рефераты конспекты курсовые дипломные лекции шпоры

Реферат Курсовая Конспект

БЕЛАРУСКАЯ МОВА

БЕЛАРУСКАЯ МОВА - раздел Образование, А.м.асіпчук, В.в.маршэўская, А.с.садоўская...


А.М.АСІПЧУК, В.В.МАРШЭЎСКАЯ, А.С.САДОЎСКАЯ

БЕЛАРУСКАЯ МОВА.

ПРАФЕСІЙНАЯ ЛЕКСІКА

ДЛЯ СПЕЦЫЯЛЬНАСЦЕЙ

1–030201,

1250103, 1250110, 1250107, 1250104, 1260202, 1–400102,

1–240103, 1–240102

Гродна, 2008

Рэцэнзенты

У дапаможніку змяшчаюцца звесткі пра суадносіны мовы і соцыума, аб гісторыі мовы, з’яве білінгвізму і моўнай інтэрферэнцыі, стылістычнай… Прызначаны студэнтам неспецыяльных факультэтаў.  

ПРАДМОВА

У ім змяшчаюцца звесткі пра асаблівасці навуковага і афіцыйна-справавога стыляў мовы, аб культуры маўлення. Практычныя заданні, якія прыводзяцца ў дапаможніку, рознага тыпу: адны з іх… Заданні, прысвечаныя навучальна-прафесійнай сферы, даюць студэнтам звесткі пра тэрміналогію і прадмет яе вывучэння;…

ЛЕКЦЫЙНАЯ ЧАСТКА

Лекцыя 1. МОВА І СОЦЫУМ

  Задачы: – выявіць і адзначыць погляды на прыроду і сутнасць мовы;

Пытанні

1. Сутнасць і прырода мовы.

2. Гіпотэзы паходжання мовы.

3. Функцыі мовы ў грамадстве.

4. Нацыянальная мова і духоўная культура народа.

 

Праблемныя пытанні

1. Хто і як стварыў мову?

2. Якая функцыя для беларускай мовы з’яўляецца асноўнай?

Рэкамендаваная літаратура

2. Гіруцкая, Л.А. Беларуская мова (прафесійная лексіка). – Мінск, 2005. 3. Каўрус, А.А. Слова наша роднае. – Мінск, 1986. 4. Лыч, Л. М. Беларуская нацыя і мова. – Мінск, 1994.

Гіпотэзы паходжання мовы

На зямным шары налічваецца вялікая колькасць жывых істот, але сярод іх толькі чалавек валодае членападзельнай мовай, якая з’яўляецца яго галоўнай… Самая старажытная філасофская канцэпцыя мовы – лагасічная (логасная).Яна… Паводле міфолага-рэлігійнай тэорыі, у аснове свету ляжыць духоўны пачатак. Дух уздзейнічае на матэрыю, якая…

Функцыі мовы ў грамадстве

Асноўнымі сярод усіх функцый (а іх налічваецца каля 25) мовы з'яўляюцца камунікатыўная (мова – найважнейшы і унікальны сродак узаемаадносін паміж… На базе дзвюх асноўных функцый мовы развіваюцца іншыя, больш прыватныя. У… У складзе пазнавальнай функцыі вылучаюць намінатыўную – функцыя наймення прадметаў, з'яў рэчаіснасці і эмацыйную –…

Нацыянальная мова і духоўная культура народа

Беларуская мова была і застаецца на нашай зямлі роднай моваю беларусаў. Яна трымае нас разам, цэментуе беларускую нацыю. Тэрмін родная мова,… Беларускаю моваю карыстаюцца штодзень у бытавых зносінах у вёсцы і горадзе.… Мова – не толькі сродак, з дапамогай якога людзі абменьваюцца інфармацыяй. Гэта люстэрка жыцця народа, яго грамадскага…

Праверачны тэст

Галоўнай, дыферэнцыяльнай прыкметай чалавека з’яўляецца

1) членараздзельная мова; 4) мозг;

2) верхнія і ніжнія канечнасці; 5) мысленне.

3) язык, зубы;

 

Устанавіце адпаведнасць паміж функцыямі мовы і іх сэнсавай характарыстыкай.

А. Камунікатыўная. 1. Мова – сродак, які забяспечвае магчымасць

Б. Пазнавальная. думаць і пазнаваць свет.

В. Эстэтычная. 2. Мова – сродак уздзеяння на пачуцці і думкі

Г. Этнічная. людзей.

3. Мова – прыкмета, сімвал нацыі, сродак

этнічнай кансалідацыі.

4. Мова – сродак узаемаадносін паміж людзьмі.

5. Мова – сродак выражэння эмоцый,

пачуццяў, настрою.

 

Паводле матэрыялістычнай тэорыі ўзнікненне мовы звязана з...

1) мова – дар Бога;

2) мова – вынік сумеснай дзейнасці першабытных людзей;

2) мова – здольнасць чалавека пераймаць гукі навакольнага асяроддзя;

4) мова – наяўнасць інстынктыўных гукавых комплексаў

5) мова – праяўленне эмоцый.

 

Лекцыя 2. ГІСТАРЫЧНЫЯ ЭТАПЫ ФАРМІРАВАННЯ І РАЗВІЦЦЯ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ

  Задачы лекцыі: - ахарактарызаваць асноўныя перыяды фарміравання беларускай мовы;

Пытанні

2. Роля беларускай мовы ў ВКЛ. 3. Прычыны заняпаду беларускай мовы ў Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі. 4.Утварэнне новай беларускай літаратурнай мовы. Працэс беларусізацыі ў 20-я гады ХХ ст.

Праблемныя пытанні

1.Чаму перыяд існавання ВКЛ даследчыкі называюць «залатым векам» у гісторыі развіцця беларускай мовы?

2. Ці з’яўляецца сёння беларуская літаратурная мова сродкам зносін нацыі? Якія фактары могуць паўплываць на адраджэнне беларускай мовы ў розных сферах жыцця?

Рэкамендаваная літаратура

2. Лепешаў, І.Я., Якалцэвіч, М.А. Практыкум па лексікалогіі і фразеалогіі. – Гродна, 2001. 3. Ляшчынская, В.А. Студэнту аб мове: прафесійная лексіка. – Мінск, 2003. 4. Плотнікаў, Б.А. Беларуская мова ў сістэме славянскіх моў. – Мінск, 1999.

Беларуская мова ў сям’і індаеўрапейскіх моў. Вытокі беларускай мовы

Беларуская мова належыць да індаеўрапейскай моўнай сям’і, славянскай групы, усходнеславянскай падгрупы.

Славянская група распадаецца на тры падгрупы: усходнюю (беларуская мова, руская, украінская), заходнюю (польская, чэшская, славацкаая,… Славянскія мовы выдзеліліся з індаеўрапейскай мовы (мовы-асновы, прамовы,… ІІІ тысячагоддзе да н. э. – І тысячагоддзе н. э. – агульны перыяд у гісторыі славян – агульнаславянскі (скончыўся гэты…

Роля беларускай мовы ў ВКЛ

Асноўную ролю ў фарміраванні беларускай мовы (даследчыкі называюць яе старабеларускай) адыгралі мясцовыя гаворкі (паўночна-ўсходні і… На беларускай мове былі створаны летапісы, арыгінальныя і перакладныя… Назавём жанры і найбольш вядомыя помнікі літаратуры таго часу.

Перакладная жыційная літаратура(ХУ – ХУІ стст.). Пераклады з грэчаскай, сербскай і некаторых іншых моў: «Александрыя»(апісваюцца паходы і подзвігі Аляксандра Македонскага), «Гісторыя Траянскай вайны»(аб заваяванні грэкамі Троі); «Аповесць аб Трыстане», «Гісторыя аб Атыле», «Аповесць пра Баву».

4. Мастацкая і палемічная літаратура: «Метры» Сімяона Полацкагана старабеларускай мове, эпіграмы Андрэя Рымшы,палемічныя прамовы Мялешкісупраць польскага засілля, а таксама вершы невядомых аўтараў.

5. Лінгвістычная літаратура: «Грамматіка Словенска», «Лексіс»(тлумачыцца 1061 стараславянскае слова) Лаўрэнція Зізанія, «Грамматіка» Мялеція Сматрыцкага, якую пазней М. В. Ламаносаў назаве «вратами учёности». Дадзеная праца прысвечана апісанню стараславянскай мовы, але, як і ў Л.Зізанія, метамовай (мовай, з дапамогай якой апісваецца іншая мова, у прыватнасці, царкоўнаславянская) паслужыла старабеларуская, дзе адзначаюцца рысы жывой беларускай гаворкі: зацвярдзелы р, аканне,замена яцьна е, беларускія лексемы але,друк, праца і інш.

6. Рэлігійная літаратура. Францыск Скарына (23 кнігі Бібліі, «Малая падарожная кніжыца», «Апостал»), Сымон Буднына старабеларускай мове ў 1562 г. выдае «Катэхізіс»; Васіль Цяпінсківыдаў у сваім перакладзе на старабеларускую мову «Евангелле».Да гэтага ж часу належаць 30 зборнікаў кітабаў(рукапісныя рэлігійныя кнігі татар, якія з ХІУ ст. да сённяшніх дзён жывуць на Беларусі). Лінгвістычная каштоўнасць дадзеных тэкстаў у тым, што арабскімі літарамі паслядоўна і выразна перадаюцца многія фанетычныя асаблівасці беларускай мовы, якія нерэгулярна, эпізадычна фіксаваліся ў старабеларускіх помніках, напісаных кірыліцай. Да такіх асаблівасцей належаць аканне, яканне, перадача г фрыкатыўнага, афрыкатаў дж, дз, мяккага с і інш. У тэкстах гэтых помнікаў назіраецца паступовы пераход ад марфалагічнага да фанетычнага прынцыпу напісання слоў. Акрамя ўласных лексем, у дадзеных помніках ёсць і беларуская фразеалогія (галаву звесіць, сэрца баліць, чыніць паклон і інш.).

У старабеларускіх рукапісных і друкаваных кнігах даволі разнастайна пададзены жывыя моўныя з’явы, уласцівыя беларускім гаворкам і не характэрныя ў цэлым для рускай і ўкраінскай моў. Да пералічаных ужо фанетычных адметнасцей неабходна дабавіць падаўжэнне зычных (зелле, жыццё і інш.), зацвярдзенне р, ж, ш, ч(прамо, божэ, иншыхъ, чыи і г.д.), прыстаўныя гукі в, г (восень, гусеница і інш.), пераход в, у, л у ў, перададзенае праз в (вжо, прышовъ і пад.), чаргаванне складоў ро, ло зры, лы ў становішчы паміж зычнымі (кровъ – крыви, глотка – глытати і пад.). З марфалагічных рысаў: скланенне назоўнікаў тыпу боль, жаль, тень, насыпъ і г. д. на ўзор мужчынскага роду, ужыванне канчаткаў –у(-ю) у назоўніках р. скл. адз. л. м. р.(народу, броду і пад.). У слоўнікавым складзе беларускай мовы, акрамя спрадвечнабеларускай лексікі, сустракаюцца шматлікія запазычанні з розных моў: польскай (скарга, еднасць, ліст, ксёндз і інш.), чэшскай (брама, гарцаваць і інш.), літоўскай (пуня, клуня, жвір і інш.), нямецкай (варта, штурм, фурман і інш.), французскай (пашпарт, сяржант і інш.), італьянскай (пошта, палац, кампанія і інш.), лацінскай (правінцыя, камісія, працэс, копія і інш.), грэчаскай (біблія, манах і інш.), цюркскіх (атаман, тавар, торба і інш.) і г. д.

Старабеларуская мова на працягу некалькіх стагоддзяў абслугоўвала розныя сферы грамадскага жыцця ў ВКЛ. Яна аказала ўплыў на іншыя мовы, у прыватнасці, на літаратурную мову рускай народнасці! Менавіта гэты перыяд (14 – 16 стст.) лічыцца росквітам у гісторыі беларускай культуры, мовы, таму вучоныя і назвалі яго «залатым векам».

Аднак далейшы ход развіцця беларускай мовы быў надзвычай неспрыяльным.

Прычыны заняпаду беларускай мовы ў Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі

У канцы ХУІІІ ст. у выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай (1795 г.) беларускія землі ўвайшлі ў склад Расійскай імперыі.У 1840 г. царскі ўрад (Мікалай… Сваёй роднай мовай беларускі народ карыстаўся толькі ў бытавой сферы. Польскія… У 1867 г. царскі ўрад забараніў друкаванне кніг на беларускай мове. Гэта забарона праіснавала да рэвалюцыі 1905 года.…

Утварэнне новай беларускай літаратурнай мовы. Працэс беларусізацыі ў 20-я гады ХХ ст.

У 1918 г. была ўтворана Беларуская Народная Рэспубліка (БНР) і беларуская мова ўпершыню пасля часоў ВКЛ набыла статус дзяржаўнай, г. зн. на ёй…  

Русіфікатарскі характар нацыянальна-моўнай палітыкі дзяржавы на працягу 30-80 гадоў ХХ ст.

У 1938 г. выходзіць пастанова ЦК ВКП(б) «Аб абавязковым вывучэнні рускай мовы ў школах нацыянальных рэспублік і абласцей». У 2-ой палове ХХ ст. беларуская літаратурная мова існавала ва ўмовах… Нацыянальна-моўная палітыка дзяржавы мела русіфікатарскі характар. На працягу 50-80 гадоў сфера выкарыстання…

Асаблівасці развіцця беларускай літаратурнай мовы ў 90-я гады ХХ ст. Стан беларускай мовы на сучасным этапе

Аднак ужо 14 мая 1995 года адбыўся агульнарэспубліканскі рэферэндум, па выніках якога быў прыняты закон аб набыцці рускай мовай аднолькавага статусу… Нягледзячы на такія неспрыяльныя ўмовы, беларуская літаратурная мова набыла…

Праверачны тэст

Беларуская мова належыць да

1) індаеўрапейскай моўнай сям’і, балтыйскай групы,

усходнеславянскай падгрупы;

2) кітайска-цібецкай моўнай сям’і, славянскай групы,

усходнеславянскай падгрупы;

3) індаеўрапейскай моўнай сям’і, славянскай групы,

усходнеславянскай падгрупы;

4) індаеўрапейскай моўнай сям’і, славянскай групы,

заходнеславянскай падгрупы;

5) індаеўрапейскай моўнай сям’і.

Устанавіце адпаведнасць

А. «Малая падарожная кніжыца».

Б. «Беларуская граматыка для школ».

В. Зборнік «Дудка беларуская».

Г. «Грамматіка».

 

1. Ф. Багушэвіч.

2. М. Сматрыцкі.

3. М. Гусоўскі.

4. Ф. Скарына.

5. Б. Тарашкевіч.

 

Новая беларуская літаратурна-пісьмовая мова сфарміравалася на аснове

1) кніжных традыцый;

2) народных гаворак;

3) рускай мовы;

4) польскай мовы;

5) дыялектаў.

Лекцыя 3. БІЛІНГВІЗМ І МОЎНАЯ ІНТЭРФЕРЭНЦЫЯ

Мэта лекцыі – раскрыць сутнасць паняцця білінгвізму, вызначыць асаблівасці праяўлення гэтай з’явы на тэрыторыі Беларусі.

 

Задачы лекцыі:

– выявіць і ахарактарызаваць розныя аспекты двухмоўя;

– вызначыць сутнасць інтэрферэнцыі і яе віды;

– ахарактарызаваць трасянку як лінгвістычную з’яву на тэрыторыі Беларусі;

– сфарміраваць у студэнтаў уяўленне аб сучаснай моўнай сітуацыі ў краіне.

 

Пытанні

2. Білінгвізм і інтэрферэнцыя. Віды інтэрферэнцыі. 3. Трасянка як лінгвістычная з'ява. 4. Сучасная моўная сітуацыя на Беларусі.

Рэкамендаваная літаратура

2. Бордович, А. М. и др. Сопоставительный курс русского и белорусского языков. – Минск, 1999. 3. Вайнрах, У. Одноязычие и многоязычие // Новое в лингвистике. Вып. VI.… 4. Двухмоўе // Беларуская мова: Энцыклапедыя. – Мінск, 1994.

Паняцце білінгвізму. Аспекты білінгвізму

На нашай планеце жывуць многія народы. Яны знаходзяцца ў пастаянным кантакце адзін з адным, асабліва суседнія этнасы, якія часта маюць адну… Адным з рэгіёнаў, значная частка насельніцтва якога карыстаецца дзвюма мовамі,… Сучасная моўная сітуацыя на Беларусі характарызуецца пераважна суіснаваннем і выкарыстаннем беларускай і рускай моў і…

Білінгвізм і інтэрферэнцыя. Віды інтэрферэнцыі

Блізкароднасны характар беларускай і рускай моў абумоўлівае шматлікасць і ўстойлівасць інтэрферэнцыйных памылак пры маўленні на той ці іншай мове.… Беларуска-руская і руска-беларуская інтэрферэнцыя – з'ява распаўсюджаная і… Марфалагічная інтэрферэнцыя звязана з разыходжаннямі ў граматычным афармленні рускіх і беларускіх лексем, асабліва…

Трасянка як лінгвістычная з'ява

Назва ўяўляе тэрміналагічную метафару, створаную ў выніку пераносу зыходнага слова з бытавой сферы ў сферу лінгвістычнай тэрміналогіі. Трасянка –… Што такое трасянка з лінгвістычнага пункту погляду? Гэта моўны прадукт, які… З’яўленне трасянкі абумоўліваецца некаторымі прычынамі. Яна ўзнікае найперш з неабходнасці падтрымання камунікацыі ва…

Сучасная моўная сітуацыя на Беларусі

Сёння, гаворачы пра стан і перспектывы развіцця беларускай мовы, даследчыкі ўказваюць на сімвалічнае значэнне мовы, адзначаючы, што камунікатыўная… Гаворачы пра будучае беларускай мовы, неабходна разгледзець фактары, якія… Лінгвістычныя фактары:

Праверачны тэст

 

На тэрыторыі Беларусі назіраецца двухмоўе

1) беларуска-англійскае; 3) беларуска-іспанскае;

2) беларуска-рускае; 4) беларуска-літоўскае;

3) беларуска-польскае; 5) беларуска-руска-польскае.

 

Устанавіце адпаведнасць паміж відамі інтэрферэнцыі і іх сэнсавай характарыстыкай

Б. Сінтаксічная. словазлучэнняў, простых і складаных сказаў. В. Фанетычная. 2. Звязана з наяўнасцю спецыфічных Г. Лексічная. фанетычных рыс у кожнай мове.

Трасянка – гэта

1) змешванне нормаў рускай і беларускай моў;

2) папераменнае выкарыстанне розных моў;

3) механічнае змешванне ў розных прапорцыях элементаў рускай і беларускай моў;

4) ужыванне элементаў іншай мовы;

5) праблема пераключэння з аднаго моўнага кода на іншы.

 

Лекцыя 4. ЛЕКСІКАЛОГІЯ І ЛЕКСІКАГРАФІЯ

  Задачы лекцыі: - раскрыць паняцці «лексікалогія», «лексіка», «лексікаграфія»;

Пытанні

1. Слова як адзінка лексічнай сістэмы. Адназначныя і мнагазначныя словы.

2. Амонімы, сінонімы, антонімы, паронімы ў лексічным складзе беларускай мовы.

3. Асаблівасці лексіка-семантычных працэсаў у тэрміналогіі.

4. Паходжанне лексікі беларускай мовы.

5. Лексіка паводле сферы выкарыстання.

6. Лексіка актыўнага і пасіўнага запасу.

7. Лексікаграфія. Тыпы слоўнікаў.

 

Праблемныя пытанні

1. Чаму кожнаму прадмету, з’яве, прыкмеце, паняццю і г. д., якія існуюць у нашым жыцці, нельга даць асобную назву?

2. Чаму дыялекты, жаргоны, прафесіяналізмы не ўваходзяць у лексіку літаратурнай мовы?

3. Якая розніца паміж лінгвістычнымі і энцыклапедычнымі слоўнікамі?

 

Рэкамендаваная літаратура

2. Баханькоў, А. Я. Лексікалогія сучаснай беларускай літаратурнай мовы. – Мінск, 1994. 3. Гіруцкая, Л. А. Беларуская мова (прафесійная лексіка). – Мінск, 2005. 4. Даниленко, В.П. Русская терминология: Опыт лингвистического описания. – М., 1977.

Слова як адзінка лексічнай сістэмы. Адназначныя і мнагазначныя словы

Раздзел мовазнаўства, у якім вывучаецца лексічны склад мовы, называецца лексікалогіяй (ад грэч. lexikos – які адносіцца да слова, слоўнікавы і logos… Слова – гэта фанетычна і граматычна аформленая асноўная адзінка мовы, якая мае… Слова ўяўляе сабой адзінства лексічнага і граматычнага значэнняў. Граматычнае значэнне ўласціва цэламу класу слоў. Яно…

Амонімы, сінонімы, антонімы, паронімы ў лексічным складзе беларускай мовы

Шляхі ўзнікнення амонімаў: 1. Амонімы, якія ўтварыліся ў выніку гукавога супадзення этымалагічна розных… 2. Амонімы, якія ўтварыліся ў выніку выпадковага супадзення спрадвечна беларускіх і запазычаных слоў. Напр.: бел.…

Асаблівасці лексіка-семантычных працэсаў у тэрміналогіі

Найбольш слушным з’яўляецца меркаванне тых лінгвістаў, якія разглядаюць тэрміналогію як самастойную «функцыянальную падсістэму агульналітаратурнай…

Мнагазначнасць і аманімія

У спецыяльнай лексіцы асабліва пашырана міжнавуковая мнагазначнасць. Напрыклад, гіра – пудовая гіра (метрал.), практыкаванні з гірамі і штангай… Унутрыгаліновая мнагазначнасць – з’ява больш рэдкая, аднак істотная для многіх… Некаторыя тэрміны развіваюць міжсістэмную і міжнавуковую або міжнавуковую і унутрыгаліновую мнагазначнасць адначасова.…

Сінанімія. Варыянтнасць. Дублетнасць

С.І.Коршунаў, Д.С.Лотэ, Э.А.Натансон і інш. прызнавалі ў тэрміналогіі абсалютную і адносную сінанімію. А.А.Рэфармацкі пад дублетнасцю разумеў розныя… Тэрміны-сінонімы – гэта найменні, якія адрозніваюцца паміж сабой адценнямі… Тэрміны-дублеты – гэта найменні, якія поўнасцю супадаюць па значэнні і ўжыванні, суіснуюць у сінхронных моўных…

Паронімы. Гіпонімы

Рода-відавыя адносіны лексічных адзінак называюцца гіпаніміяй. Тэрміны, што абазначаюць больш шырокае, родавае паняцце, называюцца гіперонімамі, а… Як заўважае Я.М.Сцепановіч, на рода-відавых адносінах пабудавана ўся… Такім чынам, спецыяльная лексіка падпадае пад уплыў усіх тых лексіка-семантычных працэсаў, якія характэрны…

Паходжанне лексікі беларускай мовы

Вылучаюцца два вялікія пласты нашай лексікі паводле паходжання: спрадвечная і запазычаная. Спрадвечная лексіка складаецца з чатырох пластоў слоў: 1) індаеўрапейскія словы (самыя старажытныя, ≈ 3–1 тысяч. да н. э.). Абазначалі жыццёва важныя прадметы жывой і…

Лексіка паводле сферы выкарыстання

Агульнаўжывальная(агульнанародная) лексіка з’яўляецца асновай слоўнікавага складу беларускай мовы: без гэтых слоў нельга сфармуляваць і выказаць… Лексіка абмежаванага ўжывання падзяляецца на дыялектную, жаргонную і… Дыялектную лексіку складаюць словы, ужыванне якіх абмежавана пэўнай тэрыторыяй, гэта словы мясцовых гаворак…

Лексіка актыўнага і пасіўнага запасу

Актыўную лексіку складаюць самыя ўжывальныя словы, значэнне якіх зразумела ўсім носьбітам мовы. Пераважна гэта стылістычна нейтральныя словы… Да пасіўнай лексікі адносяцца словы, якія рэдка ўжываюцца ў працэсе моўных… Устарэлыя словы ў сваю чаргу падзяляюцца на гістарызмы і архаізмы. Гістарызмы – гэта такія ўстарэлыя словы, якія…

Лексікаграфія. Тыпы слоўнікаў

Пачатак развіцця беларускай лексікаграфіі звязваюць з дзейнасцю першадрукара і асветніка Ф. Скарыны. Менавіта ён на палях сваіх кніг зрабіў пераклад… Усе слоўнікі падзяляюцца на энцыклапедычныя і лінгвістычныя. Энцыклапедычныяслоўнікі – гэта даведнікі, у якіх у сціслай форме выкладзены навуковыя веды. Энцыклапедычныя слоўнікі…

Праверачны тэст

Да лексікі абмежаванага ўжывання адносяцца

1) сінонімы, амонімы, антонімы;

2) гістарызмы, архаізмы, неалагізмы;

3) дыялектызмы, жарганізмы, тэрміны;

4) адназначныя, мнагазначныя словы;

5) наменклатура, прафесіяналізмы, слэнгізмы.

 

Устанавіце адпаведнасць

А. Бескарысны – бескарыслівы. 1. Антонімы.

Б. Адвага – баязлівасць. 2. Дыялектызмы.

В. Картопля, пасоля. 3. Сінонімы.

Г. Сумны, тужлівы, маркотны. 4. Амонімы.

5. Паронімы.

 

Эўфемізмы – гэта разнавіднасць

1) амонімаў;

2) сінонімаў;

3) неалагізмаў;

4) жарганізмаў;

5) паронімаў.

Лекцыя 5. АСАБЛІВАСЦІ СЛОВАЎТВАРЭННЯ БЕЛАРУСКАЙ НАВУКОВАЙ ТЭРМІНАЛОГІІ

Мэта лекцыі –паказаць спецыфіку ўтварэння тэрмінаў эканомікі, права, спорту.

Задачы:

– ахарактарызаваць найбольш пашыраныя спосабы тэрмінатворчасці;

– вызначыць найбольш прадуктыўныя фарманты і мадэлі тэрмінатворчасці.

Пытанні

а) лексіка-семантычны спосаб (тэрміналагізацыя, транстэрміналагізацыя); б) марфолага-сінтаксічны спосаб (канверсія); в) марфалагічны спосаб (тэрмінаўтварэнне);

Праблемныя пытанні

1. Як павінны перакладацца дзеепрыметнікі з рускай мовы на беларускую?

2. Як перакладаюцца дзеясловы з суфіксам –ірава (-ырава)?

3.

Літаратура

2. Болсун, А.І., Рапановіч, Я.Н. Слоўнік фізічных і астранамічных тэрмінаў / АІ.Болсун, Я.Н.Рапановіч. – Мінск: Нар. асвета, 1979. – 183 с. 3. Бубновіч І.І. Засваенне іншамоўных слоў беларускаю літаратурнаю моваю /… 4. Даниленко, В.П. Русская терминология: Опыт лингвистического описания / В.П.Даніленко. – М.: Наука, 1977. – 246…

Устанавіце адпаведнасць

А. Тэрміналагізацыя. 1. Утварэнне тэрмінаў з дапамогай афіксаў і шляхам

складання асноў і слоў.

Б. Канверсія. 2. Пераход тэрміна з адной часціны мовы ў другую.

В. Тэрмінаўтварэнне. 3. Утварэнне тэрмінаў з дапамогай афіксаў (прыставак,

суфіксаў, постфіксаў і інш.).

4. Перанос значэння ў выніку прыпадабнення па

форме, функцыі, становішчы.

 

У тэрмінатворчасці асабліва пашыраны

1) абрэвіяцыя;

2) калькаванне;

3) транстэрміналагізацыя;

4) кампазіцыя;

5) сінтаксічны спосаб.

6)

Лекцыя 6. АСАБЛІВАСЦІ НАВУКОВАГА СТЫЛЮ МОВЫ

Задачы: – ахарактарызаваць асаблівасці функцыянальных стыляў; – прааналізаваць функцыянальна-камунікатыўныя характарыстыкі навуковага стылю (аб’ектыўнасць, лагічнасць, яснасць,…

Пытанні

1. Функцыянальныя стылі як грамадска абумоўленая, унутрана аб’яднаная сістэма моўных сродкаў.

2. Навуковы стыль, яго функцыянальна‑камунікатыўныя характарыстыкі.

3. Сістэма моўных сродкаў навуковага стылю.

4. Марфалагічныя асаблівасці навуковага стылю.

5. Сінтаксічныя асаблівасці навуковага стылю.

 

Праблемныя пытанні

2. У чым павінна выражацца сапраўднае валоданне стылем навуковага выкладу? 3. Ці заўсёды агульнаўжывальныя словы стылістычна нейтральныя ў навуковых… 4. Якія правілы маўленчага этыкету можна сфармуляваць адносна ўжывання займеннікаў у навуковых тэкстах?

Рэкамендаваная літаратура

2. Вештарт, Г.Ф. Лексічныя асаблівасці мовы навуковых тэкстаў / Г.Ф.Вештарт // Беларуская лінгвістыка. – Мінск, 1989. – Вып.36. 3. Виноградов, В.В. Итоги обсуждения вопросов стилистики // Вопросы… 4. Галкина-Федорук, Е.М. Об экспрессивности и эмоцмональности в языке // Сборник статей по языкознанию. Профессору…

Функцыянальныя стылі як грамадска абумоўленая, унутрана аб’яднаная сістэма моўных сродкаў

У стылістыцы беларускай мовы пад стылем прынята разумець грамадска ўсвядомленую і функцыянальна абумоўленую ўнутраную сукупнасць прыёмаў ужывання,… Традыцыйна выдзяляюцца пяць стыляў: гутарковы (размоўны), мастацкі,… Гутарковыстыль функцыянуе пераважна ў вусным маўленні, асноўная яго задача – абмен думкамі, інфармацыяй у сямейных і…

Навуковы стыль, яго функцыянальна‑камунікатыўныя характарыстыкі

Уласна навуковаму падстылю (у адрозненне ад іншых падстыляў) уласцівы акадэмізм, сухасць. Напрыклад, словы тыпу дадатны, адмоўны ў працах з галін… Вобразнае ўжыванне слоў – з’ява менш пашыраная (у параўнанні з мастацкім… Навуковы стыль характарызуецца своеасаблівай, толькі яму ўласцівай, экспрэсіўнасцю. Перш за ўсё, як зазначае…

Сістэма моўных сродкаў навуковага стылю

Даволі шырока ў навуковым выкладзе ўжываюцца словы агульнанавуковага выкарыстання (тыпу аналіз, гіпотэза, даследаванне, мадэль, праблема, праграма,… Імкненне дасягнуць гранічнай яснасці, дакладнасці навуковага выкладу… Тэрмін – гэта слова або тэрміналагічнае словазлучэнне, якое ўваходзіць у тэрміналагічную лексіку пэўнай галіны навукі,…

Марфалагічныя асаблівасці навуковага стылю

Для навуковага выкладу характэрны назвы родавых, абагульняючых паняццяў, а таксама словазлучэнняў абагульняючага значэння, напрыклад: анкетуемы,… Адметнай рысай навуковага стылю з’яўляецца частае «нанізванне» роднага склону… Уласныя імёны часта сустракаюцца ў якасці залежнага кампанента словазлучэння ў назвах формул, методык, тэорый і пад.…

Асаблівасці сінтаксісу навуковага стылю

Па эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўцы апавядальныя сказы часам бываюць клічныя, у такім выпадку яны пераважна ўжываюцца ў значэнні ‘звярніце… Пытальныя сказы маюць сваю спецыфіку ўжывання: часта яны ўжываюцца ў… Пабуджальныя сказы служаць не загадам ці просьбай, а запрашэннем да сумесных дзеянняў (або разважанняў). Напрыклад:…

Праверачны тэст

Для навуковага выкладу характэрны

1) назоўнікі з абстрактным значэннем;

2) прыметнікі з інфармацыйнай ці класіфікацыйнай функцыяй;

3) дзеясловы цяперашняга часу з якасным значэннем для паказу ўласцівасцей і прыкмет прадметаў і з’яў;

4) займеннікі я, ты;

5) пабочныя канструкцыі са значэннем няўпэўненасці, сумнення.

 

Устанавіце адпаведнасць

Б. Наменклатура. двухкампанентныя моўныя адзінкі, якія В. Прафесіяналізмы. спалучаюцца са словамі свабоднага ўжывання і маюць цэласнае значэнне, не роўнае суме значэнняў

Навуковы выклад вызначаецца

1) аб’ектыўнасцю;

2) суб’ектыўнасцю;

3) лагічнай паслядоўнасцю разважанняў;

4) доказным выкладам інфармацыі;

5) інфармацыйнай насычанасцю.

6)

Лекцыя 7. ТЭКСТ І ЯГО АРГАНІЗАЦЫЯ

Мэта – вызначыць спецыфіку семантычна-структурнай арганізацыі мастацкага і навуковага тэкстаў.

 

Задачы:

– раскрыць паняцце звязнасці і цэласнасці тэксту;

– прааналізаваць функцыянальна-сэнсавыя тыпы маналагічнага маўлення (апісанне, апавяданне, разважанне);

– ахарактарызаваць сродкі сувязі ў тэксце;

– выявіць асаблівасці спосабаў выкладу навуковай інфармацыі

Пытанні

1. Тэкст як асноўная камунікатыўная адзінка.

2. Функцыянальна-сэнсавыя тэпы тэксту, мінімальныя адзінкі тэксту, віды сувязі ў тэксце.

3. Спосабы выкладу навуковай інфармацыі.

 

Праблемныя пытанні

1. Што лічыцца мінімальнай адзінкай тэксту?

2. Якія тыпы абзаца пераважаюць у навукова-вучэбных тэкстах?

3. Якія тыпы тэксту (з пункту гледжання спосабаў выкладу інфармацыі) характэрны для навуковай мовы?

 

Рэкамендаваная літаратура

2. Всеволодова, М.В. Теория функционально-коммуникативного синтаксиса. Фрагмент прикладной (педагогической) модели языка. – М.: МГУ, 2000. 3. Гальперин, И.Р. Текст как объект лингвистического анализа / И.Р.Гальперин.… 4. Ильенко С.Г. Синтаксические единицы в тексте. – Л., 1989.

Тэкст як асноўная камунікатыўная адзінка

Тэрмін тэкст у мовазнаўчай літаратуры тлумачыцца неадназначна: яго ўспрымаюць як сінонім да тэрмінаў выказванне, звязная мова, звязваюць з паняццем… Звязнасць тэксту выяўляецца праз знешнія структурныя паказальнікі (сказы,… Цэласнасць тэксту дасягаецца тэматычным і мадальным адзінствам. Тэматычнае адзінства выяўляецца ў паўторнай намінацыі…

Функцыянальна-сэнсавыя тэпы тэксту, мінімальныя адзінкі тэксту, віды сувязі ў тэксце

Апісанне – гэта дэталёвая характарыстыка прадмета маўлення з боку яго формы, складу, структуры, якасці, уласцівасцей, прызначэння і г.д. у… Выдзяляюцца наступныя разнавіднасці апісання: пейзаж, ці агульны выгляд… Апавяданне – гэта перадача падзей, якія адбываліся з носьбітам маўлення або вядомыя яму ад іншых ці прыдуманыя,…

Спосабы выкладу навуковай інфармацыі

Мастацкім тэкстам тыпу апавядання, апісання, разважання ўдзялялася і ўдзяляецца шмат увагі (М.М.Шанскі, Л.М.Лосева, Г.Я.Салганік, І.Я.Лепешаў,… Функцыянальна-сэнсавымі тыпамі навуковых тэкстаў займаліся нямногія… Апавяданне, на думку М.М.Кожынай, у навуковых тэкстах займае нязначнае месца (за выключэннем гістарычных і…

Праверачны тэст

Апісанню ўласцівы

1) статычнасць;

2) перадача пастаянных ці часовых уласцівасцей;

3) паслядоўнасць дзеяння, руху;

4) лагічнасць, аргументаванасць;

5) дынамізм.

Устанавіце адпаведнасць

А. Звязнасць тэксту выяўляецца

Б. Цэласнасць тэксту дасягаецца

 

1. Супадзеннем колькасці абзацаў і звышфразавых адзінстваў (ССЦ).

2. Тэматычным і мадальным адзінствам (паўторнай намінацыяй ключавых слоў, шляхам выбару аўтарам пэўных маўленчых сродкаў).

3. Праз знешнія структурныя паказальнікі (сказы, празаічныя строфы), выкарыстанне пабочных канструкцый, займеннікаў, лексічных паўтораў.

Абзац і ЗФА

1) часам супадаюць;

2) у адно ЗФА уваходзяць абавязкова 2 абзацы;

3) у адно ЗФА могуць уваходзіць 2 і больш абзацаў;

4) абзац можа змяшчаць некалькі рознатэматычных ЗФА;

5) абзац павінен змяшчаць не больш 3-х рознатэматычных ЗФА.

6)

Лекцыя 8. ЖАНРЫ НАВУКОВАЙ ЛІТАРАТУРЫ

Задачы: – прааналізаваць кампазіцыю анатацыі, рэферата; – выявіць падабенства і розніцу паміж названымі жанрамі навуковай літаратуры;

Пытанні

1. Спосабы кампрэсіі навуковага тэксту.

2. Рэферат і анатацыя як вынік кампрэсіі навуковага тэксту.

3. Афармленне цытат. Даведачна-бібліяграфічны апарат навуковай літаратуры.

 

Праблемныя пытанні

1. У чым падабенства і розніца паміж звычайным пераказам і рэфератам?

2. У чым падабенства і розніца паміж рэфераваннем і канспектаваннем?

3. Чаму рэзюмэ як навуковы жанр нельга атаясамліваць з асабістым рэзюмэ?

Рэкамендаваная літаратура

2. Кобков, В.П. Способы сжатия текста при переводе научно-технической литературы // Язык научной литературы. – М., 1975. 3. Маршэўская, В.В. Беларуская мова. Прафесійная лексіка ў сінтаксічным і… 4. Методические рекомендации для переводчиков и редакторов научно-технической литературы ВЦП. – М., 1988.

Спосабы кампрэсіі навуковага тэксту

Даволі часта ў навуковай літаратуры сустракаюцца працы змешанага характару, а таксама працы папулярнага жанру, дзе аўтар выкарыстоўвае нават… Аўтару часам прыходзіцца павялічваць часткі тэксту, дзе змяшчаюцца ілюстрацыі,… Закон эканоміі, які дзейнічае ў незлічонай колькасці інфармацыі, патрабуе ад чытача выпрацоўкі ўмення заўважаць…

Рэферат і анатацыя – вынік кампрэсіі навуковага тэксту

Рэферат (ад лац. referre – дакладваць, паведамляць) – кароткае паведамленне зместу навуковай працы, артыкула, кнігі і пад.; даклад, заснаваны на… У навуковай літаратуры існуе падзел рэфератаў па паўнаце выкладу на дзве… Інфарматыўныя рэфераты змяшчаюць у сабе асноўную інфармацыю рэферыруемай працы ў абагульненым выглядзе; у іх таксама…

Класіфікацыя рэфератаў

Анатацыя (ад лац. annotatіo – заўвага) – гэта кароткая характарыстыка арыгінала, якая перадае змест у выглядзе пераліку асноўных пытанняў, а часам… Схема анатацыі: 1) прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара;

Афармленне цытат. Даведачна-бібліяграфічны апарат навуковай літаратуры

Цытата (ням. zitat ад лац. cito – выклікаю, прыводжу) – даслоўная вытрымка з якога-небудзь тэксту ці літаральна перададзеныя чые-небудзь словы;… Цытаты часта ўжываюцца ў навуковых працах, лекцыях, дакладах, рэфератах,… Цытата афармляецца як простая і як ускосная мова. Калі цытата ўключаецца ў тэкст як частка сказа, яна пачынаецца з…

Праверачны тэст

Да жанраў навуковага стылю адносяцца

1) рэферат;

2) рэцэнзія;

3) водгук;

4) нарыс;

5) канспект.

 

Устанавіце адпаведнасць

А. Тэзісы. 1. Кароткае паведамленне зместу навуковай працы, артыкула,

кнігі і пад.; даклад, заснаваны на крытычным аглядзе кніг

і пад.

Б. Анатацыя. 2. Сфармуляваныя палажэнні, якія коратка перадаюць

асноўныя думкі лекцыі, даклада, артыкула і пад.

3. Лагічныя довады, якія служаць асновай для доказу

чаго-небудзь.

 

Па чытацкім прызначэнні рэфераты бываюць

1) інфарматыўныя;

2) аглядныя;

3) агульныя;

4) спецыялізаваныя;

5) манаграфічныя.

6)

Лекцыя 9. АФІЦЫЙНА-СПРАВАВЫ СТЫЛЬ

  Задачы: – сфарміраваць уяўленне аб гісторыі развіцця афіцыйна-справавога стылю;

Пытанні

1. З гісторыі фарміравання афіцыйна-справавога стылю.

2. Афіцыйна-справавы стыль і яго функцыянальна-камунікатыўныя характарыстыкі.

3. Паняцце дакумента. Групы дакументаў.

4. Моўныя асаблівасці афіцыйна-справавога стылю.

5. Паняцце бланка, рэквізіта, фармуляра.

6. Мова і кампазіцыя справавых лістоў. Прыватныя справавыя паперы.

 

Праблемныя пытанні

1. Колькасцьрэквізітаў строга зафіксавана ці можа быць рознай у залежнасці ад тыпу дакумента?

2. Ці падаюцца ў аўтабіяграфіі дэталі, падрабязнасці асабістага жыцця?

3. Якія існуюць варыянты напісання назвы дакументаў?

4. Дзе пішацца загаловак у справавых лістах?

5. Рэкамендацыя – гэта абавязковы рэквізіт рэзюмэ ці факультатыўны?

6.

Рэкамендаваная літаратура

2. Барышникова, Е.Н. Речевая культура молодого специалиста. – М., 2005. 3. Гіруцкая, Л.А. Беларуская мова (прафесійная лексіка). – Мінск., 2005. 4. Каўрус, А.А. Дакумент па-беларуску: Справаводства. Бухгалтэрыя. Рыначная эканоміка. – Мінск, 1994.

З гісторыі фарміравання афіцыйна-справавога стылю

Беларуская мова была дзяржаўнай у Вялікім княстве Літоўскім на працягу некалькіх стагоддзяў. На ёй створана багатая літаратура розных стыляў і… У афіцыйных дакументах Вялікага княства Літоўскага замацавалася тэрміналогія,… Канец ХVІІ–ХІХ стст. былі неспрыяльныя для беларускай мовы наогул і справаводства ў прыватнасці: яно было выцеснена…

Афіцыйна-справавы стыль і яго функцыянальна-камунікатыўныя характарыстыкі

У складзе афіцыйна-справавога стылю даследчыкі выдзяляюць наступныя падстылі: 1) уласна заканадаўчы (закон, указ, грамадзянскія і крымінальныя акты,… У навуковай літаратуры прынята падраздзяляць жанры дзелавой мовы на вусныя і… Для афіцыйна-справавога стылю характэрны дзве функцыі: інфармацыйная (паведамленне) і пабуджальная (уздзеянне). Так,…

Паняцце дакумента. Групы дакументаў

Па ступені рэгламентаванасці (падпарадкаванасць дакладна ўстаноўленым правілам, абмежаванням) дакументы падзяляюцца на тры групы: 1.Дакументы, якія павінны дакладна адпавядаць прынятаму стандарту, бо ў іншым… 2.Дакументы, якія не маюць такой строгай абавязковасці (даведка, заява, дагавор, даверанасць, квітанцыя і інш.).

Асабістыя дакументы.

Так, заяву пішуць, калі афіцыйна звяртаюцца да службовай асобы, ва ўстанову, грамадскую арганізацыю і інш. У гэтым дакуменце звычайна просяць…   Дэкану факультэта фізічнай культуры

Распарадчыя дакументы

Да распарадчых адносяцца такія дакументы, як загад, распараджэнне, пастанова, указ, дэкрэт. Усе яны носяць заканадаўчы характар і дзейнічаюць як на мясцовым узроўні (горад, прадпрыемства ці арганізацыя, факультэт і інш.), так і на ўзроўні ўсёй краіны. Дарэчы, у ТСБМ першае значэнне слова «закон» наступнае: абавязковае для ўсіх правіла, устаноўленае вышэйшым органам дзяржаўнай улады, якое мае найвышэйшую сілу.

Прывядзём вытрымкі з некаторых распарадчых дакументаў.

І.

Закон Рэспублікі Беларусь

«Аб гарантыях па сацыяльнай абароне дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама асобаў з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія… Прыняты Палатай прадстаўнікоў 12 снежня 2007 года

ІІ.

Міністэрства культуры

Рэспублікі Беларусь

Аддзел культуры

Гродзенскага гарвыканкама

Дзіцячая музычная

школа № 1

імя Юрыя Уладзіміравіча Семянякі

ЗАГАД

03. 03. 2008 г. № 6

г. Гродна

Аб стварэнні камісіі

па агульным тэхнічным аглядзе будынка

На падставе п. 55 Правілаў (3) па ахове працы

ЗАГАДВАЮ:

Стварыць камісію па агульным тэхнічным аглядзе будынка ў колькасці 5 чалавек:

1. Мацейка Люцына Вацлаваўна – нам. дырэктара па АХР;

2. Лашчук Сяргей Іванавіч – дырэктар школы;

3. Календа Вацлаў Міхайлавіч – электрык школы;

4. Бяляўскі Аляксандр Аляксандравіч – рабочы па абслугоўванні будынка;

5. Дылеўскі Аляксандр Анатольевіч – член прафкама.

6.

Дырэктар ДМШ

імя Юрыя Уладзіміравіча Семянякі ___________ С. І. Лашчук

(подпіс)

З загадам азнаёмлены ___________ Л. В. Мацейка

(подпіс)

___________ В. М. Календа

(подпіс)

___________ А. А. Бяляўскі

(подпіс)

___________ А. А. Дылеўскі

(подпіс)

Адміністрацыйна-арганізацыйныя дакументы

Прыкладны тэкст:   Спаваздача аб педагагічнай практыцы па беларускай мове і літаратуры студэнткі 5 курса беларускага аддзялення…

Нфармацыйна-даведачныя дакументы

Так, амаль штодзённа нам сустракаюцца аб’явы (як афіцыйнага, так і прыватнага характару). Аб’ява – паведамленне, якое даводзіцца да ўсеагульнага… Аб’ява

З А Я В А

Аб спыненні вытворчасці па справе ў сувязі з адмовай ад іску

Аб наступствах адмовы ад іску, прадугледжаных артыкуламі 245 і 247 ГПК Рэспублікі Беларусь, мне вядома. Дата Подпіс

СКАВАЯ ЗАЯВА

Аб спагнанні сродкаў на ўтрыманне бацькі

Мой сын, Маракоў Яўген Сяргеевіч, 1962 г. н., матэрыяльную дапамогу мне добраахвотна не аказвае. Адказчык працуе ў РБУ № 13 г. Гродна галоўным інжынерам, яго заработак складае… У адпаведнасці з артыкуламі 100, 102 КабШС Рэспублікі Беларусь і артыкулам 6 ГПК Рэспублікі Беларусь

Моўныя асаблівасці афіцыйна-справавога стылю

Лексічны ўзровень: 1) Словы ўжываюцца толькі ў прамым значэнні. 2) Шырока выкарыстоўваюцца тэматычна абумоўленыя спецыяльныя словы і тэрміны (юрыдычныя, дыпламатычныя, ваенныя,…

Паняцце бланка, рэквізіта, фармуляра

Справавыя лісты пішуцца на спецыяльных бланках, якія адпавядаюць стандарту і маюць пэўны парадак іх размяшчэння. Бланкі бываюць двух відаў: агульныя… Кожны дакумент складаецца з асобных элементаў – рэквізітаў. Рэквізіт –… Для службовых дакументаў рэкамендуецца наступны набор рэквізітаў.

Мова і кампазіцыя справавых лістоў. Прыватныя дзелавыя паперы

Існуе некалькі відаў класіфікацыі справавых лістоў, у аснове іх ляжаць розныя кваліфікацыйныя прыкметы. Справавыя лісты звычайна дзеляцца на дзве вялікія групы: 1. Лісты –… У сваю чаргу лісты гэтых дзвюх груп дзеляцца:

Праверачны тэст

Афіцыйна-справавы стыль пачаў фарміравацца

1) у перыяд ВКЛ;

2) у XVIII–XIX ст.;

3) у 20-я гады XIX ст.;

4) у другой палове XX ст.

5) у 90-я гады XX ст.

 

Устанавіце адпаведнасць

А. Лісты-просьбы

Б. Лісты-напаміны

В. Лісты-пацвярджэнні

Г. Гарантыйныя лісты

 

1. Маюць на мэце пацвердзіць пэўныя абяцанні ці ўмовы.

2. Выражаюць просьбу аб выкананні якога-небудзь дзеяння.

3. Напамінаюць пра выкананне пэўных дзеянняў.

4. Пацвярджаюць атрыманне дакументаў і матэрыялаў.

5. Пацвярджаюць факт адпраўкі пагадненняў.

 

Афіцыйна-справавому стылю ўласцівы функцыі

1) эмацыйная;

2) інфармацыйная;

3) эстэтычная;

4) пабуджальная;

5) тлумачальная.

 

Афіцыйны дакумент з кароткімі звесткамі пра сваё жыццё – гэта

1) заява;

2) аўтабіяграфія;

3) аб’ява;

4) справаздача;

5) нарыс.

 

Устанавіце адпаведнасць

А. Асабістыя.

Б. Распарадчыя.

В. Адміністрацыйна-арганізацыйныя.

Г. Інфармацыйна-даведачныя.

 

1. Загад, пастанова, дэкрэт.

2. Справаздача, кантракт.

3. Распіска, заява.

4. Даведка, дакладная запіска.

5. Іск, хадайніцтва, скарга.

 

Самым пашыраным сярод працэсуальных дакументаў з’яўляецца

1) хадайніцтва;

2) іск;

3) скарга;

4) пратакол;

5) заява.

 

Лекцыя 10. КУЛЬТУРА МАЎЛЕННЯ

Мэта лекцыі – акрэсліць і вызначыць паняцце, абазначанае тэрмінам «культура маўлення», даць неабходную сістэму тэарэтычных і практычных ведаў пра маўленчую культуру.

 

Задачы лекцыі:

выявіць межы правільнасці маўлення як асноўнай камунікатыўнай якасці;

– раскрыць сутнасць паняццяў дакладнасць, лагічнасць, чыстата, багацце, дарэчнасць, сцісласць маўлення.

 

Пытанні

1. Паняцце «культура маўлення». Правільнасць маўлення і нормы.

2. Дакладнасць, лагічнасць і чыстата маўлення.

3. Багацце, дарэчнасць, сцісласць маўлення.

 

Праблемныя пытанні

1. Ужыванне іншамоўных слоў у мове – гэта станоўчая ці адмоўная з’ява?

2. Ці заўсёды канцылярызмы варта разглядаць як лішнія моўныя сродкі?

3. Ці можна больш або менш аб’ектыўна вызначыць меру моўнага багацця або моўнай беднасці нашага маўлення?

Рэкамендаваная літаратура

2. Асновы культуры маўлення і стылістыкі: Вучэб. дапам. / У.В. Анічэнка, У.Д. Еўтухоў, В.А. Ляшчынская, Т.І. Тамашэвіч; Пад рэд. У.В. Анічэнкі. –… 3. Беларуская мова: Энцыклапедыя. – Мінск, 1994. 4. Каўрус, А.А. Стылістыка беларускай мовы. – Мінск, 1992.

Паняцце «культура маўлення». Правільнасць маўлення і нормы

Культура маўлення прадугледжвае ўсебаковае, поўнае веданне рэальнай сістэмы мовы ў яе гістарычным развіцці, валоданне формамі і стылямі сучаснай… Тэрмін «культура маўлення» мае два значэнні: 1) сістэма камунікатыўных якасцей… Працэсы перадачы інфармацыі сродкамі мовы носяць назву «камунікацыі». Задача камунікацыі заключаецца ў тым, каб у…

Дакладнасць, лагічнасць і чыстата маўлення

Дакладнасць маўлення звязана з захаваннем наступных лінгвістычных умоў: а) правільны выбар лексічнага эквіваленту. Як адзначае Т.І.Тамашэвіч,… б) размежаванне паронімаў і амонімаў. У беларускай мове, як і ў ішых мовах, ёсць шэраг слоў, якія структурна, сваім…

Багацце, дарэчнасць, сцісласць маўлення

Багацце і беднасць маўлення чалавека залежаць ад яго адукацыі, жыццёвага вопыту, умення гаварыць і пісаць, яго адносін да мовы як сродку зносін і… Багацце маўлення – гэта не толькі развіццё сінанімікі і варыянтнасці… Некаторыя вучоныя лічаць, што актыўны слоўнікавы запас сучаснага адукаванага чалавека дасягае 11000 – 13000 розных…

Праверачны тэст

Дакладнасць маўлення звязана з

1) размежаваннем паронімаў і сінонімаў;

2) размежаваннем простых і складаных сказаў;

3) размежаваннем значэнняў мнагазначных слоў;

4) размежаваннем тэрмінаў і прафесіяналізмаў;

5) размежаваннем амонімаў.

 

Устанавіце адпаведнасць

А. Арфаграфічныя. 1. Правільны выбар слова і дарэчнасць яго прымянення.

Б. Лексічныя. 2. Правільная пабудова словазлучэнняў, сказаў, тэкстаў.

В. Сінтаксічныя. 3. Правільнае напісанне слоў.

Г. Марфалагічныя. 4. Выкарыстанне моўных сродкаў у адпаведнасці са

стылем.

5. Правільнае напісанне формы слова.

 

Празмернае ўжыванне дыялектызмаў, канцылярызмаў, слоў-паразітаў, жарганізмаў парушае

1) дакладнасць маўлення;

2) чыстату маўлення;

3) дарэчнасць маўлення;

4) сцісласць маўлення;

5) лагічнасць маўлення.

 

ПРАКТЫЧНАЯ ЧАСТКА

Да лекцыі 1. МОВА І СОЦЫУМ

  «Родная мова» – выраз не строга тэрміналагічны. Ён хутчэй адносіцца да сферы… Вынікам гэтага сталася тое, што «родная мова» пачала акрэслівацца па-рознаму ў залежнасці ад зыходных метадалагічных…

Да лекцыі 2. ГІСТАРЫЧНЫЯ ЭТАПЫ ФАРМІРАВАННЯ І РАЗВІЦЦЯ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ

I.Ярославна рано плачет в Путивлѣ на забралѣ, аркучи: «О, вѣтрѣ, вѣтрило! Чему, господине, насильно вѣеши? Чему… Прысну море полунощи; идут сморци мьглами. Игореви князю бог путь кажет из… Погасоша вечеру зари. Игорь спит. Игорь спит. Игорь мыслию поля мѣрит от великаго Дону до малаго Донца.

Да лекцыі 3. БІЛІНГВІЗМ І МОЎНАЯ ІНТЭРФЕРЭНЦЫІ

Заданне 1. Параўнайце тэксты на рускай і беларускай мове. Вызначце на іх аснове асаблівасці фанетыкі, арфаэпіі, графікі, арфаграфіі, словаўтварэння, марфалогіі, сінтаксісу беларускай мовы.

◊ Кто придумал первый шифр

История возникновения такого криминалистического метода, как шифровка и дешифровка, очень интересна. Ее можно сравнить с историей дактилоскопии, ведь истоки того и другого метода уходят в глубину веков.

Возможно, еще наши предки, жившие в каменном веке, оставляли друг другу краткие послания с помощью камней, прутьев или линий на земле. Такие послания указывали более короткий путь к водопою или поляне, где росли растения, пригодные в пищу. К шифровкам они отношения не имеют и появились в связи с бедностью первобытного языка.

Индейские племена, сохранившиеся до наших дней, используют условные знаки. Цель таких знаков – передать информацию от одного члена племени к другому. Существуют условные знаки, известные лишь внутри племени, такие знаки используют во время ссор с соседями.

Особенность индейских знаков – достаточно большая величина, ведь они должны быть заметны для внимательного наблюдателя. Сами индейцы находят такие места для условных знаков, где случайный прохожий их не увидит: по краям тропинки или на развилке двух тропинок.

Индейцы племени сиу используют для условных знаков рисуночное письмо. Ученые называют подобные схематичные рисунки пиктограммами. Индейцы выцарапывают свои рисунки на высушенных шкурах животных и коре деревьев.

Туристы могут использовать пиктограммы для обозначения схемы маршрута – изменений направления, развилок, привалов. Знаки легко начертить заостренной палкой на земле или мелом на камне.

Конечно, можно придумать свои знаки на основе индейских пиктограмм. И договориться об их использовании перед походом, чтобы не было путаницы.

Американская разведка использовала во время Второй мировой войны в качестве готовых шифров устную речь американских индейцев, не имеющих письменности. Два индейца – чаще всего это были индейцы из племени навахо – открыто разговаривали друг с другом по полевому военному телефону на своем языке. Никто – ни немцы, ни союзники – не могли понять их разговор.

Все привыкли к словам «шифр» и «код», но мало кто задумывался, что на самом деле они означают.

(Я познаю мир: детская энциклопедия. Серия «Криминалистика «)

 

Хто прыдумаў першы шыфр

Гісторыя ўзнікнення такога крыміналістычнага метаду, як шыфроўка і дэшыфроўка, вельмі цікавая. Яе можна параўнаць з гісторыяй дактыласкапіі: вытокі гэтых метадаў ідуць у глыбіню стагоддзяў.

Магчыма, яшчэ нашыя продкі, якія жылі ў каменным веку, пакідалі адзін аднаму кароткія пасланні з дапамогай камянёў, палачак ці ліній на зямлі. Такія пасланні паказвалі на больш кароткі шлях да вадапою ці паляны, дзе раслі расліны, што былі прыдатныя для ежы. Да шыфровак яны адносін не маюць і з’явіліся ў сувязі з беднасцю першабытнай мовы.

Індзейскія плямёны, якія захаваліся да нашых дзён, выкарыстоўваюць умоўныя знакі. Мэта такіх знакаў – перадаць інфармацыю ад аднаго члена племені да другога. Існуюць умоўныя знакі, якія вядомы толькі ўнутры племені, такія знакі выкарыстоўваюць у час сварак з суседзямі.

Асаблівасць індзейскіх знакаў – дастаткова вялікая велічыня: яны павінны быць прыметнымі для ўважлівага назіральніка. Самі індзейцы знаходзяць такія месцы для ўмоўных знакаў, дзе выпадковы падарожны іх не заўважыць: па краях сцежкі ці на развілцы дзвюх сцежак.

Індзейцы племені сіу выкарыстоўваюць для ўмоўных знакаў малюнкавае пісьмо. Вучоныя называюць такія схематычныя малюнкі піктаграмамі. Індзейцы выдзіраюць свае малюнкі на высушаных скурах жывёл і кары дрэў.

Турысты могуць выкарыстоўваць піктаграмы для абазначэння схемы маршруту – змен напрамку, развілак, прывалаў. Знакі лёгка намяляваць завостранай палачкай на зямлі ці мелам на камені.

Вядома, можна прыдумаць свае знакі на аснове індзейскіх піктаграм. І дамовіцца пра іх выкарыстанне перад паходам, каб не было блытаніны.

Амерыканская разведка выкарыстоўвала ў час Другой сусветнай вайны ў якасці гатовых шыфраў вуснае маўленне амерыканскіх індзейцаў, якія не мелі пісьменнасці. Два індзейцы – часцей за ўсё гэта былі індзейцы з племені наваха – адкрыта размаўлялі адзін з адным па палявым ваенным тэлефоне на сваёй мове. Ніхто – ні немцы, ні саюзнікі – не маглі зразумець іх размову.

Усе прывыклі да слоў «шыфр» і «код», але мала хто задумваўся, што на самай справе яны абазначаюць.

 

Международный валютный фонд

В период существования фиксированных валютных курсов деятельность МВФ была направлена на поддержание валютных паритетов, предотвращение… Важным направлением деятельности МВФ является кредитование стран для…  

Заданне 2. Перакладзіце тэкст на беларускую мову. Адзначце спецыфіку беларускамоўнага перакладу.

1. Гражданский истец в целях поддержания предъявленного им иска имеет право: 1) знать сущность обвинения; 2) давать пояснения по предъявленному им иску;

Да лекцыі 4. ЛЕКСІКАЛОГІЯ І ЛЕКСІКАГРАФІЯ

Заданне 1. Карыстаючыся энцыклапедычнымі даведнікамі, размяркуйце прыведзенныя тэрміны ў наступным парадку: 1) спрадвечнабеларуская лексіка, 2) запазычаная лексіка.

Аб’ект права, апазіцыя, арцель, балістыка судовая, банда, банкаўскі крэдыт, бацькоўскія правы і абавязкі, біржа, браты і сёстры, бюджэтнае права, бягучы рахунак, дармаедства, валюта, ветэран, віна, вобыск, водпуск, вотум, вочная стаўка, высновы, высяленне, ганарар аўтарскі, гарантыя, гаспадарчае аб’яднанне, гаспадарчы суд, генацыд, гімн, гіпотэза, грамадзяне, дактыласкапія, дзяжурства, дыскрымінацыя, дэкларацыя, дэ-факта, дэ-юрэ, жалоба, закон аб уласнасці, захоўванне, звычай, злачынства, іск, кадастр водны, калгас, калгасны двор, калегія, капа, касацыя, кіраванне, кодэкс, крыміналістыка, ламбард, латарэя, легалізацыя, ліцэнзія, лясы калгасныя, магістрат, мажарытарная сістэма, манархія, мандат, мараторый, мафія, махлярства, маці-гераіня, мацярынства, мачаха, мемарандум, міліцыя, міністэрства, місія, мытня, навацыя, нагляд, надомнікі, народаўладдзе, натарыус, незалежнасць суддзяў, непрацаздольнасць, нетры, норма права, няўхільнасць пакарання, рэспубліка, рэферэндум, рэцыдывіст, сабатаж, статус-кво, суверэнітэт, суддзя, трансферт, трасалогія, тыранія, тэрарызм, удзельнікі, ультыматум, фальсіфікацыя, хадатайніцтва, цэнз, цэнзура, цялесныя пашкоджанні, шантаж, шпіянаж, штаты, штраф, якасць, ярлык.

 

Аблігацыя, аванс, авіза, авуары, адміністраванне, акрэдытыў, актывы, акцыз, акцыя, акцыянернае таварыства, акцэпт, альтэрнатыва, альянс, амартызацыя, ануляцыя, апцыён, арэнда, асартымент, асацыяцыя, асігнаванні, аўдытары, аўкцыён, аўтаркія, аўтэнтык, баланс, баніфікацыя, банк, банкноты, банкруцтва, бартэр, безнаяўныя разлікі, бізнес, біржа, брокер, брута, валавая прадукцыя, валюта, ваўчар, вэксаль, гандаль, гарантыя, дагавор, дарэнне, датацыя, дыверсіфікацыя, дывідэнд, дылер, дэбітор, дэвальвацыя, дэмпінг, дэнамінацыя, дэнансацыя, дэпазіт, дэпанент, дэфляцыя, заклад, зберажэнні, заяўка, імпарт, інвестар, індэксацыя, інкаса, інфляцыя, іпатэка, калькуляцыя, камерцыя, канверсія, кантракт, каціроўка, каштарыс, каштоўныя паперы, квота, клірынг, купюра, лакаўт, лібералізацыя цэн, лізінг, ліквіднасць, ліміт, маёмасныя правы, маёмасць, маклер, манаполія, манетная адзінка, маркетынг, менеджмент, менеджэр, мытнік, мытня, навацыя, нажніцы цэнаў, накапленні, накладная, неплацежаздольнасць, нерухомая маёмасць, нерэнтабельны, нета, ноў-хаў, нуліфікацыя, офіс, падатак, пасіў, пеня, пошліна, прадпрымальніцтва, прыватызацыя, рахунак, рынак, рэвальвацыя, рэімпарт, рэнта, рэнтабельнасць, сабекошт, самаакупнасць, свабодная зона, скупшчык, субарэнда, субсідыя, суверэнны, тавар, тарыф, транзіт, трасант, уклад, улік, фінансы, фірма, фоліо, фузія, хабар, холдынг, цана, ценявая эканоміка, цэнаўтварэнне, чэк, эканоміка, эмбарга, эмісія.

☼ Акрабат, арыентаванне, бадмінтон, барэц, баскетбол, батэрфляй, більярд, бокс, брас, буліт, бягун, веславанне, віраж, вярчэнне, гандбол, гантэлі, гарадкі, гнуткасць, гросмайстар, дэбютант, захоп, каноэ, каратэ, катанне, крос, лапта, ліга, луза, накаўт, падзенне, падкат, падскокі, плывец, пляцоўка, размінка, рынг, рэгбі, сальта-мартале, самба, спорт, стойка, сумо, таэквандо, трэк, трэнер, трэнінг, удар, ферзь, фінт, фланг, фрыстайл, футбол, шпагат, штанга.

Заданне 2. Карыстаючыся энцыклапедычнымі даведнікамі, размяркуйце прыведзенныя тэрміны ў наступным парадку: 1) актыўная лексіка, 2) пасіўная лексіка: а) гістарызмы, б) архаізмы, в) неалагізмы.

 

Аброк, абшчына, актавыя кнігі, апраўданне, асуджэнне, аўтарскі ганарар, ашуканства, багаж, баніты, бартэр, бацькоўства, бежанцы, бенефіцый, бенкарт, беспрацоўе, бікамералізм, васалітэт, вета, войт, вываланцы, галоўшчына, геалагічны кантроль, геалагічны фонд, генеральны пракурор СССР, глейт, гродскі суд, дабро, двор судовы, донары, допыт, дэцкі, звада, земствы, кабальная здзелка, Казіміраў прывілей, камбатант, камора, кананічнае права, кансэнсус, каптуровы суд, ліберум вета, ліцаванне, люблінская унія, людзі лёзныя, магдэбургскае права, магістрат, маніторынг зямель, маярат, навязка, намова, нацыянальны парк, неасцярожнасць, «ноў-хаў», павераны, падрад, пакт, паліцыя, парафіраванне, парламент, пасад, патэнт, пахвалка, пашпарт, пенсія, пеня, пераводны рубель, подданства, правакацыя, пракуратар, пракуратура, пралангацыя, прамульгацыя, прапінацыя, пратэктарат, пратэст, працэнты, прывілеі, прысуд, прэамбула, прэнгер, прэрэгатыва, прэтэнзія, прэцэдэнт, псеўданім, Саксонскае зярцала, сейм, трыбунал ВКЛ, ураднік, цывільнае права, шкрутыніум, экзекутар, эмітэнт.

Авансаатрымальнік, аўтаркія, актыў, акцэптаванне, асартымент, грыўня, мыта, акцэпт, аўдытар, дылер, банкрут, аўкцыён, біржавік, валюта бухгалтар, іпатэка, фузія, брокер, кансэнсус, цэртыфікат, асыгнаваць, акцыянэр, гарантаванне, набытак, даход, алігаполія, алонж, апцыён, арэнда, аферта, еўравалюта, дэкорт, дэкувер, маркетынг, менеджэр, накладная, ностра, нуліфікацыя, абарачальнасць, ліхвяр, гербавы збор, скарбнік, сельскагаспадарчая камуна, тэрміновыя купоны, базная кніга, гарцавы збор, заборная кніжка, чырвоны процант, ападаткавальны ліст, ордарная кніга, ясак, здзелка, інвестыцыі, капітал, карупцыя, квота, кансалтынг, кансорцыум, кантракт, ламбард, ліміт, неплацежаздольнасць, рынак, рэвальвацыя, рэверсія, сабекошт, злічва, посул, манко, літацыя, сортымент, дастаўнік, банкавы крэдыт, рэзервенны капітал, корэспандавальны рахунак, субсыдыя, попыт, прыватызацыя, продаж, рэнтабельнасць, вартасць, фірма, цэнаўтварэнне, спонсар, трэт, чартэр, арандатар, баланс, кансэнсус, купюра.

 

* Заданне 3. Прачытайце тэксты. Знайдзіце словы, што адпавядаюць студэнцкаму слэнгу.

—Хай, пипл! Хаер не мыт, фэйса не брита. Сегодня отходняк?

—Жизнь плющит: горшки звенят. Так колбасился до двух ночи, а затем как нормальный чел отправился подушку давить. Как вспомню, крышу сносит.

—А меня в депрессию вогнал этот безмазовый сэйшн. Там один цивилъник беспонтово скачет, ни одного волосатого! Темнота! Достал отстойный музон, лабать не умеют, чилдрэны. Где игра, драйв, накал? Я вообще в последнее время на Цеппелинах зависаю. Ну ещё у Хендрикса навёрнутые запилы.

— Слышь, есть маза вписаться на новый сэйшн. Я тикеты достал.

— Весь колокол на измене: реалайзовать или не реалайзоватъ, вот в чём заморочка. Ты меня подсадил на полный приход.

— Дай чик-фаер, у меня смок есть, покумарим.

— Оставь натады, пошли лучше в твою вписку хавкой закинемся.

— Ко мне сейчас без мазы, у меня мазер на флэту. Опять концептуал о лагере двигать будет. Эти разборки с пэрэнтами меня уже загрузили.

— Напряг!

— А бразер у меня клёвый. Он мне рекорду с бундэсовской печаткой и пищук на бездник подарил. Эта фишка всех пробила.

— Будь челом, дай люкс. Я фирмовые шузы и байтовый трузер с лэйблом на зипере хочу комершн.

— Ну у тебя совесть в ауте, ты мне ещё тэн грин-лям должен.

— Пипл, я к тебе всей душой примыкаю, а тебя замыкает на такой фигне. Ладно, пора на базу, я те завтра рингану.

— Привет! Немытый, небритый. Ну как, отошёл после вчерашнего?

—Жизнь угнетает: голова раскалывается. Так безудержно танцевал до двух ночи, а потом как нормальный человек отправился спать. Как вспомню, разум отступает.

—А на меня скуку навёл этот хлипкий музыкальный концерт. Там одни цивилизованные люди, ни одного хиппи. Надоела плохая музыка. Играют как дети, никаких чувств. Я вообще в последнее время «Led Zeppelin» слушаю или соло на гитаре Джима Хендрикса.

—Слушай, есть удачная возможность попасть на новый концерт. Я билеты достал.

—Не могу решить: идти или не идти, вот в чём вопрос. Но ты меня заинтересовал.

—Дай зажигалку, у меня сигареты есть, покурим.

—Оставь на потом, пошли лучше к тебе домой чего-нибудь перекусим.

—Ко мне сейчас идти бесперспективно, у меня мама дома. Опять об учёбе расспрашивать будет. О, как мне надоели эти выяснения отношений с родителями!

—Неприятная ситуация!

—А вот с братом мне повезло. Он мне западную пластинку и пейджер на день рождения подарил. Всем понравилось.

—Будь человеком, отдолжи денег. Я хочу купить ботинки и белые джинсы с фирменным знаком на молнии.

—У тебя нет совести, ты мне ещё 10 долларов должен.

—Я же к тебе всей душой, а ты денег пожалел. Ладно, пора возвращаться, я тебе завтра позвоню.

(В.Е.Егорычев)

 

Заданне 4. Прааналізуйце, як падаюцца наступныя тэрміны ў ТСБМ, БелСЭ, «Слоўніку іншамоўных слоў» А. М. Булыкі, «Энцыклапедыі прыроды Беларусі». Зрабіце выснову.

 

Біятлон, –а, м. Спартыўныя спаборніцтвы, у якіх лыжная гонка спалучаецца са стральбой з вінтоўкі на некалькіх агнявых рубяжах.

[Ад лац. bis – двойчы і грэч. athlon – спаборніцтва, барацьба.] (ТСБМ).

Біятлон (ад лац. bi дзвюх + грэч. athlon барацьба; сучаснае зімовае дваяборства), лыжная гонка на 20 км са стральбой з вінтоўкі на чатырох агнявых рубяжах. Спартсмен робіць 5 стрэлаў на кожным агнявым рубяжы са становішча лежачы ці стоячы, а на апошнім – стоячы, без упору. Мішэні ставяцца звычайна на 3; 8; 13 і 18-м км; дыстанцыя стральбы адпаведна 250, 200, 150 і 100 м. За кожны промах налічваецца штраф 2 хв., які дадаецца да паказанага ў лыжнай гонцы часу. У праграму спаборніцтваў па біятлоне ўваходзіць таксама эстафетная гонка 4 х 7,5 км са стральбой па шарах.

Спаборніцтвы па біятлоне праводзяцца на Беларусі з 1961 г. (БелСЭ).

Біятлон, –а, м. (ад лац. bis = двойчы + гр. athlon = спаборніцтва, барацьба). Спартыўныя спаборніцтвы, дзе лыжная гонка спалучаецца са стральбой з вінтоўкі на некалькіх агнявых рубяжах. ◊ Біятланіст (А. Б.).

 

Рапіра, –ы, ж. Калючая халодная зброя з доўгім і гнуткім чатырохгранным клінком, якая ў цяперашні час ужываецца толькі ў вучэбным і спартыўным фехтаванні. Фехтаванне на рапірах.

[Фр. rapiere.] (ТСБМ).

Рапіра(франц. rapiere), спартыўная калючая зброя, якая выкарыстоўваецца ў спаборніцтвах па фехтаванні.

Складаецца з лёгкага стальнога клінка, гарды, якая ахоўвае руку спартсмена. Клінок прамавугольнага сячэння, даўжынёй 90 см, на канцы мае спецыяльны ахоўны наканечнік. Гарда бывае дыяметрам да 12 см. Вага зманціраванай рапіры не павінна перавышаць 500 г, даўжыня 110 см. З 1954 г. у практыку судзейства па фехтаванні на рапірах уведзены электрарапіры і электрафіксатар (БелСЭ).

Рапіра, –ы, ж. (рус. pапира < фр. rapiere). Калючая зброя з доўгім гібкім чатырохгранным клінком, якая зараз выкарыстоўваецца толькі ў вучэбным і спартыўным фехтаванні. ◊ Рапірыст (А. Б.).

Собаль, –я, м. 1. Невялікі драпежны звярок сямейства куніцавых з каштоўным футрам бурай афарбоўкі.

2. Футра гэтага звярка. Абшыты собалем каўнер (ТСБМ).

Собаль (Martes zibellina), млекакормячая жывёла сям. куніц атр. драпежных звяроў. Насяляе тайгу Сібіры, Урала, Д. Усходу, а таксама поўнач Манголіі, Карэі, Японіі, Кітая.

Даўжыня цела 32-58 см, маса да 1,8 кг (самцы большыя за самак). Поўсць ад жоўта-бурай да чорна-бурай, густая, шаўкавістая. На гарляку і грудзях жоўтая пляма. Корм жывёльны (пераважна мышападобныя грызуны) і раслінны (ягады рабіны, кедравыя арэхі). Нараджае 1-7 дзіцянят. Каштоўны прамысловы звер (БелСЭ).

Собаль (Martes zibellina), млекакормячая жывёла сям. куніцавых атр. драпежных звяроў. Пашыраны пераважна ў лясной зоне ад Пячоры да берагоў Ціхага акіяна. У 15-18 ст. бел. і літ. лясы былі мяжой пашырэння С. на захад. На Беларусі ў 15-16 ст. мясц. сабалінае футра (па 100-200 шт.) прадавалася ў Мінску, Навагрудку, Полацку і інш. месцах (гіст. дакументы «Роспіс ардыншчыны», 1501; «Заўвагі да генеральнага межавання» і інш.). Вельмі каштоўны прамысловы пушны звер. Аб’ект зверагадоўлі.

Даўж. 43-58 см, маса 0,9-1,9 кг. Цела прысадзістае, гібкае, вушы вялікія акруглыя, хвост пушысты, даўж. да 19 см. Поўсць густая, мяккая, пушыстая, ад светла-карычневай да чорна-бурай, бліскучая; на горле і грудзях невыразная жоўтая пляма. Жыве паасобку. Аселы, трымаецца ў асноўным на зямлі, можа лазіць па дрэвах. Гняздо ў дуплах паваленых дрэў, пад каранямі, вываратнямі, сярод камення і г. д. Нараджае да 5 (7) дзіцянят у красавіку-маі. Працягласць жыцця ў няволі да 15-18 гадоў. Скрыжоўваецца з куніцай лясной, у выніку з’яўляюцца т. зв. кідусы. А. К. Фядосаў (ЭпБ).

 

Шахматы, –мат; адз. няма. 1. Гульня на дошцы, раздзеленай на 64 светлыя і цёмныя клеткі (палі), паміж 16 белымі і 16 чорнымі фігурамі па ўстаноўленых для іх правілах хадоў. Бухгалтар Селівей і планавік Ігнат у шахматы гулялі. Корбан.

2. Набор фігур для такой гульні. Расстаўляць шахматы.

[Ад перс. sah mat – цар памёр] (ТСБМ).

Шахматы(ад перс. шах – гасудар + араб. мат. – памёр) – спартыўная гульня, якая спалучае элементы спартыўнай барацьбы, навуковага мыслення і мастацкай творчасці; від спорту.

Гуляюць 2 праціўнікі на квадратнай дошцы, падзеленай на 64 светлыя і цёмныя палі. У кожнага па 16 фігур (кароль, ферзь, 2 ладдзі, 2 сланы, 2 кані і 8 пешак), якія перамяшчаюцца паводле пэўных правіл. Мэта гульні – даць мат каралю (становішча, калі кароль не можа абараніцца ад нападу фігур праціўніка).

Лічаць, што шахматы ўпершыню з’явіліся ў Індыі ў канцы 5 ст. Сучасную форму шахматы набылі ў 16 ст. у еўрапейскіх краінах (Іспанія, Італія, Францыя, Англія). Афіцыйныя спаборніцтвы па шахматах праводзяцца з 19 ст. (першы міжнародны турнір прайшоў у Лондане ў 1851 г.).

Першы чэмпіянат БССР па шахматах адбыўся ў 1924 г. (пераможца С. К. Разенталь). Першы майстар спорту па шахматах на Беларусі – У. І. Сіліч (БелСЭ).

Шахматы, –мат, мн. (ад перс. sah mat = шах памёр). 1. Гульня двух партнёраў на раздзеленай на 64 светлыя і цёмныя клеткі дошцы 32 светлымі і цёмнымі фігурамі з мэтай аб’явіць мат каралю праціўніка. 2. Набор фігур для такой гульні. Расставіць на дошцы шахматы. ◊ Шахматны, шахматыст (А. Б.).

Заданне 5. Карыстаючыся энцыклапедычнымі даведнікамі, размяркуйце прыведзенныя тэрміны ў наступным парадку: 1) мнагазначныя словы, 2) амонімы, 3) сінонімы, 4) антонімы, 5) паронімы.

 

Абавязкі, абаліцыя, абвінавачаны, адказчык, адкрытае галасаванне, акупацыя, аналогія, ануляванне, ахова прыроды, банда, беззаконне, бікамералізм, брак, бяздзейнасць злачынная, вайна, валюта, віна, выдача злачынцаў, вымаганне, вымагацельства, высяленне, вэксаль, грамата, грошы, грузаадпраўшчык, грузаатрымальнік, грыф, дабро, данос, дарослыя, даўжнік, двухпалатная сістэма, дзеці, дыпламант, дыпламат, дыпламатычнае прадстаўніцтва, дыплом, дэкрэт, дэмакратыя, дэнансацыя, дэнатуралізацыя, дэпазіт, дэпутацкая недатыкальнасць, завочнае навучанне, закон, законнасць, замах, засяленне, збор, звальненне, знак, знешні гандаль, імпарт, імунітэт дэпутата, імя, ісцец, кааліцыя, казнь, калецтва працоўнае, камітэнт, камітэт, кананічнае права, кантроль, канфесія, канцэсія, кара, квота, конкурс, копія, крэдытор, лёгкія цялесныя пашкоджанні, ліст, лячэнне дабравольнае, лячэнне прымусовае, маёмасць, малалетнія, манархія, мандат, мараторый, марка, мафія, мемарандум, мінімальны спажывецкі бюджэт, міністэрства, мір, місія, навучанне без адрыву ад вытворчасці, нагляд, натуралізацыя, нацыяналізацыя, неадпаведнасць, недры, непаўналетнія, непаўналецце, нетры, норма, нота, нядбайнасць злачынная, ордэн, пай, знос, пакаранне, памілаванне, паручыцельства, пасаг, пастанова, патранат, патуранне, паўналецце, пойвар, правы, прагал, прагул, прадстаўленне, пражытачны мінімум, пралангацыя, прамульгацыя, прамы доказ, пратэст, працаўладкаванне, прыватная амністыя, прыватызацыя, прыярытэт, прэзідэнт, прэтэнзія, раён, развод, раздзяржаўленне, рэкет, рэкламацыя, сесія, спадчына, стандарт, субстанцыя, сям’я, тайнае галасаванне, тратта, траўма вытворчая, узнагарода, ускосны доказ, халатнасць, цана, царкоўнае права, цяжкія цялесныя пашкоджанні, шайка, шантаж, шлюб, штаты, штраф, экалогія, экспарт, экспедытар, экстрадыцыя, эмбарга, якасць, яўка.

Акцэпт наступны, андэррайтынг, валюта, дэпорт, дысконт, камбіст, акцэпт папярэдні, канцэлінг, баланс плацёжны актыўны, квота, кантрафакцыя, крэдытор, акцэпт папярэдні, ліквіднасць, ліцэнзія, манаполія, патэнт, прэмія на біржы, прынцыпал, рэверс, рэтрата, роялці, здзелка, другасны попыт, структура заработнай платы, акцэпт папярэдні, тэндэр, баланс плацёжны пасіўны, аўдытар, баланс гандлёвы актыўны, рэвізор, эксперт, валюта неканверсуемая, экс-дывідэнд, валюта канверсуемая, манапалізацыя, банкруцтва, дэманапалізацыя, нацыяналізацыя, неплацежаздольнасць, дэнацыяналізацыя, інвестыцыі запланаваныя, дэфіцыт, эканоміка, інвестыцыі незапланаваныя, квота імпартная, недахоп, ф’ючарс, квота экспартная, мядзведзь, індасамент, франшыза, бык, справаздачнасць, аб’яднанне вертыкальнае, жырант, траст, аб’яднанне гарызантальнае, аб’ём прапановы, жыра, індасант, трансферт, аб’ём попыту, аперацыі банкаў актыўныя, ін’екцыя, тэндэр, аперацыі банкаў пасіўныя, адказнасць неабмежаваная, упрыскванне, рахунак, адказнасць абмежаваная, сфера вытворчая, карупцыя, вартасць, сфера невытворчая, актыў, подкуп, пасіў, плацежаздольнасць, зліццё гарызантальнае, крос-курс, авуары, зліццё вертыкальнае, рээкспарт, курс валютны, рэімпарт, раўнавага стабільная, абарачальнасць валюты, акрэдытыў, раўнавага нестабільная, пошліны імпартныя, арбітраж, пошліны экспартныя, прадпрыемства закрытае, канверсавальнасць валюты, прадпрыемства адкрытае, выдаткі вычарпальныя, стагнацыя, бардэра, выдаткі невычарпальныя, эканоміка закрытая, валюта, застой, трата, эканоміка адкрытая, вексель, улік, справаздачнасць.

 

☼ Абарона, абаронца, адзінаборства, адзінаццаціметровы, арбітр, атака, аўтсайдэр, афсайд, брамнік, варатар, выйгрыш, высокі мяч, галкіпер, гандбол, грубае парушэнне, гулец, доўгая дыстанцыя, доўгая перадача, дыскваліфікацыя, заканчэнне, згібанне, ігрок, інсайд, кароткая дыстанцыя, кароткая перадача, кваліфікацыя, контратака, конь, ладдзя, лідэр, мат, нападаючы, нападзенне, нізкі мяч, паражэнне, пас, пасаваць, паўабаронца, паўэрліфтынг, паўсярэдні нападаючы, пенальці, пентатлон, перадача, перамога, пераможца, перыяд, пешка, поле, праціўнік, пройгрыш, пяцібор’е, разгібанне, расслабленне, раунд, ручны мяч, рэлаксацыя, рэферы, сапернік, сілавое трохбор’е, спрынтэр, стаер, становішча па-за гульнёй, старт, суддзя, сэт, тайм, тур, фінал, фініш, фол, форвард, хаўбек, цэнтрфорвард, чэмпіён, шар, шах, шматбор’е.

 

Да лекцыі 5. АСАБЛІВАСЦІ СЛОВАЎТВАРЭННЯ БЕЛАРУСКАЙ НАВУКОВАЙ ТЭРМІНАЛОГІІ

Заданне 1. Вызначце, якім спосабам утвораны наступныя тэрміны.

◊ААН, абвінаваўца, абвінавачаны, вобыск, абвінавачванне, адкліканне суддзяў, апраўданне, асуджаны, вобласць, дабро, даведка, дагавор падраду…   ▲Аблігацыя, авердрафт, агенцтва, адтэрміноўка, амартызацыя, акцыянер, арбітраж, арэндатар, аўкцыянер, акцыянерны…

Да лекцыі 6. СІСТЭМА СТЫЛЯЎ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ. АСАБЛІВАСЦІ НАВУКОВАГА СТЫЛЮ МОВЫ

* Заданне 1. Прачытайце тэксты. Які стыль і тып выкладу гэтых тэкстаў?   Паходжанне дзяржавы ў Афінах

Заданне 2. Прачытайце тэксты. Вызначце іх сістэму моўных сродкаў, марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці, абгрунтуйце свае вывады.

◊ Паходжанне права, яго прыметы Права ўзнікае натуральна-гістарычным шляхам у выніку тых сацыяльна-эканамічных… Першы буйны падзел грамадскай працы – аддзяленне жывёлагадоўлі ад земляробства, другі – аддзяленне рамяства ад…

Да лекцыі 7. ТЭКСТ І ЯГО АРГАНІЗАЦЫЯ

Заданне 2. Прачытайце тэксты. Вызначце тып выкладу гэтых тэкстаў, сродкі сувязі ў тэксце, абгрунтуйце свае назіранні.

I тады, калі, прачнуўшыся ад зімовага сну, светла і ўсхвалявана гамоняць маладым лісцём дрэвы, а зялёна-смарагдавы колер зямлі, аблашчанай… I тады, калі ў кожнай красцы на густатравых лугах клапатліва і заюшана… I тады, калі прыкметна цішэе ў прасторах, калі на палях па-восеньску пахне ўжо свежаю саломаю і новым зернем, якое…

Да лекцыі 8. ЖАНРЫ НАВУКОВАГА МАЎЛЕННЯ

Заданне 1. Прачытайце тэкст. Знайдзіце сказы, якія нясуць галоўную інфармацыю. На аснове іх складзіце тэзісы да тэксту. Якія шляхі кампрэсіі тэксту вы выкарысталі пры складанні тэзісаў?

Вялікае княства Літоўскае – беларуска-літоўская дзяржава

У Вялікім княстве Літоўскім мелася стройная сістэма судовых органаў. Яна складалася з агульных судоў для ўсяго насельніцтва, заснаваных на старажытным звычаёвым праве і нормах Статутаў, і з саслоўных судоў толькі для шляхты, якія былі аддзелены ад адміністрацыі. Акрамя таго, у княстве меліся суды для асобных групаў насельніцтва – духавенства, мяшчан, татар, яўрэяў, якія пераважна дзейнічалі на падставе царкоўнага або старажытнага копнага права.

Суды Вялікага княства падзяляліся на вышэйшыя, так ці інакш звязаныя з вялікім князем, і суды мясцовыя, якія дзейнічалі ў ваяводствах і паветах.

Самым высокім судовым органам лічыўся вялікакняжацкі, ці гаспадарскі суд. Падсуднасць справаў гэтаму суду да сярэдзіны XVI ст. была даволі шырокай, але затым быў устаноўлены інстанцыйны парадак, па якому спярша справы павінны разглядацца ў мясцовых судах па першай інстанцыі. Статут 1588 года вызначыў, што да кампетэнцыі гаспадарскага суда адносіліся справы па дзяржаўных злачынствах, па ісках да шляхты аб выпатрабаванні дзяржаўных маёнткаў і земляў, аб прыналежнасці да саслоўя шляхты, па ісках, што закраналі інтарэсы казны, па скаргах на незаконныя дзеянні вышэйшых службовых асобаў (раздз.І, арт. 3, 4, 14, 15; раздз.ІІІ, арт. 11; раздз. IV, арт. 63, 83, 90).

Статут не вызначаў дакладны склад вялікакняжацкага суда. На практыцы ў якасці засядацеляў на судзе павінны былі прысутнічаць паны-радныя; колькасць засядацеляў залежала ад важнасці справы, ад службовага становішча істца і адказчыка: 2-3, часам 20.

Суд паноў-рады лічыўся разнавіднасцю вялікакняжацкага суда. Ён мог разглядаць справы незалежна ад таго, уся Рада была ў зборы ці толькі яе частка.

Соймавы суд першапачаткова праводзіўся вялікім князем і панамі-радамі ў час сойма. Такі парадак работы быў нязручным, бо соймы збіраліся рэдка, таму Статут 1588 года вызначыў, што справы ў соймавым судзе павінны разглядаць вялікі князь, паны-рады і восем дэпутатаў сойма (раздз. I, арт. 4, 28; раздз. III, арт. 46),

Суд камісарскі разглядаў зямельныя спрэчкі феадалаў з дзяржаўнымі маёнткамі. У такіх выпадках спецыяльна вызначаныя камісары выязджалі на месца і там разглядалі спрэчкі (раздз. IV, арт. 83).

Скарбовы трыбунал (камісія) разглядаў справы аб нанясенні стратаў дзяржаўнай казне, аб аплаце вэксаляў, дакладнасці адзінкаў вымярэння, празмерных паборах на мастах і грэблях, аб аплаце купцамі пазык і інш. У склад трыбунала ўваходзілі падскарбі земскі ці падскарбі надворны (загадвалі казной), два камісары, прызначаныя соймам, іншыя асобы. Скарбовы трыбунал збіраўся чатыры разы ў год на пасяджэнні па чатыры тыдні кожнае.

Асэсарскі суд – старадаўні вялікакняжацкі суд, які засядаў спачатку ў Гродне, а пазней часам і ў Варшаве. У склад суда ўваходзілі канцлер, двое паноў-рады і чатыры асэсары, што выбіраліся на соймах. Асэсарскі суд галоўным чынам разглядаў справы, якія мелі дачыненне да выдадзеных раней вялікімі князямі прывілеяў на дараваныя землі, маёнткі, рознага роду льготы.

Вялікі князь быў вельмі абцяжараным судовымі справамі. Калі ўлічыць, што князь часта пераязджаў з месца на месца, а бывала, і працяглы час адсутнічаў у дзяржаве, цяжэбнікам нялёгка было знайсці вышэйшага суддзю. Гэта прывяло да таго, што справы ў вялікакняжацкім судзе не разглядаліся дзесяткі гадоў.

Палепшыць разгляд судовых справаў паспрабаваў Стэфан Баторы, які 1 сакавіка 1581 года выдаў прывілей аб утварэнні найвышэйшага суда – Галоўнага суда (Трыбунала), на які ўскладаліся апеляцыйны перагляд справаў і разгляд некаторых справаў па першай інстанцыі.

Галоўны суд Вялікага княства Літоўскага складаўся з суддзяў, якія выбіраліся штогод шляхтай на сойміках па два суддзі ад павета. Справы разглядаліся судовай калегіяй з двух-сямі чалавек. Усёй работай Галоўнага суда кіраваў выбраны суддзямі старшыня – маршалак. На пасаду маршалка рэкамендаваўся Радай адзін з паноў. Пасяджэнні (сесіі) Галоўнага суда праводзіліся ў Вільні – штогод, у Мінску і Наваградку – папераменна праз год. Кожная сесія (кадэнцыя) працягвалася не больш як 22 тыдні, пасля суддзі пераязджалі ў чарговы горад.

Пастанова (дэкрэт) Трыбунала выносілася па большасці галасоў суддзяў і абскарджанню не падлягала. Выкананне дэкрэтаў ускладалася на павятовыя суды або на павятовых стараст.

Сярод мясцовых судоў найбольш старадаўнім быў замкавы, ці гродскі суд, пасяджэнні якога праводзіліся ў замку ці, як называлі яго ў тыя часы – горадзе, градзе. Суддзямі выступалі службовыя асобы мясцовай адміністрацыі – ваявода, стараста, дзяржаўца і іх намеснікі.

Найбольш тыповым, аддзеленым ад адміністрацыі саслоўным судом для шляхты быў земскі павятовы суд. Ён узнік у першай палове XVI ст., канчатковае прававое афармленне набыў у Статутах 1566 і 1588 г. Суддзя, падсудак і пісар павятовага суда выбіраліся на павятовых сойміках, затым зацвярджаліся вялікім князем. Суддзямі маглі быць толькі ўраджэнцы Вялікага княства, шляхціцы, землеўладальнікі, дабрачынныя людзі хрысціянскай веры, якія ведалі права і не займалі духоўных і дзяржаўных пасадаў.

Справы ў земскім судзе разбіраліся пасесійна. Сесіі збіраліся тры разы на год.

Другім судом, аддзеленым ад органаў дзяржаўнага кіравання, быў падкаморскі суд, які быў створаны ў 1566 годзе. 3 1588 г. падкаморага выбіралі на павятовым сойміку, а затым яго зацвярджаў гасудар. Пасада падкаморага лічылася ганаровай і даходнай, бо значная частка судовых пошлінаў, якія ўнеслі бакі, ішла ў даход суддзі. Падкаморы вырашаў спрэчкі аб межах землеўладанняў феадалаў, таму яго часта называюць «межавым судом».

У беларускіх гарадах з магдэбургскім правам, аб чым ужо ішла гаворка, дзейнічалі войтаўска-лаўніцкія суды, якія складаліся з войта і лаўнікаў (засядацеляў, якія выбіраліся мяшчанамі). Дробныя і нязначныя правапарушэнні і спрэчкі сярод мяшчан разглядалі гарадскія бурмістры.

У Вялікім княстве існавалі копныя суды, якія ўзніклі ў старажытныя часы і дзейнічалі да канца ХVIII ст. Суддзямі копнага суда былі простыя людзі – копныя мужы і копныя старцы. Падсуднаcць справаў копнаму суду не была дастаткова акрэслена. Ён мог разглядаць справы аб забойстве, калецтве і пабоях, аб крадзяжах і грабяжах, аб патравах і інш. Пастановы копных судоў, як правіла, абскарджэнню не падлягалі і выконваліся адразу пасля іх прыняцця.

Існавалі і іншыя суды – каптуровы (на час міжкаралеўя), палюбоўны і г.д.

У сучаснай літаратуры нярэдка перабольшваецца значэнне і роля права і суда ў княстве. Вялікае княства характарызуецца амаль як прававая дзяржава. На практыцы справы абстаялі інакш. Пакажам гэта на прыкладах, вядомых нам з дакументаў таго часу. У 1580 годзе слугі гетмана літоўскага Крыштофа Радзівіла ў Вільні забілі нейкага «маскавіцяніна» Заблоцкага толькі за тое, што небарака быццам бы не зняў шапкі пры сустрэчы з гетманам. Заблоцкі быў добра вядомы вялікаму князю і каралю Стэфану Баторыю. Баторы абурыўся на гетмана за забойства свайго знаёмага і... два тыдні не прымаў гетмана. Калі Радзівіл атрымаў дазвол наведаць князя, ён публічна прасіў прабачэння за тое, што з прычыны н е к а т о р ы х абставінаў на працягу апошніх дзён не мог быць у князя. Аб забойстве Заблоцкага нават і не ўпаміналася. На тым справа была закрыта. Як бачым, нават кароль і вялікі князь Баторы быў бяссільным пакараць магната Радзівіла.

Не выконвалі многіх судовых пастановаў і феадалы. Калі вінаваты не выконваў пастановы суда, суд меў права звяртацца да вялікага князя, і князь аб’яўляў непаслухмянага злачынцу банітам, гэта азначала, выгнаннікам з дзяржавы з пазбаўленнем маёмасці, правоў і шляхецкай годнасці. Цэлыя кнігі таго часу спісаны баніцыйнымі лістамі, але наўрад хто з банітаў быў прымусова выгнаны з княства. Нейкі Самуіл Лашч рабіў наезды на шляхецкія маёнткі, забіваў людзей, абразаў ім насы, вушы, увогуле разбойнічаў. За злачынства суды выдалі на яго 236 баніцый, але Лашч так і не пакінуў межы Вялікага княства.

Значным недахопам судовай сістэмы Вялікага княства было тое, што не было надзейнага механізма, які забяспечваў бы выкананне судовых рашэнняў. У распараджэнні суда была службовая асоба – возны, які прызначаўся ваяводай і быў адказны за дастаўку позваў (павестак) асобам на суд, уводзіў ва ўладанне маёнткамі, землямі новых гаспадароў і г.д. Недатыкальнасць асобы вознага гарантавалася Статутам 1588 г.: за абразу вознага належаў штраф і 20-тыднёвае турэмнае зняволенне, за нанясенне яму ранаў ці забойства – смяротная кара.

Але на практыцы феадалы ні ў што ставілі асобу вознага, як і судовыя рашэнні, калі яны супярэчылі іх інтарэсам.

Абсалютная большасць насельніцтва Вялікага княства – простыя людзі: чэлядзь дворная, феадальна-залежныя сяляне зусім былі пазбаўлены праваздольнасці, іх лёсам поўнасцю распараджаліся іх уладальнікі-паны. У пастанове Варшаўскага сойма 1573 года гаварылася: «Духоўныя і свецкія ўладальнікі маюць права на поўнае падпарадкаванне і паслухмянасць сваіх падданых, а калі апошнія будуць ім супраціўляцца, то такія ўладальнікі могуць сваіх падданых... караць па свайму меркаванню...» (М.С.).

 

Заданне 2. Уважліва прачытайце тэкст. Коратка сфармулюйце асноўную думку кожнага абзаца. Напішыце анатацыю да тэксту. Выкарыстайце структурныя мадэлі, што прыводзяцца ў дужках у канцы тэксту.

Найбольш таленавітыя вучоныя адрозніваюцца шырокім кругаглядам і творчай ініцыятывай, маюць як сілу сінтэзу, так і пачуццё перспектывы, умеюць глядзець далёка ў будучыню. Гэта людзі вельмі вялікай працаздольнасці, моцнай волі, вялікага творчага подзвігу. Яны прынцыповыя аптымісты, вераць у сілу навуковага пазнання, здольныя не толькі марыць, але і дасягаць небывалага. Такіх людзей адносна мала, яны складаюць алмазны фонд чалавецтва.

Якія ж якасці павінен мець чалавек, які рыхтуе сябе да навукова-даследчай дзейнасці? Найперш неабходна самаахвярная, самаадданая любоў да навукі, да выбранай спецыяльнасці. Гэта любоў павінна быць палкай, бескарыслівай, здольнай на пераадоленне ўсялякіх цяжкасцей і перашкод.

Неабходна таксама ўпэўненасць у правільнасці выбранага шляху. Гэта нараджае мэтанакіраванасць, якая дазваляе даследчыку не толькі бачыць аддаленую перспектыву працы, але і дакладна планаваць асобныя яе этапы.

Абавязковай якасцю вучонага з’яўляецца чэснасць. Гутарка ідзе не толькі пра плагіяцтва – выкарыстанне і прысваенне сабе чужых прац, ідэй і фактаў. Амаральным з’яўляецца ўсякі неаб’ектыўны падыход да ацэнкі ўласных доследаў і назіранняў. Строгасць і аб’ектыўнасць у аналізе любых навуковых матэрыялаў і ў пабудове вывадаў з’яўляецца ўмовай, абавязковай для кожнага навуковага даследавання.

Навуковы работнік – і малады, і стары – павінен адрознівацца сціпласцю і самакрытычнасцю, паважаць думкі іншых. Адсутнасць гэтых якасцей параджае эгацэнтрызм, самаўлюбёнасць, пераацэнку сваіх магчымасцей.

Поспех у навуковай творчасці ў значнай ступені залежыць ад агульнай настроенасці чалавека. Аптымізм стымулюе волю, абвастрае ўспрыняцце і думку. Песімізм, наадварот, падаўляе эмоцыі, цягне не наперад, а назад. Вучоны павінен глядзець уперад, любіць жыццё, думаць перспектыўна, быць аптымістам.

I, нарэшце, адной з галоўных якасцей сапраўднага вучонага з’яўляецца працалюбівасць. Неабходна выпрацаваць у сабе цярпенне, вытрымку пры пастаноўцы любога навуковага эксперыменту, які звычайна патрабуе шматразовай праверкі, прыносіць няўдачы, часта звязаныя з недастатковым асваеннем методыкі.

Не супакойвацца на дасягнутым – гэты лозунг павінен быць галоўным у працы кожнага навукоўца.

(Скрябин, К.И. Моя жизнь в науке. – М.: Политиздат, 1969. – 463 с.)

 

Артыкул прысвечаны, найперш адзначаецца, звяртаецца ўвага на,.........., асабліва падкрэсліваецца, артыкул разлічаны на).

Заданне 3. Аформіце цытаты (на аснове прапанаванага тэксту) рознымі спосабамі (як часткі сказаў, як цэлыя сказы; з указаннем і без указання аўтара і інш.).

Юрыдычны склад правапарушэння

Правапарушэнне мае месца толькі тады, калі ў наяўнасці маюцца ўсе элементы, з якіх яно складаецца. Сукупнасць элементаў правапарушэння, неабходных для прымянення мер юрыдычнай адказнасці, называецца юрыдычным саставам правапарушэння.

У юрыдычны састаў правапарушэння ўваходзяць суб’ект, аб’ект, суб’ектыўны бок і аб’ектыўны бок паводзінаў, якія не адпавядаюць нормам права.

Суб’ект правапарушэння – асоба, якая яго здзейсніла: грамадзянін ці арганізацыя. Калі суб’ектам з’яўляецца індывід, ён павінен быць правадзеездольным, а таксама дасягнуць узросту юрыдычнай адказнасці.

Аб’ект правапарушэння – сукупнасць грамадскіх адносінаў, на якія пасягае правапарушэнне. Гэта могуць быць адносіны, звязаныя з аховай жыцця і здароўя індывідаў, парадку кіравання ці грамадскай бяспекі.

Суб’ектыўны бок правапарушэння – сукупнасць прымет, якія характарызуюць адносіны суб’екта да ўчынка, які ён здзяйсняе, і яго наступстваў. Суб’ектыўны бок уключае мэту, матыў і віну.

Мэта – ідэальнае прадугадванне будучыні, таго выніку, які імкнецца дасягнуць суб’ект. Для некаторых відаў правапарушэнняў, такіх, як дзяржаўныя злачынствы, напрыклад, наяўнасць пэўнай мэты суб’екта правапарушэння з’яўляецца неабходнай.

Матыў – унутранае падахвочванне, якім кіруецца суб’ект правапарушэння. Матывы могуць быць рознымі: карыснымі, агрэсіўнымі і г. д.

Віна – псіхічныя адносіны асобы да свайго супрацьпраўнага дзеяння і яго наступстваў. У тэорыі праваадносінаў выдзяляюцца формы віны: намер і неасцярожнасць.

Намер – асоба ўсведамляе грамадска небяспечны характар сваіх дзеянняў, прадбачыць магчымасць наступлення шкодных вынікаў і жадае або дапускае іх наступленне. Намер можа быць прамым і ўскосным. Прамы намер – асоба жадае наступлення ўказаных у законе шкодных вынікаў. Ускосны намер – асоба не жадае, але дапускае наступленне шкодных вынікаў. У юрыдычнай літаратуры таксама можна сустрэць пункт гледжання, у адпаведнасці з якім выдзяляюць азначаны ці неазначаны намер, альтэрнатыўны ці факультатыўны намер. Дадзеныя класіфікацыі маюць не толькі навуковае значэнне, а і практычнае, паколькі ўплываюць на характар правапарушэння і могуць улічвацца пры вызначэнні пакарання.

Неасцярожнасць выражаецца ў дзвюх формах – злачыннай легкадумнасці і злачыннай нядбайнасці. Злачынная легкадумнасць – форма неасцярожнасці, пры якой суб’ект прадбачыць грамадска небяспечныя наступствы сваіх дзеянняў, але легкадумна разлічвае на іх прадухіленне. Напрыклад, індывід дзеля гарэзлівасці садзіцца за руль аўтамабіля і даганяе іншага чалавека. Той трапляе над машыну, таму што шафер не здолеў своечасова затармазіць.

Злачынная нядбайнасцъ – асоба не прадбачыць грамадска небяспечных наступстваў сваіх дзеянняў, хаця можа і павінна іх прадбачыць. Напрыклад, ізноў жа дзеля гарэзлівасці індывід выкідае праз адчыненае акно вазон з кветкай, што правакуе смерць выпадковага прахожага, бо ўпаў вазон яму на галаву. Мае месца неасцярожнае забойства з такой формай віны, як нядбайнасць.

Менавіта суб’ектыўны бок дазваляе адрозніваць правапарушэнне ад казусу (выпадку). Казус узнікае не ў сувязі з воляй і жаданнем асобы. Казус можа быць прыроднай з’явай (навадненне) ці вынікам уласных дзеянняў, якія чалавек не ўсведамляў ці магчымыя наступствы якіх не прадбачыў. Казус – гэта заўсёды невіноўнае прычыненне шкоды, хаця па некаторых фармальных прыметах ён падобны да правапарушэння.

Аб’ектыўны бок правапарушэння – сукупнасць прымет, якія характарызуюць яго знешні бок. Аб’ектыўны бок уключае дзеянне, шкоду і прычынную сувязь паміж дзеяннем і прычыненай шкодай.

Дзеянне – тыя паводзіны індывіда, якія і складаюць правапарушэнне. Дзеянне можа мець актыўную ці пасіўную формы. Гэта значыць, што яно можа здзяйсняцца ў форме дзеяння ці бяздзеяння. Злачынца здзяйсняе крадзеж маёмасці ці ўрач не аказвае дапамогу хвораму. Суб’ект правапарушэння здзяйсняе свае паводзіны ў канкрэтным месцы, часе і пры пэўных абставінах.

Шкода – тыя неспрыяльныя наступствы, якія вынікаюць з правапарушэння. У пэўных выпадках шкода можа быць вельмі лёгка выяўлена: тады, калі яна носіць маёмасны характар або заключаецца ў смерці чалавека ці выражаецца ў нанясенні яму цялесных калечанняў. Але нават тады, калі шкодныя наступствы нельга выразна акрэсліць, яны пры здзяйсненні правапарушэння існуюць заўсёды і маюць форму парушэнняў сацыяльных сувязяў, што склаліся ў грамадстве.

Прычынная сувязь: філасофія сцвярджае, што калі адна з’ява з непазбежнасцю і неабходнасцю цягне іншую, паміж імі існуе прычынна-выніковая сувязь. Дадзены элемент мае вельмі важнае значэнне для характарыстыкі правапарушэння. Неабходна, каб менавіта дадзенае дзеянне (бяздзеянне) з’яўлялася прычынай менавіта дадзеных шкодных вынікаў. У процілеглым выпадку немагчыма гаварыць аб здзяйсненні суб’ектам праваадносінаў паводзінаў, якія не адпавядаюць праву.

Такім чынам, склад правапарушэння – гэта сукупнасць утвараючых яго частак, элементаў, яго структура.

У тэорыі крымінальнага права выдзяляюць агульны склад, які ўключае прыметы, неабходныя для кожнага злачынства, і спецыяльны (відавы), што прадугледжвае тыя прыметы, якія вызначаюць толькі дадзены від правапарушэння (АТП).

▲ Крыж Ефрасінні Полацкай

Па заказе Ефрасінні полацкім майстрам Лазарам Богшам у 1161 г. быў зроблены напрастольны крыж для царквы святога Спаса. Крыж шасціканцовы. Ягоная форма сімвалізуе створаны Богам за шэсць дзён сусвет. Аснова крыжа – кіпарыснае дрэва, з якога выраблялі асабліва важныя культавыя рэчы. Рэліквія мае вышыню 51 см; а таўшчыню – 2,5 см. Крыж быў аздоблены каштоўнымі камянямі, упрыгожаны выявамі евангелістаў, заснавальнікаў праваслаўя, святых Ефрасінні і яе бацькоў. Паводле задумы Ефрасінні, святыня павінна была вечна «жыватварыць» душы палачанаў і ўсіх насельнікаў роднае зямлі. Крыж спалучаў хрысціянскія каштоўнасці з патрыятычнымі ідэаламі. Ён адначасова быў сімвалам і святасці старажытнай Беларусі, і яе дзяржаўнасці.

Крыж Ефрасінні – яшчэ і каштоўны помнік нашага пісьменства. Кароткі дробны надпіс паведамляе імя майстра: «Господи, помози рабоу своемоу Лазорю, нареченному Богъши, съделавъшему крьстъ сии цръквни святаго Спаса о Офросиньи». На пазалочаных пластках выбіты вялікі тэкст з цікавымі гістарычнымі звесткамі. У першай частцы тэксту паведамляецца кошт дарагіх металаў і камянёў, што пайшлі на аздабленне крыжа. 40 грыўняў – мабыць, атрыманая майстрам плата. Гэта вялікія па тым часе грошы: прыкладна столькі плацілі за паўтары сотні лісіных шкур. Богша, у хрышчэнні Лазар, быў заможны і асабіста свабодны чалавек. Другая частка тэксту змяшчае тыповы для таго часу тэкст праклёну, які забараняе любому чалавеку выносіць крыж з належнага яму месца.

У канцы 12 ст. рэліквію вывезлі з Полацка смаленскія князі. Захапіўшы ў 1514 годзе старажытны беларускі горад Смаленск, вялікі князь Васіль забраў крыж у Маскву. У час полацкай вайны святыню вярнулі на ранейшае месца. Палачане захоўвалі крыж у Сафійскім саборы. У савецкі час Вацлаў Ластоўскі перавёз крыж у Мінск. У 1929 годзе ён трапіў у Магілёў, адкуль знік у 1941 годзе. Пошукамі крыжа ў розны час займаліся навукоўцы Адам Мальдзіс і Георг Штыхаў, журналіст Алесь Лукашук, дзеячы беларускай эміграцыі. Найбольш верагодна, што наша нацыянальная святыня знаходзіцца ў адным з музейных сховішчаў Расіі. У 1997 годзе беларускі мастак-ювелір Мікола Кузьміч завяршыў пяцігадовую працу над стварэннем вобразу Крыжа святой Ефрасінні (У. Арлоў, А.С.Майкровіч).

 

☼ Знамянальнай падзеяй для Беларусі ў 2007 годзе стаў візіт у нашу краіну прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі футбола (ФІФА) Йозэфа Блатэра. Сустрэча з ім адбылася ў Доме футбола, дзе прысутнічалі журналісты і юныя футбалісты з каманды «Суворавец» (клас з футбольнай спецыялізацыяй на базе мінскага сувораўскага вучылішча быў створаны ў 2006 годзе).

Паводле слоў спадара Блатэра, будучыня беларускага футбола аптымістычная, бо ў нашай краіне зрабілі вельмі важны крок для развіцця гульні – увялі ліміт на легіянераў:

– У гэтым напрамку ФІФА рухаецца два гады. Непакоіць, што ў складзе некаторых багатых еўрапейскіх каманд Англіі, Італіі, Германіі і г. д. наогул няма сваіх ігракоў (у лепшым выпадку 1-2). У вас жа ёсць абмежаванне колькасці іншаземцаў, таму вы выбралі правільны курс. У ідэале за сваю каманду павінны выступаць не легіянеры, а то атрымліваецца, што балельшчыкі нават не перажываюць за сваю каманду, бо ў ёй адны толькі іншаземцы.

Наконт увядзення відэапрагляду для вырашэння спрэчных момантаў падчас матча, як у хакеі, галоўны рулявы футбола паведаміў, што ставіцца да гэтага адмоўна. На яго думку, магчыма выкарыстаць прагляд эпізоду з лініі варотаў, каб высветліць, ці быў гол, але, калі суддзя стане глядзець гэта «кіно» і прыме нейкае рашэнне, балельшчыкі пацярпелай каманды ўсё роўна не пагодзяцца з ім і пакінуць стадыён. Дарэчы, вырашэнне такой праблемы сучаснага футбола, як дрэнныя паводзіны хуліганаў-фанатаў, прэзідэнт ФІФА бачыць толькі ў стварэнні па прыкладу Англіі сістэмы відэаназірання не толькі ўнутры стадыёна, але і на падыходах да арэны, каб выключыць выпадкі надзвычайных сітуацый.

Йозэф Блатэр заўважыў, што футбол – школа жыцця, якая заснавана на сумленнай барацьбе, дысцыпліне, павазе да сваіх таварышаў, трэнера, суддзі, сапернікаў, гледачоў. Сёння ў футбол гуляюць 260 мільёнаў чалавек.

Прэзідэнт ФІФА таксама адзначыў, што насілле не частка футбола, яно жыве ў грамадстве. У Бібліі было два браты, а не адзінаццаць чалавек, і футбола не існавала, але брат забіў брата. 207 федэрацый могуць дапамагчы чалавецтву пазбавіцца ад насілля і карупцыі, што даказаў мінулы чэмпіянат свету ў Германіі: месяц на планеце ўладарыў спакой (за выключэннем Ірака).

Напрыканцы свайго выступлення Йозэф Блатэр выказаў меркаванне адносна будучыні футбола, які не павінен губляць свае карані: заўжды застанецца дзве каманды па 11 чалавек, двое варотаў і адзін мячык. Акрамя таго, футбол возьме на сябе сацыяльную адказнасць, якую ён мае перад грамадствам («Звязда»).

 

Да лекцыі 9. АСАБЛІВАСЦІ АФІЦЫЙНА-СПРАВАВОГА СТЫЛЮ

Заданне 1. Напішыце разнастайныя тыпы дакументаў ці справавых лістоў (на ўзор пададзеных у лекцыі).

Да лекцыі 10. КУЛЬТУРА МАЎЛЕННЯ

 

Заданне 1. Прачытайце тэкст. Вызначце яго стыль. Ці ўжываюцца ў тэксце словы з пераносным значэннем, сінонімы, амонімы і іншыя вобразна-выяўленчыя сродкі? Адказ аргументуйце.

 

Думкі ў дарозе

Грыміць па карэннях цялежка, мігацяцца стракатыя верставыя слупы, мігаюцца, пахіліўшыся, абросшыя мохам хваёвыя крыжы паабапал дарогі; бягуць лясы, гаі, мяняюцца палі, грамадзяцца горы, расцілаюцца шырокія лугі, блішчаць азёры, срэбрам пераліваюцца рэкі, золатам рассыпаюцца пяскі, глыбокімі зялёнымі ямамі раскідаюцца балоты...

I куды ты нясеш мяне, няведамая дарога?

А неба! Далёкае, няведамае, сіняе неба! Тысячы, мільёны гадоў пазіраеш ты, без болю, без трывогі, пазіраеш на ўсіх роўна: на чалавека, на звера, на птушку, на самую меншую мушку, на жывых і нежывых, на нашу бедную зямлю, на зямлю, прагноеную людскімі трупамі, залітую крывёю і горкімі слязьмі сіраты народа.

Далёкае неба, сіняе неба! Чаму не дасі адказу на нашу пакуту, на нашы надзеі, на нашы блуканні? Чаму не асушыш нашы горкія слёзы? Не супакоіш хворую душу і сэрца? Чаму не папаліш агнём справядлівым таго ліхога звера, што сее заразу, топча праўду і носіць няшчасце па нашай зямлі?

Далёкае неба! Сіняе неба! Што ёсць на свеце дзіўнейшае, як ты? Высокае сонца, белыя хмаркі, як пух, плывуць і плывуць адна за адною, родзяцца, прападаюць, сплываюцца ў цёмную хмару, звісаюць над полем і лесам, блішчуць маланкамі, трасуцца громам, разліваюцца чыстымі халоднымі кроплямі і шчыра льюцца на зямлю.

Далёкае неба! Сіняе неба! Як ціха на небе ўночы! Срэбраны месячык, то круглы, то вузкі, як серп, як хораша свеціць над чорнаю цемрай, што густа засцілае белы свет! А далёкія зорачкі! Як добра ў ціхую ночку!

Далёкае неба! Сіняе неба! I як можа асмеліцца думка чалавека выдумаць у табе, яснае неба, пекла, агонь, што ніколі не тухне, смалу, што вечна кіпіць!

Далёкае неба! Сіняе неба! I як апаганілі людзі хараство тваё, неба, у сваіх думках!

А дарога мая чуць віднаю шэраю ніткаю ідзе ўсё далей і далей, круціцца, абвіваецца наўкруг курганоў, узбягае на горы, спускаецца ў лагчыны, прападае ў лесе пад жывою страхою высокіх хвой і ялін; трасе цялежка, падкідае па каўдобінах, усё роўна як хоча яна выкінуць мяне пасярод дарогі. Зноў пайшла раўней мая дарога, зноў вачам адкрываюцца новыя абразы свету, іншыя галасы чуе маё вуха, іншыя думкі родзяцца ў маім сэрцы.

Куды ты нясеш мяне, няведамая дарога?

О мой родны край! Хмурна пазіраеш ты з сіняга туману, што лёг па краях палёў, дзе неба, спусціўшыся нізка, абнімаецца з беднаю зямлёю. Парэзалі цябе вузкія сялянскія дарогі, чорныя сцежкі, рэкі і азёры, лагчыны і балоты, лясы і горы. А бедныя вёскі і сёлы без усялякага парадку параскідаліся то там, то сям: па гарах, лагчынах, па беразе рэчак, сярод далёкага поля, па цёмных лясах. Распаўзліся па полі, як чэрві ў нягоду, бедныя мужыцкія хаты. Пакрывіліся яны, абвіслі стрэхі на гумнах, зялёныя купіны моху тоўстаю карою ляглі на гнілых саламяных стрэхах. Збіўся ў кучу будынак. Навалены ў кучу бярвенне, стружкі, салома. Дзе-нідзе гляне нудная вярбіна, блісне бярэзіна, выскачыць клён. Як нявесела, як непрытульна пазіраеш ты, мужыцкая вёска, сірата між людской будовы!

А поруч з убогімі будынкамі ўперліся ў неба панскія палацы, зелянеюць сады, ломяць галлё яблыкі і грушы; шырока і смела раскідаюцца дваровыя палеткі, каласуюцца багатыя панскія нівы, пасуцца сытыя коні, валы-рагалі, тысячы авец рассыпаюцца па полі...

О мой родны край! Поруч з галытваю ходзіць роскаш і багацце; разам з людскімі слязьмі мяшаюцца панскія вальсы, льюцца вясёлыя галасы песень, грыміць музыка з панскага саду; разам з мужыцкім потам цякуць дарагія віны.

Толькі нудныя песні твае, Беларусь, хапаюць за сэрца, жалобяць душу, туманяць вочы слязьмі, плачуць і стогнуць і горкаю ўпікаю, ціхаю скаргаю плывуць к далёкаму, няведамаму, сіняму, спакойнаму небу (Я. Колас).

 

Заданне 2. Прачытайце тэкст. Назавіце тыя камунікатыўныя якасці маўлення, якія найбольш уласцівы гэтаму тэксту.

Пісьмо ў гісторыі развіцця чалавецтва Гукавая мова мае сваю пісьмовую «вопратку», якая стваралася і ўдасканальвалася… Сёння цяжка ўявіць сабе чалавечую супольнасць без пісьмовай мовы. А між тым быў час, калі людзі не ўмелі пісаць.…

ЗАДАННІ ДЛЯ ІНДЫВІДУАЛЬНАЙ І САМАСТОЙНАЙ РАБОТЫ СТУДЭНТАЎ

Тэмы рэфератаў

1. «Кожны, хто ходзіць па зямлі, мае свае абавязкі ў жыцці» (Э.Хемінгуэй). 2. «Трасянка» на Беларусі. 3. А.Алізароўскі – адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў свецкага кірунку ў сацыялагічнай і палітыка-прававой думцы…

Літаратура для анатавання

1. Бутрамееў, У. Вялікія і славутыя людзі беларускай зямлі. – Мінск: БелЭн, 1995. – 128 с. 2. Володомонов, Н.В. Календарь: прошлое, настоящее, будущщее. – М., 1987. 3. Гросзова, С. За рулём женщина: Напутствие начинающему водителю. – М., 1991.

ГЭТА ЦІКАВА!

ЖЫЦЦЁ ВАЕННЫХ У БЕЛАРУСКІХ ФРАЗЕАЛАГІЗМАХ

Некаторыя фразеалагізмы ўтвораны ў выніку пераасэнсавання тэрміналагічных словазлучэнняў, якія ў маўленні ваенных ужываліся ў сваім прамым значэнні:… У выніку метафарызацыі свабодных словазлучэнняў склаліся наступныя выразы:… На аснове суадносных дзеяслоўных фразеалагізмаў (аддаць чэсць (каму), выбываць (выходзіць) са строю, ламаць (паламаць)…

Устарэлыя словы ў эканамічнай лексіцы

Змены ў жыцці грамадства (палітычныя, сацыяльныя, эканамічныя, культурныя) адлюстроўваюцца ў мове, перш за ўсё ў яго слоўнікавым складзе. Змены ў… З’ява існавання актыўнай і пасіўнай часткі ў слоўнікавым складзе можа… Спынімся на некаторых асаблівасцях існавання і функцыянавання пасіўнай часткі сярод эканамічных намінацый.

З’ява сінаніміі ў спартыўнай тэрміналогіі

Пры аналізе спартыўных сінанімічных лексем можна заўважыць, што для абазначэння аднаго і таго ж паняцця (з’явы, асобы) найчасцей у якасці сінонімаў… Неабходна мець на ўвазе, што пры выкарыстанні сінанімічных тэрмінаў, асабліва… Значна радзей сустракаюцца ўласнабеларускія тэрміны-сінонімы: паражэнне – пройгрыш, праціўнік – сапернік, балельшчык –…

– Конец работы –

Используемые теги: Беларуская, мова0.06

Если Вам нужно дополнительный материал на эту тему, или Вы не нашли то, что искали, рекомендуем воспользоваться поиском по нашей базе работ: БЕЛАРУСКАЯ МОВА

Что будем делать с полученным материалом:

Если этот материал оказался полезным для Вас, Вы можете сохранить его на свою страничку в социальных сетях:

Еще рефераты, курсовые, дипломные работы на эту тему:

Українська мова серед інших мов світу. Походження української мови.
У свiтi налiчується понад тисяч мов Бiльшiсть iз цих мов не мають своєї... Найближчою до української мови із східнослов янських мов є білоруська із південнослов янських сербохорватська із...

ТЕМА : Концепція навчання іноземних мов у середній загальноосвітній 12-річній школі
Мета ознайомити з основними особливостями концепції навчання іноземних мов у середній загальноосвітній річній школі... розвивати навички щодо урахування вікових особливостей учнів та особливостей... виховувати позитивне ставлення до вивчання методики іноземної мови...

ТЕМА 1 Основні поняття мови Паскаль
ТЕМА Основні поняття мови Паскаль... Алфавіт мови... Ідентифікатори та правила їх утворення...

Розділ І Методика викладання української мови як педагогічна наука. Методика навчання грамоти
Розділ І Методика викладання української мови як педагогічна наука Методика навчання грамоти... Лекція години... Предмет і завдання курсу методики викладання української мови в початкових класах Методика навчання грамоти завдання...

Алгоритмічна мова TURBO PASCAL
Дрогобицький державний педагогічний університет... імені Івана Франка... Методичний посібник...

Ділова іноземна мова
ДВНЗ київський національний економічний університет імені Вадима Гетьмана... Факультет міжнародної економіки та менеджменту... Кафедра іноземних мов...

З предмета: Ділова українська мова До методичних рекомендацій увійшли опорний конспект, питання та завдання
ВИЩЕ ПРОФЕСІЙНЕ УЧИЛИЩЕ м КІРОВОГРАД... Т О ЩЕРБИНА... МЕТОДИЧНІ РЕКОМЕНДАЦІЇ...

Методичні вказівки щодо підготовки студентів I курсу 1 семестру з спеціальностей економічного напрямку заочного відділення (групи Е, М, Ф) до тестування та заліку з предмету «Англійська мова»
Щоб отримати допуск до заліку з предмету Англійська мова студент має виконати тестові завдання продемонструвавши певні знання з граматики... Вміння та навички які має продемонструвати студент щоб скласти залік... I Усне мовлення...

Музика як мова почуттів
З музичного мистецтва... для класів... На перший семестр ТЕМА Музика як мова почуттів...

УКРАЇНСЬКА МОВА ЗА ПРОФЕСІЙНИМ СПРЯМУВАННЯМ
ДОНЕЦЬКИЙ НАЦІОНАЛЬНИЙ УНІВЕРСИТЕТ... КАФЕДРА УКРАЇНСЬКОЇ ФІЛОЛОГІЇ І КУЛЬТУРИ... МЕТОДИЧНІ РЕКОМЕНДАЦІЇ...

0.036
Хотите получать на электронную почту самые свежие новости?
Education Insider Sample
Подпишитесь на Нашу рассылку
Наша политика приватности обеспечивает 100% безопасность и анонимность Ваших E-Mail
Реклама
Соответствующий теме материал
  • Похожее
  • По категориям
  • По работам