рефераты конспекты курсовые дипломные лекции шпоры

Реферат Курсовая Конспект

Да лекцыі 2. ГІСТАРЫЧНЫЯ ЭТАПЫ ФАРМІРАВАННЯ І РАЗВІЦЦЯ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ

Да лекцыі 2. ГІСТАРЫЧНЫЯ ЭТАПЫ ФАРМІРАВАННЯ І РАЗВІЦЦЯ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ - раздел Образование, БЕЛАРУСКАЯ МОВА * Заданне 1. Параўнайце Ўрыўкі З Наступных Тэкстаў. Вызначце Адмет...

* Заданне 1. Параўнайце ўрыўкі з наступных тэкстаў. Вызначце адметнасці мовы кожнага тэкставага фрагмента. Успомніце, з якіх твораў узятыя гэтыя тэксты.

I.Ярославна рано плачет в Путивлѣ на забралѣ, аркучи: «О, вѣтрѣ, вѣтрило! Чему, господине, насильно вѣеши? Чему мычеши хиновьскыя стрѣлкы на своею нетрудною крылцю на моея лады вои? Мало ли ти бяшет горѣ под облакы вѣяти, лелѣючи корабли на синѣ морѣ? Чему, господине, мое веселие по ковылию развѣя?» Ярославна рано плачет Путивлю городу на заборолѣ, аркучи: «О Днепре Славутицю! Ты пробил еси каменныя горы сквозѣ землю Половецкую; ты лелѣял еси на себѣ Святославли насады до плъку Кобякова; възлелѣй, господине, мою ладу къ мнѣ, абых не слала к нему слез на море рано». Ярославна рано плачет в Путивлѣ на забралѣ, аркучи: «Свѣтлое и тресвѣтлое слънце! Всѣм тепло и красно еси! Чему, господине, простре горячюю свою лучю на ладѣ вои, в полѣ безводнѣ жаждею им лучи съпряже, тугою им тули затче?»

Прысну море полунощи; идут сморци мьглами. Игореви князю бог путь кажет из земли Половецкой на землю Рускую к отню злату столу.

Погасоша вечеру зари. Игорь спит. Игорь спит. Игорь мыслию поля мѣрит от великаго Дону до малаго Донца.

Комонь в полуночи Овлур свисну за рѣкою; велит князю разумѣти. Князю Игорю не быть! Кликну; стукну земля, въшумѣ трава, вежи ся половецкии подвизашася.

А Игорь князь поскочи горнастаем к тростию и бѣлым гоголем на воду. Въвръже ся на бръз комонь и скочи с него бусым влъком, и потече к лугу Донца, и полетѣ соколом под мьглами, избивая гуси и лебеди завтроку, и обѣду, и ужинѣ.

Коли Игорь соколом полетѣ, тогда Влур влъком потече, труся собою студеную росу: претръгоста бо своя бръзая комоня.

Донец рече: «Княже Игорю! Не мало ти величия, а Кончаку нелюбия, а Руской земли веселиа!»

Игорь рече: «О Донче! Не мало ти величия, лелѣявшу князя на влънах, стлавшу ему зелѣну траву на своих сребреных брезѣх, одѣвавшу его теплыми мьглами под сѣнию зелѣну древу; стрежаше его гоголем на водѣ, чайцами на струях, чрьнядьми на ветрѣх! Не тако ли, рече, рѣка Стугна: худу струю имѣя, пожръши чужи ручьи и стругы, рострепа к усту, уношу князю Ростиславу затвори Днѣпрь темнѣ березѣ. Плачется мати Ростиславля по уноши князи Ростиславѣ. Уныша цвѣты жалобою, и древо с тугою к земли прѣклонилося».

А не сорокы встрокоташа: на слѣду Игоревѣ ѣздит Гзак с Кончаком. Тогда врани не граахуть, галици помлъкоша, сорокы не троскоташа, по лозию ползаша только; дятлове тектом путь к рѣцѣ кажут, соловии веселыми пѣсньми свѣт повѣдают.

Млъвит Гзак Кончакови: «Аже сокол к гнѣзду летит, соколича рострѣляевѣ своими злачеными стрѣлами».

Рече Кончак ко Гзѣ: «Аже сокол к гнѣзду летит а вѣ соколца опутаевѣ красною дѣвицею».

И рече Гзак к Кончакови: «Аще его опутаевѣ красною дѣвицею, ни нама будет сокольца, ни нама красны дѣвице, топочнут наю птици бити в полѣ Половецком».

Рек Боян и ходы на Святъславля пѣснатворца стараго времени Ярославля, Ольгова коганя хоти: «Тяжко ти головы кромѣ плечю, зло ти тѣлу кромѣ головы», Руской земли без Игоря. Солнце свѣтится на небесѣ, Игорь князь в Руской земли. Дѣвици поют на Дунаи, вьются голоси чрез море до Киева. Игорь ѣдет по Боричеву к святѣй богородици Пирогощей. Страны ради, гради весели.

Пѣвше пѣснь старым князем, а потом молодым пѣти. Слава Игорю Святъславличю, буйтуру Всеволоду, Владимиру Игоревичу! Здрави князи и дружина, побарая за христьяны на поганыя плъки! Князем слава а дружинѣ. Аминь.

Яраслаўна зрання плача ў Пуціўлі на сцяне, наракаючы: «О вецер, вятрыска! Чаму ты насільна так вееш? Чаму імчыш ханскія стрэлы на лёганькім крыллі сваім ды на вояў мужа майго? Ці ж веяць мала табе ўгары пад аблокі, лялеючы ў моры сінім караблі? Чаму ты вясёласць маю па кавылі развеяў?»

Яраслаўна зрання плача ў Пуціўлі горадзе на сцяне, наракаючы: «О Днепру Славуцічу! Горы каменныя ты перасек скрозь зямлі Палавецкае; чоўны лялеяў ты на сабе Святаслаўлевы к войску Кабякаву. Прылялей жа й мужа майго да мяне, каб рана я слёз не ссылала на мора к яму!»

Яраслаўна зрання плача ў Пуціўлі на сцяне, наракаючы: «О светлае сонца, прасветлае! Усім ты нясеш і цяпло і красу. Нашто ж нанясло ты свой промень гарачы на вояў тых мужа майго? Па полі бязводным ім смагаю лукі звяло, а ўтулы тугой ім заткала!»

Прыснула мора з поўначы, смерчы імгламі ідуць. Князю Ігару бог знача дарогу з зямлі Палавецкай на Рускую зямлю, дзе бацькаў пасад яго жджэ.

Патухла вячэрняя зорка. Ігар спіць, Ігар вока не зводзіць. Ігар думкаю мерае поле ад Дона вялікага к малому Данцу.

Апоўначы свіснуў Аўлур за ракою каню, разумеці загадвае князю. А князя Ігара няма! Клікнуў – дрыгнула зямля, зашумела трава, палавецкія вежы ўспужаліся.

А князь Ігар к трыснягу гарнастаем панёсся і гогалем белым памчаўся к вадзе. На быстрага рынуў каня, саскочыў з яго босым воўкам, к логу Данца пакаціўся й паляцеў сокалам пад імгламі, забіваючы гусі і лебедзі к снеданню, полудню й вячэры.

Як Ігар паляцеў сокалам, тады воўкам Аўлур пакаціўся, абіваючы росы сабою сцюдзёныя: падарвалі бо коней сваіх быстраногіх.

I кажа рака Данец: «Княжа Ігару! Не мала вялічча табе, Канчаку дакукі, а радасці Рускай зямлі!»

А князь Ігар кажа: «О Доньча! Не мала вялічча табе, што лялеяў ты князя на хвалях і зялёную траву яму падсцілаў на сваіх берагах срэбраных, адзяваючы цёплымі ймгламі яго пад ценем зялёнага дзерава, і сцярог на вадзе яго гогалем, чайкамі на ручаях, чарнедзямі на ветрах. Не такая, кажа, рака Стугна. Маючы вузкі працёк, праглынуўшы чужыя ручаі й распасцёршы хвалі к утоку, князю Расціславу маладому берагам цёмным Дняпро зачыніла. Плачацца маці Расціслаўля па сваім маладым князю Расціслаўлю. Кветкі жальбою занылі, а дрэва з тугою к зямлі накланілася».

Не сарокі так застракаталі: гэта едзе Ігаравым следам Гза з Канчаком. I тады груганы не закрумкалі, галкі замоўклі, сарокі не стракаталі, па лозах паўзлі толькі. А дзятлы тукатам к рэчцы шлях паказваюць, салавейкі вясёлымі песнямі раніцу згадваюць.

I гаворыць Гза Канчаку: «Калі сокал ляціць да гнязда, мы застрэлім саколіча стрэламі сваймі залатымі!»

А Канчак Гзе адказвае: «Калі сокал ляціць да гнязда, мы сакольца апутаем краснаю дзевай!»

А Гза кажа Канчаку: «Калі мы яго дзеваю краснай апутаем, мець не будзема мы ні саколіча, ані краснае дзевы, ды пачнуць нас тады біці птахі ў полі Палавецкім!»

I сказаў Баян аб днях Святаслаўлевых, Баян-песнятворац далёкага часу, Яраслаўлева, Алегава: «Княжа! Хоць і цяжка табе, галаве, без плячэй, але трудна табе, целу, без галавы!»

Так і Рускай зямлі без Ігара. Сонца свеціцца на небе, Ігар князь – на Рускай зямлі. Пяюць дзевы на Дунаі, галасы плывуць праз мора і да Кіева. Ігар едзе па Барычаву да святое багародзіцы Пірагошчай. Рады староны, весялы гарады.

Спяяўшы песню старым князям, а пасля маладым пяяці: «Слава Ігару Святаслаўлічу, буй туру Усеваладу, Уладзіміру Ігаравічу! Здароўя князям і дружыне, выступаючым за хрысціян на войска паганых! Слава князям і дружыне!» Амінь. (Хрэстам.)

 

II. Кыим убо языком, братие, достоит ли похвалити светозаръную память преоблаженныя невесты Христовы Еуфрасини? Бяшет бо помощница обидимым, скорбящим утешение, нагим одение, больным посещение, и спроста рещи, всем всяка бысть Еуфросиниа убо сердце свое напаяще Божиа премудрости. Еуфросиниа – небопарный орёл, попарившая от запада до въстока, яко луче солнечьнаа, просветившия землю Полотьскую. Тем же, братие, хвалится Селунь о святом Димитрии, а Вышегород мученикома Борисом и Глебом; аз же хвалюся: блажен сей ты, граде Полоцкий, такому летарасль возрасивый – преподобную Ефросинию. Блажение лидие, живущеи во граде том. Блажении родители твои, блажена утроба, от неи же изыде преподобнаа госпожа Еуфрасиниа.

Якою моваю, братове, належыць уславіць светлую памяць найшчаснейшай нявесты Хрыстовай Еўфрасінні!. Была яна дапамогай пакрыўджаным, суцяшэннем засмучаным, распранутым – адзеннем, хворым – наведанне ці, проста кажучы, – для ўсіх была ўсім. Еўфрасіння – нязвядальны квет райскага саду. Еўфрасіння – арол, што, лунаючы ў небе, праляцеў ад захаду і да ўсходу, як прамень сонечны, прасвятліў зямлю Полацкую. Вось, братове, Селунь хваліцца святым Дзімітрыем, Вышгорад – пакутнікам Барысам і Глебам; я же хвалюся: шчаснае ты, месца Полацкае, што ўзрасціла такі парастак – Еўфрасінню! Шчасны люд, што жыве ў месцы тым! Шчасны бацькі яе; шчаснае ўлонне, з якога выйшла найпадобнейшая панна Еўфрасіння (Хрэстам.).

 

* Заданне 2. Прачытайце наступныя тэрміны і тэрміналагічныя словазлучэнні. Адзначце асаблівасці беларускай мовы ў першых лексікаграфічных працах.

 

Абориген – тубылец, антогонизм – супраціўніцтва, дарственная грамота – даравальная грамата, дифференциация общества – падзел грамадзтва, инкорпорация – улучэнне, международная связь – міжнародная сувязь, мировоззрение – сьветагляд, областной – краёвы, однопалатный парламент – аднапалатны парлямэнт, патриот – патрыота, плебисцит – плебісцыт, подоходный налог – падатак на прыбытак, политика агрессивная – зачэпная палітыка, регресс – рэгрэс, самоуправление – самаўрад, собрание законодательное – законадаўчы сойм, усобицы – дамовыя войны, эволюционный – эволюцыйны, энциклопедист – энцыклёпэдысты; биржа – біржа, гелда; блокада – замык, блёкада; конфискация – конфіскацыя, заскарбаваньне; основание (города) – залажэньне, закладзіны; родина – бацькаўшчына, айчына; учредительное собрание – устаноўчы сойм, сход; эксплоатирующие классы – вызыскальныя клясы, эксплёатуючыя (Вып.11, Тэрмінолёгія грамадазнаўства, 1926 г.).

Адвокат – адвакат, амнистия – амністыя, безнаказанность – бяскарыснасьць, бухгалтер – бухгальтар, глава – разьдзел, гражданское судопроизводство – грамадзянскае судавядзеньне, заключительное об’яснение – заключальнае аб’ясьненьне, заседание – пасяджэньне, ипотека – гіпотэка, казна – скарб, канцелярия – канцэлярыя, лжесвидетельство – крывасьведзтва, независимость – незалежнасьць, обвиняемый – падвіноўны, подговорщик – намоўца, поручительство – парука, разрешительная статья – дазвольны артыкул, сохранность – захавальнасць, убеждение – пераконаньне, статья – артыкул, третейский суд – пасрэдніцкі суд, уполномоченный – упаўнаважаны, частное имущество – прыватная маёмасць; акцент – прыняцьце, акцэнт; действие – чыннасьць, учынак; делопроизводство – дзелаводзтва, справаводзтва (Вып.10, Тэрмінолёгія права, 1926 г.).

 

Копчиковые мышцы – хвастковыя цягліцы, пищеварительный аппарат – апарт траўленьня, желудок – страўнік, селезенка – каса, почка – нырка, почечная лоханка – ныркавая міска, мочевой пузырь – мачавы пузыр, вены сердца – вэны сэрца, внутрикостные вены – наздравічныя вэны, лимфатические узелки – лімфатычныя вузьлікі, лимфатические сплетения – лімфатычныя спляценьні, желчный пузырь – жаўцяк, жоўцевы пухір; поджелудочная железа – падстраўніца, падстраўнічная залоза; эпикард – эпікард, насэрцоўе (Вып.13, Nomina anatomica alboruthenica, 1927).

 

Акционер – акцыянэр, арбитр – арбітар, аренда – арэнда, артель – арцель, бухгалтер – бугальтар, денежные средства – грашовыя сродкі, депозит – дэпозыт, дороговизна – дарагоўля, заемщик – пазычковец, избытки – лішкі, имущество – маёмасьць, инкассо – інкасо, казначей – скарбнік, протест векселя – протэст вэксаля, ревизия – рэвізія, список цен – сьпісак цэн, счетоводство – рахункаводзтва, эмиссия – эмісія (Вып.17, Слоўнік бугальтэрскае тэрміналёгіі (проект), 1928).

 

* Заданне 3. Прачытайце наступныя тэксты. Вызначце палітыка-прававыя ідэі і погляды прадстаўнікоў Адраджэння.

I. Ф.Скарына (1490–1651),сын полацкага купца. Адукацыю атрымаў у Кракаўскім універсітэце. У 1512 г. атрымаў ступень доктара медыцыны ў Падуанскім універсітэце (Італія), меў таксама ступень доктара вольных навук. Славуты беларускі першадрукар. У 1517-1519 гг. пракаменціраваў і надрукаваў 23 кнігі Бібліі. У 1521 г. вярнуўся на радзіму і выдаў у Вільні ў 1522 г. «Малую падарожную кніжыцу».

Ф.Скарына – заснавальнік школы натуральнага права. Спецыфіка метадаў пазнання, якія былі выпрацаваны прадстаўнікамі школы натуральнага права ва ўмовах сярэднявечча, заключалася ў пошуку ўсталяваных, вечных і незмяняльных рысаў чалавека як індывідыума і асноўнай часткі жывёльнага свету. Веданне гэтыў рысаў, на іх думку, дазваляла атрымаць сапраўдныя веды аб зыходных патрабаваннях «прыроды» ў дачыненні да рэгулявання грамадскіх адносін цалкам.

Характарыстыка значэння і сутнасці натуральнага («прирожоного») права дадзена Ф.Скарынам у шэрагу прадмоў да яго біблейскіх кніг. У прыватнасці, у прадмове да «Другазаконня» ён піша: «Людское естество двояким законом бывает справовано от господа бога, то есть прирожоным и написаным».

Скарына імкнецца знайсці агульначалавечыя рысы індывідуума. «От зачала убо веков, – зазначаў ён, – егда сотворил бог первого человека, написал ест закон сей в сердци его». У дадзеным выпадку Скарына выступаў прадстаўніком гілазаісцкай канцэпцыі адзінства прыроды і бога, характэрнай для рэнесансавых гуманістаў. Гэты факт тлумачыўся ягонымі пошукамі боскага вытоку права ў прыродзе самога чалавека.

У адрозненне ад сярэдневяковых тэолагаў, якія пры дапамозе натуральнага права імкнуліся ўсталяваць справядлівасць і непахіснасць існуючых феадальных парадкаў, а падначаленне, прымус і эксплуатацыю аб’яўлялі адпаведнымі прыродзе чалавека, – Скарына лічыў, што прыродзе чалавека адпавядаюць такія якасці, як узаемная любоў і згода. «А тако прежде всех законов... закон прирожоны... весь во едином словеси скончевается: «Возлюбили ближнего своего, яко сам себе». Жаданне пабудаваць сапраўды натуральна-прававую тэорыю на маральных прынцыпах ранняга хрысціянства ўказвала на знаёмства Скарыны з ідэямі і каштоўнасцямі, характэрнымі для пачынаючай у Еўропе Рэфармацыі.

Ф.Скарына з’яўляецца, па сутнасці, першым асветнікам Беларусі, які паставіў і разгледзеў праблему суадносін права і закону. Пры гэтым пад паняццем права ў яго выступала сістэма ранне-хрысціянскіх маральных норм, якія ствараюць яго ідэал – «прирожоное права». На аснове гэтых норм, на думку Скарыны, павінна будавацца сістэма норм «писаного права», гэта значыць, існуючае заканадаўства. Пры гэтым «прирожоное права» выступала асноўным, зыходным у дачыненні да «писаного права». «А на том («прирожоным» праве. – С.), – пісаў ён, – яко уднении, вси законы писаным заложены суть».

Значным крокам наперад быў зварот Ф.Скарыны да ідэй народнага суверэнітэту, асабліва ў галіне праватворчасці, не адмаўляючы пры гэтым ролю правадыроў, старэйшын, манархаў. Ф.Скарына разумеў працэс праватворчасці як узаемадзеянне, супрацоўніцтва народа і ўлады, так як сцвярджаў, што існуючае заканадаўства ўзнікла шляхам «еже каждый народ своими старейшинами ухвалили суть подле, яко же ся им наилепей видело быти». Мэты гэтай дзейнасці закладзены яшчэ ў вядомым са старажытных часоў прынцыпе агульнай карысці. Таму заканатворчасць будзе паспяховай і карыснай толькі ў той дзяржаве, дзе заканатворцы кіруюцца «соединением ласки и згодаю». Абапіраючыся на своеасаблівы прагматызм (а не на рэлігійныя абстракцыі), Ф.Скарына пашырае свае патрабаванні да закону, каб той абавязкова быў «почтивый, справедливый, можный, потребный, пожиточный, подлуг прирожения, подлуг обычаев земли, часу и месту пригожий, явный, не имея в себе закритости, не к пожитку единого человека, но к посполитому доброму написаный». У гэтых словах заключаецца яшчэ адна скарынінская палітыка-прававая ідэя – ідэя прыярытэту мясцовага (нацыянальнага) заканадаўства. Гэта ідэя адмаўляе імкненні царквы і некаторых рэакцыйных сярэдневяковых юрыстаў аб вяршынстве рымскага, візантыйскага, нямецкага або іншага іншаземнага права. Дарэчы, прынцып першынства мясцовага права знайшоў адлюстраванне ўжо ў змесце статута Вялікага княства Літоўскага 1529 г.

Станоўчае значэнне ва ўмовах інтэнсіўнай дзейнасці па сістэматызацыі і кадыфікацыі заканадаўства на Беларусі і ў Літве ў пачатку XVI ст. мелі ідэі Ф.Скарыны па класіфікацыі прававых норм. Па паходжанні і крыніцах ён падзяляе права на натуральнае і пісанае. Што Скарына разумеў пад натуральным правам, мы ўжо разгледзелі. А напісанае права ён падзяляе на боскае («книги Моисеевы и святое Евангелие»), царкоўнае («правила светых отец, па сборах (саборах) прописаные»), «земские» (існуючае пазітыўнае права).

Земскае права, у сваю чаргу, уключала ў сябе нормы грамадзянскага і сямейнага права («яко мужа и жены почтивое случение, детей пільное выхование, близко живущих схождение, речи позыченое навращение, насилию силою отпрение, ровная свобода всем, общее имение всех»); нормы міжнароднага права, якое Скарына называў «языческим, от многих убо языков ухвалено ест»; нормы дзяржаўнага, крымінальнага, гарадскога, марскога і гандлёвага права.

Ф.Скарынай былі сфармуляваны прэвентыўныя, папераджальныя мэты і задачы пакарання. «И вчинены суть права, – пісаў ён, – или закон, для людей злых, абы боячися казни, усмирили смелость свою и моци не мели иным ушкодити, и абы добрыи межи злыми в покои жити могли» (С.).

II.Другім знакамітым мысліцелем Беларусі эпохі Адраджэння ў Беларусі быў Мікола Гусоўскі (1470 – 1533).Адукацыю атрымаў на Беларусі, паглыбіў веды ў Польшчы і Італіі. Аўтар паэмы «Песня пра зубра» (1528) і інш. твораў.

У паэтычнай форме выказаў свае адносіны да навукі, мастацтва, дзяржавы, нораваў, маралі, права сучаснага яму грамадства.

Як прадстаўнік Адраджэння, шырока абапіраецца на ідэалы і каштоўнасці старажытных Грэцыі і Рыма. У прадмове да сваёй знакамітай паэмы, якая выкладзена ў форме звароту каралевы Боны, вялікай княгіні Літвы і Русі (Беларусі), выказвае арыгінальную ідэю ўзаемасувязі паміж дзяржавай і росквітам навук. У прыватнасці, ён піша: «Дзяржава абапіраецца больш на мужнасць духу, чым на сілу цела, пра што сведчаць як грэкі, так і рымляне. Іх магутнасць квітнела найбольш тады, калі расцвіталі навукі».

Магчымасці навуковага пазнання свету, на думку М.Гусоўскага, нярэдка абмяжоўваюцца верай у розныя ўсталяваныя раней звычаі, звышнатуральныя прычыны. Таму і піша ён:

«Мабыць, усім забабонам любога народу

Рыса ўласціва адна: невядомае ў свеце

Звышнатуральнаю сілай тлумачыць – і кропка.

Вобмацкам праўду знаходзяць, а ў нашых павер’ях

Праўда яшчэ не абмацана».

Метадалогія М.Гусоўскага – гэта рацыянальнае пазнанне рэальнасці. У адпаведнасці з уласнай пазіцыяй ён заяўляе:

«Я ж, не прыхільнік здагадак і розных фантазій,

Тое пяру давяраю, што сам неаднойчы

Бачыў, праверыў, зрабіў – свой мазолісты вопыт».

У паэме М.Гусоўскага мы, мусіць, упершыню ў гісторыі Беларусі назіраем імкненне адлюстраваць практыку суадносін права і аховы прыроды. Сёння нам думаецца, што ў тыя далёкія часы ў людзей наогул не магло існаваць такой думкі. Таму што, як нам думаецца, іх было мала, гаспадарчая дзейнасць людзей абмежаваная, а прырода – такая дзявоцкая і магутная. Тым не менш, М.Гусоўскі падкрэслівае існаванне ў той час заканадаўчых нарматыўных актаў, накіраваных у абарону прыроднага асяроддзя. Княжацкі ўказ пад пагрозай адказнасці строгай, – піша ён:

«Не дазваляе знішчаць ні зубрыцаў, ні моладзь

I ашчаджае тым самым багацці лясныя.

Скарбы свае нашы людзі на золата нават

Не прамяняюць».,

а:

«Нашы лясы – гэта наша скарбонка і свіран,

Наша камора жывіцы, і дзёгцю, і ягад».

I хаця:

«Перад законам і правам лясным на здабытак

Роўныя ўсе там – палюй, здабывай, колькі можаш».

Тым не менш, прырода патрабуе да сябе гаспадарлівых адносін.

«Дзе недагляд, там сады перародзяцца ў дзічку,

Поле радзіць перастане, бур’янам заглухне».

М.Гусоўскі даволі шматгранна апісвае правапарадак у Беларусі таго часу.

Ён падкрэслівае, што ў аснове гэтага правапарадку ляжыць законапаслухмянасць. Падкрэслівае гэта Гусоўскі ўласнай пазіцыяй:

«Ну, а калі атрымаў даручэнне – старайся!

Так што тут спроба мая, а рашэнне – чужое,

Здольны ці не, а выконвай, бярыся за справу».

Асаблівае абурэнне М.Гусоўскага выклікае палітычная і прававая анархія ў краіне, якая вызначалася эгаістычнай пазіцыяй і «свербам панавання» з боку магнатаў і паноў.

«Братазабойствы, грызня, міжусобныя войны –

Іхні занятак фізічны і свет іх духоўны.

Б’юцца князі-ваяводы, а стогнуць народы:

Воіны ж гінуць у тых і другіх у сутычках,

Што ім той смерд – наша гора і нашы пакуты?

Ім бы свайго дамагчыся, а ты хоць заліся

У горкіх слязах. За мурамі рыданняў не чутна –

Значыць, гандлюй і крывёю, і лёсам падданых.

Ворагі нашы ўсё бачаць, смяюцца з няшчасных.

«Пастырам будзь па-над паствай» – гаворыць пісанне.

Будуць – чакайце! Ваўкамі грызуць сваю паству.

Вось да чаго давяла непамысная прагнасць

Славы, багацця і ўлады, і як ачарствілі

Ўсё іх нутро сябелюбства, раскоша і славы!».

А таму:

«Войны! Злачынная справа – вайна выклікае

Гнеў мой, і слёзы, і боль».

Не выклікаюць спагады ў М.Гусоўскага цемрашальскія звычаі, распаўсюджаныя сярод простых людзей. У прыватнасці, адмоўнае стаўленне ў яго да ардалій, якія шырока выкарыстоўваліся ў Беларусі ў адносінах да людзей, абвінавачаных у чарадзействе. Менавіта так апісвае ён гэту працэдуру:

«Там той вядзьмачыць ці з Д’ябальскай сілай –

Зараз жа суд і расправа: няшчаснага схопяць

I, перавіўшы пастронкамі рукі і ногі,

Цягнуць к рацэ – і бултых падазронага ў прорву.

Бачаць, што кануў на дно, нібы камень, – палічаць нявінным,

Непатанулага ж будуць лічыць вінаватым.

Сведкам такіх пакаранняў я быў неаднойчы.

Бедны тапельнік, спавіты крыж-накрыж, імкнецца

Торчма стаяць, каб пайсці пад ваду з галавою.

3 берага ж хмара народу галёкае, свішча,

Плача, і стогне, і кленічы шле ў паднябессе.

Бачачы гэта ўтрапенне, ты чуеш як сэрца

3 жаху мярцвее: вада на сябе не падобна.

Дзе яе прагнасць? Ну вось жа грывастая хваля

Голаў лізнула, прайшлася з разбегу па твары –

I не ўвабрала, зраклася, як беднага – шчасце.

Больш справядлівы агонь ненажэрны. Той прагна

Зліжа і ведзьму і мага ад пятак да цемя,

Як і прапашчых забойцаў дзіцяці ці бацькі.

Некаму, можа, расказ мой здаецца няпраўдай,

Верце: у нас, у Літве, гэта ўсё – рэчаіснасць».

Ідэалам для М.Гусоўскага выступае правапарадак, які існаваў быццам бы ў часы княжання Вітаўта – «гады найвышэйшага ўздыму княства Вялікалітоўскага», век, які летапісцы называюць залатым.

Унутранае адзінства мела моц і ў знешнепалітычных адносінах. Вітаўт:

«Грознай Ардзе мог прыцыкнуць: знай меру, татарын!

Як знакаміты багаццем і сілай Масковіі землі».

Асноўныя рысы Вітаўтаўтава правапарадку ён выказвае ў наступных радках:

«Доблесць пры ім афіцыйна лічылася першай

Якасцю воіна, і на вайсковых аглядах

Ён, як аптэкар на вагах, узважваў, хто лепшы,

Лепшаму там жа за доблесць і дзякаваў шчодра.

Ох, не любіў баязліўцаў і пестаў з магнатаў!

Будзь ты магнатам, але калі дрэйфіш у справе,

Лёс незайздросны ў такога – пагарда дружыны.

Строга і крута судзіў, і прытым справядліва».

«Круцікі-муцікі ў сведчаннях і крывадушнасць

Болей за ўсё не любіў і, як сведчаць паданні,

Клятваадступнікаў-сведак судзіў, як забойцаў.

Кат распраўляўся з такімі, і ўсё ў навучанне

Чорнаму люду: вучыцеся, як небяспечна

Княжы абходзіць закон і вярхоўную ўладу!

Позіркам жорсткім, што гляне – аж зробіцца млосна,

Ён, як вядзьмак, абяззбройваў усіх ашуканцаў:

«Хлусіш!» – і хлус прызнаваўся, што сведчыць ілжыва,

Кара была неадкладнай, чакала пры замку».

«Так жа бязлітасна, строга караў ён і суддзяў

Княжацкіх вотчын за подкупы, хабар, ліхвярства.

Выпадак быў, ды не ведаю дзе. Спакусіўся

Нейкі суддзя на багаты падарунак, і справу

Выйграў адказнасць насуперак княскаму ўказу.

Скарга да князя дайшла; вінаваты прызнаўся.

Кат перабіў яму рукі і ногі, а потым –

Зноў жа ў навуку другім! – і суддзю пры народзе,

К конскім хвастам прывязаўшы, пусцілі на волю.

Прагнасць нажыцца пад шыльдаю варта закона».

У паэтычнай форме М.Гусоўскі звяртаецца да Маці Боскай. Просіць яе дапамагчы ўзяцца за розум тым, хто знаходзіца ва ўладзе.

М.Гусоўскі ўсведамляе, што значныя сілы да пераўтварэнняў мае сам народ. Але ён вельмі раз’яднаны, незгуртаваны, глухі да суседскага гора.

«Што запяеш ты, сусед наш, калі скалануцца

Плачам і стогнам твае гарады і мястэчкі?

Локаць гатоў будзеш свой укусіць у адчаі:

Дзе ж я раней быў, чаго я глядзеў і праглядзеў?» –

пытаў ён. Галоўны песімістычны вывад М.Гусоўскага ў гэтым сэнсе – «Мы – шчэ натоўп, грамада непісьменная, цемра» (С.).

 

– Конец работы –

Эта тема принадлежит разделу:

БЕЛАРУСКАЯ МОВА

БЕЛАРУСКАЯ МОВА... ПРАФЕСІЙНАЯ ЛЕКСІКА... ДЛЯ СПЕЦЫЯЛЬНАСЦЕЙ...

Если Вам нужно дополнительный материал на эту тему, или Вы не нашли то, что искали, рекомендуем воспользоваться поиском по нашей базе работ: Да лекцыі 2. ГІСТАРЫЧНЫЯ ЭТАПЫ ФАРМІРАВАННЯ І РАЗВІЦЦЯ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ

Что будем делать с полученным материалом:

Если этот материал оказался полезным ля Вас, Вы можете сохранить его на свою страничку в социальных сетях:

Все темы данного раздела:

Рэцэнзенты
Асіпчук, А.М. Беларуская мова. Прафесійная лексіка: дапаможнік для неспецыяльных факультэтаў / А.М.Асіпчук, В.В.Маршэўская, А.С.Садоўская. – Гродна: ГрДУ, 2008. – 267с. У

ПРАДМОВА
Дапаможнік «Беларуская мова. Прафесійная лексіка» створаны на аснове тыпавой праграмы «Беларуская мова. Прафесійная лексіка. Вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў» (Мінск, 2001).

Лекцыя 1. МОВА І СОЦЫУМ
Мэта лекцыі – раскрыць асаблівасці функцыянавання мовы ў грамадстве, сфарміраваць уяўленне аб агульных звестках пра мову, яе паходжанне, функцыі, узаемасувязь з культурай.

Рэкамендаваная літаратура
1. Азарка, В. У. і інш. Беларуская мова: спецыяльная лексіка. – Мінск, 2005. 2. Гіруцкая, Л.А. Беларуская мова (прафесійная лексіка). – Мінск, 2005. 3. Каўрус, А.А. Слова наша род

Гіпотэзы паходжання мовы
Дзе і як узнікла мова? Калі гэта адбылося? На зямным шары налічваецца вялікая колькасць жывых істот, але сярод іх толькі чалавек валодае членападзельнай мовай, якая з’яўляецца яго галоўнай

Функцыі мовы ў грамадстве
Мова – складаная знакавая сістэма. І тое, што мы ведаем, як жылі нашы продкі тысячы гадоў назад, пра што яны марылі, аб чым рупіліся, і тое, што мы можам выказаць свае думкі, перадаваць пачуцці, –

Нацыянальная мова і духоўная культура народа
Беларуская мова – мова беларускага народа, адметная форма яго духоўнай культуры. Гэта – «адзежа душы», самы дарагі яго скарб. Нацыянальная мова – матэрыялізаваная душа народа, які выпрацаваў на пра

Лекцыя 2. ГІСТАРЫЧНЫЯ ЭТАПЫ ФАРМІРАВАННЯ І РАЗВІЦЦЯ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ
Мэта лекцыі –паказаць працэс станаўлення беларускай мовы,асаблівасці яе развіцця на розных гістарычных этапах.   Задачы лекцыі: - а

Пытанні
1. Беларуская мова ў сям’і індаеўрапейскіх моў. Вытокі беларускай мовы. 2. Роля беларускай мовы ў ВКЛ. 3. Прычыны заняпаду беларускай мовы ў Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі.

Рэкамендаваная літаратура
1. Гіруцкая, Л.А. Беларуская мова (прафесійная лексіка). – Мінск, 2005. 2. Лепешаў, І.Я., Якалцэвіч, М.А. Практыкум па лексікалогіі і фразеалогіі. – Гродна, 2001. 3. Ляшчынская, В

Беларуская мова ў сям’і індаеўрапейскіх моў. Вытокі беларускай мовы
У свеце, паводле звестак вучоных, налічваецца ад 2,5 да 6000 жывых і мёртвых моў. На аснове падабенства роднасныя мовы аб’ядноўваюцца ў моўныя сем’і(іхкаля 20): індаеўрапейская,

Беларуская мова належыць да індаеўрапейскай моўнай сям’і, славянскай групы, усходнеславянскай падгрупы.
Індаеўрапейскія мовы–самая вялікая ў свецемоўная сям’я. У наш час амаль кожны другі жыхар планеты гаворыць на мове індаеўрапейскага паходжання. Сама назва паказвае на вельмі далёку

Роля беларускай мовы ў ВКЛ
У ХІІІ ст. пасля распаду Кіеўскай Русі (а гэтаму паспрыялі міжусобныя войны феадалаў) пачалі складвацца асобныя народнасці – беларуская, руская і ўкраінская. Беларуская народнасць утварылася

Прычыны заняпаду беларускай мовы ў Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі
У 2-ой палове ХУІ ст. пасля аб’яднання Літвы з Польшчай на аснове Люблінскай уніі (1569 г.) беларускія землі ўвайшлі ў склад Рэчы Паспалітай. Пры падтрымцы каталіцкага Рыма Рэч Пас

Утварэнне новай беларускай літаратурнай мовы. Працэс беларусізацыі ў 20-я гады ХХ ст.
Як ні дзіўна, але менавіта ў час поўнага нацыянальнага заняпаду ў асяроддзі навукоўцаў-беларусістаў з’яўляецца ідэя беларускага нацыянальнага Адраджэння. Узнавіць беларускую кул

Русіфікатарскі характар нацыянальна-моўнай палітыкі дзяржавы на працягу 30-80 гадоў ХХ ст.
Аднак ужо ў 30-я гады пасля ўсталявання таталітарнага сталінскага рэжыму працэс беларусізацыі быў гвалтоўна спынены. Пачалася кампанія па выкрыцці т. зв. «нацыянал-дэмакратаў» (нацдэмаў), да якіх а

Асаблівасці развіцця беларускай літаратурнай мовы ў 90-я гады ХХ ст. Стан беларускай мовы на сучасным этапе
У канцы 80-х – пачатку 90-х гг. узніклі новыя фактары, якія паўплывалі на моўную сітуацыю. Пачаўся працэс дэмакратызацыі грамадства, распачалося будаўніцтва суверэннай дзяржавы. У1990 годзе

Пытанні
1. Паняцце білінгвізму. Аспекты білінгвізму. 2. Білінгвізм і інтэрферэнцыя. Віды інтэрферэнцыі. 3. Трасянка як лінгвістычная з'ява. 4. Сучасная моўная сітуацыя на Беларус

Рэкамендаваная літаратура
1. Азарка, В.У. і інш. Беларуская мова: спецыяльная лексіка. – Мінск, 2005. 2. Бордович, А. М. и др. Сопоставительный курс русского и белорусского языков. – Минск, 1999. 3. Вайнра

Паняцце білінгвізму. Аспекты білінгвізму
Білінгвізм (лац. bilinguis < (bis) = двойчы, lingua = мова), ці двухмоўе, – валоданне і папераменнае карыстанне дзвюма мовамі. Калі ва ўжытку знаходзяцца тры і больш моў – г

Білінгвізм і інтэрферэнцыя. Віды інтэрферэнцыі
У сітуацыі двухмоўя ўзаемадзеянне моў, якія кантактуюць, прыводзіць да інтэрферэнцыі, гэта значыць пры маўленні на адной мове ўжываюцца элементы іншай мовы. Іншымі словамі, інтэрферэнцыя прыводзіць

Білінгвізм і інтэрферэнцыя. Віды інтэрферэнцыі
У сітуацыі двухмоўя ўзаемадзеянне моў, якія кантактуюць, прыводзіць да інтэрферэнцыі, гэта значыць пры маўленні на адной мове ўжываюцца элементы іншай мовы. Іншымі словамі, інтэрферэнцыя прыводзіць

Сучасная моўная сітуацыя на Беларусі
У канцы 80-х – пачатку 90-х гг. Рэспубліка Беларусь становіцца незалежнай, суверэннай дзяржавай. Была створана пэўная заканадаўчая база, якая юрыдычна замацавла курс на адраджэнне нацыянальнай мовы

Устанавіце адпаведнасць паміж відамі інтэрферэнцыі і іх сэнсавай характарыстыкай
А. Марфалагічная. 1. Выклікаецца адрозненнямі ў будове Б. Сінтаксічная. словазлучэнняў, простых і складаных сказаў. В. Фанетычная. 2. Звязана з наяўнасцю спецыфічных Г. Л

Лекцыя 4. ЛЕКСІКАЛОГІЯ І ЛЕКСІКАГРАФІЯ
Мэта лекцыі –паказаць лексіку сучаснай беларускай мовы ў розных яе аспектах і сферах выкарыстання.   Задачы лекцыі: - раскрыць паня

Рэкамендаваная літаратура
1. Адамовіч, Я. М. Беларуская мова. – Мінск, 1987. 2. Баханькоў, А. Я. Лексікалогія сучаснай беларускай літаратурнай мовы. – Мінск, 1994. 3. Гіруцкая, Л. А. Беларуская мова (прафе

Слова як адзінка лексічнай сістэмы. Адназначныя і мнагазначныя словы
Усе словы беларускай мовы ўтвараюць яе лексічны склад – лексіку (ад грэч. lexis – слова). Тэрмінам «лексіка» называюць таксама сукупнасць слоў, якія ўжываюцца ў творчасці пі

Амонімы, сінонімы, антонімы, паронімы ў лексічным складзе беларускай мовы
Амонімы.З’яву аманіміі можна праілюстраваць адной з загадак Кандрата Крапівы: Я касой траву кашу ў зялёным лузе, а другую я нашу пастаянна ў пузе. Трэцюю, я вам скажу, но

Асаблівасці лексіка-семантычных працэсаў у тэрміналогіі
Пытанне аб месцы тэрміналагічнай лексікі ў структуры сучаснай літаратурнай мовы ў лінгвістычнай літаратуры не атрымала адназначнага вырашэння. Адны моваведы (у прыватнасці А.М.Талікіна) разглядаюць

Мнагазначнасць і аманімія
Да гэтага часу адкрытым застаецца пытанне – ці валодае тэрмін уласцівасцю пазакантэкставасці, ці адназначнасці (прынцып незалежнасці тэрміна ад кантэксту ўпершыню ў мовазнаўстве быў прапанаваны Д.С

Сінанімія. Варыянтнасць. Дублетнасць
Праблема сінаніміі і сінонімаў у тэрміналогіі застаецца найменш распрацаванай і найбольш складанай. Адны даследчыкі зусім адмаўлялі з’яву сінаніміі ў тэрміналогіі (А.М.Талік

Паронімы. Гіпонімы
Паронімы – словы, блізкія паводле гучання, але розныя паводле значэння, якія маюць, як правіла, адзін корань і належаць да адной часціны мовы. Напрыклад, альянс (саюз, а

Паходжанне лексікі беларускай мовы
Лексічны склад беларускай мовы фарміраваўся на працягу многіх стагоддзяў, няспынна развіваўся і ўдасканальваўся. Менавіта ў лексіцы адлюстравалася і гісторыя развіцця беларускага народа. В

Лексіка паводле сферы выкарыстання
У адносінах выкарыстання словы беларускай мовы не з’яўляюцца аднолькавымі: адны з іх ужываюцца ўсімі носьбітамі мовы незалежна ад іх пражывання, прафесіі, узросту, роду заняткаў, адукацыйнага і кул

Лексіка актыўнага і пасіўнага запасу
Змены, якія адбываюцца ў грамадска-палітычнай, эканамічнай, навукова-тэхнічнай і культурнай сферах жыцця, адлюстроўваюцца ў лексіцы, мяняюць слоўнікавы склад мовы. Адны прадметы, з’явы, паняцці існ

Лексікаграфія. Тыпы слоўнікаў
Лексікаграфія(ад грэч. lexikos – які адносіцца да слова і grapho – пішу) – раздзел мовазнаўства, у якім вывучаюцца тыпы слоўнікаў паводле іх структуры і прызначэння. У задачу лексі

Пытанні
1. Асноўныя спосабы тэрмінатворчасці: а) лексіка-семантычны спосаб (тэрміналагізацыя, транстэрміналагізацыя); б) марфолага-сінтаксічны спосаб (канверсія); в) марфалагічны

Літаратура
1. Антанюк, Л.А. Беларуская навуковая тэрміналогія / Л.А.Антанюк. – Мінск: Навука і тэхніка, 1987. – 240 с. 2. Болсун, А.І., Рапановіч, Я.Н. Слоўнік фізічных і астранамічных тэрмінаў / АІ.

Лекцыя 6. АСАБЛІВАСЦІ НАВУКОВАГА СТЫЛЮ МОВЫ
Мэта лекцыі –раскрыць характэрныя асаблівасці навуковага стылю і сферы яго функцыянавання, вызначыць месца навуковага стылю сярод іншых стыляў мовы. Задачы:

Праблемныя пытанні
1. Чаму нельга лічыць, што навуковаму стылю з яго «холаднасцю», акадэмізмам не ўласціва экспрэсія? 2. У чым павінна выражацца сапраўднае валоданне стылем навуковага выкладу? 3. Ці

Рэкамендаваная літаратура
1. Бахтина, Л.Н. Обучение реферированию научного текста / Л.Н. Бахтина, И.П. Кузьмич, Н.М.Лариохина. – М., 1988. 2. Вештарт, Г.Ф. Лексічныя асаблівасці мовы навуковых тэкстаў / Г.Ф.Вештарт

Функцыянальныя стылі як грамадска абумоўленая, унутрана аб’яднаная сістэма моўных сродкаў
Слова «стыль» (ад лац. stilus) паходзіць ад назвы вострай палачкі, якая ўжывалася ў Старажытнай Грэцыі і Рыме для пісьма на дошчачках, залітых воскам. Сёння слова «стыль» мае іншыя значэнні:

Навуковы стыль, яго функцыянальна‑камунікатыўныя характарыстыкі
У межах навуковага стылю даследчыкамі выдзяляецца некалькі падстыляў: уласна навуковы, навукова-папулярны, навукова-вучэбны, навукова-тэхнічны і навукова-палемічны. «Паміж імі... няма прынцыповай р

Сістэма моўных сродкаў навуковага стылю
Аснову ўсіх стыляў мовы (як мастацкага, публіцыстычнага, так і навуковага і інш.) складаюць стылістычна нейтральныя агульналітаратурныя словы (міжстылявая лексіка) тыпу гаварыць, пісаць, дождж,

Марфалагічныя асаблівасці навуковага стылю
Наяўнасць абстрактных паняццяў і катэгорый у тэрміналогіі абумоўлівае шырокае выкарыстанне назоўнікаў з абстрактным значэннем з суфіксамі –нн-, –енн- (-энн), –анн-: абнародаванне, дазнанн

Асаблівасці сінтаксісу навуковага стылю
Ужыванне ў навуковым тэксце многіх сінтаксічных канструкцый мае сваю спецыфіку. З трох тыпаў сказаў па мэце выказвання – апавядальных, пытальных, пабуджальных – перавагу атрымліваюць апавядальныя с

Устанавіце адпаведнасць
А. Тэрміны. 1. Устойлівыя, узнаўляльныя, не менш як Б. Наменклатура. двухкампанентныя моўныя адзінкі, якія В. Прафесіяналізмы. спалучаюцца са словамі свабоднага ўжывання і

Рэкамендаваная літаратура
1. Беларуская мова: Энцыклапедыя. – Мінск: БелЭн, 1994. 2. Всеволодова, М.В. Теория функционально-коммуникативного синтаксиса. Фрагмент прикладной (педагогической) модели языка. – М.: МГУ,

Тэкст як асноўная камунікатыўная адзінка
«Тэкст (лац. textus ‘тканіна, спалучэнне, спляценне’) – гэта маўленчае камунікацыйнае ўтварэнне, функцыянальна скіраванае на рэалізацыю пазамоўных задач» [2, с. 337].

Функцыянальна-сэнсавыя тэпы тэксту, мінімальныя адзінкі тэксту, віды сувязі ў тэксце
Да функцыянальна-сэнсавых тыпаў маналагічнага маўлення адносяцца апісанне, апавяданне і разважанне. Апісанне – гэта дэталёвая характарыстыка прадмета маўлення з боку я

Спосабы выкладу навуковай інфармацыі
Тыпалогію тэкстаў у навуковай літаратуры звычайна прадстаўляюць у наступным выглядзе: 1) функцыянальна-камунікатыўны тып тэксту (навуковы, публіцыстычны, размоўны і г.д.); 2) камунікатыўны тып тэкс

Лекцыя 8. ЖАНРЫ НАВУКОВАЙ ЛІТАРАТУРЫ
Мэта лекцыі – раскрыць характэрныя асаблівасці асобных жанраў навуковай літаратуры (анатацыя, рэферат), вызначыць ролю гэтых жанраў у павышэнні прафесійнай кампетэнтнасці будучых ю

Рэкамендаваная літаратура
1. Бахтина, Л.Н., Кузьмич, И.П., Лариохина, Н.М. Обучение реферированию научного текста. – М., 1988. 2. Кобков, В.П. Способы сжатия текста при переводе научно-технической литературы // Язы

Спосабы кампрэсіі навуковага тэксту
Навуковая і навукова-інфармацыйная літаратура ўмоўна дзеліцца на тры тыпы: 1) навукова-тэхнічная літаратура (артыкулы, манаграфіі, падручнікі, патэнты, тэхнічныя справаздачы і апісанні і пад.); 2)

Рэферат і анатацыя – вынік кампрэсіі навуковага тэксту
Працэс сціскання (кампрэсіі) навуковага тэксту да галоўных абагульняльных фармулёвак – гэта працэс складання тэксту рэферата і анатацыі. Рэферат (ад лац. referre – дакладв

Класіфікацыя рэфератаў
Класіфікацыя па Назва Змест Паўнаце выкладу зместу Інфарматыўныя Перадаюць усе асноўныя палажэн

Афармленне цытат. Даведачна-бібліяграфічны апарат навуковай літаратуры
Змест рэферата-даклада звычайна перадаецца сваімі словамі, аднак асноўныя палажэнні тэмы можна падмацоўваць цытатамі. Цытата (ням. zitat ад лац. cito – выклікаю, прыво

Лекцыя 9. АФІЦЫЙНА-СПРАВАВЫ СТЫЛЬ
Мэта лекцыі – ахарактарызаваць асаблівасці афіцыйна-справавога стылю, сферу яго функцыянавання.   Задачы: – сфарміраваць уяўленне а

Рэкамендаваная літаратура
1. Асновы культуры маўлення і стылістыкі / Пад рэд. Анічэнкі У.В. – Мінск., 1992. 2. Барышникова, Е.Н. Речевая культура молодого специалиста. – М., 2005. 3. Гіруцкая, Л.А. Беларус

З гісторыі фарміравання афіцыйна-справавога стылю
Афіцыйна-справавы стыль вылучыўся раней за іншыя стылі дзякуючы таму, што абслугоўваў важнейшыя сферы дзяржаўнага жыцця: знешнія адносіны, замацаванне прыватнай уласнасці і гандаль. Неабходнасць пі

Афіцыйна-справавы стыль і яго функцыянальна-камунікатыўныя характарыстыкі
Мова дзяржаўных актаў, пастаноў, законаў, статутаў, міжнародных пагадненняў, дакументацыя ўстаноў, арганізацый, а таксама асабістых заяў, дакладных, даверанасцей і г.д. мае агульныя рысы, я

Паняцце дакумента. Групы дакументаў
Афіцыйна-справавы стыль рэалізуецца ў розных дакументах. Дакументамі (ад лац. documentum – доказ, сведчанне) называюцца адпаведным чынам складзеныя, падпісаныя і засведчаныя справа

Асабістыя дакументы.
Да асабістых дакументаў адносяцца заява, аўтабіяграфія, даручэнне, распіска і інш. Дакументы менавіта гэтай групы часцей за ўсё сустракаюцца ў нашым жыцці. Так, заяву пішуць,

Закон Рэспублікі Беларусь
Аб унясенні змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб гарантыях па сацыяльнай абароне дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама асобаў з ліку дзяцей-сірот

Адміністрацыйна-арганізацыйныя дакументы
У дадзеную групу дакументаў уваходзяць план, кантракт, дагавор, справаздача і некаторыя іншыя. Так, у справаздачы расказваюць, што і як выканана за адпаведны тэрмін. Гэты дакумент не мае стр

Нфармацыйна-даведачныя дакументы
Аб’ява, даведка, тлумачальная і службовая запіскі, дакладная і пад. афіцыйныя паперы з’яўляюцца прыкладамі тых дакументаў, якія служаць для перадачы інфармацыі пэўнага зместу.

Аб спыненні вытворчасці па справе ў сувязі з адмовай ад іску
Прашу вытворчасць па маім іску да Шытава Мікіты Лявонавіча аб спагнанні запазычанасці ў памеры 600 000 беларускіх рублёў спыніць, паколькі адказчык вярнуў названую суму. Аб насту

Аб спагнанні сродкаў на ўтрыманне бацькі
Мне 73 гады, я не працую, пенсію па старасці атрымліваю ў памеры 240 рублёў, маю матэрыяльную патрэбу, таму што іншых крыніц даходаў не маю. Мой сын, Маракоў Яўген Сяргеевіч, 196

Моўныя асаблівасці афіцыйна-справавога стылю
Для напісання дакументаў, заканадаўчых актаў выкарыстоўваецца адна з разнавіднасцей літаратурнай мовы – афіцыйна-справавы стыль. Выдзяляюцца два тыпы нормаў, якія дзейнічаюць у сферы пісьмовай дзел

Паняцце бланка, рэквізіта, фармуляра
У штодзённым жыцці і працы чалавек наладжвае афіцыйныя, службовыя адносіны з іншымі людзьмі, з арганізацыямі, установамі. Гэтыя адносіны рэгулююцца прававымі нормамі, замацаванымі ў законах, указах

Мова і кампазіцыя справавых лістоў. Прыватныя дзелавыя паперы
Справавыя лісты – гэта такая карэспандэнцыя, якая накіравана ад імя адной арганізацыі, установы і г.д. да другой арганізацыі, установы, хоць адрасавана яна можа быць адной асоб

Рэкамендаваная літаратура
1. Абабурка, М. Культура беларускай мовы. – Мінск, 1994. 2. Асновы культуры маўлення і стылістыкі: Вучэб. дапам. / У.В. Анічэнка, У.Д. Еўтухоў, В.А. Ляшчынская, Т.І. Тамашэвіч; Пад рэд. У.

Паняцце «культура маўлення». Правільнасць маўлення і нормы
Мова – гэта адбітак жыцця чалавека, асобнага народа, яго грамадскага і культурнага развіцця. З дапамогай мовы чалавецтва пазнае акаляючы свет, захоўвае свае традыцыі, перадае нашчадкам уменні і воп

Дакладнасць, лагічнасць і чыстата маўлення
Дакладнасць маўлення часцей звязваюць з дакладнасцю словаўжывання. Дакладнасць словаўжывання залежыць ад таго, наколькі той, хто гаворыць, ведае прадмет маўлення, наколькі ён э

Багацце, дарэчнасць, сцісласць маўлення
Асноўнымі характэрнымі рысамі багатага маўлення з’яўляюцца вялікі аб’ём актыўнага слоўніка, разнастайнасць марфалагічных формаў і сінтаксічных канструкцый. Пры гэтым маўленн

Да лекцыі 1. МОВА І СОЦЫУМ
* Заданне 1. Прачытайце тэкст. Вызначце, якія крытэрыі выкарыстоўваюцца пры вызначэнні паняцця «родная мова» (крытэрый паходжання, самаідэнтыфікацыі, знешняй ідэнтыфікацыі, кампетэнцыі,

Международный валютный фонд
Усиление международной координации валютно-финансовой сферы во многом связано с деятельностью МВФ (Международного валютного фонда), который согласно своему уставу регулирует валютные курсы и платеж

Заданне 2. Перакладзіце тэкст на беларускую мову. Адзначце спецыфіку беларускамоўнага перакладу.
◊ Статья 53. Права и обязанности гражданского истца 1. Гражданский истец в целях поддержания предъявленного им иска имеет право: 1) знать сущность обвинения; 2) дав

Заданне 1. Вызначце, якім спосабам утвораны наступныя тэрміны.
  ◊ААН, абвінаваўца, абвінавачаны, вобыск, абвінавачванне, адкліканне суддзяў, апраўданне, асуджаны, вобласць, дабро, даведка, дагавор падраду на капітальнае бу

Да лекцыі 6. СІСТЭМА СТЫЛЯЎ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ. АСАБЛІВАСЦІ НАВУКОВАГА СТЫЛЮ МОВЫ
  * Заданне 1. Прачытайце тэксты. Які стыль і тып выкладу гэтых тэкстаў?   Паходжанне дзяржавы ў Афінах Плутарх распавядае пра тое,

Заданне 2. Прачытайце тэксты. Вызначце іх сістэму моўных сродкаў, марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці, абгрунтуйце свае вывады.
◊ ПРАВА, інстытут грамадскага жыцця, прызначаны для рэгулявання найбольш значных грамадскіх адносін, якія патрабуюць дзяржаўнай аховы. Побач з інш. сац. рэгулятарамі (мараль, звычаі, традыцыі

Заданне 2. Прачытайце тэксты. Вызначце тып выкладу гэтых тэкстаў, сродкі сувязі ў тэксце, абгрунтуйце свае назіранні.
Ён прыгожы заўсёды, у любую часіну года. I тады, калі, прачнуўшыся ад зімовага сну, светла і ўсхвалявана гамоняць маладым лісцём дрэвы, а зялёна-смарагдавы колер зямлі, аблашчанай сінякрыл

Заданне 2. Прачытайце тэкст. Назавіце тыя камунікатыўныя якасці маўлення, якія найбольш уласцівы гэтаму тэксту.
  Пісьмо ў гісторыі развіцця чалавецтва Гукавая мова мае сваю пісьмовую «вопратку», якая стваралася і ўдасканальвалася чалавекам на працягу многіх стагоддзяў.

Тэмы рэфератаў
◊ 1. «Кожны, хто ходзіць па зямлі, мае свае абавязкі ў жыцці» (Э.Хемінгуэй). 2. «Трасянка» на Беларусі. 3. А.Алізароўскі – адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў свецка

Літаратура для анатавання
◊ 1. Бутрамееў, У. Вялікія і славутыя людзі беларускай зямлі. – Мінск: БелЭн, 1995. – 128 с. 2. Володомонов, Н.В. Календарь: прошлое, настоящее, будущщее. – М., 1987.

ЖЫЦЦЁ ВАЕННЫХ У БЕЛАРУСКІХ ФРАЗЕАЛАГІЗМАХ
У сучаснай беларускай літаратурнай мове існуе шмат фразеалагізмаў, звязаных з маўленнем ваенных. Адны з іх запазычаны з рускай мовы: адпраўляць у штаб Духоніна (каго), баявое хрышчэнне

Устарэлыя словы ў эканамічнай лексіцы
На пэўным этапе свайго развіцця любая мова імкнецца да таго, каб тая сукупнасць моўных сродкаў, якая склалася і нарматыўна замацавалася, як мага паўней і дакладней адлюстроўвала сістэму разнастайны

З’ява сінаніміі ў спартыўнай тэрміналогіі
Спартыўная лексіка, якая шырока ўвайшла ў наша жыццё і штодзённа выкарыстоўваецца ва ўсіх сродках масавай інфармацыі (радыё, тэлебачанне, газеты, часопісы) можа служыць аб’ектам даследавання такой

Хотите получать на электронную почту самые свежие новости?
Education Insider Sample
Подпишитесь на Нашу рассылку
Наша политика приватности обеспечивает 100% безопасность и анонимность Ваших E-Mail
Реклама
Соответствующий теме материал
  • Похожее
  • Популярное
  • Облако тегов
  • Здесь
  • Временно
  • Пусто
Теги