рефераты конспекты курсовые дипломные лекции шпоры

Реферат Курсовая Конспект

Асаблівасці сінтаксісу навуковага стылю

Асаблівасці сінтаксісу навуковага стылю - раздел Образование, БЕЛАРУСКАЯ МОВА Ужыванне Ў Навуковым Тэксце Многіх Сінтаксічных Канструкцый Мае Сваю Спецыфік...

Ужыванне ў навуковым тэксце многіх сінтаксічных канструкцый мае сваю спецыфіку. З трох тыпаў сказаў па мэце выказвання – апавядальных, пытальных, пабуджальных – перавагу атрымліваюць апавядальныя сказы. Пераважнае ўжыванне апавядальных сказаў у тэкстах дакладных навук (як і ўвогуле ў мове) тлумачыцца асноўнай іх задачай – паведаміць аб чым-небудзь, інфармаваць чытача ў сцвярджальнай або адмоўнай форме.

Па эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўцы апавядальныя сказы часам бываюць клічныя, у такім выпадку яны пераважна ўжываюцца ў значэнні ‘звярніце ўвагу!’. У адносінах да тэксту клічныя сказы могуць быць аўтаномнымі або афармляцца ў выглядзе ўстаўных канструкцый. Напрыклад: А пахі лесу кветак, ягад і садавіны мы адчуваем таксама дзякуючы дыфузіі! (Л.Ісачанкава) (= звярніце ўвагу на тэрмін дыфузія!).

Пытальныя сказы маюць сваю спецыфіку ўжывання: часта яны ўжываюцца ў канструкцыі «пытанне – адказ». Напрыклад: Што чакае сусветную эканоміку: рэцэсія ці ажыўленне? Згодна са звесткамі АЭСР, найгоршае ў глабальным эканамічным спадзе мы ўжо мінулі; Ці трэба замяніць нацыянальны манетарызм на глабальны? У палітыцы неабавязкова. Карэляцыя паміж глабальным ростам грашовай масы і паказнікам ВНП у будучыні не азначае кірунку прычыннасці (Б.Дж.); Паўстае пытанне: якім чынам ажыццяўляць кантроль за станам барцоў? А.І.Заўялаў распрацаваў электракардыяграфічны метад, з дапамогай якога можна вырашыць гэтую складаную задачу (В.І.). Часам пытaльныя сказы ідуць адзін за адным. Такая форма падачы надае матэрыялу падручнікаў папулярны характар, як бы «ажыўляе» яго і разам з тым прымушае чытача задумацца над прачытаным. Напрыклад: Растлумачце, што такое «зваротная сувязь у замежным гандлі»? Ці значыць гэта, што павелічэнне экспарту заўсёды станоўча ўплывае на плацежны баланс краіны? (Б.Дж.).

Пабуджальныя сказы служаць не загадам ці просьбай, а запрашэннем да сумесных дзеянняў (або разважанняў). Напрыклад: Зрабіце табліцу, у якой параўноўваюцца паказнікі долі ВГП у працэнтах, што ідуць на стварэнне прыросту асноўнага капіталу чатырох розных краінаў; Абмяркуйце, наколькі прыдатная тая ці іншая рэч, каб выконваць функцыі грошай: а) золата, б) ікра, в) дыяменты, г) медзь, д) буйная рагатая жывёла (Б.Дж.).

Для навуковага выкладу характэрны сказы, ускладненыя аднароднымі і адасобленымі членамі сказа. Аднародныя члены сказа служаць у навуковых тэкстах для класіфікацыі або сістэматызацыі з’яў, прыкмет, прадметаў і інш. (у мастацкіх тэкстах аднародныя члены сказа служаць яшчэ для ўзмацнення экспрэсіўнасці і эмацыянaльнасці, стварэння рытмічнай прозы і інш.). Ім уласціва інтанацыя пералічэння або супастаўлення, і звязваюцца аднародныя члены часцей за ўсё бяззлучнікавай сувяззю або пры дапамозе злучнікаў і, не толькі – але і, а, а таксама. Напрыклад: Самалётны спорт, спаборніцтвы на самалётах – адзін з тэхнічных відаў спорту. Уключае спаборніцтвы на самалётах розных катэгорый з поршневымі, турбавінтавымі і рэактыўнымі рухавікамі на ўстанаўленне рэкордаў скорасці, вышыні, далёкасці, працягласці, хуткаўздымнасці і грузападымальнасці; спаборніцтвы на 1-месных спартыўных і 2-месных вучэбных самалётах з поршневымі і рэактыўнымі рухавікамі на выкананне фігур вышэйшага пілатажу (у т.л. паветраная акрабатыка) у палётах прамым, абернутым, па крузе; у самалётаваджэнні па маршруце, удзень і ўначы (БелЭн).

Ужыванне пабочных і ўстаўных канструкцый у навуковым тэксце мае свае асаблівасці: пабочныя канструкцыі звычайна паказваюць на сувязь і парадак думак, спосаб іх афармлення, крыніцу паведамлення, упэўненасць. Напрыклад: Адначасовае змяненне многіх фактараў складана ўплывае на валютны курс. Напрыклад, распрацоўка нафты ў Паўночным моры, па-першае, зменшыла патрэбы ў імпарце, і крывая прапановы зрушылася ўлева; па-другое, імпарт ператварыўся ў экспарт, і крывая попыту зрушылася ўправа; Такім чынам, манетарысцкая тэорыя дзеля раўнавагі плацяжоў рэкамендуе рэжым плавальных валютных курсаў разам з жорсткім кантролем за грашовай прапановай (Б.Дж.); Сярод самых знакамітых беларускіх атлетаў пачатку XX стагоддзя быў, безумоўна, Якуба (Якаў) Чэхаў, ураджэнец горада Гродна (В.І.).

Устаўныя канструкцыі могуць быць заўвагамі, удакладненнямі, тлумачэннямі, папраўкамі, дадатковымі звесткамі. Напрыклад: Інтуітыўнае ўяўленне аб парадку абектаў звычайна звязваюць з іх узаемным размяшчэннем у прасторы (бліжэй-далей, вышэй-ніжэй, злева-справа), у часе (раней-пазней), з параўнаннем іх размераў, вагі (больш-менш, лягчэй-цяжэй) і г.д. (І.Кожух). Пабочныя канструкцыі ў сказах звычайна выдзяляюцца коскамі, а ўстаўныя – дужкамі.

Для большай доказнасці сваіх разважанняў аўтар часта звяртаецца да параўнальна-раўналежных зваротаў. Параўнальна-раўналежныя звароты, як пазначаецца ў «Граматыцы беларускай мовы», служаць для вызначэння адпаведнасці, тоеснасці паміж прадметамі, з’явамі на аснове іх прымет або абставін, пры якіх адбываецца дзеянне; яны не маюць метафарычнасці. Параўнальна-раўналежныя звароты выдзяляюцца (або аддзяляюцца) коскамі і пачынаюцца злучнікамі як і, як. Напрыклад: Як папяровыя грошы, так і сучасная банкаўская практыка былі створаны ювелірамі. Ювеліры бралі на захоўванне залатыя манеты і каштоўныя рэчы, а наўзамен выдавалі распіску, якая, па сутнасці, была простым вэксалем (Б.Дж.).

Ад параўнальна-раўналежных зваротаў трэба адрозніваць звароты са злучнікам як, які мае значэнне ‘ў якасці’: На Беларусі барацьба як народны від спорту вядома здаўна.

3 чатырох тыпаў складаных сказаў – складаназлучаных, складаназaлежных, бяззлучнікавых, сказаў з рознымі відамі сувязі (камбінаваных) – у навуковых тэкстах часцей выкарыстоўваюцца складаназалежныя. «У іх падпарадкавальная сувязь, злучнікі ці злучальныя словы дазваляюць больш дакладна выразіць адносіны паміж часткамі складанага сказа, выявіць і ўдакладніць гэтыя адносіны – адносіны часу, умовы, прычыны, месца і г.д.» [8, с. 158]. Напрыклад: Калі імпарт большы за экспарт, мы кажам, што эканоміка мае гандлёвы дэфіцыт, і калі ўсе іншыя паказнікі нязменныя, то гэта зніжае ровень нацыянальнага даходу. Наадварот, калі экспарт большы за імпарт, то мы кажам пра актыўнае, або станоўчае, сальда гандлёвага балансу, і калі ўсе іншыя паказнікі нязменныя, гэта павышае ўзровень нацыянальнага даходу; Продаж і купля тавараў і паслугаў за мяжой улучае два кампаненты ў нашу эканамічную мадэль. Імпарт – гэта адліў грошай, бо грошы, патрачаныя на тавар, ідуць за мяжу, і, наадварот, экспарт – гэта прыліў грошай, бо людзі іншых краінаў ствараюць даход для мясцовых хаўсхолдаў і фірмаў (Б.Дж.); Барцы высокага класа дамагаюцца перамог з дапамогай розных спосабаў тактычнай падрыхтоўкі, найбольш распаўсюджаным з якіх з’яўляецца пагроза. Характэрная асаблівасць гэтага спосабу – актыўнае дзеянне барца з мэтай прымусіць праціўніка звярнуцца да абароны. Чым больш эфектыўны гэты прыём, тым лепшыя ўмовы ствараюцца для іншага прыёму. У якасці пагрозы можа выкарыстоўвацца падманны захоп, каб атакаваны вызваляўся ад яго. Калі барэц шчыльна ўтрымлівае захоп, атакуючы пагражае выканаць абманны контрпрыём (В.І.).

Неабходнасць даваць тлумачэнні паняццям абумоўлівае частае выкарыстанне складаназалежных сказаў з даданымі азначальнымі часткамі (часам ускладненымі адасобленымі азначэннямі ці акалічнасцямі). Напрыклад: Жыллёвы кодэкс – комплексны закон, які ўтрымлівае нормы правоў, што рэгулююць жыллёвыя грамадскія адносіны, і тыя, што спадарожнічаюць ім; Рэчавы доказ – у грамадзянскім і крымінальным працэсе прадметы, атрыманыя і замацаваныя ва ўстаноўленым законам парадку, якія сваімі ўласцівасцямі, знешнім выглядам, месцам знаходжання і г.д. могуць служыць сродкам устанаўлення абставін, што маюць значэнне для правільнага вырашэння справы (С.К.); Падварот можа ажыццяўляцца чатырма спосабамі: паварот на ступні нагі, якая стаіць уперадзе, падстаўляючы яе да нагі, якая стаіць ззаду; паварот скрыжаваннем ног; паварот на назе, якая ўперадзе, пераносячы перад ёй нагу, якая стаіць ззаду; паварот на назе, якая ззаду, падстаўляючы да яе нагу, якая ўперадзе (В.І.).

Навуковаму выкладу (як і любому іншаму выкладу) уласціва размежаванне асноўнага і дадатковага, другаснага. Таму вельмі зручным спосабам для выражэння думак з’яўляецца шырокае выкарыстанне складаназалежных сказаў, у якіх у галоўнай частцы змяшчаецца асноўны змест выказвання, а ў залежнай частцы – дадатковы. Аднак у навуковых тэкстах даволі часта выкарыстоўваюцца складаназалежныя сказы, галоўная частка якіх тыпу варта падкрэсліць, што...; будзем лічыць, што...; гэта азначае, што... і інш. амаль пазбаўлена зместу. Асноўная інфармацыя змяшчаецца ў даданай частцы. Напрыклад: Даследаванні паказалі, што спалучэнне работы з пераадольваючым і паддаючымся рэжымамі значна больш эфектыўнае, чым практыкаванні, якія выконваюцца ў адным рэжыме (В.І.).

У складаназалежных сказах паміж двума падпарадкавaльнымі злучнікамі, якія стаяць паміж галоўнай і даданай часткамі, коска ставіцца, калі пропуск даданай часткі не парушае агульны сэнс складаназалежнага сказа. Параўн.: У мінулым стагоддзі адзін філосаф адважыўся сцвярджаць, што магчымасці чалавечага пазнання абмежаваны. Ён гаварыў, штo, хоць людзі і вымералі адлегласць да некаторых свяціл, хімічны састаў зорак яны ніколі не змогуць вызначыць (А.Гусак).

Выклад дакладных навук у навукова-вучэбным падстылі часта будуецца па схеме: аксіёма → доказ→ вывады. Для лагічнай сувязі выказвання выкарыстоўваюцца спецыфічныя словы і канструкцыі тыпу дапусцім, што; няцяжка заўважыць, што; пяройдзем да; з раскладу відаць; акрамя гэтага вынікае; атрыманыя вынікі дазваляюць; такім чынам і інш., якія па-за межамі навуковага стылю звычайна не выкарыстоўваюцца.

Аб’ектыўнасць навуковага выкладу, адсутнасць персаніфікацыі (не важна хто гаворыць, важна што сказана) (асабліва пры разнастайных формах-напамінах вядомых фактаў, пры гістарычных экскурсах) абумоўлівае выкарыстанне пасіўных канструкцый тыпу было паказана, было вырашана, за аснову прымаецца і інш. Напрыклад: Пры тлумачэнні сучаснай фізічнай карціны свету за аснову прымаецца тэорыя адноснасці і квантавая тэорыя, створаныя ў ХХ ст. (М.Шахмаеў); Пад стомленасцю разумеюць часовае зніжэнне працаздольнасці ў выніку парушэння рэгулятарных працэсаў (В.І.).

У тэрміналогіі спорту часта выкарыстоўваюцца няпоўныя сітуацыйныя двухсастаўныя сказы – каманды: Антэна!, Без свістка!, Не ў чаргу!, Ногі!, Падача збылася!, Столь!, Чатыры ўдары!, Бягом марш!, Кругом!, На старт!, Стаць у строй! і інш.

 

– Конец работы –

Эта тема принадлежит разделу:

БЕЛАРУСКАЯ МОВА

БЕЛАРУСКАЯ МОВА... ПРАФЕСІЙНАЯ ЛЕКСІКА... ДЛЯ СПЕЦЫЯЛЬНАСЦЕЙ...

Если Вам нужно дополнительный материал на эту тему, или Вы не нашли то, что искали, рекомендуем воспользоваться поиском по нашей базе работ: Асаблівасці сінтаксісу навуковага стылю

Что будем делать с полученным материалом:

Если этот материал оказался полезным ля Вас, Вы можете сохранить его на свою страничку в социальных сетях:

Все темы данного раздела:

Рэцэнзенты
Асіпчук, А.М. Беларуская мова. Прафесійная лексіка: дапаможнік для неспецыяльных факультэтаў / А.М.Асіпчук, В.В.Маршэўская, А.С.Садоўская. – Гродна: ГрДУ, 2008. – 267с. У

ПРАДМОВА
Дапаможнік «Беларуская мова. Прафесійная лексіка» створаны на аснове тыпавой праграмы «Беларуская мова. Прафесійная лексіка. Вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў» (Мінск, 2001).

Лекцыя 1. МОВА І СОЦЫУМ
Мэта лекцыі – раскрыць асаблівасці функцыянавання мовы ў грамадстве, сфарміраваць уяўленне аб агульных звестках пра мову, яе паходжанне, функцыі, узаемасувязь з культурай.

Рэкамендаваная літаратура
1. Азарка, В. У. і інш. Беларуская мова: спецыяльная лексіка. – Мінск, 2005. 2. Гіруцкая, Л.А. Беларуская мова (прафесійная лексіка). – Мінск, 2005. 3. Каўрус, А.А. Слова наша род

Гіпотэзы паходжання мовы
Дзе і як узнікла мова? Калі гэта адбылося? На зямным шары налічваецца вялікая колькасць жывых істот, але сярод іх толькі чалавек валодае членападзельнай мовай, якая з’яўляецца яго галоўнай

Функцыі мовы ў грамадстве
Мова – складаная знакавая сістэма. І тое, што мы ведаем, як жылі нашы продкі тысячы гадоў назад, пра што яны марылі, аб чым рупіліся, і тое, што мы можам выказаць свае думкі, перадаваць пачуцці, –

Нацыянальная мова і духоўная культура народа
Беларуская мова – мова беларускага народа, адметная форма яго духоўнай культуры. Гэта – «адзежа душы», самы дарагі яго скарб. Нацыянальная мова – матэрыялізаваная душа народа, які выпрацаваў на пра

Лекцыя 2. ГІСТАРЫЧНЫЯ ЭТАПЫ ФАРМІРАВАННЯ І РАЗВІЦЦЯ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ
Мэта лекцыі –паказаць працэс станаўлення беларускай мовы,асаблівасці яе развіцця на розных гістарычных этапах.   Задачы лекцыі: - а

Пытанні
1. Беларуская мова ў сям’і індаеўрапейскіх моў. Вытокі беларускай мовы. 2. Роля беларускай мовы ў ВКЛ. 3. Прычыны заняпаду беларускай мовы ў Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі.

Рэкамендаваная літаратура
1. Гіруцкая, Л.А. Беларуская мова (прафесійная лексіка). – Мінск, 2005. 2. Лепешаў, І.Я., Якалцэвіч, М.А. Практыкум па лексікалогіі і фразеалогіі. – Гродна, 2001. 3. Ляшчынская, В

Беларуская мова ў сям’і індаеўрапейскіх моў. Вытокі беларускай мовы
У свеце, паводле звестак вучоных, налічваецца ад 2,5 да 6000 жывых і мёртвых моў. На аснове падабенства роднасныя мовы аб’ядноўваюцца ў моўныя сем’і(іхкаля 20): індаеўрапейская,

Беларуская мова належыць да індаеўрапейскай моўнай сям’і, славянскай групы, усходнеславянскай падгрупы.
Індаеўрапейскія мовы–самая вялікая ў свецемоўная сям’я. У наш час амаль кожны другі жыхар планеты гаворыць на мове індаеўрапейскага паходжання. Сама назва паказвае на вельмі далёку

Роля беларускай мовы ў ВКЛ
У ХІІІ ст. пасля распаду Кіеўскай Русі (а гэтаму паспрыялі міжусобныя войны феадалаў) пачалі складвацца асобныя народнасці – беларуская, руская і ўкраінская. Беларуская народнасць утварылася

Прычыны заняпаду беларускай мовы ў Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі
У 2-ой палове ХУІ ст. пасля аб’яднання Літвы з Польшчай на аснове Люблінскай уніі (1569 г.) беларускія землі ўвайшлі ў склад Рэчы Паспалітай. Пры падтрымцы каталіцкага Рыма Рэч Пас

Утварэнне новай беларускай літаратурнай мовы. Працэс беларусізацыі ў 20-я гады ХХ ст.
Як ні дзіўна, але менавіта ў час поўнага нацыянальнага заняпаду ў асяроддзі навукоўцаў-беларусістаў з’яўляецца ідэя беларускага нацыянальнага Адраджэння. Узнавіць беларускую кул

Русіфікатарскі характар нацыянальна-моўнай палітыкі дзяржавы на працягу 30-80 гадоў ХХ ст.
Аднак ужо ў 30-я гады пасля ўсталявання таталітарнага сталінскага рэжыму працэс беларусізацыі быў гвалтоўна спынены. Пачалася кампанія па выкрыцці т. зв. «нацыянал-дэмакратаў» (нацдэмаў), да якіх а

Асаблівасці развіцця беларускай літаратурнай мовы ў 90-я гады ХХ ст. Стан беларускай мовы на сучасным этапе
У канцы 80-х – пачатку 90-х гг. узніклі новыя фактары, якія паўплывалі на моўную сітуацыю. Пачаўся працэс дэмакратызацыі грамадства, распачалося будаўніцтва суверэннай дзяржавы. У1990 годзе

Пытанні
1. Паняцце білінгвізму. Аспекты білінгвізму. 2. Білінгвізм і інтэрферэнцыя. Віды інтэрферэнцыі. 3. Трасянка як лінгвістычная з'ява. 4. Сучасная моўная сітуацыя на Беларус

Рэкамендаваная літаратура
1. Азарка, В.У. і інш. Беларуская мова: спецыяльная лексіка. – Мінск, 2005. 2. Бордович, А. М. и др. Сопоставительный курс русского и белорусского языков. – Минск, 1999. 3. Вайнра

Паняцце білінгвізму. Аспекты білінгвізму
Білінгвізм (лац. bilinguis < (bis) = двойчы, lingua = мова), ці двухмоўе, – валоданне і папераменнае карыстанне дзвюма мовамі. Калі ва ўжытку знаходзяцца тры і больш моў – г

Білінгвізм і інтэрферэнцыя. Віды інтэрферэнцыі
У сітуацыі двухмоўя ўзаемадзеянне моў, якія кантактуюць, прыводзіць да інтэрферэнцыі, гэта значыць пры маўленні на адной мове ўжываюцца элементы іншай мовы. Іншымі словамі, інтэрферэнцыя прыводзіць

Білінгвізм і інтэрферэнцыя. Віды інтэрферэнцыі
У сітуацыі двухмоўя ўзаемадзеянне моў, якія кантактуюць, прыводзіць да інтэрферэнцыі, гэта значыць пры маўленні на адной мове ўжываюцца элементы іншай мовы. Іншымі словамі, інтэрферэнцыя прыводзіць

Сучасная моўная сітуацыя на Беларусі
У канцы 80-х – пачатку 90-х гг. Рэспубліка Беларусь становіцца незалежнай, суверэннай дзяржавай. Была створана пэўная заканадаўчая база, якая юрыдычна замацавла курс на адраджэнне нацыянальнай мовы

Устанавіце адпаведнасць паміж відамі інтэрферэнцыі і іх сэнсавай характарыстыкай
А. Марфалагічная. 1. Выклікаецца адрозненнямі ў будове Б. Сінтаксічная. словазлучэнняў, простых і складаных сказаў. В. Фанетычная. 2. Звязана з наяўнасцю спецыфічных Г. Л

Лекцыя 4. ЛЕКСІКАЛОГІЯ І ЛЕКСІКАГРАФІЯ
Мэта лекцыі –паказаць лексіку сучаснай беларускай мовы ў розных яе аспектах і сферах выкарыстання.   Задачы лекцыі: - раскрыць паня

Рэкамендаваная літаратура
1. Адамовіч, Я. М. Беларуская мова. – Мінск, 1987. 2. Баханькоў, А. Я. Лексікалогія сучаснай беларускай літаратурнай мовы. – Мінск, 1994. 3. Гіруцкая, Л. А. Беларуская мова (прафе

Слова як адзінка лексічнай сістэмы. Адназначныя і мнагазначныя словы
Усе словы беларускай мовы ўтвараюць яе лексічны склад – лексіку (ад грэч. lexis – слова). Тэрмінам «лексіка» называюць таксама сукупнасць слоў, якія ўжываюцца ў творчасці пі

Амонімы, сінонімы, антонімы, паронімы ў лексічным складзе беларускай мовы
Амонімы.З’яву аманіміі можна праілюстраваць адной з загадак Кандрата Крапівы: Я касой траву кашу ў зялёным лузе, а другую я нашу пастаянна ў пузе. Трэцюю, я вам скажу, но

Асаблівасці лексіка-семантычных працэсаў у тэрміналогіі
Пытанне аб месцы тэрміналагічнай лексікі ў структуры сучаснай літаратурнай мовы ў лінгвістычнай літаратуры не атрымала адназначнага вырашэння. Адны моваведы (у прыватнасці А.М.Талікіна) разглядаюць

Мнагазначнасць і аманімія
Да гэтага часу адкрытым застаецца пытанне – ці валодае тэрмін уласцівасцю пазакантэкставасці, ці адназначнасці (прынцып незалежнасці тэрміна ад кантэксту ўпершыню ў мовазнаўстве быў прапанаваны Д.С

Сінанімія. Варыянтнасць. Дублетнасць
Праблема сінаніміі і сінонімаў у тэрміналогіі застаецца найменш распрацаванай і найбольш складанай. Адны даследчыкі зусім адмаўлялі з’яву сінаніміі ў тэрміналогіі (А.М.Талік

Паронімы. Гіпонімы
Паронімы – словы, блізкія паводле гучання, але розныя паводле значэння, якія маюць, як правіла, адзін корань і належаць да адной часціны мовы. Напрыклад, альянс (саюз, а

Паходжанне лексікі беларускай мовы
Лексічны склад беларускай мовы фарміраваўся на працягу многіх стагоддзяў, няспынна развіваўся і ўдасканальваўся. Менавіта ў лексіцы адлюстравалася і гісторыя развіцця беларускага народа. В

Лексіка паводле сферы выкарыстання
У адносінах выкарыстання словы беларускай мовы не з’яўляюцца аднолькавымі: адны з іх ужываюцца ўсімі носьбітамі мовы незалежна ад іх пражывання, прафесіі, узросту, роду заняткаў, адукацыйнага і кул

Лексіка актыўнага і пасіўнага запасу
Змены, якія адбываюцца ў грамадска-палітычнай, эканамічнай, навукова-тэхнічнай і культурнай сферах жыцця, адлюстроўваюцца ў лексіцы, мяняюць слоўнікавы склад мовы. Адны прадметы, з’явы, паняцці існ

Лексікаграфія. Тыпы слоўнікаў
Лексікаграфія(ад грэч. lexikos – які адносіцца да слова і grapho – пішу) – раздзел мовазнаўства, у якім вывучаюцца тыпы слоўнікаў паводле іх структуры і прызначэння. У задачу лексі

Пытанні
1. Асноўныя спосабы тэрмінатворчасці: а) лексіка-семантычны спосаб (тэрміналагізацыя, транстэрміналагізацыя); б) марфолага-сінтаксічны спосаб (канверсія); в) марфалагічны

Літаратура
1. Антанюк, Л.А. Беларуская навуковая тэрміналогія / Л.А.Антанюк. – Мінск: Навука і тэхніка, 1987. – 240 с. 2. Болсун, А.І., Рапановіч, Я.Н. Слоўнік фізічных і астранамічных тэрмінаў / АІ.

Лекцыя 6. АСАБЛІВАСЦІ НАВУКОВАГА СТЫЛЮ МОВЫ
Мэта лекцыі –раскрыць характэрныя асаблівасці навуковага стылю і сферы яго функцыянавання, вызначыць месца навуковага стылю сярод іншых стыляў мовы. Задачы:

Праблемныя пытанні
1. Чаму нельга лічыць, што навуковаму стылю з яго «холаднасцю», акадэмізмам не ўласціва экспрэсія? 2. У чым павінна выражацца сапраўднае валоданне стылем навуковага выкладу? 3. Ці

Рэкамендаваная літаратура
1. Бахтина, Л.Н. Обучение реферированию научного текста / Л.Н. Бахтина, И.П. Кузьмич, Н.М.Лариохина. – М., 1988. 2. Вештарт, Г.Ф. Лексічныя асаблівасці мовы навуковых тэкстаў / Г.Ф.Вештарт

Функцыянальныя стылі як грамадска абумоўленая, унутрана аб’яднаная сістэма моўных сродкаў
Слова «стыль» (ад лац. stilus) паходзіць ад назвы вострай палачкі, якая ўжывалася ў Старажытнай Грэцыі і Рыме для пісьма на дошчачках, залітых воскам. Сёння слова «стыль» мае іншыя значэнні:

Навуковы стыль, яго функцыянальна‑камунікатыўныя характарыстыкі
У межах навуковага стылю даследчыкамі выдзяляецца некалькі падстыляў: уласна навуковы, навукова-папулярны, навукова-вучэбны, навукова-тэхнічны і навукова-палемічны. «Паміж імі... няма прынцыповай р

Сістэма моўных сродкаў навуковага стылю
Аснову ўсіх стыляў мовы (як мастацкага, публіцыстычнага, так і навуковага і інш.) складаюць стылістычна нейтральныя агульналітаратурныя словы (міжстылявая лексіка) тыпу гаварыць, пісаць, дождж,

Марфалагічныя асаблівасці навуковага стылю
Наяўнасць абстрактных паняццяў і катэгорый у тэрміналогіі абумоўлівае шырокае выкарыстанне назоўнікаў з абстрактным значэннем з суфіксамі –нн-, –енн- (-энн), –анн-: абнародаванне, дазнанн

Устанавіце адпаведнасць
А. Тэрміны. 1. Устойлівыя, узнаўляльныя, не менш як Б. Наменклатура. двухкампанентныя моўныя адзінкі, якія В. Прафесіяналізмы. спалучаюцца са словамі свабоднага ўжывання і

Рэкамендаваная літаратура
1. Беларуская мова: Энцыклапедыя. – Мінск: БелЭн, 1994. 2. Всеволодова, М.В. Теория функционально-коммуникативного синтаксиса. Фрагмент прикладной (педагогической) модели языка. – М.: МГУ,

Тэкст як асноўная камунікатыўная адзінка
«Тэкст (лац. textus ‘тканіна, спалучэнне, спляценне’) – гэта маўленчае камунікацыйнае ўтварэнне, функцыянальна скіраванае на рэалізацыю пазамоўных задач» [2, с. 337].

Функцыянальна-сэнсавыя тэпы тэксту, мінімальныя адзінкі тэксту, віды сувязі ў тэксце
Да функцыянальна-сэнсавых тыпаў маналагічнага маўлення адносяцца апісанне, апавяданне і разважанне. Апісанне – гэта дэталёвая характарыстыка прадмета маўлення з боку я

Спосабы выкладу навуковай інфармацыі
Тыпалогію тэкстаў у навуковай літаратуры звычайна прадстаўляюць у наступным выглядзе: 1) функцыянальна-камунікатыўны тып тэксту (навуковы, публіцыстычны, размоўны і г.д.); 2) камунікатыўны тып тэкс

Лекцыя 8. ЖАНРЫ НАВУКОВАЙ ЛІТАРАТУРЫ
Мэта лекцыі – раскрыць характэрныя асаблівасці асобных жанраў навуковай літаратуры (анатацыя, рэферат), вызначыць ролю гэтых жанраў у павышэнні прафесійнай кампетэнтнасці будучых ю

Рэкамендаваная літаратура
1. Бахтина, Л.Н., Кузьмич, И.П., Лариохина, Н.М. Обучение реферированию научного текста. – М., 1988. 2. Кобков, В.П. Способы сжатия текста при переводе научно-технической литературы // Язы

Спосабы кампрэсіі навуковага тэксту
Навуковая і навукова-інфармацыйная літаратура ўмоўна дзеліцца на тры тыпы: 1) навукова-тэхнічная літаратура (артыкулы, манаграфіі, падручнікі, патэнты, тэхнічныя справаздачы і апісанні і пад.); 2)

Рэферат і анатацыя – вынік кампрэсіі навуковага тэксту
Працэс сціскання (кампрэсіі) навуковага тэксту да галоўных абагульняльных фармулёвак – гэта працэс складання тэксту рэферата і анатацыі. Рэферат (ад лац. referre – дакладв

Класіфікацыя рэфератаў
Класіфікацыя па Назва Змест Паўнаце выкладу зместу Інфарматыўныя Перадаюць усе асноўныя палажэн

Афармленне цытат. Даведачна-бібліяграфічны апарат навуковай літаратуры
Змест рэферата-даклада звычайна перадаецца сваімі словамі, аднак асноўныя палажэнні тэмы можна падмацоўваць цытатамі. Цытата (ням. zitat ад лац. cito – выклікаю, прыво

Лекцыя 9. АФІЦЫЙНА-СПРАВАВЫ СТЫЛЬ
Мэта лекцыі – ахарактарызаваць асаблівасці афіцыйна-справавога стылю, сферу яго функцыянавання.   Задачы: – сфарміраваць уяўленне а

Рэкамендаваная літаратура
1. Асновы культуры маўлення і стылістыкі / Пад рэд. Анічэнкі У.В. – Мінск., 1992. 2. Барышникова, Е.Н. Речевая культура молодого специалиста. – М., 2005. 3. Гіруцкая, Л.А. Беларус

З гісторыі фарміравання афіцыйна-справавога стылю
Афіцыйна-справавы стыль вылучыўся раней за іншыя стылі дзякуючы таму, што абслугоўваў важнейшыя сферы дзяржаўнага жыцця: знешнія адносіны, замацаванне прыватнай уласнасці і гандаль. Неабходнасць пі

Афіцыйна-справавы стыль і яго функцыянальна-камунікатыўныя характарыстыкі
Мова дзяржаўных актаў, пастаноў, законаў, статутаў, міжнародных пагадненняў, дакументацыя ўстаноў, арганізацый, а таксама асабістых заяў, дакладных, даверанасцей і г.д. мае агульныя рысы, я

Паняцце дакумента. Групы дакументаў
Афіцыйна-справавы стыль рэалізуецца ў розных дакументах. Дакументамі (ад лац. documentum – доказ, сведчанне) называюцца адпаведным чынам складзеныя, падпісаныя і засведчаныя справа

Асабістыя дакументы.
Да асабістых дакументаў адносяцца заява, аўтабіяграфія, даручэнне, распіска і інш. Дакументы менавіта гэтай групы часцей за ўсё сустракаюцца ў нашым жыцці. Так, заяву пішуць,

Закон Рэспублікі Беларусь
Аб унясенні змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб гарантыях па сацыяльнай абароне дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама асобаў з ліку дзяцей-сірот

Адміністрацыйна-арганізацыйныя дакументы
У дадзеную групу дакументаў уваходзяць план, кантракт, дагавор, справаздача і некаторыя іншыя. Так, у справаздачы расказваюць, што і як выканана за адпаведны тэрмін. Гэты дакумент не мае стр

Нфармацыйна-даведачныя дакументы
Аб’ява, даведка, тлумачальная і службовая запіскі, дакладная і пад. афіцыйныя паперы з’яўляюцца прыкладамі тых дакументаў, якія служаць для перадачы інфармацыі пэўнага зместу.

Аб спыненні вытворчасці па справе ў сувязі з адмовай ад іску
Прашу вытворчасць па маім іску да Шытава Мікіты Лявонавіча аб спагнанні запазычанасці ў памеры 600 000 беларускіх рублёў спыніць, паколькі адказчык вярнуў названую суму. Аб насту

Аб спагнанні сродкаў на ўтрыманне бацькі
Мне 73 гады, я не працую, пенсію па старасці атрымліваю ў памеры 240 рублёў, маю матэрыяльную патрэбу, таму што іншых крыніц даходаў не маю. Мой сын, Маракоў Яўген Сяргеевіч, 196

Моўныя асаблівасці афіцыйна-справавога стылю
Для напісання дакументаў, заканадаўчых актаў выкарыстоўваецца адна з разнавіднасцей літаратурнай мовы – афіцыйна-справавы стыль. Выдзяляюцца два тыпы нормаў, якія дзейнічаюць у сферы пісьмовай дзел

Паняцце бланка, рэквізіта, фармуляра
У штодзённым жыцці і працы чалавек наладжвае афіцыйныя, службовыя адносіны з іншымі людзьмі, з арганізацыямі, установамі. Гэтыя адносіны рэгулююцца прававымі нормамі, замацаванымі ў законах, указах

Мова і кампазіцыя справавых лістоў. Прыватныя дзелавыя паперы
Справавыя лісты – гэта такая карэспандэнцыя, якая накіравана ад імя адной арганізацыі, установы і г.д. да другой арганізацыі, установы, хоць адрасавана яна можа быць адной асоб

Рэкамендаваная літаратура
1. Абабурка, М. Культура беларускай мовы. – Мінск, 1994. 2. Асновы культуры маўлення і стылістыкі: Вучэб. дапам. / У.В. Анічэнка, У.Д. Еўтухоў, В.А. Ляшчынская, Т.І. Тамашэвіч; Пад рэд. У.

Паняцце «культура маўлення». Правільнасць маўлення і нормы
Мова – гэта адбітак жыцця чалавека, асобнага народа, яго грамадскага і культурнага развіцця. З дапамогай мовы чалавецтва пазнае акаляючы свет, захоўвае свае традыцыі, перадае нашчадкам уменні і воп

Дакладнасць, лагічнасць і чыстата маўлення
Дакладнасць маўлення часцей звязваюць з дакладнасцю словаўжывання. Дакладнасць словаўжывання залежыць ад таго, наколькі той, хто гаворыць, ведае прадмет маўлення, наколькі ён э

Багацце, дарэчнасць, сцісласць маўлення
Асноўнымі характэрнымі рысамі багатага маўлення з’яўляюцца вялікі аб’ём актыўнага слоўніка, разнастайнасць марфалагічных формаў і сінтаксічных канструкцый. Пры гэтым маўленн

Да лекцыі 1. МОВА І СОЦЫУМ
* Заданне 1. Прачытайце тэкст. Вызначце, якія крытэрыі выкарыстоўваюцца пры вызначэнні паняцця «родная мова» (крытэрый паходжання, самаідэнтыфікацыі, знешняй ідэнтыфікацыі, кампетэнцыі,

Да лекцыі 2. ГІСТАРЫЧНЫЯ ЭТАПЫ ФАРМІРАВАННЯ І РАЗВІЦЦЯ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ
* Заданне 1. Параўнайце ўрыўкі з наступных тэкстаў. Вызначце адметнасці мовы кожнага тэкставага фрагмента. Успомніце, з якіх твораў узятыя гэтыя тэксты. I.

Международный валютный фонд
Усиление международной координации валютно-финансовой сферы во многом связано с деятельностью МВФ (Международного валютного фонда), который согласно своему уставу регулирует валютные курсы и платеж

Заданне 2. Перакладзіце тэкст на беларускую мову. Адзначце спецыфіку беларускамоўнага перакладу.
◊ Статья 53. Права и обязанности гражданского истца 1. Гражданский истец в целях поддержания предъявленного им иска имеет право: 1) знать сущность обвинения; 2) дав

Заданне 1. Вызначце, якім спосабам утвораны наступныя тэрміны.
  ◊ААН, абвінаваўца, абвінавачаны, вобыск, абвінавачванне, адкліканне суддзяў, апраўданне, асуджаны, вобласць, дабро, даведка, дагавор падраду на капітальнае бу

Да лекцыі 6. СІСТЭМА СТЫЛЯЎ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ. АСАБЛІВАСЦІ НАВУКОВАГА СТЫЛЮ МОВЫ
  * Заданне 1. Прачытайце тэксты. Які стыль і тып выкладу гэтых тэкстаў?   Паходжанне дзяржавы ў Афінах Плутарх распавядае пра тое,

Заданне 2. Прачытайце тэксты. Вызначце іх сістэму моўных сродкаў, марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці, абгрунтуйце свае вывады.
◊ ПРАВА, інстытут грамадскага жыцця, прызначаны для рэгулявання найбольш значных грамадскіх адносін, якія патрабуюць дзяржаўнай аховы. Побач з інш. сац. рэгулятарамі (мараль, звычаі, традыцыі

Заданне 2. Прачытайце тэксты. Вызначце тып выкладу гэтых тэкстаў, сродкі сувязі ў тэксце, абгрунтуйце свае назіранні.
Ён прыгожы заўсёды, у любую часіну года. I тады, калі, прачнуўшыся ад зімовага сну, светла і ўсхвалявана гамоняць маладым лісцём дрэвы, а зялёна-смарагдавы колер зямлі, аблашчанай сінякрыл

Заданне 2. Прачытайце тэкст. Назавіце тыя камунікатыўныя якасці маўлення, якія найбольш уласцівы гэтаму тэксту.
  Пісьмо ў гісторыі развіцця чалавецтва Гукавая мова мае сваю пісьмовую «вопратку», якая стваралася і ўдасканальвалася чалавекам на працягу многіх стагоддзяў.

Тэмы рэфератаў
◊ 1. «Кожны, хто ходзіць па зямлі, мае свае абавязкі ў жыцці» (Э.Хемінгуэй). 2. «Трасянка» на Беларусі. 3. А.Алізароўскі – адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў свецка

Літаратура для анатавання
◊ 1. Бутрамееў, У. Вялікія і славутыя людзі беларускай зямлі. – Мінск: БелЭн, 1995. – 128 с. 2. Володомонов, Н.В. Календарь: прошлое, настоящее, будущщее. – М., 1987.

ЖЫЦЦЁ ВАЕННЫХ У БЕЛАРУСКІХ ФРАЗЕАЛАГІЗМАХ
У сучаснай беларускай літаратурнай мове існуе шмат фразеалагізмаў, звязаных з маўленнем ваенных. Адны з іх запазычаны з рускай мовы: адпраўляць у штаб Духоніна (каго), баявое хрышчэнне

Устарэлыя словы ў эканамічнай лексіцы
На пэўным этапе свайго развіцця любая мова імкнецца да таго, каб тая сукупнасць моўных сродкаў, якая склалася і нарматыўна замацавалася, як мага паўней і дакладней адлюстроўвала сістэму разнастайны

З’ява сінаніміі ў спартыўнай тэрміналогіі
Спартыўная лексіка, якая шырока ўвайшла ў наша жыццё і штодзённа выкарыстоўваецца ва ўсіх сродках масавай інфармацыі (радыё, тэлебачанне, газеты, часопісы) можа служыць аб’ектам даследавання такой

Хотите получать на электронную почту самые свежие новости?
Education Insider Sample
Подпишитесь на Нашу рассылку
Наша политика приватности обеспечивает 100% безопасность и анонимность Ваших E-Mail
Реклама
Соответствующий теме материал
  • Похожее
  • Популярное
  • Облако тегов
  • Здесь
  • Временно
  • Пусто
Теги