рефераты конспекты курсовые дипломные лекции шпоры

Реферат Курсовая Конспект

Дакладнасць, лагічнасць і чыстата маўлення

Дакладнасць, лагічнасць і чыстата маўлення - раздел Образование, БЕЛАРУСКАЯ МОВА Дакладнасць Маўлення Часцей Звязваюць З Дакладнасцю Слов...

Дакладнасць маўлення часцей звязваюць з дакладнасцю словаўжывання. Дакладнасць словаўжывання залежыць ад таго, наколькі той, хто гаворыць, ведае прадмет маўлення, наколькі ён эрудыраваны, ці ўмее лагічна думаць, ці знае законы беларускай мовы, яе правілы. Можна адзначыць, што дакладнасць маўлення вызначаецца веданнем прадмета, логікай мыслення, уменнем выбіраць у дадзены момант патрэбныя словы. Гэтая камунікатыўная якасць маўлення цесна звязана з захаваннем лексічнай нормы.

Дакладнасць маўлення звязана з захаваннем наступных лінгвістычных умоў:

а) правільны выбар лексічнага эквіваленту. Як адзначае Т.І.Тамашэвіч, недакладнасць словаўжывання тлумачыцца тым, што мы часта бяром словы з пэўнай тэматычнай групы, не задумваючыся, не «праводзячы аналіз» яго значэння. Гэта досыць часта праяўляецца ў практыцы вуснага і пісьмовага маўлення. Пошук патрэбнага слова часта прымушае нас сур’ёзна задумацца. Нават вядомыя пісьменнікі гавораць аб «муках слова». Здаецца, – піша Янка Брыль, – пачынаю яшэ раз зноў па-новаму разумець, што такое пакуты слова. Злосць на самога сябе, што «не выйшла», цяжка бывае аддзяліць ад злосці на ворагаў тваёй шчырасці, тваёй думкі. Слова, калі яно ўжыта неабачліва, можа «помсціць». Параўн.: Гэты апрануты ў кажухі разлезлыя валёнкі,ішоў не дарогай а па лёдзе замерзлай рачулкі (І. Навуменка). Але кажух – апранаюць, а валёнкі – абуваюць.Зразумела, што пры пабудове выказвання словы павінны падбірацца ў адпаведнасці з уласцівай ім у літаратурнай мове семантыкай і стылістычнай афарбоўкай;

б) размежаванне паронімаў і амонімаў. У беларускай мове, як і ў ішых мовах, ёсць шэраг слоў, якія структурна, сваім знешнім афармленнем вельмі падобныя, але маюць абсалютна розныя значэнні. Такія адзінкі носяць назву слоў-паронімаў. Яны валодаюць наступнымі ўласцівасцямі: як правіла, аднакарэнныя, належаць да адной часціны мовы, маюць агульныя граматычныя характарыстыкі, аб’ядноўваюцца звычайна ў пары, хоць нярэдка ўтвараюцца і паранімічныя рады па тры, чатыры і больш слоў: асобны – асобы, кудзелісты – кудзельны, планаваць – планіраваць, застаялы – застоены – застойны, крамянёвы – крамяністы – крамяны – крэмніевы.

Нярэдка такое структурнае падабенства прыводзіць да таго, што паронімы не размяжоўваюць, блытаюць, прычым гэта адбываецца як у вусным маўленні, так і на старонках розных друкаваных выданняў. Гэта назіраецца, напрыклад, у такіх сказах: Процілеглы бераг рэчкі быў вышэйшы – ён быў не лугавы, балотны (трэба балоцісты), а палявы (П. Пестрак); Зямля тут была ўраджайная (трэба ўрадлівая), найлепшая ў наваколлі (А. Чарнышэвіч).

Частае і ненаўмыснае зблытванне паронімаў абумоўліваецца, па-першае, тым, што ў параніміі з найбольшай сілай праяўляецца прынцып няпоўнага члянення слоў як з фармальнага боку, так і з боку семантычнага, а па-другое, слабай вывучанасцю самой з’явы параніміі ў беларускай мове і амаль поўнай адсутнасцю навукова-практычных дапаможнікаў.

Што да амонімаў, то пад імі звычайна разумеюць словы, якія вымаўляюцца і пішуцца аднолькава, але маюць зусім розныя, не звязаныя між сабой значэнні. У маўленчай практыцы часта сустракаюцца памылкі ў выкарыстанні міжмоўных амонімаў. Напрыклад: А тады, некалі, ехала Тамара дамоў, можна сказаць, з благімі(трэба: добрымі) намерамі – хацела пераманіць да сябе ў Рыгу колішняга аднакласніка Андрэя Пархоменку (І. Кірэйчык). У рускай мове слова благие(намерения) мае значэнне ‘добрыя’ (параўн.: благодать, благоприятный, благожелательный), а ў беларускай – ‘кепскія’ (параўн.: благі ў твары, блазнота, зблажнелы). Аўтар жа меў на ўвазе менавіта добрыя намеры;

в) размежаванне значэнняў мнагазначных слоў. Мнагазначнасць – гэта ўласцівасць слова мець некалькі лексічных значэнняў. Канкрэтнае лексічнае значэнне выяўляецца толькі ў кантэксце. Няведанне дакладнага значэння слова прыводзіць да непаразумення, памылак. Здольнасць мнагазначнага слова набываць у кантэксце новыя значэнні ці адценні значэння шырока выкарыстоўваецца пісьменнікамі і публіцыстамі, якія ствараюць яркія, вобразныя малюнкі прыроды, характары людзей, трапна перадаюць думкі і пачуцці людзей.

Як заўважае Т.І. Тамашэвіч, маўленчая полісемія бывае выпадковай, ненаўмыснай ці можа быць абумоўлена свядомым, мэтанакіраваным выкарыстаннем мнагазначнасці слова. Майстры слова часта карыстаюцца гэтай крыніцай выразнасці. Так, у аднаактовай п’есе А. Макаёнка «Крымінальная справа» ў дыялогу са следчым Хартлі дворнік Хол гаворыць: Ён хацеў, каб вы, лаяльны амерыканец, пасадзіліў турму ці на электрычнае крэсла мяне... Слова пасадзіцьтут адначасова выкарыстана ў двух значэннях – ‘арыштаваць, засадзіць у турму’ і ‘прымусіць дзе-небудзь сесці’. Аднак у працэсе камунікацыі мнагазначнасць слова можа ствараць пэўныя цяжкасці, і, як вынік гэтага, назіраюцца памылкі ў маўленні: Мы напаламз братам хадзілі ў грыбы; У нашай камандзе кульгае абарона;

г) размежаванне сінонімаў. Патрэбна быць вельмі ўважлівым пры выкарыстанні слоў-сінонімаў. Блізкасць лексічнага значэння сінонімаў стварае магчымасці іх узаемазамены, але такая замена не заўсёды магчымая, бо часта залежыць ад лексічнай спалучальнасці. Так, можна сказаць, што сукенка вузкая альбо цесная; позірк сумны, маркотны, журботны. У гэтых выразах сэнсавыя адрозненні паміж сінонімамі вузкі і цесны; сумны, маркотны, журботны сціраюцца. І калі апошнія тры сінонімы амаль заўсёды ўзаемазамяняльныя (настаўнік, лес – сумны, маркотны, журботны), то гэта нельга сказаць пра першыя два: магчыма спалучэнне вузкія вочы, аднак нельга сказаць цесныя вочы. Узаемазамена не заўсёды магчымая і ў сінанімічным радзе алфавіт, азбука. Можна сказаць Складзіце спіс па алфавіце, але нельга Складзіце спіс па азбуцы.

Маўленне з’яўляецца лагічным, калі сэнсавыя сувязі паміж яго асноўнымі элементамі (словамі, словазлучэннямі, сказамі) адпавядаюць законам логікі, законам мыслення.

Словы – гэта перададзеныя з пакалення ў пакаленне агульныя назвы, сімвал прадметаў і іх прымет, дзеянняў, працэсаў і інш. Праз вядомыя значэнні слоў, праз узаемадзеянне іх з іншымі асэнсаванымі словамі-назвамі ствараецца пэўная думка. У выніку моўных зносін яна выклікае ў субяседніка аналагічныя або тыя ж самыя асацыяцыі, вобразнае адлюстраванне рэчаіснасці. Лагічнасць маўлення грунтуецца пераважна на сінтаксічным узроўні, г. зн. пры пабудове выказванняў і тэкстаў на аснове ўзаемадзеяння слова як выразніка і ўтрымальніка паняцця з іншымі словамі, што дапамагаюць сцвярджаць ці адмаўляць ісціну, заключаную ў думцы [1].

Як адзначае Т.І. Тамашэвіч, умовамі лагічнасці выступаюць наступныя лінгвістычныя сродкі:

а) парадак слоў у сказе. Беларускай мове ўласцівы адносна свабодны парадак слоў, г. зн. члены сказа могуць знаходзіцца ў любым месцы. За кошт магчымых перастановак слоў нават у межах невялікага сказа можна стварыць некалькі яго вырыянтаў. Кожны з іх будзе мець розныя сэнсавыя адценні.

Зразумела, што сэнсавым адценням павінны адпавядаць і інтанацыя чытання (гаварэння). Відавочна, што са змяненнем парадку слоў мяняецца сэнс выказвання, таму парадак слоў не можа быць адвольным. Прыназоўнікі, напрыклад, займаюць строга фіксаванае месца: перад словамі, у афармленні якіх яны ўдзельнічаюць; падпарадкавальныя злучнікі ці злучальныя словы – у пачатку дадзенай часткі складанага сказа пасля таго слова, да якога яны адносяцца і г.д. Веданне законаў узаемасувязі і размяшчэнне адзінак мовы, у прыватнасці, слоў неабходна кожнаму, хто вывучае мову, карыстаецца ёю;

б) лексічная спалучальнасць. Спалучальнасць адзінак лексічнага ўзроўню – гэта своеасаблівая здольнасць слова прагназаваць паяўленне другога слова ў маўленчым ланцужку. «Зразумела, што верагоднасць паяўлення ў тэксце словазлучэння птушка ляціць непараўнальна вышэйшая, чым, дапусцім, спалучэння птушка сумняваецца ці змяя ляціць. Падобныя факты, несумненна, закладзены ў моўнай свядомасці, атрымліваюць сваю тэарэтычную інтэрпрэтацыю ў ідэі так званага семантычнага дапасавання як аднаго са сродкаў семантычнага выказвання». Мы гаворым зграя ваўкоў, караван вярблюдаў, круглы год, глыбокая восень, бархатны сезон. Але не адпавядаюць маўленчай практыцы словазлучэнні зграя ластавак, караван кароў, круглы час, глыбокая вясна, глыбокі дзень, бархатны перыяд;

в) правільная будова і сувязь сказаў. Логіка маўлення, як вядома, павінна перадаваць логіку думкі. Сказы павінны быць сэнсава звязаны, у адваротным парадку становіцца відавочным алагічнасць. Напрыклад: Раён своечасова справіўся з планавым заданнем. Частыя паломкі тэхнікі зацягнулі ўборку буракоў. У гэтым тэксце наглядаюцца сінтаксічныя і лексічныя промахі, з-за чаго сказы не даюць лагічна звязанай інфармацыі. Нелагічнасці выказвання можна было б пазбегнуць, калі б аўтар у пачатку другога сказа выкарыстаў супраціўны злучнік але.

Або: У калгасе часта праводзяцца сустрэчы з артыстамі, на якіх гучаць песні вядомых эстрадных майстроў, якія навяваюць успаміны аб маладосці. Тут няўдала спалучаны сказ у саставе складанага. У абодвух выпадках злучальныя словы якіх, якія вельмі далёка стаяць ад сваіх асноўных. Узнікаюць пытанні: песні гучаць... на артыстах? майстры ці песні навяваюць успаміны аб маладосці? Сказ лёгка перабудаваць у лагічна правільны, замяніўшы «эстрадных майстроў» на «майстроў эстрады»;

г) абазначэнне пераходу ад адной думкі да другой. «Блытаная мова» – так часта гавораць пра выступоўцаў, якія прапускаюць асобныя звёны ў развіцці думкі або збіваюцца з яе, укліньваючы ў выказванне пабочную інфармацыю, не звязаную з асноўнай. Такія нелагічныя падыходы часта выяўляюцца і ў мастацкіх тэкстах – у апісаннях малюнкаў прыроды, характараў дзейных асобаў, падзей, бытавых падрабязнасцей. Укліньванне ў тэкст неабавязковых дэталей часта парушае так званы агульны вугал бачання. Паслабляе лагічныя сувязі і зацямняе асноўнае дзеянне (думку);

д) правільнае ўжыванне займеннікаў як сродку сінтаксічнай сувязі. Паводле правіл, займеннік 3-й асобы павінен паказваць на бліжэйшы да яго назоўнік таго самага роду і ліку. Параўн. правільнае ўжыванне: Куды цяжэй было атрымліваць анкеты і адсылаць іх назад у паўпрэдства праз лагерную пошту. Цэнзары рабілі сваё, і з імі трэба было змагацца (Я. Брыль). Правіла гэта, на жаль, часта парушаецца, у выніку паяўляюцца лагічныя памылкі: Маці купляла для іх [дзяўчынак] аднолькавыя сукенкі і чаравічкі. І сястрычкі насілі іх аж да таго часу, пакуль яны самі не звальваліся з плячэй (В. Макарэвіч). Відавочна, што словазлучэнне звальваліся з плячэй можа ўступаць у сэнсавую сувязь толькі з адным назоўнікам – сукенкі. Але ў дадзеным кантэксце «звальвацца з плячэй» мусілі і чаравічкі.

Чыстата маўлення – гэта маўленне без пазалітаратурных сродкаў. Безумоўна, кожны сумленны носьбіт мовы павінен адчуваць маральную адказнасць за яе чыстату, усведамляць значэнне роднага слова ў развіцці грамадства, яго культуры. На жаль, у маўленні многіх з нас прысутнічаюць пазалітаратурныя сродкі. Найбольш частыя з іх наступныя:

а) дыялектызмы. Літаратурная мова ўвесь час узбагачаецца разнастайнымі моўнымі сродкамі, якія ідуць з крыніц народнай словатворчасці. Дыялектная лексіка папаўняе, узбагачае літаратурную мову, калі ў той не хапае слоў для наймення таго ці іншага паняцця або адцення. Так у моўны ўжытак прыйшлі словы ганараваць, чаркаваць, шалахцець, засмуголены, якія першапачаткова былі дыялектнымі. Такія выдатныя знаўцы слова, як Я. Купала, Я. Колас, К. Чорны, І. Мележ, К. Крапіва. М. Лынькоў і інш. давалі ўзоры правільнага выкарыстання гэтай невычэрпнай моўнай крыніцы. На жаль, некаторыя пісьменнікі, кіруючыся прынцыпам «так гавораць», без усякіх падстаў і адчування меры «абцяжарваюць» аўтарскую мову твораў дыялектнымі словамі ці фразеаўжываннямі, ад чаго часам добрыя мастацкія рэчы становяцца цьмянымі, трацяць сваю эстэтычную прывабнасць, як гэта адчуваецца ў рамане В. Адамчыка «Чужая бацькаўшчына»;

б) запазычанні. Запазычанне слоў з іншых моў – з’ява натуральная і неабходная. Запазычаная лексіка была магутнай крыніцай узбагачэння беларускай мовы ў перыяд яе фарміравання. І цяпер адбываецца бесперапынны працэс пранікнення іншамоўнай лексікі ў нашу нацыянальную мову і, наадварот, беларуская лексіка сваёй істотнай часткай становіцца здабыткам, напрыклад, польскай мовы. Але запазычанне павінна ўкладвацца ў пэўныя рамкі і межы. Увядзенне ў літаратурную мову запазычанняў пры наяўнасці ўжо гатовага слова – гэта недаравальная абыякавасць да роднай мовы, яе несвядомае ці свядомае збядненне і прыніжэнне. Так, напрыклад, цяжка разабрацца, пра што гаворыць маладая паэтэса ў такіх радках: Нудлівы шэраг думак хворых. І сэнс яго – пракляты сфінкс, Не разгаданы ім дагэтуль, Нязменная ідэя фікс Ідэалістаў і паэтаў (В. Хамчук). Ці могуць гэтыя радкі пра што-небудзь сказаць радавому чытачу. Не. Тут – звычайнае любаванне запазычанымі моўнымі сродкамі;

в) канцылярызмы і штампы. Адзначаныя моўныя адзінкі ўжываюцца ў афіцыйна-дзелавым стылі пры афармленні папер і дакументаў. У гэтым выпадку яны з’яўляюцца неабходнымі, абавязковымі. Але нават у дзелавых паперах яны засмечваюць мову, калі выкарыстоўваюцца празмерна часта. У нашай свядомасці замацаваліся такія трафарэтныя канструкцыі, як з выпадку.., з боку.., у інтарэсах.., прыняць да ведама.., па лініі.., уяўляе сабой.., мець дачыненне і інш. Гэта раней падрыхтаваныя формулы, пазбавіцца ад якіх даволі цяжка. Не патрабуючы асаблівых намаганняў думкі, яны як бы аўтаматычна ўрываюцца ў наша маўленне. Шкоднасць канцылярызмаў і штампаў не столькі ў тым, што яны робяць маўленне бязвобразным, сухім, але і ў тым, што яны, як правіла, «маскіруюць банальныя думкі»;

г) словы-паразіты. Назойлівыя, надакучлівыя словы, якія часта паўтараюцца ў маўленні, выклікаюць непрыемныя асацыяцыі і сведчаць аб нізкай маўленчай культуры, няведанні багацця нацыянальнай мовы. Чалавек, абмежаваны запасам слоў, вымушаны ў працэсе маўлення рабіць паўзы, аднак псіхалагічна ён арганізоўвае сваю слоўную плынь так, што «аслабленыя» ўчасткі запаўняюцца моўнымі адзінкамі, якія ў выніку становяцца дзяжурнымі. Частае ўжыванне слоў і канструкцый тыпу не сакрэт, праўда, так, значыць так, разумееце, значыць, як той казаў тлумачыцца звычайнай абыякавасцю да маўлення, звычайнай лянотай падумаць перад тым, як казаць;

д) жарганізмы. Пад жарганізмамі разумеюць сацыяльную разнавіднасць мовы, якой карыстаюцца прафесіянальныя групы і сацыяльныя праслойкі людзей, аб’яднаных агульнасцю інтарэсаў, звычак, заняткаў, сацыяльнага становішча. У мінулым сацыяльнай асновай жаргону з’яўляліся дэкласаваныя элементы ці прадстаўнікі засакрэчаных прафесій. Жарганізмы могуць сустракацца і ў асяроддзі паляўнічых, спартсменаў, вучоных, ваенных і інш. Але сустракаецца пераважна жаргон у асяроддзі маладога пакалення, звязанага прафесійна-вытворчай блізкасцю. Барацьба супраць жарганізмаў у маладым асяроддзі з’яўляецца цяпер вельмі актуальнай. У нашым грамадстве не павінна быць духоўнай і інтэлектуальнай уродлівасці, што праяўляецца ў асобных групах моладзі, якая імкнецца пад уплывам заходняй музыкі і кіно апашліць маўленне нашага часу;

е) неалагізмы, аказіянальныя словы. Неалагізмы – гэта словы ці звароты, якія ўжываюцца ў мастацкім творы з пэўнымі стылістычнымі мэтамі. У перыяд складвання беларускай літаратурнай мовы амаль кожны пісьменнік, паэт для запаўнення лексічных прагалаў прапаноўваў свае словы. Многія з іх сталі агульнаўжывальнымі: выбаршчык, змаганне, схільнасць, мілагучны, адлюстраваць, светапогляд і інш. Але шматлікія літаратары, асабліва маладыя, ствараюць цэлую праблему наватвораў у мастацкай літаратуры, каверкаючы агульнанародныя словы, адвольна перабудоўваючы іх без усякай неабходнасці. У выніку дасягаецца адваротны эфект, слова працуе не на задумку аўтара, яно глухне [6].

 

– Конец работы –

Эта тема принадлежит разделу:

БЕЛАРУСКАЯ МОВА

БЕЛАРУСКАЯ МОВА... ПРАФЕСІЙНАЯ ЛЕКСІКА... ДЛЯ СПЕЦЫЯЛЬНАСЦЕЙ...

Если Вам нужно дополнительный материал на эту тему, или Вы не нашли то, что искали, рекомендуем воспользоваться поиском по нашей базе работ: Дакладнасць, лагічнасць і чыстата маўлення

Что будем делать с полученным материалом:

Если этот материал оказался полезным ля Вас, Вы можете сохранить его на свою страничку в социальных сетях:

Все темы данного раздела:

Рэцэнзенты
Асіпчук, А.М. Беларуская мова. Прафесійная лексіка: дапаможнік для неспецыяльных факультэтаў / А.М.Асіпчук, В.В.Маршэўская, А.С.Садоўская. – Гродна: ГрДУ, 2008. – 267с. У

ПРАДМОВА
Дапаможнік «Беларуская мова. Прафесійная лексіка» створаны на аснове тыпавой праграмы «Беларуская мова. Прафесійная лексіка. Вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў» (Мінск, 2001).

Лекцыя 1. МОВА І СОЦЫУМ
Мэта лекцыі – раскрыць асаблівасці функцыянавання мовы ў грамадстве, сфарміраваць уяўленне аб агульных звестках пра мову, яе паходжанне, функцыі, узаемасувязь з культурай.

Рэкамендаваная літаратура
1. Азарка, В. У. і інш. Беларуская мова: спецыяльная лексіка. – Мінск, 2005. 2. Гіруцкая, Л.А. Беларуская мова (прафесійная лексіка). – Мінск, 2005. 3. Каўрус, А.А. Слова наша род

Гіпотэзы паходжання мовы
Дзе і як узнікла мова? Калі гэта адбылося? На зямным шары налічваецца вялікая колькасць жывых істот, але сярод іх толькі чалавек валодае членападзельнай мовай, якая з’яўляецца яго галоўнай

Функцыі мовы ў грамадстве
Мова – складаная знакавая сістэма. І тое, што мы ведаем, як жылі нашы продкі тысячы гадоў назад, пра што яны марылі, аб чым рупіліся, і тое, што мы можам выказаць свае думкі, перадаваць пачуцці, –

Нацыянальная мова і духоўная культура народа
Беларуская мова – мова беларускага народа, адметная форма яго духоўнай культуры. Гэта – «адзежа душы», самы дарагі яго скарб. Нацыянальная мова – матэрыялізаваная душа народа, які выпрацаваў на пра

Лекцыя 2. ГІСТАРЫЧНЫЯ ЭТАПЫ ФАРМІРАВАННЯ І РАЗВІЦЦЯ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ
Мэта лекцыі –паказаць працэс станаўлення беларускай мовы,асаблівасці яе развіцця на розных гістарычных этапах.   Задачы лекцыі: - а

Пытанні
1. Беларуская мова ў сям’і індаеўрапейскіх моў. Вытокі беларускай мовы. 2. Роля беларускай мовы ў ВКЛ. 3. Прычыны заняпаду беларускай мовы ў Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі.

Рэкамендаваная літаратура
1. Гіруцкая, Л.А. Беларуская мова (прафесійная лексіка). – Мінск, 2005. 2. Лепешаў, І.Я., Якалцэвіч, М.А. Практыкум па лексікалогіі і фразеалогіі. – Гродна, 2001. 3. Ляшчынская, В

Беларуская мова ў сям’і індаеўрапейскіх моў. Вытокі беларускай мовы
У свеце, паводле звестак вучоных, налічваецца ад 2,5 да 6000 жывых і мёртвых моў. На аснове падабенства роднасныя мовы аб’ядноўваюцца ў моўныя сем’і(іхкаля 20): індаеўрапейская,

Беларуская мова належыць да індаеўрапейскай моўнай сям’і, славянскай групы, усходнеславянскай падгрупы.
Індаеўрапейскія мовы–самая вялікая ў свецемоўная сям’я. У наш час амаль кожны другі жыхар планеты гаворыць на мове індаеўрапейскага паходжання. Сама назва паказвае на вельмі далёку

Роля беларускай мовы ў ВКЛ
У ХІІІ ст. пасля распаду Кіеўскай Русі (а гэтаму паспрыялі міжусобныя войны феадалаў) пачалі складвацца асобныя народнасці – беларуская, руская і ўкраінская. Беларуская народнасць утварылася

Прычыны заняпаду беларускай мовы ў Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі
У 2-ой палове ХУІ ст. пасля аб’яднання Літвы з Польшчай на аснове Люблінскай уніі (1569 г.) беларускія землі ўвайшлі ў склад Рэчы Паспалітай. Пры падтрымцы каталіцкага Рыма Рэч Пас

Утварэнне новай беларускай літаратурнай мовы. Працэс беларусізацыі ў 20-я гады ХХ ст.
Як ні дзіўна, але менавіта ў час поўнага нацыянальнага заняпаду ў асяроддзі навукоўцаў-беларусістаў з’яўляецца ідэя беларускага нацыянальнага Адраджэння. Узнавіць беларускую кул

Русіфікатарскі характар нацыянальна-моўнай палітыкі дзяржавы на працягу 30-80 гадоў ХХ ст.
Аднак ужо ў 30-я гады пасля ўсталявання таталітарнага сталінскага рэжыму працэс беларусізацыі быў гвалтоўна спынены. Пачалася кампанія па выкрыцці т. зв. «нацыянал-дэмакратаў» (нацдэмаў), да якіх а

Асаблівасці развіцця беларускай літаратурнай мовы ў 90-я гады ХХ ст. Стан беларускай мовы на сучасным этапе
У канцы 80-х – пачатку 90-х гг. узніклі новыя фактары, якія паўплывалі на моўную сітуацыю. Пачаўся працэс дэмакратызацыі грамадства, распачалося будаўніцтва суверэннай дзяржавы. У1990 годзе

Пытанні
1. Паняцце білінгвізму. Аспекты білінгвізму. 2. Білінгвізм і інтэрферэнцыя. Віды інтэрферэнцыі. 3. Трасянка як лінгвістычная з'ява. 4. Сучасная моўная сітуацыя на Беларус

Рэкамендаваная літаратура
1. Азарка, В.У. і інш. Беларуская мова: спецыяльная лексіка. – Мінск, 2005. 2. Бордович, А. М. и др. Сопоставительный курс русского и белорусского языков. – Минск, 1999. 3. Вайнра

Паняцце білінгвізму. Аспекты білінгвізму
Білінгвізм (лац. bilinguis < (bis) = двойчы, lingua = мова), ці двухмоўе, – валоданне і папераменнае карыстанне дзвюма мовамі. Калі ва ўжытку знаходзяцца тры і больш моў – г

Білінгвізм і інтэрферэнцыя. Віды інтэрферэнцыі
У сітуацыі двухмоўя ўзаемадзеянне моў, якія кантактуюць, прыводзіць да інтэрферэнцыі, гэта значыць пры маўленні на адной мове ўжываюцца элементы іншай мовы. Іншымі словамі, інтэрферэнцыя прыводзіць

Білінгвізм і інтэрферэнцыя. Віды інтэрферэнцыі
У сітуацыі двухмоўя ўзаемадзеянне моў, якія кантактуюць, прыводзіць да інтэрферэнцыі, гэта значыць пры маўленні на адной мове ўжываюцца элементы іншай мовы. Іншымі словамі, інтэрферэнцыя прыводзіць

Сучасная моўная сітуацыя на Беларусі
У канцы 80-х – пачатку 90-х гг. Рэспубліка Беларусь становіцца незалежнай, суверэннай дзяржавай. Была створана пэўная заканадаўчая база, якая юрыдычна замацавла курс на адраджэнне нацыянальнай мовы

Устанавіце адпаведнасць паміж відамі інтэрферэнцыі і іх сэнсавай характарыстыкай
А. Марфалагічная. 1. Выклікаецца адрозненнямі ў будове Б. Сінтаксічная. словазлучэнняў, простых і складаных сказаў. В. Фанетычная. 2. Звязана з наяўнасцю спецыфічных Г. Л

Лекцыя 4. ЛЕКСІКАЛОГІЯ І ЛЕКСІКАГРАФІЯ
Мэта лекцыі –паказаць лексіку сучаснай беларускай мовы ў розных яе аспектах і сферах выкарыстання.   Задачы лекцыі: - раскрыць паня

Рэкамендаваная літаратура
1. Адамовіч, Я. М. Беларуская мова. – Мінск, 1987. 2. Баханькоў, А. Я. Лексікалогія сучаснай беларускай літаратурнай мовы. – Мінск, 1994. 3. Гіруцкая, Л. А. Беларуская мова (прафе

Слова як адзінка лексічнай сістэмы. Адназначныя і мнагазначныя словы
Усе словы беларускай мовы ўтвараюць яе лексічны склад – лексіку (ад грэч. lexis – слова). Тэрмінам «лексіка» называюць таксама сукупнасць слоў, якія ўжываюцца ў творчасці пі

Амонімы, сінонімы, антонімы, паронімы ў лексічным складзе беларускай мовы
Амонімы.З’яву аманіміі можна праілюстраваць адной з загадак Кандрата Крапівы: Я касой траву кашу ў зялёным лузе, а другую я нашу пастаянна ў пузе. Трэцюю, я вам скажу, но

Асаблівасці лексіка-семантычных працэсаў у тэрміналогіі
Пытанне аб месцы тэрміналагічнай лексікі ў структуры сучаснай літаратурнай мовы ў лінгвістычнай літаратуры не атрымала адназначнага вырашэння. Адны моваведы (у прыватнасці А.М.Талікіна) разглядаюць

Мнагазначнасць і аманімія
Да гэтага часу адкрытым застаецца пытанне – ці валодае тэрмін уласцівасцю пазакантэкставасці, ці адназначнасці (прынцып незалежнасці тэрміна ад кантэксту ўпершыню ў мовазнаўстве быў прапанаваны Д.С

Сінанімія. Варыянтнасць. Дублетнасць
Праблема сінаніміі і сінонімаў у тэрміналогіі застаецца найменш распрацаванай і найбольш складанай. Адны даследчыкі зусім адмаўлялі з’яву сінаніміі ў тэрміналогіі (А.М.Талік

Паронімы. Гіпонімы
Паронімы – словы, блізкія паводле гучання, але розныя паводле значэння, якія маюць, як правіла, адзін корань і належаць да адной часціны мовы. Напрыклад, альянс (саюз, а

Паходжанне лексікі беларускай мовы
Лексічны склад беларускай мовы фарміраваўся на працягу многіх стагоддзяў, няспынна развіваўся і ўдасканальваўся. Менавіта ў лексіцы адлюстравалася і гісторыя развіцця беларускага народа. В

Лексіка паводле сферы выкарыстання
У адносінах выкарыстання словы беларускай мовы не з’яўляюцца аднолькавымі: адны з іх ужываюцца ўсімі носьбітамі мовы незалежна ад іх пражывання, прафесіі, узросту, роду заняткаў, адукацыйнага і кул

Лексіка актыўнага і пасіўнага запасу
Змены, якія адбываюцца ў грамадска-палітычнай, эканамічнай, навукова-тэхнічнай і культурнай сферах жыцця, адлюстроўваюцца ў лексіцы, мяняюць слоўнікавы склад мовы. Адны прадметы, з’явы, паняцці існ

Лексікаграфія. Тыпы слоўнікаў
Лексікаграфія(ад грэч. lexikos – які адносіцца да слова і grapho – пішу) – раздзел мовазнаўства, у якім вывучаюцца тыпы слоўнікаў паводле іх структуры і прызначэння. У задачу лексі

Пытанні
1. Асноўныя спосабы тэрмінатворчасці: а) лексіка-семантычны спосаб (тэрміналагізацыя, транстэрміналагізацыя); б) марфолага-сінтаксічны спосаб (канверсія); в) марфалагічны

Літаратура
1. Антанюк, Л.А. Беларуская навуковая тэрміналогія / Л.А.Антанюк. – Мінск: Навука і тэхніка, 1987. – 240 с. 2. Болсун, А.І., Рапановіч, Я.Н. Слоўнік фізічных і астранамічных тэрмінаў / АІ.

Лекцыя 6. АСАБЛІВАСЦІ НАВУКОВАГА СТЫЛЮ МОВЫ
Мэта лекцыі –раскрыць характэрныя асаблівасці навуковага стылю і сферы яго функцыянавання, вызначыць месца навуковага стылю сярод іншых стыляў мовы. Задачы:

Праблемныя пытанні
1. Чаму нельга лічыць, што навуковаму стылю з яго «холаднасцю», акадэмізмам не ўласціва экспрэсія? 2. У чым павінна выражацца сапраўднае валоданне стылем навуковага выкладу? 3. Ці

Рэкамендаваная літаратура
1. Бахтина, Л.Н. Обучение реферированию научного текста / Л.Н. Бахтина, И.П. Кузьмич, Н.М.Лариохина. – М., 1988. 2. Вештарт, Г.Ф. Лексічныя асаблівасці мовы навуковых тэкстаў / Г.Ф.Вештарт

Функцыянальныя стылі як грамадска абумоўленая, унутрана аб’яднаная сістэма моўных сродкаў
Слова «стыль» (ад лац. stilus) паходзіць ад назвы вострай палачкі, якая ўжывалася ў Старажытнай Грэцыі і Рыме для пісьма на дошчачках, залітых воскам. Сёння слова «стыль» мае іншыя значэнні:

Навуковы стыль, яго функцыянальна‑камунікатыўныя характарыстыкі
У межах навуковага стылю даследчыкамі выдзяляецца некалькі падстыляў: уласна навуковы, навукова-папулярны, навукова-вучэбны, навукова-тэхнічны і навукова-палемічны. «Паміж імі... няма прынцыповай р

Сістэма моўных сродкаў навуковага стылю
Аснову ўсіх стыляў мовы (як мастацкага, публіцыстычнага, так і навуковага і інш.) складаюць стылістычна нейтральныя агульналітаратурныя словы (міжстылявая лексіка) тыпу гаварыць, пісаць, дождж,

Марфалагічныя асаблівасці навуковага стылю
Наяўнасць абстрактных паняццяў і катэгорый у тэрміналогіі абумоўлівае шырокае выкарыстанне назоўнікаў з абстрактным значэннем з суфіксамі –нн-, –енн- (-энн), –анн-: абнародаванне, дазнанн

Асаблівасці сінтаксісу навуковага стылю
Ужыванне ў навуковым тэксце многіх сінтаксічных канструкцый мае сваю спецыфіку. З трох тыпаў сказаў па мэце выказвання – апавядальных, пытальных, пабуджальных – перавагу атрымліваюць апавядальныя с

Устанавіце адпаведнасць
А. Тэрміны. 1. Устойлівыя, узнаўляльныя, не менш як Б. Наменклатура. двухкампанентныя моўныя адзінкі, якія В. Прафесіяналізмы. спалучаюцца са словамі свабоднага ўжывання і

Рэкамендаваная літаратура
1. Беларуская мова: Энцыклапедыя. – Мінск: БелЭн, 1994. 2. Всеволодова, М.В. Теория функционально-коммуникативного синтаксиса. Фрагмент прикладной (педагогической) модели языка. – М.: МГУ,

Тэкст як асноўная камунікатыўная адзінка
«Тэкст (лац. textus ‘тканіна, спалучэнне, спляценне’) – гэта маўленчае камунікацыйнае ўтварэнне, функцыянальна скіраванае на рэалізацыю пазамоўных задач» [2, с. 337].

Функцыянальна-сэнсавыя тэпы тэксту, мінімальныя адзінкі тэксту, віды сувязі ў тэксце
Да функцыянальна-сэнсавых тыпаў маналагічнага маўлення адносяцца апісанне, апавяданне і разважанне. Апісанне – гэта дэталёвая характарыстыка прадмета маўлення з боку я

Спосабы выкладу навуковай інфармацыі
Тыпалогію тэкстаў у навуковай літаратуры звычайна прадстаўляюць у наступным выглядзе: 1) функцыянальна-камунікатыўны тып тэксту (навуковы, публіцыстычны, размоўны і г.д.); 2) камунікатыўны тып тэкс

Лекцыя 8. ЖАНРЫ НАВУКОВАЙ ЛІТАРАТУРЫ
Мэта лекцыі – раскрыць характэрныя асаблівасці асобных жанраў навуковай літаратуры (анатацыя, рэферат), вызначыць ролю гэтых жанраў у павышэнні прафесійнай кампетэнтнасці будучых ю

Рэкамендаваная літаратура
1. Бахтина, Л.Н., Кузьмич, И.П., Лариохина, Н.М. Обучение реферированию научного текста. – М., 1988. 2. Кобков, В.П. Способы сжатия текста при переводе научно-технической литературы // Язы

Спосабы кампрэсіі навуковага тэксту
Навуковая і навукова-інфармацыйная літаратура ўмоўна дзеліцца на тры тыпы: 1) навукова-тэхнічная літаратура (артыкулы, манаграфіі, падручнікі, патэнты, тэхнічныя справаздачы і апісанні і пад.); 2)

Рэферат і анатацыя – вынік кампрэсіі навуковага тэксту
Працэс сціскання (кампрэсіі) навуковага тэксту да галоўных абагульняльных фармулёвак – гэта працэс складання тэксту рэферата і анатацыі. Рэферат (ад лац. referre – дакладв

Класіфікацыя рэфератаў
Класіфікацыя па Назва Змест Паўнаце выкладу зместу Інфарматыўныя Перадаюць усе асноўныя палажэн

Афармленне цытат. Даведачна-бібліяграфічны апарат навуковай літаратуры
Змест рэферата-даклада звычайна перадаецца сваімі словамі, аднак асноўныя палажэнні тэмы можна падмацоўваць цытатамі. Цытата (ням. zitat ад лац. cito – выклікаю, прыво

Лекцыя 9. АФІЦЫЙНА-СПРАВАВЫ СТЫЛЬ
Мэта лекцыі – ахарактарызаваць асаблівасці афіцыйна-справавога стылю, сферу яго функцыянавання.   Задачы: – сфарміраваць уяўленне а

Рэкамендаваная літаратура
1. Асновы культуры маўлення і стылістыкі / Пад рэд. Анічэнкі У.В. – Мінск., 1992. 2. Барышникова, Е.Н. Речевая культура молодого специалиста. – М., 2005. 3. Гіруцкая, Л.А. Беларус

З гісторыі фарміравання афіцыйна-справавога стылю
Афіцыйна-справавы стыль вылучыўся раней за іншыя стылі дзякуючы таму, што абслугоўваў важнейшыя сферы дзяржаўнага жыцця: знешнія адносіны, замацаванне прыватнай уласнасці і гандаль. Неабходнасць пі

Афіцыйна-справавы стыль і яго функцыянальна-камунікатыўныя характарыстыкі
Мова дзяржаўных актаў, пастаноў, законаў, статутаў, міжнародных пагадненняў, дакументацыя ўстаноў, арганізацый, а таксама асабістых заяў, дакладных, даверанасцей і г.д. мае агульныя рысы, я

Паняцце дакумента. Групы дакументаў
Афіцыйна-справавы стыль рэалізуецца ў розных дакументах. Дакументамі (ад лац. documentum – доказ, сведчанне) называюцца адпаведным чынам складзеныя, падпісаныя і засведчаныя справа

Асабістыя дакументы.
Да асабістых дакументаў адносяцца заява, аўтабіяграфія, даручэнне, распіска і інш. Дакументы менавіта гэтай групы часцей за ўсё сустракаюцца ў нашым жыцці. Так, заяву пішуць,

Закон Рэспублікі Беларусь
Аб унясенні змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб гарантыях па сацыяльнай абароне дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама асобаў з ліку дзяцей-сірот

Адміністрацыйна-арганізацыйныя дакументы
У дадзеную групу дакументаў уваходзяць план, кантракт, дагавор, справаздача і некаторыя іншыя. Так, у справаздачы расказваюць, што і як выканана за адпаведны тэрмін. Гэты дакумент не мае стр

Нфармацыйна-даведачныя дакументы
Аб’ява, даведка, тлумачальная і службовая запіскі, дакладная і пад. афіцыйныя паперы з’яўляюцца прыкладамі тых дакументаў, якія служаць для перадачы інфармацыі пэўнага зместу.

Аб спыненні вытворчасці па справе ў сувязі з адмовай ад іску
Прашу вытворчасць па маім іску да Шытава Мікіты Лявонавіча аб спагнанні запазычанасці ў памеры 600 000 беларускіх рублёў спыніць, паколькі адказчык вярнуў названую суму. Аб насту

Аб спагнанні сродкаў на ўтрыманне бацькі
Мне 73 гады, я не працую, пенсію па старасці атрымліваю ў памеры 240 рублёў, маю матэрыяльную патрэбу, таму што іншых крыніц даходаў не маю. Мой сын, Маракоў Яўген Сяргеевіч, 196

Моўныя асаблівасці афіцыйна-справавога стылю
Для напісання дакументаў, заканадаўчых актаў выкарыстоўваецца адна з разнавіднасцей літаратурнай мовы – афіцыйна-справавы стыль. Выдзяляюцца два тыпы нормаў, якія дзейнічаюць у сферы пісьмовай дзел

Паняцце бланка, рэквізіта, фармуляра
У штодзённым жыцці і працы чалавек наладжвае афіцыйныя, службовыя адносіны з іншымі людзьмі, з арганізацыямі, установамі. Гэтыя адносіны рэгулююцца прававымі нормамі, замацаванымі ў законах, указах

Мова і кампазіцыя справавых лістоў. Прыватныя дзелавыя паперы
Справавыя лісты – гэта такая карэспандэнцыя, якая накіравана ад імя адной арганізацыі, установы і г.д. да другой арганізацыі, установы, хоць адрасавана яна можа быць адной асоб

Рэкамендаваная літаратура
1. Абабурка, М. Культура беларускай мовы. – Мінск, 1994. 2. Асновы культуры маўлення і стылістыкі: Вучэб. дапам. / У.В. Анічэнка, У.Д. Еўтухоў, В.А. Ляшчынская, Т.І. Тамашэвіч; Пад рэд. У.

Паняцце «культура маўлення». Правільнасць маўлення і нормы
Мова – гэта адбітак жыцця чалавека, асобнага народа, яго грамадскага і культурнага развіцця. З дапамогай мовы чалавецтва пазнае акаляючы свет, захоўвае свае традыцыі, перадае нашчадкам уменні і воп

Багацце, дарэчнасць, сцісласць маўлення
Асноўнымі характэрнымі рысамі багатага маўлення з’яўляюцца вялікі аб’ём актыўнага слоўніка, разнастайнасць марфалагічных формаў і сінтаксічных канструкцый. Пры гэтым маўленн

Да лекцыі 1. МОВА І СОЦЫУМ
* Заданне 1. Прачытайце тэкст. Вызначце, якія крытэрыі выкарыстоўваюцца пры вызначэнні паняцця «родная мова» (крытэрый паходжання, самаідэнтыфікацыі, знешняй ідэнтыфікацыі, кампетэнцыі,

Да лекцыі 2. ГІСТАРЫЧНЫЯ ЭТАПЫ ФАРМІРАВАННЯ І РАЗВІЦЦЯ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ
* Заданне 1. Параўнайце ўрыўкі з наступных тэкстаў. Вызначце адметнасці мовы кожнага тэкставага фрагмента. Успомніце, з якіх твораў узятыя гэтыя тэксты. I.

Международный валютный фонд
Усиление международной координации валютно-финансовой сферы во многом связано с деятельностью МВФ (Международного валютного фонда), который согласно своему уставу регулирует валютные курсы и платеж

Заданне 2. Перакладзіце тэкст на беларускую мову. Адзначце спецыфіку беларускамоўнага перакладу.
◊ Статья 53. Права и обязанности гражданского истца 1. Гражданский истец в целях поддержания предъявленного им иска имеет право: 1) знать сущность обвинения; 2) дав

Заданне 1. Вызначце, якім спосабам утвораны наступныя тэрміны.
  ◊ААН, абвінаваўца, абвінавачаны, вобыск, абвінавачванне, адкліканне суддзяў, апраўданне, асуджаны, вобласць, дабро, даведка, дагавор падраду на капітальнае бу

Да лекцыі 6. СІСТЭМА СТЫЛЯЎ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ. АСАБЛІВАСЦІ НАВУКОВАГА СТЫЛЮ МОВЫ
  * Заданне 1. Прачытайце тэксты. Які стыль і тып выкладу гэтых тэкстаў?   Паходжанне дзяржавы ў Афінах Плутарх распавядае пра тое,

Заданне 2. Прачытайце тэксты. Вызначце іх сістэму моўных сродкаў, марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці, абгрунтуйце свае вывады.
◊ ПРАВА, інстытут грамадскага жыцця, прызначаны для рэгулявання найбольш значных грамадскіх адносін, якія патрабуюць дзяржаўнай аховы. Побач з інш. сац. рэгулятарамі (мараль, звычаі, традыцыі

Заданне 2. Прачытайце тэксты. Вызначце тып выкладу гэтых тэкстаў, сродкі сувязі ў тэксце, абгрунтуйце свае назіранні.
Ён прыгожы заўсёды, у любую часіну года. I тады, калі, прачнуўшыся ад зімовага сну, светла і ўсхвалявана гамоняць маладым лісцём дрэвы, а зялёна-смарагдавы колер зямлі, аблашчанай сінякрыл

Заданне 2. Прачытайце тэкст. Назавіце тыя камунікатыўныя якасці маўлення, якія найбольш уласцівы гэтаму тэксту.
  Пісьмо ў гісторыі развіцця чалавецтва Гукавая мова мае сваю пісьмовую «вопратку», якая стваралася і ўдасканальвалася чалавекам на працягу многіх стагоддзяў.

Тэмы рэфератаў
◊ 1. «Кожны, хто ходзіць па зямлі, мае свае абавязкі ў жыцці» (Э.Хемінгуэй). 2. «Трасянка» на Беларусі. 3. А.Алізароўскі – адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў свецка

Літаратура для анатавання
◊ 1. Бутрамееў, У. Вялікія і славутыя людзі беларускай зямлі. – Мінск: БелЭн, 1995. – 128 с. 2. Володомонов, Н.В. Календарь: прошлое, настоящее, будущщее. – М., 1987.

ЖЫЦЦЁ ВАЕННЫХ У БЕЛАРУСКІХ ФРАЗЕАЛАГІЗМАХ
У сучаснай беларускай літаратурнай мове існуе шмат фразеалагізмаў, звязаных з маўленнем ваенных. Адны з іх запазычаны з рускай мовы: адпраўляць у штаб Духоніна (каго), баявое хрышчэнне

Устарэлыя словы ў эканамічнай лексіцы
На пэўным этапе свайго развіцця любая мова імкнецца да таго, каб тая сукупнасць моўных сродкаў, якая склалася і нарматыўна замацавалася, як мага паўней і дакладней адлюстроўвала сістэму разнастайны

З’ява сінаніміі ў спартыўнай тэрміналогіі
Спартыўная лексіка, якая шырока ўвайшла ў наша жыццё і штодзённа выкарыстоўваецца ва ўсіх сродках масавай інфармацыі (радыё, тэлебачанне, газеты, часопісы) можа служыць аб’ектам даследавання такой

Хотите получать на электронную почту самые свежие новости?
Education Insider Sample
Подпишитесь на Нашу рассылку
Наша политика приватности обеспечивает 100% безопасность и анонимность Ваших E-Mail
Реклама
Соответствующий теме материал
  • Похожее
  • Популярное
  • Облако тегов
  • Здесь
  • Временно
  • Пусто
Теги