рефераты конспекты курсовые дипломные лекции шпоры

Реферат Курсовая Конспект

Сацыяльна-эканамічнае развіццё першых дзяржаў-княстваў

Сацыяльна-эканамічнае развіццё першых дзяржаў-княстваў - раздел Образование, Прадмет, значэнне і мэты курса Гісторыя Беларусі. Крыніцы па гісторыі Беларусі Галоўнымі Галінамі Гаспадаркі На Беларускіх Землях У Х – Хш Стст. Былі Зем...

Галоўнымі галінамі гаспадаркі на беларускіх землях у Х – ХШ стст. былі земляробства і жывёлагадоўля. Асноўнымі прыладамі апрацоўкі глебы ў гэты час з’яўляліся саха і рала, а распаўсюджанымі сельскагаспадарчымі культурамі – пшаніца, проса, ячмень, жыта, бабы, рэпа і г.д. Развіццё земляробства ішло ад падсечна – агнявога да ворыўнага.

Змены ў земляробстве прыводзілі да змен у жыцці грамадства. Вялікія патрыархальныя сем’і сталі паступова падзяляцца на больш дробныя. Цяпер апрацоўваць зямлю і збіраць ураджай можна было сіламі адной невялікай сям’і. Сялянскія сем’і сяліліся невялікімі сёламі (весямі). Цэнтрам некалькіх весяў было вялікае сяло – пагост. Жыллём служылі зрубы ці паўзямлянкі з глінабітнымі печамі, якія вытапліваліся па-чорнаму. Земляробчае насельніцтва на беларускіх землях было арганізавана ў абшчыны, якія называліся “верв”, “грамада”. Сельскія абшчыны валодалі ворнай зямлёй і складаліся з усіх сем’яў адной або некалькіх вёсак. У іх спалучалася абшчыннае валоданне зямлёй з індывідуальным вядзеннем гаспадаркі.

На другім полюсе раннефеадальнага грамадства знаходзіліся князь і феадалы-землеўладальнікі. Уладальнікам усіх зямель лічыўся вялікі князь. За карыстанне імі насельніцтва абавязана было плаціць князю даніну прадуктамі (збожжам, мёдам, футрам і інш.). Збор даніны называўся палюддзем. У гэты час узнікаюць наступныя віды феадальнага землеўладання: княжацкае, баярскае і царкоўнае. Феадальнае землеўладанне было вотчынным і памесным. Землеўладальнікамі былі таксама сялянская абшчына і асобныя сяляне.

З цягам часу феадальная ўласнасць на зямлю пашыралася. Увесь вывучаемы перыяд феадалы імкнуліся да максімальнай канцэнтрацыі ў сваіх руках зямельнага фонду. Па меры развіцця феадальных адносін доля абшчыннага і сялянскага землеўладання пастаянна змяншалася.

Закабаленню свабоднага сялянства садзейнічалі княжацкія даніны, войны, неўраджайныя гады. Такім чынам, збяднелыя сяляне траплялі ў феадальную залежнасць. Абшчынныя землі станавіліся ўласнасцю феадала, дзяржавы або царквы.

Пісьмовыя крыніцы XI – XII стст. называюць розныя катэгорыі феадальна залежных сялян. Гэта радовічы, халопы, ізгоі, чэлядзь і інш. Залежнае насельніцтва займала самае прыніжанае становішча на сацыяльнай лесвіцы.

Развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці стварыла эканамічныя прадумовы для аддзялення рамяства ад гандлю. Месцамі канцэнтрацыі гэтых відаў гаспадаркі з’яўляліся гарады. Яны ўзнікалі на берагах рэк, на скрыжаванні гандлёвых шляхоў і г. д. Часцей за ўсё ўзнікалі яны з феадальнага замка, які з’яўляўся цэнтрам адміністратыўнага і гаспадарчага жыцця. Другая група была заснавана па воле князёў – гэта Гродна, Заслаўе, Мінск і інш. Яны з’яўляліся ваенна-адміністрацыйнымі, або пагранічнымі крэпасцямі.

Горад складаўся з “дзядзінца” – умацаванага сценамі і валамі цэнтра горада і “пасада” – паселішча рамеснікаў і гандляроў. Важным гарадскім месцам быў рынак – “торг”.

Першым старажытным беларускім горадам па праву лічыцца Полацк. У знакамітым летапісе “Аповесць мінулых гадоў” ён згадваецца пад 862 годам.

У ХІ–ХІІІ стст. гаспадарчая дзейнасць у гарадах Беларусі мела комплексны характар, спалучала занятак рамяством, гандлем, промысламі. Асаблівы росквіт рамяства адбыўся ў ХІІ–ХІІІ стст.

Вядучая роля ў ім належала кавальству, бо яно забяспечвала ўсімі неабходнымі прыладамі працы астатнія віды рамёстваў. Найбольш распаўсюджанымі рамёствамі былі ганчарства і апрацоўка драўніны, якія забяспечвалі штодзённы попыт насельніцтва. Да апрацоўкі дрэва блізкімі былі вырабы з косці. Вялікая патрэба была ў апрацоўцы скуры, з якой шылі абутак і інш. Даволі распаўсюджаным у беларускіх гарадах было і ювелірнае рамяство. Ювеліры выраблялі шырока распаўсюджаныя ў тыя часы ўпрыгожанні з каляровых металаў (скроневые кольцы, бранзалеты, пярсцёнкі і г.д.).

Паміж гарадамі вёўся даволі актыўны гандаль. Купцы падтрымлівалі гандлёвыя сувязі не толькі з суседнімі, але і з далёкімі краінамі. Вядомыя сувязі нашых гарадоў з Візантыяй, Блізкім Усходам, Сярэдняй Азіяй, германскімі гарадамі, аб чым сведчаць шматлікія скарбы, у якіх знаходзіліся манеты гэтых краін і іншыя археалагічныя знаходкі (пацеркі, пярсцёнкі, рэшткі шклянога посуду і інш). Праз беларускія землі праходзіў вялікі водны шлях “з вараг у грэкі”. З замежных краін на нашы землі дастаўлялі віно, спецыі, фарбы, шкляны посуд, дарагія тканіны, упрыгожанні. З беларускіх гарадоў вывозілі футра, воск, мёд і інш.

Трэба дадаць, што, апрача сельскай гаспадаркі, рамёстваў і гандлю, насельніцтва беларускіх зямель (як сельскае, так і гарадское) займалася промысламі. Самымі распаўсюджанымі з іх былі паляванне і рыбалоўства. Як пр., пасяленні, у тым ліку і гарады, размяшчаліся сярод лясоў і па берегах рэк, дзе вадзілася шмат звяроў і рыбы. Пры раскопках археолагі знаходзяць шмат касцей рыб і жывёл, такіх як лось, алень, дзік, зубр і інш. Насельніцтва займалася таксама зборам грыбоў, ягад і інш. Шкарлупіны лясных арэхаў часта сустракаюцца ў археалагічных помніках.

Значнае месца сярод промыслаў займала бортніцтва. Яно давала не толькі мёд, але і другі вельмі патрэбны прадукт – воск.

Самымі распаўсюджанымі хатнімі промысламі былі прадзенне і ткацтва, без якіх наогул нельга ўявіць жыццё сярэднявечнага грамадства. Паўсюдна пралі лён і шэрсць, з атрыманых нітак выраблялі тканіны.

Такім чынам, раннефеадальны перыяд развіцця беларускіх зямель (Х – ХІІІ стст.) характарызаваўся ўтварэннем феадальнай зямельнай уласнасці і з’яўленнем залежных сялян, аддзяленнем рамяства ад сельскай гаспадаркі, развіццём гандлю, промыслаў і ростам гарадоў.

Станаўленне феадальнай эканомікі. Фарміраванне раннекласавага грамадства на тэр. Беларусі

У VI–IX стст. н.э. у Еўропе праходзіў працэс складвання новага феадальнага ладу. Паступова развіваецца прыватная ўласнасць на сродкі вытворчасці, зямлю і складваецца слой землеўладальнікаў. Асноўная частка насельніцтва, сяляне, трацяць права ўласнасці і пераходзяць у васальную залежнасць ад феадалаў. У Заходняй Еўропе гэты працес развіваўся шляхам сінтэзу позднерымскага рабаўладальніцкага ладу і еўрапейскіх родаплемянных адносін. У Усходняй Еўропе, у т.л. і Беларусі, пераважаў бяссінтэзны, больш замаруджаны працэс феадалізацыі. Ён праходзіў прыкладна на тры стст. пазней, але без ярка выражанага рабаўладальніцкага этапа.

Асновай гаспадаркі на гэтых землях у другой палове першага тысячагоддзя нашай эры было земляробства і жывёлагадоўля. Удасканальваліся прылады працы, перш за ўсё за кошт шырокага ўжывання жалеза. Шырока выкарыстоўваліся сохі з жалезнымі наканечнікамі. Была ўведзена папаравая сістэма земляробства з прымяненнем двухполля альбо трохполля. На яго падставе склалася жывёлагадоўля з развядзеннем усіх вядомых у наш час відаў хатняй жывёлы. Апрача сельскай гаспадаркі людзі займаліся таксама промысламі: паляваннем, рыбнай лоўлей, бортніцтвам, ткацтвам, ганчарствам, кавальскай і нават ювелірнай справай.

Найбольш буйныя славянскія паселішчы, якія з’яўляліся цэнтрамі абшчыннага, племянного асяроддзя і звычайна ўмацоўваліся, у тым ліку агарожваліся, паступова ператвараліся ў гарады. З цягам часу некаторыя з іх сталі племяннымі цэнтрамі, якія ажыццяўлялі кіраванне пэўнымі тэрытарыяльнымі акругамі. У гарадах пачала канцэнтравацца і рамесніцкая вытворчасць. Яны звычайна ўзнікалі і пашыраліся у месцах важных, як пр., водных шляхоў зносін, таму большасць найстаражытных гарадоў Беларусі атрымалі назву ад рэк, на якіх яны былі заснаваны.

Адначасова з гаспадарчым развіццём мяняліся і вытворчыя адносіны. На працягу VIII-IX ст.ст. на змену буйным патрыярхальным абшчынам, якія абаранялі інтарэсы сваіх членаў у сутыкненні з іншымі людзьмі і выконвалі ўнутраныя вытворчыя і адміністрацыйныя функцыі, прыходзіць новая грамадская форма – сельская (суседская) абшчына. Яна складвалася ў асноўным з малых індывідуальных сем’яў і ўяўляла сабой тэрытарыяльнае аб’яднанне непасрэдных вытворцаў земляробаў, не абавязкова звязаных родавымі сувязямі. У пісьмовых крыніцах гэтая абшчына атрымала назву “верв” або “мір”. Асноўным месцам пражывання сялян- абшчыннікаў былі неўмацаваныя паселішчы – “весі”, пазней з’яўляецца і іншая назва – “сёлы”.

Другая палова першага тысячагоддзя нашай эры з’яўляецца перыядам разлажэння першабытнаабшчыннага ладу, зараджэння і развіцця феадальных адносін. Сельская абшчына несла ў сябе яшчэ рысы патрыярхальнага ўкладу, але ўжо пачаўся працэс сацыяльнай дыферэнцыяцыі грамадства. Узвышаецца вярхушка ўнутры абшчын, плямён. Складваецца дружынная арганізацыя, якая займаецца не толькі абаронай сваіх зямель, але і ваеннымі набегамі на суседзяў з мэтай захопу здабычы. Гэтая здабыча, а таксама дань з сялянскіх абшчын, збіраемая на яе ўтрыманне, вялі да паступовага абагачэння старэйшых дружыннікаў, якія затым атрымалі назву “баяры” і кіраўнікоў дружын – князей. Апошнія з цягам часу канцэнтрыруюць не толькі ваенную, але і адміністратыўную, судовую ўладу. У гэты ж час зараджаюцца і элементы рабства, крыніцай якога з’яўляліся палонныя, захопленыя ў час ваенных набегаў. Але з-за геаграфічных умоў, асаблівасцей сацыльна-эканамічнага развіцця яно не набыло ў усходніх славян такіх класічных форм, як у старажытнай Грэцыі або Рыме.

Паступовае узвышэнне племянной і ваенной вярхушкі, узмацненне іх ваеннай моцы прывяло да пераходу да іх права ўласнасці на зямлю, умацавання улады над супляменнікамі і стварэння адміністратыўна-ваенных аб’яднанняў з пэўнай уладнай структурай ў форме княжанняў. Гэта былі свайго рода протадзяржаўнасці.

У развіцці феадальных адносін і складванні класавых адносін у Усходняй Еўропе, у тым ліку і на беларускіх землях, можна ўмоўна выдзяліць два этапы. На першым з іх пераважае дзяржаўная форма ўласнасці, калі саўладальнікамі зямлі былі князь і старэйшая дружына.

Абшчыннікі-сяляне страцілі магчымасць карыстання даходамі з зямель, якія сталі ўласнасцю княжанняў. Князь і дружына збіралі дань з сялян, якія працавалі на іх землях, праз “палюддзе”, пазней у пэўных вызначаных месцах – пагостах. Гэтыя землі разам з сялянамі князі маглі перадаваць у карыстанне прадстаўнікам вярхушкі грамадства. З XII стагоддзя пачынаецца другі этап у развіцці феадальных адносін, калі землеўладанне падзяляецца на землі, якія належалі непасрэдна князю, баярскую вотчыну і царкоўнае землеўладанне. Згодна з гэтымі формамі ўласнасці ў усходніх славян, у тым ліку і на землях сучаснай Беларусі, у раннім сярэднявеччы склалася наступная сацыяльная структура. Асноўнымі класамі становяцца феадалы і феадальна-залежныя сяляне. Большасць сялян складалі абшчыннікі, якія былі яшчэ асабіста свабоднымі, вялі сваю гаспадарку, але былі абавязаны ўносіць у карысць органаў кіравання пэўную даніну і выконваць шэраг павіннасцей. З развіццём феадальных адносін, калі з’явілася вотчынная ўласнасць, частка сялян трапіла ў эканамічную залежнасць непасрэдна да феадалаў або плаціла даніну царкве і манастырам. Гэтых асабіста свабодных сялян-абшчыннікаў называлі смердамі. Былі таксама смерды, якія часткова страцілі сваю асабістую свабоду. Іх называлі закупамі. Яны мелі асабістую гаспадарку, але з-за беднасці ішлі ў эканамічную кабалу да феадала, бралі у яго пазыку, купу, за гэта павінны былі працаваць на гаспадара. Паколькі гэтая праца ў асноўным ішла на пагашэнне працэнтаў, то адпрацаваць поўнасцю купу было даволі цяжка і селянін мог пажыццёва застацца ў феадала. Закупы, якія ўсё ж разлічваліся з феадалам, траплялі ў катэгорыю ізгоеў, гэта значыць, людзей, якія страцілі сувязь з абшчынай. Акрамя закупаў, часткова залежнымі былі і радовічы, якія заключалі дагавор - “рад” і на гэты тэрмін пераходзілі ў поўную залежнасць. Існавалі таксама і халопы, гэта значыць, поўнасцю залежныя людзі, фактычна, рабы.

У гарадах таксама ішоў працэс маёмаснага расслаення. Асноўную масу гарадскога насельніцтва складалі рамеснікі, але пануючае палажэнне займалі купцы, заможныя гаражане, царкоўная вярхушка.

– Конец работы –

Эта тема принадлежит разделу:

Прадмет, значэнне і мэты курса Гісторыя Беларусі. Крыніцы па гісторыі Беларусі

Прадмет і задачы курса Гісторыя Беларусі кантэксце сусветнай цывілізацыі... Што сабой уя ляе гісторыя як навука Вытокі гісторыі адносяцца да старажытных... Прадметам гісторыі Беларусі з я ляецца вывучэнне асаблівасцей і заканамернасцей развіцця беларускага этнасу розных...

Если Вам нужно дополнительный материал на эту тему, или Вы не нашли то, что искали, рекомендуем воспользоваться поиском по нашей базе работ: Сацыяльна-эканамічнае развіццё першых дзяржаў-княстваў

Что будем делать с полученным материалом:

Если этот материал оказался полезным ля Вас, Вы можете сохранить его на свою страничку в социальных сетях:

Все темы данного раздела:

Крыніцы і гістарыяграфія
Існуе думка, што гісторыя – гэта не навука, а хутчэй “палітыка, звернутая ў мінулае”. Сапраўды, ці могуць нашы веды аб мінулым быць аб’ектыўнымі і дакладнымі. Канешне, на ацэнку тых ці іншых гіс

Перыядызацыя курса
Гісторыя Беларусі падзяляецца на пэўныя перыяды. Тым не менш існуе праблема яе перыядызацыі. Яна вынікае перш за ўсё з вызначэння крытэрыяў, па якіх трэба вылучаць тыя ці іншыя этапы ў развіцці

Першабытн. грамадства як агульны этап у гісторыі чалавецтва. Каменны век на тэр. Беларусі
Гісторыя пачынаецца са з’яўленнем першага чалавека. На сёняшні дзень існуе шмат тэорый наконт таго, дзе і як адбылася гэта падзея. Многія з іх не маюць пад сабой ніякага навуковага абгрунтавання

Бронзавы век на Беларусі. З’яўленне індаеўрапейцаў і “Вялікае перасяленне народаў”. Балты на тэр. Беларусі
У канцы трэцяга – пачатку другога тысячагоддзя да н.э. пачынаецца новы перыяд, які атрымаў назву бронзавага веку. Ён доўжыўся да пачатку першага тысячагоддзя да н.э. Сваю назву гэты перыяд атрым

Жалезны век на тэрыторыі Беларусі. Паходжанне славян і славянская каланізацыя Беларусі
Пачатак I тысячагоддзя да н.э. (VIII – VII стст. да н. э.) з’яўляецца пачаткам жалезнага веку, які доўжыўся да VIII ст. н. э. Жалезны век падзяляюць на дзве часткі: ранні жалезны век (VIII – VII

Феадальная раздробленасць. Барацьба з крыжацкай агрэсіяй і набегамі татара-манголаў
Пасля смерці Усяслава Чарадзея Полацкае княства было падзелена на шэраг удзельных княстваў. У канцы ХІ – першай палове ХІІ стст. узніклі Менскае, Віцебскае, Друцкае, Лагойскае і іншыя княствы. У

Дзяржаўны і грамадскі лад ВКЛ. Сацыяльна-эканамічн. развіцце беларускіх зямель ў складзе ВКЛ
У кіраўніцтве дзяржавай вялікі князь абапіраўся на двухпалатны дарадчы орган: вялікакняжацкую раду (паны-рада) і сойм (сход прадстаўнікоў шляхты, магнатаў, службовых асоб). У склад паноў-рады ўв

Асноўныя накірункі знешняй палітыкі Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага
Знешнепалітычнае становішча ВКЛ было даволі складаным. З канца ХІІІ стагодзя па 1410 год крыжаносцы больш 140 разоў здзяйснялі набегі на Літву і Беларусь, руйнуючы землі Панямоння і Падзвіння. З

Канцэпцыі паходжання беларусаў. Развіццё беларускага этнасу
Існуе некалькі канцэпцый этнагенезу беларусаў. У к. ХХ ст. ўзнікла тэорыя, згодня з якой узнікненне беларускага этнасу тлумачыцца славяна-балцкім сінтэзам, інакш кажучы, балты с

Рэлігійныя адносіны ў Рэчы Паспалітай. Брэсцкая царкоўная ўнія і яе вынікі для Беларусі
Палітычная сітуацыя і сацыяльныя адносіны у РП у значнай ступені былі абумоўлены рэлігійнымі абставінамі. У XVI стагоддзі ў Еўропе шырока разгарнуўся рэфармацыйны рух. У выніку я

Люблінская унія 1569 года. Утварэнне Рэчы Паспалітай і яе палітычны лад
Перыяд уваходжання беларускіх зямель у склад Рэчы Паспалітай ахоплівае больш за 200 гадоў, што складае пятую частку пісьмова вядомай гісторыі Беларусі. Адзіная дзяржава ВКЛ і Пол

Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў XVII – XVIII стст.
Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай адбывалася ва ўмовах амаль бесперапынных войнаў. Ад іх асабліва пацярпелі ўсходнія тэрыторыі Беларусі, сумежныя з маскоўскай дзя

Беларусь у вайне 1812 года. Грамадска-палітычны рух у першай палове XIX стагоддзя
У канцы ХVIII ст. у Францыі да ўлады прыйшоў Напалеон Банапарт, які абвясціў сябе імператарам і падпарадкаваў амаль усю Еўропу. Каб спыніць французскую агрэсію і распаўсюджанне рэвалюцыі, буйней

Сацыяльна эканамічнае развіццё беларускіх зямель у першай палове XIX стагоддзя
У канцы ХVІІІ – першай палове ХІХ ст. галоўнымі ўласнікамі капіталаў у Беларусі былі памешчыкі. Яны імкнуліся пашыраць свае даходы, таму стваралі у сваіх маёнтках розныя прамысловыя прадпрыемств

Адмена прыгоннага права і буржуазныя рэформы другой паловы XIX стагоддзя
У сяр. 19-га ст. Расійская імперыя перажывала глыбокі сістэмны крызіс – эканамічны, ваенны, палітычны. Далейшае развіццё сельскай гаспадаркі і прамысловасці пры захаванні прыгонных адносін стала

Развіццё капіталізма ў сельскай гаспадарцы і прамысловасці
У 60 – 70-я гады XIX стагоддзя у памешчыцкай гаспадарцы была ўстаноўлена пераходная форма гаспадарання – “адпрацовачная сістэма”, якая злучала рысы феадальнай і капіталістычнай сістэм. Яе сутнас

Фарміраванне беларускай нацыі. 1-я сусветная вайна і Беларусь
У другой палове XIX стагоддзя працягвалася фарміраванне беларускай нацыі, хаця гэты працэс ішоў даволі складана з-за этнічнай рознастайнасці насельніцтва, адрозненняў у рэлігіі. Тым не менш усё

Абвастрэнне сацыяльных супярэчнасцей
Цяжкія умовы жыцця сялян і рабочых, адсутнасць палітычных свабод і немагчымасць змяніць да лепшага іх жыццё легальнымі сродкамі заканамерна вялі да ўзнікнення падпольных рэвалюцыйных арганізацый

Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 года і нацыянальна-дзяржаўнае самавызначэнне Беларусі. Першы Усебеларускі з’езд (снежань 1917 г.) і яго рашэнні
Узброенае паўстанне, узнятае бальшавікамі 25 кастрычніка 1917 года ў Петраградзе, паклала пачатак новаму этапу рэвалюцыі ў Расіі. Часовы ўрад і яго адміністрацыя на месцах пасля звяржэння царска

Самавызначэнне Беларусі на савецкай аснове. Утварэнне ССРБ і ЛітБел
10 снежня 1918 года, пасля лістападаўскай рэвалюцыі ў Германіі і дэнансацыі Брэсцкага дагавора германскія войскі пакінулі Мінск, які быў хутка заняты Чырвонай Арміяй. Але Савецкі ўрад не спяшаўс

БССР у гады новай эканамічнай палітыкі
Першая сусветная вайна, грамадзянская вайна, польская інтэрвенцыя,пасляваенная разруха выклікалі палітычны і эканамічны крызіс у БССР. Становішча пагаршалася ў сувязі з працягам палітыкі “ваенна

Палітыка беларусізацыі, яе асноўныя напрамкі і вынікі
Назву “беларусізацыя” атрымала палітыка нацыянальна-дзяржаўнага і нацыянальна-культурнага будаўніцтва ў БССР, якая праводзілася КПБ(б) у перыяд з 1924 года да канца 1920-х гадоў. Пачатак дзяржаў

Асаблівасці правядзення індустрыялізацыі і калектывізацыі ў БССР
У к. ХІХ ст. на Захадзе пачалася другая хваля “прамысловай рэвалюцыі”, узнікла канвеерная вытворчасць (так званы “фардызм”, які з’явіўся спачатку ў ЗША). У СССР у 20-я гады ХХ ст. назіраліся пэў

Усталяванне камандна-адміністратыўнай сістэмы ў СССР, у тым ліку і ў БССР
Асноўныя падзеі грамадска-палітычнага жыцця БССР у канцы 20-х – 30-я гг. ХХ стагоддзя былі звязаны са спыненнем новай эканамічнай палітыкі і беларусізацыі, разгортваннем палітычных рэпрэсій і аб

Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі. Эвакуацыйныя мерапрыемствы
Раніцай 22 чэрвеня 1941 года германскія войскі ўварваліся ў межы СССР на ўсім працягу заходняй мяжы ад Балтыкі да Карпат. Пачалася вайна, якая нашмат пераўзыходзіла ўсе папярэднія па маштабах ба

Акупацыйны рэжым, яго формы і метады
Да пачатку верасня 1941 годса на ўсёй тэрыторыі Беларусі быў усталяваны акупацыйны рэжым, які працягваўся тры гады, да вызвалення рэспублікі ў 1944 годзе падчас аперацыі "Баграціён". П

Барацьба супраць нацысцкай Германіі на акупіраванай тэрыторыі
З першых дзён вайны на акупіраванай тэрыторыі разгарнулася масавая антыфашысцкая барацьба. Найбольш яркімі яе праявамі сталі партызанскі і падпольны рух. СССР уступіў у вайну неп

Аперацыя «Баграціён». Вызваленне тэрыторыі БССР
Вызваленне тэрыторыі Беларусі пачалося у выніку наступлення Чырвонай Арміі пасля перамогі пад Курскам. У час бітвы за Днепр (жнівень-снежань 1943 г.) 23 верасня 1943 года быў вызвалены першы раё

Распад СССР. Абвяшчэнне Рэспублікі Беларусь
1990 год стаў пераломным, лёсавызначальным годам у гісторыі Савецкай дзяржавы. Гэта было звязана са значнымі пераменамі ў палітычнай гісторыі СССР. У сакавіку 1990 года нечарговы Трэці з’езд нар

Грамадска-палітычнае развіццё Рэспублікі Беларусь у другой палове 1990-х гг. – пач. XXI ст.
Стварэнне ў 1991 г. суверэннай дзяржавы – Рэспублікі Беларусь выклікала неабходнасць афармлення яе нацыянальнай дзяржаўнасці. Перш за ўсё патрабавалася стварыць такую мадэль дзяржаўнага ладу, як

Сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь
3 ліквідацыяй СССР і стварэннем суверэнных дзяржаў рыначныя рэформы ўступілі ў новую фазу. Яны пачалі праводзіцца па заходніх рэцэптах, у першую чаргу, па рэцэптах “шокавай тэрапіі” Міжнароднага

Хотите получать на электронную почту самые свежие новости?
Education Insider Sample
Подпишитесь на Нашу рассылку
Наша политика приватности обеспечивает 100% безопасность и анонимность Ваших E-Mail
Реклама
Соответствующий теме материал
  • Похожее
  • Популярное
  • Облако тегов
  • Здесь
  • Временно
  • Пусто
Теги