рефераты конспекты курсовые дипломные лекции шпоры

Реферат Курсовая Конспект

Крыніцы і гістарыяграфія

Крыніцы і гістарыяграфія - раздел Образование, Прадмет, значэнне і мэты курса Гісторыя Беларусі. Крыніцы па гісторыі Беларусі Існуе Думка, Што Гісторыя – Гэта Не Навука, А Хутчэй “Палітыка, Звернутая ...

Існуе думка, што гісторыя – гэта не навука, а хутчэй “палітыка, звернутая ў мінулае”. Сапраўды, ці могуць нашы веды аб мінулым быць аб’ектыўнымі і дакладнымі. Канешне, на ацэнку тых ці іншых гістарычных падзей значны ўплыў можа аказаць грамадзянская або палітычная пазіцыя даследчыка, нават сацыяльны заказ улад. У гэтым плане трэба ўзгадаць “рэлятывісцкую канцэпцыю” амерыканскай інтэлектуальнай гісторыі, прыхільнікі якой лічаць, што гісторыя павінна займаца не рэканструкцыяй мінулага, а абслугоўваць сацыяльны заказ, які ставіць сучаснасць. Як супрацьлегласць гэтаму падыходу паспяхова развіваецца і другі накірунак у вывучэнні і выкладанні гісторыі – “аб’ектывістскі”, якога прытрымліваюцца беларускія гісторыкі. Канешне, рэалізаваць яго таксама няпроста, таму што кожны чалавек мае свае погляды. Таму тут важна працаваць непасрэдна з гістарычнымі крыніцамі. Гістарычныя крыніцы – гэта ўсё тое, што мае інфармацыю аб мінулым, іх можна ўмоўна падзяліць на наступныя тыпы: археалагічныя, этнаграфічныя, кіна-фота-фона-дакументы, пісьмовыя.

Археалагічныя крыніцы дазваляюць даследаваць найбольш старажытныя гістарычныя перыяды, якія характарызуюцца адсутнасцю або нешматлікасцю пісьмовых крыніц. Каштоўнасць археалагічных крыніц у тым, што яны пастаянна абнаўляюцца, праводзяцца раскопкі, знаходзяцца новыя артэфакты (артэфакт – гэта фізічны аб’ект, зроблены рукамі чалавека). Недахопам жа з’яўляецца недакладнасць. На аснове археалагічных знаходак мы не можам з дакладнасцю да пэўнай даты вызначыць, калі адбыліся тыя ці іншыя падзеі, не можам вызначыць імёны ўдзельнікаў падзей ці нават іх этнічную прыналежнасць.

Этнаграфічныя крыніцы – гэта абрады, традыцыі, прадметы побыту, гаспадарчыя прылады, традыцыйнае адзенне і харчаванне. Этнаграфічныя крыніцы даюць магчымасць атрымаць уяўленне аб матэрыяльнай, духоўнай і сацыяльнай культуры нашых продкаў.

Асобную групу крыніц складаюць кіна-фота-фона-дакументы. Яны даносяць да нас воблік, галасы непасрэдных удзельнікаў падзей, творцаў гісторыі, адлюстроўваюць імгненні гэтай гісторыі.

Пісьмовыя крыніцы – гэта найбольш грунтоўная па звестках група дакументаў, якая дазваляе выявіць не толькі падзеі мінулага, але і іх удзельнікаў, вызначыць больш дакладна храналогію гэтых падзей. Да пісьмовых крыніц адносяцца – заканадаўчыя акты, статыстычныя матэрыялы, летапісы і хронікі, мемуары, літаратурныя і публіцыстычныя творы, матэрыялы перыядычнага друку.

Найбольшую каштоўнасць для даследчыка маюць летапісы. Адной з найбольш старажытных крыніц з’яўляецца “Аповесць мінулых гадоў”, дзе мы сустракаем першыя згадкі аб плямёнах, якія пражывалі на тэрыторыі сучаснай Беларусі, гістарычных асобах і падзеях Х – ХІІ стст. Больш шырокія звесткі мы знаходзім у Лаўрэнцьеўскім, Іпацьеўскім, Радзівілаўскім летапісах і асабліва ў рэгіянальных летапісах, такіх як “Летапісец вялікіх князёў літоўскіх”, “Хроніка ВКЛ, Рускага і Жамойцкага”, “Хроніка Быхаўца”, Баркулабаўскі летапіс. У іх ёсць звесткі аб княжацкіх дынастыях, палітычных падзеях, якія адбываліся ў межах ВКЛ, гаспадарцы асобных рэгіёнаў. Шэраг матэрыялаў аб сярэдневечнай Беларусі нам даюць нямецкія і польскія хронікі.

Заканадаўчыя акты старажытнасці прадстаўлены перш за ўсё статутамі, прывілеямі князёў. Матэрыялы справаводства змешчаны ў “Літоўскай метрыцы” – дзяржаўным архіве Вялікага княства літоўскага. У ХVІІІ – ХХ стагоддзях з’яўляюцца шматлікія юрыдычныя дакументы судовых устаноў, іншая дзяржаўная дакументацыя, канстытуцыя.

Сярод статыстычных матэрыялаў асаблівую цікавасць маюць “інвентары” маёнткаў і розныя гаспадарчыя апісанні ХVІ – ХХ стагоддзяў, статыстычныя зборнікі і інш. Важнымі крыніцамі з’яўляюцца перапісы насельніцтва, якія пачаліся праводзіцца з ХІХ стагоддзя.

У ХVІ ст. з’яўляецца мемуарная літаратура. Гэта запіскі іншаземцаў, якія наведвалі Беларусь, дзённікі, напрыклад, Фёдара Еўлашэўскага, Афанасія Філіповіча. Успаміны, дзённікі палітычных, культурных дзеячаў ХІХ – ХХ стст. асвятляюць шырокі спектар падзей таго часу.

Шматлікую групу крыніц складаюць літ. творы, пачынаючы з былін, казак, “Слоў – казанняў” Кірылы Тураўскага, апісання жыццяў святых, напрыкл., Ефрасінні Полацкай, твораў Францыска Скарыны, Сымона Буднага, Сімяона Полацкага і заканчваючы творамі паэтаў і празаікаў ХХ ст.

У перыяд новага і навейшага часу важнае значэнне набывае перыядычны друк. Найбольш цікавымі крыніцамі з’яўляюцца газеты “Мужыцкая праўда”, “Наша ніва”, часопіс “Наш край” і іншыя.

Пачынаючы з ХІХ стагоддзя, з’яўляюцца публікацыі дакументаў па гісторыі Бедарусі. Найбольш важнымі з іх з’яўляюцца шматтомныя выданні Пецярбургскай і Віленскай археаграфічных камісій, якія публікаваліся ў другой палове ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя. У савецкі час таксама былі надрукаваны шматлікія зборнікі дакументаў, сярод іх трэба ўзгадаць двухтомнік “Гісторыя Беларусі ў дакументах і матэрыялах” (1936 г., 1940 г.), зборнікі дакументаў па гісторыі Беларусі перыяду феадалізму, капіталізму, савецкага часу, партызанскаму і падпольнаму руху ў Беларусі ў гады Вялікай айчыннай вайны, выдадзеныя у другой палове ХХ стагоддзя.

Першымі прафесійнымі гісторыкамі былі прафесары Віленскага універсітэта. Міхал Баброўскі вывучаў старадрукі, славянскія летапісы, упершыню звярнуў увагу на творчасць Францыска Скарыны. Ігнат Даніловіч вывучаў Статуты, летапісы ВКЛ. Тэадор Нарбут з’яўляецца аўтарам “Гісторыі літоўскага народа” ў 9-ці тамах. Значны ўклад у развіццё гістарычнага краязнаўства Беларусі ўнеслі браты-археолагі Яўстафій і Канстанцін Тышкевічы. Яны даследвалі курганы, з’явіліся пачынальнікамі музейнай справы, пісалі навуковыя працы па краязнаўству.

У ХІХ ст. вывучэннем гісторыі і этнаграфіі Беларусі займаліся А. Кіркор, І.Г. Грыгаровіч, П.М. Шпілеўскі, А. Сапуноў, Е.Р. Раманаў, М.Я. Нікіфароўскі, Я.Ф. Карскі і інш. Вучоны і грамадскі дзеяч Адам Кіркор напісаў асобны том, прысвечаны Беларусі, ў шматтомным выданні “Живописная Россия”. І. Грыгаровіч сабраў матэрыялы для некалькіх тамоў зборнікаў дакументаў па гісторыі Беларусі. Пісьменнік-этнограф П. Шпілеўскі займаўся вывучэннем беларускага фальклору, напісаў кнігу “Падарожжа па Палессю і паўночна-заходняму краю”. Вывучэннем народнага фальклору займаліся таксама П.В. Шэйн, Е.Р. Раманаў, І. Насовіч. Е. Раманаў падрыхтаваў пяць тамоў “Беларускага зборніка”, дзе змешчаны казкі, прымаўкі, песні беларусаў. Яўхім Карскі вядомы перш за ўсё сваёй трохтомнай працай “Беларусы”. З гэтага часу пачынаецца мэтанакіраванае вывучэнне гісторыі Беларусі.

У 1910 г. В. Ластоўскі выдае “Кароткую гісторыю Беларусі”. З усталяваннем савецкай улады ў 1922 годзе выйшаў вельмі сціплы падручнік У. Ігнатоўскага “Кароткі нарыс гісторыі Беларусі”. І Ігнатоўскі і В. Ластоўскі выкладалі гісторыю Беларусі з нацыянальных пазіцый, але іх працы доўгі час не былі вядомымі чытачам. Грунтоўная “Гісторыя Беларусі” М. Доўнар-Запольскага, напісаная ім у 1926 годзе, убачыла свет толькі ў 1994 годзе. У 20-я гады ХХ стагоддзя над “Гісторыя Беларусі” працаваў стваральнік і першы рэктар БДУ У.І. Пічэта, але яна ўпершыню ўбачыла свет толькі ў 90-я гады ХХ стагоддзя. Увогуле, у 20-я – 30-я гады ХХ стагоддзя было выдадзена каля 250 прац па гісторыі Беларусі. Сярод вядомых гісторыкаў трэба таксама назваць Ф.Ф. Турука, У.І. Пічэту, К.І. Кернажыцкага, А.І. Цвікевіча і іншых.

У пасляваенны час вывучэнне гісторыі Беларусі яшчэ больш паглыбілася і пашырылася. Гэтаму садзейнічала і дэмакратызацыя савецкага грамадства, якая пачалася з другой паловы 50-х гадоў. Можна назваць дзесяткі і нават сотні імён беларускіх гісторыкаў, шырока вядомых не толькі ў сваёй краіне, але і далёка за яе межамі. Гэта перш за ўсё Э.М. Загарульскі, І.М. Ігнаценка, А.П. Ігнаценка, Н.В. Каменская, А.П. П’янкоў, А.І. Залескі, І.Р. Іофэ, З.Ю. Капыскі, Я.Н. Мараш, И.Я. Марчанка, П.Ц. Петрыкаў, С.М. Самбук, М.С. Сташкевіч і іншыя. Многія з іх працягваюць плённа працаваць і сёння. Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў 1954 годзе была выдадзена “История Белорусской ССР” пад рэдакцыяй У. Перцава, К. Шабуні, Л. Абецэдарскага. Увогуле, з калектыўных выданняў савецкага перыяду найбольш каштоўным з’яўляецца пяцітомная “Гісторыя Беларускай ССР” (1972 – 1975 гг.).

Пасля абвяшчэння незалежнасці РБ узмацнілася цікавасць да гістарычнага мінулага нашай краіны. У 1990-я гады ХХ стагоддзя і ў пачатку ХХІ стагоддзя з’явілася вялікая колькасць публіцыстычных матэрыялаў, артыкулаў, матэрыялаў шматлікіх навуковых канферэнцый. Пачалі выходзіць новыя гістарычныя часопісы – “Беларуская мінуўшчына”, “Спадчына”, “Беларускі гістарычны часопіс” і іншыя. Пачынаючы з 1994 года, выходзіць шэраг падручнікаў па гісторыі Беларусі. Сярод іх можна вызначыць такія выданні, як “Нарысы гісторыі Беларусі” у двух частках пад рэдакцыяй М.П. Касцюка (1994 г., 1995 г.), “Гісторыя Беларусі” у двух частках пад рэдакцыяй Я.К. Новіка і Г.С. Марцуля (1998 г.), “Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый” пад рэдакцыяй В.І. Галубовіча, Ю.М. Бохана (2005 г.) і іншыя. У 1993 – 2003 гг. была выдадзена энцыклапедыя па гісторыі Беларусі. Найбольш грунтоўным акдэмічным выданнем з’яўляецца шасцітомнік “Гісторыя Беларусі” пад рэдакцыяй акадэміка М.П. Касцюка. Дарэчы, у 2007 годзе выйшаў бібліяграфічны даведнік “Гісторыкі Беларусі ў пачатку ХХІ стагоддзя”, дзе змешчаны дадзеныя аб 457 вучоных, якія ўнеслі свой уклад у беларускую гістарычную навуку. Сярод іх такія вядомыя вучоныя, як П.І. Брыгадзін, Г.Я. Галенчанка, А.А. Каваленя, Я.К. Новік, П.Г. Чыгрынаў, У.К. Коршук і інш. Т. чын, апошнія дзесяцігоддзі з’явіліся значным этапам у развіцці беларускай гістарчнай навукі.

2. Асноўныя падыходы да вывучэння гісторыі. Перыядызацыя гісторыі Беларусі

Доўгі час у савецкай гістарычнай навуцы дамініраваў фармацыйны падыход да перыядызацыі гісторыі, які ў цэнтр увагі ставіў працу, вытворчыя адносіны і сацыяльныя канфлікты. Яго абгрунтавалі К. Маркс, Ф. Энгельс і творча пашырыў У. І. Ленін. Сутнасць фармацыйнай канцэпцыі ў тым, што на гістарычны працэс вызначаецца развіццём вытворчых сіл. Калі ж яны пачынаюць супрацьстаяць вытворчым адносінам, то пачынаецца змена грамадска-эканамічных фармацый. Згодна з гэтым былі вызначаны наступныя фармацыі, якія адпавядаюць пэўным этапам грамадскага развіцця: першабытнабшчынны лад, рабаўладальніцкі, феадалізм, капіталізм, сацыялізм і ў перспектыве – камунізм. Гэтая канцэпцыя зыходзіць з прынцыпаў адзінага, заканамернага і прагрэсіўнага гістарычнага працэса, дынаміку развіцця якога вызначае вытворчая сфера. Як бачым, яна вызначае адналінейны характар гістарычнага развіцця. На самой справе, развіццё асобных краін не такое простае, тут можна бачыць і поспехі і адступленні назад, і вызначаецца яно не толькі працай, але і гістарычнымі асобамі, іх паводзінамі, асабліва ў экстрэмальных сітуацыях, а таксама духоўнай сферай. Гісторыкі не адмаўляюць цалкам гэту перыядызацыю, але, відавочна, што яна больш адносіцца да ўсеагульнай гісторыі чалавецтва, і не заўсёды яе можна прымяніць у адносінах да гісторыі асобных краін. Так, напрыклад, для Беларусі праблематычна развіццё рабаўладальніцкага ладу ў класічным выглядзе, ды і капіталізм не паспеў поўнасцю развіцца.

У многіх краінах свету прыярытэт аддаецца цывілізацыйнаму падыходу да вывучэння гісторыі, да стварэння яе перыядызацыі. Нагадаем, што наш прадмет прадугледжвае вывучэнне гісторыі Беларусі ў кантэксце сусветнай цывілізацыі. Што ж такое цывілізацыя? Амерыканскі антраполаг Л. Морган разглядаў цывілізацыю як стадыю развіцця чалавечага грамадства, якая наступіла ўслед за дзікунствам і варварствам і характарызавалася ўзнікненнем класаў, дзяржавы, прыватнай уласнасці. Сучасныя вучоныя вызначылі цывілізацыю як этап у гісторыі чалавецтва, які характарызуецца пэўным узроўнем патрэб, здольнасцей, ведаў чалавека, тэхналагічным і эканамічным спосабамі вытворчасці, сістэмай палітычных і грамадскіх адносін, узроўнем грамадскай свядомасці, культуры. Як бачым, цывілізацыйны падыход больш разнабаковы, у адрозненне ад фармацыйнага ён у цэнтар увагі ставіць не толькі вытворчасць, вытворчыя адносіны і звязяныя з гэтым сацыяльныя канфлікты, але і самога чалавека, яго ролю ў гісторыі, развіццё палітычных інстытутаў, грамадскай свядомасці, культуру і інш. Цывілізацыйны падыход можа прымяняцца да гісторыі кожнай краіны або групы краін і арыентуе на пазнанне гісторыі як шматварыянтнага працэса. У адпаведнасці з гэтым і падыходы да перыядызацыі больш разнастайныя. Прадстаўнікі цывілізацыйнага падыходу М. Данілеўскі, А. Тойнбі, О. Шпенглер і іншыя зыходзілі з таго, што няма адзінага гістарычнага працэса, а ёсць развіццё асобных цывілізацый, якое носіць цыклічны характар і вызначаецца рэлігійным, культурным, палітычным, грамадска-эканамічным і іншымі фактарамі.

Але цывілізацыйны падыход мае і пэўныя недахопы. Адзін з іх – не зусім дакладнае вызначэнне тыпаў цывілізацый. Асобныя даследчыкі у цэнтр увагі ставяць палітычныя праблемы, іншыя – сацыяльна-эканамічныя, культурныя і г. д.

– Конец работы –

Эта тема принадлежит разделу:

Прадмет, значэнне і мэты курса Гісторыя Беларусі. Крыніцы па гісторыі Беларусі

Прадмет і задачы курса Гісторыя Беларусі кантэксце сусветнай цывілізацыі... Што сабой уя ляе гісторыя як навука Вытокі гісторыі адносяцца да старажытных... Прадметам гісторыі Беларусі з я ляецца вывучэнне асаблівасцей і заканамернасцей развіцця беларускага этнасу розных...

Если Вам нужно дополнительный материал на эту тему, или Вы не нашли то, что искали, рекомендуем воспользоваться поиском по нашей базе работ: Крыніцы і гістарыяграфія

Что будем делать с полученным материалом:

Если этот материал оказался полезным ля Вас, Вы можете сохранить его на свою страничку в социальных сетях:

Все темы данного раздела:

Перыядызацыя курса
Гісторыя Беларусі падзяляецца на пэўныя перыяды. Тым не менш існуе праблема яе перыядызацыі. Яна вынікае перш за ўсё з вызначэння крытэрыяў, па якіх трэба вылучаць тыя ці іншыя этапы ў развіцці

Першабытн. грамадства як агульны этап у гісторыі чалавецтва. Каменны век на тэр. Беларусі
Гісторыя пачынаецца са з’яўленнем першага чалавека. На сёняшні дзень існуе шмат тэорый наконт таго, дзе і як адбылася гэта падзея. Многія з іх не маюць пад сабой ніякага навуковага абгрунтавання

Бронзавы век на Беларусі. З’яўленне індаеўрапейцаў і “Вялікае перасяленне народаў”. Балты на тэр. Беларусі
У канцы трэцяга – пачатку другога тысячагоддзя да н.э. пачынаецца новы перыяд, які атрымаў назву бронзавага веку. Ён доўжыўся да пачатку першага тысячагоддзя да н.э. Сваю назву гэты перыяд атрым

Жалезны век на тэрыторыі Беларусі. Паходжанне славян і славянская каланізацыя Беларусі
Пачатак I тысячагоддзя да н.э. (VIII – VII стст. да н. э.) з’яўляецца пачаткам жалезнага веку, які доўжыўся да VIII ст. н. э. Жалезны век падзяляюць на дзве часткі: ранні жалезны век (VIII – VII

Сацыяльна-эканамічнае развіццё першых дзяржаў-княстваў
Галоўнымі галінамі гаспадаркі на беларускіх землях у Х – ХШ стст. былі земляробства і жывёлагадоўля. Асноўнымі прыладамі апрацоўкі глебы ў гэты час з’яўляліся саха і рала, а распаўсюджанымі сель

Феадальная раздробленасць. Барацьба з крыжацкай агрэсіяй і набегамі татара-манголаў
Пасля смерці Усяслава Чарадзея Полацкае княства было падзелена на шэраг удзельных княстваў. У канцы ХІ – першай палове ХІІ стст. узніклі Менскае, Віцебскае, Друцкае, Лагойскае і іншыя княствы. У

Дзяржаўны і грамадскі лад ВКЛ. Сацыяльна-эканамічн. развіцце беларускіх зямель ў складзе ВКЛ
У кіраўніцтве дзяржавай вялікі князь абапіраўся на двухпалатны дарадчы орган: вялікакняжацкую раду (паны-рада) і сойм (сход прадстаўнікоў шляхты, магнатаў, службовых асоб). У склад паноў-рады ўв

Асноўныя накірункі знешняй палітыкі Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага
Знешнепалітычнае становішча ВКЛ было даволі складаным. З канца ХІІІ стагодзя па 1410 год крыжаносцы больш 140 разоў здзяйснялі набегі на Літву і Беларусь, руйнуючы землі Панямоння і Падзвіння. З

Канцэпцыі паходжання беларусаў. Развіццё беларускага этнасу
Існуе некалькі канцэпцый этнагенезу беларусаў. У к. ХХ ст. ўзнікла тэорыя, згодня з якой узнікненне беларускага этнасу тлумачыцца славяна-балцкім сінтэзам, інакш кажучы, балты с

Рэлігійныя адносіны ў Рэчы Паспалітай. Брэсцкая царкоўная ўнія і яе вынікі для Беларусі
Палітычная сітуацыя і сацыяльныя адносіны у РП у значнай ступені былі абумоўлены рэлігійнымі абставінамі. У XVI стагоддзі ў Еўропе шырока разгарнуўся рэфармацыйны рух. У выніку я

Люблінская унія 1569 года. Утварэнне Рэчы Паспалітай і яе палітычны лад
Перыяд уваходжання беларускіх зямель у склад Рэчы Паспалітай ахоплівае больш за 200 гадоў, што складае пятую частку пісьмова вядомай гісторыі Беларусі. Адзіная дзяржава ВКЛ і Пол

Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў XVII – XVIII стст.
Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай адбывалася ва ўмовах амаль бесперапынных войнаў. Ад іх асабліва пацярпелі ўсходнія тэрыторыі Беларусі, сумежныя з маскоўскай дзя

Беларусь у вайне 1812 года. Грамадска-палітычны рух у першай палове XIX стагоддзя
У канцы ХVIII ст. у Францыі да ўлады прыйшоў Напалеон Банапарт, які абвясціў сябе імператарам і падпарадкаваў амаль усю Еўропу. Каб спыніць французскую агрэсію і распаўсюджанне рэвалюцыі, буйней

Сацыяльна эканамічнае развіццё беларускіх зямель у першай палове XIX стагоддзя
У канцы ХVІІІ – першай палове ХІХ ст. галоўнымі ўласнікамі капіталаў у Беларусі былі памешчыкі. Яны імкнуліся пашыраць свае даходы, таму стваралі у сваіх маёнтках розныя прамысловыя прадпрыемств

Адмена прыгоннага права і буржуазныя рэформы другой паловы XIX стагоддзя
У сяр. 19-га ст. Расійская імперыя перажывала глыбокі сістэмны крызіс – эканамічны, ваенны, палітычны. Далейшае развіццё сельскай гаспадаркі і прамысловасці пры захаванні прыгонных адносін стала

Развіццё капіталізма ў сельскай гаспадарцы і прамысловасці
У 60 – 70-я гады XIX стагоддзя у памешчыцкай гаспадарцы была ўстаноўлена пераходная форма гаспадарання – “адпрацовачная сістэма”, якая злучала рысы феадальнай і капіталістычнай сістэм. Яе сутнас

Фарміраванне беларускай нацыі. 1-я сусветная вайна і Беларусь
У другой палове XIX стагоддзя працягвалася фарміраванне беларускай нацыі, хаця гэты працэс ішоў даволі складана з-за этнічнай рознастайнасці насельніцтва, адрозненняў у рэлігіі. Тым не менш усё

Абвастрэнне сацыяльных супярэчнасцей
Цяжкія умовы жыцця сялян і рабочых, адсутнасць палітычных свабод і немагчымасць змяніць да лепшага іх жыццё легальнымі сродкамі заканамерна вялі да ўзнікнення падпольных рэвалюцыйных арганізацый

Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 года і нацыянальна-дзяржаўнае самавызначэнне Беларусі. Першы Усебеларускі з’езд (снежань 1917 г.) і яго рашэнні
Узброенае паўстанне, узнятае бальшавікамі 25 кастрычніка 1917 года ў Петраградзе, паклала пачатак новаму этапу рэвалюцыі ў Расіі. Часовы ўрад і яго адміністрацыя на месцах пасля звяржэння царска

Самавызначэнне Беларусі на савецкай аснове. Утварэнне ССРБ і ЛітБел
10 снежня 1918 года, пасля лістападаўскай рэвалюцыі ў Германіі і дэнансацыі Брэсцкага дагавора германскія войскі пакінулі Мінск, які быў хутка заняты Чырвонай Арміяй. Але Савецкі ўрад не спяшаўс

БССР у гады новай эканамічнай палітыкі
Першая сусветная вайна, грамадзянская вайна, польская інтэрвенцыя,пасляваенная разруха выклікалі палітычны і эканамічны крызіс у БССР. Становішча пагаршалася ў сувязі з працягам палітыкі “ваенна

Палітыка беларусізацыі, яе асноўныя напрамкі і вынікі
Назву “беларусізацыя” атрымала палітыка нацыянальна-дзяржаўнага і нацыянальна-культурнага будаўніцтва ў БССР, якая праводзілася КПБ(б) у перыяд з 1924 года да канца 1920-х гадоў. Пачатак дзяржаў

Асаблівасці правядзення індустрыялізацыі і калектывізацыі ў БССР
У к. ХІХ ст. на Захадзе пачалася другая хваля “прамысловай рэвалюцыі”, узнікла канвеерная вытворчасць (так званы “фардызм”, які з’явіўся спачатку ў ЗША). У СССР у 20-я гады ХХ ст. назіраліся пэў

Усталяванне камандна-адміністратыўнай сістэмы ў СССР, у тым ліку і ў БССР
Асноўныя падзеі грамадска-палітычнага жыцця БССР у канцы 20-х – 30-я гг. ХХ стагоддзя былі звязаны са спыненнем новай эканамічнай палітыкі і беларусізацыі, разгортваннем палітычных рэпрэсій і аб

Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі. Эвакуацыйныя мерапрыемствы
Раніцай 22 чэрвеня 1941 года германскія войскі ўварваліся ў межы СССР на ўсім працягу заходняй мяжы ад Балтыкі да Карпат. Пачалася вайна, якая нашмат пераўзыходзіла ўсе папярэднія па маштабах ба

Акупацыйны рэжым, яго формы і метады
Да пачатку верасня 1941 годса на ўсёй тэрыторыі Беларусі быў усталяваны акупацыйны рэжым, які працягваўся тры гады, да вызвалення рэспублікі ў 1944 годзе падчас аперацыі "Баграціён". П

Барацьба супраць нацысцкай Германіі на акупіраванай тэрыторыі
З першых дзён вайны на акупіраванай тэрыторыі разгарнулася масавая антыфашысцкая барацьба. Найбольш яркімі яе праявамі сталі партызанскі і падпольны рух. СССР уступіў у вайну неп

Аперацыя «Баграціён». Вызваленне тэрыторыі БССР
Вызваленне тэрыторыі Беларусі пачалося у выніку наступлення Чырвонай Арміі пасля перамогі пад Курскам. У час бітвы за Днепр (жнівень-снежань 1943 г.) 23 верасня 1943 года быў вызвалены першы раё

Распад СССР. Абвяшчэнне Рэспублікі Беларусь
1990 год стаў пераломным, лёсавызначальным годам у гісторыі Савецкай дзяржавы. Гэта было звязана са значнымі пераменамі ў палітычнай гісторыі СССР. У сакавіку 1990 года нечарговы Трэці з’езд нар

Грамадска-палітычнае развіццё Рэспублікі Беларусь у другой палове 1990-х гг. – пач. XXI ст.
Стварэнне ў 1991 г. суверэннай дзяржавы – Рэспублікі Беларусь выклікала неабходнасць афармлення яе нацыянальнай дзяржаўнасці. Перш за ўсё патрабавалася стварыць такую мадэль дзяржаўнага ладу, як

Сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь
3 ліквідацыяй СССР і стварэннем суверэнных дзяржаў рыначныя рэформы ўступілі ў новую фазу. Яны пачалі праводзіцца па заходніх рэцэптах, у першую чаргу, па рэцэптах “шокавай тэрапіі” Міжнароднага

Хотите получать на электронную почту самые свежие новости?
Education Insider Sample
Подпишитесь на Нашу рассылку
Наша политика приватности обеспечивает 100% безопасность и анонимность Ваших E-Mail
Реклама
Соответствующий теме материал
  • Похожее
  • Популярное
  • Облако тегов
  • Здесь
  • Временно
  • Пусто
Теги