рефераты конспекты курсовые дипломные лекции шпоры

Реферат Курсовая Конспект

Распад СССР. Абвяшчэнне Рэспублікі Беларусь

Распад СССР. Абвяшчэнне Рэспублікі Беларусь - раздел Образование, Прадмет, значэнне і мэты курса Гісторыя Беларусі. Крыніцы па гісторыі Беларусі 1990 Год Стаў Пераломным, Лёсавызначальным Годам У Гісторыі Савецкай Дзярж...

1990 год стаў пераломным, лёсавызначальным годам у гісторыі Савецкай дзяржавы. Гэта было звязана са значнымі пераменамі ў палітычнай гісторыі СССР. У сакавіку 1990 года нечарговы Трэці з’езд народных дэпутатаў СССР адмяніў 6-ы артыкул Савецкай Канстытуцыі аб кіруючай ролі КПСС у жыцці грамадства і ўвёў пасаду Прэзідэнта СССР, на якую на безальтэрнатыўнай выснове быў выбраны М.С. Гарбачоў.

Падзеі сакавіка 1990 г. паскорылі развіццё на прасторах СССР моцных нацыянальных рухаў. Першымі, хто заявілі аб выхадзе з СССР, былі дзяржавы Прыбалтыкі – Літва, Латвія і Эстонія. Гэты працэс паскорыў выспяванне і афармленне ў БССР ідэі суверэнітэту рэспублікі. Пачаткам яе рэалізацыі стала прыняцце Вярхоўным Саветам БССР 27 ліпеня 1990 года Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР. Беларусь абвяшчалася суверэннай дзяржавай, яна атрымала права на стварэнне ўласнага нацыянальнага банка і грашовай сістэмы, сваіх узброеных сілаў, заключэнне добраахвотных саюзаў з іншымі дзяржавамі. Але большасць насельніцтва БССР было прыхільнікам захавання СССР, перабудаванага ў сапраўдную прававую дзяржаву, заснаваную на пранцыпах добраахвотнага аб’яднання раўнапраўных суверэнных рэспублік. Праект захавання СССР на падставе заключэння новага саюзнага дагавора падтрымала і большасць насельніцтва СССР. За яго прагаласавалі ў сакавіку 1991 г. на ўсесаюзным рэферэндуме аб будучыне СССР 76,4% удзельнікаў, у БССР гэтая лічба была яшчэ большай – 82,7%. З улікам вынікаў рэферэндума Вярхоўны Савет БССР у сакавіку 1991 г. прыняў пастанову “Аб канцэпцыі новай Саюзнай дзяржавы”, у якой прызнавалася мэтазгодным уваходжанне Беларускай ССР у склад Саюза ССР з улікам ператварэння яго ў сапраўдна дэмакратычную прававую дзяржаву, заснаваную на добраахвотным аб’яднанні роўнапраўных саюзных рэспублік і прадугледжваўся ўдзел БССР у падрыхтоўцы новага саюзнага дагавора.

Але гэтыя надзеі не спраўдзіліся. За дзень да падпісання дагавора, 19 жніўня 1991 года, у Маскве частка кіраўніцтва КПСС і дзяржавы арганізавала выступленне – спробу дзяржаўнага перавароту. Яго мэтай было захаванне СССР у ранейшым выглядзе і адхіленне ад улады прэзідэнта СССР М.С. Гарбачова. Быў створаны Дзяржаўны Камітэт па надзвычайным становішчы, які абвясціў аб перадачы яму ўлады і аб увядзенні ў краіне надзвычайнага становішча. Гэта выступленне, якое скончылася няўдачай, увайшло ў гісторыю як жнівеньскі путч. Пасля жнівеньскіх падзей працэс афармлення суверынітэту Беларусі значна паскорыўся. 25 жніўня 1991 года быў прыняты Закон “Аб наданні статусу канстытуцыйнага закона Дэкларацыі Вярхоўнага Савета БССР аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі”. На наступны дзень, 26 жніўня 1991 года, Вярхоўны Савет БССР прыняў Закон “Аб забяспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці БССР”. З гэтага часу прамое ўмяшальніцтва саюзнай улады у дзейнасць рэспублікі спынялася.

23 жніўня некаторыя дэпутаты Вярхоўнага Савета РСФСР запатрабавалі ад М.С. Гарбачова распусціць КПСС. М.С. Гарбачоў добраахвотна пакінуў пасаду Генеральнага сакратара ЦК КПСС і распусціў ЦК партыі. Указамі Б.М. Ельцына дзейнасць КПСС і КП РСФСР забаранялася. У жніўні 1991 года Вярхоўны Савет Беларусі часова прыпыніў дзейнасць КПБ на тэрыторыі рэспублікі. Яе маёмасць была перададзена ва ўласнасць дзяржавы. Але ўжо ў 1993 г. дзейнасць КПБ была адноўлена.

Замацоўваючы суверэнітэт рэспублікі, 19 верасня 1991 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў Законы:“Аб назве БССР”, “Аб сцягу БССР” і аб “Гербу БССР”. Згодна з імі замест БССР была ўведзена назва “Рэспубліка Беларусь”, зацвярджаўся бел-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня”.

Гэтая сімволіка Беларусі праіснавала нядоўга. Па ініцыятыве Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь пытанне аб замене дзяржаўнай сімволікі было вынесена на рэспубліканскі рэферэндум 14 мая 1995 года Па выніках яго быў прыняты новы дзяржаўны сцяг і дзяржаўны герб (сучасныя).

20 верасня 1991 года Вярхоўны Савет БССР прыняў пастанову “Аб стварэнні ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь”. 18 кастрычніка 1991 года быў прыняты Закон “Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь”. Грамадзянства – прававая прыналежнасць асобы да дзяржавы – стала неад’емнай часткай дзяржаўнага суверэнітэту Беларусі.

Важным крокам на шляху набыцця дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікай Беларусь стала падрыхтоўка і прыняцце новай Канстытуцыі, праца над якой пачалася ўжо ў 1991 года. 15 сакавіка 1994 года Вярхоўны Савет БССР прыняў Канстытуцыю РБ, згодна з якой рэспубліка Беларусь абвяшчалася унітарнай дэмакратычнай сацыяльна прававой дзяржавай. Унітарная дзяржава з’яўляецца формай дзяржаўнага будаўніцтва, пры якой тэрыторыя дзяржавы не мае ў сваім складзе федэратыўных адзінак (рэспублік, штатаў і г. д.), а падзяляецца на адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі (вобласці, губерні, раёны і г. д.). У дэмакратычнай дзяржаве забяспечваюцца правы чалавека, а адзінай крыніцай дзяржаўнай улады з’яўляецца народ. У сацыяльнай дзяржаве галоўным з’яўляецца стварэнне ўмоў для свабоднага і годнага развіцця асобы. Прававая дзяржава – гэта дзяржава, у якой рэалізуецца прынцып падзелу ўлады на заканадаўчую і выканаўчую, якія ўзаемна кантралююцца, і незалежную судовую. У прававой дзяржаве таксама існуе прынцып вяршынства Законаў, абавязковае іх выкананне ўсімі дзяржаўнымі органамі і асобамі, роўнасць усіх людзей перад Законам, забяспячэнне правоў і свабод грамадзян.

29 сакавіка 1994 г. Вярхоўны Савет РБ прыняў Закон “Аб выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”. Выбары першага прэзідэнта былі прызначаны на 23 чэрвеня 1994 года. 10 ліпеня 1994 года у другім туры выбараў перамогу атрымаў А. Лукашэнка (80,43% галасоў удзельнікаў выбараў). Такім чынам Беларусь стала рэспублікай з прэзідэнцкай формай улады.

56. Распад СССР і новыя суадносіны сіл на сусветнай арэне. Утварэнне Садружнасці Незалежных Дзяржаў

8 снежня 1991 года кіраўнікі Расійскай федэрацыі Б. Ельцын, Украіны Л. Краўчук, Беларусі С. Шушкевіч абвясцілі на сустрэчы ў Белавежскай пушчы: “Саюз ССР як суб’ект міжнароднага права і геапалітычная рэальнасць спыняе сваё існаванне”. Адначасова было падпісана Пагадненне аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД). Вярхоўны Савет Беларусі 10 снежня 1991 года. прыняў пастанову, якая скасавала Дагавор аб утварэнні СССР ад 30 снежня 1922 года, і ратыфікаваў Пагадненне аб стварэнні СНД.

Пагадненне аб стварэнні СНД было зацверджана таксама Вярхоўнымі Саветамі Расійскай Федэрацыі і Украіны. Заснавальнікі СНД запрасілі іншыя рэспублікі былога СССР уступіць у Садружнасць. У выніку ў яе склад увайшлі 12 краін: усе краіны былога СССР, акрамя прыбалтыйскіх дзяржаў. Цэнтрам СНД была вызначана сталіца Рэспублікі Беларусь – Мінск. Менавіта супрацоўніцтва з краінамі СНД стала прыярытэтным накірункам ў знешняй палітыцы РБ.

Пасля прызнання РБ як суверэннай дзяржавы з Польшчай, Літвой і Латвіяй былі падпісаны дагаворы аб дзяржаўнай граніцы. У Беларусі няма тэрытарыяльных спрэчак з Расіяй і Украінай.

26 лютага 1992 года РБ падпісала Хельсінскі Заключны акт Нарады па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе. 3 гэтага моманту яна не толькі стала раўнапраўнай удзельніцай хельсінскага працэсу, але і нясе разам з іншымі дзяржавамі адказнасць за захаванне міру і бяспекі ў Еўропе.

Распад СССР і абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Эканамічныя рэформы другой паловы 80-х гадоў, палітыка дэмакратызацыі палітычнага жыцця прывялі ў канцы 80-х гадоў да глыбокага эканамічнага і палітычнага крызісу ў СССР, які адбіўся і ў цэлым на эканамічнай і палітычнай сітуацыі ў краінах Усходняй Еўропы У Польшчы ў на нечарговых прэзідэнцкіх выбарах перамог прадстаўнік ад апазіцыі Лех Валенса. У Венгрыі у час выбараў у 1990 г. перамогу атрымаў ліберальна-хрысціянска-дэмакратычны блок. У Чэхаславакіі ў лістападзе 1989 г. адбылася так называемая “бархатная рэвалюцыя”, у выніку якой кіраўніком краіны стаў лідэр апазіцыі В. Гавел. У выніку масавых мітынгаў і дэманстрацый у чэрвені 1990 г. у Балгарыі Прэзідэнтам быў выбраны кіраўнік Саюза дэмакратычных сіл Ж.Жэлеў. У Румыніі ў снежні 1989 г. адбылося паўстанне, у выніку якога лідэр камуністаў Н. Чаушэску быў растраляны, а ўлада перайшла да Фронта нацыянальнага выратавання на чале з І.Іліеску. Абвастрыліся міжнацыянальныя і палітычныя супярэчнасці ў Югаславіі, у выніку чаго краіна распалася на некалькі дзяржаўных утварэнняў. Перамогай закончылася і кастрычніцкая 1989 г. рэвалюцыя ў Германіі. У выніку адзіны сацыялістычны лагер у Усходняй Еўропе распаўся, рэспублікі рэзка змянілі эканамічны і палітычны курс, але гэта абярнулася рэзкім спадам у эканоміцы ў пачатку 90-х гадоў.

Прыкладна ў гэты час пачаліся масавыя пратэсты ў асобных саюзных рэспубліках СССР, якія ў красавіку 1989 г. ў Тбілісі,студзені 1990 г. ў Баку, пазней ў Вільнюсе былі падаўлены з дапамогай сілавых структур. Пачаўся так званы “парад суверэнітэтаў”: 16 лістапада 1988 г аб дзяржаўным суверэнітэце аб’явіла Эстонія, 28 чэрвеня 1989 г. аналагічнае рашэнне прыняў Вярхоўны Савет Літвы, 26 мая 1990 г. – Грузіі, 12 чэрвеня 1990 г. – Расійскай Федэрацыі, ў ліпені 1990 г. – Украіны. 27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет БССР таксама прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце. Згодна з ёй у Беларусі ўстанаўлівалася вяршэнства законаў БССР, дэкларыравалася перадача ва ўласнасць рэспублікі ўсіх матэрыяльных каштоўнасцей, якія меліся на яе тэрыторыі. Прыкладна ў гэты ж час, у сярэдзіне 1990 г., ўрад СССР распрацаваў праграму выхаду эканомікі з крызісу і пераходу да рыначных адносін, што фактычна азначала згортванне сацыялістычнай мадэлі эканомікі і палітычнай сістэмы і пераход да капіталізму. Аналагічную пастанову «Аб пераходзе Беларускай ССР да рыначнай эканомікі» прыняў 13 кастрычніка 1990 г. і Вярхоўны Савет БССР. Згодна з ёй прадпрыемствы пераводзіліся на поўную самастойнасць, пачалі масава стварацца розныя кааператывы, камерцыйныя ўстановы, банкі і г.д., куды перапампоўваліся сродкі дзяржаўнай маёмасці. Адначасова ў умовах гіперінфляцыі пад сімвалічныя працэнты крэдытаў палітыка-эканамічныя групы, якія стаялі ва ўладзе, пачалі «прыхватызацыю» дзяржаўных фінансавых сродкаў, ствараць розныя прыватныя фірмы і г.д. Актывізавала дзейнасць па развалу палітычнай сістэмы апазіцыя, якая шчодра фінансавалася Захадам праз розныя «фонды», «цэнтры» і г.д. Пагаршэнне эканамічнага становішча людзей у спалучэнні з дзейнасцю апазіцыянераў справакавалі масавыя акцыі пратэсту, якія адбыліся ў другой палове 1990 г.і пачатку 1991 г. Паўстала рэальная пагроза існавання СССР як адзінай дзяржавы. У гэтых умовах 17 сакавіка 1991 г. быў праведзены рэферэндум па пытанню аб лёсе СССР. 76,4 % удзельнікаў рэферэндума выказаліся за захаванне Савецкага Саюза, у Беларусі - 82,7% ад колькасці выбаршчыкаў. У чэрвені 1991 г. быў падрыхтаваны, а 15 жніўня апублікаваны ў прэсе праект Дагавора аб Саюзе Суверэнных Дзяржаў (ССД), які меў супярэчлівы характар. Яго падпісанне была намечана на 20 жніўня 1991 г. Лічачы, што гэты дагавор можа прывесці да дэзінтэграцыі СССР, група кіраўнікоў дзяржавы зрабіла спробу адхіліць Прэзідэнта Гарбачова ад пасады, для чаго 19 жніўня быў створаны Дзяржаўны камітэт па надзвычайнаму становішчу і аб'яўлена аб перадачы яму ўсёй паўнаты ўлады ў краіне. Але супраць выступіў Прэзідэнт РСФСР Б. Ельцын, які аб'явіў захоп улады ДКНС незаконным, а членаў – дзяржаўнымі злачынцамі. Члены ДКНС, з аднаго боку, і Прэзідэнт СССР М. Гарбачоў, з другога, праявілі нерашучасць, што дазволіла Б. Ельцыну устанавіць кантроль над сітуацыяй. 23 жніўня была прыпынена, а затым часова забаронена дзейнасць КПСС і адпаведна КПБ. Такім чынам была знішчана сіла, якая магла яшчэ супрацьдзейнічаць капіталістычнай рэстаўрацыі і звяржэнню савецкай улады.

Правал дзяржаўнага перавароту і адхіленне ад улады сіл, якія стаялі за захаванне адзінай дзяржавы, перамога Б. Ельцына і фактычны выхад з Саюза Расіі падштурхнулі працэс развалу СССР. Да канца жніўня ў абстаноўцы запалохвання абвінавачваннямі ва ўдзеле ў «путчы» парламенты раду саюзных рэспублік прынялі пастановы, у якіх падтрымалі ідэю нацыянальна-дэмакратычных сіл аб абвяшчэнні незалежнасці. 25-26 жніўня 1991 г. нечарговая сесія Вярхоўнага Савета БССР прыняла закон «Аб наданні статусу канстытуцыйнага закона Дэкларацыі Вярхоўнага Савета БССР аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі». Па патрабаванню дэмакратычнай меншасці старшыня Вярхоўнага Савета БССР М.І. Дземянцей падаў у адстаўку і на гэтую пасаду быў выбраны яго намеснік, прадстаўнік ад апазіцыі С. С. Шушкевіч. На працягу верасня былі прыняты рад законаў, замацоўваючых палітычную і эканамічную самастойнасць Беларусі: аб змене назвы, новай сімволіцы, стварэнні асабістых сілавых структур, войска, дзяржаўнай уласнасці і іншых. Да канца года была зроблена спроба стварыць на месцы СССР канфедэрацыю дзяржаў, але супраць гэтага выступіла Ўкраіна. 5 снежня 1991 г. Вярхоўны Савет Украіны прыняў адозву «Да парламентарыяў і народаў свету», у якой адзначалася, што Дагавор 1922 г. аб утварэнні СССР Україна лічыць адносна сябе несапраўдным і нядзеючым. 7 снежня без ведама Прэзідэнта СССР М. С. Гарбачова і фактычна адхіліўшы яго ад улады кіраўнікі Беларусі, Расіі і ўкраіны С. Шушкевіч, Б. Ельцын і Л. Краўчук сустрэліся ў Віскулях (Белавежская пушча) і 8 снежня падпісалі Пагадненне аб дэнансацыі Дагавора аб стварэнні СССР 1922 г. і аб утварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Вярхоўны Савет РБ 10 снежня 1991 г. ратыфікаваў гэтае Пагадненне. СССР фактычна перастаў існаваць. 21 снежня 1991 г. у г. Алма-Ата прадстаўнікамі 11 былых саюзных рэспублік было прнята рашэнне аб утварэнні замест СССР Саюза Незалежных Дзяржаў (СНД), дзяржаўнага ўтварэння, якое было вельмі няпэўным і ў будучым паказала сваю нежыццяздольнасць. 25 снежня 1991 г. М.С. Гарбачоў афіцыйна зняў з сябе паўнамоцтвы Прэзідэнта.

57. Заканадаўча-прававое афармленне дзяржаўнага суверынітэту Рэспублікі Беларусь у першай палове 90-х гг. XX ст. Прыняцце Канстытуцыі РБ. Першыя прэзідэнцкія выбары

– Конец работы –

Эта тема принадлежит разделу:

Прадмет, значэнне і мэты курса Гісторыя Беларусі. Крыніцы па гісторыі Беларусі

Прадмет і задачы курса Гісторыя Беларусі кантэксце сусветнай цывілізацыі... Што сабой уя ляе гісторыя як навука Вытокі гісторыі адносяцца да старажытных... Прадметам гісторыі Беларусі з я ляецца вывучэнне асаблівасцей і заканамернасцей развіцця беларускага этнасу розных...

Если Вам нужно дополнительный материал на эту тему, или Вы не нашли то, что искали, рекомендуем воспользоваться поиском по нашей базе работ: Распад СССР. Абвяшчэнне Рэспублікі Беларусь

Что будем делать с полученным материалом:

Если этот материал оказался полезным ля Вас, Вы можете сохранить его на свою страничку в социальных сетях:

Все темы данного раздела:

Крыніцы і гістарыяграфія
Існуе думка, што гісторыя – гэта не навука, а хутчэй “палітыка, звернутая ў мінулае”. Сапраўды, ці могуць нашы веды аб мінулым быць аб’ектыўнымі і дакладнымі. Канешне, на ацэнку тых ці іншых гіс

Перыядызацыя курса
Гісторыя Беларусі падзяляецца на пэўныя перыяды. Тым не менш існуе праблема яе перыядызацыі. Яна вынікае перш за ўсё з вызначэння крытэрыяў, па якіх трэба вылучаць тыя ці іншыя этапы ў развіцці

Першабытн. грамадства як агульны этап у гісторыі чалавецтва. Каменны век на тэр. Беларусі
Гісторыя пачынаецца са з’яўленнем першага чалавека. На сёняшні дзень існуе шмат тэорый наконт таго, дзе і як адбылася гэта падзея. Многія з іх не маюць пад сабой ніякага навуковага абгрунтавання

Бронзавы век на Беларусі. З’яўленне індаеўрапейцаў і “Вялікае перасяленне народаў”. Балты на тэр. Беларусі
У канцы трэцяга – пачатку другога тысячагоддзя да н.э. пачынаецца новы перыяд, які атрымаў назву бронзавага веку. Ён доўжыўся да пачатку першага тысячагоддзя да н.э. Сваю назву гэты перыяд атрым

Жалезны век на тэрыторыі Беларусі. Паходжанне славян і славянская каланізацыя Беларусі
Пачатак I тысячагоддзя да н.э. (VIII – VII стст. да н. э.) з’яўляецца пачаткам жалезнага веку, які доўжыўся да VIII ст. н. э. Жалезны век падзяляюць на дзве часткі: ранні жалезны век (VIII – VII

Сацыяльна-эканамічнае развіццё першых дзяржаў-княстваў
Галоўнымі галінамі гаспадаркі на беларускіх землях у Х – ХШ стст. былі земляробства і жывёлагадоўля. Асноўнымі прыладамі апрацоўкі глебы ў гэты час з’яўляліся саха і рала, а распаўсюджанымі сель

Феадальная раздробленасць. Барацьба з крыжацкай агрэсіяй і набегамі татара-манголаў
Пасля смерці Усяслава Чарадзея Полацкае княства было падзелена на шэраг удзельных княстваў. У канцы ХІ – першай палове ХІІ стст. узніклі Менскае, Віцебскае, Друцкае, Лагойскае і іншыя княствы. У

Дзяржаўны і грамадскі лад ВКЛ. Сацыяльна-эканамічн. развіцце беларускіх зямель ў складзе ВКЛ
У кіраўніцтве дзяржавай вялікі князь абапіраўся на двухпалатны дарадчы орган: вялікакняжацкую раду (паны-рада) і сойм (сход прадстаўнікоў шляхты, магнатаў, службовых асоб). У склад паноў-рады ўв

Асноўныя накірункі знешняй палітыкі Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага
Знешнепалітычнае становішча ВКЛ было даволі складаным. З канца ХІІІ стагодзя па 1410 год крыжаносцы больш 140 разоў здзяйснялі набегі на Літву і Беларусь, руйнуючы землі Панямоння і Падзвіння. З

Канцэпцыі паходжання беларусаў. Развіццё беларускага этнасу
Існуе некалькі канцэпцый этнагенезу беларусаў. У к. ХХ ст. ўзнікла тэорыя, згодня з якой узнікненне беларускага этнасу тлумачыцца славяна-балцкім сінтэзам, інакш кажучы, балты с

Рэлігійныя адносіны ў Рэчы Паспалітай. Брэсцкая царкоўная ўнія і яе вынікі для Беларусі
Палітычная сітуацыя і сацыяльныя адносіны у РП у значнай ступені былі абумоўлены рэлігійнымі абставінамі. У XVI стагоддзі ў Еўропе шырока разгарнуўся рэфармацыйны рух. У выніку я

Люблінская унія 1569 года. Утварэнне Рэчы Паспалітай і яе палітычны лад
Перыяд уваходжання беларускіх зямель у склад Рэчы Паспалітай ахоплівае больш за 200 гадоў, што складае пятую частку пісьмова вядомай гісторыі Беларусі. Адзіная дзяржава ВКЛ і Пол

Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў XVII – XVIII стст.
Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай адбывалася ва ўмовах амаль бесперапынных войнаў. Ад іх асабліва пацярпелі ўсходнія тэрыторыі Беларусі, сумежныя з маскоўскай дзя

Беларусь у вайне 1812 года. Грамадска-палітычны рух у першай палове XIX стагоддзя
У канцы ХVIII ст. у Францыі да ўлады прыйшоў Напалеон Банапарт, які абвясціў сябе імператарам і падпарадкаваў амаль усю Еўропу. Каб спыніць французскую агрэсію і распаўсюджанне рэвалюцыі, буйней

Сацыяльна эканамічнае развіццё беларускіх зямель у першай палове XIX стагоддзя
У канцы ХVІІІ – першай палове ХІХ ст. галоўнымі ўласнікамі капіталаў у Беларусі былі памешчыкі. Яны імкнуліся пашыраць свае даходы, таму стваралі у сваіх маёнтках розныя прамысловыя прадпрыемств

Адмена прыгоннага права і буржуазныя рэформы другой паловы XIX стагоддзя
У сяр. 19-га ст. Расійская імперыя перажывала глыбокі сістэмны крызіс – эканамічны, ваенны, палітычны. Далейшае развіццё сельскай гаспадаркі і прамысловасці пры захаванні прыгонных адносін стала

Развіццё капіталізма ў сельскай гаспадарцы і прамысловасці
У 60 – 70-я гады XIX стагоддзя у памешчыцкай гаспадарцы была ўстаноўлена пераходная форма гаспадарання – “адпрацовачная сістэма”, якая злучала рысы феадальнай і капіталістычнай сістэм. Яе сутнас

Фарміраванне беларускай нацыі. 1-я сусветная вайна і Беларусь
У другой палове XIX стагоддзя працягвалася фарміраванне беларускай нацыі, хаця гэты працэс ішоў даволі складана з-за этнічнай рознастайнасці насельніцтва, адрозненняў у рэлігіі. Тым не менш усё

Абвастрэнне сацыяльных супярэчнасцей
Цяжкія умовы жыцця сялян і рабочых, адсутнасць палітычных свабод і немагчымасць змяніць да лепшага іх жыццё легальнымі сродкамі заканамерна вялі да ўзнікнення падпольных рэвалюцыйных арганізацый

Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 года і нацыянальна-дзяржаўнае самавызначэнне Беларусі. Першы Усебеларускі з’езд (снежань 1917 г.) і яго рашэнні
Узброенае паўстанне, узнятае бальшавікамі 25 кастрычніка 1917 года ў Петраградзе, паклала пачатак новаму этапу рэвалюцыі ў Расіі. Часовы ўрад і яго адміністрацыя на месцах пасля звяржэння царска

Самавызначэнне Беларусі на савецкай аснове. Утварэнне ССРБ і ЛітБел
10 снежня 1918 года, пасля лістападаўскай рэвалюцыі ў Германіі і дэнансацыі Брэсцкага дагавора германскія войскі пакінулі Мінск, які быў хутка заняты Чырвонай Арміяй. Але Савецкі ўрад не спяшаўс

БССР у гады новай эканамічнай палітыкі
Першая сусветная вайна, грамадзянская вайна, польская інтэрвенцыя,пасляваенная разруха выклікалі палітычны і эканамічны крызіс у БССР. Становішча пагаршалася ў сувязі з працягам палітыкі “ваенна

Палітыка беларусізацыі, яе асноўныя напрамкі і вынікі
Назву “беларусізацыя” атрымала палітыка нацыянальна-дзяржаўнага і нацыянальна-культурнага будаўніцтва ў БССР, якая праводзілася КПБ(б) у перыяд з 1924 года да канца 1920-х гадоў. Пачатак дзяржаў

Асаблівасці правядзення індустрыялізацыі і калектывізацыі ў БССР
У к. ХІХ ст. на Захадзе пачалася другая хваля “прамысловай рэвалюцыі”, узнікла канвеерная вытворчасць (так званы “фардызм”, які з’явіўся спачатку ў ЗША). У СССР у 20-я гады ХХ ст. назіраліся пэў

Усталяванне камандна-адміністратыўнай сістэмы ў СССР, у тым ліку і ў БССР
Асноўныя падзеі грамадска-палітычнага жыцця БССР у канцы 20-х – 30-я гг. ХХ стагоддзя былі звязаны са спыненнем новай эканамічнай палітыкі і беларусізацыі, разгортваннем палітычных рэпрэсій і аб

Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі. Эвакуацыйныя мерапрыемствы
Раніцай 22 чэрвеня 1941 года германскія войскі ўварваліся ў межы СССР на ўсім працягу заходняй мяжы ад Балтыкі да Карпат. Пачалася вайна, якая нашмат пераўзыходзіла ўсе папярэднія па маштабах ба

Акупацыйны рэжым, яго формы і метады
Да пачатку верасня 1941 годса на ўсёй тэрыторыі Беларусі быў усталяваны акупацыйны рэжым, які працягваўся тры гады, да вызвалення рэспублікі ў 1944 годзе падчас аперацыі "Баграціён". П

Барацьба супраць нацысцкай Германіі на акупіраванай тэрыторыі
З першых дзён вайны на акупіраванай тэрыторыі разгарнулася масавая антыфашысцкая барацьба. Найбольш яркімі яе праявамі сталі партызанскі і падпольны рух. СССР уступіў у вайну неп

Аперацыя «Баграціён». Вызваленне тэрыторыі БССР
Вызваленне тэрыторыі Беларусі пачалося у выніку наступлення Чырвонай Арміі пасля перамогі пад Курскам. У час бітвы за Днепр (жнівень-снежань 1943 г.) 23 верасня 1943 года быў вызвалены першы раё

Грамадска-палітычнае развіццё Рэспублікі Беларусь у другой палове 1990-х гг. – пач. XXI ст.
Стварэнне ў 1991 г. суверэннай дзяржавы – Рэспублікі Беларусь выклікала неабходнасць афармлення яе нацыянальнай дзяржаўнасці. Перш за ўсё патрабавалася стварыць такую мадэль дзяржаўнага ладу, як

Сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь
3 ліквідацыяй СССР і стварэннем суверэнных дзяржаў рыначныя рэформы ўступілі ў новую фазу. Яны пачалі праводзіцца па заходніх рэцэптах, у першую чаргу, па рэцэптах “шокавай тэрапіі” Міжнароднага

Хотите получать на электронную почту самые свежие новости?
Education Insider Sample
Подпишитесь на Нашу рассылку
Наша политика приватности обеспечивает 100% безопасность и анонимность Ваших E-Mail
Реклама
Соответствующий теме материал
  • Похожее
  • Популярное
  • Облако тегов
  • Здесь
  • Временно
  • Пусто
Теги