рефераты конспекты курсовые дипломные лекции шпоры

Реферат Курсовая Конспект

янка купала

Работа сделанна в 2007 году

янка купала - раздел Литература, - 2007 год - Гарбавіцкі Внк: Дс-Саш Рэферат На Тэму: Вучаніцы 11 Класа Дагура Кацярыны Ан...

Гарбавіцкі ВНК: ДС-САШ Рэферат на тэму: Вучаніцы 11 класа Дагура Кацярыны Андрэеўны Гарбавічы, 2007 Беларусі заззяў вясёлкай цудоўны самародак, непаўторна вялікі ьалент, выразнік запаветных дум і светлых надзей народа – Янка Купала. Здаецца, і ведаеш творы паэта, а ўсё роўна кожны раз, калі разгортваеш яго кнігу і пачынаеш чытаць адкрываеш для сябе штосьці новае, нязведанае.Багатую спадчыну пакінуў нам Янка Купала – паэт, драматург, палымяны публіцыст. Яго вершы жывуць, не цьмянеюць, будуць жыць праз стагоддзі. Час не мае над імі ўлады. У лірыцы яго засведчана асабіста перажытае хваляванне, выкліканае канкрэтнымі абставінамі. Амаль кожны верш – як споведзь, як дзённік, па якім можна ўзнавіць увесь шлях паэта.

Кожны твор поўны вялікай праўды жыцця, кожны твор выклікае шчырыя парывы пачуццяў і новыя ўзлёты думкі. І ніводзін радок багатай Купалавай спадчыны не ашукае вашага даверу.Давайце ж пройдзем Купалавымі сцежкамі і дарогамі, спынімся на якую хвіліну ў тых запаветных мясцінах, дзе гадаавўся, сталеў паэт, назапашваў у няспыннай і нястомнай працы вопыт жыцця, дзе просты люд настройваў яго ліру на песенны лад, каб спявала яна аб нядолі людской. “Ад самай красы маіх дзён невясёлых” Гісторыя роду Луцэвічаў, як сведчаць архіўныя дакументы, пачалася больш за двесце гадоў таму назад.

Тады зямля Беларусі, як і землі Літвы, Украіны ды і частка Расіі, уваходзіла ў ВкЛ – феадальную дзяржаву, што ўзнікла яшчэ ў ХІІ ст каб супрацьстаяць пагрозе нямецкай агрэсіі і мангола-татарскага нашэсця.

Багатая на імёны радаслоўная ў Луцэвічаў. Даследаваныя пакуль што звесткі не ідуць далей за Станіслава Луцэвіча, якому па спадчыне належаў маёнтак Кукялёўшчына з вёскамі Слабодка і Цярпілаўка ў тагачасным Мінскім ваяводстве. Дзед Янкі Купалы на працягу пятнаццаці гадоў пісаў прашэнні, каб адстаяць сваё права на роднае гняздо і дваранства.Не дабіўшыся справядлівасці, у 1864 годзе Луцэвічы былі вымушаны запісацца у падатковае саслоўе і прыпісацца да мінскай грамады так званых “граждан”. Дзе б ні жылі Луцэвічы, яны плацілі падаткі ў Мінскую мяшчанскую ўправу, а працавалі на зямлі, якую арандавалі паблізу Мінска. Спачатку ў фальварку Камень каля Івянца, а потым у Раговічах Старасельскай воласці. Там Дамінік – бацька Янкі Купалы – у 1879 годзе жаніўся на Бянігне Іванаўне Валасевіч, родам з фальварка Няшота.

Пасля купальскай ночы – 25 чэрвеня старога стылю (па новаму стылю 7 ліпеня) 1882 года, у фальварку Вязынка, у Бянігны і Дамініка Луцэвічаў нарадзіўся сын. Пра імя доўга не меркавалі, выбралі ў гонар дзеда па маці – Івана. Усе сваі дзіцячыя гады і маладосць Янка правёў, бадзяючыся па Барысаўскаму і Мінскаму паветах.

Лёс кідаў яго бацьку з месца на месца. У 1883 годзе ён служыць у маёнтку Юзэфава ў памешчыка Багдановіча, у 1887 годзе – у маёнтку Косіна. І вось там, калі Янку пайшоў сёмы год, яго стаў вучыць вандроўны настаўнік, або, як тады называлі, “дарэктар”. Быў ім нейкі Патаповіч, сын канторшчыка ў маёнтку. Уся навука “дарэктара” складалася з таго, каб навучыць хлопчыка малітвам. Малы Янка аказаўся здольным вучнем і вывучыў “з ходу” ўсе малітвы. На гэтым і закончылася вучоба “дарэктара”. Потым хлопчык стаў сам брацца за кніжкі, асабліва цікавіў яго рускі каляндар, які бацька прывёз аднойчы з кірмашу.

Бацька заўважыў сынаву любоў да кніг і думаў, каб як-небудзь далучыць яго да навукі і “вывесці ў людзі”. Але частыя пераезды з месца на месца перашкаджалі гэтым марам. Неўзабаве, у 1889 годзе, бацька кінуў службу ў Косіне і падаўся з усёй сям’ёй у Сенніцу. У Сенніцы было двухкласнае народнае вучылішча. Пайшоў Янка туды вучыцца , хоць яму толькі мінула сем гадоў. Па тым часе гэта быў яшчэ не школьны ўзрост.

Алімпіяда Васільеўна Сонцава была першай настаўніцай на жыццёвым шляху хлопчыка. Яна першая заўважылапаэтычныя здольнасці Янкі. У 1890 годзе сям’я Луцэвічаў пераязджае ў Мінск, дзе бацька купляе каня і ездзіць некаторы час фурманам.У 1891 годзе яны зноў пераязджаюць на арандаваную зямлю пана Жаброўскага ў Прудзішчы. За год гарадскога жыцця кругагляд хлопчыка стаў шырэйшы, але ў душы яго нейкая цесната была, відаць, сцены камяніц не давалі ей разгуляцца. Увосень бацька пасылае Янку вучыцца да “дарэктара” спачатку ў Аўгустова, пасля ў Слабодку каля Лагойска.

Яшчэ праз лета Янка ходзіць у Гаяны, бярэ ўрокі ў вандроўнага настаўніка, а ўлетку праз бацькавых знаёмых трапляе да фельдфебеля ў ваенным лагеры пад Мінскам, чыёй навукай хлопчык быў моцна незадаволены, таму што той сваім вучням тлумачыў толькі адны “жыцці святых”. З аўтабіяграфіі Купалы: “Пасля фельдфебелябацька аддаў мяне да сваіх родзічаў, на хутар Мачаны, які межаваў з фальваркам Казімірава Самойлы (дырэктара Мінскага рэальнага вучылішча). Сын Самойлы Уладзімір Іванавіч рыхтаваў мяне ў рэальнае вучылішча, але нічога з гэтага не выйшла… У бацькі адпала ахвота вучыць мяне далей, бо яму патрэбен быў памочнік у гаспадарцы.

Як сталася пазней, дрэнны з мяне выйшаў земляроб, і бацька часта шкадаваў, што не вучыў мяне далей”. У 1895 годзе сям’я перабралася ў Селішча. Калі надыйшла восень, бацькі параіліся і парашылі, каб пахадзіў Янка зіму-другую ў Бяларучы, у народнае вучылішча. Зіма 1897-1898 года, праведзеная ў Бяларуцкім народным вучылішчы, пакінула ў душы Янкі глыбокі след, дапамагла сістэматызаваць пачатковыя агульнаадукацыйныя веды, навучыла яго не толькі чытаць кнігі, але і разважаць над прачытаным.

З аўтабіяграфіі Янкі Купалы: “Прагнасць да ведаў не давала мне спакою, хоць усе дарогі да навукі, як гаворыцца, былі для мяне адрэзаны.

Адно, што засталося гэта кнігі, і ім я аддаўся ўсёй душой і сэрцам. Удзень працаваў на гаспадарцы, а ўначы чытаў і перачытваў усё, што траплялася пад руку. Нараджэнне паэта.Першая кніга Асабліва вялікую ролю ў фарміраванні светапогляду Янкі Купалы, яго грамадзянскіх ідэалаў адыграла першая руская рэвалюцыя. 15 мая 1905 года ў прагрэсіўнай рускай газеце “Северо-западный край” з’явіўся верш Купалы “Мужык”. 1908 год асабліва памятны ў жыцці паэта.

У гэтым годзе выйшла першая кніга яго паэзіі – “Жалейка”. У 1910 годзе выйшаў другі зборнік вершаў – “Гусляр”. Янка Купала напісаў такія творы, як “Курган”, “Бандароўна”, “Раскіданае гняздо”, “Паўлінка”, “Тутэйшыя”, вершы “Жняя”, “Выйдзі ”, “Я не для вас” і інш. Жыццё Янкі Купалы абарвалася 28 чэрвеня 1942 года. І ўсё. Спачатку ў газеце “Известия» (30 чэрвеня), а пасля і ў «Савецкай Беларусі” (2 ліпеня) партрэт у чорнай рамцы, кароткае жалобнае паведамленне: “Савет Народных Камісараў Беларускай ССР, Прызідыум Вярхоўнага Савета БССР і Цэнтральны Камітэт Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі з глыбокім жалем паведамляюць аб смерці народнага паэта Беларусі, выдатнага грамадскага дзеяча, акадэміка Янкі Купалы.

Заключэнне Бадай, нельга знайсці больш дакладнага і больш глыбокага вызначэння сутнасці творчасці Я. Купалы і таго ўкладу, які ён зрабіў у родную літаратуру, чым гэтыя два словы: народны паэт. Слава Я. Купалы далёка пайшла па свеце.

Яго творы перакладзены на многія мовы. У 1973 годзе адкрыты помнік Я. Купалу ў Араў-парку ў Нью-Йорку. Вельмі сімвалічна, што помнік беларускаму паэту на амерыканскай зямлі ўстаноўлены побач з помнікамі А. Пушкіну, Т. Шаўчэнку і У. Уітмену.Сімвалічна і тое, што аўтарам скульптуры з’яўляецца Беларускі скульптар А. Анікейчык, што адліта яна на Ленінградскім заводзе і ўстаноўлена на пастаменце з украінскага граніту. У раннім сваім вершы “Я не паэта…” Я. Купала пісаў: “Долю каб бачыў у родным народзе, а быў бы шчаслівы Янка Купала”. Мара паэта збылася: беларускі народ здабыў сабе долю ў дружнай сям’і савецкіх народаў. Паэт быў шчаслівы. Шчаслівы і народ, што мае такога паэта.

Спіс выкарыстанай літаратуры 1. Уладзімір Юрэвіч “Янка Купала” 2. Янка Купала “Жыццё і творчасць” 3. Р. В. Шкраба “Беларуская савецкая літаратура”, 9 кл. 4. В. У. Івашын, М. А. Лазарук “Беларуская літаратура”, 8 кл. Змест Уводзіны….2 “Ад самай красы маіх дзён невясёлых”….3 Нараджэнне паэта.Першая кніга… 5 Заключэнне…7 Спіс выкарыстанай літаратуры…8 Змест… 9.

– Конец работы –

Используемые теги: Янка, Купала0.051

Если Вам нужно дополнительный материал на эту тему, или Вы не нашли то, что искали, рекомендуем воспользоваться поиском по нашей базе работ: янка купала

Что будем делать с полученным материалом:

Если этот материал оказался полезным для Вас, Вы можете сохранить его на свою страничку в социальных сетях:

Еще рефераты, курсовые, дипломные работы на эту тему:

Янка Купала
Гэта прозвшча сустракаецца спсе дзельнка польскага антыцарскага пашстання 1831г. Паступова род Луцэвча збядне, дзед Янк не змог даказаць сва права… Магчыма, бацьк дал такое мя, што прыйшо хлопчык на свет падчас наронага свята… Цяжк, гаротны лс арандатара будзе кдац х з аднаго месца на другое. Патара года Луцэвчы жыл Мнску, дзе Дамнк ванавч…

Эсэ па публіцыстыцы Янкі Купалы
Напрыклад, заваёўнікаў ён не баіцца называць ворагамі. Турботы Купалы Разбурэнні падчас першай сусветнай вайны На гэтыя тэмы гутараць і сёння… Пра пасіўнасць “бульбяша” мы чуем і сёння. І – прынамсі ў маёй галаве –… Пачуўшы роднае слова, запытваецца: “Вы выкладаеце ў школцы літаратуру?” Купала паглядае ў бок Расіі са злосцю (А такое…

А. Янковой
ЛОБСАНГ РАМПА... ИСТОРИЯ РАМПЫ...

Праздник Ивана Купала на Украине
В окрестностях Вологодской губернии, по сообщению одного из собирателей, в день Аграфены Купальницы все девушки ("невесты" и подростки) расхаживают… Ночью до восхода солнца, рвали цветы Иван-да-Марья. Если их вложить в углы… Накануне Ивана Купала девушки гадали по травам: 1. Собирали 12 трав (чертополох и папоротник обязательно), на ночь…

“Янки из Коннектикута при дворе короля Артура” Марка Твена как “притча о прогрессе”
От нее Марк Твен унаследовал эмоциональность ичувство юмора. Когда Сэму было 12 лет,его отец умер, оставив семью в нужде. Мальчику пришлось пойти… В свои 18 лет он прочитал многих писателей Диккенса, Теккереея,Скотта,… В 1961 году Клеменс,охваченный серебряной лихорадкой, отправляется со своим братом Дальний Запад.Юноша мечтал стать…

Ивана Купала
Правда, из-за отставания Юлианского календаря от ныне принятого Григорианского, смены стиля и прочих календарных сложностей "макушку лета" стали… Иваном божество Купало стало называться после крещения Руси, когда его… В наше время из "народного" праздник стал fun-мероприятием, символом сближения с природой. Купальские обряды,…

Марк Твен - Янки из Коннектикута при дворе короля Артура
Мать была его кумиром. Поколесив по Америкев поисках счастья, Клеменс-отец осел со своим многочисленным семейством в Ганнибале,где выполнял… Впоследствии Твен увидит в этойвстрече перст судьбы. Подобно Орлеанской деве… Любимым героем прирожд нного юмориста стал ДонКихот. Клеменсу было двадцатьс небольшим, когда он стал работать…

0.03
Хотите получать на электронную почту самые свежие новости?
Education Insider Sample
Подпишитесь на Нашу рассылку
Наша политика приватности обеспечивает 100% безопасность и анонимность Ваших E-Mail
Реклама
Соответствующий теме материал
  • Похожее
  • По категориям
  • По работам