рефераты конспекты курсовые дипломные лекции шпоры

Реферат Курсовая Конспект

Эсэ па публіцыстыцы Янкі Купалы

Эсэ па публіцыстыцы Янкі Купалы - раздел Журналистика и СМИ, Эсэ Па Публіцыстыцы Янкі Купалы Безмацерных Кацярыны 3 Група, 3 Курс Эсэ Па ...

ЭСЭ ПА ПУБЛІЦЫСТЫЦЫ ЯНКІ КУПАЛЫ Безмацерных Кацярыны 3 група, 3 курс Эсэ па публіцыстыцы Я.Купалы: 1919 год. Сучаснасць. Адбудова Беларусі. Незалежнасць. Незалежная дзяржава і яе народы. Моладзь ідзе! Торжышча. Больш самачыннасці (артыкулы 1919 года) Чытаеш Купалу 19 года – усё зразумела і блізка, бо нешта ў той ці іншай ступені актуальнае і сёння. На жаль. І белрускі менталітэт, што вымалёўваецца ў публіцыстыцы Купалы, нагадвае наш сучасны.Аўтар у творах Аўтар у творах паўстае чалавекам дзейсным: “І гэта [ адбудаванне Беларусі] трэба зрабіць як найхутчэй”. Патрыятычным: “Край наш сам па сабе багаты, толькі чужыя гаспадары яго знішчылі”. А беларускае адраджэнне ён называе “вялікай святой ідэяй”. Цвёрды ў сваёй пазіцыі і смелы.

Напрыклад, заваёўнікаў ён не баіцца называць ворагамі. Турботы Купалы Разбурэнні падчас першай сусветнай вайны На гэтыя тэмы гутараць і сёння (Праўда, пра наступствы другой сусветнай, у асноўным) “Ужо ад нейкага часу ў Францыі працуе паўмільёна людзей над адбудовай таго, што вайна разрушыла”. Антытыза – пасіўная Беларусь.

Пра пасіўнасць “бульбяша” мы чуем і сёння. І – прынамсі ў маёй галаве – сядзіць стэрэатып пра еўрапейца куды больш спрытнейшага за нас. “Цэлы свет ведае, што самыя крывавыя бітвы, самае дзікае зніштажэнне людзей і іх дабра ў гэту вайну – было на Беларусі”. Водгукі гэтага даходзяць да нас і сёння. Незалежнасць Зноў жа – актуальна! “На ўсякую іншую незалежнасць кожны з вамі згодзіцца, абы толькі не на беларускую”. Хіба незалежная Беларусь у свядомасці сярэднестатыстычнага грамадзяніна? Сярэднестатыстычны грамадзянін РБ чытае рускую масавую літаратуру і глядзіць рускае тэлебачанне.

Пачуўшы роднае слова, запытваецца: “Вы выкладаеце ў школцы літаратуру?” Купала паглядае ў бок Расіі са злосцю (А такое цяпер, у 21 стагоддзі, часцяком назіраецца ў колах нацыянальнай беларускай інтэлігенцыі) “Прымерам такога здзеку, такога зневажання дужэйшым слабейшага можа служыць добра ўсім нам знаёмая царская Расія”. Купала ўвогуле не баіцца мастацкіх сродкаў і словаў з моцным лексічным значэннем.

Напрыклад, апеку дзяржаваў-заваёўніц ён называе “воўчай”. Альбо піша: “Стогне пад ярмом Беларусь…” Моцны, вобразны дзеяслоў, які, аднак, ужо тычыцца Беларусі Талерантнасць беларуса На мой погляд, сёння гэтае пытанне нядужа актуальнае. Купала піша вось што: “У нявольніка заўсёды больш помсты, нянавісці к другім (нацыянальным меншасцям – К. Б.), чымся ў чалавека вольнага”. Сёння культурнага інтэграцыя з Расіяй, на мой погляд, у свядомасці сярэднестатыстычнага беларуса ўжо адбылася (дакладней, руская мова разам з ёй руская культура зацямняюць беларускую культуру). Але гэта не ўспрымаецца як гвалт, няволя, а ўспрымаецца цалкам нармалёва. І аніякай нянавісці да чужынцаў у нас няма. (Гэта больш актуальна для Масквы) Усясветная вайна Захаду “Вы стварылі ўсясветную вайну за свае кішанёвыя інтарэсы”. Цяпер гэта не сугучнае беларускай сучаснасці Пасіўнасць беларуса “Ліха церпім і чакаем, што вось нехта прыйдзе і гэта наша ліха пабярэ з сабою”. Актуальна сёння. І, мяркую, можна прымяніць як да народа ў цэлым, так і да асобнага суб’екта. І нездарма студэнтам кажуць: “Не чакайце, што выкладчык запхае веды ў вашу галаву.

Усё залежыць ад вас” Беларускі народ вачыма Купалы - Дэмакратычны - Ужыўчывы - “У паднявольнае ярмо” нікога “запрагаць” не будзе - Пасіўны ў масе (“Ці не час ужо пакінуць благую прывычку сядзець і сядзець, чакаць і чакаць?”) - моладзь - дзейсная Стыль публіцыстыкі Янкі Купалы Першае, што кідаецца ў вочы гэта эмацыйнасць Янкі Купалы, што выражаецца ў шматлікіх клічніках. Артыкул “Моладзь ідзе!” – поўны аптымізму. “Набок з дарогі, панове і гаспада з Захаду і Усходу! Беларуская моладзь ідзе! (радасць і узнёсласць Купалы падкрэсліваецца клічнікам – К.Б.)” Выразнасці і эмацыйнасці дадаюць і рытарычныя пытанні: “Ужо ад нейкага часу ў Францыі працуе паўмільёна людзей над адбудовай таго, што вайна разрушыла.

У Бельгіі таксама кіпіць работа ў гэтым напрамку, якой прымушаны дапамагаць немцы а ў нас?” Пытанне “а ў нас?” з’яўляецца далучальнай канструкцыяй, што падкрэслівае яго. У ягонай публіцыстыцы даволі шмат абзацаў. Часцяком усяго адзін сказ – гэта ўжо цэлы абзац.

Напрыклад, “І Беларусь жабруе!”, “Так быць не павінна”. Такі прыём акцэнтуе ўвагу на пэўнай думцы.

Артыкул “Адбудова Беларусі” сканчваецца сказам “Жыццё не чакае”, вынесеным ў асобны абзац.На мой погляд, гэта даволі ўдалы прыём паставіць кропку над артыкулам. Такое я сустракаю і ў сучасных журналісцкіх тэкстах.

Загалоўкі Купалы даволі лаканічныя, канкрэтныя, інфармацыйныя. І адразу можна зразумець, пра што ідзе гаворка.Часцяком ўжываюцца звароткі, каб выклікаць давер у чытача: “Цяпер, браты…” ( менавіта браты – гэтая лексічная адзінка прымушае ставіцца да аўтара з прыязнасцю), “Так, сябры, гэта вялікая праява!” (сябры - таксама паказчык прыязнага стаўлення аўтара да чытача), “Вам трэ было, панове…” (так аўтар звяртаецца да ворагаў) “Моладзь ідзе!” Самы аптымістычны артыкул.

А сутыкацца з аптымістычным – заўжды прыемна. “Цяпер, браты, ідуць сыны беларускіх мужыкоў, ідзе наша беларуская моладзь! … Нацыянальнае беларускае жыццё пачынае кіпець, палаць праўдзівым, вечным і жыватворным полымем”. Цяпер сітуацыя змянілася. З’яўляецца моладзь, што пачынае гутарыць па-беларуску, цікавіцца беларускай культурай.Але ж, мне падаецца, што гэтая з’ява не настолькі масавая, інтэнсіўная і заўважная, каб гучна выкрыкнуць: “Моладзь ідзе!” Ды і цяпер далёка не ўсе “сыны беларускіх мужыкоў”, то бок “ураджэнцы сельскай мясцовасці”, калі па-сучаснаму. І нацыянальнае жыццё не “кіпіць”, як у 1919 годзе, калі пісаўся гэты артыкул. “Мы жывём і будзем жыць, бо з намі і беларуская вёска”. Купала прыводзіць у прыклад вёску Блонь, дзе “сяляне-беларусы не забылі ўсяго свайго роднага”. Але падаецца, што тут аўтар крыху перабольшвае значнасць беларускай вёскі і – я думаю – артыкул хутчэй гучна-аптымістычны, чым рэалістычны. І вёскі Блоні з’явай наўрад ці былі масавай.

Сёння ж, мусіць, усё свядомыя (як модна казаць) сяляне-беларусы едуць жыць у горад. І нават з нацяжкай хіба скажаш: “З намі беларуская вёска”?.

– Конец работы –

Используемые теги: Эсэ, публіцыстыцы, Янкі, Купалы0.079

Если Вам нужно дополнительный материал на эту тему, или Вы не нашли то, что искали, рекомендуем воспользоваться поиском по нашей базе работ: Эсэ па публіцыстыцы Янкі Купалы

Что будем делать с полученным материалом:

Если этот материал оказался полезным для Вас, Вы можете сохранить его на свою страничку в социальных сетях:

Еще рефераты, курсовые, дипломные работы на эту тему:

Праздник Ивана Купала на Украине
В окрестностях Вологодской губернии, по сообщению одного из собирателей, в день Аграфены Купальницы все девушки ("невесты" и подростки) расхаживают… Ночью до восхода солнца, рвали цветы Иван-да-Марья. Если их вложить в углы… Накануне Ивана Купала девушки гадали по травам: 1. Собирали 12 трав (чертополох и папоротник обязательно), на ночь…

янка купала
Кожны твор поўны вялікай праўды жыцця, кожны твор выклікае шчырыя парывы пачуццяў і новыя ўзлёты думкі. І ніводзін радок багатай Купалавай спадчыны… Тады зямля Беларусі, як і землі Літвы, Украіны ды і частка Расіі, уваходзіла ў… Багатая на імёны радаслоўная ў Луцэвічаў. Даследаваныя пакуль што звесткі не ідуць далей за Станіслава Луцэвіча, якому…

Ивана Купала
Правда, из-за отставания Юлианского календаря от ныне принятого Григорианского, смены стиля и прочих календарных сложностей "макушку лета" стали… Иваном божество Купало стало называться после крещения Руси, когда его… В наше время из "народного" праздник стал fun-мероприятием, символом сближения с природой. Купальские обряды,…

Янка Купала
Гэта прозвшча сустракаецца спсе дзельнка польскага антыцарскага пашстання 1831г. Паступова род Луцэвча збядне, дзед Янк не змог даказаць сва права… Магчыма, бацьк дал такое мя, што прыйшо хлопчык на свет падчас наронага свята… Цяжк, гаротны лс арандатара будзе кдац х з аднаго месца на другое. Патара года Луцэвчы жыл Мнску, дзе Дамнк ванавч…

0.028
Хотите получать на электронную почту самые свежие новости?
Education Insider Sample
Подпишитесь на Нашу рассылку
Наша политика приватности обеспечивает 100% безопасность и анонимность Ваших E-Mail
Реклама
Соответствующий теме материал
  • Похожее
  • По категориям
  • По работам