рефераты конспекты курсовые дипломные лекции шпоры

Реферат Курсовая Конспект

Беларусь у вайне 1812 года. Грамадска-палітычны рух у першай палове XIX стагоддзя

Беларусь у вайне 1812 года. Грамадска-палітычны рух у першай палове XIX стагоддзя - раздел Образование, Прадмет, значэнне і мэты курса Гісторыя Беларусі. Крыніцы па гісторыі Беларусі У Канцы Хviii Ст. У Францыі Да Ўлады Прыйшоў Напалеон Банапарт, Які Абвясц...

У канцы ХVIII ст. у Францыі да ўлады прыйшоў Напалеон Банапарт, які абвясціў сябе імператарам і падпарадкаваў амаль усю Еўропу. Каб спыніць французскую агрэсію і распаўсюджанне рэвалюцыі, буйнейшыя еўрапейскія краіны пачалі ствараць антыфранцузскія кааліцыі. Аднак яны не мелі ніякага поспеху ў барацьбе з рэвалюцыйнай Францыяй. У 1806 годзе супраць Францыі склалася чацвёртая кааліцыя, у якую ўвайшлі Англія, Прусія, Швецыя і Расія. Аднак і яна не мела поспеху. Пасля яе разгрому Напалеон прымусіў саюзнікаў далучыцца да кантынентальнай блакады Англіі. У 1807 годзе пасля разгрому аўстра-расійскага войска пад Аўстэрліцам Напалеон вымусіў расійскага цара падпісаць Тыльзіцкі мір, паводе якога Расія абавязалася далучыцца да кантынентальнай блакады. Акрамя таго, Расія мусіла даць згоду на ўтварэнне з дазволу Напалеона на польскіх землях, якія раней належылі Прусіі, польскай нацаянальнай дзяржавы – герцагства Варшаўскага.

Кантынентальная блакада цяжка адбівалася на эканоміцы Расіі, бо Англія была яе асноўным гандлёвым партнёрам у Еўропе. Таму праз некаторы час Расія пачала парушаць умовы Тыльзіцкага міру і ўзнавіла гандль з Англіяй. Менавіта гэта стала фармальнай прычынай для напалеонаўскай Францыі распачаць ў 1812 годзе вайну супраць Расіі.

12 чэрвеня 1812 года 600-тысячнае французскае войска пераправілася праз Нёман і ўступіла ў межы Расійскай імперыі. Напалеон разлічваў разграміць асноўныя сілы рускіх у памежных бітвах і прадыктаваць рускаму імператару свае ўмовы міру. Аднак выканаць гэта яму не ўдалося. Тры расійскія арміі, якія процістаялі французам, разам налічвалі каля 200 тысяч салдат.

Галоўнакамандуючы расійскай арміі і камандуючы 1-й арміі генерал Барклай дэ Толі аддаў загад 1-ай і 2-ой арміям адступаць углыб краіны з тым, каб аб’яднацца ў Віцебску. Аднак французы наступалі імкліва: 16 чэрвеня яны занялі Вільню, а праз 8 дзён – Мінск. Таму аб’яднанне рускіх армій у Віцебску стала немагчымым і 2-я армія генерала П. Баграціёна вымушана была адступаць праз Слонім, Слуцк, Магілёў і далей на Смаленск.

Адступаючы, рускія арміі вялі цяжкія ар’ергардныя баі. Армія Баграціёна нанесла паражэнні французам каля м. Мір і в. Салтанаўка пад Магілёвам. 1-я армія Барклая дэ Толі нанесла французам паражэнні пад Полацкам каля в. Клясціцы, а таксама каля м. Астроўна і в. Кукавячына пад Віцебскам. Каб прыкрыць французам дарогу на Санкт-Пецярбург, паўночней Полацка быў пакінуты 25-тысячны корпус генерала П. Вітгенштэйна. Пасля таго, як французы занялі Магілёў, яны паспрабавалі ўзяць Бабруйскую крэпасць, аднак гэта спроба аказалася безвыніковай. У сярэдіне ліпеня ў баявыя дзеянні з французамі ўключылася і 3-я армія генерала Тармасава, што знаходзілася на Валыні. Яна нанесла французам паражэнне пад Кобрынам, аднак развіць поспех не змагла і вымушана была зноў адступіць на Валынь.

22 ліпеня рускія арміі злучыліся пад Смаленскам і працягвалі адступленне. Пасля Смаленска галоўнакамандуючым расійскай арміі стаў фельдмаршал М.І. Кутузаў. Ён вырашыў працягваць адступленне ўглыб Расіі, пазбягаць генеральнай бітвы з Напалеонам і знішчаць сілы яго арміі ў дробных сутычках.

У пачатку вайны на тэрыторыі Беларусі многія сустракалі Напалеона і яго армію як вызваліцеляў. Шляхта спадзявалася на аднаўленне Рэчы Паспалітай, а сяляне – на адмену прыгоннага права. У многіх месцах яшчэ да прыходу французаў ствараліся ўзброеныя атрады з шляхты, якія перашкаджалі рускім праводзіць рэквізіцыі.

1 ліпеня 1812 г. з мясцовай шляхты быў створаны ўрад – Часовая камісія Вялікага Княства Літоўскага, якой падпарадкоўваліся Віленская, Гродзенская, Мінская губерні і Беластоцкая вобласць. Аднак фактычна ў гэтага ўрада не было ніякіх паўнамоцтваў, а яго асноўным абавязкам стала забяспячэнне французскай арміі харчаваннем, фуражом і рэкрутамі. Часовы ўрад павялічыў падаткі і аб’явіў рэкруцкія наборы, што прывяло да страты падтрымкі ў насельніцтва. Тым не менш яму ўдалося мабілізаваць у французскую армію каля 33 тыс. жыхароў Беларусі. Неабходна адзначыць, што перад вайной у рускую армію было мабілізавна каля 180 тыс. беларусаў. Т. чын., беларусы мусілі змагацца як за інтарэсы Францыі, так і за інтарэсы Расіі.

Сяляне хутка зразумелі, што Напалеон не дасць ім свабоды. Больш таго, французскія салдаты вялі сябе не як вызваліцелі, а як рабаўнікі і гвалтаўнікі, значна выраслі і падаткі. Таму ў многіх мясцовасцях супраць французаў распачалася партызанская барацьба. Партызанскую барацьбу падтрымлівала расійская армія, яна імкнулася забяспечыць партызан узбраеннем. Найбольш вядомыя беларускія партызаны часоў вайны 1812 года – гэта Дзяніс з пад Стоўбцаў, які быў правадніком дывізіі генерала Платава; Фядора Міронава з вёскі Пагуршчына Полацкага павета, якая была разведчыцай і хадзіла на заданні ў Полацк, за што узнагароджана сярэбраным медалём; атрад жыхароў вёскі Жарцы пад кіраўніцтвам Максіма Маркава і казака Льва Грушына.

26 жніўня 1812 года М.І. Кутузаў даў французам генеральную бітву на Барадзінскім полі. У выніку яе расійская армія панесла значныя страты. Каб пазбегнуць гібелі арміі, Кутузаў аддаў загад здаць французам Маскву.

1 верасня напалеонаўская армія ўступіла у Маскву, якую адразу ж ахапілі пажары. Больш за месяц чакаў Напалеон прапаноў Аляксандра І аб міры. У арміі пачалося разлажэнне. Ён прымае рашэнне рушыць на поўдзень Расіі з мэтай там перазімаваць. Аднак руская армія вымусіла Напалеона павярнуць на зруйнаваную ім жа старую Смаленскую дарогу. Хутка адступленне ператварылася ва ўцёкі, а ў напалеонаўскай арміі пачаўся голад. На момант пераправы праз Бярэзіну ў яго распараджэнні было каля 80 тысяч французскіх салдат і рэшткі польскага корпуса пад камандаваннем генерала Дамброўскага.

Менавіта з гэтымі рэшткамі сваёй арміі Напалеон падышоў да Барысава, дзе яго ўжо чакалі рускія войскі пад камандваннем генерала П. Вітгенштэйна і адмірала А. Чычагова, якія да гэтага часу занялі амаль усю тэрыторыю Беларусі. Тут пры пераправе праз р. Бярэзіну рускае камандаванне планіравала канчаткова разбіць французаў і ўзяць у палон Напалеона Банапарта. Аднак Напалеон перахітрыў рускіх генералаў. Ён загадаў польскаму корпусу Дамброўскага пачаць дэманстрацыю пераправы ля вёскі Ухалоды, што знаходзіцца за 8 км на поўдзень ад Барысава. Туды рушылі асноўныя рускія сілы. Адначасова ён наладзіў пераправу каля в. Студзёнка, што за 11 кіламетраў паўночней Барысава. Толькі пад вечар другога дня пераправы рускія даведаліся аб гэтым. Да в. Студзёнка былі кінуты ўсе сілы, але Напалеон і яго гвардыя былі ўжо далёка ад Барысава. Рэшткі напалеонаўскай арміі былі разбітыя ці трапілі ў палон. 24 лістапада ў Смаргоні Напалеон пакінуў сваё войска і з’ехаў у Парыж. У Францыю вярнулася усяго 35 тыс. салдат яго былой Вялікай арміі.

Вайна супраць Напалеона працягвалася да 1815 года. Пасля перамогі Расійскай імперыі дасталася большая частка этнічнай тэрыторыі Польшчы разам з Варшавай.

Беларусі вайна прынесла цяжкія страты: былі разбураны дзесяткі гарадоў і сотні весак, скараціліся пасяўныя плошчы і пагалоўе жывелы. Дзесяткі тысяч беларусаў загінулі ў баях, памерлі ад голаду і хвароб. Пасля вайны гарадское насельніцтва скарацілася ўдвая. Царызм быў міласэрдным да шляхты, якая служыла Напалеону: Аляксандр І ім усё дараваў. Для народа, які змагаўся супраць Напалеона, імператар зрабіў нямнога. Нават удзельнікі партызанскага руху з в. Жарцы, якія атрымалі ўзнагароды, былі выкуплены з прыгоннай няволі ўрадам толькі ў 1819 годзе.

Вайна 1812 г. і Беларусь. Грамадска-палітычны рух на Беларусі ў к. ХVIII – перш. пал. ХIX стст.

У пачатку ХIX ст. у выніку дзяржаўнага перавароту у Францыі да ўлады прыйшоў Напалеон. У 1804 г. ён аб’явіў сябе імператарам. У гэты час абвастрылася барацьба паміж Францыяй і Англіяй за калоніі і сферы ўплыву ў Еўропе.У 1805 г. аформілася антыфранцузская кааліцыя, у якую ўвайшлі, акрамя Англіі, Аўстрыя і Расія., пазней далучыліся Швецыя і Прусія. У выніку ваенных дзеянняў Напалеон разграміў Прусію, Аўстрыю, Італію, Галандыю, падпарадкаваў амаль усю Заходнюю і Цэнтральную Еўропу. 7 ліпеня 1807 г. у Тыльзіце паміж Расіяй і Францыяй быў заключаны мір, адной з умоў якога стала ўтварэнне на землях, адабраных у Прусіі, Вялікага герцагства Варшаўскага. Напалеон разлічваў на гэтае герцагства як на плацдарм на выпадак вайны з Расіяй. На працягу наступных гадоў адносіны паміж Расіяй і Францыяй заставаліся абвостранымі перш за ўсё з-за імкнення абодвух краін да еўрапейскай гегемоніі і з-за кантынентальнай блакады Англіі. Гэтыя канфлікты прывялі да нападзення Францыі на Расію. 12 чэрвеня 1812 г. 600-тысячная армія Напалеона, у якую ўваходзілі і прадстаўнікі падпарадкаваных Францыі народаў Еўропы, перасекла дзяржаўную мяжу Расійскай імперыі. Ёй супрацьстаялі тры разрозненыя расійскія арміі агульнай колькасцю 200 тыс. чалавек. Каб аб’яднацца і сабрацца з сіламі, яны пачалі з баямі адыходзіць на ўсход. У час адступлення ваенные дзеянні адбыліся каля Кобрына, Міра, Полацка, Магіёва. Да канца ліпеня тэрыторыя Беларусі была акупіравана французамі. Каб атрымаць прыхільнікаў, 19 чэрвеня 1812 г. Напалеон аб’явіў аб адраджэнні Вялікага княства Літоўскага і ўтварыў яго орган улады – Часовую камісію ВКЛ. Але на самой справе Беларусь была падзелена, як і ў Францыі, на дэпартаменты, кантоны на чале з французскай адмміністрацыяй, усталяваўся акупацыйны рэжым, сутнасць якога заключалася ў зборы правіянта для французскага войска і яго папаўненні за кошт рэкрутаў з мясцовага насельніцтва. Палякі ў асноўным прыхільна сустрэлі французаў, але значная частка беларускага насельніцтва, нездаволеная рабаўніцтвам і гвалтам, не падтрымала акупантаў. На тэрыторыі Беларусі пачалі ўтварацца партызанскія атрады. Вядома, што яны дзейнічалі ў Барысаўскім, Дрысенскім, Полацкім і іншых паветах. Французская армія пасля буйнага сражэння на Барадзінскім полі здолела без бою заняць Маскву, але, знясіленая, у кастрычніку 1812 г. вымушана была пачаць адсупленне назад, на захад па спустошанай Смаленскай дарозе.

Адначасова перайшлі ў наступленне і расійскія войскі. На зваротным шляху на тэрыторыі Беларусі, асабліва ў час пераправы праз р. Беразіну каля г. Барысава, адбыўся разгром французскай арміі. Вайна нанесла Беларусі вялікія страты. У выніку рэквізіцый, рабаванняў гаспадарка была разбурана, многія паселішчы, асабліва на ўсходзе, спалены, пачаліся голад, масавыя эпідэміі. Пасяўныя плошчы, колькасць жывёлы зменшыліся ў два разы. Але расійскі ўрад не зменшыў на спустошаных землях падаткі, захаваў старыя прыгонніцкія парадкі, больш таго, маніфестам ад 12 снежня 1812 г. б’яўлялася дараванне мясцовым памешчыкам, якія падтрымалі Напалеона, з вяртаннем ім маёнткаў. Пасля паражэння ў Расіі Напалеон ужо не здолеў паспяхова весці ваенныя дзеянні супраць кааліцыі еўрапейскіх дзяржаў, якія зноў падняліся супраць яго, і пасля некалькіх няўдалых бітваў быў сасланы на востраў Святой Елены. Згодна з рашэннямі Венскага кангрэса еўрапейскіх дзяржаў, які праходзіў з кастрычніка 1814 па чэрвень 1815 гг, у Еўропе аднаўляліся манархічныя рэжымы, ліквідаваліся тыя палітычныя змены і пераўтварэнні, якія адбыліся ў перыяд Французскай буржуазнай рэвалюцыі і напалеонаўскіх войн, па новаму вызначаліся межы дзяржаў. Большая частка Вялікага герцагства Варшаўскага на правах аўтаноміі адыйшла да Расіі і стала называцца Каралеўствам Польскім.

24. Гаспадарка беларускіх зямель у к. XVIII – пер. пал. XIX стст. Экан. рэформы 1830-40-х гг

– Конец работы –

Эта тема принадлежит разделу:

Прадмет, значэнне і мэты курса Гісторыя Беларусі. Крыніцы па гісторыі Беларусі

Прадмет і задачы курса Гісторыя Беларусі кантэксце сусветнай цывілізацыі... Што сабой уя ляе гісторыя як навука Вытокі гісторыі адносяцца да старажытных... Прадметам гісторыі Беларусі з я ляецца вывучэнне асаблівасцей і заканамернасцей развіцця беларускага этнасу розных...

Если Вам нужно дополнительный материал на эту тему, или Вы не нашли то, что искали, рекомендуем воспользоваться поиском по нашей базе работ: Беларусь у вайне 1812 года. Грамадска-палітычны рух у першай палове XIX стагоддзя

Что будем делать с полученным материалом:

Если этот материал оказался полезным ля Вас, Вы можете сохранить его на свою страничку в социальных сетях:

Все темы данного раздела:

Крыніцы і гістарыяграфія
Існуе думка, што гісторыя – гэта не навука, а хутчэй “палітыка, звернутая ў мінулае”. Сапраўды, ці могуць нашы веды аб мінулым быць аб’ектыўнымі і дакладнымі. Канешне, на ацэнку тых ці іншых гіс

Перыядызацыя курса
Гісторыя Беларусі падзяляецца на пэўныя перыяды. Тым не менш існуе праблема яе перыядызацыі. Яна вынікае перш за ўсё з вызначэння крытэрыяў, па якіх трэба вылучаць тыя ці іншыя этапы ў развіцці

Першабытн. грамадства як агульны этап у гісторыі чалавецтва. Каменны век на тэр. Беларусі
Гісторыя пачынаецца са з’яўленнем першага чалавека. На сёняшні дзень існуе шмат тэорый наконт таго, дзе і як адбылася гэта падзея. Многія з іх не маюць пад сабой ніякага навуковага абгрунтавання

Бронзавы век на Беларусі. З’яўленне індаеўрапейцаў і “Вялікае перасяленне народаў”. Балты на тэр. Беларусі
У канцы трэцяга – пачатку другога тысячагоддзя да н.э. пачынаецца новы перыяд, які атрымаў назву бронзавага веку. Ён доўжыўся да пачатку першага тысячагоддзя да н.э. Сваю назву гэты перыяд атрым

Жалезны век на тэрыторыі Беларусі. Паходжанне славян і славянская каланізацыя Беларусі
Пачатак I тысячагоддзя да н.э. (VIII – VII стст. да н. э.) з’яўляецца пачаткам жалезнага веку, які доўжыўся да VIII ст. н. э. Жалезны век падзяляюць на дзве часткі: ранні жалезны век (VIII – VII

Сацыяльна-эканамічнае развіццё першых дзяржаў-княстваў
Галоўнымі галінамі гаспадаркі на беларускіх землях у Х – ХШ стст. былі земляробства і жывёлагадоўля. Асноўнымі прыладамі апрацоўкі глебы ў гэты час з’яўляліся саха і рала, а распаўсюджанымі сель

Феадальная раздробленасць. Барацьба з крыжацкай агрэсіяй і набегамі татара-манголаў
Пасля смерці Усяслава Чарадзея Полацкае княства было падзелена на шэраг удзельных княстваў. У канцы ХІ – першай палове ХІІ стст. узніклі Менскае, Віцебскае, Друцкае, Лагойскае і іншыя княствы. У

Дзяржаўны і грамадскі лад ВКЛ. Сацыяльна-эканамічн. развіцце беларускіх зямель ў складзе ВКЛ
У кіраўніцтве дзяржавай вялікі князь абапіраўся на двухпалатны дарадчы орган: вялікакняжацкую раду (паны-рада) і сойм (сход прадстаўнікоў шляхты, магнатаў, службовых асоб). У склад паноў-рады ўв

Асноўныя накірункі знешняй палітыкі Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага
Знешнепалітычнае становішча ВКЛ было даволі складаным. З канца ХІІІ стагодзя па 1410 год крыжаносцы больш 140 разоў здзяйснялі набегі на Літву і Беларусь, руйнуючы землі Панямоння і Падзвіння. З

Канцэпцыі паходжання беларусаў. Развіццё беларускага этнасу
Існуе некалькі канцэпцый этнагенезу беларусаў. У к. ХХ ст. ўзнікла тэорыя, згодня з якой узнікненне беларускага этнасу тлумачыцца славяна-балцкім сінтэзам, інакш кажучы, балты с

Рэлігійныя адносіны ў Рэчы Паспалітай. Брэсцкая царкоўная ўнія і яе вынікі для Беларусі
Палітычная сітуацыя і сацыяльныя адносіны у РП у значнай ступені былі абумоўлены рэлігійнымі абставінамі. У XVI стагоддзі ў Еўропе шырока разгарнуўся рэфармацыйны рух. У выніку я

Люблінская унія 1569 года. Утварэнне Рэчы Паспалітай і яе палітычны лад
Перыяд уваходжання беларускіх зямель у склад Рэчы Паспалітай ахоплівае больш за 200 гадоў, што складае пятую частку пісьмова вядомай гісторыі Беларусі. Адзіная дзяржава ВКЛ і Пол

Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў XVII – XVIII стст.
Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай адбывалася ва ўмовах амаль бесперапынных войнаў. Ад іх асабліва пацярпелі ўсходнія тэрыторыі Беларусі, сумежныя з маскоўскай дзя

Сацыяльна эканамічнае развіццё беларускіх зямель у першай палове XIX стагоддзя
У канцы ХVІІІ – першай палове ХІХ ст. галоўнымі ўласнікамі капіталаў у Беларусі былі памешчыкі. Яны імкнуліся пашыраць свае даходы, таму стваралі у сваіх маёнтках розныя прамысловыя прадпрыемств

Адмена прыгоннага права і буржуазныя рэформы другой паловы XIX стагоддзя
У сяр. 19-га ст. Расійская імперыя перажывала глыбокі сістэмны крызіс – эканамічны, ваенны, палітычны. Далейшае развіццё сельскай гаспадаркі і прамысловасці пры захаванні прыгонных адносін стала

Развіццё капіталізма ў сельскай гаспадарцы і прамысловасці
У 60 – 70-я гады XIX стагоддзя у памешчыцкай гаспадарцы была ўстаноўлена пераходная форма гаспадарання – “адпрацовачная сістэма”, якая злучала рысы феадальнай і капіталістычнай сістэм. Яе сутнас

Фарміраванне беларускай нацыі. 1-я сусветная вайна і Беларусь
У другой палове XIX стагоддзя працягвалася фарміраванне беларускай нацыі, хаця гэты працэс ішоў даволі складана з-за этнічнай рознастайнасці насельніцтва, адрозненняў у рэлігіі. Тым не менш усё

Абвастрэнне сацыяльных супярэчнасцей
Цяжкія умовы жыцця сялян і рабочых, адсутнасць палітычных свабод і немагчымасць змяніць да лепшага іх жыццё легальнымі сродкамі заканамерна вялі да ўзнікнення падпольных рэвалюцыйных арганізацый

Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 года і нацыянальна-дзяржаўнае самавызначэнне Беларусі. Першы Усебеларускі з’езд (снежань 1917 г.) і яго рашэнні
Узброенае паўстанне, узнятае бальшавікамі 25 кастрычніка 1917 года ў Петраградзе, паклала пачатак новаму этапу рэвалюцыі ў Расіі. Часовы ўрад і яго адміністрацыя на месцах пасля звяржэння царска

Самавызначэнне Беларусі на савецкай аснове. Утварэнне ССРБ і ЛітБел
10 снежня 1918 года, пасля лістападаўскай рэвалюцыі ў Германіі і дэнансацыі Брэсцкага дагавора германскія войскі пакінулі Мінск, які быў хутка заняты Чырвонай Арміяй. Але Савецкі ўрад не спяшаўс

БССР у гады новай эканамічнай палітыкі
Першая сусветная вайна, грамадзянская вайна, польская інтэрвенцыя,пасляваенная разруха выклікалі палітычны і эканамічны крызіс у БССР. Становішча пагаршалася ў сувязі з працягам палітыкі “ваенна

Палітыка беларусізацыі, яе асноўныя напрамкі і вынікі
Назву “беларусізацыя” атрымала палітыка нацыянальна-дзяржаўнага і нацыянальна-культурнага будаўніцтва ў БССР, якая праводзілася КПБ(б) у перыяд з 1924 года да канца 1920-х гадоў. Пачатак дзяржаў

Асаблівасці правядзення індустрыялізацыі і калектывізацыі ў БССР
У к. ХІХ ст. на Захадзе пачалася другая хваля “прамысловай рэвалюцыі”, узнікла канвеерная вытворчасць (так званы “фардызм”, які з’явіўся спачатку ў ЗША). У СССР у 20-я гады ХХ ст. назіраліся пэў

Усталяванне камандна-адміністратыўнай сістэмы ў СССР, у тым ліку і ў БССР
Асноўныя падзеі грамадска-палітычнага жыцця БССР у канцы 20-х – 30-я гг. ХХ стагоддзя былі звязаны са спыненнем новай эканамічнай палітыкі і беларусізацыі, разгортваннем палітычных рэпрэсій і аб

Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі. Эвакуацыйныя мерапрыемствы
Раніцай 22 чэрвеня 1941 года германскія войскі ўварваліся ў межы СССР на ўсім працягу заходняй мяжы ад Балтыкі да Карпат. Пачалася вайна, якая нашмат пераўзыходзіла ўсе папярэднія па маштабах ба

Акупацыйны рэжым, яго формы і метады
Да пачатку верасня 1941 годса на ўсёй тэрыторыі Беларусі быў усталяваны акупацыйны рэжым, які працягваўся тры гады, да вызвалення рэспублікі ў 1944 годзе падчас аперацыі "Баграціён". П

Барацьба супраць нацысцкай Германіі на акупіраванай тэрыторыі
З першых дзён вайны на акупіраванай тэрыторыі разгарнулася масавая антыфашысцкая барацьба. Найбольш яркімі яе праявамі сталі партызанскі і падпольны рух. СССР уступіў у вайну неп

Аперацыя «Баграціён». Вызваленне тэрыторыі БССР
Вызваленне тэрыторыі Беларусі пачалося у выніку наступлення Чырвонай Арміі пасля перамогі пад Курскам. У час бітвы за Днепр (жнівень-снежань 1943 г.) 23 верасня 1943 года быў вызвалены першы раё

Распад СССР. Абвяшчэнне Рэспублікі Беларусь
1990 год стаў пераломным, лёсавызначальным годам у гісторыі Савецкай дзяржавы. Гэта было звязана са значнымі пераменамі ў палітычнай гісторыі СССР. У сакавіку 1990 года нечарговы Трэці з’езд нар

Грамадска-палітычнае развіццё Рэспублікі Беларусь у другой палове 1990-х гг. – пач. XXI ст.
Стварэнне ў 1991 г. суверэннай дзяржавы – Рэспублікі Беларусь выклікала неабходнасць афармлення яе нацыянальнай дзяржаўнасці. Перш за ўсё патрабавалася стварыць такую мадэль дзяржаўнага ладу, як

Сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь
3 ліквідацыяй СССР і стварэннем суверэнных дзяржаў рыначныя рэформы ўступілі ў новую фазу. Яны пачалі праводзіцца па заходніх рэцэптах, у першую чаргу, па рэцэптах “шокавай тэрапіі” Міжнароднага

Хотите получать на электронную почту самые свежие новости?
Education Insider Sample
Подпишитесь на Нашу рассылку
Наша политика приватности обеспечивает 100% безопасность и анонимность Ваших E-Mail
Реклама
Соответствующий теме материал
  • Похожее
  • Популярное
  • Облако тегов
  • Здесь
  • Временно
  • Пусто
Теги