рефераты конспекты курсовые дипломные лекции шпоры

Реферат Курсовая Конспект

Бронзавы век на Беларусі. З’яўленне індаеўрапейцаў і “Вялікае перасяленне народаў”. Балты на тэр. Беларусі

Бронзавы век на Беларусі. З’яўленне індаеўрапейцаў і “Вялікае перасяленне народаў”. Балты на тэр. Беларусі - раздел Образование, Прадмет, значэнне і мэты курса Гісторыя Беларусі. Крыніцы па гісторыі Беларусі У Канцы Трэцяга – Пачатку Другога Тысячагоддзя Да Н.э. Пачынаецца Новы Пер...

У канцы трэцяга – пачатку другога тысячагоддзя да н.э. пачынаецца новы перыяд, які атрымаў назву бронзавага веку. Ён доўжыўся да пачатку першага тысячагоддзя да н.э. Сваю назву гэты перыяд атрымаў таму, што ў гэты час чалавек навучыўся здабываць першы метал – медзь і на яго аснове рабіць бронзавыя прылады працы. На Беларусі гэты перыяд насіў умоўны храктар, бо тут адсутнічалі радовішчы медзі і іншых металаў, неабходных для вырабу бронзы. Тут увесь час па-ранейшаму выкарыстоўваліся каменныя, касцяныя і драўляныя прылады. Тэхніка апрацоўкі каменю дасягнула найвышэйшага ўзроўню, выкарыстоўваліся прыёмы шліфавання, свідравання, пілавання і рэтушы. Бронзавых вырабаў было няшмат, у асноўным яны прадстаўлены зброяй і ўпрыгажаннямі. Яны дастаўляліся на тэрыторыю Беларусі шляхам менавага гандлю з плямёнамі Каўказа і Карпат.

Бронзавы век звязаны з пачаткам новага этнічнага этапу ў гісторыі Беларусі. У гэты час адбываецца рассяленне індаеўрапейцаў. Індаеўрапейская супольнасць узнікла прыкладна ў V–IV тыс. да н.э. Наконт яе прарадзімы да гэтага часу вядуцца навуковыя спрэчкі. У XIX ст. была пашырана версія пра Германію як магчымае месца нараджэння індаеўрапейцаў. Пазней узнікла версія, што рассяленне гэтай супольнасці адбывалася з поўдня Еўропы на поўнач, у выніку ўзнікла канцэпцыя яе Балканскага паходжання. Аднак на сёняшні час найбольш абгрунтаванай з’яўляецца тэорыя, распрацаваная савецкімі навукоўцамі В. Івановым і Т. Гамкрэлідзэ, у аснову якой пакладзены лінгвістычныя даследаванні, падмацаваныя археалагічнымі матэрыяламі. Згодна з ёй, прарадзіма індаеўрапейцаў знаходзілася ў межах Усходняй Анатоліі, Паўднёвага Каўказа і Паўночнай Месапатаміі. У IV тысячагоддзі да н.э. качавыя індаеўрапейскія народы ў выніку дэмаграфічнага выбуху пачалі рассяленне праз Іранскае пласкагор’е ў бок Афганістана і Індыі. Гэта былі інда-іранскія плямёны (арыйцы). Частка індаеўрапейцаў прайшла праз Сярэднюю Азію і рушыла на Захад, у Паўночнае Прычарнамор’е і ў Прыкаспійскія стэпы. У той жа час другая іх частка пайшла з Анатоліі на захад, праз Малую Азію выйшла да Эгейскага мора і перасялілася на Балканы, дзе заняла тэрыторыі Прычарнамор’я аж да правабярэжжа Дняпра. Так склаліся першыя самастойныя моўныя групы індаеўрапейцаў: грэка-армянская, анаталійская, іранская (арыйская). Пазней адбылося рассяленне індаеўрапейцаў па ўсёй Еўропе. Па сваіх занятках індаеўрапейскія плямёны былі жывёлаводамі – качэўнікамі, яны вынайшлі кола для ажыццяўлення далёкіх вандраванняў. Індаеўрапейцы перайшлі да новай сац. арганізацыі – патрыярхальнай сям’і, пачалося вядзенне радаводаў па мужчынскай, а не па жаночай, лініі.

На рубяжы III – II тысячагоддзяў да н. э. з Балкан і Прычарнаморскіх стэпаў пачынаецца масавая міграцыя індаеўрапейскіх плямёнаў у Заходнюю, Цэнтральную і Усходнюю Еўропу (так званае першае Вялікае перасяленне народаў). На гэтых землях пражывала аўтахтоннае насельніцтва, якое асіміліравалася ці выцяснілася ў перыферыйныя раёны. У выніку складаных і шматвяковых міжэтнічных стасункаў адбыўся далейшы падзел індаеўрапейцаў на моўныя групы. Тэрыторыю Заходняй Еўропы занялі плямёны германскай моўнай супольнасці; на поўначы адбылося нараджэнне кельтскіх плямён; паміж Віслай, Одэрам і Эльбай закладваецца ядро славянскіх народаў (праславяне). Тэрыторыя Беларусі, паміж Заходняй Дзвіной, Днепром і Прыпяццю, стала прарадзімай для балтаў. Балты – першыя індаеўрапейцы на тэрыторыі нашай краіны. У далейшым яны будуць выціснуты на поўнач, на ўзбярэжжа Балтыйскага мора, славянамі. Сучасныя нашчадкі балтаў – літоўскі і латышскі этнасы.

Увесь бронзавы век балты панавалі на тэрыторыі Беларусі, яны не мелі моцных ворагаў, таму іх жыццёвы ўклад быў даволі мірным. Пасяленні балтаў – у асноўным неўмацаваныя адкрытыя селішчы. Балты вялі аседлы вобраз жыцця, аб чым сведчыць пласкадонны посуд, які можна ставіць на плоскую паверхню стала. У папярэднія часы посуд быў вострадонным, каб яго было зручна замацоўваць на зямлі падчас вандровак. Посуд балтаў меў адметную рысу – адбітак шнура, таму балтскія археалагічныя культуры называюць культурамі шнуравой керамікі. Другая адметная рыса балтаў – наяўнасць вялікай колькасці каменных добраапрацаваных сякер, знойдзеных падчас археалагічных раскопак. Таму балтскія культуры таксама называюць культурамі баявых сякер. Балты займалі большую частку Беларусі, на паўднёвым усходзе імі была створана Сярэднедняпроўская культура, на захадзе Палесся – культура шнуравой керамікі, у раёне Панямоння – Прыбалтыйская (Вісла-Нёманская) культура. Аб іх балтскай этнічнай прыналежнасці сведчаць не толькі археалагічныя матэрыялы, але і дадзеныя лінгвістыкі, у асаблівасці тапаніміка. Асноўная частка гідронімаў (водных аб’ектаў – рэк, азёраў, балот) з’яўляецца балтскай па свайму паходжанню, а гідронімы з’яўляюцца найбольш старажытнай часткай геаграфічных назваў, яны замацоўваюцца і передаюцца іншым этнічным супольнасцям амаль у нязменным выглядзе, таму вельмі часта страчваецца іх першапачатковы сэнс.

Менавіта тапаніміка дае нам падставы меркаваць, што балты засялілі не ўсю Беларусь. На поўначы, у раёне Віцебскага Паазер’я, у бронзавым веку захаваліся старажытныя народы фінна-угорскай моўнай групы, якія стварылі там Паўночнабеларускую археалагічную культуру. Частка гідронімаў на поўначы Беларусі мае фінна-угорскае паходжанне, тут знойдзены гладкасценны посуд, што сведчыць аб сур’ёзных адрозненнях гэтых народаў ад балтаў.

У канцы бронзавага веку на поўдні Беларусі, у арэале папярэдніх культур шнуравой керамікі Палесся і на ўсходзе сярэднедняпроўскай культуры з’явілася Тшцінецкая культура, а на усходзе Беларусі – Сосніцкая археалагічная культура. Цюльпанападобны посуд тшцінецкай культуры дае падставу некаторым навукоўцам меркаваць пра яе славянскі характар.

Самі балты вялі аседлы лад жыцця, займаліся земляробствам лядна-агнявога тыпу. Яны перыядычна расчышчалі ад лесу зямельныя участкі, выкарыстоўвалі іх на працягу некалькіх год, а потым, калі ураджайнасць з-за адсутнасці агратэхнікі падала, пераходзілі на новыя землі. Таксама значную ролю адыгрывала жывёлагадоўля. Паляванне і рыбалоўства мелі ўжо толькі дапаможны характар. Важная роля адводзілася рамёствам. З бронзай першымі на Беларусі пазнаёміліся плямёны Сярэднедняпроўскай культуры.

Сац. арганізацыяй балтаў стала класічная патрыярхальная сям’я. Вылучаўся адзін мужчына – бацька, вакол якога групіраваліся яго родныя: жонка, дзеці і ўнукі. Сыны да смерці бацькі працягвалі жыць разам з ім пад адным дахам, толькі дачкі маглі перайсці жыць да сваіх мужоў. Некалькі вялікіх патрыярхальных сем’яў, аб’яднаных шлюбнымі сувязямі, складалі род.

– Конец работы –

Эта тема принадлежит разделу:

Прадмет, значэнне і мэты курса Гісторыя Беларусі. Крыніцы па гісторыі Беларусі

Прадмет і задачы курса Гісторыя Беларусі кантэксце сусветнай цывілізацыі... Што сабой уя ляе гісторыя як навука Вытокі гісторыі адносяцца да старажытных... Прадметам гісторыі Беларусі з я ляецца вывучэнне асаблівасцей і заканамернасцей развіцця беларускага этнасу розных...

Если Вам нужно дополнительный материал на эту тему, или Вы не нашли то, что искали, рекомендуем воспользоваться поиском по нашей базе работ: Бронзавы век на Беларусі. З’яўленне індаеўрапейцаў і “Вялікае перасяленне народаў”. Балты на тэр. Беларусі

Что будем делать с полученным материалом:

Если этот материал оказался полезным ля Вас, Вы можете сохранить его на свою страничку в социальных сетях:

Все темы данного раздела:

Крыніцы і гістарыяграфія
Існуе думка, што гісторыя – гэта не навука, а хутчэй “палітыка, звернутая ў мінулае”. Сапраўды, ці могуць нашы веды аб мінулым быць аб’ектыўнымі і дакладнымі. Канешне, на ацэнку тых ці іншых гіс

Перыядызацыя курса
Гісторыя Беларусі падзяляецца на пэўныя перыяды. Тым не менш існуе праблема яе перыядызацыі. Яна вынікае перш за ўсё з вызначэння крытэрыяў, па якіх трэба вылучаць тыя ці іншыя этапы ў развіцці

Першабытн. грамадства як агульны этап у гісторыі чалавецтва. Каменны век на тэр. Беларусі
Гісторыя пачынаецца са з’яўленнем першага чалавека. На сёняшні дзень існуе шмат тэорый наконт таго, дзе і як адбылася гэта падзея. Многія з іх не маюць пад сабой ніякага навуковага абгрунтавання

Жалезны век на тэрыторыі Беларусі. Паходжанне славян і славянская каланізацыя Беларусі
Пачатак I тысячагоддзя да н.э. (VIII – VII стст. да н. э.) з’яўляецца пачаткам жалезнага веку, які доўжыўся да VIII ст. н. э. Жалезны век падзяляюць на дзве часткі: ранні жалезны век (VIII – VII

Сацыяльна-эканамічнае развіццё першых дзяржаў-княстваў
Галоўнымі галінамі гаспадаркі на беларускіх землях у Х – ХШ стст. былі земляробства і жывёлагадоўля. Асноўнымі прыладамі апрацоўкі глебы ў гэты час з’яўляліся саха і рала, а распаўсюджанымі сель

Феадальная раздробленасць. Барацьба з крыжацкай агрэсіяй і набегамі татара-манголаў
Пасля смерці Усяслава Чарадзея Полацкае княства было падзелена на шэраг удзельных княстваў. У канцы ХІ – першай палове ХІІ стст. узніклі Менскае, Віцебскае, Друцкае, Лагойскае і іншыя княствы. У

Дзяржаўны і грамадскі лад ВКЛ. Сацыяльна-эканамічн. развіцце беларускіх зямель ў складзе ВКЛ
У кіраўніцтве дзяржавай вялікі князь абапіраўся на двухпалатны дарадчы орган: вялікакняжацкую раду (паны-рада) і сойм (сход прадстаўнікоў шляхты, магнатаў, службовых асоб). У склад паноў-рады ўв

Асноўныя накірункі знешняй палітыкі Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага
Знешнепалітычнае становішча ВКЛ было даволі складаным. З канца ХІІІ стагодзя па 1410 год крыжаносцы больш 140 разоў здзяйснялі набегі на Літву і Беларусь, руйнуючы землі Панямоння і Падзвіння. З

Канцэпцыі паходжання беларусаў. Развіццё беларускага этнасу
Існуе некалькі канцэпцый этнагенезу беларусаў. У к. ХХ ст. ўзнікла тэорыя, згодня з якой узнікненне беларускага этнасу тлумачыцца славяна-балцкім сінтэзам, інакш кажучы, балты с

Рэлігійныя адносіны ў Рэчы Паспалітай. Брэсцкая царкоўная ўнія і яе вынікі для Беларусі
Палітычная сітуацыя і сацыяльныя адносіны у РП у значнай ступені былі абумоўлены рэлігійнымі абставінамі. У XVI стагоддзі ў Еўропе шырока разгарнуўся рэфармацыйны рух. У выніку я

Люблінская унія 1569 года. Утварэнне Рэчы Паспалітай і яе палітычны лад
Перыяд уваходжання беларускіх зямель у склад Рэчы Паспалітай ахоплівае больш за 200 гадоў, што складае пятую частку пісьмова вядомай гісторыі Беларусі. Адзіная дзяржава ВКЛ і Пол

Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў XVII – XVIII стст.
Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай адбывалася ва ўмовах амаль бесперапынных войнаў. Ад іх асабліва пацярпелі ўсходнія тэрыторыі Беларусі, сумежныя з маскоўскай дзя

Беларусь у вайне 1812 года. Грамадска-палітычны рух у першай палове XIX стагоддзя
У канцы ХVIII ст. у Францыі да ўлады прыйшоў Напалеон Банапарт, які абвясціў сябе імператарам і падпарадкаваў амаль усю Еўропу. Каб спыніць французскую агрэсію і распаўсюджанне рэвалюцыі, буйней

Сацыяльна эканамічнае развіццё беларускіх зямель у першай палове XIX стагоддзя
У канцы ХVІІІ – першай палове ХІХ ст. галоўнымі ўласнікамі капіталаў у Беларусі былі памешчыкі. Яны імкнуліся пашыраць свае даходы, таму стваралі у сваіх маёнтках розныя прамысловыя прадпрыемств

Адмена прыгоннага права і буржуазныя рэформы другой паловы XIX стагоддзя
У сяр. 19-га ст. Расійская імперыя перажывала глыбокі сістэмны крызіс – эканамічны, ваенны, палітычны. Далейшае развіццё сельскай гаспадаркі і прамысловасці пры захаванні прыгонных адносін стала

Развіццё капіталізма ў сельскай гаспадарцы і прамысловасці
У 60 – 70-я гады XIX стагоддзя у памешчыцкай гаспадарцы была ўстаноўлена пераходная форма гаспадарання – “адпрацовачная сістэма”, якая злучала рысы феадальнай і капіталістычнай сістэм. Яе сутнас

Фарміраванне беларускай нацыі. 1-я сусветная вайна і Беларусь
У другой палове XIX стагоддзя працягвалася фарміраванне беларускай нацыі, хаця гэты працэс ішоў даволі складана з-за этнічнай рознастайнасці насельніцтва, адрозненняў у рэлігіі. Тым не менш усё

Абвастрэнне сацыяльных супярэчнасцей
Цяжкія умовы жыцця сялян і рабочых, адсутнасць палітычных свабод і немагчымасць змяніць да лепшага іх жыццё легальнымі сродкамі заканамерна вялі да ўзнікнення падпольных рэвалюцыйных арганізацый

Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 года і нацыянальна-дзяржаўнае самавызначэнне Беларусі. Першы Усебеларускі з’езд (снежань 1917 г.) і яго рашэнні
Узброенае паўстанне, узнятае бальшавікамі 25 кастрычніка 1917 года ў Петраградзе, паклала пачатак новаму этапу рэвалюцыі ў Расіі. Часовы ўрад і яго адміністрацыя на месцах пасля звяржэння царска

Самавызначэнне Беларусі на савецкай аснове. Утварэнне ССРБ і ЛітБел
10 снежня 1918 года, пасля лістападаўскай рэвалюцыі ў Германіі і дэнансацыі Брэсцкага дагавора германскія войскі пакінулі Мінск, які быў хутка заняты Чырвонай Арміяй. Але Савецкі ўрад не спяшаўс

БССР у гады новай эканамічнай палітыкі
Першая сусветная вайна, грамадзянская вайна, польская інтэрвенцыя,пасляваенная разруха выклікалі палітычны і эканамічны крызіс у БССР. Становішча пагаршалася ў сувязі з працягам палітыкі “ваенна

Палітыка беларусізацыі, яе асноўныя напрамкі і вынікі
Назву “беларусізацыя” атрымала палітыка нацыянальна-дзяржаўнага і нацыянальна-культурнага будаўніцтва ў БССР, якая праводзілася КПБ(б) у перыяд з 1924 года да канца 1920-х гадоў. Пачатак дзяржаў

Асаблівасці правядзення індустрыялізацыі і калектывізацыі ў БССР
У к. ХІХ ст. на Захадзе пачалася другая хваля “прамысловай рэвалюцыі”, узнікла канвеерная вытворчасць (так званы “фардызм”, які з’явіўся спачатку ў ЗША). У СССР у 20-я гады ХХ ст. назіраліся пэў

Усталяванне камандна-адміністратыўнай сістэмы ў СССР, у тым ліку і ў БССР
Асноўныя падзеі грамадска-палітычнага жыцця БССР у канцы 20-х – 30-я гг. ХХ стагоддзя былі звязаны са спыненнем новай эканамічнай палітыкі і беларусізацыі, разгортваннем палітычных рэпрэсій і аб

Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі. Эвакуацыйныя мерапрыемствы
Раніцай 22 чэрвеня 1941 года германскія войскі ўварваліся ў межы СССР на ўсім працягу заходняй мяжы ад Балтыкі да Карпат. Пачалася вайна, якая нашмат пераўзыходзіла ўсе папярэднія па маштабах ба

Акупацыйны рэжым, яго формы і метады
Да пачатку верасня 1941 годса на ўсёй тэрыторыі Беларусі быў усталяваны акупацыйны рэжым, які працягваўся тры гады, да вызвалення рэспублікі ў 1944 годзе падчас аперацыі "Баграціён". П

Барацьба супраць нацысцкай Германіі на акупіраванай тэрыторыі
З першых дзён вайны на акупіраванай тэрыторыі разгарнулася масавая антыфашысцкая барацьба. Найбольш яркімі яе праявамі сталі партызанскі і падпольны рух. СССР уступіў у вайну неп

Аперацыя «Баграціён». Вызваленне тэрыторыі БССР
Вызваленне тэрыторыі Беларусі пачалося у выніку наступлення Чырвонай Арміі пасля перамогі пад Курскам. У час бітвы за Днепр (жнівень-снежань 1943 г.) 23 верасня 1943 года быў вызвалены першы раё

Распад СССР. Абвяшчэнне Рэспублікі Беларусь
1990 год стаў пераломным, лёсавызначальным годам у гісторыі Савецкай дзяржавы. Гэта было звязана са значнымі пераменамі ў палітычнай гісторыі СССР. У сакавіку 1990 года нечарговы Трэці з’езд нар

Грамадска-палітычнае развіццё Рэспублікі Беларусь у другой палове 1990-х гг. – пач. XXI ст.
Стварэнне ў 1991 г. суверэннай дзяржавы – Рэспублікі Беларусь выклікала неабходнасць афармлення яе нацыянальнай дзяржаўнасці. Перш за ўсё патрабавалася стварыць такую мадэль дзяржаўнага ладу, як

Сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь
3 ліквідацыяй СССР і стварэннем суверэнных дзяржаў рыначныя рэформы ўступілі ў новую фазу. Яны пачалі праводзіцца па заходніх рэцэптах, у першую чаргу, па рэцэптах “шокавай тэрапіі” Міжнароднага

Хотите получать на электронную почту самые свежие новости?
Education Insider Sample
Подпишитесь на Нашу рассылку
Наша политика приватности обеспечивает 100% безопасность и анонимность Ваших E-Mail
Реклама
Соответствующий теме материал
  • Похожее
  • Популярное
  • Облако тегов
  • Здесь
  • Временно
  • Пусто
Теги