рефераты конспекты курсовые дипломные лекции шпоры

Реферат Курсовая Конспект

Асветніцтва

Асветніцтва - раздел Кулинария, Установа адукацыі Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка Асветніцтва – 1) Ідэалогія Буржуазіі Ў Перыяд Першапачатковага Накаплення Кап...

Асветніцтва – 1) ідэалогія буржуазіі ў перыяд першапачатковага накаплення капіталу; 2) культурны рух, які пашырыўся ў Еўропе ў ХУШ ст.; 3) комплекс ідэй, на аснове якіх узнікла спецыфічная мастацка-эстэтычная сістэма; 4) “у вузкім сэнсе слова – буржуазная ідэалогія, якія адмаўляе неабходнасць ужывання рэвалюцыйных метадаў для пераўтварэння аджылага сацыяльнага ладу” (ФЭС). Тэрмін упершыню скарыстаны Вальтэрам і Гердэрам. Ідэалогія Асветніцтва ўзнікла ў Англіі (Джон Лок). У Францыі (Ш.Л.Мантэкс’ё, Вальтэр) спрыяе выспяванню рэвалюцыйнага руху, а з 2-й пал. ХУШ і ў пач. ХІХ ст. пашыраецца ў Германіі (Г.Э.Лесінг, І.Кант), Расіі (А.Радзішчаў), на Беларусі (К.Нарбут, М.Пачобут-Адляніцкі; А.Снядэцкі, А.Доўгірд і інш.), дзе было звязана з французскім, рускім, польскім, літоўскім і украінскім асветніцтвам. У філасофіі – думкі пра неабходнасць буржуазна-дэмакратычных сацыяльных пераўтварэнняў (Вальтэр, Я.Снядэцкі); матэрыялізм (Д.Дзідро, А.Радзішчаў).

Тыпалогія Асветніцтва:

1) Скіравана на знішчэнне рэшткаў феадальнай сістэмы і яе абмежаванняў.

2) Культ Розуму і Навукі. Паводле Канта, розум неабходны для рэалізацыі сацыяльнага прагрэсу (у гэтым бачыў сутнасць А. як гіст.эпохі ў развіцці чалавецтва). З ХУІІ ст. ідэі навуковага спасціжэння свету і апоры на розум перайшлі ў практыку ХУШ ст.і пашырылі пры гэтым сферы свайго ўжытку. Разумным прызнавалася тое, што адпавядала інтарэсам свабоднага чалавека, г.зн. чалавека, не скутага старымі ўмоўнасцямі, феадальнымі ланцугамі, іерархічнымі сувязямі і залежнасцю ад сацыяльнага асяроддзя. Формула асветніцкіх ідэй – “Асвета з падамогай святла розуму”.

3) Ідэя “свабоднага чалавека” (сінонімы: “прыродны”, “натуральны”, “дабрачынны”, “чысты”, “эмпірычны” чалавек і інш.) – чалавека, свабоднага ад усяго іншага, акрамя правоў, дадзеных яму самой прыродай. Гэтыя правы вызначаны яшчэ ў антычнасці: права на шчаслівае жыццё, ахову здароўя, самастойнае мысленне, прыватную ўласнасць і яе свабоднае выкарыстанне. Англійскі філосаф Джон Лок паўтараў: “Натуральны стан ёсць стан свабоды, але не свавольства, ён кіруе законамі прыроды, якім усякі павінен падпарадкоўвацца: розум, які адкрывае гэтыя законы, вучыць людзей, што ніхто не мае права шкодзіць жыццю, здароўю, свабодзе, маёмасці іншага”. Паколькі прырода “дае” ўсім роўныя правы, значыць, вылучалася ідэя “роўнасці” ўсіх людзей (у гады Вялікай французскай рэвалюцыі гэта ідэя прагучыць у лозунгу “Свабоды, роўнасці, братэрства!”).

4) Асветнікі лічылі, што па сваёй прыродзе чалавек добры. Паводле англійскага філосафа Шэфтсберы, у чалавека закладзена “прыроджанае маральнае пачуццё” і ён імкнецца да дабра, ісціны, прыгажосці. Зло нараджаецца ў выніку ўплыву сацыяльнага асяроддзя. Таму асветнікі бачылі два шляхі змянення грамадства – гвалтоўны (рэвалюцыйны, шляхам народнай рэвалюцыі) і негвалтоўны.

5) Асветнікі прапаноўвалі і вывучалі розныя шляхі негвалтоўнага пераўтварэння грамадства:

А) Стваральная праца. Гэта ідэя прагучала ў рамане Д.Дэфо “Рабінзон Круза”. У апошнім маналогу Фаўста з аднайменнай трагедыі Гётэ ўслаўляецца “свабодны люд і радасная праца”, якія “шчаслівым зробяць гэты ўбогі край”. Была пашырана “тэорыя малых спраў”: так, Кандыд, герой аднайменнай аповесці Вальтэра, сцвярджае: “Будзем апрацоўваць свой сад”.

Б) Чалавека выхоўвае і народнае асяроддзе. Гэты шлях выхавання праходзяць героі Д.Свіфта (“Падарожжы Гулівера”), Г.Філдзінга (з “Гісторыі Тома Джонса, знайдыша”), Л.Стэрна (пастар Ёрык з рамана “Сентыментальнае падарожжа”), Вальтэра (героі філасофскіх аповесцей Задзіг, Кандыд), Гётэ (Фаўст).

В) У праграме веймарскага класіцызму (праграме культурна-эстэтычнага выхавання і адукацыі), распрацаванай Гётэ і Шылерам, прагучала ідэя выхавання чалавека з дапамогай навукі, мастацтва.

Г) Ідэю выхавання маральнай пропаведдзю вылучалі англійскія сентыменталісты (Л.Стэрн, О.Голдсміт), французскія асветнікі (Вальтэр, Д.Дзідро, Ж.Ж.Русо).

Д) Ідэю выхавання ўладара, як шлях да рэалізацыі ідэі новага грамадства, абвяшчалі Шылер (у п’есе “Дон Карлас”), Д.Свіфт (у рамане “Падарожжы Гулівера”). У літаратуры Асветніцтва была пашырана і тэорыя “асветнага манарха”, “добрага цара”. Да яе звярталіся Д.Свіфт, Ш.Л.Мантэск’ё, Вальтэр, Ф.Шылер, Д.Фанвізін і інш.

6) Асветнікі верылі ў прагрэс грамадства, цывілізацыі, у надыход царства розуму. Выразна “мечта о новом, лучшем государстве” прагучала ў п’есе “Дон Карлас” Шылера. З такімі прадбачаннямі звязаны і апошнія імгненні жыцця Фаўста, героя Гётэ.

Параметры паняцця “Асветніцтва”, замацаваныя ў ХУШ ст. і звязаныя з асноўнымі ідэямі эпохі, можна сістэматызаваць у выглядзе табліцы:

 

Сацыякультур-ны кантэкст Барацьба супраць феадалізма, феадальна-царкоўнага светапогляду, прыгону, духоўнай дыктатуры, абсалютысцкай манархіі, рэлігіі і царквы, невуцтва і забабонаў, схаластыкі і цемрашальства; рост гандлю і прамысловасці, стварэнне нацыянальных дзяржаў, складванне асноў нацыянальнай культуры (на думку Гётэ, эпоха нараджэння сусветнай літаратуры), пашырэнне ўлады чалавека над прыродай (у т.л. над прыродай чалавека), навуковыя адкрыцці ў прыродазнаўстве, дасягненні гуманітарных навук; актывізацыя палітычнай барацьбы, панаванне буржуазна-дэмакратычнай ідэалогіі, «за» «асветніцкі абсалютызм», канстытуцыйную і парламенцкую манархію, «за» дэмакратычную рэспубліку.
Жанры Прыземленыя побытавыя жанры, высокія жанры; трагедыя, мяшчанская драма, філасофская драма, камедыя нораваў, музычная камедыя; камічны эпас, раман -- выхавання, бытавы, сентыментальны; філасофская -- аповесць, казка, трактат, дыялог; нарыс, байка, лісты.
Паэтыка Цікавасць да паўсядзённага побыту, да этнічных асаблівасцей, да нораваў грамадства, метады псіхалагічнага аналізу асветніцкага універсалізма; канфлікт паміж новым (гуманістычным) і старым (грамадствам, мысленнем), саслоўны характар канфлікту; сатыра, дыдактыка, філасофская праблематыка, публіцыстычнасць, тэндэнцыйнасць; асветніцкі рэалізм, асветніцкі класіцызм, сентыменталізм; сувязь літаратуры і філасофіі, сувязь літаратуры і эстэтыкі.
Пантэон пісьменнікаў-класікаў Д.Дэфо, Дж.Свіфт, Л.Стэрн, С.Рычардсан, Дж.Лок, Шэфтсберы, Р.Б.Шэрыдан, Г.Філдынг, О.Голдсміт; Ш.Л.Мантэск’ё, Вальтэр, Д’Аламбер, Д.Дзідро, Ж.Ж.Русо; Вінкельман, І.Гердэр, Г.Э.Лесінг, І.В.Гётэ, Ф.Шылер; А.Радзішчаў, П.Новікаў, Я.Казельскі...
"Залаты фонд" помнікаў "Рабінзон Круза", "Падарожжы Гулівера", "Падарожжа па Францыі і Італіі", "Персідскія лісты", "Пра дух законаў", "Энцыклапедыя", "Кандзід, або Аптымізм", "Магамет", "Жак-фаталіст", "Пляменнік Рамо", "Манахіня", "Споведзь", "Векфілдскі святар", "Пакуты маладога Вертэра", "Разбойнікі", "Падступствы і каханне”…

 

– Конец работы –

Эта тема принадлежит разделу:

Установа адукацыі Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка

На сайте allrefs.net читайте: Установа адукацыі Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка. Г Я Адамовіч...

Если Вам нужно дополнительный материал на эту тему, или Вы не нашли то, что искали, рекомендуем воспользоваться поиском по нашей базе работ: Асветніцтва

Что будем делать с полученным материалом:

Если этот материал оказался полезным ля Вас, Вы можете сохранить его на свою страничку в социальных сетях:

Все темы данного раздела:

Тэма 1. Сусветная літаратура – множнасць і адзінства нацыянальных літаратур
Існуе шмат вызначэнняў паняцця “сусветная літаратура”. 1. Сусветная літаратура з’яўляецца “сумай” (“суматыўнай множнасцю”) усіх літаратур народаў свету. Гэта значыць, тэар

Міфалогія. Фальклор
Міфалогія – фальклор – літаратура прадстаўляюць формы (стадыі) грамадскай свядомасці, звязаныя між сабой генетычна. Літаратура вырастае як з міфа, так і з фальклора.  

Антычная міфалогія
У спадчыне старажытнагрэчаскай і старажытнай рымскай літаратур – творы, заснаваныя на міфалагічных сюжэтах і вобразах. Гамер “ Іліяда” У аснову паэмы пакладзены г

Хрысціянства як адна з крыніц літаратуры
Кнігі Бібліі даследчыкі разглядаюць таксама як крыніцу міфалагічных сюжэтаў і вобразаў, што сталі трывалай асновай сусветнай літаратуры. Адзін з сюжэтаў, распаўсюджаных у літаратуры, звяза

Беларускія і японскія казкі
Адзін з самых пашыраных фальклорных жанраў – казка. Гэты старажытны жанр змяшчае ў сябе найперш тое трывалае, наднацыянальнае і пазачасавае, што звязана з адлюстраванннем у казцы агульначалавечых з

Казка – фабліо – народная кніга – навела
Супастаўляючы беларускую казку з творамі іншых жанраў розных народаў, якія надзвычай блізкія ёй па сюжэту і сістэме вобразаў, можна аднавіць своеасаблівы ланцуг жанраў: казка – народная кніга – фаб

Нямецкая народная кніга і беларуская казка
Народная кніга была сярод вышэйшых літаратурных дасягненняў Адраджэння, якое так і засталося ў заходнееўрапейскай літаратуры прыкметаю свайго часу, а на Беларусі мае пэўныя тыпалагічныя паралелі з

Тэма 3. Склад літаратуры. Літаратурны працэс. Перыядызацыя
  § 1. Літаратурны працэс Словы Б.Тамашэўскага: “Каждый век имеет свое определение литературы”,– дазваляюць акрэсліць параметры вывучэння літаратуры, сусветнай і нацыянальнай

Перыядызацыя
Сусветная літаратура – гэта літаратура народаў свету, якая стваралася ва ўсе часы існавання чалавецтва. Менавіта Гётэ належыць вынаходніцтва тэрміна “сусветная літаратура”, ім ён пазначыў мастацтва

Асноўныя літаратурныя эпохі, склад літаратуры / кірункі
Старажытнасць Уласна літаратурныя роды. жанры: эпас, лірыка, драма; Гістарыяграфія Красамоўства Філасофія Прыродазнаўства Сярэднявечча і

Антычнасць
Межы антычнай літаратуры – стагоддзі вуснай народнай творчасці – да ІУ–У ст.н.э., прычым, старарымская літаратура з’яўляецца толькі з ІІІ ст.да н.э. Траянская вайна (як называлі адзін з вялікіх пах

Адраджэнне
Гуманістычная канцэпцыя чалавека і свету Эпоха, якая, паводле Энгельса, “мела патрэбу ў тытанах і якая нарадзіла тытанаў па сіле думкі, страсці і характару, па

Тэма 4. Роды, віды, жанры ў сістэме параўнальнага вывучэння літаратур
Са слоў Арыстоцеля пра тры спосабы пераймання ў паэзіі: «Подражать в одном и том же и одному и тому же можно, рассказывая о событии, как о чем-то отдельном от себя, как это делает Гомер, или же так

Эпас як аповяд пра мінулае, гістарычнае і міфалагічнае
Вылучаюцца два перыяды развіцця народна-эпічнай літаратуры, жанравая форма якой набыла вызначэнне эпасу (у найбольш старажытным разуменні гэтага паняцця): эпас перыяду разлажэння рода-племяннога гр

Вандроўныя сюжэты
Сюжэт як складнік мастацкага цэлага займае сваё месца на ўзроўні змястоўна-фармальнай арганізацыі твора. Таму даследаванні сюжэта звычайна звязаны непасрэдна з мастацкім творам і іншымі яго складні

Эпас пра Гільгамеша
Вандроўны сюжэт пра пошукі краіны вечнай маладосці і неўміручасці ў дадзеным творы прадстаўлены ў наступнай паслядоўнасці матываў (вобразаў), якія разглядаюцца як этапы станаўлення героя і якія мог

Вергілій. Энеіда
Узоры антычнага эпасу – паэмы Гамера “Іліяда”,“Адысея” (у аснове якой – багатырскія казкі) пра вяртанне Адысея, героя грэкаў, пасля 10 год Траянскай вайны на радзіму, востраў Ітаку. Вобраз Адысея я

Легенда пра Трыстана і Ізольду
Пераход сюжэтаў ад аднаго народа да другога, з адной эпохі ў другую яскрава ілюструецца на прыкладзе рыцарскіх раманаў. Вытокі рыцарскага рамана – на французскіх землях, у рамана-германскім культур

Параўнальным вывучэнні літаратур
  Адраджэнне названа Энгельсам эпохай, якая “мела патрэбу ў тытанах і якая нарадзіла тытанаў па сіле думкі, страсці і характару, па шматбаковасці і вучонасці”. Напачатку Адраджэння та

Дантэ – апошні паэт Сярэднявечча і пачынальнік Рэнесансу
Дантэ (травень 1265, Фларэнцыя — 14.9.1321, Равена) – апошні паэт Сярэднявечча і першы прадстаўнік Адраджэння, першапачынальнік італьянскай літаратуры, стваральнік літаратурнай мовы. З ліку найболь

Шэкспір
«Наўрад ці выклікае здзіўленне той факт, што Вільям Шэкспір змешчаны на чале спісу самых выдатных літаратараў усіх часоў. На асноўным, самым элементарным узроўні літаратуры – узроўні стылю, формы і

Сервантэс: старонкі жыцця і творчасці
Калі звяртацца да біяграфічнага аўтара, параўнальны падыход дапамагае стварыць больш аб’ёмную карціну жыццёвага і творчага шляху. Часам “ключом” да такой сістэматызацыі з’яўляецца мастацкі твор інш

Тэма 7. Твор як аб’ект сістэмнага аналіза
У сваёй кнізе “100 лучших литераторов. Список самых выдающихся романистов, драматургов и поэтов всех времен» Д.Берт дае наступныя характарыстыкі: Дантэ “застаецца эталонам для заходняй цывілізацыі,

В.Гётэ – А.Г.Радзівіл – А.М.Кашкурэвіч – В.Сёмуха – У.Караткевіч і іншыя
Рэчышча маналагічнай навукі, культуры ў постмадэрнісцкім, постіндустрыяльным свеце ўзбагачаецца новымі кірункамі даследавання. Навукі разгаліноўваюцца, паглыбляючыся ў вузка акрэслены аб'ект вывучэ

Як аб’ект параўнальнага аналізу
  Літаратурныя рухі, кірункі, плыні, школы – літаратуразнаўчыя паняцці, з дапамогай якіх пазначаюць вялікае кола пісьменнікаў, аб’яднаных пэўнымі агульнасцямі: у светапоглядзе, звароц

Рамантызм
Ревела буря, дождь шумел, Во мраке молнии летали, Бесперерывно гром гремел, И вихри в дебрях бушевали. Пейзажны фон з думы Рылеева “Смерць Ермака” адметным чынам

Яна ідзе ў красе сваёй Як ноч у месячнай красе
Яна ідзе ў красе сваёй Як ноч у месячнай красе Бы зорка, што па небе крочыць. Яна ідзе, і аксаміты Святло і змрок з’яднаны ў ёй, Начных нябёс, і зоркі ўсе Ласкава пазіраю

Сімвалізм, імпрэсіянізм у літаратуры: П.Верлен, М.Багдановіч
Лёс караля французскіх паэтаў адным радком акрэсліў беларускі паэт Л.Дранько-Майсюк у вершы “Восень у Версалі”: Шчасцем забыты паэт, З лёсам Рэмбо ці Верлена,

Кароль Лесавік Альховы цар
Хто едзе, хто мчыцца так позна ўначы, Хто едзе так позна праз ноч у імгле? Малое дзіця на кані везучы? То бацька з сынам малым у сядле: То бацька ратуе сына свайго: Ён хлопчыка мо

Новелла Матвеева
В долгах мы. Как Сервантес! Ради шутки – Кому он должен был – давай считать: Жене-пройдохе. Дочери-малютке. Гутьерресу, умеющему ждать.   Родителям

My heart’s in the Highlands
My heart’s in the Highlands, my heart is not hear, My heart’s in the Highlands a chasing the dear, Chasing the wild dear and following the roe. My heart’s in the Hig

Вільгельм Мюлер. Катрыншчык. Шарманщик.
На вуліцы вясковай, Вот стоит шарманщик Дзе ціша і спакой, Грустно за селом, Стары катрынку круціць И рукой озябшей Азяблаю рукой. Он вертит с трудом, На колкім

Поль Верлен
Раяль цалуе тонкая рука У час вячэрні, шэра-ружаваты; І на крылах, цішэй ад вецярка, Ў паветры мяккім, пекным паплыла ты Пужліва песня, і срэдзь комнат хаты

А.Рэмбо. Адчуванне.
Блакітным вечарам замроены хадок, Пайду сцяжынай, дзе калоссем коле поле, Нагамі босымі адчую халадок І галаву сваю амыць вятрам дазволю. Ні думаць, ні казаць, н

Simples
Of cool sweet dew and radiance mild The moon a web of silence weaves In the still garden where a child Gathers the simple salad leaves. A moondew stars her hangi

Хотите получать на электронную почту самые свежие новости?
Education Insider Sample
Подпишитесь на Нашу рассылку
Наша политика приватности обеспечивает 100% безопасность и анонимность Ваших E-Mail
Реклама
Соответствующий теме материал
  • Похожее
  • Популярное
  • Облако тегов
  • Здесь
  • Временно
  • Пусто
Теги