рефераты конспекты курсовые дипломные лекции шпоры

Реферат Курсовая Конспект

Сімвалізм, імпрэсіянізм у літаратуры: П.Верлен, М.Багдановіч

Сімвалізм, імпрэсіянізм у літаратуры: П.Верлен, М.Багдановіч - раздел Кулинария, Установа адукацыі Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка Лёс Караля Французскіх Паэтаў Адным Радком Акрэсліў Беларускі Паэт Л.дранько-...

Лёс караля французскіх паэтаў адным радком акрэсліў беларускі паэт Л.Дранько-Майсюк у вершы “Восень у Версалі”:

Шчасцем забыты паэт,

З лёсам Рэмбо ці Верлена,

Піша класічны санет

У рыфмах – крышталь.

На гіяцынтаў букет

Льецца святло Іпакрэны.

Просіць кахання паэт,

І плача раяль.

Поль Верлен – прадстаўнік літаратуры дэкадансу, філасофская аснова якой – творчасць А.Бергсона, Ф.Ніцшэ, А.Шапэнгаўэра. У рэчышчы літаратуры дэкадансу развіваліся тры літаратурныя плыні: сімвалізм, імпрэсіянізм, эстэтызм. Верлен – паэт дэкадансу, часу і настрояў, якія панавалі ў большасці апазіцыйна настроеных людзей другой паловы ХІХ ст. На Верлене многае завяршаецца – і шмат што пачынаецца. М.Багдановіч, пераймаючы з паэзіі Верлена, становіцца адным з першапачынальнікаў нацыянальнай літаратуры, стаіць у крыніц культурнага адраджэння ў часы, калі ў свеце рыхтавалася і распяльвалася вялікая вайна. Багдановіч працягваў традыцыі Верлена – сімваліста, імпрэсіяніста, уводзіў іх у сваю творчасць, пераплаўляў іх у арганічную частку сваёй вобразнай сістэмы. Але змрочных, трагічных вынікаў не падводзіў. Наадварот, беларускі паэт бласлаўляе светлае, натхнёнае, поўнае шчасця і маладосці жыццё: «Будзь жа, век малады, // Поўны светлымі днямі!// Пралятайце, гады, // Залатымі агнямі!» («Маладыя гады...»).

Адарваны ад свету людзей, хоць і вымушаны знаходзіцца ў людскім натоўпе, замкнёны ў сваім унутраным свеце, Верлен не кідае выклік – ён адарваны (калі згадаць вядомую характарыстыку паэта-музыкі, творцы, дадзеную А.Бергсонам). Суцяшэнне, спачуванне ён мог знайсці толькі ў тым, што па сваёй прыродзе «не мае» мовы, – у звароце да Бога (напрыклад, пад час напісання вершаў “Мудрасці”), але найперш – у паэтычнай працы. Адчуванне сваёй безабароннасці ў свеце ў Верлена шмат у чым прыўнесенае звонку – са стану заходняй цывілізацыі канца ХІХ ст., «хворага» грамадства.

У Максіма Багдановіча – знутры, са стану яго слабога здароўя і здароўя яго блізкіх. Але яго адказ ляжыць па-за межамі ўнутраных пакут і хваробы—у навакольным свеце ён шукае прытулку і знаходзіць у ім сваю апору: «І толькі на цябе надзея, край родны мой!», «Радзімая зямля, прынікнуў я к табе, // І бодрасць ты хліла ў слабеючыя жылы...», «Сэрца ные, сэрца кроіцца ад болю,--// Ой, пайду я з цеснай хаты ў тое поле...». Максім Багдановіч – паэт-патрыёт. Яго сімвалы – гэта добрае, сыноўняе слова смяротна хворага чалавека, словы ўдзячнасці сваёй бацькаўшчыне, зямлі, сваёй мове. Гэта слова мацярынскай любові да сучаснікаў і нашчадкаў.

Але паяўляецца ў яго творчасці настрой разгубленасці, адзіноты («Не кувай ты, шэрая зязюля...», «Бледны, хілы, ўсё ж люблю я...»). І ўжо не толькі зямля і бацькаўшчына, але і мастацтва служыць апораю асуджанаму хваробай чалавеку. У апошнія моманты жыцця, калі на стале перад ложкам ужо ляжала папера са словамі: «Маладому вераб'ю блага...», у імгненні найвышэйшага адчаю і барацьбы за жыццё паэт не здаваўся: «Я не самотны, я кнігу маю...»

Ёсць пэўная логіка ў асуджанасці Поля Верлена. Усё яго жыццё было Паэзіяй. Вельмі пакутлівай, і такой багатай на пачуцці,-- Паэзіяй з вялікай літары. І Музыкай. І Мастацтвам. Яе адзіную, сваю паэзію-музыку, ён і пакінуў пасля сябе. Завяшчаў людзям. Максім Багдановіч пакінуў пасля сябе сваё паэтычнае слова і сваю веру – ўпэненасць у тым, што зямля і мастацтва заўсёды застануцца тваімі бацькамі, тваім прытулкам і апораю ў жыцці.

Максім Багдановіч адкрыў у Верлене і свайго старэйшага настаўніка. Але стаў не толькі адораным вучнем, але і саратнікам, паплечнікам у паэзіі. У гэтым плане іх можна назваць пісьменнікамі, якія дзякуючы намаганням Багдановіча сустрэліся, і тады беларускі паэт шчодра наталіў сваю душу распахнутым перад ім светам паэзіі Верлена. Потым яны «разышліся». Удалячынь пайшоў новы беларускі паэт, што перажыў шчасце далучэння да мудрай душы другога чалавека, са смуткам адчуў боль і самоту другога жыцця, спасціг высокія таямніцы верленаўскай паэзіі.

Сімвалізм паэзіі П.Верлена. Дэкадэнты бачылі, што буржуазны свет з варожасцю ставіцца да паэта – чалавека, які па сваёй прыродзе не здольны гандляваць, рабаваць, прыцясняць, але слухаць, спачуваць, разумець. Таму яны адмовіліся ад вывучэння сацыяльных з’яў, ад удзелу ў барацьбе і сталі сцвярджаць, што ў сусвеце існуюць і іншыя каштоўнасці, вышэйшая прыгажосць і другая рэчаіснасць, што не маюць матэрыяльнай абалонкі, што яна існуе па-за гісторыяй, мае “вечныя” адзнакі, што дадзена адчуць і выказаць паэту. Гэта свет ідэй і сутнасцей:

Дык музыкі!.. У ёй – наш лёс,

Калі крылатым быць ён хоча

І ўдалеч зазіраць прароча

Каханняў іншых і нябёс (Пер. А.Лойкі)

Так пісаў у вершы-маніфесце “Майстэрства паэзіі” ў 1874 г. “кароль паэтаў” Поль Верлен.

Гэтаксама дэкадэнты сцвярджалі, што існуюць пэўныя адпаведнасці (у французскага паэта Шарля Бадлера, да творчасці якога звярталіся сімвалісты ў пошуках узору, ёсць санет з назвай “Адпаведнасці”) – адпаведнасці паміж светам знешнім і ўнутраным, паміж прыродаю, грамадствам, навакольным асяроддзем і станам душы чалавека, яго думкамі, настроем. Задачу мастака яны бачылі ў тым, каб паказаць гэтыя адпаведнасці з дапамогай знакаў-сімвалаў, якімі звязаны абодва светы.

У паэзіі П.Верлена сімвалы даюць магчымасць глыбей раскрыць пакуты і сумненні, стан душы і трагедыю жыццёвага лёсу чалавека. У вершы “Млоснасць” (зборнік “Колісь і нядаўна”, 1884) ёсць такія радкі:

Я – падупаўшы Рым, каторы пазірае

На белых варвараў, на бушаванне іх...

Паэтам выяўлены адпаведнасці паміж лёсам лірычнага героя і лёсам Рыма. Так, у У ст. германскія пямёны вандалаў (“белыя варвары”) за 14 дзён разбурылі старажытны горад. З прычыны надзвычайнай жорсткасці вандалаў словы “вандалізм”, “варварства” набылі абагульняльнае, выразнае адмоўнае значэнне; імі сталі абазначаць бессэнсоўнае знішчэнне культурных каштоўнасцей. Алюзія на гістарычную падзею і гістарычнае месца дазваляе Верлену параўнаць сябе, лёс лірычнага героя з тым, што адбылося паўтары тысячагоддзя назад. Так, душа паэта такая ж багатая, велічная, непаўторная, як старажытны Рым. А рэчаіснасць, што гібельным чынам уплывае на паэта, – як нападзенне варвараў, вандалаў на старажытны горад. Верш “Млоснасць” напісаны Верленам пасля таго, як паэт вярнуўся з турмы, адмовіўся вярнуцца ў сям’ю.

Радок “Я – нібы ў склепе зыбка...” з верша “Сон цёмны ўсё мацнее...” (са зборніка “Мудрасць”, напісаны ў 2-й палове 1870-х, выд. у 1880 г.) таксама звязаны з праблемай становішча паэта ў грамадстве. Першы вобраз – зыбка – гэта сімвал душы паэта, якая, нібы дзіця, пяшчотная, шчырая, безабаронная, крохкая, чуйная да навакольнага асяроддзя. Другі вобраз – склеп: халодны, цёмны, небяспечны, ён успрымаецца як сімвал варожай паэту рэчаіснасці. Трэці вобраз – вобраз зыбкі ў склепе. Менавіта ён становіцца абагульненнем трагічнага становішча паэта ў грамадстве – “вечная” праблема, якая адмысловым чынам фармулюецца ў творчасці П.Верлена.

Поль Верлен, Арцюр Рэмбо, Стэфан Малармэ, Эміль Верхарн, Райнер Марыя Рыльке і іншыя паэты, якія карысталіся сімваламі для абазначэння станаў чалавечай душы, выяўлення пачуццяў сваіх герояў, для адлюстраванння непаўторнасці, шматаблічнасці свету, акрэслілі асобны кірунак – сімвалізм – у рэчышчы нерэалістычнай літаратуры апошняй трэці ХІХ – пач. ХХ ст.

Поль Верлен як паэт-імпрэсіяніст. Французскія мастакі, паэты заўважылі, што навакольная рэчаіснасць з’яўляецца надзвычай шматколернай, зменлівай. Хуткія змены ў прыродзе адбываюцца на працягу сутак, гадзін, імгненняў. Гэтаксама адна і тая ж карціна бачыцца па-рознаму ў розныя поры года. І чалавек, як і знешняе асяроддзе, адметны зменлівасцю настрояў, рухомасцю думак, пераменлівасцю пачуццяў. Таму прынцыпова важным становіцца адлюстраванне менавіта гэтай зменлівасці, рухомасці, неакрэсленасці, імгненнасці. Спыніць імгненне, калі скарыстаць алюзію на “Фаўста” Гётэ (“Цудоўнае, спыніся...”), і заўважыць, якое яно прыгожае і непаўторнае – задача імпрэсіяніста. У Поля Верлена: “Глянь...”, “Кінь пагляд...”, “Абярніся, глянь...”; у М.Багдановіча: “Глянь...” (“С.Е.Палуяну”), “Не бачыш?...” (“Кінь вечны плач свой аб старонцы!”), “Пабач жа...” (“Варажба”), “Кінь толькі вокам...” (“Краю мой родны! Як выкляты Богам...”) і г.д. Задача мастака або паэта – зафіксаваць не агульнае, але індывідуальнае, не хрэстаматыйнае, але непаўторнае.

Сярод першых, хто пачаў увасаблцьу сваіх творах непаўторнасць імгненных уражанняў, былі мастакі. Выразны прыклад з гісторыі імпрэсіянізму прывёў К.Паўстоўскі ў аповесці “Залатая ружа”: “Французский художник Монэ приехал в Лондон и написал Вестминстерское аббатство. Работал Монэ в обыкновенный лондонский туманный день. На картине Монэ готические очертания аббатства едва выступали из тумана. Написана картина виртуозно.

Когда картина была выставлена, она произвела смятение среди лондонцев. Они были поражены, что туман у Монэ был окрашен в багровый цвет, тогда как даже из хрестоматий было известно, что цвет тумана серый.

Дерзость Монэ вызвала сначала возмущение. Но возмущавшиеся, выйдя на лондонские улицы, вгляделись в туман и впервые заметили, что он действительно багровый.

Тотчас начали искать этому объяснение. Согласились на том, что красный оттенок тумана зависит от обилия в дыме искр из фабричных и печных труб. Кроме того, этот цвет сообщают красные кирпичные лондонские дома.

Но как бы там ни было, Монэ победил. После его картины все начали видеть лондонский туман таким, каким его увидел художник. Монэ даже прозвали «создателем лондонского тумана».

Падобным чынам можна лічыць М.Багдановіча першаадкрывальнікам “месяца”і яго шамколернасці ў беларускім мастацтве: “глянь, месяц бледны ў лясу гарыць”, “месяц зіхаціць адбітым светам”, “срэбнымі рожкамі мгліцца... маладзік”, “месяц белы, заплаканы, свеціць”, “свеціць месяц залатым сярпом”, “месяц круглы ўстаў на небе ўвесь чырвона-жоўты”, “месяц залаты”, “чырвоны маладзік”, “сумна плыве маладзік цёмна-сіні”, “на небе месяц устаў зялёны і хутка стане снегавым”..!

У сваёй паэзіі Поль Верлен выступае паэтам-імпрэсіяністам. Ён узіраецца ў гарадскую рэчку: яна апранутая ў прамень (“мур футаў з пяць”, камень вышынёю паўтара метра), ціхая (ні хваляў, ні ўсплеска) і цёмная, “хоць і нямутная вадой”, і “смяротна-жоўтая”. Выкарыстанне незвычайнага колеру (вада – жоўтая) тлумачыцца тым, што мастакі малявалі прадмет у адзінстве з акаляючым асяроддзем (тэма “адлюстраванняў на вадзе” – з найбольш цікавых у мастацтве імпрэсіяністаў), а таксама выкарыстаннем колеру як пэўнага сімвалу: “смяротна-жоўтая”. Спалучэнне імпрэсіяністычнага і сімвалічнага ў межах аднаго вобраза выяўляе паэтава ўспрыманне горада як варожай, бязлітаснай сілы, якая знішчае індывідуальнасць (і рэчкі, і чалавека), або як новай прасторы, што надае ім незвычайную, ненатуральную прыгажосць (і індывідуальнасць).

У вершы М.Багдановіча “У Вільні” вобраз ракі з’яўляецца метафарай гарадскога віру, руху жыцця, яе плыні: “грук, гоман, гул – усё ракой імкне”.

Як паэт-імпрэсіяніст Верлен апісвае сучасны яму горад (зборнік “Добрая песня”):

Гул вулічных шынкоў; панельны бруд; каштаны

Старыя; з іх ляціць праз дымныя туманы

Рой лісцяў...

Капеж з дамоў на брук, што бачыў шмат калёс;

Асфальт істоптаны, з канаўкамі па краю

Дзеля памый...

Паэт малюе па-мастакоўску выразнымі, кароткімі мазкамі-фразамі, перадаючы дынаміку, рух натуры, малюючы фрагменты гарадскога жыцця. З такою ж увагаю да рэчыўнага свету, заўважаючы непаўторнасць таго, што ўжо сцёрлася ва ўспрыманні, кароткімі імпрэсіяністычнымі мазкамі малюе карціну вялікага горада Максім Багдановіч (“Вулкі Вільні зіяюць і гулка грымяць...”, “У Вільні (Санет)”:

Ліхтарняў свет у сіняй вышыне...(...)

Кіпіць натоўп на жорсткім вулак дне!.. (...)

Агні вакзала... павадка фурманкаў...

Віры людзей... сіпяшчы паравоз...

Зялёны семафор... пакгауз.. склады...

Заводаў коміны пад цьмой нябёс... (...)

У Верлена ў канцы верша “Гул вулічных шынкоў...”з’яўляецца вобраз: “такі мой шлях, ідушчы к раю”, – сімвал трагічнага і не надта прывабнага жыццёвага лёсу паэта. У папярэдніх радках Верлен удакладняе гэты вобраз: “асфальт істоптаны, з канаўкамі па краю дзеля памый... Такі мой шлях, ідушчы к раю”. Зусім адваротнае завяршэнне паэтычнай думкі сустракаем ў цытаваным вершы М.Багдановіча. Беларускі паэт, стварыўшы “фатаграфічны” малюнак Вільні, захапляецца ўбачаным: “О, горада чароўныя прынады!” Пераймаючы спецыфіку імпрэсіяністычнага малюнка Верлена, М.Багдановіч перадае прынцыпова іншае светаўспрыманне – жыццярадаснае, паэтычна прыўзнятае, настрой прыняцця свету, што акаляе паэта.

У вершы “Глянь: месяц бледны...” Верлен нібыта спыняе імгненне і заўважае яго непаўторнасць і прыгажосць. Першы вобраз – жывапісны (жывапіс ночы): аўтар малюе з’явы прыроды ў адзінстве з навакольным асяроддзем (“месяц бледны ў лясу гарыць”, “як шкло – ставок; ён адбівае калін гурток і явар стары”, у Верлена “saule noir” – чорная вярба). Другі вобраз – музычны (музыка ночы, начных гукаў): “спеў пабедны з галін ляціць увесь поўны сілы”. Так, у прыродзе пануе гармонія і прыгажосць, яна перадаецца сінтэзам музычных і жывапісных вобразаў. Стану знешняга свету адпавядае настрой у душы чалавека: “о, друг мой мілы”, “снуй, сэрца, мары”, “спакой глыбокі злятае к нам з нябёс далёкіх...” Паўната жыцця, суладдзе музыкі і гамонія ў прыродзе і ў душы чалавека вызначае гэта спыненае паэтам імгненне, падкрэсленае метафарай-формулай: “о, момант красны!” Так, у жыцці Верлена гэта сапраўды быў перыяд “добрай песні” (па назве зборніка, у якім быў надрукаваны гэты верш).

Верш “Ціхі і сіні...” напісаны паэтам у цяжкія гады пасля яго выхаду з Мансейскай турмы (змешчаны ў зборніку “Мудрасць”). Самота і хвароба ўжо чакалі Верлена. У вершы таксама, як і раней, аднаўляецца малюнак цудоўнай летняй ночы:

Ціхі і сіні блішча над хатай

Неба прастор.

Ціха гайдае ліпа над хатай

Лісцяў узор.

Гучыць тут і музыка ночы, але на гэты раз песня сумная, маркотная:

Ў небе рахманы, срэбраны голас

Звона гудзіць.

Птушкі маркотнай з дзерава голас

Сумна звініць.

Паэт заўважае ў прыродзе тое, што адпавядае яго ўнутранаму стану, складу яго думак. Узрушаны і ўсхваляваны прыгажосцю, гармоніяй навакольнага свету, Верлен не можа ўстрымацца ад ускрыкаў-тыпанняў, звернутых да самога сябе:

Што гэта? Слёзы? Што жа зрабіў ты,

Бледны ад іх,–

Горка паведай, што жа зрабіў ты

З дзён маладых?

У гэтых пытаннях адчуваецца безперспектыўнасць, горыч і расчараванне ад пражытага. У Верлена ў гоман ночы быццам урываецца чалавечы голас: перад чацвёртай страфой, працытавай вышэй, стаіць працяжнік: “–“. І глуха і настойліва гучаць пытанні: “ – Qu`as-tu fait, Ô toi que voilà // Pleurant sans cease; // Dis, qu`as-tu faut, toi que voilà de ta jeunesse” (што зрабіў ты, ты, які бесперапынна плакаў, што зрабіў ты са сваёй маладосцю, – калі даць падрадкоўнік).

У перакладзе гэтага верша Багдановічам знак “–“ апушчаны. Узнікае найперш пытанне: а які тэкст Верлена трымаў у руках беларускі паэт? Адчуваецца, што ў перакладзе ўжо няма той раптоўнасці, няма такога патрабавальнага звароту да самога сябе (менавіта да самога сябе). Здаецца, увесь вобразны лад верша да таго і ішоў – да свайго шчымлівага фіналу: неба прастор, ліпаў узор, гукі звона, птушкі голас – і жыццё чалавека, поўнае суму, пакутаў і слёз.

Верш “Ціхі і сіні...” даволі дакладна прачытваецца ў кантэксце верленаўскай паэзіі мяжы 70–80-х гадоў. Паэту было прыблізна 36 год (нарадзіўся Верлен у 1844 г.), ззаду засталося шмат чаго добрага, перажытага паэтам: каханне, сяброўства, нават турма.Максіму Багдановічу – перакладчыку Верлена – пад час працы над перакладамі было толькі 20 гадоў. Але і ён, як французскі паэт, пакутліва адчуваў імгненнасць, хуткаплыннасць жыцця і невымернае багацце і хараство таго, што пакідаецца з ім назаўсёды.

Надлом, ускрык – у Верлена. Сум, горыч – у перакладзе М.Багдановіча.

Гэты верш Верлена, як і астатнія, перакладзеным беларускім паэтам з французскай мовы, арганічна спалучаецца з арыгінальнай лірыкай М.Багдановіча. Вось, напрыклад, верш “Мы гаворым удвух пры агні ў цішыне...”, дзе ў словах, звернутых да дзяўчыны, гучыць клопат, адчуваецца адказнасць за яе лёс, народжаныя чуллівай, уражлівай, жывой душой паэта:

Як маркотны твае маладыя гады!

Ты не знаеш сама, сколькі мела нуды.

Што яна парабіла, ліхая, з табой,

Што зрабіла з душою тваёй маладой.

Далей гучыць просьба-пажаданне:

Пашкадуй ты гады маладыя свае.

Маладое жыццё праляціць, прабяжыць,–

Не забудзься вясёлых калёраў зажыць.

Багдановіч працягваў традыцыі Верлена – сімваліста, імпрэсіяніста ў паэзіі. Але змрочных, трагічных вынікаў не падводзіў. Наадварот, беларускі паэт бласлаўляе светлае, натхнёнае, поўнае шчасце і маладосці жыццё:

Будзь жа, век малады,

Поўны светлымі днямі!

Пралятайце, гады,

Залатымі агнямі!...

Багдановіч лічыў, што ў жыццё беларуса павінен увайсці цэлы сусвет. У ім годна будуць гучаць галасы розных народаў і пакаленняў. Такім неўміручым паэтам быў для Багдановіча Поль Верлен. Беларускі паэт быў не толькі перакладчыкам, але і сатворцаю Поля Верлена. Ён упершыню пазнаёміў беларускамоўнага чытача з творамі французскага паэта, стварыў і своеасаблівае «выбранае» з Верлена на беларускай мове, у аснове якога закладзены прынцыпова важныя для адраджэнцкага руху на Беларусі паняцці, па-мастацку ўзнавіў няўлоўную структуру верленаўскага свету.

Прынцыпова важным з'ўляецца тое, што створаны Полем Верленам мастацкі свет заўсёды папаўняецца наноў, калі да яго звяртаюцца іншыя пісьменнікі-творцы. Сённяшні Верлен – гэта не толькі застылая, “замкнёная сістэма” творчай спадчыны паэта, ператвораная ў знак, у нерухомы сімвал. Гэта таксама і тое, што прыўнеслі ў гэты свет іншыя сатворцы – перакладчыкі, каментатары, інтэрпрэтатары, перастваральнікі яго вобразаў у розных мастацка-эстэтычных сістэмах і відах творчасці. Таму так важна мець шматлікія пераклады: кожны з іх – новае прачытанне, іншае светаўспрыманне, другія каштоўнасці, вылучаныя сатворцаю ў першакрыніцы. Кожны з перакладаў, і найперш Багдановіча, адкрывае новыя далягляды паэзіі Поля Верлена, прымушае гучаць невядомыя раней струны нашай душы, прыадчыняе незаўважанаю таямніцу, азорвае сучасным святлом прыхаваную грань творчасці пісьменніка. Свет Верлена – ва ўзнаўленні, у перажыванні, у сатворчасці. Гэтаксама і Багдановічаў.

Максім Багдановіч як перакладчык паэзіі Верлена спяшаўся данесці сваё адкрыццё французскага паэта да чытача. Ён, відаць, добра разумеў, што ў тыя напружаныя, трагічныя гады выпрабаванняў Першай сусветнай вайны яго народу патрэбна была і такая, верленаўская, паэзія, якая не разбэшчвае душу, а захоўвае яе трапяткой, спагадлівай, чулай, таму што паэзія павінна не толькі абуджаць хвалі народных барацьбітоў, але і выхоўваць душэўную прыгажосць, высокую маральнасць, абараняць у чалавеку яго чалавечае аблічча. Такой – і рашучай, і далікатнай – была паэзія самога Максіма Багдановіча.

 

– Конец работы –

Эта тема принадлежит разделу:

Установа адукацыі Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка

На сайте allrefs.net читайте: Установа адукацыі Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка. Г Я Адамовіч...

Если Вам нужно дополнительный материал на эту тему, или Вы не нашли то, что искали, рекомендуем воспользоваться поиском по нашей базе работ: Сімвалізм, імпрэсіянізм у літаратуры: П.Верлен, М.Багдановіч

Что будем делать с полученным материалом:

Если этот материал оказался полезным ля Вас, Вы можете сохранить его на свою страничку в социальных сетях:

Все темы данного раздела:

Тэма 1. Сусветная літаратура – множнасць і адзінства нацыянальных літаратур
Існуе шмат вызначэнняў паняцця “сусветная літаратура”. 1. Сусветная літаратура з’яўляецца “сумай” (“суматыўнай множнасцю”) усіх літаратур народаў свету. Гэта значыць, тэар

Міфалогія. Фальклор
Міфалогія – фальклор – літаратура прадстаўляюць формы (стадыі) грамадскай свядомасці, звязаныя між сабой генетычна. Літаратура вырастае як з міфа, так і з фальклора.  

Антычная міфалогія
У спадчыне старажытнагрэчаскай і старажытнай рымскай літаратур – творы, заснаваныя на міфалагічных сюжэтах і вобразах. Гамер “ Іліяда” У аснову паэмы пакладзены г

Хрысціянства як адна з крыніц літаратуры
Кнігі Бібліі даследчыкі разглядаюць таксама як крыніцу міфалагічных сюжэтаў і вобразаў, што сталі трывалай асновай сусветнай літаратуры. Адзін з сюжэтаў, распаўсюджаных у літаратуры, звяза

Беларускія і японскія казкі
Адзін з самых пашыраных фальклорных жанраў – казка. Гэты старажытны жанр змяшчае ў сябе найперш тое трывалае, наднацыянальнае і пазачасавае, што звязана з адлюстраванннем у казцы агульначалавечых з

Казка – фабліо – народная кніга – навела
Супастаўляючы беларускую казку з творамі іншых жанраў розных народаў, якія надзвычай блізкія ёй па сюжэту і сістэме вобразаў, можна аднавіць своеасаблівы ланцуг жанраў: казка – народная кніга – фаб

Нямецкая народная кніга і беларуская казка
Народная кніга была сярод вышэйшых літаратурных дасягненняў Адраджэння, якое так і засталося ў заходнееўрапейскай літаратуры прыкметаю свайго часу, а на Беларусі мае пэўныя тыпалагічныя паралелі з

Тэма 3. Склад літаратуры. Літаратурны працэс. Перыядызацыя
  § 1. Літаратурны працэс Словы Б.Тамашэўскага: “Каждый век имеет свое определение литературы”,– дазваляюць акрэсліць параметры вывучэння літаратуры, сусветнай і нацыянальнай

Перыядызацыя
Сусветная літаратура – гэта літаратура народаў свету, якая стваралася ва ўсе часы існавання чалавецтва. Менавіта Гётэ належыць вынаходніцтва тэрміна “сусветная літаратура”, ім ён пазначыў мастацтва

Асноўныя літаратурныя эпохі, склад літаратуры / кірункі
Старажытнасць Уласна літаратурныя роды. жанры: эпас, лірыка, драма; Гістарыяграфія Красамоўства Філасофія Прыродазнаўства Сярэднявечча і

Антычнасць
Межы антычнай літаратуры – стагоддзі вуснай народнай творчасці – да ІУ–У ст.н.э., прычым, старарымская літаратура з’яўляецца толькі з ІІІ ст.да н.э. Траянская вайна (як называлі адзін з вялікіх пах

Адраджэнне
Гуманістычная канцэпцыя чалавека і свету Эпоха, якая, паводле Энгельса, “мела патрэбу ў тытанах і якая нарадзіла тытанаў па сіле думкі, страсці і характару, па

Тэма 4. Роды, віды, жанры ў сістэме параўнальнага вывучэння літаратур
Са слоў Арыстоцеля пра тры спосабы пераймання ў паэзіі: «Подражать в одном и том же и одному и тому же можно, рассказывая о событии, как о чем-то отдельном от себя, как это делает Гомер, или же так

Эпас як аповяд пра мінулае, гістарычнае і міфалагічнае
Вылучаюцца два перыяды развіцця народна-эпічнай літаратуры, жанравая форма якой набыла вызначэнне эпасу (у найбольш старажытным разуменні гэтага паняцця): эпас перыяду разлажэння рода-племяннога гр

Вандроўныя сюжэты
Сюжэт як складнік мастацкага цэлага займае сваё месца на ўзроўні змястоўна-фармальнай арганізацыі твора. Таму даследаванні сюжэта звычайна звязаны непасрэдна з мастацкім творам і іншымі яго складні

Эпас пра Гільгамеша
Вандроўны сюжэт пра пошукі краіны вечнай маладосці і неўміручасці ў дадзеным творы прадстаўлены ў наступнай паслядоўнасці матываў (вобразаў), якія разглядаюцца як этапы станаўлення героя і якія мог

Вергілій. Энеіда
Узоры антычнага эпасу – паэмы Гамера “Іліяда”,“Адысея” (у аснове якой – багатырскія казкі) пра вяртанне Адысея, героя грэкаў, пасля 10 год Траянскай вайны на радзіму, востраў Ітаку. Вобраз Адысея я

Легенда пра Трыстана і Ізольду
Пераход сюжэтаў ад аднаго народа да другога, з адной эпохі ў другую яскрава ілюструецца на прыкладзе рыцарскіх раманаў. Вытокі рыцарскага рамана – на французскіх землях, у рамана-германскім культур

Параўнальным вывучэнні літаратур
  Адраджэнне названа Энгельсам эпохай, якая “мела патрэбу ў тытанах і якая нарадзіла тытанаў па сіле думкі, страсці і характару, па шматбаковасці і вучонасці”. Напачатку Адраджэння та

Дантэ – апошні паэт Сярэднявечча і пачынальнік Рэнесансу
Дантэ (травень 1265, Фларэнцыя — 14.9.1321, Равена) – апошні паэт Сярэднявечча і першы прадстаўнік Адраджэння, першапачынальнік італьянскай літаратуры, стваральнік літаратурнай мовы. З ліку найболь

Шэкспір
«Наўрад ці выклікае здзіўленне той факт, што Вільям Шэкспір змешчаны на чале спісу самых выдатных літаратараў усіх часоў. На асноўным, самым элементарным узроўні літаратуры – узроўні стылю, формы і

Сервантэс: старонкі жыцця і творчасці
Калі звяртацца да біяграфічнага аўтара, параўнальны падыход дапамагае стварыць больш аб’ёмную карціну жыццёвага і творчага шляху. Часам “ключом” да такой сістэматызацыі з’яўляецца мастацкі твор інш

Тэма 7. Твор як аб’ект сістэмнага аналіза
У сваёй кнізе “100 лучших литераторов. Список самых выдающихся романистов, драматургов и поэтов всех времен» Д.Берт дае наступныя характарыстыкі: Дантэ “застаецца эталонам для заходняй цывілізацыі,

В.Гётэ – А.Г.Радзівіл – А.М.Кашкурэвіч – В.Сёмуха – У.Караткевіч і іншыя
Рэчышча маналагічнай навукі, культуры ў постмадэрнісцкім, постіндустрыяльным свеце ўзбагачаецца новымі кірункамі даследавання. Навукі разгаліноўваюцца, паглыбляючыся ў вузка акрэслены аб'ект вывучэ

Як аб’ект параўнальнага аналізу
  Літаратурныя рухі, кірункі, плыні, школы – літаратуразнаўчыя паняцці, з дапамогай якіх пазначаюць вялікае кола пісьменнікаў, аб’яднаных пэўнымі агульнасцямі: у светапоглядзе, звароц

Асветніцтва
Асветніцтва – 1) ідэалогія буржуазіі ў перыяд першапачатковага накаплення капіталу; 2) культурны рух, які пашырыўся ў Еўропе ў ХУШ ст.; 3) комплекс ідэй, на аснове якіх узнікла спецыфічная мастацка

Рамантызм
Ревела буря, дождь шумел, Во мраке молнии летали, Бесперерывно гром гремел, И вихри в дебрях бушевали. Пейзажны фон з думы Рылеева “Смерць Ермака” адметным чынам

Яна ідзе ў красе сваёй Як ноч у месячнай красе
Яна ідзе ў красе сваёй Як ноч у месячнай красе Бы зорка, што па небе крочыць. Яна ідзе, і аксаміты Святло і змрок з’яднаны ў ёй, Начных нябёс, і зоркі ўсе Ласкава пазіраю

Кароль Лесавік Альховы цар
Хто едзе, хто мчыцца так позна ўначы, Хто едзе так позна праз ноч у імгле? Малое дзіця на кані везучы? То бацька з сынам малым у сядле: То бацька ратуе сына свайго: Ён хлопчыка мо

Новелла Матвеева
В долгах мы. Как Сервантес! Ради шутки – Кому он должен был – давай считать: Жене-пройдохе. Дочери-малютке. Гутьерресу, умеющему ждать.   Родителям

My heart’s in the Highlands
My heart’s in the Highlands, my heart is not hear, My heart’s in the Highlands a chasing the dear, Chasing the wild dear and following the roe. My heart’s in the Hig

Вільгельм Мюлер. Катрыншчык. Шарманщик.
На вуліцы вясковай, Вот стоит шарманщик Дзе ціша і спакой, Грустно за селом, Стары катрынку круціць И рукой озябшей Азяблаю рукой. Он вертит с трудом, На колкім

Поль Верлен
Раяль цалуе тонкая рука У час вячэрні, шэра-ружаваты; І на крылах, цішэй ад вецярка, Ў паветры мяккім, пекным паплыла ты Пужліва песня, і срэдзь комнат хаты

А.Рэмбо. Адчуванне.
Блакітным вечарам замроены хадок, Пайду сцяжынай, дзе калоссем коле поле, Нагамі босымі адчую халадок І галаву сваю амыць вятрам дазволю. Ні думаць, ні казаць, н

Simples
Of cool sweet dew and radiance mild The moon a web of silence weaves In the still garden where a child Gathers the simple salad leaves. A moondew stars her hangi

Хотите получать на электронную почту самые свежие новости?
Education Insider Sample
Подпишитесь на Нашу рассылку
Наша политика приватности обеспечивает 100% безопасность и анонимность Ваших E-Mail
Реклама
Соответствующий теме материал
  • Похожее
  • Популярное
  • Облако тегов
  • Здесь
  • Временно
  • Пусто
Теги