рефераты конспекты курсовые дипломные лекции шпоры

Реферат Курсовая Конспект

Хрысціянства як адна з крыніц літаратуры

Хрысціянства як адна з крыніц літаратуры - раздел Кулинария, Установа адукацыі Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка Кнігі Бібліі Даследчыкі Разглядаюць Таксама Як Крыніцу Міфалагічных Сюжэтаў І...

Кнігі Бібліі даследчыкі разглядаюць таксама як крыніцу міфалагічных сюжэтаў і вобразаў, што сталі трывалай асновай сусветнай літаратуры.

Адзін з сюжэтаў, распаўсюджаных у літаратуры, звязаны з ідэяй Богаўвасаблення, або пераўвасаблення другой іпастасі Тройцы ў сына чалавечага – Ісуса Хрыста. Гэты сюжэт найперш раскрываецца ў Новым запавеце. Новы запавет быў створаны ў часы фарміравання хрысціянства ў другой палове І-га – у ІІ-м ст. н. э. Назва гэтай часткі была звязана з вераю ў “новы дагавор Бога з людзьмі”, які быў заключаны з дапамогаю Ісуса Хрыста. Сярод кніг Новага запавету найперш вылучаюць Евангелле (або “добрую вестку”). Такой весткай хрысціяне называлі паданні аб прышэсці Ісуса Хрыста. А пра жыццё Ісуса разказалі чатыры кнігі Евангелля (адсюль і назва “Чатырохевангелле”) – ад Мацвея, ад Марка, ад Лукі, ад Іаана.

Легендарная біяграфія Ісуса Хрыста

Яго нараджэнню папярэднічала важная падзея: Дабравешчанне. Дзева Марыя атрымала “добрую вестку”, што Яна народзіць ад Бога і павінна назваць нованароджанага Ісусам, што значыць “Бог уратоўвае”.

Вобраз Маці Божай, Дзевы Марыі, Мадонны ўспрымаўся ў стагоддзях не толькі як вобраз Маці Ісуса, але і як вобраз заступніцы за ўвесь род чалавечы.

У літаратуры і мастацтве Адраджэння набывае новую трактоўку вобраз Божай Маці. З сярэднявечнага, хрысціянскага пункту гледжання, Яна – сімвал. Сімвалічная трактоўка вобраза Божай Маці – Збавіцельніц, Суцяшальніца, Пакутніца, напр., у апокрыфе «Аб дванаццаці пакутах» (беларуская рэдакцыя створана на аснове перапрацоўкі візантыйскага «Хаджэння Багародзіцы па пакутах»). У творы расказваецца, як Багародзіца прыйшла ў царства памерлых і ўбачыла пакуты чалавечых душ у пекле: «И прослезилася пресвятая Богородица, видя погибель роду человеческаго. Слава Святый Троици во веки веков. Аминь». Як Збавіцельніца – у сярэднявечным міраклі «Цуд пра Тэафіла» Рутбёфа. Тэафіл прадаў сваю душу д’яблу і таму павінен панесці пасля смерці жахлівае пакаранне. Але герой зразумеў сваю памылку і шчыра раскайваецца, звяртаючыся за дапамогай да Маці Божай. Збавіцельніца забірае ў д’ябла трагічную для чалавека распіску і тым самым выратоўвае героя ад векавечных пякельных пакут.

Па-новаму ўвасабляецца вобраз Божай Маці ў літаратуры і мастацтве Адраджэння. Адпаведна з рэнесанснай ідэяй пра гармонію зямнога і нябеснага, цялеснага і духоўнага, з уяўленнямі пра ідэал чалавека, створаны ва ўмовах «сустрэчнага руху» па вертыкалі, з аднаго боку, узвышэння, абагаўлення зямнога і, з другога – «ачалавечвання» біблейскіх вобразаў, насычэння нябеснага зямнымі выявамі – у гэтых умовах вобраз Божай Маці набывае новыя іпастасі. Выразны прыклад – «Сіксцінская мадонна» Рафаэля. Паміж зямным і нябесным светамі быццам існаваў занавес – так, мяжа была праведзена ў часы Сярэднявечча (Аўгусцін Блажэнны ў «Градзе Божым» сказаў пра існаванне двух светаў, двух «Градаў», якое і было прынята ў царкоўнай дагматыцы і кульце). Але вось занавес расхінуўся – выдатна вынайдзены пластычны вобраз таго зруху, таго прарыву, што здзейснілі гуманісты Адраджэння. І новыя далягляды раскрыліся перад чалавекам Адраджэння. Перад здзіўленымі святымі – злева Сікстам, справа Варвараю, перад анёламі знізу і наперадзе, – нарэшце перад гледачом з’яўляецца як рэалізаваная мара, як прывід Божая Маці з Сынам на руках.

Вядомыя рускія пісьменнікі засведчылі характар успрымання імі вядомай карціны Рафаэля. Параўнальна-генетычны аналіз гэтых сведчанняў дапамагае акрэсліць спецыфіку ўвасаблення вобраза Божай Маці ў мастацтве Сярэднявечча – сімвалічнае (прадстаўлена пазіцыяй В.Жукоўскага), Адраджэння – рэалістычнае (пункт гледжання А.Герцэна). Так, В. Жукоўскі пісаў: «Я глядзеў на Яе некалькі разоў; але бачыў Яе толькі аднойчы так, як мне было патрэбна... У Богамацеры, якая ідзе па нябёсах, незаўважна ніякага руху; але чым больш глядзіш на Яе, тым больш здаецца, што Яна набліжаецца. На твары Яе нічога не выяўлена; гэта значыць на ім няма выразу зразумелага, што мае пэўнае імя; але ў ім знаходзіш, у нейкім таемным спалучэнні, усё... У вачах Яе няма бляску... але ў іх ёсць нейкая глыбокая, цудоўная цемната; у іх ёсць нейкі позірк, які нікуды асабліва не скіраваны, але які быццам бачыць неабсяжнае. Яна не падтрымлівае Немаўля, але Яе рукі змірэнна і вольна служаць Яму тронам...». Відавочна, рускі паэт перадае сімвалічнае бачанне вобраза Божай Маці як Той, для Каго «ужо няма выпадку – ўсё здзейснена».

У часы Адраджэння біблейскія вобразы набываюць чалавечае аблічча, і, як сімвалічна адзначаны гэты рух на карціне Рафаэля, спускаюцца з нябёсаў на зямлю. Менавіта з гэтага пункту гледжання здолеў убачыць «Сіксцінскую мадонну» А. Герцэн: «Унутраны свет Яе разбураны, Яе пераканалі, што Яе Сын – Сын Божы, што Яна – Багародзіца; Яна глядзіць з нейкім нярвовым захапленнем, з мацярынскім яснабачаннем, Яна як быццам кажа: “Вазьміце Яго, Ён не Мой”. Але ў гэты ж самы час Яна прыціскае Яго да сябе так, што, калі б было магчыма, Яна ўцякла б з Ім куды-небудзь далёка і стала б проста песціць, карміць грудзьмі не Збавіцеля свету, але Свайго Сына».

Карціна Рафаэля «Сіксцінская мадонна» відавочна спалучыла два светы – два светасузіранні: хрысціянскае і язычніцкае, адцягненае і пластычнае, сімвалічнае і рэалістычнае, аскетычнае і плоцкае. Вобраз Божай Маці паўстае ў спалучэнні процілегласцей. Менавіта з гэтага пункту гледжання, на скрыжаванні процілеглых традыцый выступае вобраз Божай Маці ў паэме «Песня пра зубра» М. Гусоўскага. Тут прачытваецца і традыцыйнае, хрысціянскае тлумачэнне вобраза (зварот да Божай Маці ў малітве як да Заступніцы роду чалавечага), і разам з тым створаны вельмі блізкі зямному чалавеку жыццёвы вобраз маці, якая мае сыноў і дачок на беларускай зямлі і таму шкадуе іх:

Знаю, што Ты міласэрная, добрая маці –

Ты мне даруеш, і тут я з васковаю свечкай

Перад Табою, Святой Багародзіцай, кленчу...

О, заступіся за нас! Праз любоў к чалавеку

Бацька наш Бог і абраў Цябе сам, і паставіў

Першай заступніцай люду, і Ты заступіся!

Як птушаняты ў нягоду пад матчына крылле,

Так пад Тваю абарону і мы прыбягаем...

Ты – наша маці-заступніца, мы – Твае дзеці,

Крыўдзяць, цкуюць нас і ганьбяць – утры нашы слёзы.

О міласэрная ўцешніца, Дзева Марыя,

Не пакідай нас, прымі нашу скаргу-малітву.

«Сіксцінская мадонна» Рафаэля і «Песня пра зубра» Гусоўскага тыпалагічна падобныя той арганічнай традыцыяй, у якой спалучыліся два тыпы культуры і на глебе якой узрастаў велічны гмах гуманізму, што выявіўся не толькі ў часы Адраджэння, але і ў іншых гістарычных умовах.

У час нараджэння Ісуса Хрыста на небе заззяла Віфлеемская зорка, якая апавясціла свет пра нараджэнне Цара Іудзейскага. Прыйшлі ўсходнія валхвы (тры цары, тры мудрацы), каб пакланіцца Нованароджанаму, які ляжаў у яслях. Гэты эпізод аднаўляецца ў хрысціянскіх абрадах і святах (свята Раства Хрыстова), у літаратуры (у літургійнай драме – напрыклад, захавалася драма “Tractus stellae” ХІ ст. з Далмацыі, у містэрыях і інш.), у музыцы (у беларускіх кантах, што спяваліся на каляды) і інш.

Пасля Хрышчэння (на той час Ісусу споўнілася 30 год) Хрыстос правёў 40 дзён у пустыні. Гэта быў час самавызначэння, бо, ведаючы наканаваны Яму цяжкі зямны шлях, прадчуваючы боль і пакуты, Ісус павінен быў прыняць цвёрдае рашэнне. А прыняць такое рашэнне чалавеку было вельмі няпроста. У гэтыя 40 дзён да Ісуса прыходзіць Сатана (у перакладзе “праціўнік”, “падбухторшчык”), які тройчы спакушаў Ісуса. Першым было спакушэнне матэрыяльным дабрабытам: “пераўтвары камяні ў хлеб”, або зрабі так, каб матэрыяльнага, таго, што можа ўжыць чалавек, было больш чым дастаткова. Але Ісус адмовіўся ад матэрыяльных каштоўнасцей, паставіўшы вышэй за іх духоўныя багацці (так, менавіта язычніцтва, што неаднаразова падкрэслена намі, ідэалізавала цялесную прыгажосць, фізічную сілу чалавека). Ісус не адмовіўся ад матэрыяльнага: ”не хлебам адзіным будзе жывы чалавек” (Мацв., 4:4). Але чалавеку неабходны не молькі матэрыяльны дабрабыт, але духоўнае жыццё.

Другое было спакушэнне ўладаю над сіламі прыроды. Хрыстос адмовіўся ад абсалютнай улады над прыродай: не панаванне над прыродай, але жыццё ў гармоніі з ёю. Гэтаксама як адмовіўся Ён і ад трэцяга: ад абсалютнай улады над чалавекам, ад панавання на людзьмі. Хрыстос сваім жыццём сцвердзіў новую ісціну: яна ў законах любові і служэння чалавеку, у гармоніі чалавека з прыродаю і людзьмі, а не ў гвалце і ўладзе над імі.

На прыкладзе Ісуса Хрыста ўжо ў гэтым выпадку замацоўваліся новыя ідэалы: яны адмаўляюць уладу матэрыяльных даброт над душой чалавека, адмаўляюць тыранію і насілле над акаляючым светам – жывым і нежывым. А тэма спакушэнняў праходзіць праз усю сусветную літаратуру ва ўсе стагоддзі пасля. Пісьменнікі розных краін сцвярджалі, што вынікам змовы чалавекам з д’яблам з’яўляюцца шматлікія заганы, якімі перапоўнілася зямля. Назваў гэтыя заганы і асудзіў іх ужо ў пачатку ХІУ ст. італьянскі паэт Дантэ Аліг’еры ў “Боскай камедыі”. Такім чынам, сюжэт пра Ісуса Хрыста ў пустыні можна разглядаць як пачатак моцнай традыцыі ў сусветнай літаратуры: з аднаго боку, традыцыі выкрыцця заганаў і злачынстваў, з другога – умацавання новых хрысціянскіх дабрачыннасцей.

Наступным этапам жыцця Ісуса Хрыста можна назваць подзвіг Яго Служэння людзям. У дахрысціянскія часы, у структуры старажытнага мыслення ў вобразах герояў-волатаў услаўляліся найперш фізічныя якасці, сіла і трываласць.Адсюль і ўласцівая народнай творчасці гіпербала: адзін раз узмахнуў Марка Каралевіч – 30 тысяч галоў ворагаў “з плеч далоў”, другі раз – 40 тысяч, трэці – 60 тысяч. У вобразе героя-волата падкрэсліваліся яго асаблівыя прыродныя якасці (так, у Кухуліна – героя ірландскіх саг – па 7 зрэнкаў у вачах, па 7 пальцаў на кожнай назе і руцэ героя).

З хрысціянствам прыйшоў новы погляд на чалавека, на яго духоўныя і маральныя якасці: чалавек павінен мець пачуцці спагады, спачування, нават літасцівасці да ворага свайго, “слёзны дар” (у літаратуры Кіеўскай Русі) і інш. У Нагорнай пропаведзі Ісус Хрыстос заклікае людзей не толькі не рабіць ліхія ўчынкі, але не дазваляць сябе нават у думках рабіць іх (у адрозненнеад дзесяці запаведзяў са Старога запавету, напрыклад, адна з іх: “не прелюбодействуй”,– пераасэнсоўваецца як “не пожелай жены ближнего своего”). Гэтыя ідэалы сцвярджаў на шляху свайго служэння Ісус Хрыстос. Сцэны служэння добра вядомыя: гэта і вылечванне хворых, і ежа для галодных, і ўваскрэсенне памерлых, і інш. Але самым галоўным было тое, што Хрыстос прысутнічаў сярод людзей, той, што сваё жыццё Ён правёў побач з імі і дзеля іх выратавання прыняў пакутніцкую смерць.

Цэнтральным вобразам хрысціянскай сімволікі з’яўляецца вобраз раскрыжавання. Усё, што адбывалася ў той дзень, калі распялі Ісуса Хрыста, было напоўнена патаемным сэнсам. І крыж, які нёс на сваіх плячах Ісус, каб быць раскрыжаваным на ім, стаў вечным сімвалам тых цяжкасцей і пакут, што выпадаюць на долю чалавека. Але чалавек павінен “несці свой крыж” з годнасцю, выконваючы свой абавязак перад людзьмі і жыццём. І вобраз “вечнага жыда”, Агасфера, праклятага, асуджанага на бессмяротнасць за тое, што надсмяяўся з Хрыста, калі той з крыжам спыніўся каля муроў яго дома адпачыць. І натоўпу людскога, што здзекваўся з Хрыста на Яго шляху на Галгофу. І Галгофа – месца, дзе быў разкрыжаваны Хрыстос, выкарыстоўваецца ў выразе “узысці на галгофу”, што значыць прыняць добраахвотную смерць,– сінонім пакутніцтва. І рымскія салдаты, што вялі Хрыста на пакаранне, збіваючы Яго і ўбіраючы Яго ў “царскія” строі. І каты, што ўстанавілі крыж і распялі на ім Хрыста. І кап’ё, якім праціналі Яго. І кроў і вада, што выцякалі з цела Яго і змывала грахі першачалавека Адама, які быў пахаваны на Галгофе (вядомы вобраз крыжа на гары з косцьмі чалавека пад ім). І натоўп, які ўлюлюкаў і весяліўся, не ведаючы, што прывёў на смерць свайго Бога. І разбойнікі, што былі разкрыжаваныя побач з Ім: адзін паверыў у Бога, другі ж не пераставаў ганьбіць Яго. І надзвычайныя з’явы, якія раптоўна адбыліся на вачах у людзей у час Яго смерці: зацьменне, землятрус,– прымусіўшы іх здагадацца аб тым, чаму яны не хацелі даць веры: яны, людзі, разкрыжавалі свайго Збавіцеля, Бога. І смерць, аплаканая, апетая шматлікімі пісьменнікамі:

Пра апошнія дні жыцця і смерці Ісуса Хрыста расказвае легендарна-апакрыфічная аповесць “Страсці Хрыстовы” – адзін з твораў беларускай перакладной літаратуры ХУ ст. Паводле даследчыкаў У.М.Свяжынскага і В.А.Чамярыцкага, “смерць Ісуса Хрыста пададзена з пункту гледжання царкоўна-рэлігійных ідэйна-мастацкіх канцэпцый хрысціянства як гераічны подзвіг і высокародная ахвяра ў імя лепшай будучыні ўсіх людзей. У аповесці створаны таксама кранальны вобраз Багародзіцы-маці. Яе душэўныя перажыванні, глыбокі боль за сына раскрыты ў псіхалагічны праўдзівых маналогах-плачах”.

Сюжэт ўваскрэсення Хрыстова надзвычай пашыраны ў сярэднявечнай культуры. З ім звязана хрысціянскае свята Вялікдзень. Так, у беларускім вершаваным апавяданні “Уваскрэсенне Хрыстова і сашэствіе яго ў ад” у жартоўнай форме распавядаецца, як гэта было.

Акрамя непасрэднага выкарыстання ў творах біблейскіх сюжэтаў і вобразаў, у перыяд Сярэднявечча назіраецца ўплыў ідэй хрысціянства на творы свецкіх пісьменнікаў (хрысціянская ідэалогія ў эпасе, рыцарскім рамане, гарадской літаратуры): фарміраванне асобнай плыні – клерыкальнай літаратуры (клірык – асоба духоўнага звання, святар), найбольш звязанай з хрысціянскім светасузіраннем, дагматыкаю і культам; станаўленне сярэднявечнай драматургіі, якое пачыналася ў межах каталіцкай царквы, і г.д.Такім чынам, у сярэднявечнай літаратуры выявілася прызнанне новай маралі ў вызначэнні дабрачыннасцей чалавека, яго адносін да свету – жывога і нежывога, сцвярджаліся ідэалы аскетызму і пакутніцтва, прагучала вера ў неўміручую душу чалавека і ў яго духоўнае прызначэнне.

 

§ 3. Казка ў сістэме фальклорных і літаратурных жанраў

Крыніцы літаратуры – міфалогія і фальклор – разглядаюцца як класічныя ўзоры мастацтва слова ў параўнальным плане:

1) міф з’яўляецца асновай шматлікіх літаратурных твораў (як у сваю чаргу, міфічныя вобразы і ўяўленні ўзнікаюць на аснове рэальных падзей і з’яў, пра што сказана ў тэме 4 § 1). У той жа час творы іншых эпох і народаў, што вырастаюць на аснове міфаў (у працэсе неаміфалагізацыі), – сведчанне паўтаральнасці гісторыка-культурнага развіцця, заканамернага характару фарміравання літаратурных вобразаў на аснове і гістарычных рэалій, і мастацкіх узораў;

2) па сінхраніі свайго існавання ў нацыянальных літаратурах і дыяхранічна – адносна сусветнага літаратурнага працэсу ў цэлым: параўноўваюцца казкі японскія (вядомыя ў запісах УІІІ–ІХ стст.) і беларускія (запісаныя часцей у ХІХ ст.), але ў межах нацыянальных літаратур яны з’яўляюцца помнікамі старажытнай, часткова язычніцкай свядомасці, першым этапам у фарміраванні ўласна нацыянальнага літаратурнага працэсу;

3) па дыяхраніі свайго існавання ў часе: казка як уласна фальклорны твор папярэднічае развіццю паўфальклорных, літаратурных жанраў (фабліо, народная кніга, навела).

– Конец работы –

Эта тема принадлежит разделу:

Установа адукацыі Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка

На сайте allrefs.net читайте: Установа адукацыі Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка. Г Я Адамовіч...

Если Вам нужно дополнительный материал на эту тему, или Вы не нашли то, что искали, рекомендуем воспользоваться поиском по нашей базе работ: Хрысціянства як адна з крыніц літаратуры

Что будем делать с полученным материалом:

Если этот материал оказался полезным ля Вас, Вы можете сохранить его на свою страничку в социальных сетях:

Все темы данного раздела:

Тэма 1. Сусветная літаратура – множнасць і адзінства нацыянальных літаратур
Існуе шмат вызначэнняў паняцця “сусветная літаратура”. 1. Сусветная літаратура з’яўляецца “сумай” (“суматыўнай множнасцю”) усіх літаратур народаў свету. Гэта значыць, тэар

Міфалогія. Фальклор
Міфалогія – фальклор – літаратура прадстаўляюць формы (стадыі) грамадскай свядомасці, звязаныя між сабой генетычна. Літаратура вырастае як з міфа, так і з фальклора.  

Антычная міфалогія
У спадчыне старажытнагрэчаскай і старажытнай рымскай літаратур – творы, заснаваныя на міфалагічных сюжэтах і вобразах. Гамер “ Іліяда” У аснову паэмы пакладзены г

Беларускія і японскія казкі
Адзін з самых пашыраных фальклорных жанраў – казка. Гэты старажытны жанр змяшчае ў сябе найперш тое трывалае, наднацыянальнае і пазачасавае, што звязана з адлюстраванннем у казцы агульначалавечых з

Казка – фабліо – народная кніга – навела
Супастаўляючы беларускую казку з творамі іншых жанраў розных народаў, якія надзвычай блізкія ёй па сюжэту і сістэме вобразаў, можна аднавіць своеасаблівы ланцуг жанраў: казка – народная кніга – фаб

Нямецкая народная кніга і беларуская казка
Народная кніга была сярод вышэйшых літаратурных дасягненняў Адраджэння, якое так і засталося ў заходнееўрапейскай літаратуры прыкметаю свайго часу, а на Беларусі мае пэўныя тыпалагічныя паралелі з

Тэма 3. Склад літаратуры. Літаратурны працэс. Перыядызацыя
  § 1. Літаратурны працэс Словы Б.Тамашэўскага: “Каждый век имеет свое определение литературы”,– дазваляюць акрэсліць параметры вывучэння літаратуры, сусветнай і нацыянальнай

Перыядызацыя
Сусветная літаратура – гэта літаратура народаў свету, якая стваралася ва ўсе часы існавання чалавецтва. Менавіта Гётэ належыць вынаходніцтва тэрміна “сусветная літаратура”, ім ён пазначыў мастацтва

Асноўныя літаратурныя эпохі, склад літаратуры / кірункі
Старажытнасць Уласна літаратурныя роды. жанры: эпас, лірыка, драма; Гістарыяграфія Красамоўства Філасофія Прыродазнаўства Сярэднявечча і

Антычнасць
Межы антычнай літаратуры – стагоддзі вуснай народнай творчасці – да ІУ–У ст.н.э., прычым, старарымская літаратура з’яўляецца толькі з ІІІ ст.да н.э. Траянская вайна (як называлі адзін з вялікіх пах

Адраджэнне
Гуманістычная канцэпцыя чалавека і свету Эпоха, якая, паводле Энгельса, “мела патрэбу ў тытанах і якая нарадзіла тытанаў па сіле думкі, страсці і характару, па

Тэма 4. Роды, віды, жанры ў сістэме параўнальнага вывучэння літаратур
Са слоў Арыстоцеля пра тры спосабы пераймання ў паэзіі: «Подражать в одном и том же и одному и тому же можно, рассказывая о событии, как о чем-то отдельном от себя, как это делает Гомер, или же так

Эпас як аповяд пра мінулае, гістарычнае і міфалагічнае
Вылучаюцца два перыяды развіцця народна-эпічнай літаратуры, жанравая форма якой набыла вызначэнне эпасу (у найбольш старажытным разуменні гэтага паняцця): эпас перыяду разлажэння рода-племяннога гр

Вандроўныя сюжэты
Сюжэт як складнік мастацкага цэлага займае сваё месца на ўзроўні змястоўна-фармальнай арганізацыі твора. Таму даследаванні сюжэта звычайна звязаны непасрэдна з мастацкім творам і іншымі яго складні

Эпас пра Гільгамеша
Вандроўны сюжэт пра пошукі краіны вечнай маладосці і неўміручасці ў дадзеным творы прадстаўлены ў наступнай паслядоўнасці матываў (вобразаў), якія разглядаюцца як этапы станаўлення героя і якія мог

Вергілій. Энеіда
Узоры антычнага эпасу – паэмы Гамера “Іліяда”,“Адысея” (у аснове якой – багатырскія казкі) пра вяртанне Адысея, героя грэкаў, пасля 10 год Траянскай вайны на радзіму, востраў Ітаку. Вобраз Адысея я

Легенда пра Трыстана і Ізольду
Пераход сюжэтаў ад аднаго народа да другога, з адной эпохі ў другую яскрава ілюструецца на прыкладзе рыцарскіх раманаў. Вытокі рыцарскага рамана – на французскіх землях, у рамана-германскім культур

Параўнальным вывучэнні літаратур
  Адраджэнне названа Энгельсам эпохай, якая “мела патрэбу ў тытанах і якая нарадзіла тытанаў па сіле думкі, страсці і характару, па шматбаковасці і вучонасці”. Напачатку Адраджэння та

Дантэ – апошні паэт Сярэднявечча і пачынальнік Рэнесансу
Дантэ (травень 1265, Фларэнцыя — 14.9.1321, Равена) – апошні паэт Сярэднявечча і першы прадстаўнік Адраджэння, першапачынальнік італьянскай літаратуры, стваральнік літаратурнай мовы. З ліку найболь

Шэкспір
«Наўрад ці выклікае здзіўленне той факт, што Вільям Шэкспір змешчаны на чале спісу самых выдатных літаратараў усіх часоў. На асноўным, самым элементарным узроўні літаратуры – узроўні стылю, формы і

Сервантэс: старонкі жыцця і творчасці
Калі звяртацца да біяграфічнага аўтара, параўнальны падыход дапамагае стварыць больш аб’ёмную карціну жыццёвага і творчага шляху. Часам “ключом” да такой сістэматызацыі з’яўляецца мастацкі твор інш

Тэма 7. Твор як аб’ект сістэмнага аналіза
У сваёй кнізе “100 лучших литераторов. Список самых выдающихся романистов, драматургов и поэтов всех времен» Д.Берт дае наступныя характарыстыкі: Дантэ “застаецца эталонам для заходняй цывілізацыі,

В.Гётэ – А.Г.Радзівіл – А.М.Кашкурэвіч – В.Сёмуха – У.Караткевіч і іншыя
Рэчышча маналагічнай навукі, культуры ў постмадэрнісцкім, постіндустрыяльным свеце ўзбагачаецца новымі кірункамі даследавання. Навукі разгаліноўваюцца, паглыбляючыся ў вузка акрэслены аб'ект вывучэ

Як аб’ект параўнальнага аналізу
  Літаратурныя рухі, кірункі, плыні, школы – літаратуразнаўчыя паняцці, з дапамогай якіх пазначаюць вялікае кола пісьменнікаў, аб’яднаных пэўнымі агульнасцямі: у светапоглядзе, звароц

Асветніцтва
Асветніцтва – 1) ідэалогія буржуазіі ў перыяд першапачатковага накаплення капіталу; 2) культурны рух, які пашырыўся ў Еўропе ў ХУШ ст.; 3) комплекс ідэй, на аснове якіх узнікла спецыфічная мастацка

Рамантызм
Ревела буря, дождь шумел, Во мраке молнии летали, Бесперерывно гром гремел, И вихри в дебрях бушевали. Пейзажны фон з думы Рылеева “Смерць Ермака” адметным чынам

Яна ідзе ў красе сваёй Як ноч у месячнай красе
Яна ідзе ў красе сваёй Як ноч у месячнай красе Бы зорка, што па небе крочыць. Яна ідзе, і аксаміты Святло і змрок з’яднаны ў ёй, Начных нябёс, і зоркі ўсе Ласкава пазіраю

Сімвалізм, імпрэсіянізм у літаратуры: П.Верлен, М.Багдановіч
Лёс караля французскіх паэтаў адным радком акрэсліў беларускі паэт Л.Дранько-Майсюк у вершы “Восень у Версалі”: Шчасцем забыты паэт, З лёсам Рэмбо ці Верлена,

Кароль Лесавік Альховы цар
Хто едзе, хто мчыцца так позна ўначы, Хто едзе так позна праз ноч у імгле? Малое дзіця на кані везучы? То бацька з сынам малым у сядле: То бацька ратуе сына свайго: Ён хлопчыка мо

Новелла Матвеева
В долгах мы. Как Сервантес! Ради шутки – Кому он должен был – давай считать: Жене-пройдохе. Дочери-малютке. Гутьерресу, умеющему ждать.   Родителям

My heart’s in the Highlands
My heart’s in the Highlands, my heart is not hear, My heart’s in the Highlands a chasing the dear, Chasing the wild dear and following the roe. My heart’s in the Hig

Вільгельм Мюлер. Катрыншчык. Шарманщик.
На вуліцы вясковай, Вот стоит шарманщик Дзе ціша і спакой, Грустно за селом, Стары катрынку круціць И рукой озябшей Азяблаю рукой. Он вертит с трудом, На колкім

Поль Верлен
Раяль цалуе тонкая рука У час вячэрні, шэра-ружаваты; І на крылах, цішэй ад вецярка, Ў паветры мяккім, пекным паплыла ты Пужліва песня, і срэдзь комнат хаты

А.Рэмбо. Адчуванне.
Блакітным вечарам замроены хадок, Пайду сцяжынай, дзе калоссем коле поле, Нагамі босымі адчую халадок І галаву сваю амыць вятрам дазволю. Ні думаць, ні казаць, н

Simples
Of cool sweet dew and radiance mild The moon a web of silence weaves In the still garden where a child Gathers the simple salad leaves. A moondew stars her hangi

Хотите получать на электронную почту самые свежие новости?
Education Insider Sample
Подпишитесь на Нашу рассылку
Наша политика приватности обеспечивает 100% безопасность и анонимность Ваших E-Mail
Реклама
Соответствующий теме материал
  • Похожее
  • Популярное
  • Облако тегов
  • Здесь
  • Временно
  • Пусто
Теги