рефераты конспекты курсовые дипломные лекции шпоры

Реферат Курсовая Конспект

Першабытн. грамадства як агульны этап у гісторыі чалавецтва. Каменны век на тэр. Беларусі

Першабытн. грамадства як агульны этап у гісторыі чалавецтва. Каменны век на тэр. Беларусі - раздел Образование, Прадмет, значэнне і мэты курса Гісторыя Беларусі. Крыніцы па гісторыі Беларусі Гісторыя Пачынаецца Са З’Яўленнем Першага Чалавека. На Сёняшні Дзень Існуе...

Гісторыя пачынаецца са з’яўленнем першага чалавека. На сёняшні дзень існуе шмат тэорый наконт таго, дзе і як адбылася гэта падзея. Многія з іх не маюць пад сабой ніякага навуковага абгрунтавання, як, напрыклад, тэалагічная (крэацыйная) канцэпцыя, што прыпісвае ўзнікненне чалавека божай волі, ці ўфалагічная тэорыя, якая заяўляе аб іншапланетным паходжанні людзей. Навуковая тэорыя, прынятая ў нашай краіне і ў большасці іншых, грунтуецца на эвалюцыйнай тэорыі Ч. Дарвіна (1809 – 1882), які ў сваіх кнігах “Паходжанне відаў шляхам натуральнага адбора” (1859) і “Паходжанне чалавека і палавы адбор” (1871) даказваў, што ў працэсе барацьбы за існаванне выжываюць тыя прадстаўнікі жывёльнага свету, якія ў найбольшай ступені прыстасоўваюцца да змяніўшыхся навакольных умоў. Пры гэтым адбываюцца біялагічныя змены як у антагенэзе (індывідуальным развіцці арганізмаў), так і ў працэсе філагенэза (развіцці асобных відаў, родаў, сямействаў, атрадаў і класаў). Чалавечая псіхіка, яго мышленне і працоўныя магчымасці, па меркаваннях Дарвіна, ёсць шматліка памножаныя натуральным адборам інстынкты.

На базе дарвінаўскай тэорыі эвалюцыі К. Маркс і Ф. Энгельс распрацавалі працоўную мадэль паходжання чалавека і чалавечага грамадства. Найбольш яскрава гэтая канцэпцыя апісана ў працах Ф. Энгельса “Роль працы ў працэсе пераўтварэння малпы ў чалавека” і “Паходжанне сям’і, прыватанай уласнасці і дзяржавы”. Вялікую ролю ў з’яўленні чалавека і соцыума адыграла неабходнасць здабываць ежу ў змяніўшыхся прыродных умовах, што прывяло да пачатку выкарыстання малпамі прылад працы і да іх арганізацыі ў іерархічныя групы, дзе ў працэсе сумеснай дзейнасці выпрацавалася мова і пачало развівацца мышленне.

Адносна месца з’яўлення першых людзей да гэтага часу няма поўнай яснасці. Некаторыя навукоўцы лічаць, што гэта адбылося ў Цэнтральнай Афрыцы, іншыя называюць востраў Яву магчымай прарадзімай чалавецтва. Працэс эвалюцыі пачаўся яшчэ ў эпоху міацэна, паміж 20 – 12 мільёнамі гадоў. У гэты перыяд з’явіліся арыапітэкі і дрыапітэкі – чалавекападобныя малпы, якія былі яшчэ часткай жывёльнага свету. Іх развіццё затармазілася ў эпоху пліацэну (12 – 2,5 млн. гадоў таму назад), паколькі гэта было звязана з пачаткам ледавіковага перыяду і рэзкім пахаладаннем. Але менавіта змена клімату прывяла малпаў да неабходнасці прыстасоўвацца да новых умоў існавання. У выніку каля 4 – 1,5 млн. гадоў на тэрыторыі Афрыканскага кантынента з’явіліся і шырока рассяліліся аўстралапітэкі (“паўднёвыя малпы”). Існавала 3 разнавіднасці гэтых істот, і да гэтага часу ідуць навуковыя спрэчкі, ці з’яўляюцца яны продкамі сучаснага чалавека, альбо гэта – тупіковая галіна ў эвалюцыйным развіцці чалавекападобных малпаў – рамапітэкаў. Аўстралапітэкі мелі важнае адрозненне ад папярэднікаў – яны пачалі жыць і адшукваць ежу на зямлі, а не на вяршынях дрэў. Гэта прывяло да змянення шкілету і садзейнічала развіццю прамахаджэння.

Прыкладна 3,5 – 2,5 млн. гадоў з’явілася новая істота, якую навукоўцы назвалі “Homo habilis” – “чалавек умелы”. Яго і можна лічыць першым чалавекам, бо аб’ём мозга ў яго значна перавышаў мозг малпы (ён дасягаў 550-800 кубічных см), а самае галоўнае, ён пачаў выкарыстоўваць першыя каменныя прылады працы – прыродную гальку, якую, аднак, амаль не апрацоўваў і, хутчэй за ўсё, выкарыстоўваў эпізадычна. З гэтага моманту пачынаецца археалагічная перыядызацыя, якая выдзяляе ў жыцці першабытнага чалавека тры вялікіх перыяды: каменны век, бронзавы век і жалезны век. Як зразумела па назвах, гэтыя перыяды адрозніваюцца матэрыяламі, з якіх першабытны чалавек вырабляў прылады працы.

Пачатак каменнага веку датуецца прыкладна 3,5 – 2,5 млн. гадоў, а яго заканчэнне – 3 тыс. гадоў да н. э., пачатак і канец бронзавага веку – адпаведна II тыс. г. да н. э.–VIII– VII стст. да н. э., пачатак і канец жалезнага – VIII – VII стст. да н.э. – VII – VIII стст. н. э. Акрамя таго, у кожным перыядзе выдзяляюць свае падперыяды, напрыклад, каменны век у сваю чаргу падзяляецца на палеаліт (ранні – 3,2 млн. г. – 150 тыс. г.; сярэдні – 150 тыс. г. – 40 тыс. г.; позні – 40 тыс. г. – 9 тыс. г.), мезаліт ( 9 тыс. г. да н. э. – 5 тыс. г. да н. э.), неаліт ( 5 тыс. г. да н. э. – 3 тыс. г. да н.э.); жалезны век адпаведна на ранні (8 тыс. г. да н. э.– 4 ст. н. э) і позні ( 4 ст. н. э.–7 - 8 ст. н.э.).

У перыяд ранняга (ніжняга) палеаліту, у так званыя алдувайскую, дашэльскую, шэльскую і ашэльскую эпохі адбылося ўзнікненне новых тыпаў чалавечых істот: пітэкантрапа, сінантрапа, атлантрапа, гейдэльбергскага чалавека і інш. Аб’ём мозга пітэкантрапа быў каля 870 кубічных см, а ў сінантрапа яшчэ больш – каля 1040 кубічных см. Гэтыя віды актыўна выкарыстоўвалі прылады працы, знойдзеныя ў прыродзе – камяні і палкі, а таксама грубаапрацаваныя галечныя прылады (рубілы, разакі, адшчэпы), вялі статкавы вобраз жыцця, займаліся збіральніцтвам і прымітыўным паляваннем. У гэты час адбываецца пераход да новага тыпу чалавека – “Homo erektus” – “чалавек прамахадзячы”.

Надалей эвалюцыя прывяла да з’яўлення “Homo sapiens” – “чалавека разумнага”. Яго мозг набліжаўся да размераў мозга сучаснага чалавека – каля 1400 кубічных см. З’яўленне “чалавека разумнага” прыпадае на перыяд каля 200 – 150 тыс. гадоў. Да гэтага часу адносяць так званых “неандэртальцаў”. Гэты чалавечы тып атрымаў назву ад ракі Неандэрталь у Германіі, у даліне якой у 1856 годзе ўпершыню былі знойдзены яго костныя астанкі. У далейшым яны былі адкрыты і ў іншых месцах Еўропы, што сведчыць пра шырокае распаўсюджанне неадэртальцаў. Перыяд існавання неандэртальскага чалавека называюць эпохай мусцье, гэта час сярэдняга палеаліту.

Існавала некалькі тыпаў неандэртальцаў, якія мелі мозг аб’ёмам паміж 1300 – 1600 кубічных см., дасягалі росту 1,6 м., іх сярэдняя працягласць жыцця складала каля 30 гадоў (каля 40% усіх знойдзенных астанкаў памёрлі паміж 20 – 30 гадамі, 40% – да 20 гадоў, і толькі 20% пражылі болей, самы стары шкілет – прыкладна да 50 гадоў). Неандэртальцы мелі выцягнутую ўперад сківіцу, высокія надброўныя дугі, па знешнім выглядзе больш нагадвалі сучасных шымпанзэ. Тым не менш, яны былі ўжо зусім разумнымі істотамі, умелі не толькі карыстацца прыроднымі прыладамі працы, але і рабілі іх самі. Выяўлены груба апрацаваныя каменныя прылады з крэменю, якія рабіліся наступным чынам: ад крэмневага нуклеўса пры дапамозе другога камня адбіваліся невялікія кавалкі, у выніку з’яўлялася прылада з вострай кромкай, якой можна было рэзаць, рубіць ці скрэсці. У неандэратльцаў узніклі і першыя асобныя мужчынскія і жаночыя прылады – востраканечнікі і скрэблы адпаведна, што сведчыць пра архаічны падзел працы. Таксама гэтыя людзі маглі штучна здабываць і падтрымліваць агонь, у месцах стаянак неандэртальцаў знойдзены вогнішчы. Значыць, яны выкарыстоўвалі тэрмічную апрацоўку ежы (жарку), што не магло не адбіцца добрым чынам на паляпшэнні і ўдасканальванні іх фізічнага тыпу. Напрыканцы, неандэртальцы – першыя жывыя істоты, якія сталі прымяняць пахаванні сваіх памерлых сародзічаў. На тэрыторыі Еўропы знойдзенна некалькі неандэртальскіх пахаванняў: гэта прыродныя ямы, вымаіны, пячоры, куды змяшчалі цела нябожчыка і прыкрывалі зверху камянямі, веткамі, зямлёй. У адным з такіх пахаванняў каля цела знойдзены букет альбо вянок з раслін. Магчыма, гэта сведчанне зараджэння пахавальнага культа і рэлігійных уяўленняў. Што тычыцца сацыяльнай арганізацыі, то хутчэй за ўсё гэта быў чалавечы статак, заснаваны на праміскуітэце – неўпарадкаваных палавых сувязях.

Менавіта неандэрателец стаў першым тыпам чалавека, што пранік на тэрыторыю Беларусі. У час шырокага рассялення першых людзей па Еўропе (каля 600 тысяч гадоў) тэрыторыя нашай краіны была непрыдатная для асваення, бо была пакрыта ледавіком. У той час адбыліся 3 абледзяненні, якія закранулі Беларусь: 1) Бярэзінскі (Окскі) ледавік доўжыўся ад 500 да 350 тыс. гадоў; 2) Дняпроўскі доўжыўся ад 300 да 110 тыс. гадоў; 3) Валдайскі – 90 - 13 тыс. гадоў да н. э. Паміж Бярэзінскім і Дняпроўскім ледавікамі існавала эпоха першага міжледавікоўя (350 - 300 тыс. гадоў), калі на тэрыторыі Беларусі ўпершыню з’явіліся расліны, падобныя на сёняшнія (хваёвыя і шыракалістыя лясы), буйныя жывёлы (маманты, шарсцістыя насарогі, паўночныя алені і інш.), але слядоў знаходжання чалавека у гэты час у дадзеным арэале не знойдзена. Толькі паміж Дняпроўскім і Валдайскім ледавікамі, у час другога (Мікулінскага) міжледавікоў’я (110 – 90 тыс. гадоў) пачалося пранікненне неандэртальцаў на паўднёвы ўсход Беларусі. Аб гэтым сведчаць грубаапрацаваныя каменныя прылады працы, знойдзеныя каля вёсак Абідавічы, Свяцілавічы, Клеевічы і Падлужжа. Аднак ні стаянак неандэртальцаў, ні іх касцяных рэшткаў на Беларусі пакуль не знойдзена.

Пранікненне неандэртальцаў адбывалася ў час сярэдняга палеаліта (эпоха Мусцье). Але апошні ледавік (Валдайскі) прымусіў людзей зноў пакінуць тэрыторыю Беларусі. На гэты раз ільдом была закрыта толькі паўночная частка нашай рэспублікі – Віцебскае Паазер’е, але ў сумежных раёнах пражыванне было немагчыма з-за суровага клімату. Некалькі разоў ледавік адступаў і зноў вяртаўся. У час аднаго з такіх пацяпленняў, у эпоху верхняга палеаліту, на тэрыторыю Беларусі пранік чалавек сучаснага тыпу – краманьёнец. Краманьёнцы (Homo sapiens – “чалавек разумны”) з’яўляюцца апошнім тыпам у эвалюцыі чалавека. Іх аб’ём мозга дасягаў больш за 2000 кубічных см., па знешняму выгляду яны поўнасцю адпавядалі сучаснаму чалавеку. З’яўленне краманьёнцаў адносяць да 50 – 40 тысяч гадоў да н. э. На тэрыторыі Беларусі яны ўпершыню пасяліся каля 35 – 30 тысяч гадоў да н. э.

Ад часоў верхняга палеаліту ў нас захавалася 2 стаянкі: Юравічы (датуецца 24 тыс. гадоў да н. э.) і Бердыж (21 тыс. гадоў да н. э.). Абедзве яны знаходзяцца на паўднёвым усходзе Беларусі, бо чалавек рассяляўся з поўдня, па цячэнні рэк Дняпра і яго прытокаў. На стаянках знойдзены рэшткі жытлаў, якія ўяўлялі сабой пабудовы паўзямлянкавага тыпу з костак буйных жывёл (у асноўным мамантаў), абцягнутых скурамі. У цэнтры жытлаў знаходзіліся вогнішчы, на якіх гатавалі ежу і пры дапамозе якіх ацяплялі памяшканне. Таксама знойдзены крамянёвыя прылады працы (наканечнікі копьяў, нажы, скрэблы, рэтушоры і адбойнікі для апрацоўкі крэмніевых нуклеўсаў і інш.), апрацаваныя косткі жывёл, некаторыя з касцяных вырабаў аздоблены арнаментам – гэта першыя ўзоры старажытнага мастацтва. На стаянках, па падліках навукоўцаў, адначасова пражывала ўсяго па 35 – 40 чалавек, асноўнымі заняткамі якіх было калектыўнае паляванне загоннага тыпу, рыбалоўства і збіральніцтва. Існаваў архаічны падзел працы паміж мужчынамі і жанчынамі. Хутчэй за ўсё, сацыяльная арганізацыя гэтых людзей уяўляла сабой раннеродавую мацярынскую абшчыну.

16 – 15 тыс. гг да н. э. пачалося чарговае пахаладанне, і людзі вымушаны былі пайсці з Беларусі на поўдзень, пакінуўшы свае стаянкі. Толькі каля 11 тыс. год да н.э. ледавік канчаткова адышоў на поўнач і ўся тэрыторыя Беларусі стала прыдатнай для рассялення людзей. Ад ледавіка застаўся характэрны раўнінны рэльеф з марэннымі ўзгоркамі, у нетрах якіх захаваліся асадкавыя пароды, а на паверхні засталіся рэшткі горных парод у выглядзе шматлікіх камянёў – крэмня, граніта, базальта і інш. Таксама рэліктамі ледавіка сталі азёры, якіх асабліва шмат на поўначы Беларусі, ён жа пакінуў нам разгалінаваныя рачныя сістэмы. З апошнім пацяпленнем на Беларусі ўладкаваліся раслінны і жывёльны свет сучаснага тыпу. Вялізныя жывёлы накшалт маманта, шарсцістага насарога саступілі сваё месца бурым мядзведзям, высакародным аленям, зубрам, ваўкам і інш. больш дробным прадстаўнікам фаўны, якія працягваюць сваё існаванне і да н. часу.

Да канца 10 – пачатку 9 тысячагоддзя да н. э. адносіцца пачатак мезаліта (сярэдняга каменнага века), які доўжыўся да 5 тысячаг. да н. э. У гэты час адбываецца канчатковае і поўнае засяленне чалавекам тэрыторыі Беларусі. На гэты раз сюды прышлі адразу некалькі груп плямёнаў рознай этнічнай прыналежнасці, якія ўтварылі 4 новыя этнічныя рэгіёны. З усходнееўрапейскай раўніны прышлі людзі, якія пасяліліся на тэрыторыі Сярэдняга Падняпроў’я, з поўдня чалавек па цячэнні Дняпра і яго прытокаў – Прыпяці і Бярэзіны – засяліў беларускае Палессе і цэнтральную частку краіны, з тэрыторыі Польшчы плямёны занялі захад Беларусі, а на поўначы, у Віцебскім Паазер’і, апынуліся выхадцы з тэрыторыі Германіі, якія прышлі сюды праз Польшчу і Літву.

Новыя плямёны стварылі першыя археалагічныя культуры на Беларусі: Свідэрскую, Каморніцкую, Яніславіцкую, Грэнскую і Сожскую. Яны адрозніваліся па метадах апрацоўкі камня і падзяляліся на культуры макралітычный, мікралітычнай ці змешанай макра-мікралітычнай вытворчасці. У макралітычных культурах выкарыстоўваліся прылады працы, зробленыя шляхам раскалвання крэмніевых нуклеўсаў на некалькі вялікіх адшчэпаў, з якіх вырабляліся нажы, скрэблы, разцы і іншыя вялікія прылады. Мікралітычная вытворчасць была заснавана на выкарыстанні маленькіх завостраных адшчэпаў, якія ўладкоўваліся ў спецыяльныя асновы з дрэва ці косці і служылі ў якасці ляза, маленькага нажа, наканечнікаў стрэл і інш. Плямёны змешанай вытворчасці выкарыстоўвалі адначасова і тую, і другую тэхніку вырабу прылад працы. У мезаліце значна пашырыўся інвентар, з’явіліся каменныя сякеры, долата, адбылося вынаходніцтва першага механічнага прыстасавання – лука са стрэламі. Значна павялічылася колькасць насельнікаў на Беларусі: да гэтага часу знойдзена каля 120 стаянак. Асноўным заняткам чалавека заставалася паляванне, а рыбалоўства і збіральніцва выконвалі дапаможную ролю. Сацыяльная арганізацыя – раннеродавая мацярынская абшчына.

Перыяд з 5 па 3 тысячагоддзе да н.э. называецца неалітам – новым каменным векам. У гэты час адбыліся карэнныя змены ў жыцці чалавека, якія атрымалі красамоўную назву “неалітычнай рэвалюцыі”. Сутнасць гэтай “рэвалюцыі” заключаецца ў пачатку перахода чалавека ад прысвойваючай гаспадаркі да вытворчай. Адбываецца зараджэнне новых заняткаў чалавека: жывёлагадоўлі, земляробства і першых рамёстваў. У гэты час чалавек прыручыў першых жывёл (сабаку і каня), пачаў штучнае развядзенне некаторых злакаў і лекавых раслін. Ім былі вынайдзены ганчарнае і ткацкае рамёствы. Выраб глінянага посуду меў вялізнае значэнне, бо гэта дазволіла лепей зберагаць, транспарціраваць і прыгатаўляць прадукты харчавання і ежу. Вараныя стравы лепей засвойваліся арганізмам, што прывяло да павялічэння тэрмінаў жыцця і паляпшыння фізіялагічнага стану першабытнага чалавека.

Акрамя гэтага, чалавек навучыўся новым метадам апрацоўкі каменя: піленню, шліфаванню, свідраванню. Прылады працы сталі больш разнастайныя і дасканалыя. Знойдзена вялікая колькасць неалітычных каменных сякер з ідэальна круглымі адтулінамі і адшліфаванай паверхняй, іншыя прылады з высокай тэхнікай апрацоўкі. Аднак павелічэнне колькасці прылад (у сувязі з павелічэннем колькасці людзей) прывяло да недахопу сыравіны для іх вырабу. Колькасць крамянёвых нуклеўсаў, якія ляжалі на паверхні зямлі, рэзка скарацілася за папярэднія часы. Таму ў эпоху неаліту была наладжана здабыча крэмня шахтным спосабам. Каля пасёлка Краснасельскі Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці былі знойдзены шахты, дзе ў слаях крэйды старажытныя людзі здабывалі крэмень. Шахты дасягалі некалькіх метраў у глыбіню, мелі шматлікія разгалінавані, некаторыя аб’ядноўваліся праз спецыяльныя калідоры. Гэта сведчыць аб працяглым часу карыстання дадзенымі радовішчамі крэмня. Першабытныя шахцёры выкарыстоўвалі ў якасці інструментаў прылады з косці, прымітыўныя лесвіцы з ствалоў сосен.

Рэвалюцыйныя змены ў гаспадарчай дзейнасці прывялі да паляпшэння жыццёвых умоў, што выклікала дэмаграфічны ўздым. Да эпохі неаліту адносяць больш за 500 стаянак, знойдзеных на тэрыторыі Беларусі. Вынаходніцтва глінянага посуду дала магчымасць больш дакладна вызначыць арэалы распаўсюджання археалагічных культур. Своеасаблівымі адрозненнямі сталі форма посуду і арнаменты на ім. На тэрыторыі Беларусі ў неалітычны перыяд вызначаюцца 4 групы археалагічных культур. На ўсходзе, у верхнім цячэнні Дняпра, вылучалася Верхнедняпроўская культура, адметнай рысай якой стала грабенчата-ямачная кераміка. Цэнтр Беларусі і паўднёвыя раёны (Палессе) займала Днепра-Данецкая культура, асноўная частка якой размяшчалася на тэрыторыі Украіны. Яе вызначае грабенчата-накольчатая кераміка. Захад Беларусі з’яўляўся арэалам распаўсюджання Нёманскай культуры, на посудзе якой былі наколкі і насечкі. Поўнач займалі плямёны Нарвенскай групы, якіх адрознівала порыстая кераміка. Дно посуду гэтых культур было вострым ці закругленым для зручнасці карыстання на зямлі. Як і ў часы мезаліту, у неаліце працягвала сваё існаванне мацярынская родавая абшчына.

Т. ч., каменны век быў першай гістарычнай эпохай у жыцці чалавека, у гэты час адбылося вылучэнне чалавека з жывёльнага свету, яго рассяленне і эвалюцыя. На тэр. Беларусі чалавек прыйшоў даволі позна, у перыяд сярэдняга палеаліту (эпоха мусц’е), і быў прадстаўлены двумя відамі: неандэртальцам і краманьёнцам, якія паслядоўна змянілі адзін другога. У час каменнага веку адбылося вынаходніцтва першых прымітыўных прылад працы з каменю, пачынаецца архаічны падзел працы, у неаліце зараджаюцца новыя заняткі – земляробства, жывёлагадоўля і рамёствы.

Чалавек з’явіўся на зямлі прыкладна каля 3 мільён. гадоў н. у Ўсходняй Афрыцы. Існуе некалькі гіпотэз па пытанню яго паходжання: ад біблейскай міфалогіі або мутацыі асобных відаў малпаў у выніку рэзкага павышэння узроўню радыяцыі да эвалюцыйнай тэорыі Ч. Дарвіна і касмічнай тэорыі. Прыкладна 600 тыс. г. н. людзі пачалі рассяляцца на еўрапейскім кантыненце і каля 100-40 тысяч гадоў да нашай эры, у перыяд ранняга палеаліта, яны з’явіліся на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Аб гэтым сведчаць находкі каменных прылад працы каля вёсак Абідавічы Быхаўскага раёна і Клеевічы Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Можна дапусціць больш ранняе засяленне чалавекам гэтай мясцовасці, але ўсе магчымыя сляды знішчаны ляднікамі. Вядомыя тры найбольш буйныя абледзяненні, якія закранулі рэгіён сучаснай Беларусі: Бярэзінскае (500 -350 тыс. Гадоў да нашай эры), Дняпроўскае (300 – 110 тыс. гадоў да нашай эры), Валдайскае (90-83 тыс. гадоў да нашай эры).

Першыя насельнікі былі неандэртальцамі. Галоўнымі іхнімі заняткамі былі паляванне і збіральніцтва.У гэты час людзі ўжо маглі здабываць агонь, рабіць каменныя прылады працы. Жылі яны мацярынска-родавай абшчынай. У пачатку верхняга палеаліта (40 - 10 тысяч гадоў да нашай эры), калі ўжо адступілі ляднікі і палепшыліся умовы жыцця, на змену неандэртальцам прыйшлі людзі сучаснага тыпу – краманьёнцы. Яны ўжо пачалі вырабляць больш складаныя прылады працы. Гэтым часам датуюцца першыя стаянкі чалавека, знойдзеныя каля вёскі Юравічы Калінкавіцкага і каля вёскі Бердыж Чачэрскага раёнаў на Гомельшчыне.

У перыяд сярэднекаменнага века – мезаліта (прыкладна 10 – 6 тысяч гадоў да нашай эры) пачалося больш масавае засяленне тэрыторыі Беларусі. Знойдзена ўжо каля 100 стаянак гэтага часу. Людзі асвоілі больш дасканалыя спосабы апрацоўкі крэмню: рэтушыраванне вострых краёў, вырабы з дапамогай мікралітаў, гэта значыць, невялікіх вострых асколкаў камней, складаных прылад працы. Былі вынайдзены лук і стрэлы, што зрабіла больш эфектыўным паляванне на звяроў, човен і рыбалоўныя сеткі. Родавыя абшчыны аб’ядноўваюцца ў больш буйныя тэрытарыяльныя ўтварэнні – плямёны. Археалагічныя раскопкі дазваляюць ужо вызначыць некаторыя асаблівасці розных рэгіёнаў, або археалагічныя культуры гэтага часу. Гэта плямёны грэнскай археалагічнай культуры на паўночным усходзе Беларусі, свідэрскай – на ўсходзе, нёманскай на захадзе і днепра-дзіснянскай на поўдні. Яны адрозніваюцца галоўным чынам формай наканечнікаў стрэл.

На заключным этапе каменнага века – неаліце (5 – 3 тыс. Гадоў да н. э.) у найбольш спрыяльных для жыцця чалавека рэгіёнах, Егіпце і Месапатаміі, а некалькі пазней у Індыі і Кітаі людзі ўжо стварылі першыя цывілізацыі, галоўнымі прыкметамі якіх былі з’яўленне дзяржаўнасці, пісьмовасці, каменнага будаўніцтва, развітай рэлігіі і міфалогіі. Неалітычнае грамадства Еўропы знаходзілася на больш нізкай ступені свайго развіцця. Яно не стварыла цывілізацыі. Але тым не менш назіраецца значны прагрэс у развіцці вытворчых сіл і вытворчых адносін, які затым атрымаў назву “неалітычная рэвалюцыя”. Ён заключаецца перш за ўсё ў з’яўленні земляробства і жывёлагадоўлі, прадзення і ткацтва, вытворчасці керамікі, больш дасканалай апрацоўцы крэмню шляхам шліфоўкі і свідравання, зараджэнні рамяства і прымітыўнага гандлю. Яркім прыкладам апошняга з’яўляюцца неалітычныя шахты каля пасёлка Краснасельскі Ваўкавыскага раёна, дзе здабываўся крэмень. Побач былі адкрыты майстэрні па апрацоўцы крэмню, аб’ёмы вытворчасці якіх значна перавышалі патрэбы мясцовых плямён. Гэтыя шахты глыбінёй 2 - 3 метры, якіх налічвалася некалькі тысяч, і майстэрні функцыяніравалі каля тысячы гадоў. На змену прысвойваючай гаспадаркі, калі асноўнай крыніцай забяспячэння жыццяздольнасці насельніцтва было выкарыстанне гатовых дароў прыроды шляхам збіральніцтва, палявання на звяроў і лоўлі рыбы, у перыяд неаліту прыходзіць вытворчая гаспадарка. Людзі сталі вясці больш аседлы вобраз жыцця. Яны ахатнілі жывёл: коней, свіней, птушку, распрацоўвалі палі, сеялі жыта і іншыя сельскагаспадарчыя культуры, навучыліся ткаць і вырабляць з тканін адзенне.

У перыяд неаліта на тэр. Беларусі ўжо вызначана больш за 600 стаянак першабытных людзей, гал. Чын. у басейнах рэк Прыпяць, Сож, Нёман. Па форме посуду (вострадонныя, кругладонныя), арнаменту археолагі вызначаюць наступныя культуры гэтага перыяду: нёманскую, днепра-данецкую, верхнедняпроўскую і днепра-дзіснянскую. Данныя антрапалогіі, гідранімікі (старажытныя назвы рэк і азёр) дазваляюць зрабіць вывад, што прыкладна з 5-га тысячагоддзя да н. э. на паўночным усходзе сучаснай Бел. пражывалі фіна-угорскія плямёны. Этнічную прыналежнасць насельніцтва іншых рэгіёнаў вызначыць да гэтага часу пакуль што немагчыма.

Пераход да земляробства, будаўніцтва стацыянарнага жытла прывяло да аседласці, павялічэння абшчыны. Пачалося расслаенне унутры яе. Старэйшыя абшчыны, племянныя кіраўнікі паступова прысвойваюць сабе лепшыя землі, атрыманую ваенную здабычу, усё больш распараджаюцца абшчынным багаццем.

У эпоху каменнага века пачынаюць зараджацца элементы матэрыяльнай і духоўнай культуры: мастацтва, скульптуры, рэлігіі. На мезалітычных і неалітычных стаянках Беларусі знойдзена нямала вырабаў з косці, керамікі, пакрытых арнаментам, у тым ліку сімвалічным. На паселішчах Юравічы ў Калінкавіцкім раёне, Асавец у Бешанковіцкім раёне знойдзены выявы чалавека на касцяных і каменных вырабах. Даволі распаўсюджаны знаходкі амулетаў, у тым ліку з прасвідраваных зубоў мядзведзя, дзіка, касцяныя фігуркі жывёл, што сведчыць аб праявах фетышызму і татэмізму.

4. Індаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі (бронзавы і жалезны вякі). Балты і славяне на тэрыторыі Беларусі

– Конец работы –

Эта тема принадлежит разделу:

Прадмет, значэнне і мэты курса Гісторыя Беларусі. Крыніцы па гісторыі Беларусі

Прадмет і задачы курса Гісторыя Беларусі кантэксце сусветнай цывілізацыі... Што сабой уя ляе гісторыя як навука Вытокі гісторыі адносяцца да старажытных... Прадметам гісторыі Беларусі з я ляецца вывучэнне асаблівасцей і заканамернасцей развіцця беларускага этнасу розных...

Если Вам нужно дополнительный материал на эту тему, или Вы не нашли то, что искали, рекомендуем воспользоваться поиском по нашей базе работ: Першабытн. грамадства як агульны этап у гісторыі чалавецтва. Каменны век на тэр. Беларусі

Что будем делать с полученным материалом:

Если этот материал оказался полезным ля Вас, Вы можете сохранить его на свою страничку в социальных сетях:

Все темы данного раздела:

Крыніцы і гістарыяграфія
Існуе думка, што гісторыя – гэта не навука, а хутчэй “палітыка, звернутая ў мінулае”. Сапраўды, ці могуць нашы веды аб мінулым быць аб’ектыўнымі і дакладнымі. Канешне, на ацэнку тых ці іншых гіс

Перыядызацыя курса
Гісторыя Беларусі падзяляецца на пэўныя перыяды. Тым не менш існуе праблема яе перыядызацыі. Яна вынікае перш за ўсё з вызначэння крытэрыяў, па якіх трэба вылучаць тыя ці іншыя этапы ў развіцці

Бронзавы век на Беларусі. З’яўленне індаеўрапейцаў і “Вялікае перасяленне народаў”. Балты на тэр. Беларусі
У канцы трэцяга – пачатку другога тысячагоддзя да н.э. пачынаецца новы перыяд, які атрымаў назву бронзавага веку. Ён доўжыўся да пачатку першага тысячагоддзя да н.э. Сваю назву гэты перыяд атрым

Жалезны век на тэрыторыі Беларусі. Паходжанне славян і славянская каланізацыя Беларусі
Пачатак I тысячагоддзя да н.э. (VIII – VII стст. да н. э.) з’яўляецца пачаткам жалезнага веку, які доўжыўся да VIII ст. н. э. Жалезны век падзяляюць на дзве часткі: ранні жалезны век (VIII – VII

Сацыяльна-эканамічнае развіццё першых дзяржаў-княстваў
Галоўнымі галінамі гаспадаркі на беларускіх землях у Х – ХШ стст. былі земляробства і жывёлагадоўля. Асноўнымі прыладамі апрацоўкі глебы ў гэты час з’яўляліся саха і рала, а распаўсюджанымі сель

Феадальная раздробленасць. Барацьба з крыжацкай агрэсіяй і набегамі татара-манголаў
Пасля смерці Усяслава Чарадзея Полацкае княства было падзелена на шэраг удзельных княстваў. У канцы ХІ – першай палове ХІІ стст. узніклі Менскае, Віцебскае, Друцкае, Лагойскае і іншыя княствы. У

Дзяржаўны і грамадскі лад ВКЛ. Сацыяльна-эканамічн. развіцце беларускіх зямель ў складзе ВКЛ
У кіраўніцтве дзяржавай вялікі князь абапіраўся на двухпалатны дарадчы орган: вялікакняжацкую раду (паны-рада) і сойм (сход прадстаўнікоў шляхты, магнатаў, службовых асоб). У склад паноў-рады ўв

Асноўныя накірункі знешняй палітыкі Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага
Знешнепалітычнае становішча ВКЛ было даволі складаным. З канца ХІІІ стагодзя па 1410 год крыжаносцы больш 140 разоў здзяйснялі набегі на Літву і Беларусь, руйнуючы землі Панямоння і Падзвіння. З

Канцэпцыі паходжання беларусаў. Развіццё беларускага этнасу
Існуе некалькі канцэпцый этнагенезу беларусаў. У к. ХХ ст. ўзнікла тэорыя, згодня з якой узнікненне беларускага этнасу тлумачыцца славяна-балцкім сінтэзам, інакш кажучы, балты с

Рэлігійныя адносіны ў Рэчы Паспалітай. Брэсцкая царкоўная ўнія і яе вынікі для Беларусі
Палітычная сітуацыя і сацыяльныя адносіны у РП у значнай ступені былі абумоўлены рэлігійнымі абставінамі. У XVI стагоддзі ў Еўропе шырока разгарнуўся рэфармацыйны рух. У выніку я

Люблінская унія 1569 года. Утварэнне Рэчы Паспалітай і яе палітычны лад
Перыяд уваходжання беларускіх зямель у склад Рэчы Паспалітай ахоплівае больш за 200 гадоў, што складае пятую частку пісьмова вядомай гісторыі Беларусі. Адзіная дзяржава ВКЛ і Пол

Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў XVII – XVIII стст.
Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай адбывалася ва ўмовах амаль бесперапынных войнаў. Ад іх асабліва пацярпелі ўсходнія тэрыторыі Беларусі, сумежныя з маскоўскай дзя

Беларусь у вайне 1812 года. Грамадска-палітычны рух у першай палове XIX стагоддзя
У канцы ХVIII ст. у Францыі да ўлады прыйшоў Напалеон Банапарт, які абвясціў сябе імператарам і падпарадкаваў амаль усю Еўропу. Каб спыніць французскую агрэсію і распаўсюджанне рэвалюцыі, буйней

Сацыяльна эканамічнае развіццё беларускіх зямель у першай палове XIX стагоддзя
У канцы ХVІІІ – першай палове ХІХ ст. галоўнымі ўласнікамі капіталаў у Беларусі былі памешчыкі. Яны імкнуліся пашыраць свае даходы, таму стваралі у сваіх маёнтках розныя прамысловыя прадпрыемств

Адмена прыгоннага права і буржуазныя рэформы другой паловы XIX стагоддзя
У сяр. 19-га ст. Расійская імперыя перажывала глыбокі сістэмны крызіс – эканамічны, ваенны, палітычны. Далейшае развіццё сельскай гаспадаркі і прамысловасці пры захаванні прыгонных адносін стала

Развіццё капіталізма ў сельскай гаспадарцы і прамысловасці
У 60 – 70-я гады XIX стагоддзя у памешчыцкай гаспадарцы была ўстаноўлена пераходная форма гаспадарання – “адпрацовачная сістэма”, якая злучала рысы феадальнай і капіталістычнай сістэм. Яе сутнас

Фарміраванне беларускай нацыі. 1-я сусветная вайна і Беларусь
У другой палове XIX стагоддзя працягвалася фарміраванне беларускай нацыі, хаця гэты працэс ішоў даволі складана з-за этнічнай рознастайнасці насельніцтва, адрозненняў у рэлігіі. Тым не менш усё

Абвастрэнне сацыяльных супярэчнасцей
Цяжкія умовы жыцця сялян і рабочых, адсутнасць палітычных свабод і немагчымасць змяніць да лепшага іх жыццё легальнымі сродкамі заканамерна вялі да ўзнікнення падпольных рэвалюцыйных арганізацый

Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 года і нацыянальна-дзяржаўнае самавызначэнне Беларусі. Першы Усебеларускі з’езд (снежань 1917 г.) і яго рашэнні
Узброенае паўстанне, узнятае бальшавікамі 25 кастрычніка 1917 года ў Петраградзе, паклала пачатак новаму этапу рэвалюцыі ў Расіі. Часовы ўрад і яго адміністрацыя на месцах пасля звяржэння царска

Самавызначэнне Беларусі на савецкай аснове. Утварэнне ССРБ і ЛітБел
10 снежня 1918 года, пасля лістападаўскай рэвалюцыі ў Германіі і дэнансацыі Брэсцкага дагавора германскія войскі пакінулі Мінск, які быў хутка заняты Чырвонай Арміяй. Але Савецкі ўрад не спяшаўс

БССР у гады новай эканамічнай палітыкі
Першая сусветная вайна, грамадзянская вайна, польская інтэрвенцыя,пасляваенная разруха выклікалі палітычны і эканамічны крызіс у БССР. Становішча пагаршалася ў сувязі з працягам палітыкі “ваенна

Палітыка беларусізацыі, яе асноўныя напрамкі і вынікі
Назву “беларусізацыя” атрымала палітыка нацыянальна-дзяржаўнага і нацыянальна-культурнага будаўніцтва ў БССР, якая праводзілася КПБ(б) у перыяд з 1924 года да канца 1920-х гадоў. Пачатак дзяржаў

Асаблівасці правядзення індустрыялізацыі і калектывізацыі ў БССР
У к. ХІХ ст. на Захадзе пачалася другая хваля “прамысловай рэвалюцыі”, узнікла канвеерная вытворчасць (так званы “фардызм”, які з’явіўся спачатку ў ЗША). У СССР у 20-я гады ХХ ст. назіраліся пэў

Усталяванне камандна-адміністратыўнай сістэмы ў СССР, у тым ліку і ў БССР
Асноўныя падзеі грамадска-палітычнага жыцця БССР у канцы 20-х – 30-я гг. ХХ стагоддзя былі звязаны са спыненнем новай эканамічнай палітыкі і беларусізацыі, разгортваннем палітычных рэпрэсій і аб

Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі. Эвакуацыйныя мерапрыемствы
Раніцай 22 чэрвеня 1941 года германскія войскі ўварваліся ў межы СССР на ўсім працягу заходняй мяжы ад Балтыкі да Карпат. Пачалася вайна, якая нашмат пераўзыходзіла ўсе папярэднія па маштабах ба

Акупацыйны рэжым, яго формы і метады
Да пачатку верасня 1941 годса на ўсёй тэрыторыі Беларусі быў усталяваны акупацыйны рэжым, які працягваўся тры гады, да вызвалення рэспублікі ў 1944 годзе падчас аперацыі "Баграціён". П

Барацьба супраць нацысцкай Германіі на акупіраванай тэрыторыі
З першых дзён вайны на акупіраванай тэрыторыі разгарнулася масавая антыфашысцкая барацьба. Найбольш яркімі яе праявамі сталі партызанскі і падпольны рух. СССР уступіў у вайну неп

Аперацыя «Баграціён». Вызваленне тэрыторыі БССР
Вызваленне тэрыторыі Беларусі пачалося у выніку наступлення Чырвонай Арміі пасля перамогі пад Курскам. У час бітвы за Днепр (жнівень-снежань 1943 г.) 23 верасня 1943 года быў вызвалены першы раё

Распад СССР. Абвяшчэнне Рэспублікі Беларусь
1990 год стаў пераломным, лёсавызначальным годам у гісторыі Савецкай дзяржавы. Гэта было звязана са значнымі пераменамі ў палітычнай гісторыі СССР. У сакавіку 1990 года нечарговы Трэці з’езд нар

Грамадска-палітычнае развіццё Рэспублікі Беларусь у другой палове 1990-х гг. – пач. XXI ст.
Стварэнне ў 1991 г. суверэннай дзяржавы – Рэспублікі Беларусь выклікала неабходнасць афармлення яе нацыянальнай дзяржаўнасці. Перш за ўсё патрабавалася стварыць такую мадэль дзяржаўнага ладу, як

Сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь
3 ліквідацыяй СССР і стварэннем суверэнных дзяржаў рыначныя рэформы ўступілі ў новую фазу. Яны пачалі праводзіцца па заходніх рэцэптах, у першую чаргу, па рэцэптах “шокавай тэрапіі” Міжнароднага

Хотите получать на электронную почту самые свежие новости?
Education Insider Sample
Подпишитесь на Нашу рассылку
Наша политика приватности обеспечивает 100% безопасность и анонимность Ваших E-Mail
Реклама
Соответствующий теме материал
  • Похожее
  • Популярное
  • Облако тегов
  • Здесь
  • Временно
  • Пусто
Теги