рефераты конспекты курсовые дипломные лекции шпоры

Реферат Курсовая Конспект

Сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь

Сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь - раздел Образование, Прадмет, значэнне і мэты курса Гісторыя Беларусі. Крыніцы па гісторыі Беларусі 3 Ліквідацыяй Ссср І Стварэннем Суверэнных Дзяржаў Рыначныя Рэформы Ўступі...

3 ліквідацыяй СССР і стварэннем суверэнных дзяржаў рыначныя рэформы ўступілі ў новую фазу. Яны пачалі праводзіцца па заходніх рэцэптах, у першую чаргу, па рэцэптах “шокавай тэрапіі” Міжнароднага валютнага фонду (МВФ) для слабаразвітых краін, без уліку асаблівасцей мадэлі пабудовы савецкай эканомікі, за вельмі кароткі тэрмін – 500 дзен. Гэта фактычна прадвызначыла лёс будучых рэформ метадам “шокавай тэрапіі”.

Правядзенне рэформ у 1992 – 1994 гг. дазволіла стварыць у Беларусі неабходны мінімум асноўных рыначных інстытутаў, нарматыўна-прававых дакументаў, пераўтварыць сістэму дзяржаўнага кіраўніцтва эканомікай ў новую сістэму, якая ў пэўнай ступені абапіраецца на рыначныя рэгулятары. Разам з тым беларускі рынак цярпеў значна большыя страты, чым меў здабыткаў: адбылося разбурэнне раней існаваўшых вытворча-эканамічных сувязей і “абвальны” спад вытворчасці на 50% і больш у параўнанні з канцом 1980-х гадоў, што пагражала дзяржаве стратай сваёй незалежнасці і ператварэннем у калонію; раскручванне інфляцыйнай спіралі і катастрафічнае падзенне курса беларускіх грошай, крытычнае становішча з забеспячэннем гаспадаркі энергарэсурсамі; галапіруючы рост цэн (іх лібералізацыя не прывяла да ўстанаўлення раўнаважкіх цэн, што з’яўляецца асаблівасцю рынку, заснаванага на механізме свабоднай канкурэнцыі); рэзкае падзенне жыццёвага ўзроўню большасці насельніцтва, рост беспрацоўя, нарастанне іншых сацыяльных праблем.

Для пераадолення крызісных з’яў і недахопаў, а таксама для вызначэння перспектыўных задач у правядзенні рыначных рэформ пасля выбараў Прэзідэнта па яго ініцыятыве былі распрацаваны “Асноўныя напрамкі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 1996 – 2000 гады”. 20 кастрычніка 1996 года ўдзельнікі першага Усебеларускага народнага сходу адобрылі гэты дакумент. Беларусь зрабіла выбар у бок эвалюцыйнага развіцця і адмовілася ад рэцэптаў МФВ у выглядзе “шокавай тэрапіі” і абвальнай прыватызацыі. Так склалася беларуская мадэль сацыяльна-эканамічнага развіцця, якая спалучае элементы рыначнай гаспадаркі з эфектыўнай сацыяльнай абаронай. Гэта канцэпцыя пабудавана на ўліку гістарычнай пераемнасці і традыцый народа. Беларуская мадэль заснавана не на рэвалюцыйнай ломцы папярэдніх устояў, а на ўдасканальванні эканамічнай базы, якая склалася. Беларуская эканамічная мадэль утрымлівае ў сабе элементы пераемнасці ў выкарыстанні дзяржаўных інстытутаў ва ўсіх сферах, дзе яны праявілі сваю эфектыўнасць.

Па-першае, у цэнтры беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця знаходзіцца чалавек з яго інтарэсамі, памкненнямі, жаданнем жыць у свабоднай, дэмакратычнай і квітнеючай краіне. Усё ў імя чалавека і для яго дабрабыту, дзяржава для народа, а не народ для дзяржавы – такі глыбінны сэнс беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця, унутранай і знешняй палітыкі РБ. Дзяржава павінна клапаціцца аб росце заработнай платы, пенсій, стыпендый і іншых выплат насельніцтву, аб паляпшэнні жыллёвых умоў, умоў працы і адпачынку, каб чалавек адчуваў сябе камфортна, ганарыўся тым, што ён жыве і працуе ў краіне, імя якой РБ.

Па-другое, кіраўніцтва дзяржавы адмовілася ад ліберальнай мадэлі рынку і ўзяло на ўзбраенне сацыяльна арыентаваную мадэль рыначнай эканомікі. Выкарыстоўваючы яе, дзяржава праводзіць моцную і эфектыўную эканамічную і сацыяльную палітыку, абараняе інтарэсы ўсіх класаў і пластоў насельніцтва, у тым ліку і тых, хто па розных прычынах зарабляе мала ці зусім нічога не зарабляе (састарэлыя, інваліды, шматдзетныя сем'і, студэнты, навучэнцы і г. д.). Гэта выключае сацыяльныя катаклізмы і забяспечвае сацыяльную стабільнасць у грамадстве.

Па-трэцяе, улічваючы вопыт краін з развітай рыначнай інфраструктурай, Рэспубліка Беларусь стала на шлях дзяржаўнага рэгуліравання эканомікі. Правядзенне дзяржаўнай патэрналісцкай палітыкі забяспечвае павышэнне эфектыўнасці эканомікі, абарону інтарэсаў айчынных таваравытворцаў, недапушчэнне “праядання” крэдытаў, узмацнення інфляцыі, развіцця крымінальных і ценявых структур.

Па-чацвёртае, прыпынена дзікая “прыхватызацыя”, раскраданне кучкай дзялкоў агульнанароднага багацця і стварэнне буйных прыватных капіталаў, частка якіх маюць крымінальную аснову. Прыватызацыя праводзіцца пры ўдзелу і пад кантролем дзяржавы, у інтарэсах умацавання яе магутнасці і павышэння дабрабыту народа.

Па-пятае, народ і дзяржава адмовіліся ад куплі-продажу зямель с/г прызначэння, ад дэмантажу буйной калгасна-саўгаснай вытворчасці і замены яе сялянскай (фермерскай) гаспадаркай. Калгас, сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў, сялянская (фермерская) гаспадарка маюць роўныя правы і магчымасці існавання, калі яны эфектыўна гаспадараць на зямлі.

Па-шостае, РБ адкрытая для эканамічнага супрацоўніцтва з усімі краінамі свету. Яна прыцягвае ў на­родную гаспадарку капіталы айчынных і замежных інвестараў, у той жа час сёння, пры наяўнасці велізарнага вытворча-эканамічнага, навукова-тэхнічнага і інтэлектуальнага патэнцыялу, робіць стаўку на ўласныя сілы і сродкі, іншаземныя інвестыцыі прыцягваюцца ў тым выпадку, калі яны даюць эканамічную выгаду і адпавядаюць нацыянальным інтарэсам.

Галоўным вынікам сацыяльна-эканамічнага развіцця РБ у 1994 – 2008 гг. з’яўлялася тое, што ў краіне створана і дзейнічае аптымальная сацыяльна-эканамічная сістэма, заснаваная на паступовым, эвалюцыйным шляху эканамічных пераўтварэнняў, без абвальнай прыватызацыі і “шокавай тэрапіі”. Забяспечаны высокія тэмпы эканамічнага росту: прырост валавога ўнутранага прадукту ў РБ у 2001 – 2005 гг. штогод складаў 7,5% супраць 3,5% сярэднесусветнага. Захаваны сацыяльныя гарантыі для людзей – жыллё, пенсіі, бясплатныя, за кошт бюджэту, адукацыя і лячэнне. Сёння РБ з’яўляецца стабільнай, паспяховай, цывілізаванай краінай з моцнай эканомікай, развітымі навукай і культурай, адной з лепшых у свеце сістэмай адукацыі.

Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае развіццё Беларусі на сучасным этапе

Перыяд 1991-1994 гг. быў характэрны аслабленнем палітычнага і эканамічнага кіраўніцтва рэспублікай, вострай барацьбой за ўладу ў Вярхоўным Савеце паміж староннікамі капіталізацыі грамадства і іх супраціўнікамі. У гэты час ствараюцца рад палітычных партый, да 1995 г. іх было зарэгістравана ў Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь 34. Але яны былі адносна нешматлікімі і не аказвалі істотнага ўплыву на ход падзей. Пры Вярхоўным Савеце Рэспублікі Беларусь была створана камісія па распрацоўцы новага праекта Канстытуцыі Рэспублікі, але з-за ўнутрыпарламенцкай барацьбы, змен старшынь Канстытуцыйнай камісіі асноўны закон Рэспублікі Беларусь быў прыняты толькі 15 сакавіка 1994 г. Галоўна яго асаблівасцю было ўвядзенне інстытута прэзідэнцтва. У выніку выбараў 10 ліпеня 1994 г. першым Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь стаў А.Р.Лукашэнка. У маі 1995 г. адбыліся новыя выбары ў парламент. Адначасова Прэзідэнт ініцыіраваў правядзенне рэферэндума па пытаннях надання рускай мове нараду з беларускай статуса дзяржаўнай, аб змене сімволікі, эканамічнай інтэграцыі з Расіяй і аб праве Прэзідэнта датэрміновага роспуску парламента ў выпадку парушэння ім Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Па ўсіх гэтых пытаннях Прэзідэнт атрымаў падтрымку насельніцтва. У 1996 г. абвастрыліся адносіны паміж заканадаўчай і выканаўчай уладамі. З мэтай пераадольвання палітычнага крызіса Прэзідэнт ініцыіраваў правядзенне другога рэферэндума, згодна з якім, у прыватнасці, былі ўнесены некаторыя змены ў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Вярхоўны Савет стаў двухпалатным у складзе Савета Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў. Былі таксама пашыраны правы Прэзідэнта. Удзельнікі рэферэндума прагаласавалі таксама за перанос Дня незалежнасці Рэспублікі Беларусь на 3 ліпеня, супраць свабоднай куплі-прадаж зямлі, супраць адмены смяротнай казні. У 2000 г. былі праведзены выбары новага двухпалатнага парламента, а ў 2001 г. на новы пяцігадовы тэрмін Прэзідэнтам зноў быў выбраны А. Р. Лукашэнка. Згодна з вынікамі трэцяга ініцыіраванага Прэзідэнтам рэферэндума, які адбыўся 14 кастрычніка 2004 г., А. Р. Лукашэнка атрымаў права зноў балаціравацца на пасаду Прэзідэнта ў час выбараў 2006 г., у выніку якіх ён атрымаў у сваю падтрымку падаўляючую большасць галасоў выбаршчыкаў.У час парламенцкіх выбараў 28 верасня 2008 г. ні адзін з прадстаўнікоў апазіцыі не быў выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў. У цэлым жа за гады пасля ўвядзення прэзідэнцкага кіравання палітычная абстаноўка ў рэспубліцы стабілізавался, была створана дакладная вертыкаль улады. У знешняй палітыцы Рэспубліка Беларусь з самага пачатку свайго самастойнага развіцця ўзяла курс на шматвектарнасць знешнепалітычнага курса, устанаўленне добрых і ўзаемавыгадных адносін з замежнымі партнёрамі. Яе прызналі 160 дзяржаў свету, Беларусь стала членам некалькі дзесяткаў міжнародных арганізацый. Але прыярытэтнам напрамкам ў знешнепалітычнай дзейнасці Беларусі былі і застаюцца ўзаемаадносіны з Расіяй. Пастаянна ўмацоўваецца эканамічнае супрацоўніцтва гэтых краін, прыняты рад палітычных рашэнняў, накіраваных на ўмацаванне інтэграцыйных працэсаў.

У эканамічнай сферы пасля распада СССР і стварэння сувярэнных дзяржаў адбыўся рэзкі пераход да ліберальнай рыначнай эканомікі па заходніх рэцэптах «шокавай тэрапіі» Пачалася прыватызацыя прадпрыемстваў і пераход на свабоднае цэнаўтварэнне, у с/г быў узяты курс на развал калгасаў і замену іх фермерскімі гаспадаркамі. Гэта прывяло да рэзкага зніжэння аб'ёмаў вытворчасці і ўзроўня жыцця насельніцтва. У РБ ў 1991-1995 гг. валавы нацыянальны прадукт скараціўся на 35%, рэальная зарплата зменшылася на 50%. 60% насельніцтва аказалася за рысай беднасці. Палажэнне яшчэ больш ускладнялася ў сувязі з узрастаючай інфляцыяй, ростам беспрацоўя, нарастаннем іншых сацыяльных праблем. З увядзеннем прэзідэнцкага кіравання быў узяты курс на сацыяльна-арыентаваную рыначную эканоміку з моцным дзяржаўным рэгуляваннем. Былі зацверджаны асноўныя напрамкі сацыяльна-эканамічнага развіцця РБ на 1996-2000 гг., прыпынена дзікая «прыхватызацыя», спыніўся дэмантаж буйнай калгасна-саўгаснай вытворчасці і зроблены упор на сельскагаспадарчыя кааператывы. У выніку прынятых мер па стабілізацыі эканомікі з 1996 г. спыніўся спад вытворчасці і з 1997 г. пачаўся пэўны ўздым. У 2001 г. РБ першай на постсавецкай прасторы аднавіла ўзровень вытворчасці 1990 г. Паступова пачалася павышацца рэальная зарплата. Пачалося ажыўленне сельскагаспадарчай галіны эканомікі. У 2001-2005 гг. прырост валавага ўнутранага прадукту ў РБ штогод складаў у сярэднім 7,5% супраць 3,5% сярэднесусветнага. Паступова пачалася выпрацоўвацца «беларуская мадэль» сацыяльна-эканамічнаяга развіцця, дзе захаваліся сістэма сацыяльнай абароны і сацыяльныя гарантыі для людзей, усталявана моцная дзяржаўная ўлада з апорай на народ, стабільна развіваецца эканоміка. У 2006 г. былі абмеркаваны і зацвержаны асноўныя напрамкі сацыяльна-эканамічнага развіцця РБ на 2006-2010 гг, дзе у якасці асноўнай задачы пастаўлена павышэнне якасці жыццлюдзей.

59. Знешняя палітыка РБ. Інтэграцыйныя працэсы. Стварэнне Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь 1994 г. вызначыла асноўныя прынцыпы знешняй палітыкі сувярэннай дзяржавы. У 18-м артыкуле запісана: «Рэспубліка Беларусь у сваёй знешняй палітыцы зыходзіць з прынцыпаў роўнасці дзяржаў, непрымянення сілы або пагрозы сілай, непарушнасці межаў, мірнага ўрэгулявання спрэчак, неўмяшання ва ўнутраныя справы і іншых агульнапрызнаных прынцыпаў і нормаў міжнароднага права».

Рэспубліка Беларусь далучылася да Дагавора аб звычайных узброеных сілах у Еўропе. Яна зменшыла колькасць агульных узбраенняў. У 1992 г. Беларусь вывела са сваёй тэрыторыі тактычную ядзерную зброю, нягледзячы на тое, што стратэгічныя і тактычныя ядзерныя ракеты ЗША і блока НАТО заставаліся нацэленымі на яе. Толькі ў чэрвені 1994 года афіцыйныя колы ЗША інфармавалі аб перанацэленасці іх ракет. У 1996 годзе ядзерная зброя была поўнасцю выведзена за межы краіны. Рэспубліка Беларусь стала такім чынам нейтральнай бяз’ядзернай дзяржавай у цэнтры Еўропы.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь 3 ліпеня 1996 года прапанаваў стварыць у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе прастору, свабодную ад ядзернай зброі.

Рэспубліка Беларусь развівала і развівае палітычныя і эканамічныя сувязі з краінамі Садружнасці Незалежных Дзяржаў, у першую чаргу з Расіяй. 2 красавіка 1996 года быў надісаны Дагавор аб Супольніцтве Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі. Ён забяспечыў грамадзянам абедзвюх краін роўныя правы ў атрыманні адукацыі, ахове здароўя, працаўладкаванні, аплаце працы і інш.

Важным крокам у далейшым паглыбленні інтэграцыі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі стала падпісанне 2 красавіка 1997 года ў Маскве Дагавора аб Саюзе Беларусі і Расіі. Гэты дзень абвешчаны Днём яднання народаў Беларусі і Расіі. Неад'емнай часткай дагавора стаў Статут Саюза Беларусі і Расіі, якім прадугледжваецца забеспячэнне ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця абедзвюх краін, іх бяспекі, абараназдольнасці, узаемавыгаднага супрацоўніцтва з краінамі Еўропы і свету.

8 снежня 1999 года ў Маскве быў падпісаны Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. Беларуска-расійская інтэграцыя ўзнялася на якасна новую ступень. На долю Расіі прыходзіцца каля паловы агульнага аб’ёму знешняга гандлю Беларусі.

Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі ствараецца як добраахвотны і раўнапраўны саюз свабодных і суверэнных краін. Беларускі народ і кіраўніцтва беларускай дзяржавы робяць усё для таго, каб адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй былі добрасуседскімі і будаўніцтва Саюзнай дзяржавы на карысць беларускага і расійскага народаў паспяхова завяршылася.

Рэспубліка Беларусь развівае гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва не толькі з краінамі СНД, але і з дзяржавамі далёкага замежжа. У яе знешняй палітыцы выразна вызначыліся ўсходні і заходні вектары. Важнымі гандлёвымі партнёрамі Беларусі з’яўляюцца еўрапейскія краіны, у тым ліку Германія, Вялікабрытанія, Польшча, Нідэрланды, Літва, Латвія і інш. У 2002 годзе аб’ём гандлю з імі склаў каля 5 млрд. долараў.

Паспяхова развіваюцца палітычныя і гандлёва-эканамічныя сувязі паміж Рэспублікай Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікай. Знешнегандлёвы тавараабарот паміж краінамі складае каля 1 млрд. долараў. Рэспубліка Беларусь і Кітайская Народная Рэспубліка маюць аднолькавыя ці блізкія погляды на праблемы развіцця сусветнай цывілізацыі, падтрымліваюць адзін аднаго ў міжнародных арганізацыях. Станоўчы вопыт назапашаны ва ўзаемаадносінах паміж Беларуссю і такімі аўтарытэтнымі краінамі Азіі са значным вытворча-эканамічным патэнцыялам, як Індыя, Іран, В’етнам, краіны Персідскага заліва.

РБ пачала распрацоўку залежаў нафты і яе здабычу ў Венесуэле. У гэтую лацінаамерыканскую краіну Беларусь пастаўляе прадукцыю свайго машынабудавання, хімічнай прамысловасці, бытавыя тавары, ажыццяўляе там жыллёвае будаўніцтва. Паміж Беларуссю і Венесуэлай пашыраюцца маштабы і набіраюць высокія тэмпы палітычныя і гандлёва-эканамічныя сувязі. Гэтаму ў немалой ступені садзейнічаюць ўзаемныя візіты прэзідэнтаў абедзвюх краін.

Рэспубліка Беларусь прыцягвае ў сваю эканоміку капіталы і вопыт замежных інвестараў і міжнародных валютна-фінансавых арганізацый, стварае сумесныя прадпрыемствы, дазваляе замежным фірмам займацца на сваёй тэрыторыі бізнесам і прадпрыймальніцтвам.

Развіваецца супрацоўніцтва Беларусі і замежных краін у галіне навукі, літаратуры і мастацтва. Гэта сумесныя распрацоўкі беларускімі і замежнымі вучонымі навукова-даследчых тэм, пераклад і выданне за мяжой твораў беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, гастролі майстроў беларускай сцэны і дэманстрацыя работ беларускіх мастакоў і скульптараў у іншых краінах і г. д.

Адным з кірункаў міжнароднай дзейнасці Рэспублікі Беларусь з’яўляецца вырашэнне праблем, звязаных з ліквідацыяй вынікаў аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. Падчас катастрофы ў атмасферу была выкінута вялікая колькасць радыёактыўнага рэчыва, 70% якога выпала на тэрыторыю Беларусі. Забруджанай аказалася трэцяя частка плошчы рэспублікі, на якой пражывала больш за 2,2 млн. чалавек. У крытычным стане апынуліся 20% лясоў, 73 рэспубліканскія і 162 мясцовыя заказнікі, 336 помнікаў прыроды. Сярод іх Белавежская і Налібоцкая пушчы, Бярэзінскі і Прыпяцкі запаведнікі, Асвейскае водасховішча.

Нягледзячы на вялікія намаганні, зробленыя кіраўніцтвам краіны дзеля пераадолення наступстваў чарнобыльскай катастрофы, а таксама на дапамогу ўрадавых арганізацый і грамадскасці замежных краін, праблема Чарнобыля па сённяшні дзень застаецца вострай.

60. Культура Беларусі на сучасным этапе

Культура Беларусі канца ХХ – пачатку ХХ1 стст. мае свае асаблівыя адметнасці. Яна адрозніваецца як значнымі поспехамі і інавацыямі, так і ўзнікшымі ў новай культурна-гістарычнай абстаноўцы праблемамі. Новая інфармацыйная прастора зрабіла беларускую культуру больш адкрытай да сусветнай, што дазваляе шырэй выкарыстоўваць дасягненні апошняй, але і ў пэўнай меры, з другога боку, вядзе да страты нацыянальных адметнасцяў.

Пашырыўся ўплыў даволі нізкапробнай заходняй масавай культуры. Культура стала менш ідэалагізаванай, большая ўвага стала ўдзяляцца агульначалавечым каштоўнасцям. Але, з другога боку, дзяржава стала менш фінансаваць культуру, таму узмацніўся камерцыйны ўплыў з боку прыватнага капітала, што не заўсёды дадатна спрыяе на культурную каштоўнасць мастацкіх твораў. Радыкальныя эканамічныя, сацыяльныя, палітычныя змены 90 - х гадоў вызвалі значную цікавасць насельніцтва да сваёй культуры, традыцый беларускага народа. У 1991 г. былі прыняты законы «Аб адукацыі», «Аб культуры», асноўныя напрамкі нацыянальна-культурнага адраджэння вызначаны ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, прынятай у 1994 г.

У пастсавецкі перыяд назіраюцца станоўчыя тэндэнцыі ў развіцці сістэмы адукацыі. З'явіліся новыя тыпы навучальных устаноў – гімназіі, ліцэі, коледжы, здзейснены пераход на дзесяцібальную сістэму адзнак, уведзена тэставанне, шырока разгорнута камп'ютэрызацыя вучэбнага працэса. Згодна з Пастановай Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21 жніўня 1996 г. «Аб канцэпцыі рэформы агульнаадукацыйнай школы ў Рэспубліцы Беларусь» была распрацавана трохступенчатая мадэль адукацыі з пераходам на 12- гадовы тэрмін навучання. У красавіку 1999 г. урад Рэспублікі Беларусь зацвердзіў Праграму развіцця нацыянальнай сістэмы адукацыі на перыяд да 2010 г. Практыка паказала, што больш рацыянальны з'яўляецца 11-гадовае навучанне, таму з 2008 г. былі зроблены адпаведныя карэктывы.

Ствараюцца ўмовы для паглыбленага вывучэння асобных прадметаў у базавай школе і профільнага навучання ў старшых класах. Нягледзячы на дэмаграфічны спад, колькасць навучэнцаў у школах не зменшылася, у рэспубліцы дасягнуты 100% ахоп дзяцей навучаннем. Сталі шырока практыкавацца прадметныя алімпіяды, па выніках якіх пераможцы атрымліваюць права без іспытаў паступаць у ВНУ. Добрая якасць навучання ў беларускіх школах пацвярджае і паспяховы ўдзел школьнікаў ў міжнародных прадметных алімпіядах. У 2003 г. прыняты Закон РБ «Аб прафесійна- тэхнічнай адукацыі», згодна з якім праводзіцца работа па рацыяналізацыі і ўдасканаленню вучэбнага працэса ў сярэдне-спецыяльных навучальных установах, дзе займаюцца каля 130 тыс. навучэнцаў. За апошнія 20 гадоў амаль у два разы павялічылася колькасць ВНУ і студэнтаў, якія ў іх навучаюцца. Новым стала ўвядзенне платнай адукацыі пры захаванні неабходнай колькасці студэнтаў, якія вучацца за кошт дзяржавы, і з'яўленне, акрамя дзяржаўных ВНУ, сеткі камерцыйных навучальных устаноў. Усяго ў РБ налічваецца каля 60 ВНУ, у якіх займаецца каля 260 тыс. студэнтаў, што ў 4 разы болей у параўнанні з 1991 г. Узровень адукацыі ў Беларусі дасягнуў 99,6%, па паказчыкам сярэдняй і вышэйшай адукацыі яна выйшла на ўзровень вядучых еўрапейскіх дзяржаў. У 90-я гг. ў даволі складаным становішчы аказалася навука. Як вядома, яшчэ ў савецкі перыяд Беларусь адрознівалася сваім высокім навуковым патэнцыялам. Але складанае эканамічнае палажэнне ў перыяд перабудовы і асабліва «шокавай тэрапіі» прывялі да рэзкага зніжэння аб'ёмаў дзяржаўнага фінансавання навукі, што негатыўна адбілас на матэрыяльна-тэхнічнай базе і кадрах. Зменшыўся прыток моладзі ў навуку і, наадварот, павялічылася колькасць навукоўцаў, якія перайшлі ў камерцыйныя структуры або з'ехалі за мяжу, дзе ў той час яны маглі атрымаць лепшыя ўмовы для навуковай працы.

Каб выправіць палажэнне, у 1993 г. быў прыняты Закон «Аб асновах дзяржаўнай навукова-тэхнічнай палітыкі», згодна з якім было некалькі палепшана фінансаванне навукі, а адказнасць за развіццё фундаментальных навуковых даследаванняў ускладзена на Акадэмію навук Беларусі. 5 сакавіка 2002 г. Прэзідэнт РБ выдаў дэкрэт «Аб удасканаленні дзяржаўнага кіравання ў сферы навукі». Была створана сістэма дзяржаўнага кіравання, якая складаецца з Камітэта па навуцы і тэхналогіях пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, Вышэйшай атэстацыйнай камісіі (ВАК) і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У апошні час навука пачынае выходзіць на страчаныя раней рубяжы, стабільна развіваецца, пашыраюцца кантакты з навуковай супольнасцю замежных краін. Палітыка галоснасці і дэмакратызацыі жыцця, пераход да рыначных адносін, пабудова незалежнай беларускай дзяржаўнасці наклалі свой адбітак на развіццё літаратуры. З аднаго боку, з'явілася маса твораў невысокай пробы, камерцыйнага характару, сапраўднае мастацтва стала дарагім і недаступным для часткі насельніцтва, па фінансавым прычынам ускладнілася публікацыя высокамастацкіх твораў. З другога боку, ў культуры, асабліва літаратуры, з'явіліся напрамкі, тэмы, характэрныя для адраджэнчага перыяду, якія раней замоўчваліся. Тэму рэпрэсій узнялі ў сваіх творах С. Грахоўскі, Ф Аляхновіч, В. Быкаў. Адраджэнскімі матывамі прасякнуты кнігі Ніла Гілевіча, Рыгора Барадуліна, Алеся Разанава, Уладзіміра Някляева. Адной з важных тэм у літаратуры стала гістарычная. У жанры гістарычнай прозы плённа працуюць Л. Дайнэка, У. Арлоў, К. Тарасаў, В. Чаропка, А. Лойка, В. Іпатава. Экалагічная тэма, трагедыя Чарнобыля прагучалі ў творах І. Шамякіна, В. Казько, І. Пташнікава. Гэтыя напрамкі характэрны і для беларускай драматургіі. А Дудараў, С. Кавалёў звярнуліся да гістарычнага прошлага беларускага народа. М. Аржахоўскі, І. Сідарук, наадварот, звярнуліся ў сваіх п'есах да мадэрнісцкіх матываў.

Па-ранейшаму ў беларускай прозе, паэзіі, драматургіі распрацоўваецца тэма Вялікай Айчыннай вайны. Дальнейшае развіццё атрымала музычнае мастацтва. У галіне эстраднай музыкі плённа працуюць кампазітар І. Лучанок, Э. Ханок, В. Іваноў, Л. Захлеўны, Э. Зарэцкі, В. Раінчык, А. Елісеенкаў. Шмат зрабілі для беларускай музыкі кампазітары і выканаўцы В. Роўда, М. Казінец,, С. Картэс, Д. Смольскі, У. Солтан, а таксама вакальна- інструментальныя ансамблі «Песняры», «Верасы», «Сябры». Беларусь мае высокапрафесійныя музычныя дзяржаўныя калектывы, у тым ліку Дзяржаўны канцэртны аркестр РЬ пад кіраўніцтвам М. Фінберга.

Істотнымі падзеямі ў культурным жыцці рэспублікі сталі фестывалі музычнага мастацтва – «Славянскі базар» у Віцебску, «Залаты шлягер» у Магілёве, фестываль беларускай песні і паэзіі ў Маладзечне і інш.

Сярод асноўных напрамкаў развіцця беларускага жывапісу канца ХХ-пачатку ХХ1 стст., як і раней вызначаецца рэалістычная тэндэнцыя, прадстаўленая палотнамі мастакоў Мая Данцыга, Леаніда Шчамялёва, Міхаіла Савіцкага, Віктара Грамыка. Але ў той жа час ў мастацтве узмацніўся ўплыў мадэрна, дэкадэнса. Адкрыліся рад недзяржаўных галерэй сучаснага мастацтва, з'явіліся неафіцыйныя творчыя аб'яднанні. Нефармальны ўплыў адчуваецца ў карцінах мастакоў М. Селяшчука, Г. Скрыпнічэнка, В. Альшэўскага, У. Тоўсціка.

Новым ў беларускім мастацтве апошніх гадоў стала ўзмацненне гістарычнай тэмы, зварот да беларускага фальклору. Гэта характэрна для палотнаў А. Марачкіна, Ф. Янушкевіча, Г. Вашчанка. Гэтая ж тэма пераважае і ў творах манументальнага мастацтва. За апошнія дзесяцігоддзі ўстаноўлены помнікі К.Тураўскаму ў Тураве, Ф.Скарыне ў Лідзе, Рагнедзе і Ізяславу ў Заслаўі, Е.Полацкай ў Полацку, Мінску і Рэчыцы, С. Полацкаму ў Полацку, Я.Драздовічу і М.Гарэцкаму ў Мінску, М.Орду ў г. Іванава, Я.Чачоту ў в. Новая Мыш, М.Шагалу ў Віцебску. Новым стала таксама ўзвядзенне помнікам князям, якія далі імя таму ці іншаму гораду, напрыклад, князю Давыду ў г. Давыд-Гарадку. У цэлым жа беларуская мастацкая культура ў канцы ХХ- пачатку ХХI стст. набыла пэўныя рыс рамантызму.

Сучасная беларуская архітэктура характарызуецца адраджэннем гістарычных і нацыянальных традыцый у спалучэнні з новымі матэрыяламі, архітэктурнымі ідэямі і будаўнічымі тэхналогіямі. Да найбольш цікавых архітэктурных комплексаў можна аднесці будынкі Палаца Рэспублікі, аўтавакзала «Маскоўскі», новага чыгуначнага вакзала і нацыянальнай бібліятэкі ў Мінску, іншыя пабудовы ў гарадах рэспублікі.

У апошнія дзесяцігоддзі актывізавалася работа па рэстаўрацыі архітэктурных помнікаў прошлых стагоддзяў, у прыватнасці, Мірскага, Лідскага замкаў, Несвіжскага палаца, адноўлены будынак ратушы ў Мінску, Барысаглебскай царквы ў Гродна і інш.

Усё гэта дазваляе зрабіць вывад аб наяўнасці творчага спалучэння ў беларускай культуры нацыянальных традыцый і дасягненняў сучаснасці.


* БАК – Беларускі абласны камітэт пры Усерасійскім Савеце сялянскіх дэпутатаў. Дзейнічаў у лістападзе 1917 – 1918 гг. Створаны ў Петраградзе з дэлегатаў ад беларускіх губерняў на Усерасійскім з’ездзе сялянскіх дэпутатаў, членаў Устаноўчага сходу, а таксама прадстаўнікоў арміі і флоту. Уваходзілі Я.С. Канчар (старшыня), М. Гольман і П. Караткевіч (нам. старшыні), З. Сабалеўскі і іншыя (усяго 70 чалавек).

– Конец работы –

Эта тема принадлежит разделу:

Прадмет, значэнне і мэты курса Гісторыя Беларусі. Крыніцы па гісторыі Беларусі

Прадмет і задачы курса Гісторыя Беларусі кантэксце сусветнай цывілізацыі... Што сабой уя ляе гісторыя як навука Вытокі гісторыі адносяцца да старажытных... Прадметам гісторыі Беларусі з я ляецца вывучэнне асаблівасцей і заканамернасцей развіцця беларускага этнасу розных...

Если Вам нужно дополнительный материал на эту тему, или Вы не нашли то, что искали, рекомендуем воспользоваться поиском по нашей базе работ: Сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь

Что будем делать с полученным материалом:

Если этот материал оказался полезным ля Вас, Вы можете сохранить его на свою страничку в социальных сетях:

Все темы данного раздела:

Крыніцы і гістарыяграфія
Існуе думка, што гісторыя – гэта не навука, а хутчэй “палітыка, звернутая ў мінулае”. Сапраўды, ці могуць нашы веды аб мінулым быць аб’ектыўнымі і дакладнымі. Канешне, на ацэнку тых ці іншых гіс

Перыядызацыя курса
Гісторыя Беларусі падзяляецца на пэўныя перыяды. Тым не менш існуе праблема яе перыядызацыі. Яна вынікае перш за ўсё з вызначэння крытэрыяў, па якіх трэба вылучаць тыя ці іншыя этапы ў развіцці

Першабытн. грамадства як агульны этап у гісторыі чалавецтва. Каменны век на тэр. Беларусі
Гісторыя пачынаецца са з’яўленнем першага чалавека. На сёняшні дзень існуе шмат тэорый наконт таго, дзе і як адбылася гэта падзея. Многія з іх не маюць пад сабой ніякага навуковага абгрунтавання

Бронзавы век на Беларусі. З’яўленне індаеўрапейцаў і “Вялікае перасяленне народаў”. Балты на тэр. Беларусі
У канцы трэцяга – пачатку другога тысячагоддзя да н.э. пачынаецца новы перыяд, які атрымаў назву бронзавага веку. Ён доўжыўся да пачатку першага тысячагоддзя да н.э. Сваю назву гэты перыяд атрым

Жалезны век на тэрыторыі Беларусі. Паходжанне славян і славянская каланізацыя Беларусі
Пачатак I тысячагоддзя да н.э. (VIII – VII стст. да н. э.) з’яўляецца пачаткам жалезнага веку, які доўжыўся да VIII ст. н. э. Жалезны век падзяляюць на дзве часткі: ранні жалезны век (VIII – VII

Сацыяльна-эканамічнае развіццё першых дзяржаў-княстваў
Галоўнымі галінамі гаспадаркі на беларускіх землях у Х – ХШ стст. былі земляробства і жывёлагадоўля. Асноўнымі прыладамі апрацоўкі глебы ў гэты час з’яўляліся саха і рала, а распаўсюджанымі сель

Феадальная раздробленасць. Барацьба з крыжацкай агрэсіяй і набегамі татара-манголаў
Пасля смерці Усяслава Чарадзея Полацкае княства было падзелена на шэраг удзельных княстваў. У канцы ХІ – першай палове ХІІ стст. узніклі Менскае, Віцебскае, Друцкае, Лагойскае і іншыя княствы. У

Дзяржаўны і грамадскі лад ВКЛ. Сацыяльна-эканамічн. развіцце беларускіх зямель ў складзе ВКЛ
У кіраўніцтве дзяржавай вялікі князь абапіраўся на двухпалатны дарадчы орган: вялікакняжацкую раду (паны-рада) і сойм (сход прадстаўнікоў шляхты, магнатаў, службовых асоб). У склад паноў-рады ўв

Асноўныя накірункі знешняй палітыкі Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага
Знешнепалітычнае становішча ВКЛ было даволі складаным. З канца ХІІІ стагодзя па 1410 год крыжаносцы больш 140 разоў здзяйснялі набегі на Літву і Беларусь, руйнуючы землі Панямоння і Падзвіння. З

Канцэпцыі паходжання беларусаў. Развіццё беларускага этнасу
Існуе некалькі канцэпцый этнагенезу беларусаў. У к. ХХ ст. ўзнікла тэорыя, згодня з якой узнікненне беларускага этнасу тлумачыцца славяна-балцкім сінтэзам, інакш кажучы, балты с

Рэлігійныя адносіны ў Рэчы Паспалітай. Брэсцкая царкоўная ўнія і яе вынікі для Беларусі
Палітычная сітуацыя і сацыяльныя адносіны у РП у значнай ступені былі абумоўлены рэлігійнымі абставінамі. У XVI стагоддзі ў Еўропе шырока разгарнуўся рэфармацыйны рух. У выніку я

Люблінская унія 1569 года. Утварэнне Рэчы Паспалітай і яе палітычны лад
Перыяд уваходжання беларускіх зямель у склад Рэчы Паспалітай ахоплівае больш за 200 гадоў, што складае пятую частку пісьмова вядомай гісторыі Беларусі. Адзіная дзяржава ВКЛ і Пол

Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў XVII – XVIII стст.
Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай адбывалася ва ўмовах амаль бесперапынных войнаў. Ад іх асабліва пацярпелі ўсходнія тэрыторыі Беларусі, сумежныя з маскоўскай дзя

Беларусь у вайне 1812 года. Грамадска-палітычны рух у першай палове XIX стагоддзя
У канцы ХVIII ст. у Францыі да ўлады прыйшоў Напалеон Банапарт, які абвясціў сябе імператарам і падпарадкаваў амаль усю Еўропу. Каб спыніць французскую агрэсію і распаўсюджанне рэвалюцыі, буйней

Сацыяльна эканамічнае развіццё беларускіх зямель у першай палове XIX стагоддзя
У канцы ХVІІІ – першай палове ХІХ ст. галоўнымі ўласнікамі капіталаў у Беларусі былі памешчыкі. Яны імкнуліся пашыраць свае даходы, таму стваралі у сваіх маёнтках розныя прамысловыя прадпрыемств

Адмена прыгоннага права і буржуазныя рэформы другой паловы XIX стагоддзя
У сяр. 19-га ст. Расійская імперыя перажывала глыбокі сістэмны крызіс – эканамічны, ваенны, палітычны. Далейшае развіццё сельскай гаспадаркі і прамысловасці пры захаванні прыгонных адносін стала

Развіццё капіталізма ў сельскай гаспадарцы і прамысловасці
У 60 – 70-я гады XIX стагоддзя у памешчыцкай гаспадарцы была ўстаноўлена пераходная форма гаспадарання – “адпрацовачная сістэма”, якая злучала рысы феадальнай і капіталістычнай сістэм. Яе сутнас

Фарміраванне беларускай нацыі. 1-я сусветная вайна і Беларусь
У другой палове XIX стагоддзя працягвалася фарміраванне беларускай нацыі, хаця гэты працэс ішоў даволі складана з-за этнічнай рознастайнасці насельніцтва, адрозненняў у рэлігіі. Тым не менш усё

Абвастрэнне сацыяльных супярэчнасцей
Цяжкія умовы жыцця сялян і рабочых, адсутнасць палітычных свабод і немагчымасць змяніць да лепшага іх жыццё легальнымі сродкамі заканамерна вялі да ўзнікнення падпольных рэвалюцыйных арганізацый

Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 года і нацыянальна-дзяржаўнае самавызначэнне Беларусі. Першы Усебеларускі з’езд (снежань 1917 г.) і яго рашэнні
Узброенае паўстанне, узнятае бальшавікамі 25 кастрычніка 1917 года ў Петраградзе, паклала пачатак новаму этапу рэвалюцыі ў Расіі. Часовы ўрад і яго адміністрацыя на месцах пасля звяржэння царска

Самавызначэнне Беларусі на савецкай аснове. Утварэнне ССРБ і ЛітБел
10 снежня 1918 года, пасля лістападаўскай рэвалюцыі ў Германіі і дэнансацыі Брэсцкага дагавора германскія войскі пакінулі Мінск, які быў хутка заняты Чырвонай Арміяй. Але Савецкі ўрад не спяшаўс

БССР у гады новай эканамічнай палітыкі
Першая сусветная вайна, грамадзянская вайна, польская інтэрвенцыя,пасляваенная разруха выклікалі палітычны і эканамічны крызіс у БССР. Становішча пагаршалася ў сувязі з працягам палітыкі “ваенна

Палітыка беларусізацыі, яе асноўныя напрамкі і вынікі
Назву “беларусізацыя” атрымала палітыка нацыянальна-дзяржаўнага і нацыянальна-культурнага будаўніцтва ў БССР, якая праводзілася КПБ(б) у перыяд з 1924 года да канца 1920-х гадоў. Пачатак дзяржаў

Асаблівасці правядзення індустрыялізацыі і калектывізацыі ў БССР
У к. ХІХ ст. на Захадзе пачалася другая хваля “прамысловай рэвалюцыі”, узнікла канвеерная вытворчасць (так званы “фардызм”, які з’явіўся спачатку ў ЗША). У СССР у 20-я гады ХХ ст. назіраліся пэў

Усталяванне камандна-адміністратыўнай сістэмы ў СССР, у тым ліку і ў БССР
Асноўныя падзеі грамадска-палітычнага жыцця БССР у канцы 20-х – 30-я гг. ХХ стагоддзя былі звязаны са спыненнем новай эканамічнай палітыкі і беларусізацыі, разгортваннем палітычных рэпрэсій і аб

Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі. Эвакуацыйныя мерапрыемствы
Раніцай 22 чэрвеня 1941 года германскія войскі ўварваліся ў межы СССР на ўсім працягу заходняй мяжы ад Балтыкі да Карпат. Пачалася вайна, якая нашмат пераўзыходзіла ўсе папярэднія па маштабах ба

Акупацыйны рэжым, яго формы і метады
Да пачатку верасня 1941 годса на ўсёй тэрыторыі Беларусі быў усталяваны акупацыйны рэжым, які працягваўся тры гады, да вызвалення рэспублікі ў 1944 годзе падчас аперацыі "Баграціён". П

Барацьба супраць нацысцкай Германіі на акупіраванай тэрыторыі
З першых дзён вайны на акупіраванай тэрыторыі разгарнулася масавая антыфашысцкая барацьба. Найбольш яркімі яе праявамі сталі партызанскі і падпольны рух. СССР уступіў у вайну неп

Аперацыя «Баграціён». Вызваленне тэрыторыі БССР
Вызваленне тэрыторыі Беларусі пачалося у выніку наступлення Чырвонай Арміі пасля перамогі пад Курскам. У час бітвы за Днепр (жнівень-снежань 1943 г.) 23 верасня 1943 года быў вызвалены першы раё

Распад СССР. Абвяшчэнне Рэспублікі Беларусь
1990 год стаў пераломным, лёсавызначальным годам у гісторыі Савецкай дзяржавы. Гэта было звязана са значнымі пераменамі ў палітычнай гісторыі СССР. У сакавіку 1990 года нечарговы Трэці з’езд нар

Грамадска-палітычнае развіццё Рэспублікі Беларусь у другой палове 1990-х гг. – пач. XXI ст.
Стварэнне ў 1991 г. суверэннай дзяржавы – Рэспублікі Беларусь выклікала неабходнасць афармлення яе нацыянальнай дзяржаўнасці. Перш за ўсё патрабавалася стварыць такую мадэль дзяржаўнага ладу, як

Хотите получать на электронную почту самые свежие новости?
Education Insider Sample
Подпишитесь на Нашу рассылку
Наша политика приватности обеспечивает 100% безопасность и анонимность Ваших E-Mail
Реклама
Соответствующий теме материал
  • Похожее
  • Популярное
  • Облако тегов
  • Здесь
  • Временно
  • Пусто
Теги