словы ў эканамічнай лексіцы
На пэўным этапе свайго развіцця любая мова імкнецца да таго, каб тая сукупнасць моўных сродкаў, якая склалася і нарматыўна замацавалася, як мага паўней і дакладней адлюстроўвала сістэму разнастайны
З’ява сінаніміі ў спартыўнай тэрміналогіі
Спартыўная лексіка, якая шырока ўвайшла ў наша жыццё і штодзённа выкарыстоўваецца ва ўсіх сродках масавай інфармацыі (радыё, тэлебачанне, газеты, часопісы) можа служыць аб’ектам даследавання такой
Новости и инфо для студентов