рефераты конспекты курсовые дипломные лекции шпоры

Реферат Курсовая Конспект

Рэлігійныя адносіны ў Рэчы Паспалітай. Брэсцкая царкоўная ўнія і яе вынікі для Беларусі

Рэлігійныя адносіны ў Рэчы Паспалітай. Брэсцкая царкоўная ўнія і яе вынікі для Беларусі - раздел Образование, Прадмет, значэнне і мэты курса Гісторыя Беларусі. Крыніцы па гісторыі Беларусі Палітычная Сітуацыя І Сацыяльныя Адносіны У Рп У Значнай Ступені Былі Абум...

Палітычная сітуацыя і сацыяльныя адносіны у РП у значнай ступені былі абумоўлены рэлігійнымі абставінамі.

У XVI стагоддзі ў Еўропе шырока разгарнуўся рэфармацыйны рух. У выніку яго да 60-х гадоў у пратэстантызм перайшла большасць беларускіх магнатаў і значная частка шляхты. Простае ж насельніцтва ВКЛ па-ранейшаму належыла да праваслаўнай царквы, якая іерархічна была падначалена Маскоўскай мітраполіі. У канцы XVI стагоддзя сітуацыя яшчэ больш змянілася на карысць Масквы, якая аб’явіла сябе “трэцім Рымам” і стала цэнтрам праваслаў’я ў Усходняй Еўропе. Залежнасць праваслаўнай царквы ВКЛ ад Масквы давала апошняй магчымасць умешвацца ва ўнутраная справы ВКЛ пад сцягам абароны аднаверцаў. Польша, безумоўна, не магла з гэтым змірыцца. Дзяржаўны саюз яна хацела замацаваць духоўным, рэлігійным, ідэалагічным.

Для пашырэння і насаджэння каталіцкай веры ў ВКЛ выкарыстоўваліся розныя сродкі, але ударнай сілай быў ордэн езуітаў. Ордэн езуітаў (слуг Ісуса Хрыста) быў створаны ў 1534 годзе іспанцам Ігнаціем Лайолай для барацьбы з Рэфармацыяй у Заходняй Еўропе. Ён уяўляў сабой напалову манашскую, напалову вайсковую арганізацыю з жорсткай субардынацыяй і жалезнай дысцыплінай. Узначальваў ордэн генерал. Езуіты кіраваліся прынцыпам – “Мэта апраўдвае сродкі“. Ордэн актыўна падтрымліваўся і фінансаваўся Ватыканам. З дапамогай ордэна езуітаў каталіцкая царква змагла падавіць Рэфармацыю ў Заходняй Еўропе (Варфаламеўская ноч 24 жніўня 1572 г.) і ў Рэчы Паспалітай.

У ВКЛ першыя езуіты з’явіліся ў 1570 годзе. Сюды былі накіраваны таленавітыя багасловы, прапаведнікі, літаратары. Пры падтрымцы каралеўскай улады ў ВКЛ пачалі будавацца каталіцкія касцёлы. Служба ў гэтых касцёлах была шыкоўнай і багатай, выкарыстоўваўся арган. Пры касцёлах ствараліся тэатры, бібліятэкі, адкрываліся аптэкі, прыюты для дзяцей. Езуіты фактычна ўзялі ў свае рукі справу адукацыі. Яны пранікалі ў дамы шляхты ў якасці хатніх настаўнікаў і насаджалі ў шляхецкіх сем’ях каталіцкія ідэі. Езуіты адкрывалі на тэрыторыі ВКЛ свае шматлікія навучальныя ўстановы (калегіумы) і праз іх ўплывалі на моладзь. Ужо ў 1570 годзе ў Вільні быў адкрыты першы калегіум, а ў 1579 годзе. на базе яго была створана Віленская акадэмія (пазней – універсітэт) – першая ВНУ у Усходняй Еўропе. У 1570 – 1580 гг. езуіцкія калегіумы былі заснаваны ў Полацку, Нясвіжы, Оршы, Брэсце, Пінску, Мінску, Віцебску, Слуцку, Гародні і іншых гарадах Беларусі. Усяго ў канцы XVI – пачатку XVII ст.ст. езуіты стварылі на беларускіх землях 91 апорны пункт (11 калегіумаў, 5 рэзідэнцый, 75 місій).

Акрамя ордэна езуітаў на Беларусі дзейнічалі яшчэ 18 мужчынскіх і 7 жаночых каталіцкіх ордэнаў (бернардзінцы, францысканцы, дамініканцы, кармеліты, канонікі, піяры, картузы, аўгусцінцы і г.д.). Уся гэта армія мела адну мэту: прапагандаваць, распаўсюджаваць і замацоўваць ідэі каталіцтва і інтарэсы Ватыкана.

Паступова адноўленае і ўзмоцненае езуітамі каталіцтва пачало выцясняць іншыя веравызнанні. Беларуская знаць пачала пакідаць не толькі пратэстанства, але і праваслаўе і пераходзіць у каталіцтва. У канцы XVI – пачатку XVII ст.ст. гэты рух набыў масавы характар. Да канца XVII стагоддзя контррэфармацыя ў ВКЛ перамагла. Такія буйныя княскія дынастыі, як Радзівілы, Валовічы, Хацкевічы, Тышкевічы і інш., цалкам сталі каталіцкімі, а сыны лідэра Рэфармацыі Мікалая Радзівіла Чорнага адшуквалі і палілі пратэстанцкія кнігі, выдадзеныя некалі іх бацькам.

Разам з верай беларуская шляхта засвойвала польскую мову, польскую культуру, польскі лад жыцця і паступова пачынала лічыць сябе палякамі. У 1696 годзе са згоды беларускай шляхты ў ВКЛ была ліквідавана нават дзяржаўнасць беларускай мовы.

Аднак не так лёгка было навязаць каталіцкую веру простому народу, які па традыцыі прытрымліваўся праваслаўя. Таму каталіцкі касцёл і перш за ўсё езуіты пачалі шукаць абходныя шляхі. Езуіты прапанавалі заключыць унію паміж праваслаўнай і каталіцкай царквой , каб паступова і непрыкметна перавесці просты народ ў каталіцтва.

Ідэю царкоўнай уніі падтрымала значная частка праваслаўных святароў, якія жадалі мець такія ж прывілегіі, як і католікі. Ідэю уніі падтрымала і кіраўніцтва ВКЛ (Леў Сапега), спадзяючыся з дапамогай уніі пазбегнуць рэлігійнага супрацьстаяння ў дзяржаве. У пачатку 90-х гадоў XVI стагоддзя пачаліся тайныя перагаворы з Ватыканам, актыўнымі ўзельнікамі якіх былі Іпацій Пацей і Кірыла Цярлецкі. У снежні 1595 года яны паехалі ў Ватыкан, дзе ва ўрачыстай абстаноўцы былі падпісаны 33 артыкулы царкоўнай згоды. У гонар гэтага Папа Рымскі Клімент VIII загадаў нават выбіць медаль, дзе беларуска-украінскія іерархі стаяць на каленях і просяць уніі, а знізу надпіс “На схіленне рускіх”.

У кастрычніку 1596 года Берасцейскі царкоўны сабор зацвердзіў унію і стварыў уніяцкую царкву, якая мела наступныя асаблівасці. Уніяцкая царква падпарадкоўвалася ўжо не Маскве, а папе Рымскаму. Уніяцкая царква прызнавала асноўныя дагматы каталіцкага веравучэння. Набажэнствы вяліся на зразумелай простаму народу беларускай мове, захоўваліся праваслаўныя (грэчаскія) абрады. Таму уніяцкая царква досыць часта называецца грэка-каталіцкай.

У гістарыяграфіі ёсць две супрацьлеглыя ацэнкі Берасцейскай царкоўная уніі і уніяцкай царквы.

Рускія і савецкія гісторыкі, праваслаўныя іерархі лічылі і лічаць унію хітрым езуіцкім сродкам акаталічвання і апалячвання беларуска-украінскага насельніцтва. Яны сцвярджаюць, што унія была навязана Ватыканам і каталіцкай Польшчай. Насельніцтва Беларусі пераводзілася ва уніяцтва прымусова. Правы праваслаўных ушчамляліся, у іх забіралі цэрквы і манастыры, пачалі называць схізматыкамі і дысідэнтамі. Яны лічаць, што унія прынесла на Беларусь не згоду, а разлад і рэлігійную барацьбу. У якасці прыклада прыводзіцца забойства ў Віцебску ў 1623 годзе уніяцкага епіскапа Ісафата Кунцэвіча.

Другі пункт погляду на уніяцкую царкву маюць гісторыкі нацыянальнай арыентацыі. Яны лічаць уніяцкую царкву беларускай нацыянальнай царквою, якая выратавала беларускі народ ад апалячвання і русіфікацыі, дзякуючы таму што багаслужэнні ўніяцкая царква вяла на беларускай мове. Акрамя таго, на іх думку, уніяцкая царква фарміравала нацыянальную самасвядомасць беларусаў, так як уніяты добра ведалі, што яны не палякі і не рускія.

Спрэчкі вакол уніяцтва працягваюцца. Безумоўна адно: уніяцкая царква аслабіла на Беларусі пазіцыі праваслаўя і палітычны ўплыў з Усходу, і яшчэ больш узмацніла становішча каталіцкага касцёла і Папы Рымскага. Шматканфесійнасць, супрацьстаянне канфесій і рэлігійная барацьба таксама былі прычынай палітычнай слабасці і нестабільнасці Рэчы Паспалітай.

Уніяцкая царква існавала на Беларусі да 1839 г. У гэты час уніятамі лічылі сябе ужо 75 – 80% насельніцтва Беларусі. І сёння на Беларусі існуюць уніяцкія абшчыны.

15. Люблінская унія і ўтварэнне Рэчы Паспалітай. Умовы аб’яднання ВКЛ і Польшчы

– Конец работы –

Эта тема принадлежит разделу:

Прадмет, значэнне і мэты курса Гісторыя Беларусі. Крыніцы па гісторыі Беларусі

Прадмет і задачы курса Гісторыя Беларусі кантэксце сусветнай цывілізацыі... Што сабой уя ляе гісторыя як навука Вытокі гісторыі адносяцца да старажытных... Прадметам гісторыі Беларусі з я ляецца вывучэнне асаблівасцей і заканамернасцей развіцця беларускага этнасу розных...

Если Вам нужно дополнительный материал на эту тему, или Вы не нашли то, что искали, рекомендуем воспользоваться поиском по нашей базе работ: Рэлігійныя адносіны ў Рэчы Паспалітай. Брэсцкая царкоўная ўнія і яе вынікі для Беларусі

Что будем делать с полученным материалом:

Если этот материал оказался полезным ля Вас, Вы можете сохранить его на свою страничку в социальных сетях:

Все темы данного раздела:

Крыніцы і гістарыяграфія
Існуе думка, што гісторыя – гэта не навука, а хутчэй “палітыка, звернутая ў мінулае”. Сапраўды, ці могуць нашы веды аб мінулым быць аб’ектыўнымі і дакладнымі. Канешне, на ацэнку тых ці іншых гіс

Перыядызацыя курса
Гісторыя Беларусі падзяляецца на пэўныя перыяды. Тым не менш існуе праблема яе перыядызацыі. Яна вынікае перш за ўсё з вызначэння крытэрыяў, па якіх трэба вылучаць тыя ці іншыя этапы ў развіцці

Першабытн. грамадства як агульны этап у гісторыі чалавецтва. Каменны век на тэр. Беларусі
Гісторыя пачынаецца са з’яўленнем першага чалавека. На сёняшні дзень існуе шмат тэорый наконт таго, дзе і як адбылася гэта падзея. Многія з іх не маюць пад сабой ніякага навуковага абгрунтавання

Бронзавы век на Беларусі. З’яўленне індаеўрапейцаў і “Вялікае перасяленне народаў”. Балты на тэр. Беларусі
У канцы трэцяга – пачатку другога тысячагоддзя да н.э. пачынаецца новы перыяд, які атрымаў назву бронзавага веку. Ён доўжыўся да пачатку першага тысячагоддзя да н.э. Сваю назву гэты перыяд атрым

Жалезны век на тэрыторыі Беларусі. Паходжанне славян і славянская каланізацыя Беларусі
Пачатак I тысячагоддзя да н.э. (VIII – VII стст. да н. э.) з’яўляецца пачаткам жалезнага веку, які доўжыўся да VIII ст. н. э. Жалезны век падзяляюць на дзве часткі: ранні жалезны век (VIII – VII

Сацыяльна-эканамічнае развіццё першых дзяржаў-княстваў
Галоўнымі галінамі гаспадаркі на беларускіх землях у Х – ХШ стст. былі земляробства і жывёлагадоўля. Асноўнымі прыладамі апрацоўкі глебы ў гэты час з’яўляліся саха і рала, а распаўсюджанымі сель

Феадальная раздробленасць. Барацьба з крыжацкай агрэсіяй і набегамі татара-манголаў
Пасля смерці Усяслава Чарадзея Полацкае княства было падзелена на шэраг удзельных княстваў. У канцы ХІ – першай палове ХІІ стст. узніклі Менскае, Віцебскае, Друцкае, Лагойскае і іншыя княствы. У

Дзяржаўны і грамадскі лад ВКЛ. Сацыяльна-эканамічн. развіцце беларускіх зямель ў складзе ВКЛ
У кіраўніцтве дзяржавай вялікі князь абапіраўся на двухпалатны дарадчы орган: вялікакняжацкую раду (паны-рада) і сойм (сход прадстаўнікоў шляхты, магнатаў, службовых асоб). У склад паноў-рады ўв

Асноўныя накірункі знешняй палітыкі Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага
Знешнепалітычнае становішча ВКЛ было даволі складаным. З канца ХІІІ стагодзя па 1410 год крыжаносцы больш 140 разоў здзяйснялі набегі на Літву і Беларусь, руйнуючы землі Панямоння і Падзвіння. З

Канцэпцыі паходжання беларусаў. Развіццё беларускага этнасу
Існуе некалькі канцэпцый этнагенезу беларусаў. У к. ХХ ст. ўзнікла тэорыя, згодня з якой узнікненне беларускага этнасу тлумачыцца славяна-балцкім сінтэзам, інакш кажучы, балты с

Люблінская унія 1569 года. Утварэнне Рэчы Паспалітай і яе палітычны лад
Перыяд уваходжання беларускіх зямель у склад Рэчы Паспалітай ахоплівае больш за 200 гадоў, што складае пятую частку пісьмова вядомай гісторыі Беларусі. Адзіная дзяржава ВКЛ і Пол

Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў XVII – XVIII стст.
Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай адбывалася ва ўмовах амаль бесперапынных войнаў. Ад іх асабліва пацярпелі ўсходнія тэрыторыі Беларусі, сумежныя з маскоўскай дзя

Беларусь у вайне 1812 года. Грамадска-палітычны рух у першай палове XIX стагоддзя
У канцы ХVIII ст. у Францыі да ўлады прыйшоў Напалеон Банапарт, які абвясціў сябе імператарам і падпарадкаваў амаль усю Еўропу. Каб спыніць французскую агрэсію і распаўсюджанне рэвалюцыі, буйней

Сацыяльна эканамічнае развіццё беларускіх зямель у першай палове XIX стагоддзя
У канцы ХVІІІ – першай палове ХІХ ст. галоўнымі ўласнікамі капіталаў у Беларусі былі памешчыкі. Яны імкнуліся пашыраць свае даходы, таму стваралі у сваіх маёнтках розныя прамысловыя прадпрыемств

Адмена прыгоннага права і буржуазныя рэформы другой паловы XIX стагоддзя
У сяр. 19-га ст. Расійская імперыя перажывала глыбокі сістэмны крызіс – эканамічны, ваенны, палітычны. Далейшае развіццё сельскай гаспадаркі і прамысловасці пры захаванні прыгонных адносін стала

Развіццё капіталізма ў сельскай гаспадарцы і прамысловасці
У 60 – 70-я гады XIX стагоддзя у памешчыцкай гаспадарцы была ўстаноўлена пераходная форма гаспадарання – “адпрацовачная сістэма”, якая злучала рысы феадальнай і капіталістычнай сістэм. Яе сутнас

Фарміраванне беларускай нацыі. 1-я сусветная вайна і Беларусь
У другой палове XIX стагоддзя працягвалася фарміраванне беларускай нацыі, хаця гэты працэс ішоў даволі складана з-за этнічнай рознастайнасці насельніцтва, адрозненняў у рэлігіі. Тым не менш усё

Абвастрэнне сацыяльных супярэчнасцей
Цяжкія умовы жыцця сялян і рабочых, адсутнасць палітычных свабод і немагчымасць змяніць да лепшага іх жыццё легальнымі сродкамі заканамерна вялі да ўзнікнення падпольных рэвалюцыйных арганізацый

Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 года і нацыянальна-дзяржаўнае самавызначэнне Беларусі. Першы Усебеларускі з’езд (снежань 1917 г.) і яго рашэнні
Узброенае паўстанне, узнятае бальшавікамі 25 кастрычніка 1917 года ў Петраградзе, паклала пачатак новаму этапу рэвалюцыі ў Расіі. Часовы ўрад і яго адміністрацыя на месцах пасля звяржэння царска

Самавызначэнне Беларусі на савецкай аснове. Утварэнне ССРБ і ЛітБел
10 снежня 1918 года, пасля лістападаўскай рэвалюцыі ў Германіі і дэнансацыі Брэсцкага дагавора германскія войскі пакінулі Мінск, які быў хутка заняты Чырвонай Арміяй. Але Савецкі ўрад не спяшаўс

БССР у гады новай эканамічнай палітыкі
Першая сусветная вайна, грамадзянская вайна, польская інтэрвенцыя,пасляваенная разруха выклікалі палітычны і эканамічны крызіс у БССР. Становішча пагаршалася ў сувязі з працягам палітыкі “ваенна

Палітыка беларусізацыі, яе асноўныя напрамкі і вынікі
Назву “беларусізацыя” атрымала палітыка нацыянальна-дзяржаўнага і нацыянальна-культурнага будаўніцтва ў БССР, якая праводзілася КПБ(б) у перыяд з 1924 года да канца 1920-х гадоў. Пачатак дзяржаў

Асаблівасці правядзення індустрыялізацыі і калектывізацыі ў БССР
У к. ХІХ ст. на Захадзе пачалася другая хваля “прамысловай рэвалюцыі”, узнікла канвеерная вытворчасць (так званы “фардызм”, які з’явіўся спачатку ў ЗША). У СССР у 20-я гады ХХ ст. назіраліся пэў

Усталяванне камандна-адміністратыўнай сістэмы ў СССР, у тым ліку і ў БССР
Асноўныя падзеі грамадска-палітычнага жыцця БССР у канцы 20-х – 30-я гг. ХХ стагоддзя былі звязаны са спыненнем новай эканамічнай палітыкі і беларусізацыі, разгортваннем палітычных рэпрэсій і аб

Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі. Эвакуацыйныя мерапрыемствы
Раніцай 22 чэрвеня 1941 года германскія войскі ўварваліся ў межы СССР на ўсім працягу заходняй мяжы ад Балтыкі да Карпат. Пачалася вайна, якая нашмат пераўзыходзіла ўсе папярэднія па маштабах ба

Акупацыйны рэжым, яго формы і метады
Да пачатку верасня 1941 годса на ўсёй тэрыторыі Беларусі быў усталяваны акупацыйны рэжым, які працягваўся тры гады, да вызвалення рэспублікі ў 1944 годзе падчас аперацыі "Баграціён". П

Барацьба супраць нацысцкай Германіі на акупіраванай тэрыторыі
З першых дзён вайны на акупіраванай тэрыторыі разгарнулася масавая антыфашысцкая барацьба. Найбольш яркімі яе праявамі сталі партызанскі і падпольны рух. СССР уступіў у вайну неп

Аперацыя «Баграціён». Вызваленне тэрыторыі БССР
Вызваленне тэрыторыі Беларусі пачалося у выніку наступлення Чырвонай Арміі пасля перамогі пад Курскам. У час бітвы за Днепр (жнівень-снежань 1943 г.) 23 верасня 1943 года быў вызвалены першы раё

Распад СССР. Абвяшчэнне Рэспублікі Беларусь
1990 год стаў пераломным, лёсавызначальным годам у гісторыі Савецкай дзяржавы. Гэта было звязана са значнымі пераменамі ў палітычнай гісторыі СССР. У сакавіку 1990 года нечарговы Трэці з’езд нар

Грамадска-палітычнае развіццё Рэспублікі Беларусь у другой палове 1990-х гг. – пач. XXI ст.
Стварэнне ў 1991 г. суверэннай дзяржавы – Рэспублікі Беларусь выклікала неабходнасць афармлення яе нацыянальнай дзяржаўнасці. Перш за ўсё патрабавалася стварыць такую мадэль дзяржаўнага ладу, як

Сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь
3 ліквідацыяй СССР і стварэннем суверэнных дзяржаў рыначныя рэформы ўступілі ў новую фазу. Яны пачалі праводзіцца па заходніх рэцэптах, у першую чаргу, па рэцэптах “шокавай тэрапіі” Міжнароднага

Хотите получать на электронную почту самые свежие новости?
Education Insider Sample
Подпишитесь на Нашу рассылку
Наша политика приватности обеспечивает 100% безопасность и анонимность Ваших E-Mail
Реклама
Соответствующий теме материал
  • Похожее
  • Популярное
  • Облако тегов
  • Здесь
  • Временно
  • Пусто
Теги