рефераты конспекты курсовые дипломные лекции шпоры

Реферат Курсовая Конспект

Літаратура

Літаратура - раздел Образование, БЕЛАРУСКАЯ МОВА 1. Антанюк, Л.а. Беларуская Навуковая Тэрміналогія / Л.а.антанюк. – Мінск: На...

1. Антанюк, Л.А. Беларуская навуковая тэрміналогія / Л.А.Антанюк. – Мінск: Навука і тэхніка, 1987. – 240 с.

2. Болсун, А.І., Рапановіч, Я.Н. Слоўнік фізічных і астранамічных тэрмінаў / АІ.Болсун, Я.Н.Рапановіч. – Мінск: Нар. асвета, 1979. – 183 с.

3. Бубновіч І.І. Засваенне іншамоўных слоў беларускаю літаратурнаю моваю / І.І.Бубновіч. – Гродна: ГрДУ, 2000. – 107 с.

4. Даниленко, В.П. Русская терминология: Опыт лингвистического описания / В.П.Даніленко. – М.: Наука, 1977. – 246 с.

5. Словарь-справочник по современной экономике: на пяти языках / М.В. Мишкевич, Л.И.Василевская, В.Н.Ермаков, М.И.Плотницкий; Под общ. ред. М.И.Плотницкого, М.В.Мишкевича. – Минск: Высш. шк.., 1996. – 364 с.

6. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы. У 5 т. – Мінск: БелСЭ, 1977–1984.

7. Тэорыя і практыка беларускай тэрміналогіі / Г.У.Арашонкава, А.М.Булыка, У.В.Люшцік, А.І.Падлужны. – Мінск: Бел. навука, 1999. – 175 с.

8. Шакун, Л.М. Словаўтварэнне: Вуч. дапам. для ВНУ / Л.М.Шакун. – Мінск: Выш. школа, 1978. – 128 с.

9. Юрыдычны энцыклапедычны слоўнік / Рэдкал.: С.В.Кузьмін і інш. – Мінск: БелСЭ, 1992. – 636 с.

10.

Словаўтварэнне – раздзел мовазнаўства, у якім вывучаецца будова вытворных слоў, сродкі і шляхі іх утварэння. Тэрмінам «словаўтварэнне» называюць і сам працэс утварэння новых слоў.

Пачатак вывучэнню словаўтварэння пакладзены ў працах такіх вядомых вучоных, як М.В.Ламаносаў, А.Х.Вастокаў, Ф.І.Буслаеў, І.А.Бадуэн дэ Куртэнэ, А.А.Патабня. У сувязі з развіццём навукі аб мове цікавасць да гэтай галіны мовазнаўства пастаянна ўзрастае, што знайшло адлюстраванне ў даследаваннях Р.О.Вінакура, В.У.Вінаградава, А.А.Земскай, А.С.Кубраковай, У.У.Лапаціна, К.А.Ляўкоўскай, А.М.Ціханава, М.М.Шанскага, Л.М.Шакуна, П.У.Сцяцко і інш.

Непасрэдна словаўтварэннем тэрміналагічных адзінак займаліся В.П.Даніленка, Б.М.Галавін, А.С.Супяранская, В.М.Немчанка, Л.А.Антанюк і інш. Аднак на некаторыя пытанні лінгвісты не даюць адназначнага адказу, у прыватнасці, погляды лінгвістаў разыходзяцца, калі гаворка ідзе пра калькаванне, транстэрміналагізацыю, субстантывацыю, абрэвіяцыю і інш.

Утварэнне новых лексічных адзінак у мове або ўзнаўленне ў працэсе маўлення тых, што ўжо існуюць, адбываецца паводле пэўных правіл словаўтварэння і на ўзор адпаведных словаўтваральных марфаналагічных асаблівасцей мадэлей. Таму, калі пад літаратурнай нормай разумеюць прынятыя ў моўнай практыцы адукаваных людзей правілы вымаўлення, словазмянення, словаўжывання і г.д., то словаўтваральнай нормай трэба лічыць утварэнне слоў і іх ужыванне ў строгай адпаведнасці з правіламі словаўтварэння, што існуюць у беларускай літаратурнай мове. Гэтыя правілы замацаваны словаўтваральнымі тыпамі і словаўтваральнымі (марфаналагічнымі) мадэлямі.

Паняцце словаўтваральнага тыпу лінгвістамі вызначаецца па-рознаму. Але большасць з іх у паняцце словаўтваральнага тыпу ўключае вытворныя, якія маюць тры асноўныя прыкметы: 1) адзінства часціны мовы ўтваральнай асновы; 2) агульнасць семантычных адносін паміж вытворнымі і ўтваральнымі; 3) агульнасць спосабу словаўтварэння [10, с. 101–103].

Суаднесенасць вытворнага слова з пэўным словаўтваральным тыпам забяспечвае правільнае сэнсавае ўжыванне. Напрыклад, у словаўтваральнай пары пілот – пілотка назоўнік пілотка мае значэнне ‘галаўны ўбор’. Таму яно не можа быць пастаўлена ў адзін рад з такімі назоўнікамі, як тэнісістка, баскетбалістка, таксама ўтворанымі ад назваў асоб мужчынскага полу з дапамогай суфікса (-к-)-а. Слова пілотка ўваходзіць у склад іншага словаўтваральнага тыпу: матрос – матроска ‘шапка без казырка, бесказырка (звычайна ў маракоў)’, каўбой – каўбойка ‘капялюш з шырокімі палямі, загнутымі з бакоў, з раменьчыкам пад падбародкам’.

Словаўтваральная мадэль улічвае «канкрэтныя асаблівасці ўтварэння пэўнага слова ці групы слоў у межах аднаго словаўтваральнага тыпу» [10, с. 103]. Выбар патрэбнай словаўтваральнай мадэлі забяспечвае правільнае гукавое і графічнае афармленне вытворнага слова.

Такім чынам, словаўтваральная норма рэгулюе: 1) утварэнне новых лексічных адзінак; 2) узнаўленне пры маўленні тых, што ўжо існуюць.

У сучаснай беларускай літаратурнай мове даследчыкамі звычайна вылучаецца 4 спосабы ўтварэння новых слоў (з падраздзяленнямі ўнутры асобных спосабаў): лексіка-семантычны, лексіка-сінтаксічны, марфолага-сінтаксічны, марфалагічны.

Для тэрмінатворчасці найбольш характэрнымі лічацца лексіка-семантычны (інакш яго называюць тэрміналагізацыя), марфолага-сінтаксічны (часам у навуковай літаратуры гэты спосаб называецца транспазіцыя або канверсія) і марфалагічны спосаб (тэрмінаўтварэнне). Тэрмінолагі вылучаюць яшчэ сінтаксічны спосаб утварэння тэрмінаў, а таксама ў асобны спосаб уключаюць калькаванне (запазычванне тэрміна з іншай мовы), напрыклад: віза, гарантыя (франц.), вэксаль (ням.), інвестар, ноў-хаў (англ.), прэсінг (англ.), пенальці (англ.), пінг-понг (англ.), вердыкт, версія, канвенцыя, канверсія (лац.) і інш. Асабліва шмат запазычанняў з лацінскай мовы сярод тэрмінаў дакладных навук і права.

У аснове лексіка-семантычнага спосабу ўтварэння тэрмінаў (ці тэрміналагізацыі) ляжыць метафара – перанос значэння ў выніку прыпадабнення па форме, функцыі, становішчы. Напрыклад, пераасэнсаванне значэння слова кубак – 1) невялікая, звычайна з ручкай, фарфоравая гліняная ці іншая пасудзіна для піцця, 2) ваза з каштоўнага матэрыялу, што ўручаецца пераможцу ў спартыўным спаборніцтве як прыз; слова барометр – 1) прылада для вымярэння атмасфернага ціску, 2) паказчык, які адлюстроўвае стан рынку, паказчык дзелавой актыўнасці [7]. Параўнаем, таксама, уцёкі капіталаў, дрэва мэт, парасон цэн, нажніцы цэн, рай банкаўскі, партфель абмежаванняў, лячыць інфляцыю, уцёкі ад грошай, партфельная інвестыцыя, плавальны валютны курс, партфель актываў, інвестыцыйны клімат, жывы мяч, мёртвы вугал, утопліванне іграка, эластычныя ногі, чараўнік мяча, бетонная абарона, выключыць саперніка з гульні, зборная зорак і інш.

Перанос гатовага тэрміна з адной галіны навукі ў другую з поўным ці частковым яго пераасэнсаваннем і ператварэннем у міжгаліновы амонім атрымаў назву транстэрміналагізацыя [9, с. 27]. Напрыклад: лаўка – прыстасаванне для сядзення на некалькі чалавек у выглядзе нешырокай дошкі на слупках або ножках (лаўка для запасных, лаўка для штрафнікоў) і лаўка – невялікая гандлёвая ўстанова, невялікі магазін; бык – ‘самец буйной рагатай жывёлы, дзікай і свойскай, бугай’ [8] і бык – ‘удзельнік таргоў, які чакае павышэння цаны і іграе на павышэнне цаны на біржы’ [7].

Не ўсе лінгвісты пагаджаюцца з лексіка-семантычным спосабам словаўтварэння: абапіраючыся на той факт, што гэтым спосабам фармальна новыя словы не ўзнікаюць, яны адносяць яго да лексікалогіі, дзе разглядаюцца з’явы мнагазначнасці і аманіміі.

Агульныя рысы з тэрміналагізацыяй (фанетычна новае слова не ўзнікае) мае канверсія – пераход тэрміна з адной часціны мовы ў другую, у прыватнасці, пераход прыметнікаў і дзеепрыметнікаў у назоўнікі (пераход любой часціны мовы ў назоўнікі называецца субстантывацыяй). Напрыклад, дадзеныя, асуджаны, ваеннаабавязаны, зняволены, непаўналетнія, накладная, павераны, падабаронны, падазроны, беспрацоўныя, суправаджальная, двайны, бакавы, дапаможны блакіруючы, дапаможны нападаючы, асноўны блакіруючы і пад. Некаторыя даследчыкі (у прыватнасці, Л.А.Антанюк) субстантывацыю адносяць да марфалагічнага спосабу і ўключаюць у асобны разрад нульсуфіксальных тэрмінаў [1]. Думаецца ўсё ж, што тэрміны тыпу дадзеныя ўтварыліся шляхам канверсіі і адносяцца да марфолага-сінтаксічнага спосабу: гэтыя тэрміны змянілі сваё значэнне, паколькі сталі абазначаць канкрэтныя прадметы, а не іх прыметы, і ў сказе гэтыя адзінкі выступаюць у ролі дзейніка або дапаўнення.

Найбольш прадукцыйным спосабам з’яўляецца тэрмінаўтварэнне (марфалагічныспосаб), якое адрозніваецца ад звычайнага словаўтварэння перавагай пэўных кампанентаў і мадэлей. На думку Л.М.Шакуна, марфалагічны спосаб словаўтварэння больш правільна падзяляць на дзве разнавіднасці: афіксальнае словаўтварэнне, бязафікснае словаўтварэнне (складанне асноў і слоў) [10, с. 95]. Некаторыя даследчыкі складанне асноў і слоў уключаюць у марфалагічны спосаб толькі з пэўнымі агаворкамі, а некаторыя адносяць да сінтаксічнага спосабу словаўтварэння.

Пры афіксацыі тэрмінаў да ўтваральнай асновы (слова) далучаецца дэрывацыйны афікс (або афіксы). У залежнасці ад іх віду адрозніваюць суфіксальнае (вынослівасць), прэфіксальнае (невялікі), прэфіксальна-суфіксальнае (адваротны), прэфіксальна-нульсуфіксальнае (бясконцы) словаўтварэнне і нулявую суфіксацыю (адказ, бег, выпуск, выкуп, вывад, выбар і пад.).

Пры суфіксацыі асабліва прадукцыйныя наступныя суфіксы тэрмінаў-назоўнікаў:

1) –нн-, –енн- (-энн-) са значэннем апрадмечанага дзеяння: абагульненне, абазначэнне, абгрунтаванне, абстрагаванне, папярэджанне, распараджэнне, раскраданне, дарэнне, дазнанне, памілаванне, абарачэнне, аб’яднанне, адхіленне, планаванне, пагашэнне, размеркаванне, пагадненне, страхаванне, пераключэнне, перагульванне, паражэнне, перакідванне, папярэджванне, расціранне і інш.;

2) –асць- з адцягненым значэннем: злачыннасць, акалічнасць, суб’ектнасць, калегіяльнасць, халатнасць, ліквіднасць, адказнасць, карыснасць, схільнасць, вартасць, транзітыўнасць, бесперапыннасць, настойлівасць, няздольнасць, скакучасць, выніковасць і пад.;

3) –ацыj- (-цыj-): індэксацыя, асацыяцыя, дэпартацыя, ідэнтыфікацыя, інвестыцыя, верыфікацыя, дэкларацыя, канфіскацыя, нацыяналізацыя, аперацыя, інкасацыя, каардынацыя, кваліфікацыя і інш. Тэрміны з суфіксамі –ацыj- (-цыj-), якія маюць значэнне выніку дзеяння без працэсуальнай прыкметы, трэба адрозніваць ад тэрмінаў са значэннем адцягненага дзеяння з суфіксам –нн-: кампіляцыя і кампіляванне, індэксацыя і індэксаванне і г.д.;

4) –льнік- (-нік-) са значэннем актыўнай часткі абсталявання: пераўтваральнік (преобразователь), паглынальнік (поглощатель), размеркавальнік (распределитель), паказнік (показатель), кідальнік (метатель), уладальнік (обладатель), аглядальнік спартыўны (обозреватель спортивный), назіральнік (наблюдатель), парушальнік (нарушитель) і інш. Такія тэрміны адпавядаюць рускім лексемам з суфіксам –тель-. У беларускай мове ў сферы функцыянавання часам сустракаюцца адзінкі з суфіксам –цель-, але лінгвісты лічаць такія ўтварэнні (тыпу разбавіцель, праявіцель, арэндадацель) адхіленнем ад уласна беларускай мадэлі ўтварэння [9];

5) –ент- (-энт-), –ант-; –ар- (-яр-), –іст (-ыст) у найменнях асоб: камерсант, камітэнт, канкурэнт, контрагент, кансультант, рэквірэнт, рэмітэнт, трасант, эмітэнт, жырант; арэндатар, аўдытар, дэпазітар, дыстыб’ютар, інвестар, кансігнатар, ліцэнзіяр, спонсар, хэйджар, тэнісіст, футбаліст, хранаметрыст, чвэрцьфіналіст, бадмінтаніст, баскетбаліст, хакеіст і пад.

Для прыметнікаў прадукцыйнымі з’яўляюцца суфіксы –н-, –ов- (-ав-): (акрэдытыў) адзыўны, пераводны, пацверджаны, рэзервовы; (акцэпт) чэкавы; (баланс) плацёжны, актыўны, разліковы; (вэксаль) бланкавы, камерцыйны, пераводны, фінансавы; (даход) валавы, гарантаваны, працэнтны, рэнтавы; (блок) зонны, актыўны, групавы і інш. Трэба адзначыць, што ў сферы фіксацыі таксама назіраецца варыянтнасць адзінак з адзначанымі суфіксамі. Напрыклад, выбарачны і выбаркавы, блочны і блокавы, пасылачны і пасылкавы (гандаль) і інш. У такіх выпадках рэкамендуецца пераважна выкарыстоўваць суфікс –ав-.

Выкарыстанне ў дзеясловах суфікса –ірава- (-ырава-) у тэарэтычнай літаратуры выклікала вострую палеміку. Адны даследчыкі (Г.У.Арашонкава, А.М.Булыка, У.В.Люшцік, А.І.Падлужны) не адмаўляюць выкарыстанне суфікса, яны згаджаюцца з думкай М.С.Васілеўскага, што ўжыванне або неўжыванне суфікса –ір- у беларускай мове «залежыць як ад крыніцы запазычанняў, так і ад шляхоў іх пранікнення ў беларускую мову. Калі крыніцай запазычанняў з’яўляецца нямецкая мова і слова прыйшло ў беларускую мову непасрэдна з яе або не праз польскую мову, то звычайна гэта слова захоўвае –ір-. Калі ж крыніцай запазычання з’яўляецца французская мова і яно адбылося праз польскую мову, то часцей за ўсё суфікс –ір- выпадае» [9, с. 163].

Іншы пункт погляду знаходзім у І.І.Бубновіч, Т.А.Сухой, П.А.Міхайлава, якія цалкам адмаўляюць выкарыстанне названага суфікса [3].

Думаецца, што мэтазгодна прытрымлівацца трэцяга пункту погляду даследчыкаў, якія лічаць, што суфікс –ір- (-ыр-) мэтазгодна выкарыстоўваць, калі:

1) без гэтага суфікса ўзнікае аманімія дзеясловаў з дзеясловамі з суфіксам –ава- (-ява-): суміраваць – сумаваць (адчуваць сум, смутак), газіраваць – газаваць (уключаць матор аўтамашыны);

2) дзеяслоў без суфікса –ір- (-ыр-) губляе сваю фармальную і семантычную акрэсленасць: фарміраваць – асацыіруецца са значэннем адзінкі, фармаваць – з наданнем пэўнай формы;

3) дзеяслоў мае вузка тэрміналагічнае значэнне: юсціраваць (дакладна падагнаць, адрэгуляваць, выверыць механізм, прыбор і пад. – юсціраваць мікраскоп).

Пры прэфіксацыі найбольш прадукцыйнымі з’яўляюцца прыстаўкі не- (ня-)няпэўнасць, нярэшта, няздольнасць, непрацаздольнасць, неданясенне, неасцярожнасць, невыкананне, неплацёжаздольнасць, няроўнасць, (інвестыцыі) незапланаваныя, (інфляцыя) непрадбачаная, невыкананне, (сетка) ненацягнутая, (гол) нечаканы, (падача) няправільная і інш.; пера-перабудова, пераразмеркаванне, перастрахаванне, перавышэнне (улады, сужбовых паўнамоцтваў), пераадрасаваць (мяч), перабіць (штрафны ўдар), перахапіць (перадачу) і г.д.; пад-падгрупа, падкатэгорыя, падбухторванне, падведамнасць, падследнасць, падсуднасць, паднаём; без- (бяз-)беззмястоўны, безвынікова (аб рахунку) і інш.

Ужыванне прыставак супраць- і проці- застаецца нявырашаным пытаннем. У сферы функцыянавання сустракаюцца супрацьдзеянне і процідзеянне, супрацьфаза і проціфаза, супрацьлегласць і процілегласць. Калі прымаць пад увагу той факт, што тэрміналогія імкнецца да лаканічнасці, кароткасці, то тэрміны з прыстаўкай проці- больш зручныя для вымаўлення, карацейшыя, і таму гэтай прыстаўцы варта аддаваць перавагу.

Значнае пашырэнне ў працэсе прэфіксальнага тэрмінаўтварэння знаходзяць іншамоўныя прэфіксы а-, анты-, архі-, гіпа-, гіпер-, ды- і інш. (з грэч.); бі-, дыс- (дыз-), дэ-, ін-, інтэр-, контр-, рэ-, суб-, супер-, ультра-, экстра- і інш. (з лац.): асіметрыя, асінхронны, алагізм, антырух, дэзінфляцыя, дэцэнтралізацыя, дэнамінацыя, дэканцэнтрацыя, дэмаркетынг, дэманапалізацыя, дэнацыяналізацыя, дэвальвацыя, контрагент, гіперінфляцыя, гіпермаркет, супермаркет, рэвальвацыя, рэімпарт, рэінвестыцыя, рэмаркетынг, рэпрыватызацыя, рэтрата, рэфінансаванне, контратака, суперкубак і інш.

Да бязафіксных утварэнняў адносяцца тэрміны, якія ўтвараюцца шляхам складання без выкарыстання афіксаў. Складанне (ці кампазіцыя) аб’ядноўвае ў адну лексічную адзінку дзве або больш асноў паўназначных слоў (асноваскладанне) ці асобныя словы цалкам (словаскладанне).

Пры асноваскладанні першым звязаным кампанентам часта выступаюць усечаныя асновы грэчаскіх назоўнікаў і прыметнікаў і лацінскія тэрмінаэлементы. Напрыклад, мікрамаркетынг, мікраэканоміка, квазіперыяд, мультыграф, мікрацыкл, цэнтрфорвард, секундаметрыст і інш.

Утварэнне адзінак шляхам асноваскладання можа суправаджацца суфіксацыяй апорнай асновы: вэксалетрымальнік, залогадавальнік, залогатрымальнік, фондатрымальнік, акцыятрымальнік, працаздольнасць, плацежаздольнасць, крэдытаздольнасць, лесакарыстанне, працаўладкаванне, самавалоданне, аднаклубнік і інш. Такі спосаб называюць складана-суфіксальным.

Тэрміны, утвораныя шляхам словаскладання, падзяляюцца на раздзельнааформленыя (у іх скланяюцца абодва кампаненты) і цэласнааформленыя (у такіх тэрмінах скланяецца толькі апошні кампанент).

Прыкладам раздзельнааформленых складаных тэрмінаў могуць служыць такія адзінкі, як банк-эмітэнт, банк-гарант, банк-акцэптант, купля-продаж, краіны-донары, краіна-дэбітор, фірма-партызан, каманда-пераможца, спартсмен-аматар, суддзя-пратакаліст, матч-турнір і інш. Цэласнааформленымі з’яўляюцца тэрміны тыпу франка-вагон, франка-ўмова, форс-мажор, пут-апцыён, бізнес-статыстыка, міні-валейбол, прэс-цэнтр, тайм-аўт, віцэ-чэмпіён, экс-чэмпіён і пад.

Важным сродкам у дасягненні кароткасці тэрміна трэба лічыць абрэвіяцыю. Тэрмін абрэвіяцыя абазначае працэс утварэння назоўнікаў шляхам спалучэння некалькіх слоў, якія ўваходзяць у новае слова часткамі, у скарочаным выглядзе. Такія словы называюцца абрэвіятурамі або скарочанымі словамі. Абрэвіяцыя можа разглядацца як разнавіднасць словаскладання.

Гэты прыём з’яўляецца даволі простым, эканомным і эфектыўным спосабам структурнай рацыяналізацыі спецыяльнага наймення. Пры гэтым абрэвіятурнае скарачэнне, як зазначае В.П.Даніленка, «не мяняе, як правіла, ні зместавай структуры тэрмінуемага паняцця, ні граматычнай структуры разгорнутага варыянта тэрміна. Скарачаецца толькі прастора, якую займае разгорнуты шматслоўны тэрмін у тэксце, і час, неабходны для яго агучвання ў маўленні» [4].

Найбольш прадуктыўнымі з’яўляюцца ініцыяльныя абрэвіятуры, сярод якіх пашыраны двух-, трох- і чатырохлітарныя скарачэнні, утвораныя з рознага роду словазлучэнняў: двухкампанентных – ВТ (вылічальная тэхніка), трохкампанентных – ЛПК (лікавае праграмнае кіраванне), КПУкаэфіцыет працоўнага ўдзелу, КПКкрымінальна-працэсуальны кодэкс, ЕВСЕўрапейская валютная сістэма, МАК – Міжнародны алімпійскі камітэт, чатырохкампанентных – СКБД (сістэма кіравання базамі даных), ЕВФПЕўрапейскае валютна-фінансавае пагадненне, КЗаПкодэкс законаў аб працы.

У радзе выпадкаў назіраецца колькаснае несупадзенне літарных і слоўных кампанентаў у варыянтных парах: ОРЕС – арганізацыя краін-экспарцёраў нафты (Organisation of Petroleum exporting countries), СДРспецыяльныя правы запазычання (Special Drawing Rigts), ІГФ – Міжнародная федэрацыя ручнога мяча, ФІБН – Міжнародная федэрацыя баскетбола і інш. Такое несупадзенне назіраецца ў тых выпадках, калі ў складзе тэрміналагічных словазлучэнняў прысутнічаюць складанааформленыя дапаможныя кампаненты; несупадзенне назіраецца таксама ў беларускамоўным перакладзе з рускай ці англійскай мовы.

Пры сінтаксічным спосабе ўтварэнне новых тэрмінаадзінак адбываецца шляхам спалучэння слоў у шматкампанентныя тэрміналагічныя словазлучэнні. Выкарыстанне шматслоўных тэрміналагічных адзінак дыктуецца неабходнасцю мець строгія адназначныя абазначэнні. Як заўважана многімі тэрмінолагамі, шматкампанентныя тэрміны займаюць значнае месца ў любой рэальнай тэрміналогіі. Яны служаць для абазначэння новых паняццяў, якія абапіраюцца на ўжо існуючыя. Зыходны тэрмін уваходзіць у новы як састаўная частка. Таму працэс утварэння новай тэрміналагічнай адзінкі можна разглядаць як дэрывацыйны, аналагічны словаўтваральнаму. Тэрмін-словазлучэнне (або тэрміналагічнае словазлучэнне) абазначае адзінае складанае, падзельнае прафесійнае паняцце, больш вузкае, канкрэтнае, чым адпаведнае родавае паняцце, што абазначаецца тэрмінам-словам: права сістэма ўстаноўленых ці санкцыянаваных і забяспечаных дзяржавай агульнаабавязковых норм (правіл паводзін), якія выражаюць дзяржаўную, абумоўленую эканамічным ладам грамадства волю пануючых у грамадстве класаў; факультэт права – навука аб гэтых правілах, аб правах; права на працу – паўнамоцтва, якое належыць пэўнай асобе; актыўнае выбарчае права – права грамадзян удзельнічаць у выбарах у прадстаўнічыя органы дзяржаўнай улады; дзяржаўнае права – сукупнасць юрыдычных норм, якія замацоўваюць асновы грамадскага і дзяржаўнага ладу краіны; прыгоннае права – права памешчыка распараджацца прыгоннымі сялянамі, якія належалі яму, іх жыццём і маёмасцю; рымскае права – сукупнасць прававых норм, выпрацаваных у Старажытным Рыме, якія выражалі волю пануючага класа рабаўладальнікаў і былі засвоены многімі еўрапейскімі дзяржавамі; рэчавае права – частка грамадзянскага права, якая вызначае нормы валодання рэчамі [8] і г.д.

Перавага ва ўтварэнні тэрмінаў-словазлучэнняў сінтаксічным спосабам аддаецца двух- і трохкампанентным спалучэнням слоў з назоўнікам у якасці апорнага кампанента, напрыклад: рынак – рынак «бычыны», рынак валютны, рынак валютны з падвойным рэжымам, рынак унутраны, рынак грашовы, рынак еўравалют, рынак золата, рынак капіталаў, рынак капіталаў пазыковых, рынак машын і абсталявання, рынак сусветны, рынак нацыянальны, рынак нармальны, рынак агульны, рынак перавернуты, рынак пакупніка, рынак пробны, рынак прадаўца, рынак вытворцы, рынак працоўнай сілы, рынак рэальнага тавару, рынак рэгіянальны, рынак цалкам канкурэнтны, рынак сродкаў вытворчасці, рынак фінансавы, рынак фрахтавы, рынак ф’ючарсны, рынак каштоўных папер, рынак «чорны»; перадача – перадача ў скачку, перадача высокая, перадача галавою, перадача дзвюма рукамі, перадача адной рукою, перадача з-за галавы, перадача з-за спіны, перадача нізам, перадача кісцю, перадача крукам, перадача пяткай, перадача на выхад, перадача на ўдар, перадача з адскокам, перадача дыяганальная, перадача папярочная, перадача падоўжаная, перадача ў адзін дотык, перадача ў разрэз і інш.

Такім чынам, навуковыя тэрміны ў большасці сваёй утвараюцца на аснове існуючых слоў і каранёў агульналітаратурнай лексікі. Утварэнне тэрмінаадзінак адбываецца па тых жа спосабах і мадэлях, што і дэрывацыя агульнаўжывальных слоў, але адрозніваецца рознай ступенню прадукцыйнасці. Найбольш прадукцыйным спосабам утварэння тэрмінаў з’яўляецца марфалагічны. Значнае пашырэнне ў прэфіксальным утварэнні тэрмінаў дакладных навук, эканомікі і права знаходзяць іншамоўныя прыстаўкі. Асобы пласт складае запазычаная лексіка. Аналіз фактычнага матэрыялу, змешчанага ў тэрміналагічных слоўніках сведчыць аб вялікай прадукцыйнасці сінтаксічнага спосабу ўтварэння тэрмінаў-словазлучэнняў. Перавага ва ўтварэнні тэрмінаў-словазлучэнняў аддаецца двухкампанентным комплексным найменням з назоўнікам у якасці апорнага кампанента, якія найбольш поўна адпавядаюць патрабаванням аптымальнай даўжыні тэрміна і сэнсавай кампактнасці выказвання.

 

Праверачны тэст

1. Тэрмін крэдытаздольнасцьутвораны

1) суфіксальным спосабам;

2) прыставачным спосабам;

3) шляхам асноваскладання;

4) шляхам словаскладання;

5) складана-суфіксальным спосабам.

 

– Конец работы –

Эта тема принадлежит разделу:

БЕЛАРУСКАЯ МОВА

БЕЛАРУСКАЯ МОВА... ПРАФЕСІЙНАЯ ЛЕКСІКА... ДЛЯ СПЕЦЫЯЛЬНАСЦЕЙ...

Если Вам нужно дополнительный материал на эту тему, или Вы не нашли то, что искали, рекомендуем воспользоваться поиском по нашей базе работ: Літаратура

Что будем делать с полученным материалом:

Если этот материал оказался полезным ля Вас, Вы можете сохранить его на свою страничку в социальных сетях:

Все темы данного раздела:

Рэцэнзенты
Асіпчук, А.М. Беларуская мова. Прафесійная лексіка: дапаможнік для неспецыяльных факультэтаў / А.М.Асіпчук, В.В.Маршэўская, А.С.Садоўская. – Гродна: ГрДУ, 2008. – 267с. У

ПРАДМОВА
Дапаможнік «Беларуская мова. Прафесійная лексіка» створаны на аснове тыпавой праграмы «Беларуская мова. Прафесійная лексіка. Вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў» (Мінск, 2001).

Лекцыя 1. МОВА І СОЦЫУМ
Мэта лекцыі – раскрыць асаблівасці функцыянавання мовы ў грамадстве, сфарміраваць уяўленне аб агульных звестках пра мову, яе паходжанне, функцыі, узаемасувязь з культурай.

Рэкамендаваная літаратура
1. Азарка, В. У. і інш. Беларуская мова: спецыяльная лексіка. – Мінск, 2005. 2. Гіруцкая, Л.А. Беларуская мова (прафесійная лексіка). – Мінск, 2005. 3. Каўрус, А.А. Слова наша род

Гіпотэзы паходжання мовы
Дзе і як узнікла мова? Калі гэта адбылося? На зямным шары налічваецца вялікая колькасць жывых істот, але сярод іх толькі чалавек валодае членападзельнай мовай, якая з’яўляецца яго галоўнай

Функцыі мовы ў грамадстве
Мова – складаная знакавая сістэма. І тое, што мы ведаем, як жылі нашы продкі тысячы гадоў назад, пра што яны марылі, аб чым рупіліся, і тое, што мы можам выказаць свае думкі, перадаваць пачуцці, –

Нацыянальная мова і духоўная культура народа
Беларуская мова – мова беларускага народа, адметная форма яго духоўнай культуры. Гэта – «адзежа душы», самы дарагі яго скарб. Нацыянальная мова – матэрыялізаваная душа народа, які выпрацаваў на пра

Лекцыя 2. ГІСТАРЫЧНЫЯ ЭТАПЫ ФАРМІРАВАННЯ І РАЗВІЦЦЯ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ
Мэта лекцыі –паказаць працэс станаўлення беларускай мовы,асаблівасці яе развіцця на розных гістарычных этапах.   Задачы лекцыі: - а

Пытанні
1. Беларуская мова ў сям’і індаеўрапейскіх моў. Вытокі беларускай мовы. 2. Роля беларускай мовы ў ВКЛ. 3. Прычыны заняпаду беларускай мовы ў Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі.

Рэкамендаваная літаратура
1. Гіруцкая, Л.А. Беларуская мова (прафесійная лексіка). – Мінск, 2005. 2. Лепешаў, І.Я., Якалцэвіч, М.А. Практыкум па лексікалогіі і фразеалогіі. – Гродна, 2001. 3. Ляшчынская, В

Беларуская мова ў сям’і індаеўрапейскіх моў. Вытокі беларускай мовы
У свеце, паводле звестак вучоных, налічваецца ад 2,5 да 6000 жывых і мёртвых моў. На аснове падабенства роднасныя мовы аб’ядноўваюцца ў моўныя сем’і(іхкаля 20): індаеўрапейская,

Беларуская мова належыць да індаеўрапейскай моўнай сям’і, славянскай групы, усходнеславянскай падгрупы.
Індаеўрапейскія мовы–самая вялікая ў свецемоўная сям’я. У наш час амаль кожны другі жыхар планеты гаворыць на мове індаеўрапейскага паходжання. Сама назва паказвае на вельмі далёку

Роля беларускай мовы ў ВКЛ
У ХІІІ ст. пасля распаду Кіеўскай Русі (а гэтаму паспрыялі міжусобныя войны феадалаў) пачалі складвацца асобныя народнасці – беларуская, руская і ўкраінская. Беларуская народнасць утварылася

Прычыны заняпаду беларускай мовы ў Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі
У 2-ой палове ХУІ ст. пасля аб’яднання Літвы з Польшчай на аснове Люблінскай уніі (1569 г.) беларускія землі ўвайшлі ў склад Рэчы Паспалітай. Пры падтрымцы каталіцкага Рыма Рэч Пас

Утварэнне новай беларускай літаратурнай мовы. Працэс беларусізацыі ў 20-я гады ХХ ст.
Як ні дзіўна, але менавіта ў час поўнага нацыянальнага заняпаду ў асяроддзі навукоўцаў-беларусістаў з’яўляецца ідэя беларускага нацыянальнага Адраджэння. Узнавіць беларускую кул

Русіфікатарскі характар нацыянальна-моўнай палітыкі дзяржавы на працягу 30-80 гадоў ХХ ст.
Аднак ужо ў 30-я гады пасля ўсталявання таталітарнага сталінскага рэжыму працэс беларусізацыі быў гвалтоўна спынены. Пачалася кампанія па выкрыцці т. зв. «нацыянал-дэмакратаў» (нацдэмаў), да якіх а

Асаблівасці развіцця беларускай літаратурнай мовы ў 90-я гады ХХ ст. Стан беларускай мовы на сучасным этапе
У канцы 80-х – пачатку 90-х гг. узніклі новыя фактары, якія паўплывалі на моўную сітуацыю. Пачаўся працэс дэмакратызацыі грамадства, распачалося будаўніцтва суверэннай дзяржавы. У1990 годзе

Пытанні
1. Паняцце білінгвізму. Аспекты білінгвізму. 2. Білінгвізм і інтэрферэнцыя. Віды інтэрферэнцыі. 3. Трасянка як лінгвістычная з'ява. 4. Сучасная моўная сітуацыя на Беларус

Рэкамендаваная літаратура
1. Азарка, В.У. і інш. Беларуская мова: спецыяльная лексіка. – Мінск, 2005. 2. Бордович, А. М. и др. Сопоставительный курс русского и белорусского языков. – Минск, 1999. 3. Вайнра

Паняцце білінгвізму. Аспекты білінгвізму
Білінгвізм (лац. bilinguis < (bis) = двойчы, lingua = мова), ці двухмоўе, – валоданне і папераменнае карыстанне дзвюма мовамі. Калі ва ўжытку знаходзяцца тры і больш моў – г

Білінгвізм і інтэрферэнцыя. Віды інтэрферэнцыі
У сітуацыі двухмоўя ўзаемадзеянне моў, якія кантактуюць, прыводзіць да інтэрферэнцыі, гэта значыць пры маўленні на адной мове ўжываюцца элементы іншай мовы. Іншымі словамі, інтэрферэнцыя прыводзіць

Білінгвізм і інтэрферэнцыя. Віды інтэрферэнцыі
У сітуацыі двухмоўя ўзаемадзеянне моў, якія кантактуюць, прыводзіць да інтэрферэнцыі, гэта значыць пры маўленні на адной мове ўжываюцца элементы іншай мовы. Іншымі словамі, інтэрферэнцыя прыводзіць

Сучасная моўная сітуацыя на Беларусі
У канцы 80-х – пачатку 90-х гг. Рэспубліка Беларусь становіцца незалежнай, суверэннай дзяржавай. Была створана пэўная заканадаўчая база, якая юрыдычна замацавла курс на адраджэнне нацыянальнай мовы

Устанавіце адпаведнасць паміж відамі інтэрферэнцыі і іх сэнсавай характарыстыкай
А. Марфалагічная. 1. Выклікаецца адрозненнямі ў будове Б. Сінтаксічная. словазлучэнняў, простых і складаных сказаў. В. Фанетычная. 2. Звязана з наяўнасцю спецыфічных Г. Л

Лекцыя 4. ЛЕКСІКАЛОГІЯ І ЛЕКСІКАГРАФІЯ
Мэта лекцыі –паказаць лексіку сучаснай беларускай мовы ў розных яе аспектах і сферах выкарыстання.   Задачы лекцыі: - раскрыць паня

Рэкамендаваная літаратура
1. Адамовіч, Я. М. Беларуская мова. – Мінск, 1987. 2. Баханькоў, А. Я. Лексікалогія сучаснай беларускай літаратурнай мовы. – Мінск, 1994. 3. Гіруцкая, Л. А. Беларуская мова (прафе

Слова як адзінка лексічнай сістэмы. Адназначныя і мнагазначныя словы
Усе словы беларускай мовы ўтвараюць яе лексічны склад – лексіку (ад грэч. lexis – слова). Тэрмінам «лексіка» называюць таксама сукупнасць слоў, якія ўжываюцца ў творчасці пі

Амонімы, сінонімы, антонімы, паронімы ў лексічным складзе беларускай мовы
Амонімы.З’яву аманіміі можна праілюстраваць адной з загадак Кандрата Крапівы: Я касой траву кашу ў зялёным лузе, а другую я нашу пастаянна ў пузе. Трэцюю, я вам скажу, но

Асаблівасці лексіка-семантычных працэсаў у тэрміналогіі
Пытанне аб месцы тэрміналагічнай лексікі ў структуры сучаснай літаратурнай мовы ў лінгвістычнай літаратуры не атрымала адназначнага вырашэння. Адны моваведы (у прыватнасці А.М.Талікіна) разглядаюць

Мнагазначнасць і аманімія
Да гэтага часу адкрытым застаецца пытанне – ці валодае тэрмін уласцівасцю пазакантэкставасці, ці адназначнасці (прынцып незалежнасці тэрміна ад кантэксту ўпершыню ў мовазнаўстве быў прапанаваны Д.С

Сінанімія. Варыянтнасць. Дублетнасць
Праблема сінаніміі і сінонімаў у тэрміналогіі застаецца найменш распрацаванай і найбольш складанай. Адны даследчыкі зусім адмаўлялі з’яву сінаніміі ў тэрміналогіі (А.М.Талік

Паронімы. Гіпонімы
Паронімы – словы, блізкія паводле гучання, але розныя паводле значэння, якія маюць, як правіла, адзін корань і належаць да адной часціны мовы. Напрыклад, альянс (саюз, а

Паходжанне лексікі беларускай мовы
Лексічны склад беларускай мовы фарміраваўся на працягу многіх стагоддзяў, няспынна развіваўся і ўдасканальваўся. Менавіта ў лексіцы адлюстравалася і гісторыя развіцця беларускага народа. В

Лексіка паводле сферы выкарыстання
У адносінах выкарыстання словы беларускай мовы не з’яўляюцца аднолькавымі: адны з іх ужываюцца ўсімі носьбітамі мовы незалежна ад іх пражывання, прафесіі, узросту, роду заняткаў, адукацыйнага і кул

Лексіка актыўнага і пасіўнага запасу
Змены, якія адбываюцца ў грамадска-палітычнай, эканамічнай, навукова-тэхнічнай і культурнай сферах жыцця, адлюстроўваюцца ў лексіцы, мяняюць слоўнікавы склад мовы. Адны прадметы, з’явы, паняцці існ

Лексікаграфія. Тыпы слоўнікаў
Лексікаграфія(ад грэч. lexikos – які адносіцца да слова і grapho – пішу) – раздзел мовазнаўства, у якім вывучаюцца тыпы слоўнікаў паводле іх структуры і прызначэння. У задачу лексі

Пытанні
1. Асноўныя спосабы тэрмінатворчасці: а) лексіка-семантычны спосаб (тэрміналагізацыя, транстэрміналагізацыя); б) марфолага-сінтаксічны спосаб (канверсія); в) марфалагічны

Лекцыя 6. АСАБЛІВАСЦІ НАВУКОВАГА СТЫЛЮ МОВЫ
Мэта лекцыі –раскрыць характэрныя асаблівасці навуковага стылю і сферы яго функцыянавання, вызначыць месца навуковага стылю сярод іншых стыляў мовы. Задачы:

Праблемныя пытанні
1. Чаму нельга лічыць, што навуковаму стылю з яго «холаднасцю», акадэмізмам не ўласціва экспрэсія? 2. У чым павінна выражацца сапраўднае валоданне стылем навуковага выкладу? 3. Ці

Рэкамендаваная літаратура
1. Бахтина, Л.Н. Обучение реферированию научного текста / Л.Н. Бахтина, И.П. Кузьмич, Н.М.Лариохина. – М., 1988. 2. Вештарт, Г.Ф. Лексічныя асаблівасці мовы навуковых тэкстаў / Г.Ф.Вештарт

Функцыянальныя стылі як грамадска абумоўленая, унутрана аб’яднаная сістэма моўных сродкаў
Слова «стыль» (ад лац. stilus) паходзіць ад назвы вострай палачкі, якая ўжывалася ў Старажытнай Грэцыі і Рыме для пісьма на дошчачках, залітых воскам. Сёння слова «стыль» мае іншыя значэнні:

Навуковы стыль, яго функцыянальна‑камунікатыўныя характарыстыкі
У межах навуковага стылю даследчыкамі выдзяляецца некалькі падстыляў: уласна навуковы, навукова-папулярны, навукова-вучэбны, навукова-тэхнічны і навукова-палемічны. «Паміж імі... няма прынцыповай р

Сістэма моўных сродкаў навуковага стылю
Аснову ўсіх стыляў мовы (як мастацкага, публіцыстычнага, так і навуковага і інш.) складаюць стылістычна нейтральныя агульналітаратурныя словы (міжстылявая лексіка) тыпу гаварыць, пісаць, дождж,

Марфалагічныя асаблівасці навуковага стылю
Наяўнасць абстрактных паняццяў і катэгорый у тэрміналогіі абумоўлівае шырокае выкарыстанне назоўнікаў з абстрактным значэннем з суфіксамі –нн-, –енн- (-энн), –анн-: абнародаванне, дазнанн

Асаблівасці сінтаксісу навуковага стылю
Ужыванне ў навуковым тэксце многіх сінтаксічных канструкцый мае сваю спецыфіку. З трох тыпаў сказаў па мэце выказвання – апавядальных, пытальных, пабуджальных – перавагу атрымліваюць апавядальныя с

Устанавіце адпаведнасць
А. Тэрміны. 1. Устойлівыя, узнаўляльныя, не менш як Б. Наменклатура. двухкампанентныя моўныя адзінкі, якія В. Прафесіяналізмы. спалучаюцца са словамі свабоднага ўжывання і

Рэкамендаваная літаратура
1. Беларуская мова: Энцыклапедыя. – Мінск: БелЭн, 1994. 2. Всеволодова, М.В. Теория функционально-коммуникативного синтаксиса. Фрагмент прикладной (педагогической) модели языка. – М.: МГУ,

Тэкст як асноўная камунікатыўная адзінка
«Тэкст (лац. textus ‘тканіна, спалучэнне, спляценне’) – гэта маўленчае камунікацыйнае ўтварэнне, функцыянальна скіраванае на рэалізацыю пазамоўных задач» [2, с. 337].

Функцыянальна-сэнсавыя тэпы тэксту, мінімальныя адзінкі тэксту, віды сувязі ў тэксце
Да функцыянальна-сэнсавых тыпаў маналагічнага маўлення адносяцца апісанне, апавяданне і разважанне. Апісанне – гэта дэталёвая характарыстыка прадмета маўлення з боку я

Спосабы выкладу навуковай інфармацыі
Тыпалогію тэкстаў у навуковай літаратуры звычайна прадстаўляюць у наступным выглядзе: 1) функцыянальна-камунікатыўны тып тэксту (навуковы, публіцыстычны, размоўны і г.д.); 2) камунікатыўны тып тэкс

Лекцыя 8. ЖАНРЫ НАВУКОВАЙ ЛІТАРАТУРЫ
Мэта лекцыі – раскрыць характэрныя асаблівасці асобных жанраў навуковай літаратуры (анатацыя, рэферат), вызначыць ролю гэтых жанраў у павышэнні прафесійнай кампетэнтнасці будучых ю

Рэкамендаваная літаратура
1. Бахтина, Л.Н., Кузьмич, И.П., Лариохина, Н.М. Обучение реферированию научного текста. – М., 1988. 2. Кобков, В.П. Способы сжатия текста при переводе научно-технической литературы // Язы

Спосабы кампрэсіі навуковага тэксту
Навуковая і навукова-інфармацыйная літаратура ўмоўна дзеліцца на тры тыпы: 1) навукова-тэхнічная літаратура (артыкулы, манаграфіі, падручнікі, патэнты, тэхнічныя справаздачы і апісанні і пад.); 2)

Рэферат і анатацыя – вынік кампрэсіі навуковага тэксту
Працэс сціскання (кампрэсіі) навуковага тэксту да галоўных абагульняльных фармулёвак – гэта працэс складання тэксту рэферата і анатацыі. Рэферат (ад лац. referre – дакладв

Класіфікацыя рэфератаў
Класіфікацыя па Назва Змест Паўнаце выкладу зместу Інфарматыўныя Перадаюць усе асноўныя палажэн

Афармленне цытат. Даведачна-бібліяграфічны апарат навуковай літаратуры
Змест рэферата-даклада звычайна перадаецца сваімі словамі, аднак асноўныя палажэнні тэмы можна падмацоўваць цытатамі. Цытата (ням. zitat ад лац. cito – выклікаю, прыво

Лекцыя 9. АФІЦЫЙНА-СПРАВАВЫ СТЫЛЬ
Мэта лекцыі – ахарактарызаваць асаблівасці афіцыйна-справавога стылю, сферу яго функцыянавання.   Задачы: – сфарміраваць уяўленне а

Рэкамендаваная літаратура
1. Асновы культуры маўлення і стылістыкі / Пад рэд. Анічэнкі У.В. – Мінск., 1992. 2. Барышникова, Е.Н. Речевая культура молодого специалиста. – М., 2005. 3. Гіруцкая, Л.А. Беларус

З гісторыі фарміравання афіцыйна-справавога стылю
Афіцыйна-справавы стыль вылучыўся раней за іншыя стылі дзякуючы таму, што абслугоўваў важнейшыя сферы дзяржаўнага жыцця: знешнія адносіны, замацаванне прыватнай уласнасці і гандаль. Неабходнасць пі

Афіцыйна-справавы стыль і яго функцыянальна-камунікатыўныя характарыстыкі
Мова дзяржаўных актаў, пастаноў, законаў, статутаў, міжнародных пагадненняў, дакументацыя ўстаноў, арганізацый, а таксама асабістых заяў, дакладных, даверанасцей і г.д. мае агульныя рысы, я

Паняцце дакумента. Групы дакументаў
Афіцыйна-справавы стыль рэалізуецца ў розных дакументах. Дакументамі (ад лац. documentum – доказ, сведчанне) называюцца адпаведным чынам складзеныя, падпісаныя і засведчаныя справа

Асабістыя дакументы.
Да асабістых дакументаў адносяцца заява, аўтабіяграфія, даручэнне, распіска і інш. Дакументы менавіта гэтай групы часцей за ўсё сустракаюцца ў нашым жыцці. Так, заяву пішуць,

Закон Рэспублікі Беларусь
Аб унясенні змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб гарантыях па сацыяльнай абароне дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама асобаў з ліку дзяцей-сірот

Адміністрацыйна-арганізацыйныя дакументы
У дадзеную групу дакументаў уваходзяць план, кантракт, дагавор, справаздача і некаторыя іншыя. Так, у справаздачы расказваюць, што і як выканана за адпаведны тэрмін. Гэты дакумент не мае стр

Нфармацыйна-даведачныя дакументы
Аб’ява, даведка, тлумачальная і службовая запіскі, дакладная і пад. афіцыйныя паперы з’яўляюцца прыкладамі тых дакументаў, якія служаць для перадачы інфармацыі пэўнага зместу.

Аб спыненні вытворчасці па справе ў сувязі з адмовай ад іску
Прашу вытворчасць па маім іску да Шытава Мікіты Лявонавіча аб спагнанні запазычанасці ў памеры 600 000 беларускіх рублёў спыніць, паколькі адказчык вярнуў названую суму. Аб насту

Аб спагнанні сродкаў на ўтрыманне бацькі
Мне 73 гады, я не працую, пенсію па старасці атрымліваю ў памеры 240 рублёў, маю матэрыяльную патрэбу, таму што іншых крыніц даходаў не маю. Мой сын, Маракоў Яўген Сяргеевіч, 196

Моўныя асаблівасці афіцыйна-справавога стылю
Для напісання дакументаў, заканадаўчых актаў выкарыстоўваецца адна з разнавіднасцей літаратурнай мовы – афіцыйна-справавы стыль. Выдзяляюцца два тыпы нормаў, якія дзейнічаюць у сферы пісьмовай дзел

Паняцце бланка, рэквізіта, фармуляра
У штодзённым жыцці і працы чалавек наладжвае афіцыйныя, службовыя адносіны з іншымі людзьмі, з арганізацыямі, установамі. Гэтыя адносіны рэгулююцца прававымі нормамі, замацаванымі ў законах, указах

Мова і кампазіцыя справавых лістоў. Прыватныя дзелавыя паперы
Справавыя лісты – гэта такая карэспандэнцыя, якая накіравана ад імя адной арганізацыі, установы і г.д. да другой арганізацыі, установы, хоць адрасавана яна можа быць адной асоб

Рэкамендаваная літаратура
1. Абабурка, М. Культура беларускай мовы. – Мінск, 1994. 2. Асновы культуры маўлення і стылістыкі: Вучэб. дапам. / У.В. Анічэнка, У.Д. Еўтухоў, В.А. Ляшчынская, Т.І. Тамашэвіч; Пад рэд. У.

Паняцце «культура маўлення». Правільнасць маўлення і нормы
Мова – гэта адбітак жыцця чалавека, асобнага народа, яго грамадскага і культурнага развіцця. З дапамогай мовы чалавецтва пазнае акаляючы свет, захоўвае свае традыцыі, перадае нашчадкам уменні і воп

Дакладнасць, лагічнасць і чыстата маўлення
Дакладнасць маўлення часцей звязваюць з дакладнасцю словаўжывання. Дакладнасць словаўжывання залежыць ад таго, наколькі той, хто гаворыць, ведае прадмет маўлення, наколькі ён э

Багацце, дарэчнасць, сцісласць маўлення
Асноўнымі характэрнымі рысамі багатага маўлення з’яўляюцца вялікі аб’ём актыўнага слоўніка, разнастайнасць марфалагічных формаў і сінтаксічных канструкцый. Пры гэтым маўленн

Да лекцыі 1. МОВА І СОЦЫУМ
* Заданне 1. Прачытайце тэкст. Вызначце, якія крытэрыі выкарыстоўваюцца пры вызначэнні паняцця «родная мова» (крытэрый паходжання, самаідэнтыфікацыі, знешняй ідэнтыфікацыі, кампетэнцыі,

Да лекцыі 2. ГІСТАРЫЧНЫЯ ЭТАПЫ ФАРМІРАВАННЯ І РАЗВІЦЦЯ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ
* Заданне 1. Параўнайце ўрыўкі з наступных тэкстаў. Вызначце адметнасці мовы кожнага тэкставага фрагмента. Успомніце, з якіх твораў узятыя гэтыя тэксты. I.

Международный валютный фонд
Усиление международной координации валютно-финансовой сферы во многом связано с деятельностью МВФ (Международного валютного фонда), который согласно своему уставу регулирует валютные курсы и платеж

Заданне 2. Перакладзіце тэкст на беларускую мову. Адзначце спецыфіку беларускамоўнага перакладу.
◊ Статья 53. Права и обязанности гражданского истца 1. Гражданский истец в целях поддержания предъявленного им иска имеет право: 1) знать сущность обвинения; 2) дав

Заданне 1. Вызначце, якім спосабам утвораны наступныя тэрміны.
  ◊ААН, абвінаваўца, абвінавачаны, вобыск, абвінавачванне, адкліканне суддзяў, апраўданне, асуджаны, вобласць, дабро, даведка, дагавор падраду на капітальнае бу

Да лекцыі 6. СІСТЭМА СТЫЛЯЎ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ. АСАБЛІВАСЦІ НАВУКОВАГА СТЫЛЮ МОВЫ
  * Заданне 1. Прачытайце тэксты. Які стыль і тып выкладу гэтых тэкстаў?   Паходжанне дзяржавы ў Афінах Плутарх распавядае пра тое,

Заданне 2. Прачытайце тэксты. Вызначце іх сістэму моўных сродкаў, марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці, абгрунтуйце свае вывады.
◊ ПРАВА, інстытут грамадскага жыцця, прызначаны для рэгулявання найбольш значных грамадскіх адносін, якія патрабуюць дзяржаўнай аховы. Побач з інш. сац. рэгулятарамі (мараль, звычаі, традыцыі

Заданне 2. Прачытайце тэксты. Вызначце тып выкладу гэтых тэкстаў, сродкі сувязі ў тэксце, абгрунтуйце свае назіранні.
Ён прыгожы заўсёды, у любую часіну года. I тады, калі, прачнуўшыся ад зімовага сну, светла і ўсхвалявана гамоняць маладым лісцём дрэвы, а зялёна-смарагдавы колер зямлі, аблашчанай сінякрыл

Заданне 2. Прачытайце тэкст. Назавіце тыя камунікатыўныя якасці маўлення, якія найбольш уласцівы гэтаму тэксту.
  Пісьмо ў гісторыі развіцця чалавецтва Гукавая мова мае сваю пісьмовую «вопратку», якая стваралася і ўдасканальвалася чалавекам на працягу многіх стагоддзяў.

Тэмы рэфератаў
◊ 1. «Кожны, хто ходзіць па зямлі, мае свае абавязкі ў жыцці» (Э.Хемінгуэй). 2. «Трасянка» на Беларусі. 3. А.Алізароўскі – адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў свецка

Літаратура для анатавання
◊ 1. Бутрамееў, У. Вялікія і славутыя людзі беларускай зямлі. – Мінск: БелЭн, 1995. – 128 с. 2. Володомонов, Н.В. Календарь: прошлое, настоящее, будущщее. – М., 1987.

ЖЫЦЦЁ ВАЕННЫХ У БЕЛАРУСКІХ ФРАЗЕАЛАГІЗМАХ
У сучаснай беларускай літаратурнай мове існуе шмат фразеалагізмаў, звязаных з маўленнем ваенных. Адны з іх запазычаны з рускай мовы: адпраўляць у штаб Духоніна (каго), баявое хрышчэнне

Устарэлыя словы ў эканамічнай лексіцы
На пэўным этапе свайго развіцця любая мова імкнецца да таго, каб тая сукупнасць моўных сродкаў, якая склалася і нарматыўна замацавалася, як мага паўней і дакладней адлюстроўвала сістэму разнастайны

З’ява сінаніміі ў спартыўнай тэрміналогіі
Спартыўная лексіка, якая шырока ўвайшла ў наша жыццё і штодзённа выкарыстоўваецца ва ўсіх сродках масавай інфармацыі (радыё, тэлебачанне, газеты, часопісы) можа служыць аб’ектам даследавання такой

Хотите получать на электронную почту самые свежие новости?
Education Insider Sample
Подпишитесь на Нашу рассылку
Наша политика приватности обеспечивает 100% безопасность и анонимность Ваших E-Mail
Реклама
Соответствующий теме материал
  • Похожее
  • Популярное
  • Облако тегов
  • Здесь
  • Временно
  • Пусто
Теги