рефераты конспекты курсовые дипломные лекции шпоры

Реферат Курсовая Конспект

Палітыка беларусізацыі, яе асноўныя напрамкі і вынікі

Палітыка беларусізацыі, яе асноўныя напрамкі і вынікі - раздел Образование, Прадмет, значэнне і мэты курса Гісторыя Беларусі. Крыніцы па гісторыі Беларусі Назву “Беларусізацыя” Атрымала Палітыка Нацыянальна-Дзяржаўнага І Нацыянал...

Назву “беларусізацыя” атрымала палітыка нацыянальна-дзяржаўнага і нацыянальна-культурнага будаўніцтва ў БССР, якая праводзілася КПБ(б) у перыяд з 1924 года да канца 1920-х гадоў. Пачатак дзяржаўнай палітыкі беларусізацыі быў пакладзены ў чэрвені 1924 г. на другой сесіі ЦВК БССР, якая прыняла пастанову аб стварэнні спецыяльнай камісіі для ажыццяўлення гэтай палітыкі.

Беларусізацыя як дзяржаўная палітыка 1920-х года мела тры этапы.

1. Складванне перадумоў (1921 – пачатак 1924 гг.);

2. Рэальнае ажыццяўленне (1924 – 1928 гг.);

3. Згортванне (з 1929 г.). Прычынамі згортвання з’явілася вяртанне да ідэалогіі сусветнай рэвалюцыі, адмова ад новай эканамічнай палітыкі, уніфікацыя і цэнтралізацыя дзяржаўнага кіравання і культурнага развіцця.

Перадумовамі беларусізацыі сталі развіццё рыначных адносін у эканоміцы (свабода гандлю, грашовы падатак, арэнда і наём рабочай сілы, інвентару і г. д.), яе ўздым, што стварыла эканамічную базу для іншых рэформ; палітычная амністыя 1923 г. для тых беларускіх дзеячаў, якія не выступалі са зброяй у руках супраць савецкай улады; першае ўзбуйненне тэрыторыі БССР (сакавік 1924 г.); пачатак дзейнасці даследчых (Інбелкульт) і вышэйшых навучальных устаноў (БДУ і інш.).

Асноўныя прынцыпы палітыкі беларусізацыі былі сфармуліраваны VII з’ездам КП(б)Б у сакавіку 1923 года. 15 ліпеня 1924 года на другой сесіі ЦВК БССР была прынята пастанова “Аб практычных мерапрыемствах па правядзенні нацыянальнай палітыкі”. З гэтага часу праграма беларусізацыі набыла сілу закона. Яна прадугледжвала наступныя напрамкі.

Развіццё беларускай культуры, стварэнне школ, тэхнікумаў, ВНУ з беларускай мовай навучання, адкрыццё культурна-асветніцкіх устаноў. Цэнтральнае месца ў мерапрыемствах палітыкі беларусізацыі адводзілася праблеме мовы. Афіцыйна заяўлялася, што на тэрыторыі БССР раўнапраўнымі прызнаюцца чатыры мовы – беларуская, руская, польская і яўрэйская. Улічваючы тое, што ў БССР паводле перапісу 1926 года большасць складалі беларусы (80,6%), беларуская мова абвяшчалася мовай зносінаў паміж дзяржаўнымі ўстановамі. Паміж дзяржаўнымі органамі БССР і СССР, а таксама саюзнымі рэспублікамі мовай зносінаў прызнавалася руская мова.

Выключнае месца ў палітыцы беларусізацыі адводзілася вывучэнню беларускай мовы, культуры, гісторыі. Для падрыхтоўкі навуковых кадраў стваралася шырокая сетка курсаў беларусазнаўства. У 1921 годзе быў адкрыты БДУ, у 1922 годзе – Інбелкульт, які ў студзені 1929 года быў ператвораны ў Акадэмію Навук БССР. Першым рэктарам БДУ стаў вядомы гісторык-славіст У. І. Пічэта. Першым прэзідэнтам АН БССР – У.М. Ігнатоўскі. Да 1928 года каля 80% агульнаадукацыйных школ было пераведзена на беларускую мову навучання. Была створана сістэма вышэйшай адукацыі. Акрамя БДУ, пачалі дзейнічаць БПІ, Горацкі земляробчы інстытут, Віцебскі ветэрынарны інстытут, педагагічныя інстытуты ў абласных цэнтрах

Практыкавалася вылучэнне прадстаўнікоў мясцовага насельніцтва на кіраўнічую партыйную, савецкую, прафесійную і грамадскую работу. Гэта называлася палітыкай карэнізацыі. Ставілася задача адбіраць прадстаўнікоў карэннага насельніцтва на тую ці іншую пасаду не па нацыянальнай прыкмеце – беларус-не беларус – а па дзелавых якасцях, веданню ўмоў і асаблівасцей Беларусі, дасканаламу валоданню беларускай і рускай мовамі.

Ажыццяўляўся перавод справаводства партыйнага, дзяржаўнага, прафесійнага і кааператыўнага апаратаў на беларускую мову. Агульны тэрмін для перавода справаводства на беларускую мову для ўсіх устаноў вызначаўся ў 3 гады. Ужо да 1927 г. каля 80% служачых у цэнтральных органах улады валодалі беларускай мовай, да 48% павысілася ўдзельная вага мясцовага беларускага насельніцтва сярод раённых кіраўнікоў. Першымі за адзін год (да ліпеня 1925 г.) перайшлі на беларускую мову кіраўніцтва справамі ЦВК і СНК БССР, Наркамасветы і Наркамзема. Пашырыўся выпуск газет, часопісаў, кніг на беларускай мове. Было створана выдавецтва “Савецкая Беларусь”.

Развівалася беларуская літаратура. Пачаў дзейнічаць рад літаратурных аб’яднанняў, акрамя пісьменнікаў старэйшага пакалення, з’явіўся шэраг маладых паэтаў і празаікаў.

Актывізіравался краязнайчая работа. У раёнах ствараліся краязнаўчыя таварыствы, пачаўся выпуск часопіса “Наш край”. Але з 1929 года палітыка беларусізацыі пачала згортвацца.

Развіццё адукацыі, навукі, літаратуры

З першых гадоў свайго існавання савецкі ўрад адной з галоўных задач ў вобласці культурнага будаўніцтва вызначыў ліквідацыюнепісьменнасці і малапісьменнасці. Трэба адзначыць, што ў 1920 г. 67,3% насельніцтва Беларусі былі непісьменнымі. У гэтым годзе была сворана Рэспубліканская надзвычайная камісія па ліквідацыі непісьменнасці. Нягледзячы на вялікія цяжкасці ў матэрыяльным забяспячэнні вучэбнага працэссу і востры недахоп педагагічных кадраў, у БССР было адкрыта звыш 4 тысячы школ. У школах і лікпунктах для дарослых у 1921 г. пачалі вучобу 39225 чалавек. Да 1932 г. іх колькасць узрасла да 417 тыс. чалавек. Паступова павялічваліся асігнаванні на адукацыю. У 1924 г. на гэтыя мэты было выдзелена каля 5 млн. руб, у 1926 г. – ўжо 15 млн., ў 1929 г. – 35 млн. руб., у 1932 г. – 144 млн. р., у 1937 г. – 470 млн. руб., у 1940 г. – 836 млн. руб. Адпаведна пашыралася і сетка школ. У 1927-1928 навучальным годзе іх налічвалася 5,5 тысячы, у тым ліку 4940 – з беларускамоўнай формай навучання, а ў 1940-1941 г, з улікам школ, адкрытых у заходніх рэгіёнах Беларусі, у БССР ужо дзейнічалі 11808 пачатковых, няпоўных сярэдніх і сярэдніх школ, у якіх навучалася 1,6 млн. дзяцей. За 20 перадваенных гадоў ліквідавалі няпісьменнасць і малапісьменнасць каля 2 млн. дарослых. Спачатку ў пачатковых школах адсутнічала прадметная сістэма навучання, вёўся пошук новых форм арганізацыі вучэбнага працэса, адчуваўся недахоп падручнікаў і метадычнай літаратуры. Уніфікацыя сістэмы адукацыі адбылася ў пачатку 30-х гадоў, калі былі ўстаноўлены агульны тып школ: пачатковая, няпоўная сярэдняя, сярэдняя, асновай навучання сталі класы і прадметныя ўрокі, распрацаваны падручнікі згодна з адзінымі праграмамі па прадметах, па адзінай шкале ацэньваліся веды вучняў, нават была ўведзена школьная форма адзення. У 1931 г. БССР першай з саюзных рэспублік ажыццявіла пераход да ўсеагульнай пачатковай адукацыі. У 1932 г. СНК БССР прыняў пастанову аб увядзенні абавязковай усеагульнай сямігадовай адукацыі, якая ў асноўным была выканана да 1939 г. У 1939 г. XVIII з’езд ВКП(б) паставіў ужо задачу пераходу да ўсеагульнага сярэдняга навучання ў гарадах і завяршэння працы па ўсеагульнай сямігадовай адукацыі ў вёсцы. У выніку гэтай працы, якая затым атрымала назву “культурная рэвалюцыя”, да пачатку вайны пісьменнасць насельніцтва ўсходніх вобласцей БССР склала 85%. Гэта быў значны крок наперад ў культурным развіцці беларускага народа, нягледзячы на складанасці, якія прадаўжалі існаваць ў сістэме адукацыі: перагружанасць класаў, адносна невялікі (10%) лік педагогаў з вышэйшай адукацыяй і інш. Інтэнсіўнае развіццё прамысловасці, пераўтварэнні ў сельскай гаспадарцы, пашырэнне культурнага будаўніцтва выклікалі вялікую патрэбу ў кваліфікаваных кадрах. Складанасць станаўлення вышэйшай школы заключалася перш за ўсё ў тым, што да рэвалюцыі ў Беларусі не было ВНУ, адпаведна адсутнічалі навуковыя кадры, матэрыяльная база. Але ўжо ў 1919 г. аднавіў работу Горацкі земляробчы інстытут. У снежні 1920 года на базе Мінскага політэхнічнага вучылішча адкрыўся Беларускі політэхнічны інстытут. 30 кастрычніка 1921 г. пачаў працаваць Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Пазней былі адкрыты, акрамя педагагічнага, ветэрынарны інстытут у Віцебску, педагагічныя інстытуты ў Мінску, Магілёве і іншыя навучальныя установы. Каб аблегчыць падрыхтоўку кадраў з асяроддзя рабочых і сялян, пры ВНУ адкрываліся рабочыя факультэты. Адначасова з стварэннем сістэмы вышэйшай адукацыі ішла рэарганізацыя ВНУ. У 1931 г. на 11 вышэйшых навучальных устаноў была падзелена Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія, 7 самастойных інстытутаў былі створаны на базе асобных кафедр БДУ, але праз два гады зноў пачалося іх узбуйненне. У прыватнасці, у 1933 г. адкрыўся Інстытут народнай гаспадаркі, аднавіў сваю работу рэарганізаваны ў свой час палітэхнічны інстытут. У цэлым да 1941 г. у Беларусі была створана разгалінаваная сетка вышэйшай адукацыі, якая складалася з 25 ВНУ, ў тым ліку і мастацкага накірунку, напрыклад, Беларуская дзяржаўная кансерваторыя. У іх навучаліся 21,5 тысяч студэнтаў, 76,6% з іх складалі беларусы.

Адначасова стваралася сетка сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў. У 1939-1940 навучальным годзе ў усходніх вобласцях БССР ужо працавалі 102 тэхнікумы, у якіх налічвалася 33,6 тысяч навучэнцаў. У выніку значнай работы, якая была праведзена ў 1921-1941 гг. Беларусь ў перадваенныя гады па ўзроўню адукацыі насельніцтва дасягнула сярэднееўрапейскіх стандартаў. 20-я гады сталі часам нараджэння беларускай савецкай навукі. Яе асновай стала вузаўская навука. Менавіта прафесарска-выкладніцкія кадры аб’ядноўвалі навукоўцаў, у першую чаргу гуманітарных напрамкаў. Першым жа самастойным навуковым цэнтрам стаў утвораны ў 1922 г інстытут беларускай культуры, які ў 1929 г. быў рэарганізаваны ў акадэмію навук. У 1931 г. акадэмія навук перайшла да сістэмы інстытутаў, колькасць якіх складала 14. Асноўным напрамкам навуковых даследванняў БАН у гэты час былі біялогія, геалогія, гісторыя і літаратура. Акрамя акадэміі навук, у 30-я гады былі адкрыты і іншыя профільныя навукова-даследчыя інстытуты: Віцебскі ветэрынарна-бактэрыялагічны інстытут, Беларускі навукова-даследчы інстытут сельскай і лясной гаспадаркі, Інстытут прамысловасці. Да 1940 г. у рэспублікі ўжо дзейнічалі 51 навуковых устаноў. Але значны ўрон развіццю адукацыі і навукі нанеслі рэпрэсіі педагагічных і навуковых кадраў, якія прайшлі ў 30-я гады. У 20-я гады склаліся спрыяльныя ўмовы для развіцця беларускай літаратуры: развіццё адукацыі, культурна-асветніцкай працы, палітыка беларусізацыі, якая праводзілася ў гэтыя годы, падтрымка літаратурнай творчасці ўладамі, хуткае развіццё выдавецкай справы: ужо ў 1928 г. тыраж кніг складаў 2,8 млн., у тым ліку 1,8 млн-беларускамоўных, ў 1938 г. – адпаведна ўжо 14,7 млн. і 12,3 млн. У 20-я гады літаратура развівалася ва ўмовах адноснай дэмакратызацыі. У яе ўліўся значны прыток маладых пісьменнікаў і паэтаў, у тым ліку з вёскі. На ўзроўні рэспублікі і нават раёнаў ствараліся шматлікія творчыя аб’яднанні, ішоў пошук новых форм працы, вялася барацьба паміж рознымі напрамкамі. Найбольш буйнымі літаратурнымі аб’яднаннямі былі “Маладняк”, створанае ў 1923 г., “Узвышша”(1926), “Полымя” (1927). Усе яны мелі свае часопісы, рэгіянальныя групы.Асноўнымі тэмамі прозы і паэзіі таго часу стала звяртанне да чалавека - працаўніка, адлюстраванне, прычым з пэўным рамантызмам і ідэалізацыяй, тых перамен, якія адбыліся ў гістарычным лёсе беларускага народа. 20-я гады вызначаны творчай актыўнасцю як пісьменнікаў старэйшага пакалення – Я. Купалы, Я. Коласа, Ц. Гартнага, так і нядаўна прыйшоўшых у літаратуру маладых паэтаў і празаікаў М. Чарота, К. Крапівы, А. Дудара, Я. Пушчы, А. Куляшова і іншых. Асабліва хутка ў першай палове 20-х гадоў развівалася паэзія. Менавіта ў гэты час Я. Купала напісаў сваю паэму “Безназоўнае”, Я. Колас – паэмы “Новая зямля” і “Сымон-музыка”, Ц. Гартны – зборнік “Песні працы і змагання”, М. Чарот – паэму “Босыя на вогнішчы”. У прозе гэтага часу пераважалі апавяданні, але ў другой палове 20-х гадоў з’яўляюцца і больш буйныя творы - трылогія Я. Коласа “На ростанях”, раманы М. Зарэцкага “Сцежкі-дарожкі”, Ц. Гартнага “Сокі цаліны” і інш. Асноўный тэматыкай прозы былі падзеі рэвалюцыі і грамадзянскай вайны. З канца 20-х гадоў у літаратуры ўсё больш стаў адчувацца ідэалагічны ўплыў улады. У 1928 г. на базе арганізацыі “Маладняк” была створана Беларуская асацыяцыя пралетарскіх пісьменнікаў (БелАПП). Усё гучней стала крытыка твораў асобных пісьменнікаў, якіх абвінавачвалі ў “нацдэмаўшчыне”, а пазней частка літаратараў была рэпрэсіравана. Да 1934 г. пісьменніцкія аб’яднанні былі зліты ў адзіны саюз пісьменнікаў Беларусі, а ў літаратуры стаў пераважаць адзіны напрамак – метад сацыялістычнага рэалізма. У 30-я гады творчая актыўнасць пісьменнікаў і паэтаў не знізілася, але амаль усе творы прысвячаліся тэме грамадзянскай вайны, будаўніцтву новага жыцця, індустрыялізацыі і калектывізацыі.

Беларуская архітэктура, выяўленчае мастацтва, тэатр, музыка і кіно ў даваенны перыяд (1921-1941 гг.)

У 20-я гады ў Беларусі, нягледзячы на матэрыяльныя цяжкасці, шырока разгарнулася горадабудаўніцтва. Гэта было перш за ўсё звязана з правядзеннем індустрыялізацыі, культурнай рэвалюцыяй, сацыяльнай палітыкай, якую праводзілі ўлады. Перш за ўсё развівалася прамысловая архітэктура. Яе адметнасцямі былі функцыянальнасць і рацыяналізм, шырокае выкарыстанне жалезабетонных і металічных канструкцый. Будынкі былі даволі простымі па сваёй планіроўцы і знешняму выгляду, але фасады ўпрыгожваліся дэкаратыўнай тынкоўкай, складанымі карнізамі. Прыкладам могуць служыць будынкі металаапрацоўчага завода “Энергія” ў Мінску, запалкавай фабрыкі ў Барысаве, фабрыкі штучнага шоўку ў Магілёве. У гады першай пяцігодкі былі распрацаваны праекты забудовы г. Мінска і іншых буйнейшых гарадоў Беларусі. У гэты ж час пачалося будаўніцтва шматкватэрных жылых дамоў даволі спрошчанай планіроўкі, ў асноўным прамавугольнай формы з лаканічным вырашэннем аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі і мінімумам дэкору. Шырока разгарнулася будаўніцтва школ, як правіла, адносна невялікіх двухпавярховых будынкаў, устаноў культуры, бальніц. Яны былі таксама адносна невялікімі, за выключэннем бальнічных комплексаў, якія разлічваліся на 500-1000 ложкаў, напрыклад, 1-я клінічная бальніца ў Мінску (1928-1931 гг.), архітэктар Г.Лаўроў. У 30-я гады, калі матэрыяльнае палажэнне рэспублікі значна ўмацавалася, былі распрацаваны генеральныя планы забудовы Мінска, Віцебска, Гомеля, Магілёва, Оршы, дзе значнае месца адводзілася ўжо больш манументальным будынкам, перш за ўсё адміністратыўнага і культурнага прызначэння. Іх адметнасцю былі большая дэкаратыўнасць, наяўнасць портыкаў, каланад. Вядучымі архітэктарамі ў гэты час былі І. Лангбард, Г. Лаўроў, А. Воінаў. Да найбольш значных будынкаў таго часу можна аднесці Дом урада, галоўны корпус Акадэміі навук, тэатр оперы і балета, Дом Чырвонай Арміі ў Мінску, кінатэатр “Радзіма”, Дом Саветаў ў Магілёве (архітэктар І. Лангбард), вучэбныя корпусы політэхнічнага інстытута, універсітэцкі гарадок, будынак інстытута фізкультуры, гасцініца “Беларусь”, рэспубліканскі палац піянераў ў Мінску, гасцініца “Днепр” ў Магілёве (архітэктары Г. Лаўроў і А.Воінаў). Усе гэтыя будынкі спалучаюць у сабе функцыянальнасць, дэкаратыўнасць, гармонію і захаваліся ў добрым выглядзе да цяперашніх дзён.

У першыя гады савецкай улады значнай з'явай ў развіцці выяўленчага мастацтва стала віцебская школа жывапісу, у якой пераважалі авангардысты К. Малевіч, М. Шагал і іншыя. Пазней вядучым стылем у выяўленчым мастацтве становіцца сацыялістычны рэалізм, прычым у адрозненне ад акадэмічнага рэалізму тут больш адчувалася палітызаванасць. У рэчышчы сацыялістычнага рэалізму працавалі мастакі В. В. Волкаў, Я. А. Зайцаў, якія падрыхтавалі шэраг карцін на тэму грамадзянскай вайны. Падзеі айчыннай гісторыі, фальклорныя тэмы і сюжэты сталі галоўнымі для мастака М. М. Філіповіча. Праблемы сацыялістычнага будаўніцтва, партрэты вядомых людзей знайшлі адлюстраванне ў творчасці мастакоў М. П. Станюты, М. Л. Тарасікава, Я. М. Кругера. У жанры пейзажаў вызначыліся В. К. Бялыніцкі-Біруля, У. М. Кудрэвіч. Уздзеянне афіцыйнай ідэалогіі і развіццё манументальнай прапаганды адчувалася і ў скульптуры. Але гэта не змяншае мастацкую каштоўнасць твораў З.І.Азгура, А.А.Бембеля і іншых скульптараў, якія стварылі шэраг партрэтаў сучаснікаў, манументальныя кампазіцыі, якія ўпрыгожылі Дом урада, Дом Чырвонай Арміі, Палац піянераў і школьнікаў. 20-40-я гады сталі часам росквіту беларускага самадзейных і прафесійных тэатраў. Ужо 14 верасня 1920 года, адразу ж пасля вызвалення Мінска ад польскіх акупантаў у горадзе быў адкрыты Беларускі дзяржаўны тэатр, які з 1926 г. стаў называцца Першым Беларускім дзяржаўным тэатрам (БДТ-1). На яго сцэне ставіліся п'есы Я.Купалы, М.Горкага, М. Чарота. У лістападзе 1926 года ў Віцебску быў створаны Другі Беларускі дзяржаўны тэатр (БДТ-2), дзе таксама ставіліся п'есы беларускіх і расійскіх драматургаў. Добра быў вядомым у рэспубліцы і Беларускі дзяржаўны вандроўны тэатр пад кіраўніцтвам У.Галубка, які пасля стаў называцца Трэцім Беларускім дзяржаўным тэатрам (БДТ-3). Толькі з 1920 па 1928 гг. тэатр паказаў каля 2 тыс. спектакляў, даў 300 канцэртаў, пераважна ў так званай «глыбінцы». У трыццатыя гады колькасць тэатраў павялічваецца: адкрываюцца польскі, яўрэйскі, рускі тэатры, тэатр юнага гледача і іншыя. Вельмі распаўсюджанымі у гэтыя гады былі тэатры рабочай моладзі, самадзейныя калектывы. На развіццё музычнага мастацтва значны ўплыў аказалі адкрыццё дзяржаўных кансерваторыі, філармоніі, тэатра оперы і балета. Плённа працавалі беларускія савецкія кампазітары Я. К. Цікоцкі, Р. К. Пукст,А. Я. Туранкоў, М. М. Чуркін і іншыя.

Вядучым жанрам у творчасці беларускіх кампазітараў былі оперы і сімфоніі, пераважна на гістарычныя тэмы і патрыятычнай накіраванасці.

У разгладваемы перыяд на Беларусі атрымаў распаўсюджанне і такі новы від мастацтва, як кіно. Спачатку здымаліся дакументальныя стужкі, якія апрацоўваліся і маніраваліся на базе Ленінградскай кінастудыі. Першым жа мастацкім творам стала кінастужка «Лясная быль» (1926 г.), якая была пастаўлена Ю. В. Тарычам. У канцы 30-х гадоў мастацкая кінастудыя «Савецкая Беларусь» была пераведзена ў г. Мінск. У стварэнні беларускага кінематографа прынялі плённы ўдзел не толькі беларускія спецыялісты і акцёры, але і вядомыя майстры савецкага кіно, напрыклад, акцёры М. К. Чаркасаў, М. М. Сіманаў і іншыя. У арганізацыі культурна-масавай, выхаваўчай працы важная роля належала таксама бібліятэкам, клубам, музеям, розным самадзейным гурткам, якія пачалі масава стварацца ў савецкі перыяд. Так, у 1940 г. ужо дзейнічалі 31 музей і іх філіялы.

43. Правядзенне індустрыялізацыі і калектывізацыі ў БССР

Трэба ўлічваць і абвастрыўшуюся знешнепалітычную абстаноўку. У выніку новая эканамічная палітыка пачала замяняцца курсам на фарсіраваную індустрыялізацыю і калектывізацыю. Індустрыялізацыя ў БССР праходзіла як састаўная частка адзінага працэсу індустрыялізацыі ў СССР, але мела і адметнасці. Улічваючы пагранічнае становішча Беларусі і няўпэўненасць савецкай ўлады ў трываласці палітычнага становішча рэспублікі, размешчанай па суседству з варожай Польшчай, а таксама адсутнасць мясцовых радовішч нафты, вугалю, металаў, была зроблена стаўка не на буйную цяжкую прамысловасць, а на традыцыйную лёгкую, заснаваную на перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі, лесу і іншай мясцовай сыравіны. Паколькі беларуская прамысловасць была ў асноўным прадстаўлена дробнымі саматужн рамесніцкімі прадпрыемствамі, планавалася ўцягнуць іх у працэс індустрыялізацыі шляхам стварэння прамысловых арцелей.

Крыніцамі фінансавання індустрыялізацыі былі прыбыткі з прадпрыемстваў, адноўленых і пабудаваных у папярэднія гады, банкаў, гандлю, сродкаў, атрыманых з аграрнай сферы, рэжыму эканоміі, унутраных займаў у насельніцтва. Трэцяя частка сродкаў паступіла з саюзнага бюджэту. Індустрыялізацыя пачалася з сярэдзіны 20-х гадоў. Ужо з 1925 па 1928 гг. ў рэспубліцы былі пабудаваны 150 новых прамысловых прадпрыемстваў, у тым ліку буйнейшая электрастанцыя – БелДРЭС каля г. Оршы, станкабудаўнічы завод “Энергія” ў Мінску. У першую пяцігодку з 1928 па 1932 гг. планавалася павялічыць выпуск прамысловай прадукцыі ў Беларусі ў 4,4 разы. Для выканання гэтых абавязацельств быў узяты курс на жорсткую камандна-адміністратыўную сістэму кіравання, якая спалучалася з шырокай масавай прапагандай. Пастаўленая мэта уздыму ў кароткі тэрмін эканомікі і праз яе палепшэння жыццёвага ўзроўню насельніцтва вызвала высокі працоўны энтузіазм. За годы першай пяцігодкі ў БССР былі пабудаваны 538 прамысловых прадпрыемстваў, у тым ліку швейная фабрыка “Сцяг індустрыялізацыі”, трыкатажная фабрыка “КІМ” ў г. Віцебску, Магілёўская фабрыка штучнага валакна, “Гомсельмаш” і іншыя. Усяго за гэты час аб’ём прамысловай прадукцыі павялічыўся ў 2,7 разы. Гэта высокія тэмпы роста, але яны адставалі ад планавых паказчыкаў. Важным сацыяльным фактарам была ліквідацыя ў 1931 г. беспрацоўя. За годы другой пяцігодкі (1933-1937 гг.) аб’ём прамысловай вытворчасці павялічыўся ў 1,9 разы, што таксама было ніжэй плана.У гэты час шырокае распаўсюджванне ў СССР, у тым ліку і ў Беларусі, атрымаў стаханаўскі рух, што ў пэўнай ступені спрыяла росту прадукцыйнасці працы. З 1938 г. пачаў выконвацца трэці пяцігадовы план. Усяго за годы перадваенных пяцігодак былі ўведзены ў дзеянне і рэканструяваны 1863 прадпрыемствы, узровень прамысловасці ў усходняй Беларусі павялічыўся ў параўнанні з 1913 г. ў 8,1 разоў, рэспубліка з аграрнай ператварылася ў індустрыяльна-аграрную. З’явіліся новыя галіны, адпаведныя навукова-тэхнічнаму прагрэсу, напрыклад, станка і машынабудаванне, хімічная, паліўная прамысловасці.

Агульная тэндэнцыя да ўмацавання камандна-адміністратыўнай сістэмы, так званага сацыялістычнага ўклада ў эканоміцы, неэфектыўнасць дробнатаварнай сельскагаспадарчай вытворчасці ў умовах забароны стварэння буйных гаспадарак, заснаваных на наёмнай працы, прывялі да ўстанаўлення курса на фарсіраваную калектывізацыю сельскай гаспадаркі. Штуршком для гэтых дзеянняў стаў крызіс хлебанарыхтовак 1927/1928 гг. Сутнасць калектывізацыі заключалася ў пераводзе хутарскіх, аднаасобных гаспадарак, усіх форм сельскагаспадарчай кааперацыі да адной –сельскагаспадарчай арцелі з абагульненнем пасяўных плошчаў і сродкаў вытворчасці. Згодна з першым пяцігадовым планам за 1928 -1933 гг. планавалася ў Беларусі аб’яднаць у калгасы 9,8% сялянскіх гаспадарак. Гэта ў цэлым былі даволі рэальныя задачы, улічваючы, што ў гэты час беднякі складалі каля 30% сельскага насельніцтва.

У пастанове ЦК ВКП(б) ад 5 студзеня 1930 г. “Аб тэмпах калектывізацыі і мерах дапамогі калгаснаму будаўніцтцу” для Беларусі як нечарназёмнага раёна таксама не вызначаліся канкрэтныя тэрміны заканчэння калектывізацыі. Але партыйнае кіраўніцтва рэспублікі ў адміністратыўным запале прыняло рашэнне аб’явіць Беларусь зонай суцэльнай калектывізацыі і ўжо да сярэдзіны 1930 г. абагульніць 75-80% гаспадарак. Пачалося нездаровае спаборніцтва за хутчэйшае выкананне гэтага задання. Шляхам масіраванай прапаганды, а таксама і адміністратыўнымі мерамі мясцовыя ўлады дабіліся таго, што ўжо да 1 сакавіка 1930 г. ў калгасы ўступілі 457,5 тыс. гаспадарак, што склала 58% іх агульнай колькасці. Прымусовыя меры, пераважна ў адносінах да заможных і сярэдніх слаёў сялянства, вызвалі нарастанне пасіўнага і актыўнага супраціўлення. Пасіўнае заключалася ў скрытай антыкалгаснай прапагандзе, адмове ад уплаты падаткаў, масавым забою жывёлы (зімой 1929/1930 гг. яе колькасць зменшылася на трэць). Актыўнае выражалася ў адкрытых выступленнях, якіх зарэгістравана ў рэспубліцы ў 1930 г. каля 2 тысяч. Створаныя калгасы ў большасці былі невялікімі, з 10-20 двароў, у многіх з іх была дрэнна арганізавана праца, матэрыяльная база заставалася вельмі слабай, у 1929 г. у Беларусі налічвалася толькі 190 трактараў. Таму адразу ж пасля выхаду ў свет 2 сакавіка 1930 г. артыкула І.В.Сталіна “Галавакружэнне ад поспехаў” і адпаведнай пастановы ЦК ВКП(б) пачаўся масавы адток сялян з калгасаў: за месяц выйшла 356 тыс. гаспадарак, а працэнт калектывізацыі знізіўся да 13,6%. Але гэтыя дзеянні ўлад былі хутчэй тактычным крокам, каб зменшыць сацыяльнае напружанне ў вёсцы.

Ужо з восені 1930 г. пачалася новая хваля калектывізацыі. На пачатак 1932 г. ў БССР было аб’яднана звыш 383 тыс. гаспадарак, або 50,6%, праўда, хутка з-за чарговага адтока сялян і безгаспадарчасці на месцах распалася каля 1000 калгасаў і працэнт калектывізацыі адпаведна знізіўся да 43,7%. Актыўную ролю ў правядзенні калектывізацыі сталі адыгрываць у гэтыя годы машынна-трактарныя станцыі і створаныя пры іх палітаддзелы. Першыя МТС з’явіліся ў 1929 г., да 1932 г. іх колькасць павялічылася да 57. Яны мелі 1500 трактараў і абслугоўвалі 33% калгасаў.

Адначасова з калектывізацыяй пачала праводзіцца палітыка “ліквідацыі кулацтва як класа”. Заможныя сяляне дзяліліся на 3 катэгорыі: адкрытыя “контррэвалюцыянеры” падвяргаліся суду, другая катэгорыя падлягала адміністратыўнай высылцы ў паўночныя рэгіёны краіны, трэцяя – перасялялася ў межах раёна, іх маёмасць канфіскавалася. Усяго, па няпоўным данным, было “раскулачана” звыш 15 тысяч сялянскіх гаспадарак.

Да 1934 г. маштаб калектывізацыі ўзрос да 72,6%. Было абагулена чатыры пятых пасяўных плошчаў. У 1935 г. у калгасы ўступілі яшчэ 106,4 тысячы сялянскіх двароў, што павысіла працэнт калектывізацыі да 85,6%. Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны у ўсходніх абласцях БССР ступень абагуленасці сялянскіх гаспадарак дасягнула 93,4%. У 1940 г. у ўсходняй Беларусі ўжо налічвалася 236 МТС, а трактарны парк павялічыўся да 9,7 тыс. машын. Узрасла колькасць іншай тэхнікі, але, як і раней, пераважала ручная праца. Былі прыняты два Статуты сельскагаспадарчай арцелі, вызначылася ўнутраная структура калгасаў, якая складалася з брыгад і звенняў. Аплата працы праводзілася як прадуктамі, так і ў невялікіх сумах грашыма згодна з выпрацаванымі працаднямі. Але ў перадваенны час ураджайнасць сельскагаспадарчых культур, іх валавыя зборы, прадукцыйнасць жывёлы заставаліся на даволі нізкім узроўні. У выніку сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў паступова, пачынаючы з другой пяцігодкі, пачаў некалькі паляпшацца жыццёвы ўзровень насельніцтва.У 1935 г. былі адменены карткі на прадукты харчавання, ў 1936 г. – на прамысловыя тавары. Людзі сталі лепш харчавацца, апранацца, хаця рэальная зарплата ў 1937 г. заставалася яшчэ даволі нізкай. Калі ў 1914 г. сярэднямесячная зарплата рабочага складала 93% пражытачнага мінімума, то ў 1927 г., ў годы новай эканамічнай палітыкі, яна складала толькі 67%, а ў 1937 г. –ужо 47%. Як значнае дасягненне адзначалася, што ў 1934-1936 гг. сялянам было продана 13 тыс. веласіпедаў і 1,4 тысячы патэфонаў. Былі ўведзены бясплатнае лячэнне, адукацыя.

– Конец работы –

Эта тема принадлежит разделу:

Прадмет, значэнне і мэты курса Гісторыя Беларусі. Крыніцы па гісторыі Беларусі

Прадмет і задачы курса Гісторыя Беларусі кантэксце сусветнай цывілізацыі... Што сабой уя ляе гісторыя як навука Вытокі гісторыі адносяцца да старажытных... Прадметам гісторыі Беларусі з я ляецца вывучэнне асаблівасцей і заканамернасцей развіцця беларускага этнасу розных...

Если Вам нужно дополнительный материал на эту тему, или Вы не нашли то, что искали, рекомендуем воспользоваться поиском по нашей базе работ: Палітыка беларусізацыі, яе асноўныя напрамкі і вынікі

Что будем делать с полученным материалом:

Если этот материал оказался полезным ля Вас, Вы можете сохранить его на свою страничку в социальных сетях:

Все темы данного раздела:

Крыніцы і гістарыяграфія
Існуе думка, што гісторыя – гэта не навука, а хутчэй “палітыка, звернутая ў мінулае”. Сапраўды, ці могуць нашы веды аб мінулым быць аб’ектыўнымі і дакладнымі. Канешне, на ацэнку тых ці іншых гіс

Перыядызацыя курса
Гісторыя Беларусі падзяляецца на пэўныя перыяды. Тым не менш існуе праблема яе перыядызацыі. Яна вынікае перш за ўсё з вызначэння крытэрыяў, па якіх трэба вылучаць тыя ці іншыя этапы ў развіцці

Першабытн. грамадства як агульны этап у гісторыі чалавецтва. Каменны век на тэр. Беларусі
Гісторыя пачынаецца са з’яўленнем першага чалавека. На сёняшні дзень існуе шмат тэорый наконт таго, дзе і як адбылася гэта падзея. Многія з іх не маюць пад сабой ніякага навуковага абгрунтавання

Бронзавы век на Беларусі. З’яўленне індаеўрапейцаў і “Вялікае перасяленне народаў”. Балты на тэр. Беларусі
У канцы трэцяга – пачатку другога тысячагоддзя да н.э. пачынаецца новы перыяд, які атрымаў назву бронзавага веку. Ён доўжыўся да пачатку першага тысячагоддзя да н.э. Сваю назву гэты перыяд атрым

Жалезны век на тэрыторыі Беларусі. Паходжанне славян і славянская каланізацыя Беларусі
Пачатак I тысячагоддзя да н.э. (VIII – VII стст. да н. э.) з’яўляецца пачаткам жалезнага веку, які доўжыўся да VIII ст. н. э. Жалезны век падзяляюць на дзве часткі: ранні жалезны век (VIII – VII

Сацыяльна-эканамічнае развіццё першых дзяржаў-княстваў
Галоўнымі галінамі гаспадаркі на беларускіх землях у Х – ХШ стст. былі земляробства і жывёлагадоўля. Асноўнымі прыладамі апрацоўкі глебы ў гэты час з’яўляліся саха і рала, а распаўсюджанымі сель

Феадальная раздробленасць. Барацьба з крыжацкай агрэсіяй і набегамі татара-манголаў
Пасля смерці Усяслава Чарадзея Полацкае княства было падзелена на шэраг удзельных княстваў. У канцы ХІ – першай палове ХІІ стст. узніклі Менскае, Віцебскае, Друцкае, Лагойскае і іншыя княствы. У

Дзяржаўны і грамадскі лад ВКЛ. Сацыяльна-эканамічн. развіцце беларускіх зямель ў складзе ВКЛ
У кіраўніцтве дзяржавай вялікі князь абапіраўся на двухпалатны дарадчы орган: вялікакняжацкую раду (паны-рада) і сойм (сход прадстаўнікоў шляхты, магнатаў, службовых асоб). У склад паноў-рады ўв

Асноўныя накірункі знешняй палітыкі Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага
Знешнепалітычнае становішча ВКЛ было даволі складаным. З канца ХІІІ стагодзя па 1410 год крыжаносцы больш 140 разоў здзяйснялі набегі на Літву і Беларусь, руйнуючы землі Панямоння і Падзвіння. З

Канцэпцыі паходжання беларусаў. Развіццё беларускага этнасу
Існуе некалькі канцэпцый этнагенезу беларусаў. У к. ХХ ст. ўзнікла тэорыя, згодня з якой узнікненне беларускага этнасу тлумачыцца славяна-балцкім сінтэзам, інакш кажучы, балты с

Рэлігійныя адносіны ў Рэчы Паспалітай. Брэсцкая царкоўная ўнія і яе вынікі для Беларусі
Палітычная сітуацыя і сацыяльныя адносіны у РП у значнай ступені былі абумоўлены рэлігійнымі абставінамі. У XVI стагоддзі ў Еўропе шырока разгарнуўся рэфармацыйны рух. У выніку я

Люблінская унія 1569 года. Утварэнне Рэчы Паспалітай і яе палітычны лад
Перыяд уваходжання беларускіх зямель у склад Рэчы Паспалітай ахоплівае больш за 200 гадоў, што складае пятую частку пісьмова вядомай гісторыі Беларусі. Адзіная дзяржава ВКЛ і Пол

Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў XVII – XVIII стст.
Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай адбывалася ва ўмовах амаль бесперапынных войнаў. Ад іх асабліва пацярпелі ўсходнія тэрыторыі Беларусі, сумежныя з маскоўскай дзя

Беларусь у вайне 1812 года. Грамадска-палітычны рух у першай палове XIX стагоддзя
У канцы ХVIII ст. у Францыі да ўлады прыйшоў Напалеон Банапарт, які абвясціў сябе імператарам і падпарадкаваў амаль усю Еўропу. Каб спыніць французскую агрэсію і распаўсюджанне рэвалюцыі, буйней

Сацыяльна эканамічнае развіццё беларускіх зямель у першай палове XIX стагоддзя
У канцы ХVІІІ – першай палове ХІХ ст. галоўнымі ўласнікамі капіталаў у Беларусі былі памешчыкі. Яны імкнуліся пашыраць свае даходы, таму стваралі у сваіх маёнтках розныя прамысловыя прадпрыемств

Адмена прыгоннага права і буржуазныя рэформы другой паловы XIX стагоддзя
У сяр. 19-га ст. Расійская імперыя перажывала глыбокі сістэмны крызіс – эканамічны, ваенны, палітычны. Далейшае развіццё сельскай гаспадаркі і прамысловасці пры захаванні прыгонных адносін стала

Развіццё капіталізма ў сельскай гаспадарцы і прамысловасці
У 60 – 70-я гады XIX стагоддзя у памешчыцкай гаспадарцы была ўстаноўлена пераходная форма гаспадарання – “адпрацовачная сістэма”, якая злучала рысы феадальнай і капіталістычнай сістэм. Яе сутнас

Фарміраванне беларускай нацыі. 1-я сусветная вайна і Беларусь
У другой палове XIX стагоддзя працягвалася фарміраванне беларускай нацыі, хаця гэты працэс ішоў даволі складана з-за этнічнай рознастайнасці насельніцтва, адрозненняў у рэлігіі. Тым не менш усё

Абвастрэнне сацыяльных супярэчнасцей
Цяжкія умовы жыцця сялян і рабочых, адсутнасць палітычных свабод і немагчымасць змяніць да лепшага іх жыццё легальнымі сродкамі заканамерна вялі да ўзнікнення падпольных рэвалюцыйных арганізацый

Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 года і нацыянальна-дзяржаўнае самавызначэнне Беларусі. Першы Усебеларускі з’езд (снежань 1917 г.) і яго рашэнні
Узброенае паўстанне, узнятае бальшавікамі 25 кастрычніка 1917 года ў Петраградзе, паклала пачатак новаму этапу рэвалюцыі ў Расіі. Часовы ўрад і яго адміністрацыя на месцах пасля звяржэння царска

Самавызначэнне Беларусі на савецкай аснове. Утварэнне ССРБ і ЛітБел
10 снежня 1918 года, пасля лістападаўскай рэвалюцыі ў Германіі і дэнансацыі Брэсцкага дагавора германскія войскі пакінулі Мінск, які быў хутка заняты Чырвонай Арміяй. Але Савецкі ўрад не спяшаўс

БССР у гады новай эканамічнай палітыкі
Першая сусветная вайна, грамадзянская вайна, польская інтэрвенцыя,пасляваенная разруха выклікалі палітычны і эканамічны крызіс у БССР. Становішча пагаршалася ў сувязі з працягам палітыкі “ваенна

Асаблівасці правядзення індустрыялізацыі і калектывізацыі ў БССР
У к. ХІХ ст. на Захадзе пачалася другая хваля “прамысловай рэвалюцыі”, узнікла канвеерная вытворчасць (так званы “фардызм”, які з’явіўся спачатку ў ЗША). У СССР у 20-я гады ХХ ст. назіраліся пэў

Усталяванне камандна-адміністратыўнай сістэмы ў СССР, у тым ліку і ў БССР
Асноўныя падзеі грамадска-палітычнага жыцця БССР у канцы 20-х – 30-я гг. ХХ стагоддзя былі звязаны са спыненнем новай эканамічнай палітыкі і беларусізацыі, разгортваннем палітычных рэпрэсій і аб

Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі. Эвакуацыйныя мерапрыемствы
Раніцай 22 чэрвеня 1941 года германскія войскі ўварваліся ў межы СССР на ўсім працягу заходняй мяжы ад Балтыкі да Карпат. Пачалася вайна, якая нашмат пераўзыходзіла ўсе папярэднія па маштабах ба

Акупацыйны рэжым, яго формы і метады
Да пачатку верасня 1941 годса на ўсёй тэрыторыі Беларусі быў усталяваны акупацыйны рэжым, які працягваўся тры гады, да вызвалення рэспублікі ў 1944 годзе падчас аперацыі "Баграціён". П

Барацьба супраць нацысцкай Германіі на акупіраванай тэрыторыі
З першых дзён вайны на акупіраванай тэрыторыі разгарнулася масавая антыфашысцкая барацьба. Найбольш яркімі яе праявамі сталі партызанскі і падпольны рух. СССР уступіў у вайну неп

Аперацыя «Баграціён». Вызваленне тэрыторыі БССР
Вызваленне тэрыторыі Беларусі пачалося у выніку наступлення Чырвонай Арміі пасля перамогі пад Курскам. У час бітвы за Днепр (жнівень-снежань 1943 г.) 23 верасня 1943 года быў вызвалены першы раё

Распад СССР. Абвяшчэнне Рэспублікі Беларусь
1990 год стаў пераломным, лёсавызначальным годам у гісторыі Савецкай дзяржавы. Гэта было звязана са значнымі пераменамі ў палітычнай гісторыі СССР. У сакавіку 1990 года нечарговы Трэці з’езд нар

Грамадска-палітычнае развіццё Рэспублікі Беларусь у другой палове 1990-х гг. – пач. XXI ст.
Стварэнне ў 1991 г. суверэннай дзяржавы – Рэспублікі Беларусь выклікала неабходнасць афармлення яе нацыянальнай дзяржаўнасці. Перш за ўсё патрабавалася стварыць такую мадэль дзяржаўнага ладу, як

Сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь
3 ліквідацыяй СССР і стварэннем суверэнных дзяржаў рыначныя рэформы ўступілі ў новую фазу. Яны пачалі праводзіцца па заходніх рэцэптах, у першую чаргу, па рэцэптах “шокавай тэрапіі” Міжнароднага

Хотите получать на электронную почту самые свежие новости?
Education Insider Sample
Подпишитесь на Нашу рассылку
Наша политика приватности обеспечивает 100% безопасность и анонимность Ваших E-Mail
Реклама
Соответствующий теме материал
  • Похожее
  • Популярное
  • Облако тегов
  • Здесь
  • Временно
  • Пусто
Теги